Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Яна


 

 

Эвангелія паводле Яна

Увядзенне0102030405060708091011121314
15161718192021


Аздараўленьне сьляпога

9.1. Аднойчы праходзячы ўбачыў Езус чалавека сьляпога ад уроду (ад нараджэньня).

2.     Дык спыталіся вучні Ягоныя ў Езуса: "Вучыцелю, хто саграшыў: ён ці бацькі ягоныя, што ён такім нарадзіўся?"

3.     Езус сказаў ім: "Ані ён не саграшыў, ані бацькі ягоныя, але каб справы (дзейнасьць, міласьць) Божыя выявіліся на ім.

4.     Я маю выконваць паручэньні Таго, Хто Мяне паслаў, пакуль дзень. Бо надыходзіць ноч, калі ніхто ня будзе магчы дзейнічыць.

5.     Пакуль Я на сьвеце - Я сьвятлом сьвету.

6.     Гэта сказаўшы плюнуў на зямлю, зрабіў балота са сьліны і памазаў яму вочы,

7.     кажучы: "Ідзі і абмый у сажалцы Еілёэ (што значыць Пасланы). Дык ён пайшоў, абмыўся і вярнуўся - бачачы.

8.     Суседзі ж і тыя, што яго раней відзелі, што быў жабраком, казалі: "Ці ж гэта ня той, што сядзеў і жабраваў?" Ды адны казалі, што гэта ён.

9.     А іншыя казалі што не, але падобны да яго. А ён казаў: "Гэта я той самы".

10. Дык пыталі тады ў яго: "Як вочы адкрыліся ў цябе?"

11. Дык ён казаў: "Гэны чалавек, што завуць Езусам, разьвёў балота, памазаў мне ім вочы ды сказаў мне: "Ідзі да сажалкі Еілёэ і абмыйся". І я пайшоў, абмыўся і віджу".

12. Дык спыталіся ў яго: "А дзе Ён?" Сказаў ён: "Ня ведаю".

13. Затым вядуць таго, што быў сьляпым да фарызэяў.

14. А быў шабат, у каторым Езус зрабіў балота і зрок яму вярнуў.

15. Дык ізноў пыталіся ў яго фарызэі, у які спосаб ён празрэў?" А ён сказаў ім: "Налажыў Ён мне балота на вочы, абмыўся і бачу".

16. Дык казалі некаторыя з фарызэяў: "Чалавек той, што не беражэ шабату, ня ёсьць ад Бога". Другія ж казалі: "Як жа чалавек грэшны можа чыніць такія цуды?" Гэта дайшло да раздваеньня між імі.

17. Пытаюцца затым паўторна ў сьляпога: "Што ты кажаш пра Таго, што табе зрэньне вярнуў? Ён жа сказаў: "Гэта Прарок!"

18. Юдэі аднак не паверылі яму, што ён сьляпы і празрэў, пакуль не пазвалі бацькоў таго, хто празрэў.

19. Дык пыталіся іх: "Ці сапраўды ён ваш сын, аб якім кажаце, што нарадзіўся сьляпым? Дык як жа ён цяпер відзіць?"

20. Адказалі ім бацькі ягоныя: "Ведаем, што ён наш сын ды што сьляпым нарадзіўся,

21. але якім чынам цяпер відзіць - ня ведаем, ня ведаем так сама, хто яму зрэньне вярнуў. У яго самога пытайцеся, мае гады, хай сам аб сабе разказвае".

22. Гэтак бацькі казалі, бо баяліся Юдэяў, бо Юдэі ўжо дагаварыліся, што вылучаць з сынагогі таго, хто прызнае Яго за Хрыста.

23. Дзеля таго бацькі яго сказалі: "Мае гады, яго самога пытайцеся".

24. Затым паўторна пазвалі чалавека, што быў сьляпым, і сказалі яму: "Дай хвалу Богу, мы ведаем, што той чалавек грэшны".

25. Але ён ім адказаў: "Ці Ён грэшны, ня ведаю, але толькі ведаю, што быў сьляпым, а цяпер віджу".

26. Дык паўторна пыталіся яго: "Што Ён зрабіў? У які спосаб адкрыў табе вочы?"

27. Ён адказаў ім: "Я ўжо сказаў вам, чулі, чаму зноў хочыце пачуць? Ці і вы хочаце стацца Яго вучнямі?"

28. Яны дакаралі яму і казалі: "Ты будзь Яго вучням, а мы вучнямі Майсея.

29. Мы ведаем, што да Майсея прамаўляў Бог, але скуль гэты ня ведаем".

30. А той чалавек у адказ сказаў ім: "Гэта вось дзіўнае, што ня ведаеце, скуль Ён, а Ён адкрыў мне вочы".

31. Ведаем жа, што грэшнікаў Бог не выслухоўвае, а калі хто спахвальшчыкам Бога і волю Яго спаўняе, то таго выслухоўвае.

32. Ад веку не чута, каб хто сьлепа народжанаму зрэньне вярнуў.

33. Каб Ён ня быў ад Бога, ня мог бы нічога зрабіць".

34. У адказ сказалі яны яму: "У грахах увесь ты нарадзіўся і хочаш нас павучаць". І выкінулі яго.

35. Пачуў Езус, што яго выкінулі, і спаткаўшы яго, сказаў яму: "Ці верыш ты ў Сына Божага?"

36. А ён у адказ спытаўся: "А хто Ты, Госпадзе, каб я мог Яму верыць?"

37. Сказаў яму Езус: "Ты бачыў Яго ўжо і Ён Той, Хто з табою гаворыць".

38. Ды ён сказаў: "Веру Госпадзе". І ўпаўшы, пакланіўся Яму.

39. Затым сказаў Езус: "На суд прыйшоў Я на гэты сьвет, каб тыя, што ня відзяць - празрэлі, а тыя, што відзяць, асьлеплі".

40. Пачулі гэта некаторыя з фарызэяў, што пры Ім былі, дык пыталіся ў Яго: "Ці і мы сьляпыя?"

41. Сказаў ім Езус: "Калі б вы былі сьляпыя, ня мелі б віны. Вы аднак цяпер уважаеце, што відзіце, таму грэх трывае ў вас".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст