Галоўная > Новы Запавет (кс. Чарняўскі) > Эвангелія паводле Марка
Эвангелія паводле Марка20 красавіка 2011. |
|
Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага Увод у Эвангелію Сьв. Марка. Аўтарам другой найкарацейшай Эвангеліі - Сьв. Марка, вучань і сябра - спадарожнік апостальскіх працаў сьв. Пятра дапускаецца, што ён раней праводзіў у падарожжах сьв. Паўла, як Ян - Марак. Дом маці ягонай Марыі быў першым касьцёлам хрысьціян у Ерузаліме. Ён хіба тым, хто пры схваце Езуса ўцёк голы, пакінуўшы палатно (Мк14,51) Пра сьв. Марка, Эвангелісту скупыя весткі. Ян дакладна ўладкаваўшы напісаў, што чуў вусна ад сьв. Пятра апостала. Традыцыя перадае, што сьв. Марак памёр мучаніцка сьмерцю ў Эгіпце, і што яго Эвангелія напісанна ў Рыме для Рымлян каля 60-года нашае эры, перад Эвангеляй Лукаша, а па першай Эвангеліі сьв. Эвангелісты Матэвуша. Эвангелія сьв. Марка, напісана для рымлян, наверненых з паганства, для хрысьціян рымкага касьцёла. Гэта як бы скарот вусных павучэньняў сьв. Пятра. Напісана яна мовай грэцкай як найбольш тады распаўсюджанай. Мэтай перадаць тое, што вучыў сьв. Пётр аб Хрыстусе Збаўцы, Адкупіцелю. Хрыстус - Сын Божы, як вызнаў сотнік. Падзел Эвангеліі: 1. Публічная дзейнасьць Езуса Хрыста: Хрост у Ярданьне, пост і спакушэньне Яго дэманам (1,1-13) 2. Дзейнасьць Хрыста ў Галілеі (1,14- 3. Дзейнасьць Хрыста ў Юдэі (10,1-13,37) 4. Заканчэньне дзейнасьці :мука, сьмерць і ўваскрашэньне (14,1-16) За сымбаль Эвангеліста Марка паводле чатырох зьвяроў Эзэхтеля - паўсюдна: крылаты леў. Памятку мучаніцкай сьмерці сьв. Марка сьвяткуе ўвесь касьцёл у дзень 25 красавіка. ЭВАНГЕЛІЯ ПАВОДЛЕ СЬВЯТОГА МАРКА 1 Пачатак публічнай дзейнасьці Госпада Езуса Дзейнасьць Яна Хрысьціцеля 1 Пачатак Эвангеліі Езуса Хрыста, Сына Божага. 2. Як напісана ў Ізаія прарока: "Вось жа пасылаю Анёла Майго перад воблікам Тваім (перад Табою). Ён прыгатовіць (адкрые) дарогу Табе. 3. Голас клічучага ў пустыні: прыгатуйце дарогу Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму". 4. Паявіўся Ян (Ёан) у пустыні, хрысьцячы і вешчучы хрост пакаяньня (пакуты) на (для) адпушчэньня грахоў. 5. І прыходзіла да яго ўся краіна Юдэйская і ўсе Ерузалімцы і спазнаючы грахі свае - былі ім хрышчаны ў рацэ Ярдан. 6. Ян жа быў адзеты ў вярблюдаву скуру ( у адзеньне з вярблюдавай шэрсьці) ды падперазаны скураным поясам па сваіх бёдрах. Еў шаранчу і лесны мёд. 7. Навучаў ён кажучы: "Ідзе за мной дужэйшы за мяне. Я яму ня варт упаўшы на зямлю разьвязаць рамушок ягоных сандалаў (абутку). 8. Я хрышчу вас вадой, а ён будзе хрысьціць Духам Сьвятым". Хрост Хрыста 9. Здарылася, што ў тыя дні прыйшоў Езус з Назарэту з Галілеі і быў ахрышчаны ў Ярдане Янам. 10. І як толькі выходзіў з вады, увідзеў адкрыты нябёсы, ды Духа як галубку сыходзячага на сябе (на яго). 11. І адазваўся голас з неба: "Ты сын мне ўмілаваны, я цябе ўспадабаў". 12. Ды зараз павёў Яго Дух у пустыню. 13. Ён прабываў у пустыні сорак дзён і сорак начэй. Быў спакушаны шатанам, жыў між зьвяроў, а анёлы паслугавалі Яму. Дзейнасьць у Галілеі - першыя вучні 14. А пасьля таго, як Ян быў узяты, прыбыў Езус у Галілею, вешчучы Эвангелію (Добрую навіну) Божую. 15. Ён казаў: "Споўніўся час і наблізілася Валадарства Божае. Навярніцеся і верце Эвангеліі!" 16. І праходзячы міма (каля) мора Галілейскага ўбачыў Сымона і брата ягонага Андрэя, закідаючых сеткі ў мора: былі бо яны рыбакамі (рыбаловамі). 17. Сказаў ім Езус: "Хадзіце за Мной, зраблю Я вас рыбакамі людзей". 18. І адразу пакінуўшы сеці, пайшлі яны за Ім. 19. І адыйшоўшыся адтуль недалёка, ўбачыў Якуба Забэдэявага і Яна, брата ягонага, калі яны сьцягвалі сеткі свае ў лодцы. 20. Затым пазваў і іх. Дык пакінуўшы ў лодцы свайго бацьку Забэдэя з нанятымі работнікамі - пайшлі за Езусам. Аздараўленьне апанаванага ліхім 21. Увайшлі пасьля ў Кафарнаўм. А затым у шабат (суботу) увайшоўшы ў сынагогу стаў іх навучаць. 22. І ўсе дзівіліся з Яго навукі, бо вучыў іх той, хто мае ўладу,а не як вучоныя па Пісаньню. 23. А ў той час у сынагозе знаходзіўся чалавек апанаваны ліхім (духам нячыстым). Ён крычаў 24. кажучы: "Што Табе да нас, Езусе з Назарэту? Прыйшоў загубіць нас? Ведаю, хто Ты: Ты - Сьвяты Божы". 25. Але прыгразіў яму Езус кажучы: "Замаўчы, ды выйдзі з чалавека!" 26. І ён тузуючы ім і крычучы моцным голасам, пакінуў яго дух нячысты. 27. Стаўпянелі ўсе ды аж пыталі адзін аднаго, кажучы: "Хто гэта такі? Ды што за навука гэта новая, што Ён і сілаю загадвае нячыстым духам і яны паддаюцца Яму?" 28. Ды скора (хутка) разыйшлася вестка пра Яго па ўсёй Галілейскай краіне. Аздараўленьне цёшчы Пятра 29. Затым выйшаўшы з сынагогі прыбылі ў дом Сымона і Андрэя разам з Якубам і Янам. 30. Цёшча жа Пятра ляжала ў гарачцы. І яны кажуць Яму пра хворую (яе). 31. Падыйшоўшы Езус падняў яе, узяўшыся за яе руку і адразу спынілася гарачка і яна паслугавала ім. 32. А калі сонца ўжо зайшло і настаў вечар прыносілі да Яго ўсіх блага чуючыхся і апанаваных нячыстым духам, 33. ды так увесь горад сабраўся ля дзьвярэй. 34. Многіх аздаравіў, тых, што розныя хваробы мучылі і многіх выгнаў д'яблаў, ды не разрашыў ім гаварыць, бо ведалі, хто Ён. 35. Натта рана ўстаўшы выйшаў і падаўся на адзінокае месца і тамака маліўся. 36. Сымон жа ды тыя, што з Ім былі - пайшлі за Ім. 37. Калі Яго знайшлі сказалі Яму: "Усе Цябе шукаюць". 38. А Ён сказаў ім: "Ідзёмце ў бліжэйшыя вёскі і гарады, каб і там вясьціць Добрую Навіну, бо Я на тое прыйшоў". 39. Дый навучаў у сынагогах (бажніцах) па ўсёй Галілеі і выганяў дэманаў. Аздараўленьне пракажонага 40. Прыступіўся да Яго пракажаны і ўмаляў Яго, упаўшы на каленьні, казаў Яму: "Калі захочаш, можаш мяне ачысьціць". 41. А Езус пашкадаваў яго і працягнуўшы руку сваю - дакранаўся да яго і сказаў яму: "Хачу, будзь ачышчаны". 42. Ды калі гэта сказаў, адразу сыйшла з яго праказа і быў ачышчаны. 43. Пры тым пагразіў яму і адправіў яго адразу, 44. кажучы: "Глядзі, каб нікому не казаў, але ідзі, пакажыся архісьвятару і за ачышчэньне сваё складзі ахвяру, што загадаў Майсей на пасьведчаньне ім". 45. Але ён, адыйшоўшыся, пачаў расказваць ды славіць гэтае здарэньне, так, што ўжо ня мог публічна пайсьці ў горад, але скрываўся ў бязьлюдных мясьцінах. А зусюль сыходзіліся да Яго. 2 Аздараўленьне спараліжаванага (паралітыка) 1. Па некалькіх днях зноў Езус наведаў Кафарнаўм, 2. а людзі пачуўшы, што Ён знаходзіцца ў доме, сыйшлося так многа, што нават пры дзьвярах не маглі памясьціцца, а Ён іх навучаў. 3. Затым падыйшлі да Яго насільшчыкі спараліжаванага, каторыя яго несьлі ў ліку чатырох. 4. А калі дзеля натоўпу не маглі яго паднесьці да Езуса, дык раскрылі дах у той часьці, дзе ён быў і зрабіўшы дзюру, спусьцілі насілкі (пасьцель) на каторых ляжаў спараліжаваны. 5. А калі Езус убачыў іхнюю веру, сказаў спараліжаванаму: "Сыне, адпушчаюцца табе твае грахі". 6. Былі тады там некаторыя кніжнікі (вучоныя па Пісаньню), каторыя сядзелі і думалі ў душы: 7. "Што Ён кажа? Блявузгае. Хто можа адпушчаць грахі, калі не сам Бог?" 8. А Езус у той час пазнаўшы сваім духам, што яны так думалі, сказаў ім: "Аб чым думаеце ў сэрцах вашых? 9. Што лягчэй сказаць спараліжаванаму:Адпускаюцца табе грахі, ці мо: Устань, вазьмі насілкі (ляжак) свае і ідзі. 10. Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпушчаць грахі - 11. табе кажу: Устань, вазьмі ляжак твой і вяртайся дамоў". 12. Дык ён адразу ўстаў і ўзяўшы ляжак пайшоў на дзіва ўсім, каторыя славілі Бога - кажучы: "Мы такіх рэчай ніколі не бачылі". Пакліканьне Матэвуша (Мацьвея) 13. Затым Езус узноў выйшаў да мора, а ўвесь натоўп людзей пасьпяшыў да Яго і Ён навучаў іх. 14. А калі праходзіў там убачыў Левія Сына Альфея, седзячага для збору мыта (падаткаў), дык сказаў яму: "Ідзі за Мной!" А ён падняўшыся пайшоў за Езусам. 15. Здарылася, калі сядзеў пры стале ў доме мытніка, шмат мытнікаў і грэшнікаў сядзела разам з Езусам і яго вучнямі. Было бо многа тых, што хадзілі за Ім. 16. Кніжнікі (вучоныя па Пісаньню) і фарызэі, бачачы, што Езус есьць з мытнікамі і грэшнікамі - казалі яго вучням: "Чаму вучыцель ваш есьць і п'е з мытнікамі і грэшнікамі?" 17. Пачуўшы гэта Езус сказаў ім: "Здаровым не патрэбен лекар, але тым, што хварэюць. Бо прыйшоў прызываць не справядлівых але грэшнікаў." Хрысьціянскі пост 18. Вучні Янавы і фарызэі пасьцілі. Дык прыходзілі людзі да Езуса ды казалі Яму: "Чаму вось вучні Янавы і фарызэі посьцяць, а твае вучні ня посьцяць?" 19. Адказаў ім Езус: "Ці ж могуць вясельнікі пасьціць, пакуль малады з імі? Дакуль маюць жаніха ў сябе, ня могуць пасьціць. 20. А надыйдуць дні, калі жаніха забяруць ад іх, тады ў тыя дні будуць пасьціць. 21. Ніхто ня прышывае латы ад новага сукна да старога адзеньня, бо інакш новая лата разьдзярэ старое адзеньне і ўтворыцца большая дзюра (дырка). 22. Ніхто таксама ня ўлівае маладога віна ў старыя скураныя мяхі, бо інакш віно разарве мяхі, так і віно выцячэ, а мяхі стануць не прыгодны: таму маладое віно ўліваць трэба ў новыя мяхі (начыньні). Сьвятасьць шабату 23. Прыйшлося аднойчы Езусу ў шабат праходзіць праз палеткі засеяны збожжам. Вучні ж Ягоныя, ідучыя наперадзе, пачалі зрываць каласы. 24. Дык фарызэі казалі Езусу: "Во што робяць у шабат, гэта ж не належыцца!" 25. Езус сказаў ім: "Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у бядзе, быў галодны ды тыя, што з Ім былі? 26. Як увайшоў у дом Божы за Абіятара архісьвятара ды хлябы пакладныя, каторых нельга яму было есьці, а толькі самім сьвятарам і поруч даў тым, што з ім разам былі?" 27. Дый казаў ім: "Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату". 3 Аздараўленьне сухарукага чалавека 1. Езус зноў зайшоў у сынагогу (бажніцу), а быў там сухарукі чалавек. 2. Фарызэі сьлядзілі за Ім, ці будзе аздараўляць у шабат, каб Яго абвінаваціць. 3. Тады загадаў Езус сухарукаму чалавеку: "Стань на сярэдзіне!" 4. Да іх жа адазваўся: "У шабат трэба добра рабіць, ці мо блага? Жыцьцё выратаваць ці загубіць?" Але яны маўчалі. 5. Дык гледзячы на іх з гневам, засмучаны засьляпеньнем іхняга сэрца - сказаў чалавеку: "Працягні руку сваю!" Выцягнуў тады руку і рука яго аджыла. 6. Фарызэі жа выйшаўшы зрабілі адразу нараду з гэрад'янамі, як бы Яго загубіць. Выбар Апосталаў 7. Затым Езус разам з вучнямі сваімі направіўся да мора, а вялікая грамада з Галілеі, і з Юдэі ішла за Ім. 8. З Ерузаліму, Ідумэі, з Заярданіі, ды ваколіцаў Тыру і Сыдону, натта вялікі натоўп, пачуўшы, што Езус чыніў - сабраўся да Яго. 9. Дык папрасіў Езус вучняў сваіх, каб парупіліся пра лодку, каб грамада не папіхала Яго. 10. Бо многіх аздараўляў, таму пхаліся да Яго ўсе, што хварэлі, каб дакрануцца да Яго. 11. А нячыстыя духі на від Яго падалі перад Ім, крычучы: 12. "Ты - Сын Божы!" Езус жа строга забараняў выяўляць Яго. 13. А ўзыйшоўшы на гару прыклікаў да сябе тых, каторых сам хацеў. І тыя прыбывалі да Яго. 14. Вызначыў дванаццаць, каб прабывалі разам з Ім, ды каб пасылаць іх навучаць. 15. Даў ім моц аздараўляць хваробы і выганяць д'яблаў. 16. І перамяніў імя Сымона на Пятра 17. а імя Якуба Забэдэя, і Яна, брата Якуба на імёны Боанэргэс значыць:"Сыны Громавы." 18. (Вызначыў) Андрэя, і Філіпа, Баўтрамея, і Матэвуша, і Тамаша, і Якуба Альфеявага, і Тадэвуша ды Сымона Кананейца, 19. і Юдаша Іскарыёту, каторы Яго выдаў. Чарненьні фарызэямі навукі Хрыста 20. Затым увайшлі ў дом, але сыйшлася зноў грамада, так што не маглі нават хлеба зьесьці. 21. А калі пачулі гэта сваякі, выйшлі, каб узяць Яго, казалі бо яны, што: "Папаў у шал" (дастаў памішаньня). 22. А кніжнікі (знаўцы, знатакі Пісаньня), што прыбылі з Ерузаліма, казалі (даказвалі), што Ён мае Бельзэбуба, і што моцай князя чартоўскага выганяе д'яблаў. 23. А Езус пазваўшы іх, гаварыў да іх у прыповесьцях: "Як дэман можа выганяць дэмана? 24. Калі каралеўства разьдзеліцца (разьдзеліць нязгода) - ня можа ўтрымацца такое каралеўства. 25. Калі і дом у нязгодзе, як можа ўтрымацца і дом такі? 26. А калі б дэман паўстаў проціў сябе самога, і разьдзяліўся б, ня можа ўтрымацца, прыйдзе на яго канец. 27. Ніхто, ўвайшоўшы ў дом сілача, не можа заграбіць яго маёмасьці, калі перш ня зьвяжа сілача: а тады аграбіць яго дом. 28. Сапраўды кажу вам, што ўсе грахі будуць адпушчаны сынам чалавечым, нават блявузглі, якіх бы не дапусьціліся. 29. Калі б аднак хто блявузгаў супраць Духа Сьвятога, дык той не атрымае адпушчэньня навек, будзе вінаваты ў граху вечным. 30. Бо казалі яны, што Ён мае духа нячыстага. 31. Якраз прыйшла маці Ягоная і браты і чакаючы яго перад домам паслалі да Яго, прызываючы Езуса. 32. Кругом Яго сядзеў натоўп, дык казалі Яму: "Во маці Твая і браты перад домам, шукаюць Цябе". 33. А Езус у адказ сказаў ім: "Хто маці мая і браты мае?" 34. Ды паглядзеўшы на тых, што навакруг Яго сядзелі, сказаў: "Во маці мая і браты мае! 35. Хто вось спаўняе волю Бога, той братам маім і сястрой маёй і маткаю маёй". 4 Прыповесьць пра сяўбіта 1. І зноў пачаў навучаць каля мора, Ды вось сабралася вакруг Яго вялізарная грамада, так што Ён ўвайшоў у лодку на моры і сеў, а ўся грамада стаяла на беразе мора. 2. І навучаў іх многа чаго ў прыповесьцях. І казаў ім у Сваёй навуцы. 3. Слухайце: "Вось аднойчы сяўбіт пайшоў на сяўбу. 4. А калі сеіў адно зярнё пала пры дарозе, затым наляцелі птушкі нябесныя і падзяўблі іх. 5. Другое зярно пала на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі. Хутка ўзыйшло, але таму, што зямля была не глубокая 6. дык калі сонца ўзыйшло, зьвяла, таму, што ня мела карэньняў, высахла. 7. А іншае ўпала ў церні (калючнік): вырасьлі церні ды заглушылі яго і не дало пладоў. 8. Яшчэ іншыя наастатак палі на ўрадлівую зямлю і далі багаты плод: узыходзілі, расьлі і далі плод: адно трыццаць, адно - шесьцьдзесят, адно - сто. 9. І казаў: "Хто мае вушы, каб слухаць - хай слухае. 10. Калі Езус застаўся адзін, тыя, што з Ім былі разам з дванаццацю пыталіся ў Яго адносна прыповесьцяў. 11. Дык сказаў Ён ім: "Вам дадзена знаць таямніцы Каралеўства Божага; пастароньнім усё гаворыцца ў прыповесьцях, 12. каб вачыма глядзелі, а ня бачылі, ды каб вушыма слухалі - але ня чулі, каб часам не навярнуліся і не былі ім адпушчаны грахі. (Із 6,9-10). 13. Затым спытаўся ў іх: "Няўжо вы не разумееце гэтай прыповесьці? А як жа ўсе прыповесьці поймеце? 14. Сяўбіт - хто слова сее. 15. Пасеянае пры дарозе абазначае тых, у якіх сеецца слова, але калі пачуюць, зараз прыходзіць шатан (ліхі) і вырывае пасеянае ў іх слова. 16. А тыя, што на камяністым месцы пасеяна - тыя, што пачуўшы слова - прыймаюць яго зараз з радасьцю. 17. Але ня маючы ў сабе караня, таму не трывалыя: потым адпадаюць - калі надыйдзе прыгнёт і прасьлед дзеля слова, зараз жа горшацца. 18. А тымі, што ў цернях пасянае, гэта тыя, што слухаюць слова, 19. але сьвецкія клопаты і чароўнасьць (чар) багацтва ды прагавітасьць іншых рачэй (страсьці), пранікаючы іх - заглушаюць слова і яно не прыносіць плоду. 20. А на добрай зямлі пасеяна слова - гэта тыя, што слухаюць слова і прымаюць ды прыносяць плён (плод): адно трыццаць, другое шесьцьдзесят, а іншае сто. 21. Дый казаў ім: "Ці на тое прыносіцца сьвечка, каб паставіць яе пад пасуду або пад ложак? Няўжо ня па тое, каб была пастаўлена на падсьвечніку? 22. Бо няма нічога тайнага, каб не было выяўлена, ды нічога скрытага, каб не было выяўлена. 23. Хто мае вушы, каб слухаць - хай слухае". 24. Далей казаў ім: "Уважайце, што слухаеце! Якою меркай вы будзеце мераць, вам адмераюць ды прыбавяць яшчэ. 25. Бо хто мае, таму будзе дадзена, а хто ня мае, дык і тое, што мае будзе аднята. (узята). Прыповесь аб узыходзячым насеньні 26. І вучыў: 2З Божым Каралеўствам так, як быццам чалавек пасеіў насеньне ў зямлю. 27. Ці ён сьпіць, ці ўстае, ці ноччу, ці днём а насеньне абходзіць, расьце - а ён ня ведае. 28. Бо зямля сама з сябе дае плод, перш зелянь (ладыгу), пасьля колас, наастатак поўнае зярнё ў коласе. 29. А калі ўжо пасьпее, зараз гаспадар запускае серп, бо жніво настала. Прыповесьць аб гарчычным насеньні 30. Далей прадаўжаў: "Да чаго ўпадобнім Каралеўства Божае? Або якою прыповесьцю выявіў гэта? 31. Як гарчычнае зярнё, усеянае ў зямлю, яўляецца найменшым з усіх насеньняў на зямлі; 32. А калі пасеяна ўзыходзіць і становіцца большым ад усіх гароднін. Выпушчае галіны вялікія, так што нябесныя птушкі могуць хавацца ў яго засені. 33. І ў многіх падобных прыповесьцях вясьцім ім слова, на сколькі маглі яны зразумець. Ды бяз прыповесьцяў не навучаў іх. А асобна вучням выясьняў усё. Бура на моры 35. Аднойчы, калі настаў вечар, сказаў ім Езус: "Пераплывём на другі бераг". 36. Адправіўшы людзей, як Ён быў у лодцы, так і ўзялі Яго. Іншыя лодкі былі з Ім 37. І здарылася, што паднялася вялікая вятруга (бура), ды хвалі пачалі заліваць лодку, так што лодку залівала. 38. А Езус быў на канцы лодкі і спаў на карме. Будзяць тады Яго і кажуць Яму: "Настаўнічы! Ці не разумееш, што мы топімся (гінем)?" 39. Езус падняўшыся пагразіў вятрузе ды загадаў мору: "Замаўчы, успакойся!" Дык спыніўся віхор і стала вялікая цішыня (зацішша). 40. Адазваўся да іх: "Чаму так палахлівыя, ня маеце яшчэ веры?" А яны натта спалохаліся ды казалі адзін аднаму: "Хто ж гэта такі, што віхор і мора Яго слухаюць?" 5 Апанаваны дэманам у краі Гэразэнаў 1. Пераплылі на другі бераг мора ў край Гэразэнаў. 2. А калі выходзіў Езус з лодкі, раптам з грабоў напроціў Яго выбег чалавек апанаваны нячыстым духам. 3. Ён пражываў у грабох і ніхто ня мог яго зьвязаць ланцугамі. 4. Бо зьвязаны і аковамі і ланцугамі рваў часта ланцугі і разьбіваў аковы. Ды ніхто ня мог яго адалець. 5. Ён заўсёды днём і ноччу ў грабах і горах крычаў ды біў сябе каменямі. 6. Здалёк убачыўшы Езуса прыбег і пакланіўся Яму, 7. крычучы моцным голасам: "Што Табе да мяне Езусе, Сыне Бога Узвышняга? Запрысягаю на Бога, каб мяне ня мучыў". 8. Бо Езус загадаў яму: "Выйдзі, духу нячысты, з чалавека". 9. Пытаў яго: "Якое тваё імя?" Ён сказаў: "Маё імя легіён, бо нас многа. 10. Ды прасіў яго вельмі, каб не выганяў яго з гэтага краю. 11. А там на гарах пасьвілася дужа вялікае стада вяпрукоў. 12. Прасілі Яго ўсе нячыстыя духі: "Пусьці нас у вяпрукоў, каб маглі мы ў іх увайсьці". 13. І пазволіў ім Езус. Дык выйшаўшы духі нячыстыя ўвайшлі ў вяпрукоў. А блізу двухтысячнае стада з вялікім разгонам з касагору ўвалілася ў мора і патанула. 14. Тыя ж, што яго пасьвілі, паўцікалі і разьнесьлі гэта па горадзе і вёсках. Дык прыйшлі паглядзець, што здарылася. 15. Затым прыйшлі да Езуса, ды бачачы таго, што быў апанаваны ліхім, як ён сядзеў адзетым ды ўжо здаровым; тога, што быў апанаваны легіёнам - спалохаліся. 16. А тыя, што відзелі расказалі ім, што сталася з ім, маючым дэмана і аб вяпрукох. 17. Дык прасілі яны Езуса, каб адыйшоўся ад іх граніцаў. 18. А калі Езус уваходзіў у лодку - пачаў яго прасіць апанаваны ліхім, каб мог ён застацца пры Ім. 19. Але Езус не прыняў яго і загадаў яму: "Ідзі да свайго дому і да сваіх людзей, і раскажы ім, што ўчыніў Госпад з табою і як пашкадаваў цябе. 20. І ён пайшоў і пачаў разьвяшчаць у Дэкаполю, як вялікія (справы) рэчы ўчыніў яму Езус. А ўсе дзівіліся. Аздараўленьне церпячай жанчыны 21. А калі пераправіўся Езус зноў у лодцы на другі бераг, сыйшлася да Яго вялікая грамада, а Ён быў каля мора. 22. Прыбыў з імі адзін начальнік сынагогі імем Яір, убачыўшы Езуса ўпаў яму ля ног 23. і надта прасіў Яго кажучы: "Дачка мая канае, прыйдзі, ускладзі на яе сваю руку, каб паздаравела і жыла". 24. І Езус пайшоў за ім, а вялізарная грамада ішла за Ім, і націскала на Яго. 25. А адна жанчына, хворая на цячэньне крыві ад дванаццаці гадоў. 26. Яна шмат нацярпелася ад усякіх лекараў і ўсю сваю маёмасьць выдала, але нічога ёй не памаглі, але яшчэ горш чулася. 27. Калі яна пачула пра Езуса, падыйшла ў грамадзе ззаду і дакранулася ягонага адзеньня. 28. Бо яна казала: "Калі толькі дакрануся Яго адзеньня, паздаравею". 29. І зараз засохла крывавая рана і адчула на целе, што паздаравела ад цярпеньня. 30. Езус адрузу адчуў, што моц, што ў Ім была, выйшла на вонкі. Дык зьвярнуўшыся да грамады, спытаўся: "Хто дакрануўся адзеньня майго?" 31. Вучні Ягоны казалі Яму: "Відзіш, як грамада цісьнецца , а пытаеш: Хто дакрануўся да мяне?" 32. Ды Езус зірнуў кругом, каб пабачыць тую, каторая дакранулася. 33. Жанчына ж баючыся і дрыжучы, ведаючы, што з ёю сталася, падыйшла і ўпала перад Ім, і прызналася, сказала ўсю праўду. 34. А Езус сказаў ёй: "Дочка! Твая вера аздаравіла цябе. Ідзі ў супакою, будзь аздароўленай ад сваёй хваробы". Ускрасеньне дачкі Яіра 35. Калі яшчэ Езус гаварыў, прыходзяць ад начальніка сынагогі людзі і кажуць: "Дачка твая памярла, пашто яшчэ затрудняць Вучыцеля?" 36. Езус жа пачуўшы слова сказана, адазваўся да начальніка сынагогі: "Не бойся, толькі мей веру". 37. І не пазволіў нікому ісьці за Ім, адно Пятру, Якубу і брату ягонаму: Яну. 38. Затым прыходзяць у дом начальніка сынагогі. Там убачыў многіх плачучых і галосячых. 39. І ўвайшоўшы сказаў ім: "Чаму сумуеце і пплачаце? Дзяўчынка не памерла, а сьпіць". 40. Сьмяяліся зь Яго. Езус жа адправіўшы ўсіх - бярэ бацьку і маці дзяўчынкі ды тых, што з Ім былі і ўваходзіць туды, дзе ляжала дзяўчынка. 41. І ўзяўшы за руку дзяўчынкі сказаў ёй: "Тalitha kumi (таліта кумі), значыць: Дзяўчынка, табе кажу - устань!" 42. Мамэнтальна ўстала дзяўчынка, - і хадзіла: мела яна дванаццаць гадоў. Усе дзівіліся вялікім дзівам. 43. Загадаў ім моцна, каб ніхто аб гэтым ня ведаў, ды сказаў, каб далі ёй есьці. 6 Недаверства жыхарам Назарэту 1. Выйшаўшы аттуль Езус у таварыстве Сваіх вучняў направіўся ў Сваю бацькаўшчыну. 2. Калі наступіла субота пачаў Ён вучыць у сынагозе. Многія з слухаючых захаплялася Яго навукаю, ды казалі: "Скуль жа гэта ўсё ў Яго? Што гэта за мудрасьць, дадзеная Яму? Ды моц такая дзейнічыць праз Яго рукі?" 3. Няўжо гэта не рамесьнік, ці ж гэта ня сын Марыі, ці ня брат Якуба і Юзэфа, Юды і Сымона? Ці ж і Ягоныя сёстры не прыбаваюць сярод нас?" І горшыліся з Яго. 4. А Езус казаў ім: "Прарок у сваёй бацькаўшчыне бяз пашаны, ды ў сваім доме і сярод сваіх сямьі. 5. І ня мог там учыніць ніводнага цуду, толькі некалькі хворых аздаравіў ускладаньнем рук. 6. Прытым дзівіўся з іхняга недаверства. Разсылка Апосталаў І вучачы абходзіў суседнія вёскі (пасяленьні). 7. Затым сазваў дванаццаць і пачаў пасылаць іх па двух. Даваў ім уладу над нячыстымі духамі. 8. І загадаў ім, каб ня бралі нічога ў дарогу апрача кія (палкі): ані торбы, ані хлеба ані грошы ў капшуку, 9. каб толькі ў сандалы абуваліся і не надзявалі дзьвёх тунікаў. 10. Дый казаў ім: "Дзе зайдзеце ў дом, там заставайцеся да вашага адыходу адтуль. 11. Дзе вас не прынялі б і ня слухалі б, выходзячы атрасіце пыл і вашых ног на пасьведчаньне ім". 12. Яны выйшаўшы заклікалі да пакаяньня, 13. ды многа дэманаў выганялі ды многіх намашчалі і аздараўлялі. Сьмерць Яна Хрысьціцеля 14. Дзеля таго, што імя Езуса сталася ведамым (набрала розгалосу) - пачуў і Гэрад. Ён казаў: "Ян Хрысьціцель ускрос і таму многа цудаў ён творыць". Другія ж - што гэта Гальяш. 15. Яшчэ іншыя гаварылі, што гэта прарок, або адзін спасярод прарокаў. 16. Пачуўшы гэта ўсё Гэрад сказаў: "Гэта Ян, катораму адсёк я галаву, ён ппаўстаў з умёршых". 17. Бо сам Гэрад паслаў і схваціў Яна, скаваў яго ў вязьніцы дзеля Гэрад'яды, жонкі Філіпа, брата свайго, якую ён узяў за жонку. 18. Ян сварыўся на Гэрада: "Нельга табе мець за жонку, жонку брата свайго". 19. Гэрад'яда цікавала на яго і хацела яго (зьнішчыць) загубіць, але не магла, 20. бо Гэрад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек справядлівы ды сьвяты. Сьцярог яго ды шмат чаго рабіў з волі яго, ахвотна слухаў. 21. З нагоды сваіх уродзін Гэрад устроіў баль для князёў, начальнікаў - трыбунаў і старшынь Галілейскіх. 22. А калі дачка Гэрад'яды паявілася на балі і танцавала, спадабалася Гэраду і субяседнікам - кароль сказаў дзяўчыне: "Прасі мяне, што хочаш а я дам табе". 23. І пакляўся ёй: аб што будзеш прасіць, дам табе, хоць бы нават палавіну каралеўства свайго. Яна выйшаўшы спыталася ў маці сваёй: "Чаго мне ппрасіць?" 24. Тая ж сказала: Галавы Яна Хрысьціцеля. 25. Дык яна борзда пабегла да караля і прасіла: "Хачу каб зараз даў ты мне галаву Яна Хрысьціцеля". 26. Дык засмуткаваў (зажурыўся) кароль дзеля гэнае клятвы ды деля субяседнікаў не хацеў ёй адмаўляць. 27. Паслаў ката, загадаў прынесьці галаву яго ў місе. 28. Кат пайшоў, адсёк галаву ў вязьніцы ды прынёс галаву яго ў місе, ды падаў дзяўчынцы. А дзяўчынка аддала яе сваёй маці. 29. Пачуўшы пра гэта вучні Яго - прыбылі, забралі Яго цела і палажылі яго ў гробе. Першае памнажэньне хлеба 30. Па павароце да Езуса Апосталы расказалі Яму ўсё, што рабілі і чаго вучылі. 31. Езус сказаў ім: "Ідзіце вы адны на пустыннае месца, ды аддыхніце крыху". Бо многа было тых, што прыходзілі і адходзілі. Нават на яду ня мелі часу. 32. Дык сеўшы ў лодку адплылі на адлюднае месца адны. 33. Але многа бачыла іх адплываючых і дадумаўшыся куды, зьбегліся туды пешшу з усіх гарадоў і выперадзілі іх. 34. Выйшаўшы на бераг Езус убачыў вялікі натоўп людзей і пашкадаваў іх, бо былі як авечкі без пастыра і пачаў іх вучыць многа чаго. 35. А калі мінула шмат часу, прыйшлі да Яго вучні яго і казалі: "Тут пустыннае месца, а час ужо позьны, 36. адпусьці іх каб пайшлі да бліжэйшых пасяленьняў і вёсак, ды купілі сабе штосьці паесьці". 37. У адказ сказаў ім Езус: "Вы дайце ім есьці". Яны адказалі: "Няўжо маем ісьці і куппіць за дзьвесьце дэнараў хлеба, і даць ім есьці?" 38. Езус спытаўся ў іх: "Колькі маеце хлябоў? Ідзіце і паглядзіце!" А калі праверылі, сказалі: "Пяць і дзьве рыбы". 39. Дык загадаў ім пасадзіць усіх на зямлі, на зялёнай траве, грамадамі(кучамі). 40. Дык расьселіся, як падзелена, грамада за грамадой: па сто і пяцьдзесят. 41. Езус узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы глянуў у неба, пабагаславіў, паламаў хлябы і даваў вучням сваім, каб падавалі людзям (клалі перад імі). І дзьве рыбы разьдзялілі між усіх. 42. Усе елі, наеліся. 43. З астаткаў кавалкаў і рыбаў сабралі дванаццаць кашоў. 44. Тых, што елі было пяць тысяч людзей. Езус на моры 45. Мігам змусіў Езус вучняў сваіх сесьці ў лодку і перад Ім плысьці на другі бераг у Бэтсайду - пакуль Ён адпусьціць людзей. 46. І адправіўшы іх сам пайшоў на гару маліцца. 47. Калі сьцямнела лодка знаходзілася на сярэдзіне мора, ён жа адзін на зямлі (сушы). 48. А бачачы іх, як працавалі вёсламі, бо дуў праўціўны вецер, каля чацьвёртай варты ноччу прыйшоў да іх ідучы па моры ды маніўся мінуць іх. 49. Але яны, убачыўшы Езуса, ідучага па моры, думалі, што гэта зданьне і закрычалі. 50. Усе бо відзелі яго і стрывожыліся. Ён зараз прагаварыў да іх, ды сказаў ім: "Майце давер, гэта Я, ня бойцеся!" 51. Затым увайшоў у лодку да іх, а вецер сьціх. Ды тым болей яны дзівіліся ў душы, 52. Бо нічога не зразумелі сэнсу хлябоў, бо сэрца іх было засьлеплена. Шмат аздараўленьняў 53. А калі пераплылі, апынуліся на зямлі Гэнэзарэт і падйышлі да берагу. 54. А заледзь выйшлі з лодкі, адразу пазналі Яго людзі. 55. І разьбегшыся па ўсёй той ваколіцы пачалі на лежаках зносіць хворых туды, дзе як чулі - знаходзіўся Езус. 56. І калі ўваходзіў у якое колечы пасяленьне або горад, клалі перад Ім хворых на дарогах і прасілі Яго, каб хоць краю Яго адзеньня маглі дакрануцца. А колькі з Іх дакранулася Яго, былі аздароўлены. 7 Фарызэі і іх звычаі, традыцыі 1. Аднойчы сабраліся вакруг Езуса фарызэі ды некаторыя кніжнікі (знаўцы Пісаньня), што прыбылі з Ерузаліму. 2. А калі яны замецілі, што некаторыя з вучняў Яго елі хлеб бруднымі, значыць ня мытымі рукамі - ганілі іх. 3. Бо фарызэі і ўсе Юдэі не ядуць бяз частага мыцьця рук, захоўваючы традыцыі дзядоў. 4. Таксама не ядуць прыйшоўшы з рынку, пакуль не памыюцца. Па-за гэтым традыцыі іхнія загадваюць берагчы многа іншых рачэй: мыць чашы і збаны, пасуду мядзяную, ложкі. 5. Пасьля пыталіся Яго фарызэі і кніжнікі (вучоныя па Пісаньню): "Чаму вучні Твае не паступаюць (трымаюцца) традыцыяў продкаў, але ядуць хлеб нямытымі рукамі?" 6. А Езус у адказ сказаў ім: "Добра пра вас, крывадушнікаў праракаваў Ізаія, як напісана: Народ гэты славіць Мяне вуснамі, але сэрца іхняе далёка ад Мяне". 7. Надарма аднак славяць Мяне вучачы пастановаў прыдуманых людзьмі". (Із 29,13) 8. Ня дбаючы пра прыказаньні Божыі беражыцё звычаі (традыцыі) людзкія: абмываньне збаноў і чашаў, шмат таксама іншых гэтым падобных звычаяў трымаецеся. 9. Прадаўжаў: "Ці добра, што вы адмяняеце, касуеце (уневажняеце) Закон Божае, каб захаваць вашыя звычаі (традыцыі). 10. Майсей вось сказаў, загадаў: "Паважай бацьку сваго і матку сваю - ды, хто зьневажае (кляне) бацьку або матку - хай будзе сьмерцю пакараны". (Вых. 20,12; 21,17) 11. А вы вучыце: "Калі б чалавек сказаў бацьку або маці: Корбан, значыць дар Божы, чым мусіў бы я цябе ўспамагчы, 12. ды пры тым вы не пазваляеце яму памагчы бацьку або маці, 13. перакручваючы Слова Божае праз звычаі (традыцыі) вашыя, якія перадалі, ды многа тым падобных звычаяў спачаняеце". 14. І прыклікаўшы зноў натоўп казаў ім: "Слухайце Мяне ўсе, а ўцяміце. 15. Па-за чалавекам няма нічога, што ў яго ўваходзячы магло б яго спаганіць, але тое, што ад чалавека паходзіць - гэта яго паганіць (пракудзіць). 16. Калі хто мае вушы - хай слухае. 17. А калі Езус удаліўся ад людзей і ўвайшоў у дом, пыталіся вучні ягоныя пра сэнс гэтае прыповесьці. 18. Сказаў ім: "Няўжо і вы ня можаце зразумець? Пайміце, што ўсё, што спаза чалавека ўваходзіць у яго, ня можа яго спляміць, 19. бо тое не пападае ў сэрца, але ў жывот і выкідаецца, ачышчаючы ўсякую ежу. 20. Паясьняў далей: "А што з чалавека выходзіць, тое яго паганіць, пляміць. 21. Вось з нутра, з сэрца людзей паходзяць: благія думкі, распуснасьць, зладзействы, забойствы, 22. чужалоствы, хцівасьць, круцельствы, подступ, бястыднасьць, завіднасьць, блявузгі, пыхлівасьць, глупота. 23. Усё гэта благоцьце (ліхота) з нутра паходзіць ды паганіць чалавека". Аздараўленьне дачкі хананейкі 24. Выйшаўшы адсюль Езус направіўся ў ваколіцы Тыру і Сыдону. Увайшоў у адзін дом і хацеў, каб ніхто аб гэтым ня ведаў, але схавацца ня мог. 25. Бо адна жанчына, у якой дачка была апанаваная нячыстым духам, як толькі пачула аб Ім, увайшла ў дом і пала Яму да ног. 26. Жанчына гэта была Грэчанка, родам з Сырофеніцыі. Яна прасіла Езуса выгнаць дэмана з ейнай дачкі. 27. Ён сказаў ёй: "Дазволь перш насыціцца сынам, бо нельга забіраць хлеб ад дзяцей і кідаць яго сабакам". 28. Але яна ў адказ сказала: "Так, Госпадзе, але ж і шчаняты ядуць пад сталом крошкі ад дзяцей". 29. Сказаў ёй: "Дзеля такой мовы (адказу) ідзі, дэман пакінуў тваю дачку". 30. А калі яна прыйшла дамоў, знайшла дачушку, лежачую на ложку, пакінуту дэманам (дэман выйшаў). Аздараўленьне глуханямога 31. Зноў пакінуўшы ваколіцы Тыру праз Сыдон прыйшоў Езус да Галілейскага мора праз ваколіцы Дэкаполя. 32. Прывялі да Яго глухога і нямога просячы Яго ўскласьці на яго руку. 33. Адвёўшы яго на бок, далей ад народу, уклаў Езус пальцы свае ў ягоны вушы, ды сваёй сьліняй дакрануўся да ягонага языка. 34. І ўзглянуўшы ў неба, сказаў яму: "Эфорэта: значыць адчыніся!" 35. І зараз жа адкрыліся вушы ягоныя ды разьвязалася вязь ягонага языка, і ён добра гаварыў 36. І Езус загадаў ім, каб нікому не расказвалі. Але чым болей забараняў, тым больш яны разгалашалі. 37. Ды тым больш людзі дзівіліся, кажучы: "Усё добра робіць: і глухім дае, што чуюць, і нямым - што гавораць". 8 Цудоўнае накармленьне людзей 1. Аднойчы, калі зноў сабралася вялікая грамада, а ня мела чаго есьці, Езус пазваўшы вучняў, сказаў ім: 2. "Шкада мне гэтых людзей, бо ўжо тры дні прабываюць пры Мне, ды ня маюць чаго есьці. 3. Калі іх галодных адпраўлю дамоў, прыстануць у дарозе, бо некаторыя з іх здалёка прыйшлі. 4. Адказалі Яму вучні Ягоныя: "Скуль зможа хто накарміць іх хлебам тут у пустыні?" 5. Дык папытайцеся ў іх: "Колькі маеце хлябоў?" Яны адказалі: "Сем". 6. Дык загадаў людзям (натоўпу) сесьці на зямлі, ды ўзяўшы сем хлябоў, падзякі малітву адмовіў, ламаў і падаваў вучням сваім дзяліць людзям. 7. Мелі таксама крыху рыбаў. І іх багаславіў і загадаў раздаць людзям. 8. Елі і наеліся і што засталося - сабралі кавалкаў сем кашоў. 9. Было ж тых, што елі, каля чатырох тысяч. Затым адправіў іх. Перасьцярогі для фарызэяў 10. Затым сеўшы з сваімі вучнямі ў лодку прыйшлі ў ваколіцу Далмануты. 11. А фарызэі выйшаўшы пачалі з Ім спорыць і зводзячы Яго дамагаліся знаку з неба ў Яго. 12. А Езус уздыхнуўшы ў глыбі душы, сказаў: "Чаму гэта племя (род) трэбуе знаку? Сапраўды кажу вас, ніводзін знак ня будзе дадзен гэтаму роду". 13. Ды пакінуўшы іх, увайшоў у лодку і адправіўся на другі бераг. 14. Нажаль, вучні забыліся ўзяць хлеб. 15. А Езус перасьцерагаў іх, кажучы: "Глядзіцее! Сьцеражыцеся фарызэйскага квасу, ды Гэрадавага квасу". 16. А яны разважалі між сабой, кажучы: "Ня маем хлеба". 17. А Езус уцяміўшы гэта сказаў ім: "Чаму бядуеце, што ня маеце хлеба? Дасюль ня можаце паняць і зразумець? Яшчэ засьлеплены вашыя сэрцы? 18. Няўжо маючы вочы - ня відзіце ды маючы вушы - ня чуеце? І таксама страцілі памяць, 19. як Я пяць хлябоў падзяліў між пяці тысяч? А колькі вы з астаткаў сабралі поўных кашоў?" Кажуць Яму: 2Дванаццаць". 20. "А калі Я сем хлябоў падзяліў між чатырох тысяч, дык колькі тады сабралі кашоў кавалкаў?" Кажуць Яму: "Сем". 21. Сказаў ім: "Дык яшчэ не разумееце?" Аздараўленьне сьляпога 22. Затым прыбылі ў Бэтсайду. Там прывялі да Яго сьляпога, ды прасілі Яго, каб дакрануўся да яго. 23. Дык узяўшы сьляпога за руку завёў яго за вёску. Ды плюнуўшы ў вочы яму і ўсклаўшы свае рукі на яго, спытаўся ў яго, ці ён бачыць. 24. А ён гледзячы, сказаў: "Бачу людзей, што як дрэвы ходзяць". 25. Затым зноў усклаў рукі на вочы яго і той пачаў відзець; так быў аздароўлены і ясна мог усё відзець. 26. І адправіў яго у дом свой, кажучы: "Вярніся ў дом свой і калі прыйдзеш у вёску, не расказвай нікому". Вызнаньне Пятра - Езус - Езус Сын Божы. 27. Направіўся Езус з вучнямі Сваімі ў пасяленьні пры Цэзарэі Філіпавай. У дарозе пытаўся ў вучняў Сваіх: "За каго Мяне лічаць (маюць) людзі?" 28. Яны адказалі тады Яму: "Адны за Яна Хрысьціцеля, другія - за Гальяша, а яшчэ іншыя за аднаго з Прарокаў". 29. Тады папытаўся Ён у іх: "А вы за каго Мяне маеце?" У адказ сказаў Яму Пётр: "Ты - Хрыстус!" 30. Пагразіў ім, каб нікому аб Ім не гаварылі. Запаведзь мукі 31. Дык пачаў іх вучыць: "Сыну Чалавечамк належыцца (трэба) многа цярпець і быць адкінутым старэйшынамі, найвышымі сьвятарамі (архісьвятарамі) і кніжнікамі (вучонымі па Пісаньню сьв.), быць забітым ды па трох днях ускрэснуць". 32. І гаварыў пра гэта яўна (адкрыта). А Пётр адвёўшы Яго на старану (бок) ппачаў сварыцца. 33. Езус жа зьвярнуўшыся і глянуўшы на сваіх вучняў зругаў Пятра, кажучы: "Адыйдзіся ад Мяне, шатане (звадыяшу), бо не разьбіраешся ў тым, што Божае, а што людзкое". 34. І прызваўшы людзей (грамаду) разам з Сваімі вучнямі, казаў ім: "Калі хто хоча ісьці за Мною, хай вырачыцца (адрачэцца) самога сябе, няхай возьме крыж свой ды (насьледуе Мяне) ідзе за Мною". 35. Бо хто хацеў бы зьберагчы жыцьцё сваё, той загубіць (страціць) яго; а хто б аддаў жыцьцё сваё дзеля Мяне і дзеля Эвангеліі, той зьберажэ яго. 36. Бо што ж паможа чалавеку, хоць бы ўвесь сьвет здабыў а душы сваёй пашкодзіў? 37. Або што дасьць чалавек у замену (выкуп) за душу сваю? 38. Хто б засароміўся б Мяне і слоў Маіх на віду гэтага чужаложнага і грэшнага роду, тога і Сын Чалавечы будзе стыдацца, калі прыйдзе ў хвале Айца свайго разам з Анёламі сьвятымі. 39. (1.) І далей казаў: "Сапраўда кажу вам, гэта (тут), што некаторыя стаячыя не пакаштуюць сьмерці перш, чым будуць аглядаць Каралеўства Божае, прыходзячае ў моцы". 9 Перамяненьне Хрыста 2. Затым па шасьці днях Езус узяў Пятра і Якуба, і Яна і ўзьвёў іх адных на высокую гару і перамяніўся перад імі. 3. Адзеньне Яго пачало блішчэць, сталі натта белымі як сьнег. Так выбеліць на зямлі бялільшчык выбеліць ня зможа. 4. І явіўся ім Гальяш з Майсеем, і гаварылі з Езусам. 5. У адказ сказаў Пётр Езусу: "Добра нам тут быць, зробім тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну і Гальяшу адну". 6. Сам бо ня ведаў, што гаворыць, бо натта быў спалоханы. 7. Паявілася воблака засланяючае іх ды раздаўся голас з воблаку кажучы: "Гэта Сын мой наймілейшы, Яго слухайце!" 8. Яны зараз разгледзіўшыся апрача Езуса пры іх нікога больш ня бачылі. 9. А калі сыходзілі з гары, загадаў ім Езус каб нікому аб гэтым не расказвалі, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне. 10. І яны стрымалі слова, толькі між сабой разважалі, што мела значыць: "Калі ўваскрэсьне". 11. Дык пыталі Езуса: "Чаму фарызэі і кніжнікі кажуць, што трэба, каб перш прыйшоў Гальяш?" 12. А Ён адказаў ім: "Калі Гальяш прыйдзе перш, направіць усё. Ды як напісана аб Сыне Чалавечым, што будзе шмат цярпець і будзе пагарджаным. 13. Але я вам кажу, што Гальяш прыйшоў і з ім паступілі, як хацелі, як аб ім напісана". Аздараўленьне ліхім апанаванага 14. Вяртаючыся да вучняў убачылі вакруг іх вялікі натоўп людзей і кніжнікаў (вучоны па Пісаньні) спорачых з імі. 15. Убачыўшы Езуса увесь народ раптам зьдзівіўся і стрывожыўся і падбягаючы вітаў Яго. 16. Езус спытаўся ў іх: "Аб што спорыце між сабой?" 17. А нехта з натоўпу сказаў: "Вучыцелю, я прывёў да Цябе сына свайго, апанаванага дэманам. 18. А ён , дзе наваліцца на яго, кідае яго аб зямлю, пеніцца ён, скрыгоча зубамі ды дзяравянее. Дык прасіў вучняў Тваіх, каб яго выгналі, але яны не маглі. 19. Езус сказаў ім: "О родзе няверны. Дакуль буду Я між вас. Як доўга буду вас цярпець. Прынясіця яго да Мяне. 20. І прынесьлі яго. А калі ён убачыў Езуса, зараз жа дух пачаў ім тузаць ды паўшы на зямлю, качаў яго, выціскаючы пену. 21. Езус запытаўся ў бацькі: "Як даўно гэта яму здарылася?" А ён сказаў: Ад дзяцінства. 22. Часта кідаў яго ў вагонь і ў ваду, каб яго загубіць, але калі можаш, ратуй нас, пашкадуй нас". 23. Езус сказаў яму: "Калі можаш уверыць, усё магчыма веруючаму". 24. Тады бацька хлопчыка плачучы сказаў у голас: "Веру, Госпадзе, запабяжы майму недаверству". 25. А калі Езус спасьцярог, што набягае натоўп людзей, загадаў нячыстаму духу: "Духу глухі і нямы! Я загадваю табе, выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго". 26. А той, крычучы і моцна тузуючы ім, выйшаў з яго. І хлапчанё зрабілася як бы мёртвае, так што многія гаварылі, што яно памярло. 27. Езус жа узяўшы яго за руку, падняў яго і ён падняўся. 28. А калі Езус вярнуўся дамой, вучні ягоны ўжо адны пыталіся ў Яго: "Чаму мы не маглі яго выгнаць?" 29. Ён сказаў ім: "Гэты род ніякім чынам ня можа выйсьці толькі праз маленьне і пост". Паўторны прадсказ мукі 30. Яны выйшаўшы аттуль праходзілі праз Галілею, а Езус не хацеў, каб хто пра гэта ведаў. 31. Зноў выясьняў вучням сваім і казаў ім: "Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей і заб юць Яго, але забіты трэцяга дня ўваскрэсьне". 32. Але яны слоў ў гэтых не разумелі ды баяліся Яго пытацца. Павучэньні для апосталаў і перасьцярогі 33. Затым прыбылі ў Кафарнаўм. А калі былі ў доме, пытаўся іх Езус: "Аб чым вы ў дарозе расуджалі (разважалі)?" 34. Але яны маўчалі, бо ў дарозе спрачаліся яны паміж сабой, хто з іх найважнейшы (найбольшы)? 35. Затым Езус сеўшы пазваў дванаццаць і сказаў ім: "Калі хто хоча быць першым - будзь з усіх апошніш ды ўсіх слугою. 36. А ўзяўшы дзіця паставіў яго паміж іх, ды тулячы яго, сказаў ім: 37. "Калі хто ў імя Маё прыйме адно з такіх дзяцей - Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае, дык не Мяне прымае, але Таго, Хто Мяне паслаў". 38. Сказаў Яму Ян: "Вучыцелю, мы бачылі некага не з тых, што ходзяць з намі, які ў імя Тваё выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму". 39. Езус сказаў: "Не бараніце яму, бо ніхто, хто чыніць цуды у Маё імя, ня мог зараз жа блага гаварыць аба Мне. 40. Бо хто ня проці вас, той з вамі". 41. Бо хто падаў вам кубак вады напіцца ў імя Маё, таму, што Хрытова, сапраўды кажу вам, не ўтраціць заплаты сваёй, 42. А хто бы згоршыў аднаго з гэтых малышоў, веруючых у Мяне, такому лепш было б прычапіць млынавы камень да шыі яго і ўкінуць у мора. 43. Калі б рука твая горшыла б цябе, адсячы яе. Бо лепш табе калекім ўвайсьці ў жыцьцё вечнае, чым маючы абедзьве рукі, папасьці ў пекла ў неўзгасны агонь: 44. Дзе чарвяк іх не ўмірае ды агонь ня тухне. 45. А калі нага твая гаршае цябе - адсячы яе: Лепш табе храмому ўвайсьці ў жыцьцё вечнае, чым маючы абедзьве нагі, быць укінутым у пекла неўгаснага агня, 46. дзе чарвяк іх не ўмірае ды агонь ня тухне (Із 68, 24). 47. А калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго, бо лепш табе ўвайсьці ў Каралеўства Божае аднавокім, чым маючы двое вачэй (вокі), быць укінутым у гэгену, 48. дзе чарвяк іх не ўмірае ды агонь ня тухне (Із 66, 24). 49. Бо кожны будзе агнём пасолены. 50. Добрая соль, а калі соль зьвятрэе, дык чым яе прыправіць? Мейце ў сабе ў самых сябе (у вас) соль і супакой (мір) між сабой. 10 Неразрыўнасьць сужэнства 1. Адтуль выйшаўшы Езус прыбыў у ваколіцы Юдэі і Заярданьня. І там зноў сабралася вакол Яго многа людзей, а Ён як звычайна пачаў навучаць іх. 2. Падышоўшы фарызэі пыталіся Яго зводзячы: "Ці належыцца мужу развадзіцца з жонкаю?" 3. Езус у адказ сказаў ім: "А што загадаў Майсей?" 4. А яны адказалі: "Майсей пазволіў напісаць развод і разьвесьціся". 5. У адказ сказаў ім Езус: "Дзеля закамянеласьці сэрца вашага даў ён вам такі загад, 6. але ад пачатку стварэньня: "Мужчыну і жанчыну ўчыніў іх Бог". 7. Таму пакіне чалавек бацьку свайго і маці ды злучыцца з жонкаю сваёю 8. ды будуць двое ў адным целе (Род 1,27 2, 24). 9. Што тады Бог злучыў хай чалавек не разлучае (не разьдзяляе). 10. Зноў дома пра тое самае пыталіся ў Яго вучні Ягоныя. 11. Сказаў ім: "Хто разьвядзецца з жонкаю сваёй, і возьме іншую, адносна яе дапушчаецца чужаложства. 12. А калі б жонка пакінула мужа свайго ды пайшла б за іншага - чужаложыць. Езус і дзеці 13. Было, што прыносілі дзеткі да Яго, каб да іх дакрануўся. Але вучні ругалі (сварыліся), тых, што прыносілі. 14. Бачачы гэта Езус, абурыўся на іх і сказаў ім: "Пазвольце дзеткам прыходзіць да Мяне, ды не бараніце ім, бо такіх Каралеўства Божае". 15. Сапраўды кажу вам: "Калі хто ня прыме Каралеўства Божага як дзіця - ня ўвойдзе ў яго". 16. І туліў іх да Сябе і ўскладаў на іх рукі свае і багаславіў іх. Багаты юнак 17. Калі Езус выходзіў у дарогу, адзін юнак прыбег і паўшы перад ім на калені - пытаўся ў Яго: "Вучыцелю добры, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?" 18. Езус сказаў яму: "Чаму Мяне называеш добрым? Ніхто ня добры, толькі адзін Бог". 19. Ведаеш прыказаньні: "Не чужалож, не забівай, не крадзі, не гавары фальшывага на пасьведчаньня, не рабі крыўды, паважай бацьку свайго і маці (Вых 20,12-16). 20. А ён у адказ сказаў: "Вучыцелю, я гэта ўсё спаўняў ад маленства свайго". 21. А Езус узглянуўшы на яго, умілаваў яго ды сказаў яму: "Аднаго табе не хапае, ідзі , прадай, што маеш і раздай убогім, і будзеш мець скарб (багацьце) у небе, а тады вярніся і ідзі за Мною. 22. А ён засмучаны такой прапановай - адыйшоўся сумны, бо меў вялікія маёмасьці. 23. А Езус разглядаючыся вакруг сказаў сваім вучням:»Як трудна тым, што маюць багацьці, увайсьці ў Каралеўства Божае". 24. Вучні дзівіліся дзеля слоў Ягоных. Але Езус зноў паўтарыў ім: Сынкі, як трудна ўвайсьці ў Каралеўства Божае. 25. Лягчэй вярблюду праціснуцца вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Каралеўства Божае". 26. А яны тым болей дзівіліся, гаворачы між сабою: "Ды хто можа быць збаўлены?" 27. А Езус паглядзеўшы на іх, сказаў: "У людзей гэта немагчыма, але ў Бога ўсё магчыма". 28. Дык Пётр пачаў гаварыць Яму: "Вось жа мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табой". 29. Езус у адказ сказаў: "Сапраўды кажу вам няма ані кога, хто б дзеля Мяне і дзеля Эвангеліі пакінуў дом, або братоў, або сясьцёр, або матку, або бацьку, або сыноў, або поля, 30. каб ён не атрымаў у сто раз больш цяпер, у гэты час дамоў і братоў і сясьцёр і матак, дзяцей ды палёў сумесна з прасьледаваньнямі, ды жыцьцё вечнае ў будучым веку. 31. І многія першыя будуць апошнімі, а апошнія - першымі. Трэці прадсказ мукі 32. У дарозе ў Ерузалім Езус ішоў перад імі, а яны за Ім ідучы і дзівіліся і баяліся. Ён пазваў зноў Дванаццаць ды пачаў выясьняць (тлумачыць), што мае стацца (што будзе). 33. "Вось жа ўваходзім у Ерузалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзен архісьвятарам і кніжнікам (вучоным па сьв. Пісаньні). І асудзяць Яго на сьмерць і выдадуць паганам. 34. І будуць з Яго наругацца, і пляваць на Яго, будуць бічаваць Яго ды заб'юць Яго, але па трох днях Ён уваскрэсьне". Просьба сыноў Забэдэявых 35. Аднойчы падыйшлі да Езуса Якуб і Ян, сыны Забэдэевы, кажучы: "Вучыцелю, хочам, каб споўніў, аб што будзем прасіць Цябе". 36. А Езус у іх спытаўся: "Што хочаце, каб Я вам зрабіў?" 37. Яны сказалі: "Дай нам, каб у хвале Тваёй сядзець аднаму па правым у Цябе баку, а другому па левым". 38. Езус адказаў ім: "Ня ведаеце аб што просіце. Ці ж можаце піць чашу (келіх), якую Я п'ю, або хрысьціцца хростам, якім Я хрышчуся?" 39. Яны адказалі Яму: "Можам". Езус сказаў ім: "З чашы, з якой Я п'ю, будзеце, праўда піць, ды хростам, якім Я хрышчаны, будзеце ахрышчаны. 40. Але сядзець з правага боку Майго або з левага, ня Мне даваць вам, але каторым прыгатавана". 41. Чуючы ж гэта дзесяць (Апосталаў) пачалі абурацца на Якуба і Яна. 42. Езус аднак паклікаўшы іх, сказаў ім: "Ведаеце, што тыя, каторыя ўважаюцца за валадароў народаў, пануюць над імі, ды князі іхнія маюць уладу над імі. 43. Ня так будзе паміж вамі. Хто хацеў бы быць сярод вас большым (важнейшым) будзе вашым слугою. 44. А хто хацеў бы ў вас быць першым - будзе слугою ўсіх. 45. Бо і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб служылі Яму, але каб служыць і даць душу сваю (у водкуп) на адкупленьне многіх". Аздараўленьне сьляпога з Ерыха 46. Калі па быцьці ў Ерыха, выходзілі з Ерыха раз з вучнямі Сваімі і вялікай грамадой, сьляпы Бартымей, сын Тымотэя сядзеў пры дарозе, жабраваў. 47. Пачуўшы, што гэта Езус з Назарэту, пачаў крычаць і прасіць: "Езусе, сыне Давідаў, зжалься надо мной!" 48. Дык сварыліся многія на яго, каб маўчаў. Але ён тым мацней крычаў: "Сыне Давідаў, пашкадуй мяне!" 49. Езус астанавіўся і казаў яго паклікаць. Дык паклікалі сьляпога і сказалі яму: "Будзь добрай надзеі, устань, кліча цябе". 50. Ён пакінуўшы плашч свой, падняўся і пабег да Езуса. 51. Езус спытаўся ў яго: "Што хочаш каб Я табе ўчыніў?" Сьляпы адказаў Яму: "Вучыцелю (Раббоні), каб мне відзець". 52. Тады Езус сказаў яму: "Ідзі, вера твая аздаравіла цябе". І зара ж стаў відзець (празрэў) і пайшоў за Ім дарогаю. 11 Урачысты ўезд у Ерузалім 1. Калі прыблізіліся да Ерузаліму, да Бэтфагі і Бэтаніі на гары Аліўнай, Езус паслаў двух з пасярод вучняў сваіх 2. і сказаў ім: "Ідзіце ў вёску, што перад вамі, а пры ўваходзе ў яе зараз знойдзеце асьлянё прывязанае, на якім яшчэ ніхто ня езьдзіў з людзей. Адвяжыце яго і прывядзіце. 3. А калі б вас хто спытаўся: "Што вы робіце?" Скажыце, што яго Госпад патрабуе і небавам адашле вам". 4. Пайшлі тады і знайшлі асьлянё пры варотах на вонкі, на скрыжаваньні, і адвязалі яго. 5. Некаторыя са стаячых пыталіся ў іх: "Чаму адвязваеце асьлянё?" 6. А яны адказалі ім, як ім загадаў Езус, і пусьцілі іх. 7. Асьлянё прывялі да Езуса і ўсклалі на яго адзеньне сваё; і Езус сеў на асьлянё. 8. Многія клалі адзеньне сваё на дарозе, а іншыя абразалі сукі з дрэваў і кідалі на дарогу. 9. А тыя, што ішлі наперадзе ды тыя, што ззаду за Ім крычалі: "Гозанна!" 10. Багаслаўлены, хто прыходзіць у імя Госпада, багаслаўлена каралеўства айца нашага Давіда, якое надходзіць, Гозанна на вышынях!" (Пс 117,20). 11. Езус увайшоў у Ерузалім у сьвятыню ды калі ўсё, бо ўжо была вячэрняя пара, з Дванаццацьцю выйшаў у Бэтанію. Бясплоднае дрэва фіговае 12. А назаўтра, калі выходзіў з Бэтаніі, чуў голад (быў галодны). 13. Калі ў далі ўбачыў фігавае дрэва пакрыта лістоўю, падыйшоў, можа што на ім знайдзе. А калі да дрэва падыйшоў, нічога акрамя лістоты не знайшоў, бо не была пара на плады фігі. 14. Тады сказаў Ён дрэву: "Няхай ўжо ніколі ня есьць з цябе ніхто пладоў". Гэта чулі Ягоныя вучні. Выгон гандляроў са сьвятыні (храма) 15. Затым прыходзіць у Ерузалім. А калі ўвайшоў у сьвятыню, пачаў выганяць прадаўцоў і купляючых у сьвятыні, а сталы мяняльнікаў грошы і лавы прадаўцоў галубоў вывернуў. 16. Ды не пазваляў, каб якую рэч пераносілі праз сьвятыню. 17. І навучаў у гэтыя словы іх: "Няўжо не напісана: "Дом Мой - домам маленьня празначаны ўсім народам (Із 56,7), а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў". 18. Пачуўшы гэта начальнікі сьвятароў і вучоныя па сьв. Пісаньні надумаваліся як Яго загубіць. Баяліся, бо ўсе людзі (грамада) падзіўляла Яго навуку. 19. А калі вечарэла выходзілі з горада. Таямніца фіговага дрэва Вера і мальба 20. Праходзячы нараніцы ўбачылі ссохшым ад карэньняў фігавае дрэва. 21. Ды прыпомніўшы сабе Пётр кажа Езусу: «Вучыцелю, паглядзі, фігавае дрэва, што Ты пракляў - ссохла". 22. А Езус у адказ сказаў: "Мейце веру ў Бога! 23. Сапраўды кажу вам, каб хто б сказаў гэтай гары падыміся і кінься ў мора, а не сумневаўся бы ў сваім сэрцы, але верыў бы, што гэта станецца, дык што скажа - збудзецца яму. 24. Таму кажу вам: Усё аб што ў малітве просіце - верце, што атрымаеце і збудзецца вам. 25. І калі пачынаеце маліцца адпусьціцеся, калі што маеце супроць каго, каб і Айцец ваш, Каторы ў небе, адпусьціў вам вашыя грахі. 26. А калі вы не адпусьціце, дык ані ваш Айцец, Каторы ў небе, не адпусьціць вам вашых грахоў". Павучэньні для фарызэяў 27. Яны зноў вярнуліся ў Ерузалім. А калі Езус хадзіў па сьвятыні, падыйшлі да Яго архісьвятары, кніжнікі і старэйшыны, 28. і запыталіся ў Яго: Якою ўладаю (чыёй уладаю) Ты гэта робіш? Ды хто Табе даў такую ўладу, каб Ты гэта рабіў?" 29. А Езус у адказ сказаў ім: І Я вас запытаюся ў адной справе, адкажыце Мне і Явам скажу, чыёй уладай Я гэта раблю. 30. Хрост Яна з неба быў ці ад людзей? Адкажыце Мне". 31. Яны застанаўляліся (разважалі) і гаварылі між сабой: "Калі скажам з неба - скажа нам: Дык чаму тады не ўверылі? 32. А калі скажам: ад людзей, дык баімся натоўпу людзей. Бо ўсе ўважалі Яна за праўдзівага Прарока". 33. Затым у адказ Езусу сказалі: "Ня ведаем". Дык і Езус у адказ ім сказаў: "І Я вам не скажу, чыёю ўладаю гэта раблю". 12 Прыповесьць пераваротных арандатарах 1. І пачаў Езус навучаць іх у прыповесьцях: "Адзін чалавек аснаваў вінаграднік, загарадзіў яго плотам, выкапаў прасу (ціскала), збудаваў вежу, і наняў вінаградараў і выехаў у сьвет. 2. У свой час паслаў ён слугу да вінаградараў атрымаць частку сваіх пладоў вінаградніка. 3. Яны схапілі яго, зьбілі ды адправілі з пустым. 4. І зноў выправіў да іх іншага слугу, а яны і тому пабілі галаву і зьняважылі. 5. Ён паслаў яшчэ аднаго, але яго забілі і многіх іншых, з каторых адных то прыбілі (пакалечылі), то пазабівалі. 6. Дык маючы яшчэ адзінага, умілавагана Сына і гэтага наканец паслаў, думаючы, што ўшануюць сына майго. 7. Але вінаградары гаварылі між сабой: Ён спадкаемцам, пойдзем, заб'ём яго і нашаю будзе спадчына. 8. Ды схапіўшы яго і забілі яго і выкінулі яго за вінаграднік. 9. Ды што зробіць гаспадар вінаградніка? Ён прыйдзе, выгубіць вінаградараў, а вінаграднік аддасьць іншым". 10. Няўжо вы не чыталі, што напісана ў сьв. Пісаньні: "Камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавой вугла (каменем вуглавым). 11. Гэта дапушчана Госпадам ды ёсьць дзіўным у нашых вачах" (Пс 117,22-23). 12. Яны намагаліся Яго схваціць, але баяліся людзей. Бо ведалі, што проціў іх гаварыў гэту прыповесьць. Дык пакінуўшы Яго - удаліліся. Дань Цэзарская 13. Затым падаслалі да яго фарызэяў і гэрад'янаў, каб падхваціць Яго на словах (мове). 14. Вось яны падыйшоўшы спыталіся ў Яго: "Вучыцелю, што Ты справядлівы і не аглядаешся на асобу, і нікому не патураеш, але дарогі Божай па праўдзе навучаеш: Ці належыцца плаціць падатак Цэзару, ці не? Даваць ці не даваць дань?" 15. А Ён знаючы іхнюю крывадушнасьць, сказаў ім: "Чаму мне зводзіце, спакушаеце? Прынясіце Мне дынара, каб яго пабачыць". 16. Дык прынясьлі Яму дэнар. Езус сказаў ім: "Чый гэта адмалюнак і надпісь?" Кажаць Яму: "Цэзараў". 17. Дык у адказ сказаў ім Езус: "Што Цэзара - аддайце Цэзару, а што Божае - Богу". Усе падзіўлялі Яго. Уваскрасеньне целаў 18. Затым прыходзяць да Езуса садуцэі. Яны вучаць, што няма ўваскрасеньня целаў. Яны пыталі ў Яго: 19. "Вучыцелю, Майсей напісаў нам: Калі памрэ нечый брат і пакіне жонку, ня маючы дзяцей, дык хай ягоны брат возьме яе за жонку і пакіне патомства брату свайму (Паўт 25,5). 20. Было вось сем братоў, з іх першы ажаніўся і памёр, не пакідаючы патомства. 21. І другі ўзяў яе за жонку, і той памёр. І ён не пакінуў патомства. Падобна і трэці. 22. Так з ёю ажаніліся сем братоў і не пакінулі патомства. Наканец па ўсіх і жанчына памярла. 23. Дык у васкрасеньні, калі ўваскрэснуць з умёршых, чыёй з іх будзе яна жонкаю? Бо семёх іх мела яе за жонку?" 24. А Езус у адказ выясьніў ім: "Ці ж не таму блудзеце, што не разумееце сьв. Пісаньня ані моцы Божай? 25. Бо калі ўстануць з умёршых, дык ня будуць жаніцца, ані замуж выходзіць, але будуць як анёлы ў небе. 26. Ці ў кнізе Майсея не чыталі аб памёршых, што ўскрэснуць, аб кусьце, як Бог прамаўляў да яго: «Я Бог Абрагама і Бог Ізааака і Бог Якуба (Вых 3,2-6) 27. Бог ня ёсьць Богам памёршых, але жывых. Таму вы на гэта блудзіце (памыляецеся). Найважнейшае (найбольшае) прыказаньне 28. Раз вучоны па сьв. Пісаньню, каторы чуў іх, як дыскутавалі ды быў сьвядомы, што добра ім Езус адказаў, падыйшоў да Езуса і спытаўся ў Яго, каторае прыказаньне з усіх першае. 29. А Езус адказаў яму: "Першае з усіх прыказаньняў такое: Слухай Ізраелю, Госпад Бог Твой - адзіны Бог. 30. Мілуй Госпада Бога Твайго ўсім сэрцам сваім, усёю душой тваёй, усім розумам тваім ды ўсімі сіламі сваімі". 31. Другое такое: "Любі бліжняга свайго як самога сябе. Большага над гэтых прыказаньняў няма". 32. Тады сказаў Яму кніжнік (вучоны па Пісаньню): "Добра, Вучыцелю! Праўду сказаў, што Бог адзін ды няма іншага апрача Яго. 33. А мілаваць Яго ўсім сэрцам, усім розумам, усёю душой ды ўсімі сіламі дый любіць бліжняга як самога сябе большае мае значэньне (важнасьць) чым усе целапаленьні і ахвяры". 34. Езус жа бачачы, што разумна ён адказаў, сказаў яму: "Недалёка ты ад каралеўства Божага". І ніхто ўжо болей не адважыўся Яго пытацца. Мэсія - сын Давіда 35. Вучачы ў сьвятыні - Езус даказваў: "Як жа кніжнікі вучаць, што Хрыстус ёсьць сынам Давіда? 36. Сам жа Давід сказаў праз Духа Сьвятога: Сказаў Госпад Госпаду майму сядзь з правага боку Майго, пакуль не палажу непрыяцеляў тваіх у падножжа ног Тваіх (Пс 109,1). 37. Сам жа Давід называе Яго Госпадам, дык як жа ён Сынам яго?" Крывадушнасьць фарызэяў І вялізарны натоўп людзей ахвотна слухаў Яго. 38. У сваёй навуцы казаў Езус ім: "Высьцерагайцеся кніжнікаў (вучоных па Пісаньню), каторыя ахвотна ходзяць у даўгіх шатах, любяць прывітаньні на рынку. 39. На сабраньнях на ўзвышшах у сынагогах ды на першых мясцах на балях. 40. Яны аб'ядаюць дамы ўдоў пад відам доўгіх маленьняў. Чакае іх строгі прысуд. Ахвяра ўдавы 41. Аднойчы Езус седзячы напроціў скарбонкі глядзеў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі многа (шчодра). 42. А калі прыйшла адна ўбогая ўдава і кінула дзьве дробныя манэты, значыць грошык. 43. Затым Езус пазваўшы Сваіх вучняў, сказаў ім: "Сапраўды кажу вам, што гэтая ўбогая ўдава ўкінула больш, чым усе ўкідаючыя ў скарбонку. 44. Бо ўсе кідалі лішніцу, а гэтая ў сваім недастатку ўсё, што мела ўкінула, усё сваё ўтрыманьне". 13 Збурэньне Ерузаліма - канец сьвету 1. Аднойчы, калі Езус выходзіў са сьвятыні адазваўся да яго адзін з вучняў Ягоных: "Вучыцелю, глянь, што за камяні ды якія пабудовы?" 2. У адказ сказаў яму Езус: "Бачыш усе гэтыя будоўлі вялізарныя? Не застанецца з іх камень на камені, каб ня быў развалены". 3. А калі Езус сядзеў на Аліўнай Гары супраць сьвятыні, аддзельна пыталіся Яго Пётр і Якуб, і Ян, і Андрэй: 4. скажы нам, калі гэта станецца, ды што за знак будзе, калі ўсё гэта пачне збывацца? 5. Адказваючы Езус пачаў ім выясьняць: "Глядзіце, каб вас хтосьці ня зьвёў. 6. Бо ў імя Маё прыйдзе многа, каторыя будуць казаць: "Гэта я" і яны многіх зьвядуць. 7. А калі пачуеце пра войны і пра паведамленьні ваенныя, не трывожцеся, бо ўсё гэта павінна стацца але не на гэтым канец. 8. Падымецца (паўстане) народ на народ ды каралеўства (дзяржава) супроць каралеўству ды будуць мясцамі землятрусыі голад. Гэта пачатак боляў, цярпеньняў. 9. Глядзіце самі сябе. Будуць вас аддаваць у суды і бічаваць у сынагогах і будуць вас у пасьведчаньне аба Мне стаўляць (цягаць) перад правіцелямі і каралямі. 10. Але трэба, каб перш была вешчана Эвангелія ўсім народам. 11. А калі вас цягаць будуць на асуджэньне, не думайце раней, што маеце гаварыць. Бо не вы будзеце гаварыць але Дух Сьвяты. 12. А будзе выдаваць на сьмерць брат брата і бацька сына ды дзеці збунтуюцца супроць бацькоў (родзічаў) ды будуць іх забіваць. 13. І будзеце вы ў ненавісьці ўва ўсіх ізза Мяне. Але хто ўстаіць (вытрымае) да канца - будзе збаўлены. 14. Дык калі ўбачыце агіду спусташэньня пашыраную там дзе ня мела быць, хто чытае хай разумее, што тыя, якія ў Юдэі, хай уцекаюць у горы. 15. А хто на даху, хай не сыходзіць у дом, ды хай не ідзе, каб што ўзязь з дому свайго. 16. А хто на полі, хай не вяртаецца, каб узяць накідку сваю. 17. Бяда будзе бярэменным ды соячым у тыя дні. 18. Дзеля таго, маліцеся, каб не выпала гэта ў зіму. 19. Бо ў тыя дні будзе такі прыгнёт (тэррор) якога не было ад стварэньня сьвету аж дасюль, сьвету, які Бог стварыў. 20. Калі б Бог не скараціў тых днёў, не ўцалеў бы ніхто, але Бог скараціў дні дзеля сваіх выбраных, якіх Ён выбраў. 21. Калі б хто вам тады сказаў: "Во тут Хрыстус, або там, ня верце". 22. Бо паявіцца фальшывыя Хрыстусы і фальшывыя (хвальшывыя) прарокі і будуць тварыць знакі ды цуды, каб зьвесьці (калі гэта магчыма) нават выбраных. 23. Дык высьцеражыцеся: таму я вам усё прадсказаў. 24. А па прыгнёце ў тыя дні зацьміцца сонца ды месяц ня дасьць сьвятла свайго, 25. а зоркі нябесныя падаць будуць ды магуцьці (сілы), што на небе стануць хістацца (варушыцца). 26. І тады ўбачаць Сына Чалавечага, прыходзячага ў воблаках з вялікай магутаю і славаю. 27. Тады то пашле Сваіх анёлаў і сабярэ з чатырох старон ад канца да канца сьвету выбраньнікаў Сваіх. 28. Вучыцеся падабенства з фігавага дрэва. Калі ўжо яго галінка робіцца мягкай і пукаецца (выпушчае лісты), ведаеце, што ўжо блізка лета. 29. Так і вы, калі ўбачыце, што гэта збываецца, ведайце, што і гэта блізка, у дзьвярах. 30. Сапраўды кажу вам, не праміне гэты род (пакаленьне), аж гэта ўсё станецца. 31. Неба і зямля зчэзнуць, але словы Мае трываць будуць. 32. А дня тога і хвіліны (пары) ніхто ня ведае: ані анёлы ў небе, ані Сын, толькі Айцец. 33. Глядзіце, пільнуйцеся і маліцеся, бо ня ведаеце, калі гэты час надыйдзе. 34. Будзе як з чалавекам, які выехаў у дарогу, пакінуў свой дом і даў уладу сваім слугам, кожнаму свой абавязак, а прыдзьвернаму пільнаваць. 35. Дык пільнуйцеся, бо не ведаеце, калі гаспадар дому вернецца: вечарам, ці а поўначы, ці калі пятух засьпявае, ці раніцай, 36. каб калі вернецца раптам, каб не застаў вас сьпячымі. 37. А што вам кажу, усім кажу, пільнуйцеся! 14 Мука, сьмерць і ўваскрасеньне Хрыста Намашчэньне ў Бэтаніі 1. Да Пасхі (Вялікадня) і Праснакоў заставалася два дні. Дык архісьвятары і кніжнікі (вычоныя па Сьв. Пісаньні) шукалі прычыны, каб Езуса схваціць (паймаць) хітрасьцю і забіць. 2. Казалі аднак: "Каб не ў сьвяточны дзень, кад не дайшло да заварухі людзей (народу)". 3. Калі Езус быў у Бэтаніі, у доме Сымона пракажонага, і адпачываў, прыйшла жанчына, маючая з алябастравай пасудзінай каштоўнага алея нардавага і пабіўшы алябастр выліла Езусу на галаву. 4. Некаторыя з прысутных абураліся (марматалі), думалі і казалі: "Пашто было марнаваць гэты алеяк?" 5. Можна было гэты алеяк прадаць даражэй чым за трыста дынарый і надзяліць убогіх. І наракалі на яе. 6. А Езус бараніў: "Дайце ёй супакой! Чаму дакучаеце ёй? Яна добры ўчынак зрабіла адносна Мяне. 7. Убогіх заўсёды маеце ў сябе, і, калі захочаце будзеце магчы ім добра рабіць, а Мяне не заўсёды мець будзеце. 8. Яна, што магла зрабіла, намашчэньнем цела Майго прыгатавала на пахаваньне. 9. Сапраўды кажу вам: ва ўсім сьвеце, дзе толькі будзе чытанае (вешчана) Эвангелія, у памяць яе, што яна зрабіла, будзе прыпамінацца". 10. А адзін з дванаццаць - Юда Іскарыёт, пайшоў да архісьвятароў, каб Яго выдаць. 11. Яны вельмі ўзрадаваліся і абяцалі Яму даць грошы. Ён жа разважаў, як Яго ў выгадны час выдаць. У вячэрніку 12. У першы дзень праснакоў, калі забівалі янгнё пасхальнае (Пасха), кажуць Яму вучні: "Дзе хочаш, каб мы пайшлі і прыгатавалі Табе (Пасху) Вячэрнюю пасхальную есьці?" 13. Дык паслаў двух вучняў Сваіх і сказаў ім: ідзіце ў горад і спаткае вас чалавек, які будзе несьці збан вады, ідзіце за ім, 14. І куды ўвойдзе, скажыце гаспадару дома: Вучыцель кажа: "Дзе Мне прызначана сьвятліца, у якой разам з Маімі вучнямі мог бы спажываць Пасху?" 15. Ён вам пакажа вялікую сьвятліцу (вячэрнік) прыгатаваную (з ляжакамі), вось там прыготовіце месца нам. 16. Дык адправіліся вучні Ягоныя ў горад ды знайшлі як ім прадсказаў, і прыгатовілі Пасху. 17. А калі настаў вечар, прыбыў туды з Дванаццацьцю. 18. А калі распалажыліся і елі - сказаў Езус: "Сапраўды кажу вам: адзін з вас Мяне выдасьць, каторы есьць са Мною". 19. Яны пасмутнелі і адзін за другім сталі пытацца: "Ці гэта я?" 20. Езус кажа ім: "Адзін з Дванаццаці, які мачае са Мною руку ў місе. 21. Што праўда Сын Чалавечы зьдзяйсьняе, як аб ім напісана. Аднак гора чалавеку, праз якога Сын Чалавечы будзе выдадзены! Лепш было б, каб той чалавек ня быў нарадзіўшыся". Устанаўленьне найсьвяцейшага сакраманта Эўхарыстыі 22. А калі яны вячэралі, Езус узяў хлеб, адгаварыў малітву багаславенства, ламаў хлеб і даваў ім, і казаў: "Бярыце (прыміце), гэта ёсьць Цела Маё". 23. І ўзяўшы чашу (келіх) і падзяку складаючы даў ім: і пілі з яго ўсе. 24. І казаў ім: "Гэта (ёсьць) кроў Мая Новага Запавету, каторая за многіх праліваецца". 25. Сапраўды кажу вам: ня буду піць ужо з гэтага плада вінаграднага аж да таго дня, калі буду піць яго новы ў Каралеўстве Божым». У Гэтэманіі 26. І адсьпяваўшы гімн узьняліся на Аліўную гару. 27. Затым сказаў ім Езус: "У гэту ноч вы ўсе з Мяне згоршыцеся, бо напісана: Удару пастыра і разьбягуцца авечкі, 28. але калі ўваскрэсну папераджу вас у Галілею". 29. Але Пётр сказаў Яму: "Хоць бы ўсе згоршыліся б з Цябе, але не я". 30. Затым сказаў яму Езус: "Сапраўды кажу табе, што ты сёньня, у гэту ноч, перш, чым двакратна пятух засьпявае, ты трохкратна Мяне вырачэшся". 31. Але ён тым мацней цьвердзіў: "Хоць бы мне трэба было памерці з Табою, ня выракуся Цябе". Падобна ўсе яны казалі. 32. Затым прыйшлі яны ў пасёлак Гэтсэмані. Сказаў Езус вучням Сваім: "Пабудзеце тут, пакуль Я памалюся". 33. Ды ўзяў з Сабою Пятра і Якуба, і Яна, і пачаў трывожыцца і сумаваць. 34. Сказаў ім: "Сумная душа Мая аж да сьмерці, пабудзьце тут і будзьце чуткімі". 35. Крыху адыйшоўшыся Ён паў на зямлю і маліўся, каб калі магчыма, абмінула Яго гэтая часіна. 36. І казаў: "Абба, Ойча! Табе ўсё магчымае, ухілі ад Мяне гэту чашу, аднак ня тое, што Я хачу, але што Ты!" 37. Вярнуўшыся да іх знайшоў іх сьпячых. Дык сказаў Пятру: "Сымон, ты сьпіш? Ня мог бы ты хоць хвілінку патрываць (бодрым)? 38. Пільнуйцеся і маліцеся, каб не папасьці ў спакушэньне: бо дух, што праўда, ахвочы, але цела кволае". 39. Адыйшоўшыся зноў маліўся ў гэтыя самыя словы, молячыся. 40. Зноў вярнуўшыся застаў іх сьпячымі, бо вочы іхнія былі сонныя, і ня ведалі, што Яму казаць. 41. Ды трэці раз вярнуўся да іх і сказаў ім: "Сьпіце ўжо і адпачывайце. Хваціць! Ужо прыйшла пара: вось жа Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі грэшнікаў. 42. Падыміцеся, ідзёмце, ужо блізка той, хто Мяне мае выдаць". 43. А калі Езус яшчэ гаварыў, надыйшоў Юда Іскарыёт, адзін з Дванаццаці, а з ім вялікае зборышча з мячамі і палкамі ад архасьвятароў, знаўцаў Пісаньня, ды старэйшын, 44. здраднік жа Ягоны даў ім знак, кажучы: Каго я пацалую, гэта Ён, хапайце Яго, і вядзіце асьцярожна. 45. А калі надыйшоў, зараз жа прыступіўся да Езуса і сказаў: "Вучыцелю - Раббі!" І пацалаваў Яго. 46. Яны ж наваліліся на Яго і схвацілі Яго. 47. Дык адзін з тых, што былі з Езусам, выцягнуўшы меч і ўдарыў слугу архісьвятара і адсёк яму вуха. 48. А Езус сказаў ім: "Выйшлі з мячамі і палкамі як на разбойнік, каб узяць Мяне. 49. Што дзень бываў з вамі ў сьвятыні вучачы і вы не ўзялі Мяне, але каб зьдзейсьніліся Пісаньне". 50. Тады вучні Ягоны пакінуўшы Яго, усе паўцікалі. 51. Ды вось адзін юнак, адзеты толькі посьцілкай ішоў за Ім. Ды яго схапілі. 52. Але ён выкруціўся з пасьцілкі і голы ўцёк ад іх. Перад трыбуналам Юдэйскім 53. Затым прывялі Езуса да найвышэйшага сьвятара (архісьвятара). Сабраліся ўсе вышнія сьвятары, старшыны і кніжнікі. 54. Пётр жа здалёку ішоў за Ім аж увайшлі яны ў прысенак архісьвятара, а потым сядзеў з прыслугамі і грэўся пры агні, 55. а архісьвятары ды ўся рада шукалі супроць Езуса доказу (пасьведчаньня), каб засудзіць на сьмерць, але не знаходзілі. 56. Бо многа фальшыва сьведчылі супраць яго, але іх доказы не сыходзіліся, 57. а некаторыя падняўшыся, фальшыва даказвалі проціў Яго, кажучы: 58. "Мы чулі, як Ён казаў: "Развалю гэту сьвятыню, пабудаваную рукамі, а па трох днях збудую іншую, якая будзе пабудавана не рукамі". 59. Але іх доказы не сыходзіліся. 60. А архісьвятар стаўшы пасярэдзіне спытаўся ў Езуса: "Чаму нічога не адказваеш, што яны Табе закідаюць?" 61. Езус жа маўчаў і не адказваў. Дык тады архісьвятар паўторна спытаўся: "Ці Ты Хрыстус, Сын Бога багаслаўлена?" 62. Езус у адказ сказаў яму: "Я Той, але ўбачыце Сына Чалавечага седзячага праваруч Магуты Божай ды прыходзячага ў воблаках нябесных". 63. А архісьвятар разьдзіраючы адзеньне сваё, сказаў: "Пашто патрэбны нам яшчэ сьведкі? 64. Чулі блявузу: Што думаеце, што рашаеце?" А яны ўсе асудзілі, што Ён заслужыўся (варт) на сьмерць. 65. Ды некаторыя пачалі на Яго пляваць і засланяць твар Яго і біць кулакамі крычучы на Яго: "Праракуй!" І слугі білі Яго па твары. Паўторнае зрачэньне Пятра 66. А калі Пётр быў на панадвору (дзядзінцу), на нізе, прыйшла адна з служанак архісьвятара, 67. і яна ўбачыўшы Пятра, грэючагася, прыгледзілася яму і сказала: "І ты быў з Езусам Назарэцкім?" 68. Але ён запярэчыў, кажучы: "Але я ня ведаю, ані разумею, што ты гаворыш". І выйшаў на вонкі ў прысенак. І пятух засьпяваў. 69. Ізноў угледзіўшы яго служанка, пачала казаць акружаючым: "Гэта адзін з іх ліку". 70. А ён паўторна запярэчыў. Незадоўга, на хвіліне тыя, што там стаялі казалі Пятру: "Ты запраўды належыш да іх, бо ты Галейчык". 71. А ён пачаў клясьціся і прысягаць: "Ня знаю гэтага чалавека, аб якім кажаце". 72. Ізноў пятух паўторна засьпяваў. Таду Пётр успомніў словы, якія яму казаў Езус: "Раней чым двакратна певень засьпявае, ты тры разы зарачэшся Мяне". І Пётр пачаў плакаць. 15 Перад трыбуналам рымскім 1. І зараз нараніцы на нарадзе архісьвятароў з старэйшынамі і кніжнікамі, значыць усяго трыбунала (кангэдрына) зьвязаўшы Езуса павялі і перадалі Пілату. 2. Затым спытаўся ў Яго Пілат: "Ці Ты Кароль Юдэйскі?" А Езус у адказ сказаў яму: "Так як ты кажаш". 3. І вінавацілі Яго архісьвятары ў многіх справах. 4. Дык Пілат зноў паўторна спытаўся ў Езуса: "Чаму не адказваеш? Глядзі, як у многіх справах Цябе вінавацяць?" 5. Але Езус на гэта не адказваў, так што Пілат дзівіўся. 6. На сьвята ён меў звычай звальняць ім аднаго з вязьняў, каго захацелі б. 7. Быў жа нейкі адзін імем Барабас, увязьнены разам з бунтаўнікамі, каторы ў час бунту дапусьціліся забойства. 8. Вось жа сабраўся натоўп людзей і пачаў дамагацца таго, што Пілат звычайна рабіў. 9. Пілат у адказ спытаўся ў іх: "Хочаце, выпушчу вам Караля Юдэйскага?" 10. Бо ведаў, што Яго выдалі архісьвятары з завіднасьці. 11. Але архасьвятары падбурылі народ, каб ім лепш выпусьціў Бараббу. 12. Дык Пілат у адказ сказаў ім паўторна: "Дык што хочаце, каб я паступіў з Каралём Юдэйскім?" 13. Але яны зноў закрычалі: "Укрыжуй Яго!" 14. Дык Пілат сказаў ім: "Што вам благога зрабіў Ён?" Але яны тым болей крычалі: "Укрыжуй Яго!" 15. Затым Пілат патураючы народу выпусьціў Бараббу, а ўбічаванага Езуса выдаў на ўкрыжаваньне. 16. А жаўнеры ўвялі Яго ў прысенак Прытор'юма, сазвалі ўсю кагорту. 17. І адзелі Яго ў пурпур, а сплёўшы карону з церняў (калючніку), усклалі на Яго (на галаву Яму). 18. Ды пачалі Яго вітаць (паздараўляць): "Вітай, Кароль Юдэйскі!" 19. І трысьцінай білі Езуса па галаве, плявалі на Яго і кленчылі, пакланяліся Яму. 20. А калі ўжо панаругаліся з Яго, зьнялі з Яго пурпур, ды зноў адзелі яго ў Сваё адзеньне, ды павялі Яго на ўкрыжаваньне. Укрыжаваньне 21. Праходзячага міма нейкага Сымона Цырэнейца, ідучага на поле, бацькі Аляксандра і Руфа - прымусілі несьці крыж Езусаў. 22. Затым прывялі Яго ў Гальготу, значыць: месца Галавы Трупа. 23. Далі Яму выпіць віно зьмяшане з міррай, але не прыняў. 24. А па ўкрыжаваньні Яго падзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, хто мае яго ўзяць. 25. А была гадзіна трэцяя, калі Яго ўкрыжавалі. 26. І была надпісь віны Ягонай: "Кароль Юдэйскі". 27. Укрыжавалі таксама двух злачынцаў (лотраў): Аднаго па правай, а другога па левай Яго старане (аднаго з правага, а другога з левага боку Яго). 28. Так споўнілася Пісаньне: "Быў залічаны да злачынцаў" (Із 53,12). 29. Праходзячыя блявузгалі на Езуса, ківалі галовамі і наругаліся: "Во, Ты, Што разваляеш (бурыш) сьвятыню Божую ды зноў узнаўляеш у тры дні, 30. ратуй Сябе Самога, сыходзячы з крыжа". 31. Таксама і архісьвятары з знаўцамі Пісаньня шыдзілі з Яго, кажучы адзін аднаму: "Іншых ратаваў (спасаў), а Сам Сябе ўратаваць ня можа. 32. Хрыстус, Кароль Ізраеліцкі хай Сам цяпер сыйдзе з крыжа, каб мы відзелі і паверылі". Такжа і з Ім укрыжаваныя зьневажалі Яго. 33. А калі настала гадзіна шостая ўсю зямлю ахутала цемра ажно да гадзіны дзевятай. 34. А ў дзевяць гадзін Езус закрычаў моцным голасам: "Элёі, элёі, лямам сабактані", значыць: "Божа Мой, Божа Мой, чаму Мяне пакінуў?" 35. Дык некаторыя бліжэй стоячыя, чуючы гэта казалі: "Ён заве Гальяша". 36. А адзін, прыбег, памачыў губку воцатам, усклаў яе на трысьціну і падаў Яму піць, гаворачы: "Пачакайце, паглядзім, ці прыйдзе Гальяш зьняць Яго". 37. Езус жа закрычаўшы моцным голасам - аддаў Духа. 38. Затым завеса (заслона) у сьвятыні разьдзёрлася на двое з верху аж у ніз. 39. Сотнік, жа што стаяў напроціў, бачачы, што Езус, клічучыся сканаў, сказаў: "Сапраўды, гэты чалавек быў Сынам Божым". 40. А былі там жанчынкі з далёка паглядаючы, між імі: Мар'я Магдалена, і Марыя, Маці Якуба меншага і Юзэфа і Салёмэ. 41. Калі Езус быў у Галілеі, хадзілі з Ім і паслугавалі Яму. Ды многа іншых, што разам з Ім прыйшлі ў Ерузалім. Уклад у гроб 42. А калі настаў вечар (зьвечарэла), быў жа гэта дзень Прыгатаваньня, які выпадае перад Шабатам, 43. прыйшоў Язэп (Юзэф) з Арыматэі, дастойны член Рады, каторы сам чакаў прыходу Каралеўства Божага і адважна ўвайшоў да Пілата і прасіў цела Хрыстовае. 44. Але Пілат сумніваўся, ці ўжо памёр, таму паклікаў сотніка і спытаўся ў яго, ці ўжо памёр? 45. А даведаўшыся ад сотніка (аб сьмерці Езуса), аддаў цела Язэпу. 46. Язэп (Юзэф) жа купіў палатно, зьняў цела з крыжа, улажыў у палатно ды палажыў у гроб, каторы быў высечаны ў скале. Затым завярнуў уваход каменем. 47. Марыя ж Магдалена і Марыя, маці Язэпа наглядалі, дзе Езуса пахавалі (палажылі). 16 Уваскрасеньне 1. І калі прайшоў (мінуў) шабат - Мар'я Магдалена і Марыя, маці Якуба і Салёмэ накуплялі духмянасьцяў, каб пайсьці і намасьціць Езуса. 2. Надта рана, у першы дзень тыдня прыйшлі да гроба, па ўсходзе сонца. 3. А гаварылі яны між сабою: "Хто нам адваліць камень ад уваходу ў гроб?" 4. Але глянуўшы ўбачылі яны адвалены камень. А ён быў велізарны. 5. Дык увайшоўшы ў гроб увідзелі юнака, седзячага па правай старане, адзетага ў белае адзеньне і яны астаўпянелі. 6. Але ён адазваўся да іх: "Ня бойцеся, шукаеце Езуса Назарэйца, укрыжаванага: Ён уваскрос, няма Яго тут, во месца, дзе быў паложаны. 7. Але ідзіце і паведаміце вучням Ягоным і Пятру. Ён ідзе перад вамі ў Галілею, там Яго ўбачыце, як вас уперадзіў". 8. А яны ходам уцяклі з гробу, бо хапіў іх страх ды трывога і нікому не казалі, бо баяліся. 9. Ускросшы нараньні (на сьвітаньні) ў першы дзень тыдня Езус найперш паказаўся (явіўся) Мар'і Магдаліне, з каторай выгнаў сем дэманаў. 10. А яна пайшла і паведаміла тым, што з Ім хадзілі, сумным і плачучым. 11. Але яны пачуўшы, што жыве і што ёй паказаўся, не ўверылі (паверылі). 12. Затым паказаўся Езус двум з іх у дарозе ў вёску, але ў іншым відзе (выглядзе). 13. І яны пайшлі і расказалі іншым, але і ім не паверылі. 14. Наканец паказаўся тым адзіннаццаці, калі сядзелі пры стале, і сварыўся іхняе недаверства і закаменаласьць сэрца, што не паверылі тым, каторыя бачылі Яго ўскросшага. 15. Затым сказаў ім: "Ідзіце на ўвесь сьвет вясьціце Эвангелію ўсяму стварэньню". 16. Хто ўверыць і прыме хрост - будзе збаўлены. Хто жа не ўверыць - будзе асуджаны. 17. А тых, што ўвераць, будуць праводзіць такія цуды: у Маё імя будуць выганяць дэманаў, новымі мовамі гаварыць будуць, 18. рукамі зьмеяў будуць браць, ды хоць бы што атрутае пілі, не пашкодзіць; на хворых рукі будуць класьці і яны здаравець будуць". 19. Пасьля размовы з імі, Госпад Езус быў узяты ў неба і сядзіць па правіцы (з правага боку) Божай. 20. А яны пайшоўшы вясьцілі ўсюды (Слова Божае), а Госпад успамагаў іх і ўсьцьвярджаў навучаньні іхнія цудамі, якія іх праводзілі. Вярнуцца назад |