Галоўная > Новы Запавет (кс. Чарняўскі) > Эвангелія паводле Яна
Эвангелія паводле Яна13 траўня 2011. |
|
Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага Увядзенне ў Эвангелію паводле Яна Чацьвёртую Эвангелію па Традыцыі хрысьціянскай і па сьведчаньню вучняў сьв. Яна, а менавіта: Пап'яша, сьв. Палікарпа і іншых, а таксама Айцоў Касьцёла, паклікаючыхся на чацьвёртую Янаву Эвангелію - аўтарам быў сьв. Ян Апостал.Сьв. Ян Апостал, наймаладзейшы з Апосталаў быў братам Якуба Апостала, званага Большым, былі сынамі Забэдэя, пакліканымі Езусам з над Мора Галілейскага ў час лоўлі рыбы. Якуб як біскуп першы Ерузаліму быў замучаны. Ян быў не жанаты, памёр сваёй сьмерцю ў Эфэзе каля 100 года і свайго веку ў Эфэзе. Сьв. Ян, Эвангеліста быў "умілаваным вучнем Госпада", катораму Госпад Езус у час Апошняй Вячэры пазволіў прытуліцца да сваіх грудзей, ды яму тады выявіў здрайцу Юдаша, з трох Апосталаў ён быў сьведкам "перамяненьня Госпадавага" на гары Табор. Ён толькі адзін з апосталаў стаяў у падножжа крыжа Мукі Хрыстовай і ў яго асобе Госпад Езус паручыў маці сваёй Марыі ўсіх людзей, а яму паручыў Маці Сваю ў апеку. Яшчэ перад 70 годьдзем сьв. Ян прыйшоў у Эфэз і спаўняў уладу біскупа да самай сьмерці. Юнак пад канец жыцьця імператарам рымскім Даміцыянам быў сасланы на востраў Патмос. Калі пад канец першага веку ў сьвеце паганьскім гелленстычным і затым хрысьціянскім пачалі паяўляцца гэрэзіі, дык мэтай IV эвангеліі абараняець чыстасьць Добрай Навіны і барацьба з гарэз'ямі. Таму IV Эвангельля сьв. Яна ёсьць трактатам гістарычна-тэалагічным, у ёй выяўляе сьв. Ян знаньне Палестыны і сваё ўдзельніцтва ў жыцьці Хрыста, ў яго навучаньні. Сьв. Ян піша па грэцку моваю жывой і выразнай, знанай. "Напачатку было Слова" - глыбокая філязофія, вера. Змест Эвангеліі: 1. Пролог(1,1-18) 2. Аб дзейнасьці Яна Хрысьціцеля ў Юдэі (1,19-4,54) 3. Публічная дзейнасьць Хрыста ў Ерузаліме (5,1-12,54) 4. Мука, сьмерць і ўваскрасеньне Хрыста (13,1-20,31) 5. Заканчэньне: Прымат сьв. Пятра (21,1-25) Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Эвангелія паводле Яна 1.1. Напачатку было Слова, а Слова было ў Бога, і Богам было слова. 2. Яно было напачатку ў Бога. 3. Усё праз Яго сталася, і без Яго ня сталася нічога, што сталася. 4. У Ім было жыцьцё, а жыцьцё было сьвятлом людзей. 5. А сьвятло ў цемры сьвеціць, ды цемра яго не агарнула. 6. Быў пасланы Богам чалавек, якому на імя было Ян. 7. Ён прыйшоў на пасьведчаньне, каб даць пасьведчаньне аб сьвятле, каб усе верылі праз яго. 8. Ня быў ён сьвятлом, але каб даў пасьведчаньне аб сьвятле. 9. Было праўдзівае сьвятло, каторае асьвячае кожнага чалавека, прыходзячага на гэты сьвет. 10. На сьвеце быў, і сьвет праз Яго стаўся, але сьвет Яго не пазнаў. 11. Прыйшоў да ўласнасьці, але свае Яго не прынялі. 12. А каторыя Яго прынялі, даў ім моц стацца сынамі Божымі, тымі, што вераць у імя Яго, 13. каторыя не з крыві, ані з волі цела, ані з волі мужа, але з Бога нарадзіліся. 14. А слова сталася Целам і прабывала паміж намі, і мы бачылі славу Яго, славу як Адзінароднага ад Айца - поўнае ласкі і праўды. 15. Ян дае пасьведчаньне аб Ім і заклікае, кажучы: "Гэта той, аб каторым я казаў, каторы па мне мае прыйсьці. Ён перада мною стаўся, бо перш за мяне быў". 16. З паўнаты Ягонай усе мы ўзялі, і ласку за ласкай. 17. Бо закон быў дадзены праз Майсея, а ласка і праўда праз Езуса Хрыста. 18. Бога ніхто ніколі ня бачыў. Адзінародны Сын, Каторы ва ўлоньні Айца, Ён сам абвясьціў. Ад пасьведчаньня Яна Хрысціцеля да дзейнасьці ў Юдэі (2,19-4,54) Пасьведчаньне Яна Хрысьціцеля0 19. А такое пасьведчаньне даў Ян, калі Юдэі з Ерузаліма паслалі да яго сьвятароў і Левітаў, каб у яго спыталіся: "Кім ты?" 20. І прызнаўся і не запярэчыў і завявіў: "Я ня Хрыстус". 21. Дык пыталіся ў яго зноў: "Дык што? Ты мо Гальяш? Ён адказаў: "Не". Дык ты Прарок? Ён адказаў: "Не". 22. Затым спыталіся яны ў яго: "Дык кім жа ты, каб мы маглі адказаць тым, што нас паслалі, што можаш сказаць сам пра сябе?" 23. Ён сказаў: "Я голас заклікаючага ў пустыні і прастуйце дарогу Госпаду, як казаў Прарок Ізаій (Із. 40,3). 24. А пасланцы былі з фарызэяў, 25. дык пыталіся ў яго: "Чаму тады хрысьціш, калі ты ня Хрыстус, не Гальяш, ані Прарок?" 26. Дык у адказ сказаў ім Ян: Я хрышчу вадою, але пасярод вас зьявіўся той, каго вы ня знаеце. 27. Гэта той, што па мне прыйдзе, а перада мной стаўся, якому я ня варт развязаць рамушка ў сандалях яго. 28. Гэта адбылося ў Бэтаніі за Ярданам, дзе Ян хрысьціў. 29. Назаўтра ўбачыў Ян прыходзячага Езуса і сказаў: "Гэта Ягнё Божае, гэта той, хто адпушчае грахі сьвету. 30. Гэта той, пра якога гаварыў, што Ён па мне прыйдзе людзіна, які стаўся перада мной, бо быў раней чым я". 31. Я яго, што праўда, Яго ня знаў, але дзеля таго прыйшоў я, хрысьцячы вадой, каб мог ён аб'явіцца Ізраелю". 32. Ды даў Ян пасьведчаньне, кажучы: :"Відзеў я Духа сыходзячага з неба як галубку, які асеў на Ім. 33. А яго ня знаў, але той, хто мяне паслаў хрысьціць вадою, сказаў мне: "На каго ўбачыш, што Дух сыходзіць і застаецца на Ім, гэта той, хто хрысьціць Духам Сьвятым. 34. Гэта я сам бачыў і пасьведчыў, што Ён - Сын Божы". Пакліканьне першых вучняў 35. На другі дзень зноў стаяў Ян і два ягоныя вучні. 36. Гледзячы на праходзячага Езуса Ян сказаў: "Во Ягнё Божае". 37. Дык калі пачулі гэта два вучні, як ён гэта казаў, пайшлі за Езусам. 38. Езус адвярнуўшыся, убачыў іх, як ішлі за Ім спытаўся ў іх: "Што шукаеце?" Яны сказалі яму: "Раббі значыць: Вучыцелю, дзе жывеш? 39. Кажа ім: "Хадзіце і паглядзіце". Дык пайшлі і паглядзелі дзе жыў, і засталіся тога дня з Ім, а была блізу гадзіна дзесятая. 40. А адным з двух, што пачулі ад Яна і пайшлі за Ім - быў Андрэй, брат Сымона Пятра. 41. Андрэй спаткаўшы перш брата свайго Сымона, сказаў яму: "Знайшлі мы Мэсію (значыць - Хрыстуса). 42. І прывёў ён Сымона да Езуса. А Езус глянуўшы на яго, сказаў яму: "Ты Сымон, сын Ёны, будзеш называцца Керас, што значыць Пётр". 43. А назаўтра Езус маніўся ісьці ў Галілею ды напаткаў Філіпа, і сказаў яму Езус: "Ідзі за Мною". 44. А Філіп быў з Бэтсаіды, горада Андрэя і Пятра. 45. Філіп жа напаткаў Натанаеля і сказаў яму: "Знайшлі мы Таго, аб кім пісаў Майсей у Законе і Прарокі: Езуса, сына Юзэфа з Назарэту". 46. Сказаў яму Натанаель: "Ці можа быць што добрага з Назарэту?" Кажа яму Філіп: "Хадзі і паглядзі?" 47. Убачыў Езус, што Натанель ідзе да Яго, сказаў пра яго: "Гэта праўдзівы ізраелец, у якім няма абману". 48. Натанаель спытаўся ў Езуса: "А скуль жа мяне знаеш?" У адказ сказаў яму Езус: "Бачыў цябе перш, чым пазваў цябе Філіп, калі ты быў пад фігай". 49. Адказаў яму Натанаель: "Раббі - Настаўнік, Ты - Сын Божы, Ты - кароль ізраеліцкі". 50. Адказаў яму Езус: "За тое, што Я табе сказаў, што Я цябе бачыў пад фігай, уверыў ты: але болей за гэта ўвідзіш. 51. І дабавіў: "Сапраўды, сапраўды кажу вам: увідзіце неба адкрытае і Божых анёлаў, узыходзячых і сыходзячых на Сына Чалавечага". Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Цуд у Кане ў Галілеі 2.1. Затым на трэці дзень спраўлялася вясельле ў Кане ў Галілеі, і ўдзельнічала ў ім маці Езуса. 2. На вясельле таксама Езуса разам з Яго вучнямі. 3. А калі не хапіла віна, сказала яму маці: "Віна ня маюць". 4. Сказаў ёй Езус: "А што Мне і табе жанчына, яшчэ не прыйшла Мая пара (гадзіна)". 5. Сказала тады маці Езуса слугам: "Зрабіце ўсё, што вам загадае". 6. А стаяла там шэсьць каменных глякоў для абрадавага абмываньня па звычаю Юдэяў. І іх кожная зьмяшчала па два або тры вядры. 7. Загадвае ім Езус: Напоўніць глякі вадой. І напоўнілі іх аж па берагі. 8. Затым сказаў ім Езус: "Зачэрпайце цяпер і занясіце гаспадару вясельля. Ды занесьлі. 9. А калі гаспадар пакаштаваў вады, якая замянілася ў віно, а ня ведаў, адкуль узялося віно (слугі ж, што чэрпалі ваду, ведалі), пазваў гаспадар вясельля маладога 10. і сказаў яму. Кожны чалавек дае найперш добрае віно, а калі нап'юцца, тады горшае, а ты захаваў добрае віно аж да гэтага часу". 11. Такі вось пачатак цудаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і аказаў веліч Сваю. Дык уверылі ў Яго вучні ягоныя. Выгон купляючых і прадаючых са сьвятыні 12. Затым пайшоў Сам і маці, браты і вучні Яго ў Кафарнаўм. І там прабывалі некалькі дзён. 13. А надыходзіла Пасха Юдэйская, дык Езус пайшоў у Ерузалім. 14. І застаў у сьвятыні прадаючых валоў, авец і галубоў і седзячых мяняльнікаў грошы. 15. Дык Езус з вяровак зрабіўшы як бы біч (пугу), павыганяў усіх з сьвятыні, таксама авечкі і валоў, а грошы мяняльніыкаў разсыпаў, а сталы павыварачваў. 16. Тым, што прадавалі галубоў, сказаў: "Убірайцеся адсюль, і ня рабіце дому Айца Майго - домам таргоўлі. 17. Затым прыпомнілі вучні Ягоныя напісана: "Руплівасьць пра дом Твой зьядае Мяне" (Пс 68, 10) 18. Затым Юдэі чэпячыся сказалі Езусу: "Які знак дасі нам у доказ, што маеш права (уладу) гэта рабіць?" 19. Езус у адказ гаварыў ім: "Разрухайце гэту сьвятыню, а Я ў тры дні адбудую яе". 20. Дык сказалі тады Юдэі: "Сорак шэсьць гадоў будавалі гэту сьвятыню, а Ты тры дні яе адбудуеш?" 21. Але Езус гаварыў пра сьвятыню Цела Свайго. 22. Дык калі ўваскрос, вучні Яго прыпомнілі сабе, што пра гэта казаў, таму ўверылі і Пісаньні і словам, якія Езус сказаў. 23. А калі быў Езус у Ерузаліме ў дзень сьвяточны Пасхі, многа ўверыла ў імя Яго, бачачы цуды, якія чыніў. 24. Але сам Езус не адкрываўся перад імі, таму што знаў усіх. 25. Ды не патрэба было Яму нічыйго разказу аб чалавеку, бо сам ведаў, што ў чалавеку. Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Размова з Мікодам 3.1. Між фарызэяў быў адзін фарызэй, імем Мікода, князь Юдэйскі. 2. Ноччу прыйшоў ён і сказаў Яму: "Вучыцелю, ведаем, што Ты ад Бога прыйшоў як Настаўнік; бо ніхто ня можа чыніць такіх цудаў, як Ты чыніш, калі б Бог ня быў з Табой". 3. А Езус у адказ сказаў яму: "Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі хто не народзіцца знанава, ня можа аглядаць Каралеўства Божага". 4. Сказаў яму Мікода: "Як жа можа нарадзіцца чалавек, калі ён ужо стары? Ці ж можа паўторна ўвайсьці ва ўлоньне сваёй маці дый зноў нарадзіцца?" 5. Выясьняе Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу табе, калі хто не адродзіцца з вады і з Духа Сьвятога, той ня можа ўвайсьці ў Каралеўства Божае. 6. Тое, што нарадзілася з цела - целам ёсьць, а што нарадзілася з духа - духам ёсьць. 7. Не дзівіся, што Я табе гэта сказаў: што мусіш нарадзіцца зноў. 8. Вецер, куды хоча, дзьме і шум яго чуеш, але ня ведаеш, скуль паходзіць і куды выходзіць. Таксама адбываецца з кожным, хто з духа нарадзіўся. 9. Дык спытаўся Мікода: "Як можа гэта стацца?" 10. Сказаў яму Езус у адказ: "Ты вучыцелем у Ізраеля і ня ведаеш гэтага? 11. Сапраўды, сапраўды кажу табе, што мы кажам тое, што ведаем і сьведчым пра тое, што мы бачылі, але пасьведчаньня нашага ня хочаце прымаць. 12. Калі казаў вам пра зямныя рэчы і вы ня верыце, дык як уверыце, калі вам буду гаварыць пра справы нябесныя? 13. Ніхто не ўвайшоў у неба, толькі той, хто сыйшоў з неба, Сын Чалавечы, Каторы ў небе. 14. І як Майсей падняў гужа на пустыні, так мусіць быць падняты Сын Чалавечы, 15. каб кожны, хто верыць у Яго, не прапаў, але меў жыцьцё вечнае. 16. Бо Бог так умілаваў сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыцьцё вечнае. 17. Бо не паслаў Бог Сына Свайго на сьвет судзіць сьвет, але каб сьвет быў Ім збаўлены. 18. Хто верыць у Яго, ня будзе асуджаны, а хто ня верыць, ужо асуджаны, што не ўверыў у імя Адзінароднага Сына Божага. 19. А прысуд грунтуецца на тым, што сьвятло прыйшло на сьвет, але людзі болей узьлюбілі цемру, чым сьвятло, бо ліхімі былі іх учынкі. 20. Бо кожны, хто блага паступае, ненавідзіць сьвятла і не ідзе да сьвятла, каб не асудзілі яго ўчынкаў. 21. Але кожны, хто спачынае праўду, ідзе да святла, каб выявіліся ўчынкі ягоныя, бо ў Богу (па Божаму) былі ўчынены. Падарожжа Езуса па Самарыі і Галілеі Паўторнае пасьведчаньне Яна Хрысьціцеля 22. Затым прыйшоў Езус разам з вучнямі Сваімі ў зямлю Юдэю і там прабываючы з імі - хрысьціў. 23. І Ян таксама хрысьціў у Эном блізка Салім, бо там было шмат вады, а людзі прыходзілі і прыймалі хрост. 24. Бо Ян ня быў яшчэ пасаджаны ў вязьніцу. 25. Затым узьнікла спрэчка між вучнямі Яна і Юдэямі ў справе ачышчэньня. 26. Дык прыйшлі затым яны і сказалі яму: "Вучыцелю, вось жа той, што з табой быў за Ярданам і аб якім сьведчыў ты, удзяляе хросту ды ўсе ідуць да Яго". 27. А Ян адказаў ім: "Нічога ня можа атрымаць чалавек, калі яму ня будзе дадзена з неба. 28. Вы самі можаце пасьведчыць, што я вам сказаў: "Я не Хрыстус, але пасланы перад Ім. 29. Хто мае маладую (маладзіцу), той малады, а прыяцель маладога, які побач стаіць і чуе, цешыцца з усяго сэрца (з) голасам маладога. Гэтай маёй радасьці цяпер ужо нічога не бракуе (радасьць споўнілася). 30. Ён мае расьці - а я ўменшацца. 31. Хто прыходзіць з высока (з неба), Той усіх перавышае, а хто з зямлі паходзіць, зямным ёсьць і пра зямныя гаворыць справы. А хто паходзіць з неба, ён над усім. 32. Ён сьведчыць аб тым, што чуў і відзеў, а пасьведчаньня Яго ніхто ня хоча прызнаваць. 33. А хто прыняў Яго пасьведчаньне, той даказаў, што Бог праўдамоўны. 34. Бо Той, каго Бог паслаў, вясьціць слова Божае, бо не па мерцы Бог удзяляе духа. 35. Айцец мілуе Сына і ўсё аддаў у Ягоныя рукі. 36. Хто верыць у Сына мае жыцьцё вечнае, а хто ня верыць Сыну, ня будзе аглядаць жыцьця, але гнеў Божы вісіць над ім. Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Езус і самаранка 4.1. Калі затым Езус даведаўся, што фарызэі чулі, што Езус здабывае больш вучняў ды хрысьціць чым Ян. 2. (Хоць ня Езус хрысьціў, але вучні Ягоныя), 3. дык пакінуў Юдэю і вярнуўся йзноў у Галілею. 4. А выпала Яму ісьці праз Самар'ю. 5. Прыбыў затым у самаранскі горад Сыхар, непадалёку паселішча, якое даў Юзэфу, свайму сыну. 6. Ды была там студня Якуба і Езус змучаны дарогай сядзеў пры студні. Было каля шостай гадзіны. 7. У той час прыйшла жанчына самар'янка браць ваду. Кажа Ёй Езус: "Дай мне напіцца?" 8. Бо вучні Яго пайшлі ў горад купіць харчоў (жыўнасьці). 9. Кажа тады яму жанчына самар'янка: "Як жа ты будучы Юдэям можаш прасіць жанчыну самар'янку вады?" Бо Юдэі ня маюць адносін з самар'янамі". 10. Адказаў ёй Езус: "Калі б ты знала дар Божы ды кім Той, Хто цябе просіць: Дай мне піць, напэўна прасіла б Яго, а Ён даў бы табе жывой вады". 11. Кажа Яму жанчына: "Госпадзе, ня маеш нават чым набраць вады, а студня глыбокая, адкуль тады возьмеш жывой вады?" 12. Ці ж ты важнейшы (большы) за бацьку нашага Якуба, які нам даў гэту студню, з якой сам піў і сыны яго, і статак?" 13. У адказ сказаў ёй Езус: "Кожны, хто п'е гэту ваду, зноў смагнуць будзе, а хто аднак нап'ецца вады, якую Я яму дам, ніколі ня будзе чуць смагі. 14. Але вада, якую Я яму дам, станецца ў ім жаралом б'ючым на жыцьцё вечнае. 15. Кажа яму жанчына: "Госпадзе, дай мне гэтае вады, каб я не адчувала смагі, ды не прыходзіла сюды за вадой". 16. Кажа ёй Езус: "Ідзі, пазаві мужа свайго і прывядзі сюды. 17. Жанчына адказала: "Я ня маю мужа". Сказаў ёй Езус: "Добра сказала ня маю мужа, 18. бо мела ты пяць мужоў, а гэты, каторага цяпер маеш, ня ёсьць тваім мужам; гэта ты праўду сказала". 19. Кажа яму жанчына: "Госпадзе, віджу, што ты Прарок. 20. Бацькі нашы на гэтай гары пакланяліся Богу, а вы даказваеце, што Ерузалім гта месца, дзе належыцца славіць Яго". 21. Сказаў ёй Езус: "Жанчына, павер Мне, што набліжаецца пара, калі ані на гэтай гары, ані ў Ерузаліме, ня будзеце славіць Айца. 22. Вы славіце чаго ня знаеце, а мы славім, што знаем, бо з Юдэяў збаўленьне. 23. Але надыходзіць пара дый ужо надыйшла, што праўдзівыя спахвальнікі будуць славіць Айца ў Духу і ў праўдзе. Бо і Айцец шукае такіх спахвальнікаў. 24. Бог Духам і тыя, што Яго славяць павінны аддаваць Яму спахвалу ў Духу і ў праўдзе". 25. Кажа Яму жанчына: "Ведаю, што прыйдзе Мэсія, званы Хрыстом, калі Ён прыйдзе, усё нам аб'явіць". 26. Сказаў ёй Езус: "Ім - Я, Які з табою размаўляю". 27. Небавам прыйшлі вучні Яго і дзівіліся, што Езус размаўляў з жанчынаю. Але ніводзін з іх не спытаўся: "Аб што пытаеш, або: пра што з ёй гаворыш. 28. Жанчына ж пакінула збанок свой, пайшла ў горад, і разказала жыхарам ягоным: 29. "Ідзіце і пабачце чалавека, які мне сказаў усё, што я толькі рабіла. Ці гэта ня Хрыстус?" 30. Дык пайшлі з горада і сьпяшылі да Яго. 31. Тым часам вучні прасілі Яго: "Вучыцелю, еш!" 32. Але Ён сказаў: "Маю Я ежу, пра каторую вы ня ведаеце". 33. Казалі тады вучні між сабой: "Няўжо нехта прынёс Яму есьці?" 34. Сказаў ім Езус: "Маёю ежай спаўняці волю Таго, Хто паслаў Мяне выканаць паручэньне Ягонае. 35. Ці ж вы ня кажаце, яшчэ чатыры месяцы і пачнецца жніво? Дык кажу вам: "Падыміце вочы вашыя і прыгледзьціся ваколіцам, як ужо бялеюць на жніво. 36. Жнеяр атрымоўвае заплату і сабірае плён на жыцьцё вечнае, каб і сейбіт і жнівяр (жнея) разам радаваліся. 37. Тут на самым дзеле спраўджаецца пагаворка, што адзін сее, а хто іншы сабірае. 38. Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не трудзіліся: Іншыя трудзіліся, а вы карыстаецеся іхнім трудом, потам". 39. Затым многа самр'янаў з горада таго ўверыла ў Яго не дзеля слоў жанчыны, даказваючай: "Ён мне сказаў усё, што я толькі рабіла". 40. Дык калі да Яго прыйшлі самар'яне, прасілі Яго, каб там пабыў. Дык пабыў там два дні. 41. Ды многа болей уверыла ў Яго дзеля Ягонай навукі. 42. Жанчыне ж казалі: "Ужо не дзеля твайго разказу верым, але дзеля таго, што чулі, пераканаліся, што Ён праўдзівым Збаўцаю сьвету. 43. А па двух днях пайшоў адтуль і направіўся ў Галілею. 44. Бо сам Езус сказаў, што прарок ня мае пашаны ў сваёй бацькаўшчыне. 45. Калі затым прыйшоў у Галілею, Галілейцы прынялі Яго, бо бачылі ўсё, што ўчыніў у Ерузаліме ў час сьвятаў, бо і яны былі на сьвяце. Аздараўленьне сына ўрадаўца 46. Езус узноў прыйшоў у Кану Галілейскую, дзе перамяніў ваду ў віно. А тым быў урадавец нейкі, каторага хварэў сын у Кафарнаўме. 47. Ён, калі пачуў, што Езус з Юдэі прыйшоў у Галілею, пайшоў да Яго і прасіў Яго, каб Ён прыйшоў і аздаравіў сына яго, які быў пры сьмерці. 48. Сказаў яму Езус: "Калі ня відзіце знакаў і цудаў, ня верыце. 49. Кажа Яму ўрадавец: "Госпадзе, прыйдзі перш, чым сын мой памрэ". 50. Кажа яму Езус: "Ідзі, сын твой жывы". Паверыў той чалавек слову, якое яму сказаў Езус, дый пайшоў. 51. А калі быў яшчэ ў дарозе, слугі яго выйшлі на спатканьне і сказалі яму: "Сын твой жыве". 52. Спытаўся іх тады аб пару, у якую яму палягчэла. Дык сказалі: "Учора а сёмай гадзіне спынілася гарачка". 53. Дык пераканаўся бацька, што гэта быў час, у які сказаў яму Езус: "Сын твой жыве". Дык уверыў ён ды ўвесь дом ягоны. 54. Гэта ўжо другі цуд, які ўчыніў Езус, калі вярнуўся з Юдэі ў Галілею. Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Другая частка Публічная дзейнасьць Хрыста ў Ерузаліме (3,1-12,50) Аздараўленьне спараліжаванага 5.1. Затым надыйшло сьвята Юдэйскае і Езус прыйшоў у Ерузалім. 2. А ў Ерузаліме знаходзіцца "авечая сажалка", па гэбрайску: Бэтсайда, якая мае пяць уваходных брамаў. 3. У іх ляжала шмат хворых: сьляпых, храмых, спараліжаваных, чакаючых узваруху вады. 4. Вось Анёл Госпадаў ад часу да часу сыходзіў у сажалку, парушаў ваду, і хто першы ўваходзіў у сажалку па ўзварухненьні вады - здаравеў, якою бы немаччу не хварэў. 5. А быў там адзін чалавек хварэючы трыццаць восем гадоў. 6. І калі Езус убачыў яго лежачага ды пазнаў, што ён доўгі час хварэе, спытаўся ў яго: "Ці хочаш быць здаровы?" 7. Хворы адказаў яму: "Госпадзе, ня маю нікога, хто б мяне ўкінуў у сажалку, калі варушыцца вада. Бо калі я змагу дайсьці, хто іншы перада мной уваходзіць". 8. Сказаў яму Езус: "Падыміся, вазьмі ляжак свой і ідзі". 9. І адразу стаў здаровым той чалавек. Узяў ляжак свой і хадзіў. А быў гэта дзень шабату. 10. Дык казалі Юдэі аздароўленаму: "Гэта ж шабат, не выпадае табе насіць лежак свой". 11. Адказаў ім: "Той, Хто аздаравіў мяне, сказаў мне: "Вазьмі ляжак свой ды хадзі". 12. Дык пыталіся яго: "Што гэта чалавек, каторы табе сказаў: вазьмі ляжак свой і хадзі". 13. Аздароўлены ж ня ведаў, хто гэта быў, бо Езус адыйшоўся ад людзей, што былі сабраўшыся ў тым месцы. 14. Потым напаткаў яго Езус у сьвятыні і сказаў яму: "Паздаравеў ты і ўжо болей не грашы, каб ня здарылася табе што горшае". 15. Затым той чалавек пайшоў і сказааў Юдэям, што гэта Езус яго аздаравіў. 16. Таму прасьледавалі Юдэі Езуса, што ў шабат лячыў. 17. Але Езус адказаў ім: "Айцец Мой дзейнічыць да гэтае хвіліны і Я так раблю". 18. Дзеля таго тым больш думалі Юдэі як Езуса забіць, бо ня толькі нарушаў шабат, але і Бога называў Айцом Сваім, раўнуючыся Богу. Затым у адказ сказаў ім Езус: 19. "Сапраўды, сапраўды кажу вам: "Сын ня можа нічога зрабіць Сам ад Сябе, але толькі тое, што відзіць што і Айцец робіць. Бо што Ён робіць, тое таксама Сын робіць. 20. Бо Айцец мілуе Сына і аб'яўляе Яму усё, што Сам робіць. І яшчэ важнейшыя, а гэтых аб'яўляе Яму справы, каб вы дзівіліся. 21. Бо як Айцец ускрашае памёршых і ажыўляе, так і Сын каму хоча дае жыцьцё. 22. Бо Айцец нікога ня судзіць, але ўвесь суд паручыў Сыну, 23. каб усе славілі Сына, як славяць Айца. Хто ня славіць Сына, ня славіць таксама Айца, Які паслаў Яго. 24. Сапраўды, сапраўды кажу вам: "Хто слухае Маё слова ды верыць Таму, Хто Мяне паслаў, мае жыцьцё вечнае, ды не ідзе на суд, але са сьмерці пераходзіць у жыцьцё. 25. Сапраўды, сапраўды кажу вам, што надыходзіць пара, ды нават ужо надыйшла, калі памёршыя галас Сына Божага, і тыя, што пачуюць жыць будуць. 26. Бо як Айцец мае жыцьцё Сам у Сабе, так і Сыну даў мець жыцьцё ў Сабе Самым. 27. Ды даў Яму ўладу судзіць, бо Ён Сын Чалавечы. 28. Не дзівіцеся за тым, бо надходзіць пара, у якой усе, што ў магілах, пачуюць голас Сына Божага. 29. І тыя, што добра паступалі (жылі), пойдуць на ўскрашэньне жыцьця, а тыя, што блага паступалі (жылі), на ўваскрашэньне суду. 30. Сам ад Сябе нічога не магу рабіць. Суджу так як чую, ды суд Мой справядлівы, бо не шукаю Сваёй волі, але волі Таго, Хто Мяне паслаў. 31. А калі я сам сведчу аб сабе, пасведчанне маё праўдзівае. 32. Ёсьць іншы, хто сьведчыць аба Мне і ведаю, што яго сьведчаньне слушнае, дадзенае пра Мяне. 33. Вы паслалі да Яна і ён сьведчыў праўдзіва. 34. Але я не апіраюся на сьведчаньні чалавечым, але кажу гэта таму, каб вы былі збаўлены. 35. Ян быў гаручым і сьвечучым сьветачам (факелам), але вы толькі хвілінку хацелі пацешыцца яго сьветам. 36. Але Я маю важнейшае пасьведчаньне чым Яна. Бо самыя даконы (творы, дзяла), якія Мне Айцец паручыў выканаць і гэтыя вось чыны, каторыя выконваю, сьведчаць аба Мне, што Айцец Мяне паслаў. 37. Дый і Сам Айцец, Які Мяне паслаў пасьведчыў аба Мне. Але вы голасу Яго ніколі ня чулі і аблічча Яго ня відзілі. 38. І слова Яго не зьбераглі ў вашых сэрцах, бо ня верыце Таму, Каго Ён паслаў. 39. Разглядаеце (бадаеце) Пісаньні, бо думаеце, што маеце ў іх жыцьцё вечнае, але яны толькі сьведчаць (гавораць) аба Мне. 40. Але да Мяне ісьці ня хочаце, каб атрымаць жыцьцё вечнае. 41. Пахвалы ад людзей не прымаю. 42. Але вас я пазнаў, што міласьці Божай у сабе ня маеце. 43. Я ж прыйшоў у імя Айца Майго , а вы не прымаеце Мяне, а калі хто іншы прыйшоў у сваё імя, таго прымаеце. 44. Як жа можаце верыць вы, каторыя хвалу прымаеце адны ад другіх, а хвалы, што ад Бога Самога - не шукаеце. 45. Ня думайце, што Я вас буду вінаваціць перад Айцом, вінаваціць будзе вас Майсей, у якім вы надзею пакладаеце. 46. Бо каб вы верылі Майсею, дык уверылі б вы і Мне, бо ён пра Мяне пісаў. 47. Але калі вы пісьмам яго ня верыце, дык як жа ўверыце Маім словам?" Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Цудоўнае размнажэньне хлеба 6.1. Затым Езус пайшоў за Галілейскае або Тэбэрядзкае мора. 2. А ішоў за ім вялікі натоўп людзей, бо бачылі цуды, дакананыя над хворымі. 3. Затым Езус узыйшоў на гару і сеў там з Сваімі вучнямі. 4. Збліжалася Пасха, сьвяточны дзень Юдэйскі. 5. Калі Езус падняў вочы і ўбачыў ідучы да Сябе вялікі натоўп людзей сказаў Філіпу: "Скуль купіў хлеба, каб маглі яны пад'есьці?" 6. А гаварыў, каб выпрабаваць іх, бо Сам ведаў, што меў зрабіць. 7. Адказаў яму Філіп: "Дзьвесьце дынараў ня хопіць купіць ім хлеба, каб кожын з іх атрымаў хоць крыху". 8. Сказаў Яму адзін з Яго вучняў Андрэй, брат Сымона Пятра: 9. "Ёсьць што праўда адзін юнак, які мае пяць ячменных хлябоў, і дзьве рыбы, але што гэта на так шмат людзей?" 10. Затым сказаў ім Езус: "Загадайце людзям сесьці". А было на тым месцы многа травы. Дык так села мужчын каля пяці тысяч. 11. Тады Езус узяў хлябы, учыніў падзяку і раздаў седзячым; падобна і рыб, колькі хто хацеў. 12. А калі наеліся, загадаў вучням Сваім: "Сабярыце астаткі (кавалкі), каб не змарнаваліся". 13. Дык сабралі з пяці хлябоў ячменных і налажылі дванаццаць кашоў кускамі, якія засталіся па тых, што елі. 14. Людзіж тыя, бачачы цуд, учыніўшы Хрыстом казалі: "Сапраўды гэта Прарок, які меў прыйсьці на сьвет". 15. А Езус пазнаўшы, што меліся прыйсьці, ўзяць Яго і абвясьціць каралём, удаліўся Сам адзін на гару. Езус ходзіць па моры 16. А калі зьвечарэла, вучні Ягоны спусьціліся над мора. 17. Улезшы ў лодкі паплылі на другі бераг у Кафарнаўм. Затым сьцямнела ўжо, а Езус не вяртаўся да іх. 18. Мора пачало бурліць, бо дуў моцны вецер. 19. Дык калі адплылі за дваццаць пяць або і трыццаць стадыяў, увідзілі Езуса ідучага па мору і падыходзячага да лодкі. Дык спалохаліся. 20. Але Езус сказаў ім: "Гэта я, ня бойцеся". 21. Дык узялі Яго тады ў лодку, а лодку незадоўга прыплыла да берагу, да якога яны плылі. Абяцаньне эўхарыстыі 22. Назаўтра, калі натоўп застаўшыся за морам, замеціў, што не было там другой лодкі, толькі адна, ды што Езус ня сеў у лодку з Сваімі вучнямі, а што вучні адплылі самі. 23. А іншыя жа лодкі падплылі ад Тыбэр'яд блізка месца, дзе спажывалі хлеб, дзе Госпад падзяку складаў. 24. Калі затым натоўп убачыў, што там няма Езуса ані Ягоных вучняў, селі ў лодкі і прыплылі ў Кафарнаўм, шукаючы Езуса. 25. Затым знайшоўшы Езуса за морам, сказалі Яму: "Вучыцелю, калі сюды прыбыў?" 26. У адказ сказаў ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, што шукаеце Мяне не таму, што вы відзілі цуды, але што вы елі хлеб і наеліся. 27. Рупцеся не пра ежу, якая прападае, але якая прычыняецца да жыцьця вечнага, якое даець вам Сын Чалавечы, бо на Ім палажыў пячаць Сваю Айцец Бог". 28. Сказалі тады Яму: "Што маем рабіць, каб спаўняць чыны, справы Божыя?" 29. А Езус адказаў ім: "Гэта справа Божая, каб верылі ў Таго, Каго Ён паслаў". 30. Тады складалі Яму: "Дык што за цуд учыніш, каб мы ўбачылі і ўверылі Табе? Што зробіш?" 31. Бацькі нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: "Хлеб з неба даў ім да яды (Вых. 16,4; Пс. 77,24). 32. Сказаў тады ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам праўдзівы хлеб з неба. 33. Бо гэты вось хлеб Божы, які з неба сыйшоў, дае жыцьцё сьвету. 34. Затым сказалі Яму: "Госпадзе, дай нам заўсёды гэтага хлеба". Сказаў ім Езус: 35. "Я Хлеб Жыцця, хто прыходзіць да Мяне, ня будзе чуць голаду, а хто верыць у Мяне, ніколі смагнуць ня будзе. 36. Казаў жа Я вам і бачылі Мяне, а ня верыце. 37. Усё, што дае Мне Айцец да Мяне прыйдзе, а хто да Мяне прыходзіць ня выкіну проч. 38. Бо Я сыйшоў з неба, каб не сваю волю чыніць, але волю Таго, Хто Мяне паслаў. 39. А волай Айца, Які Мяне паслаў, каб Я нічога не ўтраціў з таго, што Ён Мне даў, але гэта ўскрасіў у апошні дзень. 40. А гэта воля Айца Майго, Які Мяне паслаў, каб кожны, хто глядзіць на Сына і верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае і Я яго ўскрашу ў апошні дзень". 41. Дык (шэмралі) наракалі Юдэі на Езуса, што Ён сказаў: "Я хлеб сыйшоўшы з неба". 42. Ды казалі: "Ці ж гэта не Езус, сын Юзэфа, Якога бацьку і маці знаем? Дык як жа можа Ён казаць: "Сыйшоў з неба". 43. У адказ сказаў ім Езус: "Не наракайце між сабой: 44. Ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі яго не пацягне Айцец, як Мяне паслаў, ды Я яго ўваскрашу ў апошні дзень. 45. Напісана Прарокамі: І будуць усе вучнямі Божымі (Із 54,13)(Ер 31,33). Кожны, хто пачуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне. 46. Гэта ня значыць быццам хто Айца відзеў, бо толькі Той, Хто ад Бога, Той відзеў Айца. 47. Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто верыць у Мяне, мае жыцьцё вечнае. 48. Я хлеб жыцьця. 49. Бацькі вашыя елі манну ў пустыні і паўміралі. 50. А гэты хлеб, які з неба сыходзіць, каб кожны, хто яго есьці будзе, не памёр. 51. Я хлеб жывы, які з неба сыйшоў. 52. Хто б еў гэты хлеб, жыць будзе вечна, а хлеб, які Я дам яму, ёсьць целам Маім за жыцьцё сьвету. 53. Дык спрачаліся Юдэі між сабою і казалі: Як жа Ён можа нам даць цела сваё на яду? 54. Сказаў затым ім Езус: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі б вы ня елі цела Сына Чалавечага ды не пілі крыві Ягонай, ня будзеце мець жыцьця ў сабе. 55. Хто есьць Цела Маё і п'е кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я яго ўскрашу ў апошні дзень. 56. Бо Цела Маё праўдзіва ежа, а Кроў Мая ёсьць праўдзіва пітвом. 57. Хто есьць цела Маё ды п'е кроў Маю, у ва Мне прабывае, а Я ў ім. 58. Як Мяне паслаў жывы Айцец і Я жыву для Айца, ды хто есьць Мяне, дык і той будзе жыць для Мяне. 59. Гэта хлеб, які з неба сыйшоў, не як бацькі вашыя елі манну і паўміралі. Хто есьць гэты хлеб, будзе жыць вечна. 60. Гэта казаў навучаючы ў сынагодзе ў Кафарнаўме. 61. Дык многа з вучняў Яго, чуючы гэта, казала: жорсткая (цьвёрдая) гэта мова і хто яе слухаць можа? 62. А Езус, ведаючы, што наракалі на гэта вучні Ягоныя, сказаў ім: Гэта вас горшыць (зводзіць)? 63. А што ж тады, калі ўвідзіце Сына Чалавечага ўзыходзячага туды, дзе перш быў? 64. Дух ёсьць тым, хто ажыўляе, цела нічым не паможа. Словы, якія я вам сказаў - духам ёсьць і жыцьцём. 65. Аднак ёсьць між вамі такія, што ня вераць. Бо ведаў Езус ад пачатку, хто ў гэта ня верылі і хто меў Яго выдаць. 66. Далей казаў: Дзеля таго і сказаў, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі б яму не было дадзена Айцом Маім. 67. Ад той хвіліны многа вучняў Ягоных адыйшло ды ўжо з Ім не хадзілі. 68. Дык спытаўся Езус Дванаццаці: "Ці і вы маніцеся пакінуць Мяне?" 69. Адказаў тады Яму Сымон-Пётр: "Госпадзе, да каго ж пойдзем? Ты маеш словы жыцьця вечнага. 70. Мы ж уверылі і пераканаліся, што Ты Хрыстус, Сын Божы". 71. Адказаў ім Езус: "Ці не Дванаццаць вас выбраў? А адзін з вас шатанам". 72. А гаворыў пра Юду Іскарыёту Сымона, ён хоць быў адным з дванаццаці, але меў Яго выдаць. Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Езус у Ерузаліме ў сьвята Палатак 7.1. Потым Езус хадзіў па Галілеі, бо не хацеў прабываць у Юдэі, бо Юдэі сабіраліся забіць Яго. 2. Надыходзіла Юдэйскае сьвята Палатак. 3. Сказалі затым Яму Яго браты: "Адыйдзіся ад гэтуль, а ідзі ў Юдэю, каб і вучні Твае аглядалі дакананьні Твае, якія робіш. 4. Бо ніхто не рабіў чаго колечы тайна, калі сам хацеў паказацца на публічнасьці. Калі такія рэчы чыніш, дай пазнацца сьвету". 5. Бо і браты Яго ня верылі ў Яго. 6. Кажа ім затым Езус: "Яшчэ не прыйшла Мая пара, а ваш час заўсёды падходзіць. 7. Вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзець, бо Я сьведчу аб ім, што яго паступкі, учынкі ліхія. 8. Вы ідзіце на гэта сьвята, а Я не пайду на гэта сьвята, бо час Мой яшчэ не надыйшоў". 9. Гэта сказаўшы, застаўся ў Галілеі. 10. Але калі браты Яго адправіліся і Ён пайшоў на сьвята, ня яўна, але тайком. 11. А ў час сьвята шукалі Яго Юдэі і казалі: "Дзе Ён?" 12. Гаварылася пра Яго між людзей многа. Адны казалі, што Ён добры, а другія гаварылі, што не, што зводзіць народ. 13. Але ніхто не гаварыў пра Яго яўна, бо баяліся Юдэяў. 14. А калі сьвята ўпалавіналася Езус увайшоў у сьвятыню і стаў навучаць. 15. А Юдэі дзівіліся і казалі: "Як Ён можа знаць Пісаньне, бо ж не вучоны?" 16. Езус казаў ім: "Мая навука не мая, але Таго, Хто Мяне паслаў. 17. Калі хто хоча спаўняць волю Ягоную, той з навукі пазнае, ці яна ад Бога, ці я Сам ад Сябе гавару. 18. Хто з сябе самога гаворыць, той сваёй спахвала шукае, але хто шукае хвалы Таго, Хто Яго паслаў, той праўдамоўны ды няма ў ім беззаконьня (неправасьці). 19. Ці не Майсей даў вам Закон, але ніхто з вас не спаўняе Закону. 20. Чаму хочаце Мяне забіць? - Адказала грамада, кажучы: "Чарта маеш, хто хоча Цябе забіць?" 21. У адказ сказаў Езус ім: "Я даканаў адзін пачын, а ўсе дзівіцеся. 22. Дык жа Майсей устанавіў абразаньне, хоць яно не ад Майсея, але ад вашых продкаў і вы абразаеце ў шабат. 23. Калі тады можна абразаць чалавека ў шабат, не нарушаючы Майсеявага Закону, дык чаму злуіцёся на Мяне, калі Я ўсяго чалавека вылечыў у шабат? 24. Дык не судзіце па знешнасці, але судзіце справядлівым судом". 25. Дык некаторыя з жыхароў Ерузаліма казалі: "Ці гэта Той, Каторага хочуць забіць?" 26. Бо вось яўна навучае і нічога Яму ня кажуць. Ці сапраўды пераканаліся старэйшыны, што Ён Хрыстус? 27. Але аб Ім ведаем, скуль родам, а пра Хрыстуса, калі паявіцца, ніхто ведаць ня будзе, скуль Ён прыходзіць". 28. А Езус навучаючы ў сьвятыні ў голас сказаў: "І Мяне знаеце і ведаеце скуль Я, Я Сам ад Сябе не прыйшоў, але верагодны Той, Хто Мяне паслаў, а Якога вы ня знаеце. 29. Я Яго знаю, бо Я ад Яго, бо Ён Мяне паслаў. 30. Дык маніліся Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі, бо яшчэ не прыйшла Яго пара. 31. А спасярод натоўпу многа ўверыла ў Яго і яны казалі: "Ці ж калі Хрыстус прыйдзе, болей цудаў даканае, чым тыя, якія Ён учыніў?" 32. А калі фарызэі пачулі, што людзі так пра Яго гавораць, дык паслалі фарызэі і князі слугаў, каб Яго ўзяць. 33. Сказаў ім тады Езус: "Кароткі толькі час буду з вамі, бо пайду да Таго, Хто Мяне паслаў. 34. Будзеце Мяне шукаць і ня знайдзеце, а дзе Я буду, вы туды ня можаце прыйсьці". 35. Ды гаварылі Юдэі між сабой: "Куды ж Ён пойдзе, што мы Яго ня знойдзем? Ці меўся пайсьці да паган разкінутых і паган навучаць? 36. Што ж гэта за навука, якую абвяшчае: "Шукаць Мяне будзеце і ня знойдзеце ды дзе Я буду, вы туды прыйсьці ня можаце?" 37. А ў апошні вялікі дзень сьвята стаў Езус і казаў у голас: "Калі хто смагне, хай прыходзіць да Мяне і п'е. 38. А хто верыць у Мяне, як кажа Пісаньне: рэкі жывой вады пацякуць з Яго нутра. 39. А так казаў аб Духу, якога мелі атрымаць веручыя ў Яго. Бо Дух ня быў яшчэ сасланы, бо Езус ня быў яшчэ праслаўлены. 40. Многія спаміж людзей, чуючы гэту навуку, казала: "Гэта сапраўды Прарок". 41. Іншыя ж казалі: "Гэта Хрыстус". А яшчэ іншыя даказвалі: "Ці ж Хрыстус прыйдзе з Галілеі? 42. Ці ж Пісаньне ня піша, што Хрыстус прыйдзе з роду Давіда, і з горада Бэтлеем, скуль быў Давід?" 43. З гэтае прычыны дайшло да раздваеньня ў народзе. 44. Дык некаторыя з іх хацелі Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі. 45. Прыйшлі затым слугі да перадавых сьвятароў і фарызеяў. А яны сказалі: "Чаму вы Яго не прывялі?" 46. Слугі адказалі: "Ніводзін чалавек так не гаварыў як Ён". 47. Дык адказалі ім фарызэі: "Ці і вы ім зьведзены? 48. А ці ўверыў у Яго хоць хто з фарызэяў або князёў? 49. А гэта зборышча, які ня знае Закону, пракляты". 50. Сказаў ім Мікода, той, што прыходзіў да Яго ноччу, а быў адным з іх: 51. "Ці ж закон наш асуджае чалавека, чым перш яго не праслухае і не праверыць, што ён робіць?" 52. У адказ яму сказалі: "Ці і Ты не Галілеец? Праслядзі за Пісаньнем, а пераканаешся, што Прарок не з'явіцца з Галілеі. 53. Дый разыйшліся кожны ў свой дом. Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Хрыстус дароўвае публічніцы 8.1. Затым Езус пайшоў на Аліўную Гару. 2. А на сьвітаньні вярнуўся зноў у сьвятыню, а ўвесь народ падыйшоў да Яго, а Ён сеў і навучаў іх. 3. Дык прывялі вучоныя і фарызэі жанчыну, злоўлену на чужалостве, паставілі яе на сярэдзіне. 4. Ды сказалі яму: "Вучыцелю, гэтую жанчыну злавілі толькі што на чужаложстве. 5. Майсей у Законе загадаў нам такія каменаваць. Дык Ты што скажаш? 6. А казалі гэта зводзячы Яго, каб маглі абвінаваціць. А Езус нахіліўшыся ў ніз нешта пальцам пісаў на зямлі. 7. Калі аднак не пераставалі пытацца ў Яго падняўся і сказаў ім: "Хто з вас без граха, няхай першы кіне на яе камень". 8. І зноў нахіліўшыся пісаў на зямлі. 9. Пачуўшы гэта адзін за другім выходзілі, пачынаючы ад старэйшын ды застаўся толькі адзін Езус і жанчына стоячы на сярэдзіне. 10. Падняўшыся Езус сказаў ёй: "Жанчына, дзе ж твае вінавацелі? Ніхто цябе не асудзіў?" 11. Адказалі яна: "Ніхто, Госпадзе". Дык Езус сказаў: "І Я цябе не асуджаю. Ідзі і болей не грашы". Сьвятло сьвету 12. Затым зноў навучаў іх Езус і казаў: "Я сьвятло сьвету, хто ідзе за Мной, ня ходзіць у поцемках, але будзе мець сьвятло жыцьця". 13. Дык сказалі Яму фарызэі: "Ты Сам аб Сабе сьведчыш, сьведчанне Тваё не праўдзівае". 14. У адказ Езус сказаў ім: "Хоць Я сьведчу пра Сябе, праўдзівым ёсьць сьведчаньне Маё, бо ведаю адкуль прыйшоў і куды іду: але вы ня ведаеце, скуль прыходжу, або куды іду. 15. Вы судзіце паводле цела, а Я не суджу нікога. 16. А калі асуджу, суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але Я і Айцец, Які Мяне паслаў. 17. Дый у Законе вашым напісана, што сьведчаньне (даказаньне) двух людзей - верагодным ёсьць. 18. Я даю Сам аб Сабе сьведчаньне і дае аба Мне Айцец, Які Мяне паслаў". 19. Дык сказалі Яму: "А дзе ж Твой Айцец?" Адказаў Езус: "Вы ані Мяне ня знаеце, ані Айца Майго. Бо калі б вы Мяне зналі, зналі б і Айца Майго". 20. Гэтыя словы высказаў Езус навучаючы ў сьвятыні пры скарбцу. І ніхто не ўзяў Яго, бо яшчэ не надыйшла пара Ягоная. Спрадвечнае сыноўства Езуса 21. І зноў сказаў ім Езус: "Я адыходжу, вы жа шукаці Мяне будзеце і памрыцё ў граху вашым. Куды Я іду, вы пайсьці ня можаце". 22. Дык казалі Юдэі: "Ці ж меўся б забіцца, бо кажа: Куды Я іду, вы ня можаце пайсьці?" 23. Езус сказаў ім: "Вы - з зямлі (з нізу), а Я - з неба (з верху), вы - з гэтага сьвету, а Я не з гэтага сьвету. 24. Дзеля таго Я вам сказаў, што памрыцё ў вашых грахах". 25. Дык казалі Яму: "Хто Ты?" Сказаў ім Езус: "Я пачатак, і так вам гавару". 26. Маю пра вас шмат гаварыць і судзіць, а Той, Хто Мяне паслаў, годны веры. І тое, што ад Яго чуў, вяшчу ў сьвет. 27. І яны не зразумелі, што Бога называў Сваім Айцом. 28. Сказаў ім тады Езус: "Калі падымеце Сына Чалавечага, тады пазнаеце, кім Я, ды што Сам ад Сябе нічога не раблю, але тое кажу, чаго Мяне навучыў Айцец. 29. Той, Хто Мяне паслаў, ёсьць са Мной і не пакінуў Мяне Самога (аднаго), бо Я раблю тое, што Яму падабаецца". 30. Калі Ён гэта казаў, многія ўверылі ў Яго. 31. Гаварыў затым Езус да Юдэяў, якія Яму ўверылі: "Калі вытрываеце ў Маёй навуцы, станеціся праўдзіва Маімі вучнямі 32. і пазнаеце праўду, а праўда вас асвабадзіць". 33. Адказалі Яму: "Мы патомствам Абрагама і мы ніколі не былі ў нічыёй няволі і як жа затым кажаш, што будзем свабодныя?" 34. Адказаў ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, што кожны, хто грашыць ёсьць нявольнікам граха. 35. Але нявольнік не жыве ў доме вечна. Сын жа жыве вечна. 36. Таму, калі Сын вас асвабадзіць, сапраўды свабоднымі будзеце. 37. Ведаю, што вы патомствам Абрагама, але хочаце Мяне забіць таму, што навука Мая вам не даступная. 38. Я гавару пра тое, што Я відзіў у Айца Майго, а вы робіце тое, што вы відзелі ў айца вашага". 39. У адказ сказалі Яму: "Айцом і бацькам нашым Абрагам". Сказаў ім Езус: "Калі вы сыны Абрагама, спаўняйце чыны Абрагама. 40. А вы ж хочаце цяпер Мяне забіць, Мяне, чалавека, Які вам казаў праўду, якую чуў ад Бога. Гэтага Абрагам не рабіў! 41. Але вы спаўняеце чыны айца вашага". Сказалі тады Яму: "Мы не дзеці народжаны ў чужаложстве: аднаго маем Айца Бога". 42. Сказаў ім тады Езус: "Калі б Бог быў вашым Айцом, сапраўды, мілавалі б вы Мяне, бо Я ад Бога выйшаў, і прыходжу і ня Сам ад Сябе прыходжу, але Ён Мяне паслаў. 43. Чаму вы гэта мовы Маёй не разумееце? Бо вы ня маеце ласкі (здольнасьці) слухаць навукі Маёй. 44. Вы ад бацькі д'ябла з'яўляецеся і жаданьне бацькі вашага выконваць хочаце. Ён забойца ад пачатку, і ў праўдзе ня вытрымаў, бо няма ў ім праўды. Калі гаворыць лгарства (лож), гаворыць ад сябе, бо ён лгун і бацькам лгарства. 45. А Я, калі праўду кажу, ня верыце Мне. 46. Хто з вас дакажа Мне грэх? Калі Я вам праўду кажу, чаму Мне ня верыце? 47. Хто з Бога, слоў Божых слухае, а вы таму ня слухаеце, што вы не з Бога". 48. У адказ сказалі Яму Юдэі: "Ці ж ня слушна мы кажам, што Ты самаранін і д'ябла маеш?" 49. Адказаў ім Езус: "Я д'ябла ня маю, але слаўлю Айца Майго, а вы Мяне зьневажаеце (зьневажылі). 50. Я не шукаю Сваёй славы, але ёсьць Той, Хто шукае і судзіць. 51. Сапраўды, сапраўды кажу вам, калі хто зьберажэ навуку Маю не пазнае сьмерці павечна. 52. Дык Юдэі сказалі Яму: "Цяпер мы пераканаліся, што д'ябла маеш і Абрагам памёр, і Прарокі, а Ты кажаш: "Калі хто зьберажэ навуку Маю, не пазнае сьмерці павечна". 53. Ці Ты большы (важнейшы) за Бацьку (Айца) нашага Абрагама, які памёр? Нават Прарокі паўміралі. За каго Ты ўважаешся?" 54. Адказаў Езус: "Калі Я Сам Сябе хвалю, хвала Мая - нішто. Але ёсьць Айцец Мой, Каторы Мяне славіць, і аб Каторым вы кажаце, што Ён Бог ваш, 55. але вы не пазналі Яго. Але Я Яго знаю і калі б сказаў, што Яго ня знаю, быў бы падобным вам ілгуном. Але знаю Я Яго і навуку Яго берагу. 56. Абрагам, айцец ваш, з радасьцю чакаў дня Майго, а ўвідзеўшы ўзрадаваўся". 57. Сказалі Яму Юдэі: "Пяцьдзесят гадоў яшчэ ня маеш, а Абрагама відзеў?" 58. Сказаў ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, перш чым Абрагам быў, Я быў". 59. Дык Юдэі хапілі камяні, каб каменаваць Яго, але Езус скрыўся і выйшаў са сьвятыні. Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Аздараўленьне сьляпога 9.1. Аднойчы праходзячы ўбачыў Езус чалавека сьляпога ад уроду (ад нараджэньня). 2. Дык спыталіся вучні Ягоныя ў Езуса: "Вучыцелю, хто саграшыў: ён ці бацькі ягоныя, што ён такім нарадзіўся?" 3. Езус сказаў ім: "Ані ён не саграшыў, ані бацькі ягоныя, але каб справы (дзейнасьць, міласьць) Божыя выявіліся на ім. 4. Я маю выконваць паручэньні Таго, Хто Мяне паслаў, пакуль дзень. Бо надыходзіць ноч, калі ніхто ня будзе магчы дзейнічыць. 5. Пакуль Я на сьвеце - Я сьвятлом сьвету. 6. Гэта сказаўшы плюнуў на зямлю, зрабіў балота са сьліны і памазаў яму вочы, 7. кажучы: "Ідзі і абмый у сажалцы Еілёэ (што значыць Пасланы). Дык ён пайшоў, абмыўся і вярнуўся - бачачы. 8. Суседзі ж і тыя, што яго раней відзелі, што быў жабраком, казалі: "Ці ж гэта ня той, што сядзеў і жабраваў?" Ды адны казалі, што гэта ён. 9. А іншыя казалі што не, але падобны да яго. А ён казаў: "Гэта я той самы". 10. Дык пыталі тады ў яго: "Як вочы адкрыліся ў цябе?" 11. Дык ён казаў: "Гэны чалавек, што завуць Езусам, разьвёў балота, памазаў мне ім вочы ды сказаў мне: "Ідзі да сажалкі Еілёэ і абмыйся". І я пайшоў, абмыўся і віджу". 12. Дык спыталіся ў яго: "А дзе Ён?" Сказаў ён: "Ня ведаю". 13. Затым вядуць таго, што быў сьляпым да фарызэяў. 14. А быў шабат, у каторым Езус зрабіў балота і зрок яму вярнуў. 15. Дык ізноў пыталіся ў яго фарызэі, у які спосаб ён празрэў?" А ён сказаў ім: "Налажыў Ён мне балота на вочы, абмыўся і бачу". 16. Дык казалі некаторыя з фарызэяў: "Чалавек той, што не беражэ шабату, ня ёсьць ад Бога". Другія ж казалі: "Як жа чалавек грэшны можа чыніць такія цуды?" Гэта дайшло да раздваеньня між імі. 17. Пытаюцца затым паўторна ў сьляпога: "Што ты кажаш пра Таго, што табе зрэньне вярнуў? Ён жа сказаў: "Гэта Прарок!" 18. Юдэі аднак не паверылі яму, што ён сьляпы і празрэў, пакуль не пазвалі бацькоў таго, хто празрэў. 19. Дык пыталіся іх: "Ці сапраўды ён ваш сын, аб якім кажаце, што нарадзіўся сьляпым? Дык як жа ён цяпер відзіць?" 20. Адказалі ім бацькі ягоныя: "Ведаем, што ён наш сын ды што сьляпым нарадзіўся, 21. але якім чынам цяпер відзіць - ня ведаем, ня ведаем так сама, хто яму зрэньне вярнуў. У яго самога пытайцеся, мае гады, хай сам аб сабе разказвае". 22. Гэтак бацькі казалі, бо баяліся Юдэяў, бо Юдэі ўжо дагаварыліся, што вылучаць з сынагогі таго, хто прызнае Яго за Хрыста. 23. Дзеля таго бацькі яго сказалі: "Мае гады, яго самога пытайцеся". 24. Затым паўторна пазвалі чалавека, што быў сьляпым, і сказалі яму: "Дай хвалу Богу, мы ведаем, што той чалавек грэшны". 25. Але ён ім адказаў: "Ці Ён грэшны, ня ведаю, але толькі ведаю, што быў сьляпым, а цяпер віджу". 26. Дык паўторна пыталіся яго: "Што Ён зрабіў? У які спосаб адкрыў табе вочы?" 27. Ён адказаў ім: "Я ўжо сказаў вам, чулі, чаму зноў хочыце пачуць? Ці і вы хочаце стацца Яго вучнямі?" 28. Яны дакаралі яму і казалі: "Ты будзь Яго вучням, а мы вучнямі Майсея. 29. Мы ведаем, што да Майсея прамаўляў Бог, але скуль гэты ня ведаем". 30. А той чалавек у адказ сказаў ім: "Гэта вось дзіўнае, што ня ведаеце, скуль Ён, а Ён адкрыў мне вочы". 31. Ведаем жа, што грэшнікаў Бог не выслухоўвае, а калі хто спахвальшчыкам Бога і волю Яго спаўняе, то таго выслухоўвае. 32. Ад веку не чута, каб хто сьлепа народжанаму зрэньне вярнуў. 33. Каб Ён ня быў ад Бога, ня мог бы нічога зрабіць". 34. У адказ сказалі яны яму: "У грахах увесь ты нарадзіўся і хочаш нас павучаць". І выкінулі яго. 35. Пачуў Езус, што яго выкінулі, і спаткаўшы яго, сказаў яму: "Ці верыш ты ў Сына Божага?" 36. А ён у адказ спытаўся: "А хто Ты, Госпадзе, каб я мог Яму верыць?" 37. Сказаў яму Езус: "Ты бачыў Яго ўжо і Ён Той, Хто з табою гаворыць". 38. Ды ён сказаў: "Веру Госпадзе". І ўпаўшы, пакланіўся Яму. 39. Затым сказаў Езус: "На суд прыйшоў Я на гэты сьвет, каб тыя, што ня відзяць - празрэлі, а тыя, што відзяць, асьлеплі". 40. Пачулі гэта некаторыя з фарызэяў, што пры Ім былі, дык пыталіся ў Яго: "Ці і мы сьляпыя?" 41. Сказаў ім Езус: "Калі б вы былі сьляпыя, ня мелі б віны. Вы аднак цяпер уважаеце, што відзіце, таму грэх трывае ў вас". Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Добры Пастыр 10.1. "Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто не ўваходзіць у аўчарню праз дзьверы, але інакш, той злодзей і разбойнік. 2. Але хто ўваходзіць праз дзьверы - Ён пастырам авец. 3. Такому прыдзьверны адчыняе і Яго голасу слухаюць авечкі. Свае авечкі заве Ён па імю ды выводзіць (выганяе іх, выпускае іх). 4. А калі выпусьціць свае авечкі, ідзе перад імі наперадзе, а авечкі гоняцца за Ім, бо знаюць Яго голас. 5. Але за чужым яны ня пойдуць, але ўцікаюць ад яго, бо голасу чужых ня знаюць". 6. Такую прыповесьць сказаў ім Езус, але яны не зразумелі таго, што ім гаварыў. 7. Дык сказаў ім Езус паўторна: "Сапраўды, сапраўды кажу вам: што Я дзьвярымі для авец". 8. Усе сколькі іх не прыйшло, злодзеі яны і разбойнікі. Ды іх не паслухалі авечкі. 9. Я - дзьвярмі. Калі хто праз Мяне ўвойдзе - будзе збаўлены: ён увойдзе і выйдзе, ды знойдзе пазвішча. 10. Злодзей не прыходзіць інакш, каб толькі красьці, забіваць і губіць. Я ж прыйшоў, каб мелі жыцьцё і мелі багацейшае. 11. Я - Добры Пастыр. Добры пастыр жыцьцё аддае за свае авечкі. 12. Але найміт ды той, хто ня пастыр, да каго не належаць авечкі, калі бачыць надбягаючага воўка, кідае авечкі, ды ўцікае, а воўк хватае і разганяе авечкі. 13. Найміт жа ўцікае, бо ён найміт, і ён ня рупіцца пра авечкі. 14. Я - Добры пастыр, знаю свае і яны Мяне знаюць; 15. як знае Мяне Айцец, а я знаю Айца. Ды жыцьцё Сваё адддаю за авечкі Свае. 16. Ды і іншыя маю, якія не з гэтага аўчарніка. І гэтыя мушу прывесьці, і будуць яны слухаць голасу Майго. Так станецца адзін аўчарнік да адзін пастыр. 17. Таму любіць Мяне Айцец, што Я Сваё жыцьцё аддаю, каб зноў яго атрымаць. 18. Ніхто Мне яго не адбірае, але Я з Сваёй волі аддаю яго. Маю права (моц) ахвяраваць яго і маю моц яго аддабыць. Такі загад атрымаў Я ад Айца Майго". 19. Дзеля таго ўзьнікла зноў раздваеньне між Юдэямі дзеля гэтых слоў. 20. Затым многа з іх гаварыла: "Чарта мае і шалее". Пашто Яго слухаць?" 21. Іншыя ж казалі: "Гэта не навука апанаванага ліхім. Ці ж ліхі можа сьляпым вяртаць зрэньне?" 22. Выпала ў Ерузаліме ўрачыстасьць Пасьвята Сьвятыні, а была зіма. 23. Хадзіў Езус па сьвятыні ў галярэі (прыбудовы) Салямона. 24. Тады абступілі Яго Жыды і казалі Яму: "Дакуль будзеш трымаць нас у няпэўнасьці? Калі Ты Хрыстус, скажы нам яўна". 25. Адказаў ім Езус: "Кажу ж вам, а вы ня верыце. Учынкі Мае, каторыя выконваю ў імя Айца Майго - сьведчаць (даказваюць) аба Мне". 26. Але вы ня верыце, бо вы не з Маіх авец. 27. Авечкі Мае слухаюць голасу Майго і Я знаю іх і яны ідуць за Мной. 28. І даю Я ім жыцьцё вечнае, і не прападуць век, ды ніхто ня вырве з Маёй рукі. 29. Тое, што Мне даў Мой Айцец, большым ёсць чым усё, ды ніхто не можа вырваць з рук Айца Майго. 30. Я і Айцец адно". 31. Дык Юдэі хапілі каменьні, каб Яго ўкаменаваць. 32. Сказаў ім Езус: "Многа добрых учынкаў выявіў вам ад Айца Майго, дык за які з гэтых учынкаў хочаце ўкаменаваць Мяне?" 33. Адказалі Яму Юдэі: "Не каменуем Цябе за добры ўчынак, але за блюзьнерства, за тое, што Ты будучы чалавекам, робіш сябе Богам". 34. Адказаў ім Езус: "Ці ж у Законе вашым не напісана: "Я сказаў: багамі вы ёсьць" (Пс 81,6)? 35. Калі назваў багамі тых, для якіх было прызначана слова Божае, а Пісаньне мыліцца ня можа, 36. аб тым, каго Айцец усьвяціў і паслаў у сьвет, вы кажаце, што блюзьніць, бо сказаў, што Я - Сын Божы. 37. Калі не выконваю учынкаў Айца Майго - ня верце Мне. 38. Але калі спаўняю, дык хоць вы Мне верыць не хацелі, верце ўчынкам, каб пазналі ды ўверылі, што Айцец у ва Мне, а Я ў Айцу". 39. Стараліся затым Яго ўзяць, але Езус ухіліўся з іхніх рук. 40. Пайшоў зноў за Ярдан, дзе раней Ян хрысьціў ды там прабываў. 41. Многія прыходзілі да Яго і казалі: Ян, што праўда ніводнага цуду не ўчыніў. 42. Але ўсё, што Ян аб Езусе сказаў было праўдай. І многія ўверылі ў Яго. Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Уваскрасеньне Лазара 11.1. Аднойчы захварэў нейкі Лазар з вёскі Бэтаніі, дзе жыла Мар'я і яе сястра Марта. 2. Мар'я ж была тая жанчына, што намасьціла Госпада пахучым алейкам ды абцёрла ногі Ягоныя сваімі валасамі, яе вось брат Лазар захварэў. 3. Сёстры паслалі да Яго вестку: "Госпадзе, вось жа той, каго мілуеш - хворы". 4. Пачуўшы гэта Езус сказаў: "Хвароба гэта не на сьмерць, але на хвалу Божую, каб праз яе быў праслаўлены Сын Божы". 5. А Езус пры тым любіў Марту і сястру ейную Мар'ю і Лазара. 6. Калі тады пачуў, што ён хворы, замарудзіў тады яшчэ два дні ў тым месцы. 7. Потым сказаў вучням Сваім: "Ідзёмце назад у Юдэю". 8. Сказалі Яму вучні: "Вучыцелю, толькі што хацелі Цябе ўкаменаваць Юдэі, а Ты зноў туды ідзеш?" 9. Адказаў Езус: "Ці не дванаццаць гадзін мае дзень? 10. Калі хто ходзіць у дзень, не спатыкаецца, бо відзіць сьвятло гэта сьвету. Але калі хдзіць ноччу, спатыкнецца, бо няма ў ім сьвятла". 11. Гаварыў так, а затым сказаў ім: "Лазар, наш прыяцель сьпіць, але Я іду яго абудзіць". 12. Сказалі Яго вучні: "Госпадзе, калі заснуў будзе здаровы", 13. Але Езус казаў аб сьмерці яго, а яны думалі, што казаў аб заснуцьці. 14. Дык тады сказаў ім Езус адкрыта: "Лазар памёр". 15. Цешуся ж, што там Мяне не было, гэта дзеля вас, каб вы ўверылі. Дык ідзёмце да яго". 16. А Тамаш, званы Дідымус, азваўся да спаўвучняў: "Ідзём і мы разам з ім памерці". 17. Затым прыйшоў Езус і знайшоў Лазара ўжо чатыры дні лежачага ў гробе. 18. А Бетанія знаходзілася блізка Ерузаліму, каля пятнаццаць стадыяў. 19. Да Марыі ж і Марты назьбіралася многа Юдэяў пацяшаці іх па памершым браце. 20. Як толькі пачула Марта, што Езус ідзе, выскачыла і пераняла Яго, а Мар'я заставалася дома. 21. Сказала тады Марта Езусу: "Госпадзе, каб быў Ты тут, не памёр бы брат мой, 22. але і цяпер ведаю, калі аб што папросіш Бог, а дасьць Табе Бог". 23. Сказаў ёй Езус: "Уваскрэсьне брат твой". 24. Кажа Яму Марта: "Ведаю, што ўваскрэсьне ў уваскрасеньні ў апошні дзень". 25. Сказаў ёй Езус: "Я - уваскрасеньне і жыцьцё, хто верыць у Мяне, хоць бы ён і памёр - жыць будзе. 26. А кожын, хто жыве дый верыць у Мяне, не памрэ павек. Верыш у гэта?" 27. Кажа Яму: "Сапраўды, Госпадзе, я ўверыла, што Ты - Хрыстус, Сын Бога Жывога, Які прыйшоў на гэты сьвет". 28. Гэта сказаўшы, яна пайшла і ціха паклікаўшы сястру сваю, Мар'ю, сказала: "Вучыцель прыйшоў і кліча Цябе". 29. Пачуўшы гэта яна скора паднялася із пайшла да Езуса. 30. Бо Езус ня быў яшчэ ўвайшоўшы ў сяло, але затрымаўся на тым месцы, дзя Яго пераняла Марта. 31. А Юдэі, што былі з ёй у доме і пацяшалі яе, убачыўшы, што Мар'я хутка ўстала і выбегла, пайшлі за ёй, бо казалі: "Ідзе да гроба, каб там плакаць". 32. Мар'я жа, калі прыйшла да месца, дзе стаяў Езус, увідзеўшы Яго, пала Яму да ног ды казала Яму: "Госпадзе, каб Ты быў тут, недапусціў бы, каб брат мой памёр". 33. А калі Езус увідзеў яе плачучую, і Юдэяў, што з ёй прыйшлі, плачучых, разжаліўся ў духу і ўзварышаны 34. спытаўся: "Дзе яго палажылі, пахавалі?" Кажуць Яму: "Госпадзе, пайдзі і паглядзі". 35. Дый Езус заплакаў. 36. Дык казалі Юдэі: "Во як яго Ён любіў", 37. А некаторыя з іх казалі: "Ня мог жа Ён, што слепанароджанаму вярнуў зрэньне, зрабіць, каб і той не памёр?" 38. А Езус разжалены зноў прыйшоў да гробу. А была гэта пячора і камень быў на ёй паложаны. 39. Сказаў Езус: "Адыміце камень!" Дык сказала Марта, сястра памёршага: "Госпадзе, ужо чуваць ад яго (сьмярдзіць), бо ўжо чатыры дні ў гробе". 40. Кажа ёй Езус: "Ці ж Я табе не казаў, калі ўверыш, убачыш хвалу Божую?" 41. Дык аднялі камень. Езус жа падняўшы вочы Свае ў неба сказаў: "Ойча, дзякую Табе, што Мяне выслухаў. 42. Я бо ведаў, што Мяне заўсёды выслухоўваеш, але Я сказаў гэта дзеля народу, які стаіць кругом, каб уверылі, што Ты Мяне паслаў". 43. Гэта сказаўшы, закрычаў моцным голасам: "Лазару, выйдзі з гроба!" 44. І адразу выйшаў той, што быў памёршы, маючы рукі і ногі зьвязаныя павязкамі, а твар ахутаны хусткай, сказаў ім Езус: "Развяжыце яго і пусьціце хадзіць". 45. Дык многа Юдэяў, што былі прыйшоўшы да Марыі і Марты, ды бачылі, што ўчыніў Езус, уверыла ў Яго. 46. Некаторыя ж з іх пайшлі да фарызэяў і разказалі ім, што ўчыніў Езус. 47. Затым сабралі перадавыя сьвятары і архірэі Раду (сангэдрын) і казалі: "Што нам рабіць? Бо чалавек гэты робіць многа цудаў. 48. Калі так Яго пакінем, дык усе ўвераць у Яго, і прыдыць Рымляне і забяруць наш край і народ". 49. Дык адзін з іх Каіфа, які быў у тым годзе найвысшым сьвятаром (архісьвятарам), сказаў ім: "Вы ня ведаеце, 50. ані ня думаеце, што лепш, каб адзін чалавек памёр за народ, чым увесь народ меў прападаць". 51. А не гаварыў гэтага ад сябе, але як архісьвятар у гэным годзе праракаваў, што Езус меў уміраць за народ. 52. Ды не толькі за народ, але каб сабраць у адно сыноў Божых, што былі разсеяны. 53. Ад таго дня думалі толькі як Яго забіць. 54. Таму Езус не хадзіў ужо яўна сярод Юдэяў, але адыйшоў у мясцовасьць блізкую пустыні, у горад званы Эфрэм і там прабываў са Сваімі вучнямі. 55. А надыходзіла Юдэйская Пасха і многа людзей з той мясцовасьці выбралася ў Ерузалім перад Пасхаю, каб ачысьціцца. 56. Дык шукалі Езуса і казалі адны другім, стоячы ў сьвятыні: "Што думаеце? Чаму не прыйшоў на сьвята?" 57. А архісвятары і фарызэі загадалі, каб кожны, хто даведаецца пра Яго, дзе Ён прабывае, паведаміў аб Ім, каб Яго ўзяць. Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Намашчэньне Езуса ў Бэтаніі 12.1. А ў шэсьць дзён перад Пасхай прыйшоў Езус у Бэтанію, дзе быў памёршы Лазар, якога Езус ускрасіў. 2. Дык прыгатавалі Яму там вячэру, у якой Марта паслугавала, а Лазар быў адным з седзячых з Езусам пры стале. 3. Мар'я ж узяла фунт каштоўнага алейку нардовага і намасьціла ногі Яму, і абцёрла сваімі валасамі Ягоныя ногі, а пах алейку напоўніў увесь дом. 4. Сказаў тады адзін з вучняў Яго, Юда Іскарыёт, які меў Яго выдаць: 5. "Чаму гэта не прадалі гэтага алейку за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?" 6. А казаў гэта не таму, што рупіўся пра ўбогіх, але што быў злодзеям ды маючы капшук, насіў тое, што там клалі. 7. Сказаў яму Езус: "Не дакучайце ёй, бо яна гэта зрабіла на дзень Майго пахаваньня. 8. Убогіх паміж сябе заўсёды маеце, а Мяне не заўсёды". 9. А вялікі натоўп спаміж Юдэяў даведаўся, што там Езус ды прыйшоў не толькі дзеля Езуса, але каб убачыць Лазара, каторага ўскрасіў Ён з умершых. 10. А архісьвятары забіць таксама Лазара, 11. бо многа Юдэяў адыходзіла ад іх дзеля яго і верыла ў Езуса. УРАЧЫСТЫ ЕЎЗД ЕЗУСА Ў ЕРУЗАЛІМ. 12. А назаўтра вялікая грамада, што была прыйшоўшы на сьвята, калі пачула, што Езус ідзе ў Ерузалім, 13. назьбірала пальмавых галінак і пераняла Езуса гамонячы: "Гозанна! Багаслаўлены, Хто прыходзіць у імя Госпада, Кароль Юдэйскі" (Пс 112,26). 14. Езус жа знайшоў восліка і сеў на яго, як напісана: 15. "Не бойся дочка Сыёну! Вось жа Кароль твой прыбывае, седзячы на восьліку (асьляняці). (Зах 9,9) 16. Спачатку Яго вучні не зразумелі гэтага, але калі ўжо Езус быў праслаўлены, тады яны прыпомнілі сабе, што так было пра Яго напісана і што так Яму было і зроблена. 17. Таксама і людзі, што былі з Ім, таму, што выклікаў з гробу Лазара і ўскрасіў яго з умёршых. 18. Таму вось натоўп людзей выйшаў Яму на спатканьне, бо чулі што Ён гэткі цуд учыніў. 19. Фарызэі жа казалі паміж сабою: "Бачыце, мы нічога не зрабілі. Увесь сьвет пайшоў за Ім". 20. Між тымі, што прыбылі на сьвята, былі таксама паганы, каб пакланіцца Богу. 21. Яны вось зьвярнуліся да Філіпа, што быў з Бетсаіды, з Галілеі, і прасілі яго: "Васпане, хочам пабачыць Езуса". 22. Дык пайшоў Філіп і сказаў Андрэю, а Андрэй і Філіп сказалі Езусу. 23. А Езус у адказ сказаў ім: "Прыйшла пара, каб праслаўлены быў Сын Чалавечы. 24. Сапраўды, сапраўды кажу вам, калі пшанічнае зярнё ўкінутае ў зямлю не абамрэ, 25. дык застаецца само, а калі абамрэ, многа прыносіць плёну. Хто любіць сваё жыцьцё, загубіць яго, а хто мае ў ненавісьці сваё жыцьцё на гэтым сьвеце, зьберажэ яго на жыцьцё вечнае. 26. Хто б хацеў Мне служыць, хай Мяне насьледуе, а дзе Я, там будзе і слуга Мой. Калі хто Мне служыць, ушануе яго і Айцец мой. 27. Цяпер стрывожылася душа мая. Можа Мне сказаць: "Ойча ўхавай Мяне ад гэтае часіны? 28. Але ж Я прыйшоў на гэту часіну. Ойча, праслаў імя Тваё!" І азваўся голас з неба: "Праславіў і яшчэ праслаўлю!" 29. А людзі, што стаялі і чулі, казалі, што загрымела. А іншыя казалі: "Што анёл прагаварыў да Яго." 30. У адказ сказаў Езус: "Не дзеля Мяне азваўся гэты голас, але дзеля вас". 31. Цяпер суд гэтага сьвету, цяпер князь гэтага сьвету будзе проч выкінуты. 32. А Я калі буду падняты над зямлёй, усё пацягну да Сябе". 33. А казаў гэта прадсказваючы, якою сьмерцю мае памерці. 34. Адказаў Яму натоўп: "Мы чулі з Закону, што Хрыстус трывае вечна, а як жа Ты кажаш, што трэба, каб быў падняты, павышаны Сын Чалавечы? Хто гэта Сын Чалавечы?" 35. Сказаў ім тады Езус: "Яшчэ толькі коратка будзе сьвятло сярод вас. Хадзіце пакуль маеце сьвятло, каб вас цемра не ахапіла. А хто ў цемры (пацемках) ходзіць, ня ведае, куды ідзе. 36. Пакуль маеце сьвятло, верце сьвятлу, каб былі вы сынамі сьвятла. Гэта сказаў Езус і адыйшоў, ды схаваўся ад іх. 37. Ды хоць так многа цудаў даканаў у іх, ня верылі ў Яго, 38. каб споўніліся словы, якія сказаў Ізаія Прарок: "Госпадзе, хто ўверыў навуцы нашай ды каму было аб'яўлена плячо Госпадава?" (Із 53.1) 39. Дзеля таго не змаглі ўверыць, бо як далей сказаў Ізаія: 40. "Засьляпіў іх вочы і закамяніў (атупіў) іхняе сэрца, каб вачыма ня бачылі ды сэрцам не зразумелі, каб яны не навярнуліся, ды каб іх не аздаравіў" (Із 6,9-10). 41. Гэта сказаў Ізаія, калі ўбачыў хвалу Яго і прадсказаў пра Яго. 42. Усё ж такі і многа з князёў уверыла ў Яго, але са страху перад фарызэямі не прызнаваліся, каб іх ня выключылі з сынагогі. 43. Бо хвалу людзей больш узьлюбіў, чым хвалу Божую. 44. А Езус усклікаў кажучы: "Хто верыць у Мяне, не ў Мяне верыць, але ў Таго, Хто Мяне паслаў. 45. А хто Мяне відзіць, Таго, Хто Мяне паслаў. 46. Я, сьвятло, прыйшоў на сьвет, каб ніхто не заставаўся ў цемры, хто верыць у Мяне. 47. А хто б слухаў слоў Маіх, а не бярог, Я яго не суджу, бо прыйшоў, каб судзіць сьвет, але каб яго збавіць 48. Хто грэбуе Мною і не прымае слоў Маіх, той ўжо мае свайго, самое слова, што Я сказаў, асудзіць яго ў апошні дзень. 49. Бо Я не ад Самога Сябе гаварыў, але Айцец, Які Мяне паслаў. Ён Мне загадаў, што маю гаварыць і вясьціць. 50. Я ведаю, што загад ёсьць жыцьцём вечным. Таму, што Я гавару, як Мне загадаў Мой Айцец". Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Частка трэцяя Мука, сьмерць і ўваскрасеньне Хрыста (13,1-20,31) Абмываньне ног Апосталам 13.1. А перад сьвятым днём Пасхі Езус ведаючы, што надыйшла пара Яго, каб адыйсьці з гэтага сьвету да Айца, узлюбіўшы Сваіх, што былі на сьвеце, аж да канца іх умілаваў. 2. А ў час вячэры, калі д'ябал улажыў у сэрца Юды Іскарыёта, сына Сымона, выдаць Яго (Езуса). 3. Езус ведаючы, што Айцец аддаў усё ў Яго рукі, што ад Бога выйшаў і да Бога вяртаецца, 4. падняўся ад стала вячэры, здымае сваё адзеньне, а ўзяўшы ручнік падпаясаваецца. 5. Затым налівае вады ў місу і пачынае абмываць нагі вучням і выціраць ручніком, якім быў падпаясаны. 6. Гэтак падыходзіць да Сымона Пятра. Дык кажа Яму Пётр: "Госпадзе, няўжо Ты мне ногі будзеш мыць?" 7. У адказ кажа яму Езус: "Што Я раблю, ты яшчэ не разумееш, а потым зразумееш". 8. Кажа Яму Пётр: "Ніколі ня будзеш мне мыць ног". Адказаў яму Езус: "Калі Я цябе не абмыю, ня будзеш мець удзелу са Мной". 9. Кажа Яму Сымон Пётр: "Госпадзе, не толькі ногі мае, але рукі і галаву". 10. Кажа яму Езус: "Хто памыты, патрабуе толькі ногі памыць, а ўвесь чысты. Вы таксама чыстыя, але не ўсе". 11. Бо ведаў, хто гэта меў Яго выдаць, таму сказаў: "Не ўсе вы чыстыя". 12. Калі затым памыў ногі іхнія і надзеў адзеньне сваё, сеў пры стале і казаў ім: "Ці разумееце, што Я вам зрабіў?" 13. Вы Мяне называеце Вучыцелем і Госпадам і добра кажаце, бо Я Ім. 14. А калі Я, Госпад і Вучыцель, памыў вам ногі, дык і павінны адзін другому мыць ногі. 15. Вось жа даў вам прыклад, каб як Я вам зрабіў, каб так і вы рабілі. 16. Сапраўды, сапраўды кажу вам: слуга ня большы (важнейшы) за пана свайго, ані таксама пасланец ня большы за таго, хто яго паслаў. 17. Калі пра гэта ведаеце, шчасьлівыя будзеце гэтак робячы. 18. Не аб усіх вас гавару. Ведаю Я, каго выбраў, але споўнілася Пісаньне: "Той, хто есьць са мной хлеб, здраду плянуе проціў Мяне" (Пс 40,10). 19. Наперад кажу вам, перш, чым станецца, каб вы, калі станецца, уверылі, што гэта Я ёсьць. 20. Сапраўды, сапраўды кажу вам. Хто прыме таго, каго Я пашлю, Мяне прымае, а хто Мяне прымае Таго, Хто Мяне паслаў". Прадсказаньне здрады Юды 21. Езус сказаўшы гэта разжаліўся ў духу і сказаў: "Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць Мяне". 22. Дык вучні глядзелі адзін на аднаго неўпэўнены, аб кім Езус гаварыў. 23. А адзін з вучняў, той, якога Езус любіў, седзячы з правага боку Езуса. 24. Дык на яго сымон Пётр кіўнуў і спытаўся, аб кім ён гаворыць?" 25. А ён апіраючыся на грудзях Езуса пытаецца ў Езуса: "Госпадзе, а хто гэта?" 26. Адказаў Езус: "Гэта той, каму падам умочаны хлеб". І памачыўшы хлеб, падаў Юду, сыну Сымона з Карыёту. 27. А па зьядзеньні хлеба ўвайшоў у яго д'ябал. Затым сказаў яму Езус: "Што маеш рабіць, рабі чым хутчэй". 28. З седзячых разам ніхто не зразумеў, чаму так яму сказаў. 29. Некаторыя думалі, што як Юда мае купшук, што Езус даў яму паручэньне: "Купі чаго нам трэба на сьвята, або каб што раздаў убогім". 30. Юдаш жа, як хлеб з'еў адразу выйшаў. А была ноч. Новае прыказаньне 31. Дык калі Юдаш выйшаў, Езус сказаў: "Цяпер праслаўлены Сын Чалавечы, а Бог праслаўлены ў Ім. 32. А калі Бог праслаўлены ў Ім, дык Бог праславіць Яго ў Сабе ды ўславіць небавам. 33. Сынкі (сыночкі)! Ня доўга ўжо буду з вамі. Будзеце Мяне шукаць, але як сказаў Юдэям: "Куды Я іду, вы прыйсьці ня можаце, так і вам цяпер кажу. 34. Прыказаньне новае даю вам, каб вы ўзамен любіліся, як і Я вас узьлюбіў, каб і вы адзін аднаго мілавалі. 35. Па тым пазнаюць усе, што вы вучнямі Маімі, калі міласьць будзеце мець адзін да другога". 36. Кажа Яму Сымон Пётр: "Госпадзе, куды ідзеш?" Адказаў Езус: "Куды Я іду, ты цяпер ня можаш прыйсьці, але потым прыйдзеш за Мною". 37. Кажа Яму Пётр: "Чаму я цяпер не магу пайсьці за Табой? Жыцьцё сваё аддам за Цябе". 38. Адказаў яму Езус: "Жыцьцё ты за Мяне аддасі?" Сапраўды, сапраўды кажу табе: "Перш чым певень запяе, тры разы вырачэшся Мяне". Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Развітальная прамова Езуса ў вячэрніку 14.1. Хай не трывожыцца сэрца вашае. Верыце ў Бога і ў Мяне верце. 2. У доме Айца Майго жытла многа. Калі б было інакш, сказаў бы Я вам, бо іду прыгатаваць вам месца. 3. А калі адыйду ды прыгатую вам месца, зноў прыйду і прыму вас да Сябе, каб і вы былі там, дзе Я буду. 4. А ведаеце, куды Я іду і дарогу знаеце". 5. Сказаў Яму Тамаш: "Госпадзе, ня ведаем, куды ідзеш, а як жа можам знаць дарогу?" 6. Кажа яму Езус: "Я - дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне. 7. Калі б вы Мяне былі пазнаўшы, ды напэўна зналі б і Айца Майго, але ўжо незадоўга пазнаеце Яго, а нават ужо Яго бачылі. 8. Кажа Яму Філіп: "Госпадзе, пакажы нам Айца, а хопіць нам". 9. Кажа яму Езус: "Ужо так доўга з вамі, а вы не пазналі Мяне? Філіпе, хто бачыць Мяне, бачыць і Айца. Як жа за тым можна казаць: "Пакажы нам Айца?" 10. Ня верыце, што Я ў Айцу, а Айцец ува Мне? Словы, якія Я вам кажу, не ад Сябе самога кажу, але Айцец, Які ўва Мне, Ён дзейнічыць. 11. Не верыце, што Я ў Айцу, а Айцец ува Мне. Дык дзеля самых учынкаў верце. 12. Сапраўды, сапраўды, кажу вам, хто верыць у Мяне, той будзе чыніць рэчы, якія Я чыню, а нават большых рачэй даканае, 13. бо Я іду да Айца. Аб што толькі прасіць будзеце Айца ў імя Маё, споўню гэта, каб Айцец быў праслаўлены ў Сыне. 14. Калі Мяне аб што прасіць будзеце ў імя Маё, дык зраблю гэта. 15. Калі Мяне мілуеце, беражыце Мае прыказаньні. 16. А Я буду прасіць Айца да іншага Пацяшыцеля дасьць вам, каб заставаўся заўсёды з вамі. 17. Дам Духа праўды, якога сьвет ня можа прыняць, бо Яго ня бачыць і ня знае. Але вы Яго пазнаеце, бо ў вас застанецца ды ў вас будзе прабываць. 18. Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас. 19. Яшчэ небавам, а сьвет Мяне ўжо ня ўбачыць. Але вы Мяне бачыце, бо Я жыву і вы будзеце жыць. 20. Вось у той дзень пазнаеце, што Я ў Айцу Маім а вы ўва Мне, а Я ў вас. 21. Хто мае прыказаньні Мае і беражэ іх, той вось Мяне мілуе. А хто Мяне мілуе, таго ўмілуе Айцец Мой і яго буду мілаваць і Самога Сябе яму аб'яўлю". 22. Сказаў Яму Юда, але не той з Карыёты: "Чаму гэта маеш аб'явіцца нам, але ня сьвету?" 23. У адказ сказаў яму Езус: "Калі хто Мяне мілуе, будзе берагчы навуку Маю, а Айцец умілуе яго ды мы прыйдзем да яго і будзем прабываць у яго. 24. Хто Мяне ня мілуе, не беражэ навукі Маёй. А навука, каторую чулі, не Мая, але Таго, Хто Мяне паслаў, Айца. 25. Гэта вам сказаў, між вас прыбываючы. 26. Але Пацяшыцель, Дух Сьвяты, Якога Ацец пашле ў імя Маё, Ён вас усяго навучыць ды прыпомніць вам усё, што Я вам аб'явіў. 27. Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам, не як дае сьвет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае, а ніхай не баіцца. 28. Чулі, што Я вам сказаў: "Адыходжу і прыходжу да вас. Калі б вы Мяне мілавалі, сапраўды цешыліся б, што Я іду да Айца. Бо Айцец большы чым Я. 29. Ды цяпер сказаў Я вам, чым споўніцца тое, каб калі споўніцца, паверылі. 30. Шмат ужо ня буду вам гаварыць. Надыходзіць вось князь гэтага сьвету, але ён ня мае нічога ўва Мне. 31. Але каб сьвет пазнаў, што мілую Айца ды як Айцец Мне загадаў, так раблю. Падыміцеся, ідзёмце адсюль. Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Ушчэп вінаградны (куст) 15.1. Я - праўдзівы куст (ушчэп) вінаградны, а Айцец мой - вінаградар. 2. Усякую галінку, якая ўва Мне не прыносіць плоду, адсячэ, а тую, што прыносіць плод, ачысьціць, каб болей прыносіла плоду. 3. Вы ўжо ачышчаны дзеля навукі, якую вам высказаў. 4. Трывайце ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка ня можа пладаваць сама з сябе, калі не застаецца ў вінаградным кусьце (ушчэпе), тык і вы, калі ня будзеце заставацца ўва Мне. 5. Я вінаградным кустом (ушчэпам), а вы вінаграднымі галінкамі. Хто прабывае ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць, дае многа пладоў, бо без Мяне вы ня можаце нічога (добрага) зрабіць. 6. Хто ня будзе заставацца ўва Мне, будзе адкінуты проч, як галінка і ссохне: сабяруць яе і кінуць у агонь і там згарыць. 7. Калі будзеце ўва Мне, а словы Мае ў вас, аб што захочаце прасіць, станецца вам. 8. У тым і хвала Айца Майго, каб многа плоду (дабра) прыносілі ды сталіся Маімі вучнямі. 9. Як Мяне ўзьлюбіў Айцец, так і Я вас умілаваў. Трывайце ў Маёй міласьці. 10. Калі зьберажыцё Мае прыказаньні, вытрываеце ў Маёй міласьці, як і Я зьбярог прыказаньні Айца Майго і трываю ў Яго міласьці. 11. Гэта Я вам сказаў, каб радасьць Мая была ў вас, ды каб радасьць ваша была поўнай, дасканалай. 12. Гэта вось Маё прыказаньне, каб вы ўзаемна любіліся, як і Я вас узьлюбіў. 13. Ніхто ня мае большай міласьці за тую, калі хто аддае жыцьцё сваё за сваіх прыяцеляў. 14. Вы - Мае прыяцелі, калі спаўняць будзеце тое, што Я загадваю. 15. Ужо Я вас не назаву слугамі, бо слуга ня ведае, што робіць гаспадар ягоны. Наадварот назваў вас прыяцелямі, бо ўсё, што ад Айца пачуў, пераказаў вам. 16. Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і пастанавіў вас, каб вы ішлі і давалі плод, ды каб ваш плод трываў і каб Айцец даў вам аб што толькі будзеце прасіць Яго ў імя Маё. 17. Гэта вам загадваю, каб вы адзін другога любілі. 18. Калі вас сьвет ненавідзіць, ведаеце, што і Мяне зьневідзеў перш чым вас. 19. Каб вы былі са сьвету, сьвет любіў бы тое, што яго, але калі вы не са сьвету, бо Я вас са сьвету выбраў, там вас сьвет не зненавідзіў. 20. Прыпомніце Мае словы, якія Я вам сказаў: "Слуга ня большы ад гаспадара свайго. Калі Мяне прасьледавалі, дык і вас прасьледаваць будуць. А калі вы Маю навуку бераглі, дык і вашу будуць берагчы. 21. А гэта ўсё зробяць вам дзеля Майго імя, бо ня знаюць Таго, Хто Мяне паслаў. 22. Калі б Я ня быў прыйшоўшы і не гаварыў ім, ня мелі б граха, але цяпер ня маюць апраўданьня з свайго граха. 23. Хто Мяне ненавідзіць, ненавідзіць і Айца Майго. 24. Калі б будучы сярод іх не чыніў цудаў (чынаў), якіх не чыніў ніхто іншы, ня мелі б граха, але ж цяпер відзілі, а зьненавідзелі Мяне і Айца Майго. 25. Таму, каб споўнілася прароцтва (прадсказ) напісанае ў іхнім Законе: "Зьненавідзелі Мяне без прычыны" (Пс 24, 10). 26. А калі прыйдзе Пацяшыцель, Якога Я вам пашлю, ад Айца, Дух праўды, каторы ад Айца паходзіць, Ён аба Мне сьведчыць будзе. 27. І вы аба Мне сьведчыць будзеце, бо вы са Мною ад пачатку. Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Прасьледаваньні 16.1. Гэта вам прадсказаў, каб вы ня горшыліся (бянтэжыліся). 2. Выключаць вас з сынагогаў, нават надыходзіць час, што кожны, хто забіваць вас будзе, будзе думаць, што прыслугу Богу робіць. 3. А гэтак з вамі паступаць будуць, бо ня знаюць Айца, ані Мяне. 4. А гэта вам прадсказаў, калі надыйдзе іхняя пара, успомнілі на тое, што Я ім прадсказаў. 5. Не гаварыў Я вам гэтага спачатку, бо Я сярод вас знаходзіўся. А цяпер іду да Таго, Хто Мяне паслаў. А ніхто з вас не пытае Мяне, куды ідеш? 6. Але, каб Я вам сказаў гэта, сум (смутак) напоўніў бы вашыя сэрцы. 7. Але Я вам кажу праўду, бо лепей для вас, каб Я пакінуў вас, бо калі не пакіну, Пацяшыцель ня прыйдзе да вас. А калі адыйду, пакіну вас, сашлю Яго да вас. 8. А калі Ён прыйдзе, пераканае сьвет што гэта грэх, што справядлівасьць і што суд. 9. Чаму грэх, кажу, бо ня вераць у Мяне, 10. пра справядлівасьць, бо іду да Айца ды ўжо Мяне ня ўбачыце. 11. Што да суду, бо князь гэтага сьвету ўжо асуджаны. 12. Многа яшчэ маю вас вучыць, але цяпер ня можаце ўцяміць. 13. Але калі прыйдзе той Дух праўды, Ён навучыць вас усякай праўды. Бо не ад Сябе будзе гаварыць, але што толькі пачуе, тое скажа, ды што мае быць, вам аб'явіць. 14. Ён Мяне праславіць, бо з Майго возьме і вам аб'явіць. 15. Усё, што мае Айцец - Маім ёсьць. Таму сказаў вам, што з Майго возьме і вам аб'явіць. 16. Ужо незадоўга ня будзеце Мяне відзець і зноў небавам будзеце Мяне аглядаць, бо іду да Айца. 17. Дык некаторыя з вучняў гаварылі між сабой: "Што гэта значыць, што Ён нам кажа: "За незадоўга відзець Мяне ня будзеце ды зноў незадоўга, а ўвідзеце Мяне і што значыць: іду да Айца". 18. Дык пыталіся: "Што значыць "незадоўга"? Ня ведаем, што гаворыць?" 19. Пазнаў Езус, што пытацца Яго хочуць, дык сказаў ім: "Пытаецеся між сабой, што Я сказаў: "Незадоўга" відзець Мяне будзеце ды зноў "незадоўга" увідзеце Мяне. 20. Сапраўды, сапраўды кажу вам, што будзеце плакаць і наракаць, а сьвет будзе весяліцца. А вы сумаваць будзеце, але смутак заменіцца ў радасьць. 21. Жанчына, калі родзіць, боль церпіць, калі надыходзіць яе пара, а калі дзіця народзіць, ня помніць свайго болю з радасьці, што чалавек на сьвет нарадзіўся. 22. Так і вы, цяпер праўда сумуеце, але Я вас зноў увіджу ды будзе радавацца сэрца вашае, а радасьці вашай ніхто ўжо не адбярэ. 23. Ад тога дня аб нішто ня будзеце пытацца. Сапраўды, сапраўды кажу вам: "Калі аб што будзеце прасіць Айца ў імя Маё, дасьць вам". 24. Дасюль аб нішто не прасілі ў імя Маё, прасіце, а атрымаеце, каб радасьць ваша была поўнай (дасканалай). 25. Гэта ўсё разказваў вам у прыповесьцях. Прыходзіць пара, што ўжо не ў прыповесьцях разказваць (вучыць) буду, але яўна аб'яўлю аб Айцу. 26. У той дзень у імя Маё прасіць будзеце ды не кажу Я вам, што Я буду прасіць Айца за вас. 27. Бо Сам Айцец любіць вас, бо вы Мяне ўмілавалі ды ўверылі, што Я ад Бога прыйшоў. 28. Выйшаў ад Айца і прыйшоў на сьвет, зноў пакідаю сьвет і іду да Айца. 29. Сказалі Яму вучні Ягоныя: "Цяпер то адкрыта гаворыш ды ніякай прыповесьці не прыводзіш. 30. Цяпер мы ведаем, што ўсё знаеш і не патрабуеш, каб хто б Цябе пытаўся. Дзеля таго верым, што Ты ад Бога прыйшоў". 31. Адказаў ім Езус: "Цяпер верыце?" 32. Вось жа надыходзіць час, а нават ужо надыйшоў, што разсыпецеся кожны да сваіх, а Мяне аднаго пакінеце. Аднак жа Я не адзін, бо Айцец са Мной. 33. Гэта Я вам сказаў, каб вы ў Мяне знаходзілі ўспакаеньне (супакой, мір), бо на сьвеце сустрэнеце прыгнёт, але мейце давер, веру - Я перамог сьвет". Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Архісьвятарская мальба 17.1. Так прамаўляў Езус, а затым падняўшы вочы ў неба, маліўся: "Ойча, надыйшла пара Мая, праслаў Сына Свайго, каб і Сын Твой праславіў Цябе. 2. Ты даў Яму ўладу над кожным чалавекам, каб усіх, якіх Ты яму даў (паручыў), надзяліў жыцьцём вечным. 3. А гэта жыцьцё вечнае, каб пазналі Цябе, аднаго Бога праўдзівага ды Таго, каго Ты паслаў: Езуса Хрыста. 4. Я Цябе праславіў на зямлі, споўніў паручэньне, якое Мне даў, 5. а цяпер праслаў Ты, Ойча, у Сябе Самога тою хвалою, якую меў Я ў Цябе перш чым паўстаў сьвет. 6. Аб'явіў Я людзям імя Тваё, людзям, каторых Ты мне даў са сьвету. Тваімі яны былі і Ты іх Мне даў і яны зьбераглі навуку Тваю. 7. Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты Мне даў - ад Цябе паходзіць. 8. Бо словы, якія Ты Мне паручыў, перад ім, а яны іх прынялі, ды пазналі, што Я ад Цябе прыйшоў. Ды яны ўверылі, што Ты Мяне паслаў, 9. Я не за іх прашу (заступаюся), не прашу за сьвет, але за тых, каторых Ты Мне даў, бо яны Тваімі. 10. Дык ўсё Маё - Тваім, а Тваё - Маім, Я ў іх праслаўлены. 11. Я ўжо не ў сьвеце, але яны яшчэ на сьвеце, Я іду да Цябе. Ойча Сьвяты, у імя Тваё захавай тых, якіх Мне даў, каб былі яны адно, як і Мы. 12. Калі Я быў з імі, сьцярог іх у імя Тваё, сьцярог тых, каторых Ты Мне даў ды ніхто з іх не загінуў, толькі сын загубы, каб споўнілася Пісаньне. 13. А цяпер іду да Цябе і гавары гэта на сьвеце, каб яны гэту радасьць Маю зьдзейсьнену мелі ў сабе. 14. Перадаў Я ім навуку Тваю, але сьвет іх зьненавідзіў, бо яны не са сьвету, як і Я не са сьвету. 15. Не прашу, каб іх узяў са сьвету, але каб іх усьцярог ад зла. 16. Яны не са сьвету, як і Я не са сьвету. 17. Пасьвяці іх ў праўдзе. Навука Твая ёсьць праўдаю. 18. Як Ты Мяне паслаў на сьвет, і Я іх паслаў на сьвет. 19. За іх Я пасьвячаю Сябе Самога, каб і яны былі пасьвячаны ў праўдзе. 20. Я ня толькі за іх прашу, але і за тых, што дзякуй слову іх увераць у Мяне, 21. каб усе былі адно, як Ты, Ойча, у Мяне, а Я ў Табе, каб і яны былі адно ў Нас, каб сьвет уверыў, што Ты Мяне паслаў. 22. А хвалу, якую Ты Мне даў перадаў ім, каб былі адно, як і Мы - адно. 23. Я ў іх, а Ты ўва Мне так, каб былі ў адзінстве дасканалымі, і каб сьвет пазнаў, што Ты Мяне паслаў ды ўмілаваў іх, як і Мяне ўмілаваў. 24. Ойча, хачу, каб і тыя, каторых Мне даў, былі са Мной там, дзе Я, каб аглядалі хвалу Маю, якую Мне даў, бо Ты Мяне ўмілаваў перад стварэньнем сьвету. 25. Ойча справядлівы, сьвет Цябе не пазнаў. Але Я Цябе пазнаў, і яны пазналі, што Ты Мяне паслаў. 26. Аб'явіў Я ім імя Тваё і аб'яўлю, каб міласьць, якую Ты Мяне ўмілаваў, у іх была ды Я ў іх". Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Спайманьне Езуса 18.1. Сказаўшы гэта Езус з вучнямі Сваімі пайшоў за рэчулку Цэдрон, дзе быў сад, у які ўвайшоў сам з вучнямі Сваімі. 2. Але і Юда, які Яго выдаў, знаў гэта месца, бо часта туды хадзіў Езус з сваімі вучнямі. 3. Затым Юда ўзяўшы кагорту жаўнераў і слугаў архісьвятараў і фарызэяў прыйшоў туды з фанарамі і сьветачамі і аружжам. 4. А Езус ведаючы ўсё, што з Ім будзе, выйшаў наперад і спытаўся ў іх: "Каго шукаеце?" 5. Адказалі Яму: "Езуса Назарэйца". Кажа ім Езус: "Гэта Я". А з імі стаяў і Юда, які Яго выдаў. 6. Калі сказаў ім Езус: "Гэта Я" - яны падаліся ўзад ды палі на зямлю. 7. Спытаўся іх тады зноў: "Каго шукаеце?" А яны сказалі: "Езуса Назарэйца". 8. Адказаў Езус: "Дык жа сказаў Я вам, што гэта Я. Калі тады Мяне шукаеце, пазвольце ім пайсьці". 9. А гэта, каб споўнілася слова, якое быў ён сказаўшы: "Не загубіў ніводнага з тых, каторых Ты Мне даў" (Ян 17,12). 10. Затым Сымон Пётр, які меў меч, дастаў яго і ўдарыў слугу архісьвятара, адсякаючы яму правае вуха. Слуга той меў імя Мальхус. 11. Сказаў тады Езус Пятру: "Схавай меч свой у ножны. Ці ж ня маю піць чашу, якую даў Мне Айцец?" Езус перад (у) Аннаніям і Каіфам 12. Затым кагорта жаўнераў і трыбун ды слугі юдэйскія ўзялі Езуса і звязалі Яго. 13. І прывялі Яго перш да Аннанія, бо быў сьвёкрам Каіфа, які быў таго года архісьвятаром. 14. Вось жа Каіф даў параду Юдэям, каб лепш адзін чалавек памёр за народ. 15. А за Езусам ішоў Сымон Пётр і другі вучань. А вучань той знаёмы быў архісьвятару і таму ўвайшоў з Езусам на дзядзінец (панадворак) архісьвятара. 16. Пётр жа застаўся навонкі пры ўваходзе. Выйшаў тады другі вучань, ведамы архісьвятару, пагаварыў з прыдзьвернай, ды ўвёў Пятра. 17. Кажа тады Пятру служанка прыдзьверніца: "Ці і не ты спасярод вучняў тога чалавека?" А ён кажа: "О не". 18. Там стаяла прыслуга і слугі пры гарачых вуглях, бо было зімна, дык грэліся. А разам з імі быў і Пётр стоячы і грэючыся. 19. У той час архісьвятар пытаўся ў Езуса пра вучняў і навуку Яго. 20. Адказаў яму Езус: "Я яўна вучыў сьвет, ды вучыў заўсёды ў сынагозе і ў сьвятыні, дзе сабіраюцца ўсе Юдэі, і нічога не гаварыў тайком. 21. Чаму Мяне пытаеш? Спытай тых, каторыя чулі, што Я ім гаварыў, вось яны ведаюць, што Я ім казаў". 22. Калі гэта сказаў, дык адзін з прыслугі, стоячы там, ударыў Езуса па твары, кажучы: "Так адказваеш архісьвятару?" 23. Адказаў яму Езус: "Калі блага сказаў, дакажы гэта, а калі добра, дык чаму Мяне б'еш?" 24. Затым адаслаў Яго Аннаній зьвязанага да архісьвятара Каіфы. Запярэчаньне Пятра (адрачэньне) 25. А Сымон Пётр стаяў і грэўся. Сказалі яму: "Ці і ты не з ліку вучняў Ягоных?" А ён запярэчыў, кажучы: "Я не!" 26. Дык адзін са слугаў архісьвятара, сваяк таго, катораму Пётр адсёк вуха - сказаў яму: "Ці ж я цябе ня бачыў з Ім у садзе?" 27. Ды Пётр зноў запярэчыў, а зараз засьпяваў певень. Езус перад Пілатам 28. Затым вядуць Езуса ад Каіфы ў прэторыю. А было гэта нараніцы. Але самі не ўвайшлі ў прэтор'ю, каб не спаганіцца, але каб маглі есьці Пасху. 29. Выйшаў затым Пілат да іх і сказаў: "У чым вінаваціце гэтага чалавека?" 30. Дык сказалі яму: "Калі б Ён ня быў праступнікам, ня выдалі б Яго табе". 31. Дык сказаў ім Пілат: "Вазьміце Яго і асудзіце Яго па вашаму Закону. Сказалі яму тады Юдэі: "Нам нельга нікога забіваць", 32. каб споўнілася слова Езуса сказанае ім, якою сьмерцю меў уміраць. 33. Дык увайшоў Езус зноў у прэторыю, і пазваўшы Езуса спытаўся ў Яго: "Ці Ты кароль Юдэйскі?" 34. Адказаў Езус: "Ці гэта сам ад сябе кажаш, ці табе іншыя сказалі гэта аба Мне?" 35. Адказаў Пілат: "Ці ж я Юдэй? Народ твой і архісьвятары выдалі мне Цябе. Што нарабіў?" 36. Адказаў Езус: "Маё каралеўства не з гэтага сьвету. Бо каб Маё каралеўства было з гэтага сьвету, слугі Мае ваявалі б пэўне, каб ня быў выдадзен Юдэям. Але каралеўства Маё цяпер не зсюль. 37. Сказаў Яму затым Пілат: "Дык Ты Кароль?" Адказаў Езус: "Сам кажаш, што Я Кароль. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб даказаць праўду. Кожны, хто з праўды, слухае голасу Майго". 38. Дык пытаецца ў Езуса Пілат: "А што гэта праўда?" А гэта сказаўшы Пілат, зноў выйшаў да Юдэяў і сказаў ім: "Я не находжу ў Ім ніякай віны. 39. У вас жа ёсьць звычай, каб на Пасху выпусьціць вам аднаго вязьня. Дык хочаце, пушчу вам караля юдэйскага?" 40. Але яны ўсе закрычалі: "Не Яго, але Барабу!" А Бараба быў разбойнікам. Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Убічаваньне Езуса 19.1. Тады Пілат узяў Езуса і ўбічаваў. 2. А жаўнеры сплёўшы карону з церняў і ўсклалі на галаву Яму і пурпурную шату адзелі на Яго. 3. Затым падходзілі да Яго жыдзячы: :"Вітай, Кароль Юдэйскі!" Ды білі Яго па вобліку. 4. Тым часам Пілат выйшаў зноў на вонкі і сказаў ім: "Вось жа выводжу Яго да вас, каб вы самі пераканаліся, што Я ў Ім не знаходжу ніякай віны". 5. Выйшаў затым Езус у цярнёвай кароне і пурпуравай шаце. Сказаў ім Пілат: "Во чалавек!" 6. Дык калі Яго ўбачылі архісьвятары і іх слугі, дык закрычалі: "Укрыжуй, укрыжуй Яго! Кажа ім Пілат: Вазьміце вы Яго ды ўкрыжуйце, бо Я ў Ім не знаходжу віны". 7. Адказалі яму Юдэі: "Ты маеш закон, а па закону павінен Ён памярці, бо падаецца за Сына Божага". 8. Калі Пілат пачуў гэтыя словы, тым болей спалохаўся. 9. Дык зноў увёў у прыторыю і спытаўся Езуса: "Скуль Ты?" Але Езус яму не адказаў. 10. Кажа Яму тады Пілат: "Не гаворыш да Мяне? Ці ня ведаеш, што я маю ўладу ўкрыжаваць Цябе ды маю ўладу пусьціць Цябе?" 11. Адказаў Езус: "Ня меў бы ты ніякай улады нада Мной, калі б табе не была дадзена зьверху. Таму той, хто Мяне выдаў мае большы грэх". 12. Адгэтуль Пілат стараўся асвабадзіць Езуса. Але Юдэі крычалі: "Калі ты Яго выпусьціш, дык ты не прыяцель Цэзараў. Бо кожны, хто агалашаецца Каралём, працівіцца Цэзару". 13. Пачуўшы гэтыя словы Пілат вывеў Езуса навонкі, сеў на трыбунале, на месца, што завецца Літостратое, а па гэбрайску Габбата. 14. А быў гэта дзень Прыгатаваньня Пасхі, блізу гадзіна шостая. Сказаў Пілат Юдэям: "Во Кароль ваш". 15. А яны закрычалі: "Вазьмі, вазьмі ўкрыжуй Яго! "Кажа ім Пілат: "Караля вашага ўкрыжаваць!" Архісьвятары адказалі: "Ня маем караля, толькі Цэзара". 16. Дык тады Пілат выдаў ім Езуса на ўкрыжаваньне. Затым узялі Езуса і павялі. Укрыжаваньне 17. І Езус нясучы крыж свой прыйшоў на тое месца, што завецца Кальвар'я, а па гэбрайску Голгота. 18. Гэнам Яго ўкрыжавалі. А з Ім двух іншых: з адной стараны і другой, па сярэдзіне Езуса. 19. Пілат прыгатовіў таксама надпісь і памясьціў над крыжам. А было напісана: "Езус Назарэец, Кароль Юдэйскі". 20. Многа Юдэяў чытала гэту надпісь, бо месца ўкрыжаваньня было блізка горада. А было напісана: па гэбрайску, па грэцку і па лацінску. 21. Дык казалі архісьвятары Юдэі Пілату: "Не пішы: Кароль Юдэйскі, але што Ён Сам казаў: "Я Кароль Юдэйскі". 22. Пілат адказаў: "Што напісаў, напісаў". 23. Калі Езуса ўкрыжавалі тады жаўнеры ўзялі адзеньне Яго і падзялілі на чатыры часьці для кожнага па адной, і туніку. А туніка была ня шытая, але тканая зьверху ў ніз. 24. Дык казалі яны адзін другому: "Ня рэзма яе, але кіньма жэрабя, чыёй мае быць - а гэта, каб споўнілася Пісаньне, якое кажа: "Падзялілі між сабой адзеньне Маё, а аб туніку Маю кідалі жэрабя" (Пс 21,19). 25. Гэта здзейсьнілі жаўнеры. А пад крыжам Езуса стаяла Маці Ягоная і сястра Маці Яго - Мар'я Клеофаса, поруч Мар'я Магдаліна. 26. Калі Езус убачыў Маці і вучня, каторага любіў, побач стаячага, сказаў Маці сваёй: "Жанчына, во Сын Твой!" 27. Затым сказаў вучню: "Во Маці Твая!" Ад гэтай пары ўзяў яе вучань у сваю апеку. 28. Затым Езус ведаючы, што ўсё збылося, каб споўнілася Пісаньне: сказаў: "Смагну". 29. А была там пастаўлена пасудзіна, напоўнена воцатам, дык жаўнеры намачылі губку ў воцат насадзілі на трасьціну і паднялі да вуснаў. 30. Калі Езус дакрануўся воцату, сказаў: "Споўнілася" і схіліўшы галаву - аддаў духа, сканаў. 31. Ды Юдэі, так як быў дзень Прыгатаваньня, каб у шабат целы не заставаліся на крыжы, бо гэта быў шабат урачысты, дык прасілі Пілата, каб ім паламаці ногі (галені) і зьняць іх. 32. Дзеля таго прыйшлі жаўнеры і паламалі ногі першаму і другому, якія былі побач Езуса ўкрыжаваныя. 33. А калі падыйшлі да Езуса і ўбачылі, што Ён памёршы, не ламалі Яму ног, 34. але адзін з жаўнераў дзідай прабіў бок Яго і зараз выцякла кроў і вада. 35. А той, хто відзеў даказвае ды праўдзівы яго доказ. Ды ведае ён, што праўду кажа, каб і вы ўверылі. 36. Гэта сталася, каб споўнілася Пісаньне: "Косць Яго ня будзеце ламаць (Вых 12,46). 37. А на іншым месцы кажа Пісаньне: "Увідзяць, каго пракалолі, прабілі (Зах 12, 10). Памяшчэньне цела ў гробе 38. Затым Юзэф з Арыматэі, а ён са страху перад Юдэямі быў скрытым (тайным) вучнем Езуса і прасіў Пілата, каб узяць Цела Езуса. А Пілат дазволіў. 39. Дык прыйшоў ён тады з Мікодам, з тым, што раней быў прыйшоўшы ноччу да Езуса, і прынёс каля ста фунтаў мешанкі міры і алоя. 40. Яны затым узялі Цела Езуса з духмяннасьцямі ўкруцілі ў палатно па звычаю хаваньня ў Юдэяў. 41. А на месцы дзе, быў укрыжаваны знаходзіўся сад, а ў садзе быў гроб, у якім ніхто яшчэ ня быў пахаваны. 42. Там тады дзеля дня Прыгатаваньня Юдэйскага палажылі Цела Езуса ў гроб, бо быў блізка. Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Уваскрасеньне Езуса 20.1. А ў першы дзень тыдня нараніцы, калі было яшчэ цёмна, прыйшла да гробу Мар'я Магдаліна. Убачыла яна камень адвалены ад гроба. 2. Дык пабегла да Сымона Пятра і другога вучня, каторага любіў Езус і казала ім: "Узялі Госпада з гробу і ня ведаем, дзе Яго падзелі". 3. Дык пайшлі тады Пётр і той другі вучань дый прыйшлі да гробу. 4. І беглі яны абодвы разам, але той першы вучань аперадзіў Пятра і першы дабег да гробу. 5. А нагінуўшыся ўбачыў ляжачае палатно, аднак не ўвайшоў. 6. Прыйшоў затым Пётр Сымон, і ідучы за ім і ўвайшоў у гроб, і ўвідзеў ляжачае палатно 7. і хустку, якая была на Яго галаве і ляжала ня разам з палатном, але асобна скручана на адным месцы. 8. Дык тады і той вучань, які першы прыбег да гробу, убачыў і ўверыў. 9. Бо яны яшчэ не разумелі Пісаньня, што трэба было, каб Ён паўстаў з умёршых. 10. Затым вучні зноў вярнуліся дамоў. АБ'ЯВА ЕЗУСА МАРЫІ МАГДАЛЕНЕ. 11. А Мар'я стаяла навонкі гроба і плакала. Плачучы, нахінулася і заглянула ў гроб. 12. І спасьцерагла двух анёлаў у белі седзячых, аднаго ля галавы, а другога ля ног, дзе было паложана Цела Езуса. 13. Пытаюцца яны ў яе: "Жанчына, чаго плачаш?" Кажа ім: "Узялі Госпада Майго і ня ведаю, дзе падзелі?" 14. Гэта сказаўшы аглянулася за сябе і ўвідзіла Езуса стаячага, а ня ведала, што гэта быў Езус. 15. Пытаецца ў яе Езус: "Жанчына, чаму плачаш? Каго шукаеш?" А яна думаючы, што гэта быў садоўнік, кажа Яму: "Чалавеча, калі Ты Яго ўзяў, скажы мне, дзе ты Яго палажыў, а я вазьму". 16. Кажа ёй Езус: "Мар'я". А яна павярнуўшыся кажа Яму: "Раббоні, значыць: Вучыцелю". 17. Кажа ёй Езус: "Не дакранайся Мяне, бо Я яшчэ не ўзыйшоў да Айца Майго, але ідзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, Бога Майго і Бога вашага". 18. Дык пайшла Мар'я Магдалена і сказала вучням: "Відзела я Госпада і Ён мне гэта сказаў". Аб'ява Езуса Апосталам 19. Тога дня вечарам па шабаце, пры запёртых дзьвярах дзеля страху ад Юдэяў сабраліся вучні і вось жа зьявіўся Езус, стаў між іх і сказаў ім: "Супакой вам!" 20. Гэта сказаўшы паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся тады вучні ўбачыўшы Госпада. 21. Сказаў ім затым Езус зноў: "Супакой вам. Як Мяне паслаў Айцец так і Я пасылаю вас". 22. Гэта сказаўшы дыхнуў на іх і сказаў ім: "Вазьміце Духа Сьвятога, 23. каторым адпусьціце грахі, будуць ім адпушчаны, а каторым затрымаеце (не адпусьціце), будуць не адпушчаны (затрыманы). Аб'ява Езуса Тамашу 24. А Тамаш, адзін з Дванаццаці, званы Дыдымус, ня быў разам з імі, калі аб'явіўся Езус. 25. Сказалі яму іншыя вучні: "Відзелі Госпада". А ён сказаў ім: "Калі не ўбачу прабоінаў цьвікамі на руках Ягоных, і не ўкладу рукі сваёй у бок Ягоны - не ўверу". 26. Дык калі па васьмі днях зноў сабраліся вучні ў доме і Тамаш з імі, а дзьверы былі запёртыя, зьявіўся Езус і стаў між іх і сказаў: "Супакой вам". 27. Потым сказаў Тамашу: "Укладзі гэтта палец свой і паглядзі рукі Мае, выцягні руку сваю і ўкладзі ў бок Мой ды ня будзь недаверкам, але веручым". 28. Адказаў Тамаш Яму: "Госпад мой і Бог мой!" 29. Кажа яму Езус: "Уверыў таму, што Мяне ўвідзеў, Тамаш, шчасьлівыя тыя, што ня відзелі Мяне, а ўверылі". 30. Многа яшчэ іншых цудаў учыніў Езус у прысутнасьці вучняў Сваіх, якія не спісаны ў гэтай кнізе. 31. Гэтыя ж спісаны, каб вы верылі, што Езус - Хрыстусам, Сынам Божым ды каб праз веру мелі ў імя Яго жыцьцё". Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Заканчэньне Пераданьне Пятру прымату, пяршынства (21-1,25) Аб'ява Езуса Апосталам каля возера Гэнэзарэт 21.1. Далей аб'явіўся зноў Езус вучням каля Мора Тыбэрядскага. А аб'явіўся ім так: 2. Былі сабраўшыся разам: Сымон Пётр і Тамаш, званы Дыдымус, Натанаем з Каны Галілейскай, сыны Забэдэя і два іншых вучняў Ягоных. 3. Сказаў ім Сымон Пётр: "Іду лавіць рыбу". Кажуць Яму: "І мы пойдзем з Табой". Дык пайшлі, селі ў лодку і ў тую ноч нічога не злавілі. 4. А калі настала раніца, явіўся Езус на беразе, але вучні Яго не пазналі, што гэта быў Езус. 5. Сказаў ім затым Езус: "Дзеці, ці маеце што есьці?" Адказалі яму : "Не". 6. Дык сказаў ім: "Закіньце сетку па правай старане лодкі, а зловіце". Закінулі тады, але дзеля мноства рыбы чуць маглі выцягнуць сетку. 7. Тады той вучань, каторага любіў Езус, сказаў Пятру: "Гэта ж Госпад!" Дык Сымон Пётр, пачуўшы, што гэта Госпад, адзеў вопратку, бо быў голы і кінуўся ў мора. 8. Іншыя прыплылі ў лодцы, бо былі недалёка ад берагу, каля дзьвесьце стадыяў, цягнучы сетку з рыбамі. 9. А калі выйшлі на сухмень, убачылі кучу вуглёў і лежачую на іх рыбу і хлеб. 10. Кажа ім Езус: "Прынясіце тых рыбаў, што цяпер налавілі". 11. Дык пайшоў Сымон Пётр, выцягнуў на сухмень сетку. Поўную вялікіх рыбаў, якіх было сто пяцьдзесят тры. І хоць было так шмат, сетка не парвалася. 12. Кажа ім Езус: "Хадзіце і ешце". Але ніхто з седзячых не сьмеў спытацца: "Хто Ты?", бо ведалі, што гэта Госпад. 13. А Езус падыходзіць, бярэ хлеб і дае ім, падобна і рыбу. 14. І так ужо трэці раз аб'явіўся Езус вучням Сваім, з той пары як паўстаў з умёршых. Улада Пятра 15. Дык калі яны наеліся, кажа Езус Сымону Пятру: "Сымоне, сыне Яна! Ці мілуеш Мяне больш, чым гэтыя?" Кажа Яму: "Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я Цябе мілую". Кажа яму Езус: "Пасі ягняткі Мае". 16. Паўторна пытаецца ў яго: "Сымоне, сыне Яна, ці мілуеш Мяне?" Кажа Яму: "Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я Цябе мілую". Кажа яму Езус: "Пасі ягняткі Мае". 17. І пытаецца ў яго трэці раз: "Сымоне, сыне Яна, ці мілуеш Мяне?" Засмуціўся Пётр, што ўжо трэці раз пытаецца ў яго: "Ці мілуеш Мяне?" Дык сказаў Езусу: "Госпадзе, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я Цябе мілую". Кажа яму Езус: "Пасі авечкі Мае". 18. Затым сапраўды, сапраўды кажу табе, калі ты быў маладым, падпаясаўся і хадзіў, дзе хацеў, а як пастарэеш, выцягнеш рукі свае ды хто іншы цябе падпаяша, і павядзе туды, куды ты не захочаш". 19. А гэта прадсказаў якою ён сьмерцю меў праславіць Бога. Ды гэта сказаўшы, загадаў яму: "Ідзі за Мной!" 20. Пётр аглянуўшыся, убачыў таго вучня, якога Езус любіў, ідучага за ім, які ў вячэру прытуліўшыся быў да грудзей Езуса і пытаўся: "Госпадзе, хто гэта, што Цябе выдасьць?" 21. Вось таго ўбачыўшы Пётр пытаецца ў Езуса: "Госпадзе, а з гэным што будзе?" 22. Сказаў яму Езус: "Хачу, каб ён застаўся пакуль прыйду, што табе да таго? Ты ідзі за Мной". 23. Разыйшлася тады вестка між братамі, што вучань той не памрэ. Але Езус не сказаў: "Не памрэ", а толькі: "Хачу, каб ён заставаўся пакуль прыйду, а што табе да таго!" 24. Ды вось той вучань сьведчыць пра гэта ды напісаў гэта, а ведаем, што пасьведчаньне яго праўдзівае. 25. Многа яшчэ іншых рэчаў учыніў Езус, але каб кожную з іх запісаць, дык думаю, не зьмясьціў бы ўвесь сьвет кніг, каторыя мелі б быць напісаны. Вярнуцца назад |