Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангелія паводле Марка


 

 

Эвангелія паводле Марка

Увод01020304050607080910
111213141516

5

Апанаваны дэманам у краі Гэразэнаў

1. Пераплылі на другі бераг мора ў край Гэразэнаў.

2. А калі выходзіў Езус з лодкі, раптам з грабоў напроціў Яго выбег чалавек апанаваны нячыстым духам.

3. Ён пражываў у грабох і ніхто ня мог яго зьвязаць ланцугамі.

4. Бо зьвязаны і аковамі і ланцугамі рваў часта ланцугі і разьбіваў аковы. Ды ніхто ня мог яго адалець.

5. Ён заўсёды днём і ноччу ў грабах і горах крычаў ды біў сябе каменямі.

6. Здалёк убачыўшы Езуса прыбег і пакланіўся Яму,

7. крычучы моцным голасам: "Што Табе да мяне Езусе, Сыне Бога Узвышняга? Запрысягаю на Бога, каб мяне ня мучыў".

8. Бо Езус загадаў яму: "Выйдзі, духу нячысты, з чалавека".

9. Пытаў яго: "Якое тваё імя?" Ён сказаў: "Маё імя легіён, бо нас многа.

10. Ды прасіў яго вельмі, каб не выганяў яго з гэтага краю.

11. А там на гарах пасьвілася дужа вялікае стада вяпрукоў.

12. Прасілі Яго ўсе нячыстыя духі: "Пусьці нас у вяпрукоў, каб маглі мы ў іх увайсьці".

13. І пазволіў ім Езус. Дык выйшаўшы духі нячыстыя ўвайшлі ў вяпрукоў. А блізу двухтысячнае стада з вялікім разгонам з касагору ўвалілася ў мора і патанула.

14. Тыя ж, што яго пасьвілі, паўцікалі і разьнесьлі гэта па горадзе і вёсках. Дык прыйшлі паглядзець, што здарылася.

15. Затым прыйшлі да Езуса, ды бачачы таго, што быў апанаваны ліхім, як ён сядзеў адзетым ды ўжо здаровым; тога, што быў апанаваны легіёнам - спалохаліся.

16. А тыя, што відзелі расказалі ім, што сталася з ім, маючым дэмана і аб вяпрукох.

17. Дык прасілі яны Езуса, каб адыйшоўся ад іх граніцаў.

18. А калі Езус уваходзіў у лодку - пачаў яго прасіць апанаваны ліхім, каб мог ён застацца пры Ім.

19. Але Езус не прыняў яго і загадаў яму: "Ідзі да свайго дому і да сваіх людзей, і раскажы ім, што ўчыніў Госпад з табою і як пашкадаваў цябе.

20. І ён пайшоў і пачаў разьвяшчаць у Дэкаполю, як вялікія (справы) рэчы ўчыніў яму Езус. А ўсе дзівіліся.

Аздараўленьне церпячай жанчыны

21. А калі пераправіўся Езус зноў у лодцы на другі бераг, сыйшлася да Яго вялікая грамада, а Ён быў каля мора.

22. Прыбыў з імі адзін начальнік сынагогі імем Яір, убачыўшы Езуса ўпаў яму ля ног

23. і надта прасіў Яго кажучы: "Дачка мая канае, прыйдзі, ускладзі на яе сваю руку, каб паздаравела і жыла".

24. І Езус пайшоў за ім, а вялізарная грамада ішла за Ім, і націскала на Яго.

25. А адна жанчына, хворая на цячэньне крыві ад дванаццаці гадоў.

26. Яна шмат нацярпелася ад усякіх лекараў і ўсю сваю маёмасьць выдала, але нічога ёй не памаглі, але яшчэ горш чулася.

27. Калі яна пачула пра Езуса, падыйшла ў грамадзе ззаду і дакранулася ягонага адзеньня.

28. Бо яна казала: "Калі толькі дакрануся Яго адзеньня, паздаравею".

29. І зараз засохла крывавая рана і адчула на целе, што паздаравела ад цярпеньня.

30. Езус адрузу адчуў, што моц, што ў Ім была, выйшла на вонкі. Дык зьвярнуўшыся да грамады, спытаўся: "Хто дакрануўся адзеньня майго?"

31. Вучні Ягоны казалі Яму: "Відзіш, як грамада цісьнецца , а пытаеш: Хто дакрануўся да мяне?"

32. Ды Езус зірнуў кругом, каб пабачыць тую, каторая дакранулася.

33. Жанчына ж баючыся і дрыжучы, ведаючы, што з ёю сталася, падыйшла і ўпала перад Ім, і прызналася, сказала ўсю праўду.

34. А Езус сказаў ёй: "Дочка! Твая вера аздаравіла цябе. Ідзі ў супакою, будзь аздароўленай ад сваёй хваробы".

Ускрасеньне дачкі Яіра

35. Калі яшчэ Езус гаварыў, прыходзяць ад начальніка сынагогі людзі і кажуць: "Дачка твая памярла, пашто яшчэ затрудняць Вучыцеля?"

36. Езус жа пачуўшы слова сказана, адазваўся да начальніка сынагогі: "Не бойся, толькі мей веру".

37. І не пазволіў нікому ісьці за Ім, адно Пятру, Якубу і брату ягонаму: Яну.

38. Затым прыходзяць у дом начальніка сынагогі. Там убачыў многіх плачучых і галосячых.

39. І ўвайшоўшы сказаў ім: "Чаму сумуеце і пплачаце? Дзяўчынка не памерла, а сьпіць".

40. Сьмяяліся зь Яго. Езус жа адправіўшы ўсіх - бярэ бацьку і маці дзяўчынкі ды тых, што з Ім былі і ўваходзіць туды, дзе ляжала дзяўчынка.

41. І ўзяўшы за руку дзяўчынкі сказаў ёй: "Тalitha kumi (таліта кумі), значыць: Дзяўчынка, табе кажу - устань!"

42. Мамэнтальна ўстала дзяўчынка, - і хадзіла: мела яна дванаццаць гадоў. Усе дзівіліся вялікім дзівам.

43. Загадаў ім моцна, каб ніхто аб гэтым ня ведаў, ды сказаў, каб далі ёй есьці.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст