01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
7 Тады сказаў найвышшы сьвятар: „Ці так гэта?" 2 А ён сказаў:
„Мужы браты і айцове, паслухайце! Бог славы зьявіўся айцу нашаму Абрагаму, як ён быў у Месопотаме, уперад чымся ён жыхарыў у Гаране, 3 I сказаў яму: ,Выйдзі ізь зямлі свае і ад радні свае, і прыйдзі да зямлі, што Я пакажу табе'. 4 Тады, вышаўшы ізь зямлі Хальдэйскае, ён жыхарыў у Гаране; а стуль, па сьмерці айца ягонага, Бог перасяліў яго да гэтае зямлі, у каторай цяпер жыхарыце. 5 I ня даў яму ў ёй спадку ані на ступу нагі, але абяцаў даць яе ў дзяржаньне яму а насеньню ягонаму па ім, як ён ня меў дзіцяці. 6 I сказаў Бог гэтак: ,Насеньне твае будзе прыходным у зямлі чужой, і паняволяць іх, і будуць блага абходзіцца чатырыста год. 7 I народ, у каторага яны будуць нявольнікамі, я буду судзіць, сказаў Бог; і просьле гэтага яны выйдуць і будуць кланяцца Імне на гэтым месцу'. 8 I даў яму змову абразаньне. I гэтак ён нарадзіў Ісака, і абрэзаў яго восьмага дня; а Ісак Якава, а Якаў - двананцацёх патрыярхаў. 9 Патрыярхі ж, завідуючы Язэпу, прадалі Яго да Ягіпту; але Бог быў ізь ім, 10 I выбавіў яго ад усяе атугі, і даў яму зычлівасьць а мудрасьць у ваччу фараона, караля ягіпецкага, і ён прызначыў яго за начэльніка над Ягіптам а над усім домам сваім. 11 I галадоў настала і вялікая гарота ў вусёй зямлі Ягіпецкай а Канаанскай, і бацькі нашы не знаходзілі еміны. 12 Якаў жа, пачуўшы, што ё збожжа ў Ягіпце, паслаў бацькоў нашых першы раз. 13 А другім разам Язэп даўся пазнаць братом сваім, і радзіма Язэпава стала ведамнай фараону. 14 I Язэп паслаў і пагукаў да сябе Якава, айца свайго, і ўсю радню семдзясят пяць душаў. 15 I зышоў Якаў да Ягіпту, і памер, ён а бацькі нашы; 16 I былі перанесены да Сыхему і пакладзены ў гробе, што Абрагам быў купіўшы за срэбла ў сыноў Гамора, айца Сыхемовага. 17 А як бліжэла пара абятніцы, каторую Бог прысягнуў Абрагаму, люд рос а мнажыўся ў Ягіпце, 18 Пакуль паўстаў іншы кароль, што ня знаў Юзэпа. 19 Гэты хітра абходзіўся з родам нашым і сіліў айцоў нашых выкідаць дзеці свае, каб яны не заставаліся жывыя. 20 У тым часе нарадзіўся Масей і быў пазорны. Тры месяцы ён быў жыўлены ў доме айца свайго, 21 А як быў выкінены, дачка фараонава ўзяла яго й прынесла да сябе за сына. 22 I навытыраны быў Масей у вусёй мудрасьці Ягіпцян, і быў магутны ў словах і ўчынках. 23 А як выпаўнілася яму сорак год, прышло яму на сэрца даведацца да братоў сваіх, сыноў Ізраелявых. 24 I, абачыўшы аднаго крыўджанага, абараніў яго і памсьціўся за ўцісьненага, забіваючы Егіпцяніна. 25 Ён думаў, што браты ягоныя зразумеюць, што Бог рукою ягонай даець ім вывальненьне; але яны не зразумелі. 26 А назаўтрае ён паказаўся да іх, як яны біліся, і стараўся іх пагадзіць, кажучы: ,Мужы, вы браты, нашто крыўдзіце адзін аднаго?' 27 Але тый, што крыўдзіў суседа свайго, адапхнуў яго, кажучы: ,Хто прызначыў цябе за начэльніка а судзьдзю над намі? 28 Ці ня хочаш ты забіць мяне, як забіў Егіпцяніна ўчорах?' 29 I ўцёк Масей на гэтае слова, і стаў прыходным у зямлі Мадзямскай, ідзе ў яго нарадзілася двух сыноў. 30 А як скончылася сорак год, зьявіўся яму Ангіл на пустыні Сынайскае гары ў поламі агню ў кусьце. 31 I Масей, абачыўшы, дзіваваўся зь відзені; а як падходзіў разгледзець, быў голас Спадароў: 32 ,Я Бог айцоў тваіх, Бог Абрагама а Ісака а Якава'. I Масей закалаціўся, і ня сьмеў назіраць. 33 І сказаў яму Спадар: ,Разуй вобуй з ног сваіх, бо месца, на каторым ты стаіш, ё зямля сьвятая. 34 Я нагледзеўся на благое абходжаньне зь людам Маім у Ягіпце, і чуў стогн іхны, і зышоў вывальняць іх; дык ідзі, Я пашлю цябе да Ягіпту'. 35 Гэтага Масея, каторага яны адхінулі, сказаўшы: ,Хто прызначыў цябе за начэльніка а судзьдзю?', гэтага Бог за начэльніка а выбавіцеля паслаў рукою Ангіла, што зьявіўся яму ў кусьце. 36 Гэты вывеў іх, учыніўшы чудосы а знакі ў зямлі Ягіпецкай а на Чырвоным мору а на пустыні сорак год. 37 Гэта тый Масей, што сказаў сыном Ізраелявым: ,Прароку ўзьніме Бог вам із братоў вашых, як мяне; Яго слухайце'. 38 Гэта тый, што быў у збору на пустыні з Ангілам, каторы казаў яму на Сынайскай гары, і айцом нашым, каторы прыняў жывыя словы, каб даць вам, 39 Катораму айцове нашы не хацелі быць паслухменыя, але адапхнулі яго ад сябе і ў сэрцах сваіх зьвярнуліся да Ягіпту, 40 Кажучы Аарону: ,3рабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо з Масеям гэтым, што вывеў нас ізь зямлі Ягіпецкае, ня ведаем, што прыгадзілася'. 41 I тых дзён зрабілі цялё, і абраклі аброк балвану, і цешыліся з работы рук сваіх собскіх. 42 Бог жа адвярнуўся й выдаў іх служыць войску нябёснаму, як напісана ў кнігах прароцкіх: ,Ціж вы абракалі Імне зарэзы а аброкі сорак год на пустыні, доме Ізраеляў? 43 Але вы ўзялі будан Молахаў і гвязду бога Рэмфана, каторых зразы вы зрабілі, каб кланяцца ім: і Я перасялю вас за Бабілён'. 44 Будан сьветчаньня мелі айцове нашы на пустыні, як казаў Тый, што гукаў Масею зрабіць гэта подле зразы, што ён бачыў; 45 Каторы ж, прыняўшы ад айцоў сваіх, айцове нашы ўнесьлі зь Ісусам, як уходзілі ў дзяржаву народаў, выгнаных Богам ад віду айцоў нашых. 46 Гэтак было аж да дзён Давіда, каторы знайшоў ласку ў Бога і прасіў знайсьці месца пад вітальню Богу Якававаму. 47 Салямон жа пастанавіў Яму дом. 48 Але Навышні жывець ня ў доме, зробленым рукамі, як кажа прарока: 49 ,Неба пасад Мой, і зямля казулька пад ногі Мае. Што за дом пастановіце Імне, кажа Спадар, альбо ідзе месца дзеля супачынку Майго? 50 Ці не Мая рука зрабіла ўсе гэта ?' 51 О каляныя шыі і неабрэзанага сэрца а вушэй! вы заўсёды працівіліся Духу Сьвятому, як айцове вашы, та.к і вы. 52 Каго з прарокаў не перасьледавалі айцове вашы? Яны забілі тых, што наперад абяшчалі прыход Справядлівага, Каторага вы сталі ізраднікамі а забіўцамі, 53 Вы, каторыя прынялі права, як загадана Ангіламі, і не захавалі яго".
54 Тады, слухаючы гэта, яны ірваліся сэрцам і скрыгаталі на яго зубамі. 55 Але, будучы поўны Духа Сьвятога, уцеміўшыся ачыма сваімі ў неба, ён бачыў славу Божую а Ісуса, па правіцы Бога стаячага; 56 I сказаў: „Гля, я бачу нябёсы рашчыненыя і Сына Людзкога, па правіцы Бога стаячага".
57 Але яны, закрычэўшы вялікім голасам, затыкалі вушы свае, і згодна пусьціліся на яго, 58 I, выкінуўшы за места, каменавалі яго. Сьветкі ж паклалі адзецьці свае ля ног маладзёна, званага Саўла. 59 I каменавалі Сьцепана, каторы маліўся й казаў: „Спадару Ісусе, прымі дух мой!" 60 I, уклякшы, загукаў вялікім голасам: „Спадару, не залічы ім грэху гэтага". I, сказаўшы гэта, уснуў.
|