15
Перад трыбуналам рымскім
1. І зараз нараніцы на нарадзе архісьвятароў з старэйшынамі і кніжнікамі, значыць усяго трыбунала (кангэдрына) зьвязаўшы Езуса павялі і перадалі Пілату.
2. Затым спытаўся ў Яго Пілат: "Ці Ты Кароль Юдэйскі?" А Езус у адказ сказаў яму: "Так як ты кажаш".
3. І вінавацілі Яго архісьвятары ў многіх справах.
4. Дык Пілат зноў паўторна спытаўся ў Езуса: "Чаму не адказваеш? Глядзі, як у многіх справах Цябе вінавацяць?"
5. Але Езус на гэта не адказваў, так што Пілат дзівіўся.
6. На сьвята ён меў звычай звальняць ім аднаго з вязьняў, каго захацелі б.
7. Быў жа нейкі адзін імем Барабас, увязьнены разам з бунтаўнікамі, каторы ў час бунту дапусьціліся забойства.
8. Вось жа сабраўся натоўп людзей і пачаў дамагацца таго, што Пілат звычайна рабіў.
9. Пілат у адказ спытаўся ў іх: "Хочаце, выпушчу вам Караля Юдэйскага?"
10. Бо ведаў, што Яго выдалі архісьвятары з завіднасьці.
11. Але архасьвятары падбурылі народ, каб ім лепш выпусьціў Бараббу.
12. Дык Пілат у адказ сказаў ім паўторна: "Дык што хочаце, каб я паступіў з Каралём Юдэйскім?"
13. Але яны зноў закрычалі: "Укрыжуй Яго!"
14. Дык Пілат сказаў ім: "Што вам благога зрабіў Ён?" Але яны тым болей крычалі: "Укрыжуй Яго!"
15. Затым Пілат патураючы народу выпусьціў Бараббу, а ўбічаванага Езуса выдаў на ўкрыжаваньне.
16. А жаўнеры ўвялі Яго ў прысенак Прытор'юма, сазвалі ўсю кагорту.
17. І адзелі Яго ў пурпур, а сплёўшы карону з церняў (калючніку), усклалі на Яго (на галаву Яму).
18. Ды пачалі Яго вітаць (паздараўляць): "Вітай, Кароль Юдэйскі!"
19. І трысьцінай білі Езуса па галаве, плявалі на Яго і кленчылі, пакланяліся Яму.
20. А калі ўжо панаругаліся з Яго, зьнялі з Яго пурпур, ды зноў адзелі яго ў Сваё адзеньне, ды павялі Яго на ўкрыжаваньне.
Укрыжаваньне
21. Праходзячага міма нейкага Сымона Цырэнейца, ідучага на поле, бацькі Аляксандра і Руфа - прымусілі несьці крыж Езусаў.
22. Затым прывялі Яго ў Гальготу, значыць: месца Галавы Трупа.
23. Далі Яму выпіць віно зьмяшане з міррай, але не прыняў.
24. А па ўкрыжаваньні Яго падзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабя, хто мае яго ўзяць.
25. А была гадзіна трэцяя, калі Яго ўкрыжавалі.
26. І была надпісь віны Ягонай: "Кароль Юдэйскі".
27. Укрыжавалі таксама двух злачынцаў (лотраў): Аднаго па правай, а другога па левай Яго старане (аднаго з правага, а другога з левага боку Яго).
28. Так споўнілася Пісаньне: "Быў залічаны да злачынцаў" (Із 53,12).
29. Праходзячыя блявузгалі на Езуса, ківалі галовамі і наругаліся: "Во, Ты, Што разваляеш (бурыш) сьвятыню Божую ды зноў узнаўляеш у тры дні,
30. ратуй Сябе Самога, сыходзячы з крыжа".
31. Таксама і архісьвятары з знаўцамі Пісаньня шыдзілі з Яго, кажучы адзін аднаму: "Іншых ратаваў (спасаў), а Сам Сябе ўратаваць ня можа.
32. Хрыстус, Кароль Ізраеліцкі хай Сам цяпер сыйдзе з крыжа, каб мы відзелі і паверылі". Такжа і з Ім укрыжаваныя зьневажалі Яго.
33. А калі настала гадзіна шостая ўсю зямлю ахутала цемра ажно да гадзіны дзевятай.
34. А ў дзевяць гадзін Езус закрычаў моцным голасам: "Элёі, элёі, лямам сабактані", значыць: "Божа Мой, Божа Мой, чаму Мяне пакінуў?"
35. Дык некаторыя бліжэй стоячыя, чуючы гэта казалі: "Ён заве Гальяша".
36. А адзін, прыбег, памачыў губку воцатам, усклаў яе на трысьціну і падаў Яму піць, гаворачы: "Пачакайце, паглядзім, ці прыйдзе Гальяш зьняць Яго".
37. Езус жа закрычаўшы моцным голасам - аддаў Духа.
38. Затым завеса (заслона) у сьвятыні разьдзёрлася на двое з верху аж у ніз.
39. Сотнік, жа што стаяў напроціў, бачачы, што Езус, клічучыся сканаў, сказаў: "Сапраўды, гэты чалавек быў Сынам Божым".
40. А былі там жанчынкі з далёка паглядаючы, між імі: Мар'я Магдалена, і Марыя, Маці Якуба меншага і Юзэфа і Салёмэ.
41. Калі Езус быў у Галілеі, хадзілі з Ім і паслугавалі Яму. Ды многа іншых, што разам з Ім прыйшлі ў Ерузалім.
Уклад у гроб
42. А калі настаў вечар (зьвечарэла), быў жа гэта дзень Прыгатаваньня, які выпадае перад Шабатам,
43. прыйшоў Язэп (Юзэф) з Арыматэі, дастойны член Рады, каторы сам чакаў прыходу Каралеўства Божага і адважна ўвайшоў да Пілата і прасіў цела Хрыстовае.
44. Але Пілат сумніваўся, ці ўжо памёр, таму паклікаў сотніка і спытаўся ў яго, ці ўжо памёр?
45. А даведаўшыся ад сотніка (аб сьмерці Езуса), аддаў цела Язэпу.
46. Язэп (Юзэф) жа купіў палатно, зьняў цела з крыжа, улажыў у палатно ды палажыў у гроб, каторы быў высечаны ў скале. Затым завярнуў уваход каменем.
47. Марыя ж Магдалена і Марыя, маці Язэпа наглядалі, дзе Езуса пахавалі (палажылі).
|