Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Аўторак (Тон 2) (Вячэрня, Ютрань)


 

 

Аўторак (Тон 2) (Вячэрня, Ютрань)


АЎТОРАК РАНІЦАЙ

Сядальная песьня 1. Мае беззаконьні паўсталі на мяне, быццам марскія хвалі, і я, быццам карабель на моры, таплюся ў шматлікіх грахох, але Ты, Госпадзе, накіруй мяне да ціхага прыстанішча пакаяньня і збаў мяне.

Я, Госпадзе, – няплоднае дрэва, што не прыносіць пладоў пакаяньня, і баюся, каб мяне ня сьсеклі і ня ўкінулі ў вагонь вечны і нязгасны. Таму малю Цябе: перш як гэта здарыцца, збаў мяне.

Слава... цяпер...

Мы сталіся ўдзельнікамі Боскай прыроды дзякуючы Табе, Багародзіца Дзева, бо Ты нарадзіла нам Бога ў целе. Дзеля гэтага мы Цябе дастойна ўзьвялічваем.


Сядальная песьня 2. Давід сказаў: "Зьмілуйся нада мною!". Я таксама клічу: "Зграшыў я, Збавіцелю, але Ты ачысьці мае грахі каяньнем і зьмілуйся нада мною".

Зьмілуйся нада мною, Божа, зьмілуйся нада мною!" – Давід клікаў, учыніўшы два грахі. Я ж абцяжаны мноствам грахоў. Ён арасіў пасьцель сваю сьлязьмі, а ў мяне аніводнай кроплі сьлязіны не знайшлося. Таму ў роспачы малюся: "Зьмілуйся нада мною Божа, паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці!".

Верш. Дзіўны Бог у сьвятых сваіх...?????????

Ты, Хрысьце Божа, даў сьвятым Тваім зазьзяць ярчэй за золата, і ў дабрыні Тваёй праславіў блаславёных Тваіх. Малітвамі іх кіруй нашым жыцьцём, Чалавекалюбны, і зрабі, каб нашая малітва ўзьнялася быццам кадзіла, бо Ты адзіны, што спачываеш сярод сьвятых Тваіх.

Слава... цяпер...

Не пагардзі мною, Багародзіца, бо маю патрэбу ў Тваім заступніцтве. На Цябе спадзяецца душа мая, дык зьмілуйся нада мною.


Вершапесьні

Разважыўшы бяздумнасьць зробленых мною дрэнных учынкаў, беручы прыклад з мытніка і блуднага сына, прыходжу да Тваёй дабрыні і прыпадаю да Цябе, Міласэрны. Перш як асудзіць мяне, пашкадуй мяне, Божа, і збаў мяне.

Не зважай на мае беззаконьні, Госпадзе, што нарадзіўся ад Дзевы, (але) ачысьці маё сэрца і зрабі яго хорамам Сьвятога Духа Твайго. Не адкінь мяне ад Твайго аблічча, бо Ты маеш бязьмерна вялікую міласэрнасьць.

Сьвятыя мучанікі ўзялі Крыж Хрыстовы як непераможную зброю і зьнішчылі варожую сілу; атрымаўшы вянцы нябесныя, яны сталіся мнашай крэпасьцю і моляцца за нас Госпаду.

Слава... цяпер...

Збаўляй ад бедаў слугаў Тваіх, Багародзіца, бо мы ўсе пасьля Бога да Цябе прыбягаем, як да непарушнай сьцяны і Заступніцы.


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст