Галоўная > Кнігі Новага Закону > Дзеі сьвятых апосталаў
Дзеі сьвятых апосталаў4 сакавіка 2011. |
|
01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 Пераклад д-ра Яна Станкевіча 1 Першы нарыс, о Хахілю, уклаў я праз усе, што Ісус пачаў заразом чыніць і навучаць, 2 Аж да тога дня, каторага Ён узьнёсься, даўшы Сьвятым Духам расказаньне апосталам, каторых Ён абраў, 3 Перад каторымі й стаў жывы, па замучаньню, зь бесьпярэчнымі довадамі, будучы бачаны імі на працягу сараку дзён і кажучы праз гаспадарства Божае. 4 I, зьбершы, расказаў ім не адхінацца ад Ерузаліму, але „чакайце абяцанага ад Айца, што вы чулі ад Мяне; 5 Бо Яан запраўды хрысьціў у вадзе, а вы будзеце хрышчаны за колькі дзён Сьвятым Духам". 6 Затым яны, зышоўшыся, пыталіся ў Яго, кажучы: „Спадару, ці ня гэтага часу Ты адновіш гаспадарства Ізраелю?" 7 Ён жа сказаў ім: „Ня вам знаць часы альбо поры, каторыя Айцец паклаў у ўладзе Сваёй; 8 Але вы прыймеце магутнасьць, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Імне сьветкамі ў Ерузаліме а ў вусёй Юдэі а ў Самары а аж да канца зямлі". 9 I, сказаўшы гэта, як яны глядзелі, Ён быў узяты, і булак прыняў Яго ад ачоў іхных. 10 I як яны ўцяміліся ў неба, як Ён узыходзіў, і вось, два мужы сталі перад імі ў белым адзецьцю, 11 I каторыя сказалі: „Мужы Ґалілейскія, чаго вы стаіце, гледзячы на неба? Гэта Ісус, узяты ад вас на неба, такім парадкам прыйдзе, як вы бачылі ўзыходзячага Яго на неба". 12 Тады яны зьвярнуліся да Ерузаліму з гары, званае Аліўнаю, што ля Ерузаліму, маючы сыботняга дня дарогу. 13 I, увыйшоўшы, узышлі да верхняга пакою, ідзе перабывалі разам Пётра а Яан а Якаў а Андрэй, Піліп а Хама, Баўтрамей а Мацьвей, Якаў Алфеенак а Сымон Зылот а Юда, брат Якаваў. 14 Гэтыя ўсі перабывалі згодна, кажначасна ў малітве із жанкамі а Марыяй, Маці Ісусавай, а з братамі Ягонымі. 15 I тымі днямі Пётра, стаўшы пасярод братоў, - груду наймя разам было каля сту дваццацёх, -сказаў: 16 „Мужы браты, належыла выпаўніцца Пісьму, што Дух Сьвяты прарок вуснамі Давіда празь Юду, каторы стаў правадыром тых, што ўзялі Ісуса; 17 Бо ён лічыўся меж нас і адзяржаў дзель у службе гэтай. 18 Дык гэты купіў поле заплатаю за бяспраў'е і, стрымгалоў паўшы, раськяпіўся пасярэдзіне, і выпаў увесь нутр ягоны. 19 I гэта стала ведама ўсім жыхарам Ерузаліму, так што тое поле было названа ў нарэччу іхным собскім Акельдама, значыцца, поле крыві. 20 Бо напісана ў кнізе псальмаў: ,Няхай дамова ягоная будзе пустая, і няхай ня будзе жывучага ў ёй', а ,Урад ягоны вазьмі іншы'. 21 Дык належыцца, каб із мужоў, што прапушчалі нас увесь час, у каторым Спадар Ісус уходзіў і выходзіў памеж нас, 22 Пачынаючы ад хрысту Яанавага аж да дня, як быў узяты ад нас, каб адзін із тых стаў сьветкаю з намі ўскрысеньня Ягонага". 23 I яны пастанавілі двух: Язэпа, званага Вараваю, каторага мянушка была Юст, і Мацьвея. 24 I, молячыся, сказалі: „Ты, Спадару, усіх сэрцаў ведамча, пакажы з гэтых двух аднаго, каторага Ты абраў, 25 Заняць месца ў службе гэтай і апосталства, ад каторага Юда адпаў, каб ісьці на месца свае". 26 I кінулі на жэрабя на іх, і пала жэрабя на Мацьвея, і ён быў залічаны да адзінанцацёх апосталаў. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
2 Як настаў дзень Пяцьдзясятніцы, усі яны былі разам на адным месцу. 2 I зьнецікі стаўся гук ізь неба, бы ад павеву буйнога ветру, і напоўніў увесь дом, ідзе яны сядзелі. 3 I зьявіліся ім падзеленыя языкі, бы агнёвыя, і асеў на кажным адзін ізь іх. 4 I напоўніліся ўсі Духам Сьвятым і пачалі гукаць іншымі мовамі, як тый Дух даваў ім вымаўляць. 5 Былі ж там у Ерузаліме прыяжджомыя Юдэі, людзі набожныя, ад усялякага народу пад нябёсамі. 6 Як жа стаўся гук, зышлася множасьць, і былі зумеўшыся, бо кажны чуў іх гукаючых да іх ягоным собскім нарэччам. 7 I ўсі зумяваліся а дзіваваліся, гукаючы мяжсобку: ,,Ці ня ўсі гукаючыя Ґалілеяне? 8 Як жа мы чуем кажны собскае нарэчча, у каторым нарадзіліся, 9 Парфяне а Мідзяне а Еламіты а жыхары Месопотамы а Юдэі а Каппадокі, Понту а Азі, 10 Фрыґі а Памфілі, Ягіпту а часьцяў Лібы, сумежных ізь Кірэнаю, а прыяжджомыя Рымляне, Юдэі а нова на веру наверненыя, 11 Крыцяне а Арабаве, чуем іх нашымі мовамі гукаючых празь вялікія справы Божыя?" 12 I ўсі зумяваліся, і ў клопатнай парусе гукалі адны аднмм: „Што гэта значыцца?" 13 Але іншыя, насьміхаючыся, гукалі: ,,Яны ўпіліся новым віном". 14 Пётра ж, стаўшы з адзінанцацьма, узьняў голас свой і прамовіў да іх: „Мужы Юдэйскія і ўсі жыхары Ерузаліму! хай будзе ведама вам, і ўважайце на словы мае: 15 Яны не п'яныя, як вы ўвабражаеце сабе, бо трэйцяя гадзіна дня; 16 Але гэта сказанае прарокам Ёелям: 17 ,І будзе апошніх дзён, кажа Бог, выльлю з Духа Свайго на ўсе цела; і будуць праракаць сынове вашы а дачкі вашы, і маладзёны вашы будуць відзець відзені, і старыя вашыя будуць сьніць сны. 18 Але, і на слугаў Сваіх і на служэбкі Свае выльлю тых дзён із Духа Свайго, і яны будуць праракаць. 19 I дам чудосы на небе ўгары і знакі на зямлі далавах, кроў а агонь а куродым. 20 Сонца абернецца ў цемнь, і месяц у кроў, уперад чымся настане дзень Спадароў, вялікі а славуты. 21 I станецца, што кажны, хто будзе гукаць імя Спадарова, спасецца'. 22 „Мужы ізраельскія! слухайце словы гэтыя: Ісуса Назарэцкага, мужа, пасьветчанага вам Богам учынкамі магутнасьці а чудосамі а знакамі, што Бог учыніў перазь Яго сярод вас, як вы самы ведаеце, 23 Яго радаю і перадведаньням Божым выданага, вы рукою бяспраўных укрыжавалі а забілі. 24 Бог ускрысіў Яго, раскволіўшы путы сьмерці, бо нельга было ёй удзяржаць Яго гэтымі. 25 Бо Давід кажа ўзглядам Яго: ,Я бачыў Спадара кажначасна перад сабою; бо Ён па правіцы маёй, каб я не захістаўся. 26 Затым сэрца мае цешылася, і язык мой весяліўся, нават і цела мае будзе жыхарыць у надзеі; 27 Бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле ані дасі Сьвятому бачыць расклад. 28 Ты даў імне пазнаці дарогі жыцьця; Ты напоўніў мяне радасьцяй перад відам Сваім'. 29 Мужы браты, няхай будзе дазволена гукаць выразьліва праз патрыярха Давіда, што ён памер і пахаваны, і помнік ягоны памеж нас дагэтуль. 30 Будучы ж прарокам і ведаючы, што Бог із прысягаю абяцаў з плоду сьцёгнаў ягоных пасадзіць на пасадзе ягоным, 31 Ён перадбачыўшы, гукаў праз ускрысеньне Хрыста, што не пакінены будзе Ён у пекле ані абача цела Ягонае раскладу. 32 Гэтага Ісуса Бог ускрысіў, чаго ўсі мы сьветкі. 33 Дык, будучы ўзьняты правіцаю Божай і адзяржаўшы ад Айца абятніцу Сьвятога Духа, Ён выліў тое, што бачыце а чуеце. 34 Бо Давід ня ўзьнёсься да нябёс, але ён сам кажа: ,Сказаў Спадар Спадару майму: сядзь па правіцы Маёй, 35 Пакуль Я пакладу непрыяцеляў Тваіх казулькаю пад ногі Твае'. 36 Дык няхай увесь дом Ізраеляў напэўна ведае, што Бог учыніў Яго, Гэтага Ісуса, Каторага вы ўкрыжавалі, Спадаром а Хрыстом". 37 Пачутае баданула ім у сэрца, і сказалі Пётру а іншым апосталам: „Што мы маем рабіць, мужы браты?" 38 Пётра сказаў ім: „Пакайцеся а ахрысьціцеся кажны з вас у імя Ісуса Хрыста дзеля дараваньня грахоў, - і адзяржыце дар Сьвятога Духа; 39 Бо вам ёсьць абятніца й дзяцём вашым і ўсім далёкім толькім, колькіх пагукае Спадар Бог наш". 40 I шмат якімі іншымі словамі ён урочыста сьветчыў і захочаваў іх, кажучы: „Ратуйцеся ад роду гэтага крутадушнага". 41 Тады тыя, што ахвотна прынялі слова ягонае, былі ахрышчаны; і дадана таго дня душаў каля трох тысячаў. 42 I яны непарушна трывалі ў навуццы апосталаў а ўзаем'ю, у ламеньню хлеба а ў малітвах. 43 I боязьнь агарнула кажную душў, і шмат чудосаў а знакоў было зьдзеяна апосталамі. 44 I ўсі вернікі былі разам, і мелі ўсе супольнае. 45 I прадавалі двары свае а маемасьці, і раздавалі ўсім, подле патрэбы кажнага. 46 I дзень пры дню непарушна трывалі ў сьвятьгаі, і, ломячы хлеб па дамох, дзялілі ежу ў радасьці а ў прасьціні сэрца, 47 Хвалячы Бога і маючы зычлівасьць у ўсяго люду. Спадар жа што дзень дадаваў да царквы спасаных. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
3 Пётра а Яан узыходзілі разам да сьвятыні на дзявятую гадзіну малітвы. 2 I быў нейкі чалавек, кульгавы ад улоньня маці свае, каторага насілі й садзілі дзень пры дню ля дзьвярэй сьвятыні, званых Харошымі, прасіць убожніны ў вуходзячых да сьвятыні. 3 Ён, абачыўшы Пётру а Яана перад уходам іх у сьвятыню, прасіў у іх убожніны. 4 Пётра, гледзячы на яго зь Яанам, сказаў: „Глянь на нас". 5 I ён уцеміўся ў іх, спадзяючыся адзяржаць ад іх што-колечы. 6 Але Пётра сказаў: „Срэбла а золата я ня маю, але што маю, тое даю тэ: у імя Ісуса Хрыста Назарэцкага ўстань а хадзі". 7 I, узяўшы яго за правую руку, падняў; і якга ўмацаваліся ногі ягоныя а шчыкалаткі. 8 I, ускочыўшы, стаў, і хадзіў, і ўвыйшоў зь імі ў сьвятыню, ходзячы а падскокуючы а хвалячы Бога. 9 I увесь люд бачыў яго ходзячага а хвалячага Бога. 10 I пазналі яго, што гэта быў тый, каторы сядзеў у Харошых дзьвярох сьвятыні дзеля ўбожніны; і працяліся жахам а зумленьням ад тога, што сталася яму. 11 I як ён дзяржаўся Пётры а Яана, увесь люд, вельма зумеўшыся, зьбегся да іх на ґанак, званы Салямонавым. 12 А Пётра, абачыўшы гэта, адказаў люду: „Мужы ізраельскія, чаму вы зумеліся з гэтага чалавека, альбо чаму прыцяміліся да нас, быццам мы сваёй сілаю альбо набожнасьцю ўчынілі, што ён ходзе? 13 Бог Абрагамоў а Ісакоў а Якаваў, Бог айцоў нашых, уславіў Дзяцё Свае Ісуса, Каторага вы выдалі й адракліся Яго ў прытомнасьці Пілата, як ён быў рассудзіўшы выпусьціць Яго. 14 Але вы Сьвятога а Справядлівага адракліся, і прасілі падараваць вас забіўцам; 15 А пачынаньніка жыцьця вы забілі, Каторага Бог ускрысіў зь мертвых, чаго мы сьветкі. 16 I вераю ў імя Ягонае, імя Ягонае ўмацавала гэтага, каторага вы бачыце й знаеце; і вера, што ад Яго, дала яму супоўнае ўздараўленьне гэтае ў прытомнасьці вас усіх. 17 Але цяпер, браты, я ведаю, што вы зрабілі гэта зь неведзі, як і старцы вашыя. 18 Бог жа, што наперад абясьціў вуснамі ўсіх прарокаў, што меў Хрыстос цярпець, так выпаўніў. 19 Дык кайцеся й навярніцеся дзеля сьцерця грахоў сваіх, каб часы халадку прышлі ад віду Спадаровага, 20 I каб паслаў Ён Ісуса Хрыста, наканаванага вам, 21 Каторага неба запраўды мела прыняць да часоў аднаўленьня ўсяго, праз што Бог казаў вуснамі сьвятых прарокаў Сваіх ад веку. 22 Масей запраўды сказаў: ,Прароку Спадар Бог ваш узьніме вам із братоў вашых, як мяне; Яго слухайце ў вусім, што-колечы Ён будзе казаць вам. 23 I будзе, што кажная душа, каторая не паслухае Прарокі таго, чыста будзе выгублена зь люду'. 24 I запраўды ўсі прарокі ад Самуйлы й просьле яго, колькі іх казала, наперад абяшчалі гэтыя дні. 25 Вы сынове прарокаў а змовы, каторую Бог учыніў з бацькамі вашымі, кажучы Абрагаму: ,І ў насеньню тваім дабраслаўлены будуць усі радзімы зямлі'. 26 Вам найперш Бог, узьняўшы Дзяцё Свае, паслаў Яго, дабраслаўляючы вас, каб адвярнуць кажнага ад нягоднасьцяў вашых". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
4 І як яны гукалі да люду, прыступілі да іх сьвятарове а ўраднікі сьвятыні а садукеі, 2 Надта парушаючыся з тае прычыны, што яны наўчаюць люд і абяшчаюць у Ісусу ўскрысеньне зь мертвых. 3 I наклалі на іх рукі, і пасадзілі іх да вязьніцы да раньня, бо ўжо быў вечар. 4 Але шмат хто з тых, што чулі слова, уверылі, і быў лік мужоў каля пяцёх тысячаў. 5 I сталася назаўтрае нараніцы, што зьберліся ў Ерузаліме начэльнікі іхныя а старцы а кніжнікі. 6 А Ганна, найвышшы сьвятар, а Каяпа а Яан а Аляксандра, і колькі было іх із роду найвышшага сьвятара; 7 I, пастанавіўшы іх пасярэдзіне, пыталіся: „Якой сілаю альбо ў якім іменю вы ўчынілі гэта?" 8 Тады Пётра, напоўніўшыся Духа Сьвятога, сказаў ім: „Начэльнікі люду а старцы, 9 Калі мы сядні выпытаваны ўзглядам добрага ўчынку калеку, як ён быў уздароўлены; 10 Няхай будзе ведама вам усім і ўсяму люду ізраельскаму, што ў іменю Ісуса Хрыста Назарэцкага, Каторага вы ўкрыжавалі, Каторага Бог ускрысіў зь мертвых, у Ім пастаноўлены ён тут перад вамі здаровы. 11 Ён ё камень, пагрэбаваны _ вамі будаўнічымі, Каторы стаў галаўным каменям, 12 I няма ні ў кім іншым спасеньня; бо няма іншага імені пад небам, данага людзём, каторым мы маглі б спасьціся". 13 I бачачы адвагу Пётраву а Яанаву, і зацеміўшы, што яны някніжныя а простыя, яны дзіваваліся; і пазналі, што яны былі зь Ісусам; 14 Бачачы ж стаячага зь імі ўздароўленага чалавека, нічога не маглі сказаць напярэк. 15 I, расказаўшы ім выйсьці з рады, разважалі мяжсобку, 16 Кажучы: „Што нам рабіць із гэтымі людзьмі? бо, што запраўды яўны знак стаўся перазь іх, ведама ўсім жыхарам Ерузаліму, і мы ня можам заперачыць гэтага. 17 Але, каб далей гэта не пашыралася памеж люду, стродка прыгразіма ім наперад у гэтым імені нікому ня гукаць". 18 I, гукнуўшы іх, абавязалі не вымаўляць ані вучыць у імені Ісусавым. 19 Але Пётра а Яан, адказуючы, сказалі ім: „Ці справядліва гэта перад Богам валей вас слухаць, чымся Бога? рассудзіце. 20 Што да нас, мы ня можам узьдзяржацца ад гуканьня таго, што мы бачылі й чулі". 21 А яны, пагразіўшы балей ім, адпусьцілі іх, не знаходзячы спосабу пакараць іх, з прычыны люду; бо ўсі славілі Бога за сталае. 22 Бо звыш сараку год было таму чалавеку, што зь ім стаўся гэты знак уздараўленьня. 23 I, будучы адпушчаныя, яны прышлі да сваіх і паведамілі ўсе, што старшыя сьвятары а старцы казалі ім. 24 Яны ж, пачуўшы, згодна ўзьнялі голас свой да Бога й сказалі: „Спадару, Ты Тый, што ўчыніў неба й зямлю й мора і ўсе, што ў іх! 25 Ты вуснамі айца нашага Давіда, слугі Свайго, сказаў Духам Сьвятым: ,Чаго пыхата шалеюць народы, і люды выдумляюць пустое? 26 Каралёве земныя а дзяржаўцы зьберліся разам на Спадара а на Хрыста'. 27 Бо запраўды зьберліся ў месьце гэтым на Сьвятое Дзяцё Твае Ісуса, памазанага Табою, Гірад а Понт Пілат із паганамі й людам ізраельскім, 28 Каб зрабіць тое, што рука Твая а рада Твая наканавала, каб сталася. 29 А цяпер, Спадару, глянь на пагрозы іхныя і дай слугам Сваім адважна казаць слова Твае, 30 У каторым Ты выцягуеш руку Сваю на ўздараўленьне а на ўчыненьне знакоў а чудосаў імям Сьвятога Дзіцяці Твайго Ісуса". 31 I як яны маліліся, затрэслася месца, на каторым яны былі зьбершыся, і ўсі напоўніліся Духам Сьвятым, і казалі слова Божае адважна. 32 I ў множасьці тых вернікаў было адно сэрца й адна душа; і ніхто не казаў, што што-лень з тога, што ён меў, было ягонае собскае, але ўсе ў іх было супольнае. 33 I зь вялікай моцаю апосталы сьветчылі праз ускрысеньне Спадара Ісуса, і вялікая ласка была на іх усіх. 34 Ня было памеж іх нікога патрабуючага; бо каторыя былі собсьнікамі земляў альбо дамоў, прадаючы іх, прыносілі цэны праданых, 35 I клалі ля ног апосталаў; і дзялілі на кажнага подле яго патрзбы. 36 Гэтак Язэп, катораму апосталы далі мянушку Варнава, што знача „Сын пацяшэньня", Левіт, родам Кіпрыянін, 37 Маючы зямлю, прадаўшы яе, прынёс грошы і паклаў іх ля ног апостальскіх. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
5 Але якісь муж, імям Ананя, із жонкаю сваёй Сапфіраю, прадаўшы двор, 2 Прысабечыў з цаны зь ведзі й жонкі свае, а некатрую часьць прынёс і паклаў ля ног апостальскіх. 3 Пётра ж сказаў: „Ананя, чаму шайтан напоўніў сэрца твае, каб ты зманіў Духу Сьвятому й прысабечыў з цаны зямлі? 4 Ціж тое, што ты меў, не твае было, і праданае ці не заставалася ў тваёй уладзе? Чаму ты паклаў гэту справу ў сэрцу сваім? Ты зманіў ня людзём, але Богу". 5 Пачуўшы гэтыя словы, Ананя паў і сканаў; і жах працяў усіх, што чулі гэта. 6 I, устаўшы, маладзёны завярцелі яго да пахову і, вынесшы, пахавалі. 7 I сталася ў прамежку трох гадзінаў, што ўвыйшла жонка ягоная, ня ведаючы, што прыгадзілася. 8 Пётра ж папытаўся ў яе: „Скажы імне, ці за толькі прадалі вы зямлю?" Яна сказала: „Але, за толькі". 9 Пётра ж сказаў ёй: „Што гэта згадзіліся вы спакусіць Духа Спадаровага? вось, ногі тых, што пахавалі мужа твайго, ля дзьвярэй; і цябе вынясуць". 10 I якга яна пала й сканала. I маладзёны, увыйшоўшы, знайшлі яе мертвую, і, вынесшы, пахавалі ля мужа ейнага. 11 I вялікі страх працяў усю царкву і ўсіх, што чулі гэта. 12 Рукамі ж апосталаў дзеялася памеж люду шмат знакоў а чудосаў; і ўсі згодна бывалі на ґанку Салямонавым. 13 Зь іншых жа ніхто ня важыўся прытачацца да іх, а люд ўзьвялічаў іх. 14 Вернікаў жа балей а балей прылучалася да Спадара, множасьць мужчынаў і жанок; 15 Так што выносілі хворых на вуліцы й клалі на пасьцелях а ложках, каб прынамся сьцень Пётраў, як ён праходзіў, кідаўся на некатрых ізь іх. 16 I шмат таксама з акалічных местаў зыходзіліся да Ерузаліму, нясучы хворых і нячыстымі духамі апанаваных, каторыя былі ўсі ўздараўляны. 17 А найвышшы сьвятар паўстаў і ўсі зь ім, каторыя сэкты садукейскае, напоўніліся завідасьцяй, 18 I наклалі рукі на апосталаў, і пасадзілі іх да грамадзкое вязьніцы. 19 Але ангіл Спадароў адчыніў ночы дзьверы вязьніцы і, вывеўшы іх, сказаў: 20 „Ідзіце і, стаўшы ў сьвятыні, кажыце люду ўсі словы жыцьця гэтага". 21 Яны ж, выслухаўшы гэта, увыйшлі вельмі рана ў сьвятыню й навучалі. Найвышшы ж сьвятар і тыя, што былі зь ім, прышоўшы, згукалі раду а ўвесь сынэдрыён із сыноў ізраельскіх і паслалі да вязьніцы прывесьці іх. 22 Як жа паслугачыя прышлі, не знайшлі іх у вязьніцы і, зьвярнуўшыся, здалі лічбу, 23 Кажучы: „Мы знайшлі вязьніцу замкнёную з усёй абачлівасьцяй і вартаўнікоў стаячых ля дзьвярэй; але, адчыніўшы, не знайшлі ў ёй нікога". 24 Як пачулі словы гэтыя сьвятар а вартаўнічы сьвятыні а найвышшыя сьвятары, былі ў клопатным парушэньню што да тога, як гэта магло стацца. 25 I хтось, прышоўшы, наказаў ім: „Гля, людзі, каторых вы пасадзілі ў вязьніцу, ёсьць у сьвятыні, стаяць і навучаюць люд". 26 Тады вартаўнічы, пайшоўшы з паслугачымі, прывёў іх, але бяз прынукі, бо баяліся люду, каб ня быць укаменаванымі. 27 I прывёўшы іх, паставілі іх у сынэдрыёне. I пытаўся ў іх найвышшы сьвятар, 28 Кажучы: „Ці ня стродка мы забаранілі вам навучаць у імя гэта? і вось, вы напоўнілі Ерузалім вашай навукаю і маніцеся навесьці на нас кроў Гэтага Чалавека". 29 Адказуючы ж, Пётра а апосталы сказалі: „Валей належа слухаць Бога, чымся людзёў. 30 Бог айцоў нашых ускрысіў Ісуса, Каторага вы забілі, засіліўшы на дзерве. 31 Яго Бог вывышыў правіцаю Сваёй як начэльніка а Спаса, каб даць Ізраелю каяту й дараваньне грахоў. 32 I мы сьветкі гэтага, а таксама Дух Сьвяты, Каторага Бог даў тым, што слухаюць Яго". 33 Яны ж, пачуўшы гэта, надта зазлаваліся й маніліся забіць іх. 34 Тады ўстаў у радзе адзін фарысэй, імям Ґамаліель, вучыцель права, паважаны ўсім людам, і расказаў вывесьці людзёў на часінку, 35 А ім сказаў: „Мужы ізраельскія, разважча самы із сабою што да людзёў гэтых, што вы маніцеся зь імі рабіць. 36 Бо перад гэтымі днямі паўстаў Феўда, кажучы празь сябе, што ён штось, да каторага прылучылася каля чатырыста чалавекау; але ён быў забіты, і ўсі, колькі слухала яго, рассыпаліся й абярнуліся ў нішто. 37 ІІросьле яго ў часе сьпісаньня паўстаў Юда Ґалілеянін і пацягнуў люд за сабою; але ён загінуў, і ўсі, колькі слухала яго, рассыпаліся. 38 I цяпер кажу вам: адлезьце ад гэтых людзёў і пакіньце іх, бо калі рада гэтая альбо справа гэтая ад людзёў, яна зьнішчыцца; 39 А калі ад Бога, вы ня зможаце зьнішчыць яе; каб і вам не апынуцца ходаньнікамі з Богам". 40 I яны паслухалі рады ягонае, і, пагукаўшы апосталаў, набілі іх, і забаранілі ім гукаць у імя Ісусава, і адпусьцілі іх. 41 Яны ж пайшлі із сынэдрыёну, цешачыся, што былі гожыя быць паганбены за гэта імя. 42 I кажнага дня ў сьвятыні і з дому да дому не пераставалі навучаць а агалашаць дабравесьць, што Ісус - Хрыстос. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
6 І тых дзён, як павялічыўся лік вучанікаў, пачалося нараканьне Гэленістых на Гэбрэістых, што ўдовы іхныя занядбаны ў штадзеннай паслузе. 2 Тады двананцацёх, згукаўшы множасьць вучанікаў, сказалі: ,,Ня добра, каб мы, пакінуўшы слова Божае, служылі сталом. 3 Дык, браты, нагледзьце з памеж сябе сямёх добрае славы, поўных Духа а мудрасьці, каторых пастановім на гэты занятак, 4 А самы аддамося бязупынку малітве а службе слова". 5 I ўпадабала гэтае слова ўся множасьць; і абралі Сьцепана, мужа поўнага веры а Духа Сьвятога, а Піліпа а Прахора а Міканора а Тымона а Пармена а Міколу, нова-наверненага з Антыёхі, 6 Каторых пастанавілі перад апосталамі; і, памаліўшыся, яны ўзлажылі рукі на іх. 7 I слова Божае расло, і лік вучанікаў вельма мнажыўся ў Ерузаліме, і вялікі груд сьвятароў быў паслухмены веры. 8 I Сьцяпан, поўны ласкі а моцы, чыніў чудосы а вялікія знакі памеж люду. 9 I паўсталі некатрыя з бажніцы, званай бажніцаю Свабодных а Кірынейцаў, і Александрыцых, і тыя зь Кілікі а Азі, сьперачаючыся ізь Сьцепаном; 10 Але не маглі ўстоіць супроці мудрасьці а Духу, Каторым гукаў. 11 Тады яны падвучылі некатрых, каторыя сказалі: „Мы чулі, што ён гукаў блявузґальныя словы на Масея а Бога". 12 I паднялі люд а старцоў а кніжнікаў, і, напаўшы, схапілі яго й павялі да сынэдрыёну. 13 I пастанавілі хвальшывыя сьветкі, каторыя казалі: І,,Гэты чалавек не перастаець гукаць на сьвятое месца а на Права; 14 Бо Рмы чулі, як ён казаў, што гэты Ісус Назарэцянін зьнішча гэтае месца і зьмене абычаі, каторыя Масей перадаў нам". 15 I ўсі, што сядзелі ў сынэдрыёне, уцеміўшыся ў яго, бачылі від ягоны, як від ангіла. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
7 Тады сказаў найвышшы сьвятар: „Ці так гэта?" 2 А ён сказаў: „Мужы браты і айцове, паслухайце! Бог славы зьявіўся айцу нашаму Абрагаму, як ён быў у Месопотаме, уперад чымся ён жыхарыў у Гаране, 3 I сказаў яму: ,Выйдзі ізь зямлі свае і ад радні свае, і прыйдзі да зямлі, што Я пакажу табе'. 4 Тады, вышаўшы ізь зямлі Хальдэйскае, ён жыхарыў у Гаране; а стуль, па сьмерці айца ягонага, Бог перасяліў яго да гэтае зямлі, у каторай цяпер жыхарыце. 5 I ня даў яму ў ёй спадку ані на ступу нагі, але абяцаў даць яе ў дзяржаньне яму а насеньню ягонаму па ім, як ён ня меў дзіцяці. 6 I сказаў Бог гэтак: ,Насеньне твае будзе прыходным у зямлі чужой, і паняволяць іх, і будуць блага абходзіцца чатырыста год. 7 I народ, у каторага яны будуць нявольнікамі, я буду судзіць, сказаў Бог; і просьле гэтага яны выйдуць і будуць кланяцца Імне на гэтым месцу'. 8 I даў яму змову абразаньне. I гэтак ён нарадзіў Ісака, і абрэзаў яго восьмага дня; а Ісак Якава, а Якаў - двананцацёх патрыярхаў. 9 Патрыярхі ж, завідуючы Язэпу, прадалі Яго да Ягіпту; але Бог быў ізь ім, 10 I выбавіў яго ад усяе атугі, і даў яму зычлівасьць а мудрасьць у ваччу фараона, караля ягіпецкага, і ён прызначыў яго за начэльніка над Ягіптам а над усім домам сваім. 11 I галадоў настала і вялікая гарота ў вусёй зямлі Ягіпецкай а Канаанскай, і бацькі нашы не знаходзілі еміны. 12 Якаў жа, пачуўшы, што ё збожжа ў Ягіпце, паслаў бацькоў нашых першы раз. 13 А другім разам Язэп даўся пазнаць братом сваім, і радзіма Язэпава стала ведамнай фараону. 14 I Язэп паслаў і пагукаў да сябе Якава, айца свайго, і ўсю радню семдзясят пяць душаў. 15 I зышоў Якаў да Ягіпту, і памер, ён а бацькі нашы; 16 I былі перанесены да Сыхему і пакладзены ў гробе, што Абрагам быў купіўшы за срэбла ў сыноў Гамора, айца Сыхемовага. 17 А як бліжэла пара абятніцы, каторую Бог прысягнуў Абрагаму, люд рос а мнажыўся ў Ягіпце, 18 Пакуль паўстаў іншы кароль, што ня знаў Юзэпа. 19 Гэты хітра абходзіўся з родам нашым і сіліў айцоў нашых выкідаць дзеці свае, каб яны не заставаліся жывыя. 20 У тым часе нарадзіўся Масей і быў пазорны. Тры месяцы ён быў жыўлены ў доме айца свайго, 21 А як быў выкінены, дачка фараонава ўзяла яго й прынесла да сябе за сына. 22 I навытыраны быў Масей у вусёй мудрасьці Ягіпцян, і быў магутны ў словах і ўчынках. 23 А як выпаўнілася яму сорак год, прышло яму на сэрца даведацца да братоў сваіх, сыноў Ізраелявых. 24 I, абачыўшы аднаго крыўджанага, абараніў яго і памсьціўся за ўцісьненага, забіваючы Егіпцяніна. 25 Ён думаў, што браты ягоныя зразумеюць, што Бог рукою ягонай даець ім вывальненьне; але яны не зразумелі. 26 А назаўтрае ён паказаўся да іх, як яны біліся, і стараўся іх пагадзіць, кажучы: ,Мужы, вы браты, нашто крыўдзіце адзін аднаго?' 27 Але тый, што крыўдзіў суседа свайго, адапхнуў яго, кажучы: ,Хто прызначыў цябе за начэльніка а судзьдзю над намі? 28 Ці ня хочаш ты забіць мяне, як забіў Егіпцяніна ўчорах?' 29 I ўцёк Масей на гэтае слова, і стаў прыходным у зямлі Мадзямскай, ідзе ў яго нарадзілася двух сыноў. 30 А як скончылася сорак год, зьявіўся яму Ангіл на пустыні Сынайскае гары ў поламі агню ў кусьце. 31 I Масей, абачыўшы, дзіваваўся зь відзені; а як падходзіў разгледзець, быў голас Спадароў: 32 ,Я Бог айцоў тваіх, Бог Абрагама а Ісака а Якава'. I Масей закалаціўся, і ня сьмеў назіраць. 33 І сказаў яму Спадар: ,Разуй вобуй з ног сваіх, бо месца, на каторым ты стаіш, ё зямля сьвятая. 34 Я нагледзеўся на благое абходжаньне зь людам Маім у Ягіпце, і чуў стогн іхны, і зышоў вывальняць іх; дык ідзі, Я пашлю цябе да Ягіпту'. 35 Гэтага Масея, каторага яны адхінулі, сказаўшы: ,Хто прызначыў цябе за начэльніка а судзьдзю?', гэтага Бог за начэльніка а выбавіцеля паслаў рукою Ангіла, што зьявіўся яму ў кусьце. 36 Гэты вывеў іх, учыніўшы чудосы а знакі ў зямлі Ягіпецкай а на Чырвоным мору а на пустыні сорак год. 37 Гэта тый Масей, што сказаў сыном Ізраелявым: ,Прароку ўзьніме Бог вам із братоў вашых, як мяне; Яго слухайце'. 38 Гэта тый, што быў у збору на пустыні з Ангілам, каторы казаў яму на Сынайскай гары, і айцом нашым, каторы прыняў жывыя словы, каб даць вам, 39 Катораму айцове нашы не хацелі быць паслухменыя, але адапхнулі яго ад сябе і ў сэрцах сваіх зьвярнуліся да Ягіпту, 40 Кажучы Аарону: ,3рабі нам багі, каторыя йшлі б перад намі, бо з Масеям гэтым, што вывеў нас ізь зямлі Ягіпецкае, ня ведаем, што прыгадзілася'. 41 I тых дзён зрабілі цялё, і абраклі аброк балвану, і цешыліся з работы рук сваіх собскіх. 42 Бог жа адвярнуўся й выдаў іх служыць войску нябёснаму, як напісана ў кнігах прароцкіх: ,Ціж вы абракалі Імне зарэзы а аброкі сорак год на пустыні, доме Ізраеляў? 43 Але вы ўзялі будан Молахаў і гвязду бога Рэмфана, каторых зразы вы зрабілі, каб кланяцца ім: і Я перасялю вас за Бабілён'. 44 Будан сьветчаньня мелі айцове нашы на пустыні, як казаў Тый, што гукаў Масею зрабіць гэта подле зразы, што ён бачыў; 45 Каторы ж, прыняўшы ад айцоў сваіх, айцове нашы ўнесьлі зь Ісусам, як уходзілі ў дзяржаву народаў, выгнаных Богам ад віду айцоў нашых. 46 Гэтак было аж да дзён Давіда, каторы знайшоў ласку ў Бога і прасіў знайсьці месца пад вітальню Богу Якававаму. 47 Салямон жа пастанавіў Яму дом. 48 Але Навышні жывець ня ў доме, зробленым рукамі, як кажа прарока: 49 ,Неба пасад Мой, і зямля казулька пад ногі Мае. Што за дом пастановіце Імне, кажа Спадар, альбо ідзе месца дзеля супачынку Майго? 50 Ці не Мая рука зрабіла ўсе гэта ?' 51 О каляныя шыі і неабрэзанага сэрца а вушэй! вы заўсёды працівіліся Духу Сьвятому, як айцове вашы, та.к і вы. 52 Каго з прарокаў не перасьледавалі айцове вашы? Яны забілі тых, што наперад абяшчалі прыход Справядлівага, Каторага вы сталі ізраднікамі а забіўцамі, 53 Вы, каторыя прынялі права, як загадана Ангіламі, і не захавалі яго". 54 Тады, слухаючы гэта, яны ірваліся сэрцам і скрыгаталі на яго зубамі. 55 Але, будучы поўны Духа Сьвятога, уцеміўшыся ачыма сваімі ў неба, ён бачыў славу Божую а Ісуса, па правіцы Бога стаячага; 56 I сказаў: „Гля, я бачу нябёсы рашчыненыя і Сына Людзкога, па правіцы Бога стаячага". 57 Але яны, закрычэўшы вялікім голасам, затыкалі вушы свае, і згодна пусьціліся на яго, 58 I, выкінуўшы за места, каменавалі яго. Сьветкі ж паклалі адзецьці свае ля ног маладзёна, званага Саўла. 59 I каменавалі Сьцепана, каторы маліўся й казаў: „Спадару Ісусе, прымі дух мой!" 60 I, уклякшы, загукаў вялікім голасам: „Спадару, не залічы ім грэху гэтага". I, сказаўшы гэта, уснуў. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
8 Саўла ж згадзіўся на забіцьцё яго. І таго дня паўстала вялікае перасьледаваньне царквы ў Ерузаліме, і ўсі, з выняткам апосталаў, рассыпаліся па краінах Юдэі а Самары. 2 Сьцепана ж пахавалі набожныя людзі і справілі вялікае галашэньне па ім. 3 А Саўла пустошыў царкву, уходзячы ў дамы ў вадзін за адным і выцягуючы мужчынаў і жанкі, аддаваў іх у вязьніцу. 4 Тыя ж, што рассыпаліся, хадзілі, абяшчаючы дабравесьць слова. 5 Вось, Піліп, зыходзячы да места Самары, абяшчаў ім Хрыста. 6 I ўважалі гурбы згодна на тое, што казаў Піліп, чуючы й бачачы знакі, каторыя ён чыніў; 7 Бо із шмат каго нячыстыя духі выходзілі, крычачы вялікім голасам, і шмат хто паляржаваны а кульгавы ўздараўляўся. 8 I вялікая радасьць была ў тым месьце. 9 Чалавек жа якісь, імям Сымон, быў уперад у тым месьце, чаруючы й зумяваючы народ самарскі, кажучы, што ён сам нейкі вялікі. 10 На яго зважалі ўсі ад найменшага аж да найбольшага, кажучы: „Гэта моц Божая вялікая". 11 Зважалі на яго, бо ён даўгі час зумяваў іх чарамі сваімі. 12 Але, як паверылі Піліпу, каторы абяшчаў дабравесьць праз гаспадарства Божае а імя Ісуса Хрыста, хрысьціліся мужчыны й жанкі. 13 I сам Сымон таксама ўверыў і, будучы ахрышчаны, дзяржаўся Піліпа; і, бачачы знакі а вялікія чудосы чыненыя, зумяваўся. 14 Апосталы ж, што былі ў Ерузаліме, пачуўшы, што Самара прыняла слова Божае, паслалі да іх Пётру а Яана, 15 Каторыя, зышоўшыся, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Сьвятога; 16 Бо Ён ня зыходзіў яшчэ на іх, адно яны былі ахрышчаныя ў імя Спадара Ісуса. 17 Тады ўзлажылі на іх рукі свае, і яны прынялі Духа Сьвятога. 18 Сымон жа, абачыўшы, што ўскладаньням рук апостальскіх даецца Дух Сьвяты, прынёс ім грошы, кажучы: 19 „Дайце й імне гэтую ўладу, каб тый, на каго ўзлажу рукі, адзяржаў Духа Сьвятога". 20 Але Пётра сказаў яму: „Срэбла твае хай будзе на загубу з табою, бо ты падумаў, што дар Божы можа быць адзяржаны за грошы. 21 Ты ня маеш дзелі ані жэрабя ў гэтым, бо сэрца твае не пасьцівае перад Богам. 22 Дык пакайся за гэтую нягоднасьць сваю і малі Спадара, можа дараваны будзе табе гэты замер сэрца твайго; 23 Бо я бачу цябе ў жоўці гарчыні і ў путах несправядлівасьці". 24 Сымон жа, адказуючы, сказаў: „Маліце за мяне Спадара, каб нічога ня стрэла мяне з тога, што вы сказалі". 25 Дык яны, пасьветчыўшы й сказаўшы слова Спадарова, зварачаліся да Ерузаліму й абяшчалі дабравесьць шмат сёлам самарскім. 26 А Піліпу Ангіл Спадароў мовіў, кажучы: „Устань а йдзі на паўдня, на дарогу, што зыходзе ад Ерузаліму да Ґазы, яна ж пустая". 27 I ён устаў і пайшоў. I вось, Ефіоплянін, легчанец, Міністра Кандакі, караліцы Ефіопскае, што быў над усім скарбам ейным, каторы прыяжджаў пакланіцца ў Ерузаліме, 28 I зварачаючыся і седзячы на цялежках сваіх, чытаў прароку Ісаю. 29 Дух жа сказаў Піліпу: „Дабліжся а прылучыся да гэтых цялежак". 30 I, падбегшы, Піліп пачуў, што ён чытае прароку Ісаю, і сказаў: „Гля, ці разумееш, што чытаеш?" 31 А ён сказаў: „Як магу, калі хто не пакажа імне". I папрасіў Піліпа ўзыйсьці й сесьці зь ім. 32 Месца ж Пісьма, каторае ён чытаў, было гэткае: „Яго вялі як авечку на зарэз; і як ягнё безгалосае ў прытомнасьці стрыгучага яго, так Ён не адчыняе вуснаў Сваіх. 33 У паніжэньню Ягоным суд ад Яго адабраны быў. I хто зьясьніць род ягоны? бо жыцьцё Ягонае ўзята ізь зямлі". 34 А легчанец, адказуючы Піліпу, сказаў: „Калі ласка, праз каго прарока кажа гэта? празь сябе самога ці праз каго іншага?" 35 I Піліп, адчыніўшы вусны свае і пачаўшы з гэтага Пісьма, абяшчаў яму дабравесьць празь Ісуса. 36 I, як ехалі далей дарогаю, прыехалі да аднае вады, і легчанец кажа: ,,Во вада, што перакажае імне хрысьціцца?" 37 Піліп жа сказаў яму: „Калі верыш з усяго сэрца, можна". Ён, адказуючы, сказаў: „Веру, што Ісус Хрыстос ё Сын Божы". 38 I казаў спыніць цялежкі; і зышлі абодва ў ваду, Піліп а легчанец; і ахрысьціў яго. 39 Як жа яны вышлі з вады, Дух Спадароў няў Піліпа, і легчанец ня бачыў яго болей, бо паехаў сваёй дарогаю, цешачыся. 40 А Піліп апынуўся ўв Ашдодзе і, праходзячы, абяшчаў дабравесьць усім местам, пакуль прышоў да Цэсарэі. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 9 Саўла ж, яшчэ дыхаючы пагрозамі а забіўствам на вучанікаў Спадаровых, 2 Дабліжыўся да найвышшага сьвятара і папрасіў у яго лістоў да бажніцаў у Дамашку, каб, калі знойдзе каго, хто быў бы гэтае Дарогі, мужчынаў і жанкі, прыводзіць зьвязаных да Ерузаліму. 3 Як жа ён падарожжаваў, дабліжаючыся да Дамашку, сталася - зьнецікі зазьзяла навокал яго сьвятліня зь неба; 4 I, паўшы на зямлю, ён пачуў голас, кажучы яму: „Саўле, Саўле, чаму ты Мяне перасьлядуеш?" 5 I ён сказаў: „Хто Ты Спадару?" Ён жа сказаў: „Я Ісус, Каторага ты перасьлядуеш. Цяжка табе йсьці супроці восьцяў". 6 Ён жа ў дрыгоце а жаху сказаў: „Спадару, што кажаш імне рабіць?" Спадар яму: „Устань а йдзі да места; і сказана будзе табе, што маеш рабіць". 7 Мужы ж, што падарожжавалі зь ім, стаялі бязмоўныя, чуючы запраўды гук, але нікога ня бачачы. 8 Саўла ж устаў ізь зямлі і з адчыненымі ачыма нічога ня бачыў. I, вядучы за руку, прывялі яго да Дамашку. 9 I быў ён тры дні бязь відзеньня, і ня еў ані піў. 10 I быў адзін вучанік у Дамашку, імям Ананя; і Спадар у відзені сказаў яму: „Ананя!" I ён сказаў: „Во Я, Спадару". 11 Спадар жа яму: „Устань а йдзі на вуліцу, званую Простая, і шукай у доме Юдзіным Тарсяніна, імям Саўла, бо вось, ён моліцца, 12 I бачыў у відзені мужа, на ймя Ананя, што прышоў і ўзлажыў руку сваю на яго, каб ён празерыў". 13 Ананя ж адказаў: „Спадару, я чуў ад шмат каго ўзглядам гэтага чалавека, як шмат ліха ён зрабіў сьвятым у Ерузаліме; 14 I тут мае ўладу ад найвышшых сьвятароў вязаць усіх, што гукаюць імя Твае". 15 I сказаў яму Спадар: „Ідзі, бо ён абраная судзіна Імне, каб насіць імя Мае перад народамі а каралямі а сынамі Ізраелявымі. 16 Я ж пакажу яму, колькі ён мае выцярпець за імя Мае". 17 I Ананя пайшоў, і ўвыйшоў у дом, і, узлажыўшы на яго рукі свае, сказаў: „Браце Саўле, Спадар паслаў мяне, Ісус, што зьявіўся табе на дарозе, па каторай ты йшоў, каб ты празерыў і напоўніўся Сьвятога Духа". 18 I якга, бы луска, спала з аччу ягоных, і ён празерыў, і, устаўшы, быў ахрышчаны. 19 I, пасілкаваўшыся, стаў дужы. I быў з вучанікамі, што ў Дамашку, колькі дзён. 20 I зараз абяшчаў у бажніцах Ісуса, што Ён сын Божы. 21 I ўсі, што чулі, зумяваліся й казалі: „Ці ня тый ён, што губіў у Еарузаліме гукаючых імя гэтае, дый сюды прышоў із заданьням прыводзіць іх зьвязаных да найвышшых сьвятароў?". 22 А Саўла балей мацаваўся й прыводзіў у зямятню Жыдоў, што жылі ў Дамашку, даводзячы, што Гэты ё Хрыстос. 23 Як жа мінула шмат дзён, Жыды зрадзіліся забіць яго. 24 Але Саўла даведаўся праз змову іхную. А яны назіралі дзень і ноч ля брамы, каб зьнішчыць яго. 25 Але вучанікі ўзялі яго ночы і спусьцілі ў кашу перазь сьцяну. 26 Прыбыўшы ж да Ерузаліму, ён сілаваўся прылучыцца да вучанікаў, але ўсі баяліся яго, ня верачы, што ён вучанік. 27 Варнава ж узяў яго, і прывёў яго да апосталаў, і паведаў ім, як ён бачыў Спадара ў дарозе, і што Ён казаў яму, і як у Дамашку ён гукаў адважна ў імя Ісусава. 28 I быў ён ізь імі, уходзячы й выходзячы ў Ерузаліме, 29 I гукаючы адважна ў імя Ісусава. Таксама гукаў і сьперачаўся з Гэленістымі; а яны прабавалі забіць яго. 30 Браты ж, ведаючы гэта, прывялі яго да Цэсарэі і паслалі яго да Тарсу. 31 Цэрквы тады па ўсёй Юдэі а Ґалілеі а Самары мелі супакой, будучы навучаныя і ходзячы ў боязьні Спадаровай; і пацяшэньням Духа Сьвятога мнажыліся. 32 Прыгадзілася ж, што Пётра, абходзячы ўсіх, зышоў таксама да сьвятых, што жыхарылі ў Лідзьдзе; 33 I засьпеў там аднаго чалавека, на ймя Эней, што восьмі год ляжаў у пасьцелі паляржаваны. 34 I сказаў яму Пётра: „Энею, Ісус Хрыстос уздараўляе цябе; устань і пасьцялі сабе"; і ён якга ўстаў. 35 I бачылі гэта ўсі, што жыхарылі ў Лідзьдзе а ў Сароне, каторыя й навярнуліся да Спадара. 36 I ў Ёппе была адна вучаніца, на ймя Тавіта, што знача Сэрна; яна была поўная добрых справаў і чыніла убожніну. 37 I сталася тых дзён, што яна захварэла й памерла; і, памыўшы, паклалі яе ў верхнім пакою. 38 А як Лідда была блізка да Ёппы, вучанікі, пачуўшы, што Пётра быў там, паслалі двух мужоў да яго, просячы яго: „Не адвалакай прыйсьці да нас". 39 I Пётра, устаўшы, пайшоў зь імі; як ён прышоў, прывялі яго да верхняга пакою, і ўсі ўдовы сталі перад ім, плачучы й паказуючы яму сарочкі а адзецьце, каторыя шыла Сэрна, як жыла зь імі. 40 Пётра ж, выправіўшы іх усіх вонкі і ўклякшы, памаліўся; і, зьвярнуўшыся да цела, сказаў: „Тавіта, устань!" I яна адчыніла вочы свае і, абачыўшы Пётру, села. 41 I, падаўшы ёй руку, падняў яе; і, пагукаўшы сьвятых а ўдовы, пастанавіў ім яе жывую. 42 I гэта еталася ведамным па ўсёй Ёппе, і шмат уверыла ў Спадара. 43 I было, што ён заставаўся шмат дзён у Ёппе ў якогась Сымона кажамякі. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
10 Муж жа адзін у Цэсарэі, імям Карніл, сотнік аддзелу, званага Італьскім, 2 набожны а багабойлівы з усім домам сваім, каторы даваў шмат убожніны люду і кажначасна маліў Бога, 3 ясна відзеў у відзені каля дзявятае гадзіны дня ангіла Божага, што ўвыйшоў да яго й сказаў яму: „Карніле!" 4 Ён жа, уцеміўшыся ў яго і спалохаўшыся, сказаў: „Што, Спадару?" I сказаў яму: „Малітвы твое а ўбожніны твае ўзышлі на памяць у Бога. 5 Дык пашлі да Ёппы і прывядзі Сымона, каторага мянушка Пётра. 6 Ён жыхара ў якогась Сымона кажамякі, каторага дом ля мора". 7 Як жа ангіл, што казаў яму, адышоў, ён, пагукаўшы двух із чэлядзі свае і набожнага жаўнера з тых, што кажначасна былі зь ім, 8 I зьясьніўшы ўсе ім, паслаў іх да Ёппы. 9 Назаўтрае ж, як яны йшлі і бліжыліся да места, Пётра каля шостае гадзіны ўзышоў на дом маліцца. 10 I ён выгаладніўся, і захацеў есьці. Прымеж тога, як гатавалі, найшло на яго захапленьне, 11 I бача адчыненае неба і зыходзячую нейкую судзіну, бы вялікую пасьцілку, прывязаную за чатыры рагі, спушчаную на зямлю, 12 У каторай былі ўсялякія чатыраногія а паўзуны а птушкі нябёсныя. 13 I быў голас яму: „Устань, Пётру, бі а еж". 14 А Пётра сказаў: „Ніякім парадкам, Спадару, бо я ніколі ня еў нічога збудзененага альбо нячыстага". 15 А голас ізноў удругава да яго: „Што Бог ачысьціў, таго не ўважай за нячыстае". 16 I гэта было трэйчы, і судзіна якга была ўзята на неба. 17 I як Пётра сумляўся, што значыла відзень, каторую ён відзеў, мужы, пасланыя Карнілам, распытаўшыся праз дом Сымонаў, сталі ля дзьвярэй; 18 I гукнуўшы, папыталіся: „Ці тут жыхара Сымон, каторага мянушка Пётра?" 19 I як Пётра разважаў празь відзень, Дух сказаў яму: „Тры мужы шукаюць цябе; 20 Дык устань, зыйдзі далоў і йдзі зь імі, ані не сумляючыся, бо Я паслаў іх". 21 I Пётра, зышоўшы да мужоў, сказаў: „Во я, каторага вы шукаеце; што за справа, дзеля якое вы прышлі?" 22 Яны ж сказалі: „Карніл, сотнік, муж справядлівы а багабойлівы, што мае сьветчаньні ад усяго народу жыдоўскага, навучаны сьвятым ангілам паслаць па цябе, каб прывесьці да дому ягонага й чуць словы ад цябе". 23 Дык, пазваўшы іх, прыняў нанач. А назаўтрае, устаўшы, пайшоў зь імі, і некатрыя з братоў зь Ёппы прапушчалі яго. 24 Назаўтрае ж прышлі яны да Цэсарэі. Карніл жа чакаў іх, згукаўшы радню а блізкіх прыяцеляў. 25 А як Пётра ўходзіў, Карніл вышаў яму наўпярэймы і, паўшы да ног ягоных, пакланіўся. 26 Пётра ж падняў яго, кажучы: „Устань, таксама я сам людзіна". 27 I, гутарачы зь ім, увыйшоў, і засьпеў шмат, што былі зьбершыся, 28 I сказаў ім: „Вы разумееце, што бяспраўна Жыду мець узаем'е альбо давядацца да чужаземца; але імне паказаў Бог не ўважаць нікога за збудзененага альбо нячыстым зваць людзіну. 29 I затым, будучы пазваны, я прышоў, не пярэчачы. Дык пытаюся, што за прычына, што вы паслалі па мяне?" 30 Карніл жа сказаў: „Ад чацьвертага дня я поставаў аж да гэтае гадзіны і а дзявятай маліўся ў доме сваім, і вось, стаў перад імною муж у зырка-сьветлым адзецьцю 31 I сказаў: „Карніле, малітва твая пачута, і ўбожніны твае ўспомнены перад Богам; 32 Дык пашлі да Ёппы па Сымона, каторага мянушка Пётра; ён жыхара ў доме Сымона кажамякі ля мора; ён прыйдзе й скажа табе". 33 Якга я паслаў да цябе, і ты добра зрабіў, прышоўшы. Дык цяпер мы ўсі стаім перад Богам, каб выслухаць, што казаў тэ Бог". 34 Пётра ж, адчыніўшы вусны свае, сказаў: „Запраўды я пазнаю, што Бог не глядзіць на асобы, 35 Але ў кажным народзе, хто баіцца Яго і чыне справядлівасьць, прыемны Яму. 36 Вы ведаеце Слова, каторае паслаў Ён сыном Ізраелявым, абяшчаючы супакой перазь Ісуса Хрыста, Спадара ўсяго, 37 Сьветчаньне, што было абяшчана па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Ґалілеі, просьле хрысту, агалашанага Яанам; 38 Як Бог памазаў Ісуса з Назарэту Духам сьвятым а моцаю, Каторы хадзіў усюдых, чынячы дабро а ўздараўляючы ўсіх, што былі апанаваныя нячысьцікам, бо Бог быў ізь Ім. 39 I мы сьветкі ўсяго, што Ён учыніў у краю жыдоўскім а ў Ерузаліме, Каторага запрауды яны забілі, засіліўшы на дзерве; 40 Але Бог ускрысіў Яго на трэйці дзень і даў яму быць бачаным, 41 Не ўсяму люду, але сьветкам, уперад прызначаным Богам, нам, каторыя елі а пілі зь ім па ўскрысеньню Яго зь мертвых. 42 I Ён казаў нам агалашаць люду і сьветчыць, што Ён ё наканаваны Богам Судзьдзя жывых і мертвых. 43 Празь Яго ўсі прарокі сьветчаць, што кажны, што вера ў Яго, адзяржыць дараваньне грахоў імям Ягоным. 44 Як Пётра яшчэ казаў гэтыя словы, Дух сьвяты паў на тых, што слухалі слова. 45 I вернікі з абрэзаных, прышлыя зь Пётрам, былі зумеўшыся, што дар Сьвятога Духа выліўся на паган; 46 Бо чулі іх гукаючых мовамі і ўзьвялічаючых Бога. Тады Пётра адказаў: 47 „Ціж можа хто забараніць вады, каб ня былі ахрышчаны тыя, што, як і мы, адзяржалі Сьвятога Духа?" 48 I казаў ім хрысьціцца ў імя Спадара. Тады яны прасілі яго застацца на колькі дзён. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
11 І Пачулі апосталы а браты, каторыя былі ў Юдэі, што пагане таксама адзяржалі слова Божае. 2 I як Пётра прышоў да Ерузаліму, абрэзаныя сьперачаліся зь ім, 3 Кажучы: „Ты хадзіў да людзёў неабрэзаных і еў зь імі". 4 Тады пачаў Пётра зьясьняць ім з парадку, кажучы: 5 „У месьце Ёппе я маліўся і відзеў у захапленьню відзень: зыходзіла нейкая судзіна, бы вялікая пасьцілка, за чатыры рагі спушчаная зь неба далоў, і спусьцілася аж да мяне. 6 Уцеміўшыся ў яе, я зацеміў і абачыў чатыраногія земныя а дзікія зьвяры а паўзуны а птушкі нябёсныя. 7 I пачуў я таксама голас, кажучы імне: ,Устань, Пётру, бі 8 А я сказаў: ͺНіякім парадкам, Спадару, бо збудзененае альбо нячыстае ніколі ня ўвыйшло ў рот мой'. 9 I ўдругава адказаў голас ізь неба: ,Што Бог ачысьціў, не ўважай за збудзененае'. 10 I гэта было трэйчы, і ўзноў паднялося ўсе на неба. 11 I гля, зараз тры чалавекі стаялі ля дому, у каторым я жыў, пасланыя да мяне з Цэсарэі. 12 I Дух сказаў імне ісьці зь імі, ані ня сумляючыся. I пайшлі з імною таксама тыя шасьцёх братоў, і мы ўвыйшлі да дому таго чалавека. 13 I ён паведаў нам, як ён бачыў ангіла ў доме сваім, каторы стаяў і сказаў яму: ,Пашлі да Ёппы і пазаві Сымона, каторага мянушка Пётра, 14 Каторы скажа словы табе, якімі спасешся ты а ўвесь дом твой'. 15 I як я пачаў казаць, паў на іх Дух Сьвяты, аднолькава, як і на нас спачатку. 16 I я ўспомнеў слова Спадарова, як Ён казаў: ,Яан хрысьціў вадою, але вы будзеце ахрышчаны Духам сьвятым'. 17 Дык калі Бог даў ім тый самы дар, як і нам, як мы ўверылі ў Спадара Ісуса Хрыста, хто ж я, каб мог перакажаць Богу?" 18 Выслухаўшы гэта, яны супакоіліся й славілі Бога, кажучы: „Дык запраўды Бог і паганам даў каяту да жыцьця". 19 Прымеж тога тыя, што рассыпаліся навонкі з прычыны атугі, каторая сталася ў зьвязку ізь Сьцепаном, прайшлі да Фінікі а Кіпру а Антыёхі, нікому ня кажучы слова, адно толькі Жыдом. 20 Былі ж некатрыя зь іх Кіпране а Кірынеяне, што, прышоўшы да Антыёхі, гукалі й да Грэкаў, абяшчаючы дабравесьць праз Спадара Ісуса. 21 I рука Спадарова была зь імі, і вялікі лік уверыў а навярнуўся да Спадара. 22 I дзейкі празь іх дайшлі да вушэй царквы Ерузалімскае, і яны наслалі Варнаву да Антыёхі, 23 Каторы, прыбыўшы й абачыўшы ласку Божую, усьцешыўся і захочаваў усіх із станаўкім сэрцам трываць пры Спадару; 24 Бо ён быў муж добры і поўны Духа Сьвятога а веры. I вялікая грамада была дадана Спадару. 25 I пайшоў да Тарсу шукаць Саўлы, 26 I, знайшоўшы, прывёў яго да Антыёхі. I так было ў іх, што цэлы год яны зьбіраліся ў царкве і вучылі вялікую грамаду; і вучанікі ўв Антыёсе ўпяршыню назваліся Хрысьцянмі. 27 Тых жа дзён прарокі зышлі зь Ерузаліму да Антыёхі. 28 I, устаўшы, адзін ізь іх, імям Агаў, даў зразумець Духам, што будзе вялікая галадоў па ўсёй зямлі, каторая й сталася за Кляўда. 29 Тады вучанікі, кажны подле магчымасьці свае, пастанавілі паслаць памогу братом, што жыхарылі ў Юдэі; 30 Што й зрабілі, паслаўшы старшым Варнаваю а Саўлам. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
12 Таго часу Гірад кароль наклаў рукі на некатрых із царквы, каб зрабіць ім атугу. 2 I забіў Якава, брата Яанавага, мячом. 3 А бачачы, што гэта прыемна Жыдом, дадаў, арыштаваўшы й Пётру. Тады былі дні праснакоў. 4 I, няўшы яго, пасадзіў у вязьніцу, паручыўшы чатыром чацьвёркам жаўнераў вартаваць яго, манючыся просьле Пасхі вывесьці яго люду. 5 Дык Пётра быў дзяржаны ў вязьніцы; але гарачую малітву царква чыніла Богу за яго. 6 I як Гірад ішоў вывесьці, тае ночы Пётра спаў памеж двух жаўнераў, скаваны двума ланцугамі, і вартаўнікі ля дзьвярэй сьцераглі вязьніцу. 7 I гля, ангіл Спадароў прышоў туды, і сьвятліня зазьзяла ў будоўлі, і, штырхнуўшы ў бок Пётру, пабудзіў яго, і сказаў: „Устань борзда". I ланцугі апалі з рук ягоных. 8 I ангіл сказаў яму: „Паперажыся й азуйся". I ён зрабіў так. I кажа яму: „Апрані вопратку сваю і йдзі за імною". 9 I, вышаўшы, ішоў за ім, і ня ведаў, што гэта было запраўды роблена ангілам, але думаў, што відзе відзень. 10 I прайшоўшы першую а другую варту, яны прышлі да зялезнае брамы, што вяла да места, каторая сама адчынілася ім; і зышлі на вуліцу, і якга ангіл пакінуў яго. 11 Тады Пётра, ачуціўшыся, сказаў: „Цяпер я ведаю запраўды, што Спадар паслаў ангіла Свайго ўзяць мяне з рукі Гірадавае і ўсяго спадзяваньня люду жыдоўскага". 12 I, усьведаміўшы гэта, прышоў да дому Марыі, маці Яанавае, каторага мянушка была Марка, ідзе шмат зьбіралася й маліліся. 13 I як ён пастукаў у варотцы брамы, служэбка, імям Рода, вышла паелухаць; 14 I, пазнаўшы голас Пётраў, з радасьці не адчыніла варотцаў, але, убегшы, паведаміла, што Пётра стаіць ля брамы. 15 А яны сказалі ёй: „Ты здурэла". Але яна цьвердзіла, што так было. Яны ж сказалі: „Гэта ангіл ягоны". 16 Але Пётра далей стукаў. I, адчыніўшы, абачылі яго й зумеліся. 17 Даўшы ім знак рукою маўчаць, ён паведаў ім, як Спадар вывеў яго зь вязьніцы, і сказаў: „Накажыце праз гэта Якаву а братом". I вышаў, і пайшоў на іншае месца. 18 А як разаднела, была немалая паруха памеж жаўнераў з тога, што сталася зь Пётрам. 19 I шукаў яго Гірад, і не знайшоў; выпытаўшы вартаўнікоў, казаў завесьці іх на кару сьмерці. I зышоў зь Юдэі да Цэсарэі, і заставаўся там. 20 I быў ён злы на Тыран а Сыдонян; яны ж прышлі да яго згодна і, сьхінуўшы на свой бок Уласта, дворнага маршалку каралеўскага, шукалі міру, бо край іхны жывіўся з каралеўскага. 21 Прызначанага ж дня, адзеўшыся ў вадзецьце каралеўскае і сеўшы на павышаным седаве, Гірад меў прынародную мову да іх; 22 А люд гукаў: „Голас божы, а ня людзкі!" 23 I якга ангіл Спадароў выцяў яго, бо ён ня даў хвалы Богу; і ён, сточаны чэрвямі, выпусьціў дух. 24 Слова ж Божае расло а пашыралася. 25 А Варнава а Саўла зьвярнуліся зь Ерузаліму, справіўшы службу, паручаную ім, узяўшы таксама із сабою Яана, мянушкаю Марка. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
13 Былі ж ув Антыёсе ў тамашняй царкве прарокі а вучыцелі: Варнава а Сымон, званы Чорным, а Луц Кірынеянін а Манайна, сугадунец Гірада чацьвертніка, а Саўла. 2 I як яны служылі Спадару а поставалі, Дух Сьвяты сказаў: „Выдзяліце Імне Варнаву а Саўлу да працы, да каторае Я пагукаў іх". 3 Тады яны поставалі а маліліся і, узлажыўшы на іх рукі, адпусьцілі іх. 4 Яны ж, будучы пасланыя Духам Сьвятым, зышлі да Сэлеўкі, а стуль паплылі на Кіпру; 5 I, быўшы ў Саляміне, абяшчалі слова Божае ў бажніцах жыдоўскіх; і мелі із сабою Яана за паслугачага. 6 I, прайшоўшы ўвесь абток аж да Пафу, знайшлі якогась чараўніка, хвальшывага прароку, Жыда, імям Варісус, 7 Што быў з проконсулам Сяргеям Паўлам, мужам асьвячоным. Гэты, пагукаўшы Варнаву а Паўлу, зычыў пачуць слова Божае. 8 Але працівіўся ім чараўнік Еліма (бо гэткае імя ягонае ў перакладзе), сілаваўся адвярнуць проконсула ад веры. 9 Але Саўла, каторы таксама Паўла, напоўнены Духам Сьвятым, узорыўшыся ў яго, сказаў: 10 „О поўны ўсялякае ашукі а ўсялякага падходу, сын нячысьціка, непрыяцель усялякае справядлівасьці! ці не перастанеш ты крывіць простыя сьцежкі Спадаровы? 11 I цяпер во рука Спадарова на табе, і ты будзеш нявісны, не абачыш сонца да пары". I якга паў на яго туман а цемнь, і ён, хістаючыся, шукаў павадыроў, што павялі б яго за руку. 12 Тады проконсул, абачыўшы сталае, уверыў, зумяваючыся з навукі Спадаровае. 13 I, адплыўшы з Пафу, Паўла а бытыя зь ім прыбылі да Перґі ў Памфілі; але Яан адлучыўся ад іх і зьвярнуўся да Ерузаліму. 14 Яны ж, праходзячы ад Перґі, прыбылі да Антыёхі Пісыдзкае і, увыйшоўшы да бажніцы ў сыботні дзень, селі. 15 Па чытаньню Закону а прарокаў, начэльнікі бажніцы паслалі да іх, кажучы: „Мужы браты, калі вы маеце якое слова дамяненьня люду, кажыце". 16 Тады Паўла, устаўшы й даўшы знак рукою, сказаў: „Мужы Ізраеляне і ўсі, што баіцеся Бога, слухайце! 17 Бог люду гэтага Ізраельскага абраў айцоў нашых і павышыў люд гэты ў быцьцю іх у зямлі Ягіпецкай, і высокім плячом вывеў іх ізь яе, 18 I каля Сараку год часу цярпеў іх на пустыні. 19 I, выгубіўшы сем народаў у зямлі Канаанскай, даў зямлю іхную ім на спадак на працягу каля чатырыста а пяцьдзясят год. 20 I даваў ім судзьдзяў аж да прарокі Самуйлы. 21 I тады прасілі караля, і Бог даў ім Саўлу Кісянка, мужа з плямені Веняміновага, на сорак год. 22 I, аддаліўшы яго, узьняў ім Давіда за караля, катораму, даючы сьветчаньне, сказаў: ,Я знайшоў Давіда Есянка, мужа подле сэрца Свайго, каторы будзе чыніць волю Маю'. 23 3 насеньня гэтага чалавека Бог, подле абятніцы, прывёў Ізраелю Спаса Ісуса. 24 Перад Яго прыходам Яан абяшчаў хрэст каяты ўсяму люду Ізраельскаму. 25 А як Яан канчаў дзеяльнасьць сваю, ён сказаў: „За каго маеце мяне ? Я ня тый, але вось, Ён ідзець за імною, Катораму я ня гожы разьвязаць вобую з ног Ягоных". 26 Мужы браты, сынове люду Абрагамовага, і багабойлівыя з памеж вас! нам слова спасеньня гэтага было паслана. 27 Бо жыхары Ерузаліму й начэльнікі іхныя, не пазнаўшы Яго й засудзіўшы, выпаўнілі гукі прароцкія, чытаныя кажную сыботу. 28 I, не знайшоўшы прычыны сьмерці, прасілі Пілата зьнішчыць Яго. 29 А як споўнілі ўсе напісанае празь Яго, зьнялі Яго зь дзерва й паклалі да гробу. 30 Але Бог ускрысіў Яго зь мертвых. 31 Ён зьяўляўся шмат дзён тым, што прышлі зь Ім із Ґалілеі да Ерузаліму, каторыя цяпер сьветкі Ягоныя да люду. 32 I мы абяшчаем вам дабравесьць, што абятніцу, учыненую айцом, 33 Бог выпаўніў нам, дзяцём іхным, ускрысіўшы Ісуса, як і напісана ў другім псальме: ,Ты Сын Мой, сядні Я нарадзіў Цябе'. 34 А што ўскрысіў Яго зь мертвых, каб ужо не зьвярнуўся да раскладу, дык кажа гэтак: ,Я дам вам сьвятыя а верныя дабраславенствы Давідавы'. 35 Затым кажа таксама ў іншым псальме: ,Ты не дазволіш Сьвятому Свайму бачыць раскладу'. 36 Бо Запраўды Давід у сваім веку, паслужыўшы подле волі Божае, заснуў, і даданы да айцоў сваіх, і бачыў расклад. 37 А Тый, Каторага Бог ускрысіў, не абачыў раскладу. 38 Дык няхай будзе ведама вам, мужы браты, што перазь Яго абяшчаецца вам дараваньне грахоў; 39 I ў вусім, у чым вы не маглі аправіцца Законам Масеявым, правіцца Ім кажны вернік. 40 Дык глядзіце, каб ня прышло на вас сказанае ў прарокаў: 41 ,Глядзіце, грэбаваньнікі, і падзівуйцеся й загіньце; бо Я раблю работу за вашых дзён, работу, якой вы ніяк не паверылі б, калі б хто павядаў вам празь яе' ". 42 А як выходзілі, прасілі казаць ім тыя словы ў наступную сыботу. 43 I як збор бажніцы быў распушчаны, шмат хто із Жыдоў а з набожных нававернікаў пайшлі за Паўлам а Варнаваю, каторыя, гукаючы да іх, пераконавалі іх трываць у ласцы Божай. 44 А ў наступную сыботу блізу ўсе места зьберлася слухаць слова Божае. 45 Але Жыды, абачыўшы гурбы, напоўніліся завідасьцяй і перачылі таму, што сказаў Паўла, працівячыся й блявузґаючы. 46 Паўла ж а Варнава гукалі адважна й сказалі: „Надабе было, каб слова Божае перш вам было казана; але ад часу як вы адпіхаеце яго ад сябе і ўважаеце самы сябе за нягожых вечнага жыцьця, вось, мы зварачаемся да паганаў; 47 Бо так Спадар расказаў нам: ,Я пастанавіў Цябе за сьветла паганам, каб Ты быў на спасеньне да канца зямлі' ". 48 I пагане, слухаючы гэта, цешыліся а ўслаўлялі слова Спадарова, і ўверыла іх толькі, колькі было наканавана да жыцьця вечнага. 49 I слова Спадарова шырылася па ўсім краю. 50 Але Жыды падвучылі набожныя выдатныя жанкі і першых места, і ўзьнялі перасьледаваньне на Паўлу а Варнаву, і выгналі іх із граніцаў сваіх. 51 Яны ж, атрусіўшы на іх пыл із ног сваіх, пайшлі да Іконі. 52 Вучанікі ж напоўніліся радасьцяй а Духам Сьвятым. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
14 I сталася ў Іконі, што яны ўвыйшлі разам у жыдоўскую бажніцу, і так гукалі, што ўверыла вялікая множасьць як Жыдоў, так і Грэкаў. 2 А нявернікі Жыды падвучылі а атруцілі на братоў думкі паган. 3 Яны, адылі, заставаліся ладны час, адважна гукаючы ў Спадару, Каторы даў сьветчаньне слову лаекі Свае, даючы, каб знакі а чудосы чыніліся рукамі іхнымі. 4 I падзяліліся множасьць места: адныя былі із Жыдамі, а другія з апосталамі. 5 А як пагане й Жыды з начэльнікамі сваімі імкнуліся напасьці на іх, каб зьняважыць а ўкаменаваць іх; 6 Яны, зацеміўшы гэта, уцяклі да местаў Лікаонскіх, Лістры а Дэрвы і аколіцаў іхных; 7 I там былі, абяшчаючы дабравесьць. 8 Сядзеў жа адзін мужчына ў Лістры, каторы не валодаў нагамі сваімі, кульгавы ад улоньня маці свае, каторы ніколі не хадзіў. 9 Гэты чуў Паўлу гукаючага, каторы, уцеміўшыся ў яго і бачачы, што ён меў веру дзеля ўздараўленьня, 10 Сказаў вялікім голасам: „Стань проста на ногі свае!" і ён ускочыў, і хадзіў. 11 Гурбы ж, абачыўшы, што Паўла ўчыніў, узьнялі галасы свае палікаонску, кажучы: „Багове, перакінуўшыся ў людзёў, зышлі да нас!" 12 I назвалі Варнаву Зэўсам, а Паўлу Гэрмам, бо ён быў галоўны прамоўца. 13 Сьвятар жа Зэўсаў, што быў перад местам, прывёўшы валы і прынёсшы вянкі да брамы, хацеў з гурбамі абрачы аброк. 14 Але апосталы, Варнава а Паўла, пачуўшы, разьдзерлі адзецьці свае і кінуліся да гурбаў, крычачы а кажучы: 15 „Мужы! нашто вы гэта робіце? і мы людзі, падобныя прыродаю да вас, і прыносім вам дабравесьць, каб навярнуць вас ад марнасьцяў гэтых да жывога Бога, Каторы ўчыніў неба й зямлю, і мора, і ўсе ў іх; 16 Каторы ў мінулых пакаленьнях дазволіў усім народам хадзіць сваімі собскімі дарогамі, 17 Хоць запраўды не пакінуў Сябе бязь сьветчаньня, дзеючы дабро й даючы зь неба дождж а ўродлівыя поры, поўнячы ежаю а пацехаю сэрцы вашыя". 18 I, кажучы гэта ўсе, яны ледзь удзяржалі гурбы ад абраканьня ім. 19 Але прышлі Жыды з Антыёхі а Іконі, і пераканалі гурбы, і ўкаменавалі Паўлу, выцягнулі яго зь места, дапушчаючы, што ён памер. 20 Як жа вучанікі абступілі яго, ён устаў і пайшоў да места, а назаўтрае пайшоў з Варнаваю да Дэрвы. 21 I абясьціўшы дабравесьць гэтаму месту, і прыдбаўшы шмат вучанікаў, зьвярнуліся да Лістры а Іконі а Антыёхі, 22 Мацуючы душы вучанікаў, захочуючы іх трываць у веры і навучаючы, што шмат якімі атугамі маем увыйсьці ў гаспадарства Божае. 23 I прызначыўшы ім старшых у кажнай царкве, памаліўшыся з постам, паручылі іх Спадару, у Каторага ўверылі. 24 I, перайшоўшы перазь Пісыду, прышлі да Памфілі. 25 I, кажучы слова ў Перзе, зышлі да Аталі; 26 А стуль адплылі да Антыёхі, скуль былі паручаны ласцы Божай на працу, каторую й зьдзеялі. 27 I прыбыўшы, і зьбершы царкву, яны здалі лічбу ім з усяго, што Бог учыніў імі, і што Ён адчыніў паганам дзьверы веры. 28 I заставаліся немалы час із вучанікамі. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 I некэтрыя, зышоўшы зь Юдэі, навучалі братоў: „Калі не абрэжацеся подле абычаю Масеявага, ня можаце спасьціся". 2 А як Паўла а Варнава мелі немалую нязгоду а сьпярэчку зь імі, Паўла а Варнава і некатрыя іншыя былі прызначаны йсьці ў гэтай справе да Ерузаліму да апосталаў а старшых. 3 Дык, будучы прапушчаныя царквою, ішлі перазь Фініку а Самару, драбязна павядаючы праз навярненьне паган, і прычыніліся да вялікае радасьці ўсіх братоў. 4 Прыбыўшы ж да Ерузаліму, яны былі прыняты царквою а апосталамі а старшымі, і здалі лічбу з усяго, што Бог учыніў імі. 5 I паўсталі некатрыя з памеж тых, што, будучы з гэрэсі фарысэйскае, уверылі, і казалі, што маюць абразаць іх і расказаць ім дзяржаць закон Масеяў. 6 I зьберліся апосталы а сьвятарове разгледзіць гэтую справу. 7 Па вялікай сьпярэчцы, Пётра, устаўшы, сказаў ім: „Мужы браты! вы разумееце, што ад найраньшых дзён Бог з памеж вас абраў мяне, каб із вуснаў маіх пагане чулі слова дабравесьці і ўверылі; 8 I Бог, ведамец сэрца, даў ім сьветчаньне, даючы Духа Сьвятога, як і нам; 9 I ня ўчыніў розьніцы памеж нас і іх, ачысьціўшы сэрцы іхныя вераю. 10 Цяпер жа, нашто вы спробуеце Спадара, кладучы йго на шыю вучанікаў, каторага не маглі панесьці айцове нашы ані мы ? 11 Але мы верым, што спасемся ласкаю Спадара Ісуса, тэю самаю сьцежкаю, як і яны". 12 I ўся множасьць маўчэла, і слухалі Варнаву а Паўлу, што павядалі праз знакі а чудосы, якія Бог учыніў імі паганам. 13 А як яны змоўклі, адказаў Якаў, кажучы: „Браты, паслухайце мяне! 14 Сымон паведаў, як Бог найперш даведаўся, каб узяць із паган люд да імені Свайго. 15 I з гэтым згаджаюцца словы прарокаў, як напісана: 16 ,Потым зьвярнуся, і адбудую ўпалы будан Давідаў, і адбудую разьвярненьні яго, і пастанаўлю яго, 17 Каб шукалі Спадара засталыя людзі і ўсі народы, над якімі гукана імя Мае, кажа Спадар, што чыне гэта. 18 Ведамныя Богу ад вечнасьці ўсі працы Ягоныя'. 19 Затым я пастанавіў не задаваць клопату тым, што з паган наварачаюцца да Бога, 20 А напісаць ім, каб узьдзержаваліея ад забрудзяненьня балванамі і ад бязулства, і ад задушанага, і ад крыві, і не рабілі іншым таго, чаго ня хочуць сабе. 21 Бо Масей ад старавечных пакаленьняў мае ў кажным месьце тых, што абяшчаюць яго, чытаны ў бажніцах кажнае сыботы". 22 Тады бачылася добрым апосталам а сьвятаром із усёй царквою, паслаць абраных з памеж сябе з Паўлам а Варнаваю да Антыёхі: Юду, званага Варсава, а Сілу, мужоў-правадыроў памеж братоў. 23 Напісаўшы пераз рукі іхныя: „Апосталы а старшыя а браты братом, што з памеж паган ув Антыёсе а Сыры а Кіліццы: здарованьне! 24 3 тае прычыны, што мы пачулі, што некатрыя, прышлыя ад нас, задалі вам клопату словамі, захістаўшы душы вашы, кажучы, што маеце быць абразаны й дзяржаць Закон, чаго мы ім не паручалі; 25 Дык бачылася добрым нам, дайшоўшы да адназгоднага рассудку, паслаць абраных мужоў да вас із нашымі любовымі Варнаваю а Паўлам, 26 Мужамі, што далі жыцьцё свае дзеля імені Спадара нашага. Ісуса Хрыста. 27 Дык мы паслалі Юду а Сілу, каторыя самы скажуць вам і словамі тое самае. 28 Бо бачылася Духу Сьвятому й нам не накладаць на вас болыпага цяжару, апрача гэтага канечне патрэбнага: 29 Узьдзержавацца ад абраканага балваном і ад крыві, і ад задушанага, і ад бязулства. Дзержачы гэта, добра зробіце. Бывайце здаровы!" 30 Дык яны, будучы выпраўленыя, зышлі да Антыёхі і, зьбершы множасьць, даручылі ліст. 31 I, прачытаўшы ліст, яны цешыліся з даменьня гэтага. 32 Юда ж а Сіла, будучы самы прарокамі, дамянялі братом чысьленымі гутаркамі і ўмацавалі іх. 33 Як яны пабылі там якісь час, яны ў супакою былі адпушчаны братамі да тых, што іх паслалі. 34 Сілу, адылі, бачылася застацца там, а Юда зьвярнуўся да Ерузаліму. 35 Паўла ж а Варнава заставаліся ўв Антыёсе, вучачы а абяшчаючы слова Спадарова із шмат якімі іншымі. 36 За колькі ж дзён Паўла сказаў Варнаве: „Зьвярнімася й даведаймася да братоў у кажным месьце, ідзе мы абяшчалі слова Спадарова, як яны маюцца". 37 Варнава ж пазычыў узяць із сабою таксама Яана, званага Маркам; 38 Але Паўла думаў, што ня добра браць із сабою таго, каторы адышоў ад іх із Памфілі і ня йшоў зь імі да тае працы. 39 I паўстала войстрая сьпярэчка, ажно яны разлучыліся адзін із адным; Варнава ўзяў Марку із сабою і паплыў да Кіпры; 40 А Паўла, абраўшы Сілу, пайшоў, будучы паручаны братамі ласцы Божай. 41 1 праходзіў Сыру а Кіліку, мацуючы цэрквы. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
16 I зышоў ён да Дэрвы а Лістры. I вось, быў там адзін вучанік, імям Цімох, сын Жыдзіцы верніцы, але бацька Грэк; 2 Празь яго сьветчылі браты ў Лістры а Іконі. 3 Паўла зычыў, каб ён ішоў ізь ім; і ўзяўшы, абрэзаў яго дзеля Жыдоў, што былі ў тых месцах, бо ўсі ведалі, што бацька ягоны быў Грэк. 4 А як яны праходзілі па местах, перадавалі ім заховаваць пастановы, прызначаныя апосталамі а старшымі ў Ерузаліме. 5 Дык цэрквы мацніліся ў веры і што дня павялічаліся лікам. 6 Як прайшлі Фрыгу а Ґаляцкі край, забараніў ім Дух Сьвяты казаць слова ўв Азі. 7 Зышоўшы да Місі, прабавалі йсьці да Віфіні, але Дух Ісусаў не дазволіў ім. 8 Мінуўшы ж Місю, зышлі да Троады. 9 I зьявілася відзень Паўлу ночы: стаў адзін Македанянін, молячы яго й кажучы: „Перайшоўшы да Македоні, памажы нам". 10 I як ён відзеў відзень, зараз мы сілаваліся йсьці да Македоні, зрабіўшы вывад, што Бог пагукаў нас абяшчаць там дабравесьць. 11 Дык, адплыўшы ад Троады, проста прыбылі да Самотракі, а назаўтрае да Неаполю, 12 Скуль жа да Піліпаў, каторае першае места гэтае часьці Македоні, колёня. I заставаліся ў гэтым месьце колькі дзён. 13 У сыботні ж дзень вышлі за браму да ракі, ідзе бываў звычай маліцца; і, сеўшы, гукалі жанкам, што былі зьбершыся. 14 I адна жонка, імям Ліда, зь места Тыятыра, прадаўніца шкарлату, што сьціла Бога, слухала; і Спадар адчыніў сэрца ёй уважаць, што казаў Паўла. 15 Як жа яна ахрысьцілася а хатнія ейныя, яна прасіла, кажучы: „Калі вы ўважалі мяне за верную Спадару, увыйдзіце ў дом мой і пабудзьце". I яна прынучыла нас. 16 I прыгадзілася, як мы йшлі да месца малітвы, што стрэлася нам адна дзеўка, каторая мела духа вешчаваньня; яна давала гаспадаром сваім шмат прыбытку вешчаваньням. 17 Яна, ідучы за Паўлам а намі, крычэла, кажучы: „Гэтыя людзі слугі Навышняга Бога, каторыя абяшчаюць нам дарогу спасеньня". 18 А гэта яна рабіла шмат дзён. Паўла ж, парушыўшыся, абярнуўся й сказаў духу: „Імям Ісуса Хрыста расказую табе выйсьці зь яе". I вышаў тае ж гадзіны. 19 I бачачы гаспадары ейныя, што шчэзла надзея прыбытку іхнага, нялі Паўлу а Сілу і пацягнулі на рынак да ўраднікаў. 20 I, прывёўшы іх да прэтораў, сказалі: „Гэтыя людзі, будучы Жыдамі, парушаюць места нашае 21 I агалашаюць звычаі, каторых мы Рымляне ня маем права прыймаць або паўніць. 22 I груд таксама паўстаў на іх; і прэторы, зьняўшы зь іх адзецьце, далі загаду сьцёбаць. 23 I, даўшы ім шмат вытняў, укінулі ў вязьніцу, расказаўшы вязьнічнаму вартаўніку моцна сьцерагчы іх; 24 Каторы, адзяржаўшы такое расказаньне, укінуў іх у нутраную вязьніцу і ногі іхныя замкнуў у калодкі. 25 I а поўначы Паўла а Сіла, молячыся, хвалілі Бога пяцьцём, і вязьні слухалі іх. 26 I разам было вялікае траееньне зямлі, ажно поды вязьніцы затрэсьліся, і ўсі дзьверы якга рашчыніліся, і путы ўсіх распуталіся. 27 А вартаўнік, прачхнуўшыся й абачыўшы, што дзьверы вязьніцы рашчыненыя, агаліў меч і вось, вось, гатоў быў забіцца, думаючы, што вязьні ўцяклі. 28 Але Паўла выгукнуў вялікім голасам, кажучы: „Не рабі сабе ніякага ліха, бо ўсі мы тут!" 29 I, папрасіўшы сьветла, ён убег і, калоцячыся, паў перад Паўлам а Сілаю. 30 I, вывеўшы іх вонкі, сказаў: „Спадарове, што імне належа рабіць, каб спасьціся?" 31 Яны ж сказалі: „Вер у Спадара Ісуса, і спасешся ты а дом твой". 32 I гукалі яму слова Спадарова і ўсім, што былі́́ ў доме ягоным. 33 I ўзяў іх тае ж гадзіны ночы, і абмыў раны іхныя, і без адвалокі хрысьціўся ён і ўсі ягоныя. 34 I, прывёўшы іх да дому свайго, заслаў стол і цешыўся з усім домам сваім, што ўверыў у Бога. 35 Як разаднела, прэторы паслалі паслугачых сказаць: „Выпусьці гэных людзёў". 36 Вартаўнік жа паведаміў гэтыя словы Паўлу: „Прэторы прыслалі, каб вы былі вывальнены; дык выйдзіце цяпер і йдзіце ў супакою". 37 Але Паўла сказаў ім: „Нас, Рымлян, незасуджаных прынародна білі і ўкінулі нас у вязьніцу, а цяпер тойма? Не, няхай самы прыйдуць і вывядуць нас". 38 Паслугачыя паведамілі гэтыя словы прэторам, і тыя спалохаліся, як пачулі, што яны Рымляне. 39 I, прышоўшы, малілі, і, вывеўшы, прасілі выйсьці зь места. 40 Вышаўшы зь вязьніцы, яны прышлі да Ліды, і, абачыўшы братоў, дамянілі ім, і адышлі. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
17 I падарожжуючы пераз Амфіполь а Аполёню, яны прышлі да Салуня, ідзе была бажніца жыдоўская. 2 Тады Паўла, подле звычаю свайго, увыйшоў да іх і тры сыботы разважаў зь імі зь Пісьма, 3 Адчыняючы й даводзячы, што Хрыстос меў цярпець і ўскрэснуць ізь мертвых, і што гэты Хрыстос ё Ісус, Каторага абяшчаю вам. 4 I некатрыя зь іх пераканаліся і прылучыліся да Паўлы а Сілы, і з Грэкаў, што сьцілі, вялікая множасьць, і з выдатных жанок ня мала. 5 Але Жыды, пазавідаваўшы і ўзяўшы некатрых нягоднікаў з памеж дзяньгубаў з торгу, зьберліся гурбаю, збунтавалі места і, напаўшы на дом Ясонаў, сілаваліся вывесьці іх да гурбы. 6 Не знайшоўшы ж іх, павалаклі Ясона й некатрых братоў да месцкае ўлады, крьічачы: „Гэтыя, што перавярнулі сьвет дагары нагамі, прыбылі таксама сюды! 7 I Ясон прыняў іх, і яны дзеюць супроці загадаў цэсаравых, кажучы, што ё другі кароль, Ісус". 8 I парушылася гурба і месцкая ўлада, як пачулі гэта. 9 Але, узяўшы заруку зь Ягона а із засталых, пусьцілі іх. 10 Браты ж без адвалокі выправілі ночы Паўлу а Сілу да Веры, куды прыбыўшы, яны пайшлі да бажніцы жыдоўскае. 11 Гэтыя ж былі дабрараднейшыя за тых салунскіх; яны прынялі Слова з усёй гатоўю, што дня дасьлядуючы Пісьмо, ці гэта так. 12 I шмат хто зь іх уверыў, і з пачэсьлівых грэцкіх і з мужчын ня мала. 13 Але як салунскія Жыды даведаліся, што і ў Веры Паўла абяшчаў слова Божае, яны прышлі таксама туды, узрушаючы а бунтуючы. 14 I тады без адвалокі браты выправілі Паўлу йсьці аж да мора; а Сіла а Цімох засталіся там. 15 Тыя ж, што прапушчалі Паўлу, прывялі яго аж да Атэн і, адзяржаўшы расказаньне да Сілы а Цімоха, каб яны прышлі да яго так борзда як магчыма, адышлі. 16 Як Паўла чакаў іх ув Атэнах, дух ягоны ўзрушаўся, бачачы гэтае места, поўнае балваноў. 17 Дык ён разважаў у бажніцы із Жыдамі і з тымі, што сьцілі, і што дня на таргу із сустраканымі. 18 Некатрыя таксама з эпікурскіх а стоіцкіх філёзофаў сьперачаліся зь ім. I некатрыя казалі: „Што хоча сказаць гэты пустамлён?" А іншыя: „Здаецца гэта абесьнік чужых дэманаў, бо ён абяшчаў дабравесьць Ісуса а ўскрысеньне". 19 I, узяўшы яго, прывялі да Арэопаґу, кажучы: „Ці можам мы ведаць, што гэта за новая навука, каторую ты павядаеш? 20 Бо прыносіш штось зумяваючае ў вушы нашы. Затым хочам ведаць, што гэта значыцца? 21 Атэняне ж усі і чужаземцы, што прабывалі там, ні ў чым іншым не праводзілі час, як у павяданьню й слуханьню навінаў. 22 I, стаўшы Паўла сярод Арэопаґу, сказаў: „Атэняне! з усяго бачу, што вы асабліва набожныя; 23 Бо, праходзячы й аглядаючы вашы сьвятасьці, я знайшоў таксама аброчнік, на каторым нарЬісаванэ.: ,Няведамаму Богу'. Дык таго, каторага вы сьціц́, ня ведаючы, я абяшчаю вам. 24 Бог, што ўчыніў сьвет і ўсе, што ё на ім, будучы Спадаром неба й зямлі, не ў дамох, зробленых рукамі, жывець 25 I не патрабуе службы рук людзкіх, быццам патрабуючы чаго-колечы, Сам даець усяму жыцьцё а дыханьне а ўсе. 26 I ўчыніў з аднае крыві людзёў кажнага народу па ўсім відзе зямлі, прызначыўшы наканаваныя часы й граніцы жыхараньню іх, 27 Каб яны шукалі Бога, ці не адчуюць Яго і ці ня знойдуць Яго, хоць Ён і недалёка ад кажнага з нас; 28 Бо ,мы ў Ім жывем, і кратаемся, і існуем', як і запраўды некатрыя з вашых паэтаў казалі: ,Бо мы й атожылы Ягоныя'. 29 Дык мы, будучы атожыламі Божымі, ня маем думаць, што Боства падобнае да золата, або да срэбла, або да каменя, выразанае мастацтвам і ўвабражэньням людзкім. 30 Дык Бог, не зважаючы на час неведзі, цяпер расказуе ўсім людзём, каб усюдых каяліся; 31 Бо Ён прызначыў дзень, у каторым мае судзіць зямлю ў справядлівасьці прызначаным Ім Мужам, даўшы довад усім, ускрысіўшы Яго зь мертвых". 32 Пачуўшы праз ускрысеньне зь мертвых, некатрыя сьміяліся, а іншыя мовілі: „Паслухаем цябе праз гэта другі разам". 33 Дык Паўла вышаў з памеж іх. 34 Некатрыя ж мужы, прылучыўшыся да яго, уверылі; памеж іх быў Дзяніс Арэопаґіт а жонка, на ймя Дамар, і іншыя зь імі. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
18 Просьле гэтага, пакінуўшы Атэны, ён прышоў да Карынту. 2 I знайшоўшы якогась Жыда, на ймя Аквіла, родам із Понту, што кагадзе прыбыў з Італі, і Прыськілу, жонку ягоную (бо Кляўд казаў усім Жыдом пакінуць Рым), прышоў да іх; 3 І, быўшы аднолькавага рамяства, застаўся ў іх і рабіў; бо рамяством іхным было гатаваць буданы. 4 Кажную ж сыботу ён разважаў у бажніцы і пераконаваў Жыдоў а Грэкаў. 5 А як зышлі з Македоні Сіла а Цімох, Паўла, ацяжараны ў духу словам, урочыста сьветчыў Жыдом, што Ісус ё Хрыстос. 6 Але як яны працівіліся й блявузґалі, ён атрос адзецьце свае й сказаў ім: „Кроў ваша на галаву вашу; я чысты; адгэтуль пайду да паган". 7 I, адышоўшы стуль, прышоў да дому аднаго чалавека, на ймя Юст, што сьціў Бога, каторага дом стыкаўся з бажніцаю. 8 Крысп жа, начэльнік бажніцы, уверыў у Спадара з усім домам сваім, і шмат хто з Корынцян, слухаючы, уверылі й ахрысьціліся. 9 Спадар жа сказаў у відзені ночы Паўлу: „Ня бойся, але кажы і не змаўкай; 10 Бо Я з табою, і ніхто ня ўкрыўдзе цябе; бо ў Мяне шмат людзёў у гэтым месьце". 11 I ён заставаўся год а шэсьць месяцаў, вучачы іх слова Божага. 12 А як Ґалё быў праконсулам ув Ахаі, Жыды згодна паўсталі на Паўлу і прывялі яго да трыбуналу, 13 Кажучы: „Гэты пераконуе людзёў сьціць Бога супроці Закону". 14 Як жа Паўла хацеў адчыніць вусны, Ґалё сказаў Жыдом: „Жыды! калі б запраўды была якая крыўда, альбо выступнасьць, я цярпеў бы вас. 15 Але калі будзе сьпярэчка праз слова а ймёны а Закон вашы, разглядайце самы: я не манюся быць судзьдзёю ў гэтым". 16 I прагнаў іх ад суду. 17 А ўсі Грэкі, схагііўілы Сосьфена, начэльніка бажніцы, білі яго перад трыбуналам; і Ґалё ані не парушаўся гэтым. 18 Паўла ж, пабыўшы яшчэ шмат дзён, разьвітаўся з братамі і паплыў да Сыры, - і зь ім Прыськіла а Аквіла, - агаліўшы галаву ў Кенхрэях, бо ўчыніў абятніцу. 19 Прыбыўшы да Ефэсу, пакінуў іх там, сам жа, увыйшоўшы да бажніцы, даводзіў Жыдом. 20 А як яны прасілі яго пабыць даўжэй, ён не згадзіўся, 21 Але разьвітаўся зь імі, кажучы: „Я маю канечне сьвяткаваць надыходзячае сьвята ў Ерузаліме; да вас ізноў зьвярнуся, калі будзе Божая воля"; і адплыў зь Ефэсу (Аквіла ж а Прыськіла засталіся ў Ефэсе). 22 Высеўшы ў Цэсарэі, ён прышоў, паздароваў царкву і зышоў да Антыёхі. 23 Правёўшы там якісь час, адышоў і хадзіў зь месца да месца з парадку па краю Ґаляцкім а Фрыґі, мацнячы ўсіх вучанікаў. 24 I якісь Жыд, на ймя Аполёс, родам із Аляксандры, муж вымоўны, моцны ў Пісьме, прыбыў да Ефэсу. 25 Ён быў навучаны дарогі Спадаровае і, палаючы духам, гукаў а вучыў дакладна празь Ісуса, знаючы толькі хрэст Яанаў. 26 I ён пачаў адважна гукаць у бажніцы. Паслухаўшы яго, Прыськіла а Аквіла прынялі яго і дакладней зьясьнілі яму Дарогу Спадарову. 27 I як ён маніўся йсьці да Ахаі, браты пісалі да вучанікаў, сьхінаючы іх сардэчна прыняць яго; і ён, прышоўшы туды, шмат памагаў тым, што ўверылі пераз ласку; 28 Бо ён прынародна моцна зьбіваў цьверджаньні жыдоўскія, даводзячы Пісьмом, што Ісус быў Хрыстос. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
19 I сталася, як Аполёс быў у Карынце, што Паўла, прайшоўшы вышнія часьці, прышоў да Ефэсу і, знайшоўшы некатрых вучанікаў, 2 Сказаў ім: „Ці вы, уверыўшы, прынялі Сьвятога Духа?" А яны яму: „Мы нават ня чулі, ці ё Дух Сьвяты". I ён сказаў: „Дык у што вы ахрышчаны?" Яны сказалі: „У хрэст Яанаў". 4 Паўла ж сказаў: „Яан запраўды хрысьціў хрыстом каяты, кажучы люду, каб верылі ў Ідучага просьле яго, значыцца ў Ісуса". 5 Пачуўшы гэта, яны ахрысьціліся ў імя Спадара Ісуса. 6 I, як Паўла ўзлажыў рукі на іх, зышоў на іх Дух Сьвяты, і яны гукалі мовамі і праракалі. 7 А ўсіх было каля двананцацёх мужоў. 8 Увыйшоўшы ж у бажніцу, ён адважна гукаў тры месяцы, навучаючы а пераконуючы праз гаспадарства Божае. 9 А як некатрыя закалянелі й ня верылі, гукаючы ліха на Дарогу перад множасьцяй, ён вышаў ад іх і аддзяліў вучанікаў, навучаючы што дня ў школе якогась Тырана. 10 I гэта было звыш двух год, так што ўсі жыхары Азі, Жыды й Грэкі, чулі слова Божае. 11 I Бог чыніў вялікія, надзвычайныя ўчынкі рукамі Паўлавымі, 12 Ажно насаткі а папяразкі прыносілі ад цела ягонага на хворых, і хваробы пакідалі іх, і злыя духі выходзілі зь іх. 13 Тады й некатрыя із жыдоўскіх хадзякаў-закліньнікаў спрабавалі гукаць імя Спадара Ісуса на апанаваных злымі духамі, кажучы: „Заклінаю вас Ісусам, каторага абяшчае Паўла". 14 Былі там якіясь сямёх сыноў Ськевы, найвышшага сьвятара жыдоўскага, каторыя рабілі гэта. 15 Але злы дух, адказуючы, сказаў ім: „Ісуса запраўды знаю, і Паўла імне ведамны, але хто вы?" 16 I кінуўся на іх чалавек, у каторым быў злы дух, і здолеў іх, так што яны ўцяклі голыя а зьбітыя. 17 I сталася гэта ведама ўсім, што жылі ў Ефэсе, Жыдом і Грэкам, і напаў страх на ўсіх іх, і ўзьвялічана было імя Спадара Ісуса. 18 I шмат хто з тых, што ўверылі, прыходзіў, спавядаючыся й азнаймуючы свае ўчынкі. 19 I ладне тых, што займаліся чарамі, прынесьлі кнігі свае, і спалілі іх перад усімі, і палічылі цану іх, і знайшлі на пяцьдзясят тысячаў штукаў срэбла. 20 3 такой моцаю расло а перамагала слова Спадарова. 21 А як гэта зьдзеялася, Паўла замерыў у духу сваім, прайшоўшы Македоню а Ахаю, ісьці да Ерузалітлу, кажучы: „Пабыўшы там, я маю бачыць і Рым'. 22 I паслаўшы да Македоні двух із слугачых сваіх, Цімоха а Эраста, сам застаўся да часу ўв Азі. 23 I прыгадзілася таго часу немалое ўзрушэньне каля Дарогі Божае; 24 Бо хтось, на ймя Зьмітра, срэбранік, што станавіў дамы Артэміды, даючы немалы прыбытак мастаком, 25 Каторых зьбершы і тых, што ў такім рамястве рабілі, сказаў: „Мужы, вы цяміце, што наш дабрабыт залежа ад гэтае работы. 26 I вы бачыце й чуеце, што ня толькі ў Ефэсе, але блізу па ўсёй Азі гэты Паўла пераканаў і адвярнуў вялікую грамаду, кажучы, што не багі тыя, каторыя зроблены рукамі. 27 Цяпер ня толькі небясьпечнасьць нам, што наш занятак апынецца ў няславе, але таксама, што сьвятыню вялікае багіні Артэміды будуць мець за нішто, і будзе зьнішчана вялікасьць тае, каторую сьціць уся Азя а сьвет". 28 Пачуўшы ж гэта і шалеючы ад злосьці, яны крычэлі, кажучы: „Вялікая Артэміда Ефэская!" 29 I места стала поўнае сумятні, і згодна яны чханулі да тэатру, схапіўшы Ґая а Арыстарха, Македонян, спадарожнікаў Паўлавых. 30 Як жа Паўла хацеў увыйсьці ў люд, вучанікі не дапусьцілі яго. 31 I таксама некатрыя з начэльнікаў аскіх, што былі прыяцелямі ягонымі, паслаўшы да яго, упорыста прасілі ня кідацца да тэатру. 32 Адныя крычэлі адно, другія - другое, бо гурба была ў сумятні, і бальшыня ня ведала, дзеля чаго яны зышліся. 33 3 гурбы ж высунулі наперад якогась Аляксандру, каторага Жыды сулілі. Аляксандра, кіўнуўшы рукою, хацеў аправіцца перад людам. 34 Але, пазнаўшы, што ён Жыд, у вадзін голас усі крычэлі каля дзьвюх гадзінаў: ,,Вялікая Артэміда Ефэская!" 35 Месцкі ж пісар, супакоіўшы гурбу, сказаў: „Мужы Ефэсяне, хто ня ведае, што места Ефэскае ё апякун сьвятыні Артэміды вялікае й абраза, спалага зь неба (Дыёпэта) ? 36 Калі ж гэта бесьпярэчна, надабе, каб вы супакоіліся і не рабілі нічога стрым галаву. 37 А вы прывялі гэтых людзёў, каторыя сьвятыні ня грабілі, ані блявузґалі на вашу багіню. 38 Калі ж Зьмітра а мастакі, што зь ім, маюць жалабу на каго, ё суд і ё проконсулы: няхай пазываюць адзін аднаго. 39 Калі ж шукаеце чаго іншага, то гэта можа быць разьвязана на праўным збору. 40 Бо мы ў небясьпечнасьці за сталае сядні быць абвінаванымі ў узрушэньню, бо нямаш ніякае прычыны, каторай бы мы маглі аправіць гэткі збой". 41 Сказаўшы гэта, ён распусьціў гурбу. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
20 Як жа сумятня перастала, Паўла, пагукаўшы вучанікаў і разьвітаўшыся зь імі, пайшоў да Македоні. 2 Прайшоўшы ж тыя часьці і дамяняўшы шмат якімі словамі, прышоў да Грэцы. 3 Прабыў там тры месяцы. Як жа, з прыгоды ізрадлівае змовы, учыненае на яго Жыдамі, ён хацеў плысьці да Сыры, прышло яму ўдум зьвярнуцца пераз Македоню. 4 I прапушчалі яго аж да Азі Сопатэр Піранок, Веранін, а із Салунцаў Арыстарх а Сэкунд а Ґай Дэрвянін а Цімох, і Азяне Тыхік а Трахім. 5 Яны, вышаўшы наперад, чакалі нас у Троадзе. 6 А мы выплылі зь Піліпаў па праснаковых днёх і прыбылі да іх да Троады за пяць дзён, ідзе прабылі сем дзён. 7 Першага ж дня тыдня, як мы былі зьбершыся ламіць хлеб, Паўла мовіў да іх, манючыся назаўтрае адыйсьці, і працягнуў размову да поўначы. 8 I было шмат сьветлаў у вышнім пакою, ідзе мы былі зьбершыся. 9 I адзін маладзён, на ймя Еўтых, седзячы на аконнай абсадзе, глыбака заснуў у часе даўгое мовы Паўлавае і, пахіснуўшыся сонны, зваліўся з трэйцяе пятры на далоўе, і быў падняты мертвым. 10 Паўла ж, зышоўшы, паў на яго і, абняўшы, сказаў: „Не бядуйце, бо жыцьцё ягонае ёсьць у ім". 11 Узышоўшы ж а праламіўшы хлеб а еўшы, гутарыў доўга, аж да золку, потым адышоў. 12 Прымеж тога прывялі дзяцюка жывога, і нямала ўсьцешыліся. 13 А мы, прышоўшы ўперад на караб, паплылі да Ас, узяць там Паўлу, бо ён так загадаў, манючыся сам ісьці пехатой. 14 Як жа ён зышоўся з намі ўв Асе, узяўшы яго, мы прыбылі да Мітыліны. 15 I, адплыўшы стуль, назаўтрае былі супроці Хіосу, а наступнога дня прыплылі да Самосу і, пабыўшы ў Троґілі, наступнога дня прыбылі да Мілету; 16 Бо Паўла пастанавіў абмінуць Ефэс, каб ня длякацца ўв Азі, бо ён барзьдзіў, калі магчыма, быць на дзень Пяцідзясятніцы ў Ерузаліме. 17 Зь Мілету ж, паслаўшы да Ефэсу, ён наказаў прыбыць старшым царквы. 18 I, як яны прышлі да яго, ён сказаў ім: „Вы ведаеце, як я зь першага дня, каторага прыбыў да Азі, увесь час быў із вамі, 19 Служачы Спадару з усей пакораю а ізь слязьмі, сярод спакусаў, што прылучаліся імне із змовы Жыдоў; 20 Як я ня зьдзержаваўся ад нічога карыснага, праз што б вам не абяшчаў і чаго ня вучыў бы вас прынародна і з дому ў дом, 21 Урочыста сьветчачы Жыдом а Грэкам каяту перад Богам і веру ў Спадара нашага Ісуса Хрыста. 22 I цяпер, вось, зьвязаны духам, іду да Ерузаліму, ня ведаючы, што станецца імне ў ім; 23 Адно Дух Сьвяты ў кажным месьце ўрочыста сьветча імне, кажучы, што путы а атуга чакаюць мяне. 24 Але я ня маю жыцьця свайго за якую-колечы вартасьць ані за каштоўнае самому сабе, адно каб скончыць дзеяльнасьць сваю й службу, што я прыняў ад Спадара Ісуса, урочыста сьветчыць дабравесьць ласкі Божае. 25 I цяпер, вось, я ведаю, што наперад віду майго не абачыце вы ўсі, меж каторых я хадзіў, абяшчаючы гаспадарства Божае. 26 Затым сьветчу вам гэтага дня, што чысты я ад крыві ўсіх; 27 Бо я ня зьдзержаваўся ад абяшчаньня вам усяе рады Божае. 28 Дык рупцеся праз самых сябе а праз усю чараду, у каторай Дух Сьвяты пастанавіў вас за нагляднікаў, пасьвіць царкву Божую, каторую ён прыдбаў собскай крывёю Сваёй. 29 Я ведаю, што, па адыходзе маім, увыйдуць памеж вас злыя ваўкі, што не шкадуюць царквы; 30 I з памеж вас самых паўстануць людзі, што будуць гукаць крутадушнае, каб пацягнуць вучанікаў за сабою. 31 Затым будзьце чукавыя, памятуючы, што тры гады ўдзень і ночы я не пераставаў ізь сьлязьмі навучаць кажнага з вас. 32 I цяпер паручаю вас Богу а слову ласкі Ягонае, Каторы можа пабудаваць вас і даць вам спадак памеж усіх пасьвячаных. 33 Срэбла, ані золата, ані адзежы я ад нікога не пажадаў. 34 Вы самы ведаеце, што гэтыя рукі служылі да патрэбаў маіх і тых, што былі з імною. 35 Я паказаў вам усім, што, так працуючы, маем памагаць слабым і памятаваць словы Спадара Ісуса, што Ён Сам сказаў: „Шчасьлівей даваць, чымся браць". 36 I, сказаўшы гэта, Ён укляк і маліўся з усімі імі. 37 I быў вялікі плач у вусіх, і, падаючы на шыю Паўлу, горача цалавалі яго. 38 Асабліва балела ім ад слова, каторае ён сказаў ім, што наперад яны не абачаць віду ягонага. I прапушчалі яго аж да карабля. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
21 Як жа мы, расстаўшыся зь імі, адплылі, дык простай дарогаю прыплылі да Косу, назаўтрае да Родосу і стуль да Патары. 2 I засьпеўшы караб, што йшоў да Фінікі, узышлі на яго й адплылі. 3 I відаць быў Кіпра, і, пакінуўшы яго палеве, мы плылі да Сыры, і выселі ў Тыру, бо там караб меў выкласьці свой наклад. 4 І, засьпеўшы вучанікаў, заставаліся там сем дзён. Яны з Духа казалі Паўлу ня йсьці да Ерузаліму. 5 Як жа скончыліся гэтыя дні, вышлі й пайшлі, і нас прапушчалі ўсі із жанкамі а дзецьмі аж да места; а на беразе, уклякшы, памаліліся. 6 I, разьвітаўшыся адзін із адным, мы ўзышлі на караб, а яны зьвярнуліся двору. 7 Мы ж, скончыўшы плаўбу, прыбылі з Тыру да Птолемаіды і, паздароваўшы братоў, засталіся адзін дзень ізь імі. 8 А назаўтрае Паўла а мы, бытыя зь ім, вышаўшы, прышлі да Цэсарэі і, увыйшоўшы ў дом Піліпа евангелістага, аднаго ізь сямёх, заставаліся ў яго. 9 У яго былі чатыры дачкі дзявушчыя, праракаючыя. 10 Прымеж тога, як мы заставаліся ў іх шмат дзён, прышоў зь Юдэі якісь прарока, на ймя Агаў; 11 I, увыйшоўшы да нас, узяў пояс Паўлаў і, зьвязаўшы сабе рукі й ногі, сказаў: „Гэтак кажа Дух Сьвяты: мужа, чый гэты пояс, гэтак зьвяжуць у Ерузаліме Жыды і выдадуць у рукі паган". 12 Як жа мы пачулі гэта, то й мы й тамашнія прасілі, каб ён ня йшоў да Ерузаліму. 13 Але Паўла адказаў: „Што вы робіце, плачучы а немарасьцячы сэрца мае? бо я гатоў ня толькі быць зьвязаным, але таксама памерці ў Ерузаліме за імя Спадара Ісуса". 14 Ня здолеўшы ўмовіць яго, мы змоўклі, кажучы: „Станься воля Спадарова!" 15 Просьле гэтых дзён, прыгатаваўшыся, пайшлі мы да Ерузаліму. 16 I з вучанікаў з Цэсарэі йшлі з намі, вядучы якогась Мнасона, Кіпраніна, даўнейшага вучаніка, у каторага мы былі б на гасподзе. 17 А, як мы прыбылі да Ерузаліму, браты рада прынялі нас. 18 А назаўтрае Паўла прышоў з намі да Якава, і ўсі старшыя прышлі туды. 19 I, паздароваўшы іх, ён паведаў з парадку ўсе, што Бог учыніў службаю ягонай. 20 Яны ж, пачуўшы, славілі Бога і сказалі яму: „Бачыш, браце, колькі тысячаў ёсьць із Жыдоў, што ўверылі, і ўсі рупатлівыя праз Закон. 21 Але празь цябе маюць ведамку, што ты вучыш усіх Жыдоў, што памеж народаў, адступніцтва ад Масея, кажучы, што яны ня маюць абразаць дзеці свае ані заховаваць абычаі. 22 Дык што ж? Множасьць канечне зьбярэцца, бо пачуюць, што ты прышоў. 23 Зрабі ж, што мы скажам тэ: ёсьць у нас чатыры чалавекі, што маюць на сабе абятніцы. 24 Вазьмі іх, і ачысьціся зь імі, і заплаці выдаткі за іх, каб яны агалілі галавы свае, - і даведаюцца ўсі, што няма нічога праўдзівага з чутага імі празь цябе, але што й сам ты жывеш заховуючы Закон. 25 А ўзглядам тых, што ўверылі з паган, то мы пісалі, пастанавіўшы, каб яны ўзьдзержаваліся ад абраканага балваном, ад крыві, ад задушанага і ад бязулства". 26 Тады Паўла, узяўшы тых мужоў, назаўтрае ачысьціўшыся, увыйшоў зь імі ў сьвятыню, асьвятчаючы, што дні ачышчэньня скончаны і абрэчаны аброк за кажнага зь іх. 27 Як жа сем дзён канчаліся, Жыды з Азі, абачыўшы яго ў сьвятыні, узрушылі ўсю гурбу і наклалі рукі на яго, 28 Крычачы: „Мужы ізраельскія, памажыце! гэты чалавек усіх усюдых вуча супроці люду а Закону а месца гэтага, а нават прывёў Грэкаў у сьвятыню і збудзеніў сьвятое месца". 29 Бо перад тым яны бачылі зь ім у месьце Трахіма Ефэсяніна й думалі, што Паўла быў увёўшы яго ў сьвятыню. 30 I ўсе места ўзрушылася, і зьбегліся людзі; і, схапіўшы Паўлу, пацягнулі яго вон ізь сьвятыні, і якга замкнёны былі дзьверы. 31 Як жа яны хацелі забіць яго, ведамка прышла да тысячніка аддзелу, што ўвесь Ерузалім узрушыўся. 32 Ён, зараз узяўшы жаўнераў а сотнікаў, пабег на іх. Яны ж, абачыўшы тысячніка а жаўнераў, перасталі біць Паўлу. 33 Тады тысячнік, прышоўшы, узяў яго й казаў закаваць двума ланцугамі, і пытаўся, хто ён і што зрабіў. 34 У гурбе ж крычэлі адныя адно, другія другое. Ён жа, ня могучы з прычыны сумятні даведацца нічога пэўнага, расказаў весьці яго да гораду. 35 Як жа ён быў на ўсходках, жаўнерам давялося несьці яго з прычыны ўсілства гурбы, 36 Зо множасьць люду йшла за ім, крычачы: „Вон яго!" 37 Ля ўходу ў горад Паўла сказаў тысячніку: „Ці можна імне сказаць тэ штось?" А гэты сказаў: „Ты знаеш пагрэцку? 38 Дык ці ня ты тый Егіпцянін, што надоечы ўзьняў бунт і вывеў на пустыню чатыры тысячы чалавекаў, гэных разбойнікаў (Сыкоран)". 39 Паўла ж сказаў: „Я Жыд, Тарсянін, грамадзянін не апошняга места кіліцкага; дык, калі ласка, дазволь імне прамовіць да люду". 40 Як жа тый дазволіў, Паўла, стоячы на ўсходках, кінуў рукою люду і, як сталася вялікая цішыня, прамовіў да іх гэбрэйскай моваю, кажучы: 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
22 „Мужы браты й айцове, паслухайце цяпер мае аправеньне перад вамі". 2 Пачуўшы, што ён загукаў да іх гэбрэйскай моваю, яны яшчэ балей сьціхлі. А ён сказаў: 3 „Я Жыд, радзіўся ў Тарсе Кіліцкім, а ўзгадаваны ў гэтым месьце ля ног Ґамаліеля, дакладна наўчаны Права айцоў, будучы рупатлівы дзеля Бога, як вы ўсі сядні; 4 Каторы перасьледаваў гэтую Дарогу аж да сьмерці, вяжучы а дастаўляючы да вязьніцы мужчынаў і жанкі, 5 Як пасьветча празь мяне найвышшы сьвятар а ўсі старцы, ад каторых і лісты адзяржаўшы да братоў, што жывуць у Дамашку, я падарожжаваў, каб тамашніх прывесьці ў зялезах да Ерузаліму, каб былі пакараны. 6 I сталася, як я падарожжаваў і бліжыўся да Дамашку, што каля паўдня разам агарнула мяне вялікая сьвятліня зь неба. 7 I я паў на зямлю, і чуў голас, што казаў імне: ,Саўле! Саўле! чаму ты перасьлядуеш Мяне?' 8 А я адказаў: ,Хто Ты, Спадару?' I сказаў імне: ,Я Ісус Назарэцкі, Каторага ты перасьлядуеш'. 9 Тыя ж, што былі з імною, запраўды бачылі сьвятліню, але ня чулі голасу таго, што казаў імне. 10 I я сказаў: ,Спадару, што я маю рабіць ?' I Спадар сказаў імне: ,Устань і йдзі да Дамашку, і там скажуць тэ ўсе, што прызначана табе рабіць'. 11 А як я спабыў відзеньне ад славы сьвятліні тае, то былыя з імною за руку прывялі мяне да Дамашку. 12 I ведамны Ананя, муж набожны подле Права, маючы сьветчаньне ад усіх Жыдоў, што жыхарылі там, 13 Прышоў да мяне і, стаўшы, сказаў імне: ,Саўле браце, глянь!' I я тае ж гадзіны празерыў і абачыў яго. 14 Ён жа сказаў: ,Бог айцоў нашых наканаваў цябе пазнаць волю Ягоную, і бачыць Справядлівага, і чуць голас із вуснаў Ягоных; 15 Бо ты будзеш сьветкаю Яму ў вусіх людзёў праз тое, што ты бачыў а чуў. 16 Дык чаму адвалакаеш? Устань, і ахрысьціся, і абмый грахі свае, гукаючы імя Ягонае'. 17 I сталася, як я зьвярнуўся да Ерузаліму й маліўся ў сьвятыні, што я быў у захапленьню, 18 I абачыў Яго, імне кажучага: ,Сьпяшайся й выйдзі ўборзьдзе зь Ерузаліму, бо тут ня прыймуць твайго сьветчаньня празь Мяне'. 19 Я ж сказаў: ,Спадару, яны ведаюць, што я садзіў у вязьніцу і біў па бажніцах тых, што вераць у Цябе; 20 I як лілася кроў Сьцепана, сьветкі Твайго, я таксама там стаяў, і згаджаўся, і сьцярог адзецьці тых, што забівалі яго'. 21 I Ён сказаў імне: ͺІдзі, Я пашлю цябе далёка да народаў'". 22 Дагэтуль слухалі яго, а па гэтым слове ўзьнялі крык, кажучы: „Вон ізь зямлі такога! ён ня мае жыць". 23 Як жа яны верашчэлі, і шпурлялі адзецьцям сваім, і кідалі пыл у паветра, 24 Тысячнік расказаў весьці яго да гораду, кажучы, што сьцёбаньням мае быць выпытаны, каб даведацца, зь якое прычыны яны так крычэлі на яго. 25 Яле, як зьвязалі яго рэменямі, Паўла сказаў сотніку, што стаяў тут. „Ціж дазволена вам сьцёбаць Рымляніна, ды не засуджанага ?" 26 Пачуўшы гэта, сотнік дабліжыўся да тысячніка і здаў лічбу, кажучы: „Глянь, што ты робіш? гэты ж чалавек Рымлянін". 27 Тады тысячнік, дабліжыўшыся да яго, сказаў: „Скажы імне, ты Рымлянін?" Ён сказаў: „Але". 28 I адказаў тысячнік: „Я за вялікую суму прыдбаў гэта грамадзянства". А Паўла сказаў: „А я й нарадзіўся таковы". 29 Тады зараз адступілі ад яго тыя, што хацелі выпытаваць яго. А тысячнік, даведаўшыся, што ён быў Рымлянін, спалохаўся, што зьвязаў яго. 30 Назаўтрае ж, хочучы даведацца пэўна, у чым яго вінавалі Жыды, вывальніў яго, і расказаў зыйсьціся найвышшым сьвятаром а ўсяму сынэдрыёну, і, вывеўшы Паўлу, пастанавіў яго перад імі. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
23 Тады Паўла, уцеміўшыся ў сынэдрыён, сказаў: „Мужы браты, я з усім добрым сумленьням жыў перад Богам дагэтуль". 2 Найвышшы ж сьвятар Ананя расказаў тым, што стаялі ля яго, біць яго па вуснах. 3 Тады Паўла сказаў яму: „Бог вытне цябе, пабеленая сьцяна; ты ж сядзіш, судзячы мяне з права, і напярэк праву расказуеш мяне біць". 4 Прытомныя ж сказалі: „На найвышшага сьвятара Божага вернеш ?" 5 I сказаў Паўла: „Я ня ведаў, браты, што ён найвышшы сьвятар; бо напісана: ,Ня гукай ліха на дзяржаўцу люду свайго' ". 6 Паўла ж, ведаючы, што адна часьць была садукеяў, а другая фарысэяў, загукаў у сынэдрыёне: „Мужы браты, я фарысэй, сын фарысэяў, мяне судзяць за спадзеву а ўскрысеньне мертвых!" 7 Як жа ён сказаў гэта, паўстала нязгода памеж фарысэяў і садукеяў, і збор падзяліўся; 8 Бо садукеі кажуць, што няма ўскрысеньня, ані ангіла, ані духа; а фарысэі вызнаюць абое. 9 I быў вялікі вераск, і кніжнікі фарысэйскае часьці, стаўшы, сьперачаліся, кажучы: „Мы не знаходзім ліха ў гэтым чалавеку. Калі дух гукаў яму альбо ангіл, не ваюйма з Богам". 10 Як жа вялікая сумятня паўстала, тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўлы, расказаў жаўнерам зыйсьці ўзяць яго з пасярод іх і прывесьці да гораду. 11 Наступное ж ночы Спадар стаў ля яго й сказаў: „Асьмелься, бо як ты сьветчыў празь Мяне ў Ерузаліме, так маеш сьветчыць і ў Рыме". 12 А як разаднела, Жыды змовіліся, пастанавіўшы пад праклёнам, кажучы, што ня будуць есьці ані піць, пакуль не заб'юць Паўлы. 13 Было ж балей за сорак, што задзіночыліся гэтай змоваю. 14 I пайшлі яны да найвышшых сьвятароў а старцоў, кажучы: „Мы прысягнулі праклёнам нічога не паспытацца, пакуль не заб'ем Паўлы. 15 Дык вы цяпер асьветча тысячніку і сынэдрыёну, каб ён вывеў яго да вас, быццам хочаце дакладней разгледзіць справу ягоную; мы ж, уперад чымся ён дабліжыцца, гатовы забіць яго". 16 Але сын сястры Паўлавае, пачуўшы праз змову, прышоў, і ўвыйшоў да гораду, і наказаў Паўлу. 17 Паўла ж, пагукаўшы аднаго із сотнікаў, сказаў: „Вазьмі гэтага маладзёна да тысячніка, бо ён мае штось наказаць яму". 18 Дык ён, узяўшы яго, прывеў да тысячніка й кажа: „Вязень Паўла пагукаў мяне і прасіў завесьці да цябе гэтага маладзёна, каторы мае штось сказаць табе". 19 Тысячнік жа, узяўшы яго за руку і адышоўшы на бок, папытаўся: „Што ты хочаш сказаць імне?" 20 Тады ён сказаў: „Жыды змовіліся прасіць цябе, каб ты вывеў Паўлу заўтра да сынэдрыёну, быццам дакладней выпытаць празь яго; 21 Але ты ня дайся ўмовіць ім, бо зь іх цікуюць на яго больш за сорак чалавекаў, каторыя пастанавілі пад праклёнам ня есьці ані піць, пакуль не заб'юць яго; і цяпер гатовы, чакаючы твае загады". 22 Тады тысячнік адпусьціў маладзёна, расказаўшы яму: „Нікому не кажы, што ты паведаў імне гэта". 23 I, пагукаўшы двух сотнікаў, сказаў: „На трэйцюю гадзіну ночы прыгатуйце дзьвесьце жаўнераў, семдзясят коньнікаў і дзьвесьце дзіднікаў, ісьці аж да Цэсарэі. 24 I жывёла хай будзе прыгатавана, каб, пасадзіць Паўлу на іх і прывесьці бясьпечна да Хвэлікса, вайводы". 25 Напісаў і ліст гэткае хормы: 26 „Кляўд Ліс Найпачэсьліўшаму Вайводзе Хвэліксу - здарованьне. 27 Мужа гэтага Жыды, няўшы, зараз маніліся забіць; я насьпеў із жаўнерамі і выратаваў з рук іхных, даведаўшыся, што ён Рымлянін. 28 I, зычачы даведацца, у чым вінавалі яго, прывёў яго да сынэдрыёну іхнага, 29 I знайшоў, што яго вінуюць у нейкіх пытаньнях права іхнага, але няма ў ім ніякае віны, гожае сьмерці альбо зялезаў. 30 Адзяржаўшы ж ведамку праз змову на сьмерць на гэтага чалавека, я без адвалокі паслаў яго да цябе, расказаўшы й жалабнікам гукаць перад табою, што ё супроці яго. Заставайся здароў!" 31 Дык жаўнеры, за расказаньням ім, узялі Паўлу й прывялі яго ночы да Антыпатрыды. 32 А назаўтрае, пакінуўшы коньнікаў ісьці зь ім, зьвярнуліся да гораду. 33 А тыя, прышоўшы да Цэсарэі і аддаўшы ліст вайводзе, пастанавілі Паўлу таксама яму. 34 Прачытаўшы ліст, папытаўся, зь якое краіны ён быў, і даведаўшыся, што зь Кілікі, сказаў: 35 „Я выслухаю цябе, як пазоўнікі твае таксама стануць. I расказаў яго сьцерагчы ў доме Гірадавым. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
24 За пяць жа дзён прышоў найвышшы сьвятар Ананя із старцамі а зь якімсь прамоўцам Тэртулям, каторыя паведамілі вайводу праз Паўлу. 2 Як яго пагукалі, Тэртуль пачаў вінаваць кажучы: „Шмат супакою адзержуем перазь цябе, і палепшаньні прыходзяць гэтаму народу ад твае абачлівасьці, - 3 Мы ў вусім і ўсюдых сардэчна прыймаем гэта, найдабрачэсьліўшы Хвэліксе, зь усёй падзякаю. 4 Але каб лішне доўга не задзержаваць цябе, калі ласка, выслухай нас коратка із свае бачнасьці. 5 Бо, знайшоўшы, што гэты чалавек - болька, і падвучае да бунту ўсіх Жыдоў па сьвеце, і кіраўнік сэкты назарэцкае, 6 Каторы важыўся нават збудзеніць сьвятыню, мы яго нялі і судзілі подле права свайго; 7 Але тысячнік Ліс, прышоўшы, зь вялікім усілствам адабраў яго з рук нашых, 8 Расказаўшы пазоўнікам прыйсьці да цябе. Ты можаш сам, выпытаўшы, даведацца напэўна, у чым мы яго вінуем". 9 I Жыды таксама прылучыліся да жалабы, пацьвердзіўшы, што гэта было так. 10 Але Паўла, як вайвода кіўнуў яму гукаць, адказаў: „Ведаючы, што даўгія гады ты быў судзьдзёю народу гэтага, я тым свабадней хачу бараніцца ў сваёй справе. 11 I ты можаш балей даведацца, што адгэнуль, як я прышоў на паклон да Ерузаліму, няма больш за двананцаць дзён. 12 I не засьпелі яны мяне, каб я сьперачаўся зь кім, і ня зьбіраў я гурбы ані ў бажніцах, ані ў месьце; 13 I ня могуць давесьці таго, у чым цяпер вінуюць мяне. 14 Але ў тым прызнаюся табе, што ў тэй Дарозе, каторую яны завуць сэктаю, я служу Богу айцоў сваіх, верачы ўсяму подле Закону і ўсяму ў прароках запісанаму, 15 Маючы надзею ў Богу, што будзе ўскрысеньне справядлівых і несправядлівых, чаго й самы яны чакаюць. 16 Затым я таксама руплюся мець у вусім сумленьне беззаганнае перад Богам і людзьмі. 17 Па шмат гадох я прыбыў, прыносячы ўбожыну народу свайму й аброкі. 18 Тады знайшлі мяне ачышчанага ў сьвятыні, ня з гурбаю ані замятнёю; але некаторыя Жыды з Азі, 19 Каторыя мелі б стаць перад табою і абвінаваць, калі маюць штось супроці мяне. 20 Альбо няхай яны самы скажуць, што за бяспраўе знайшлі ў імне, як я стаяў перад сынэдрыёнам, 21 Хіба што да слова, каторае я гукнуў, стоячы памеж іх: ,Я суджаны сядні вамі за ўскрысеньне зь мертвых'." 22 I, выслухаўшы гэта, Хвэлікс адклаў ім, кажучы: „Каб праз гэту Дарогу дакладней даведацца, рассуджу вашу справу, як тысячнік Ліс прыедзе". 23 I расказаў сотніку сьцерагчы яго, і палягчыць яму, і не бараніць нікому із сваіх ягоных слугаваць яму і давядацца да яго. 24 За колькі дзён Хвэлікс, прыбыўшы з Друзілаю, жонкаю сваёй, каторая была Жыдзіца, паслаў па Паўлу і слухаў яго што да веры ў Хрыста. 25 I як ён разважаў праз справядлівасьць а ўзьдзержлівасьць а будучы суд, Хвэлікс, зьлякаўшыся, адказаў: „Цяпер ідзі, у дагодным часе пашлю па цябе". 26 У тым самым часе ён спадзяваўся, што Паўла дасьць яму грошы; затым пасылаў па яго часьцей і гутарыў зь ім. 27 Як мінулі два гады, наступнікам Хвэліксавым стаў Порц Фэст. Хочучы дагадзіць Жыдом, Хвэлікс пакінуў Паўлу ў вязьніцы. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
25 Дык Фэст, прыбыўшы да павету, за тры дні выправіўся з Цэсарэі да Ерузаліму. 2 Тады найвышшыя сьвятары а галоўныя із Жыдоў паведамілі яго супроці Паўлы і малёгалі яго, 3 Зрабіць ласку - даставіць яго да Ерузаліму, цікуючы, каб забіць яго ў дарозе. 4 Але Фэст адказаў, што Паўла ў Цэсарэі пад вартаю, і што ён сам уборзьдзе прыедзе туды. 5 „Дык няхай, кажа ён, асобы з улады памеж вас ідуць із імною і, калі што ёсьць у гэтым чалавеку, вінуюць яго". 6 I, пабыўшы памеж іх не балей як восьмі альбо дзесяць дзён, зьвярнуўся да Цэсарэі; і наступнога дня, сеўшы на судовым седаве, расказаў прывесьці Паўлу. 7 I, як ён стаў, Жыды, што прышлі зь Ерузаліму, воступіцаю выказавалі шмат цяжкіх жалабаў, каторых не маглі давесьці. 8 Паўла ж на аправеньне свае сказаў: „Ані супроці Права жыдоўскага, ані супроці сьвятыні, ані супроці цэсара я ні ў чым не ізграшыў". 9 Але Фэст, зычачы ўбіцца Жыдом у ласку, адказуючы Паўлу, сказаў: „Ці зычыш узыйсьці да Ерузаліму, каб я там судзіў цябе што да гэтага?" 10 Паўла ж сказаў: „Я стаю перад судам цэсаравым, ідзе імне належа быць суджаным. Жыдом я нічога благога не зрабіў, як ты таксама добра ведаеш; 11 Бо калі запраўды мая няпраўда і зрабіў я што-колечы гожае сьмерці, то не адмаўляюся памерці; а калі нічога таго няма, у чым гэтыя вінуюць мяне, то ніхто ня можа выдаць мяне ім; адзываюся да цэсара". 12 Тады Фэст, пагутарыўшы з радаю, адказаў: „Ты адазваўся да цэсара, да цэсара й пойдзеш". 13 Як мінула колькі дзён, кароль Аґрыпа а Верніка прыбылі да Цэсарэі паздароваць Фэста. 14 I, як яны правялі там шмат дзён, Фэст выклаў перад каралём справу Паўлаву, кажучы: „Тут ё нейкі вязень, пакінены Хвэліксам, 15 Праз каторага, як я быў у Ерузаліме, паведамілі найвышшыя сьвятары а старцы жыдоўскія, вымагаючы засуджэньня яго. 16 Я адказаў ім, што няма абычаю ў Рымлян выдаваць чалавека, перш чымся абжалаваны будзе мець жалабнікаў аблічна і адзяржыць магчымасьць абароны ад абвінаваньня. 17 Як жа яны прышлі сюды, то, без адвалокі, назаўтрае я сеў на судовае седава і расказаў прывесьці таго чалавека. 18 Жалабнікі, стоячы тут, праз нішто такое не вінавалі, праз што я дапушчаў; 19 Але яны мелі некатрыя сьпярэчкі зь ім празь іх веру і празь якогась Ісуса памерлага, праз каторага Паўла цьвердзіў, што Ён жывы. 20 I, як я сам быў у клопаце што да гэтае справы, я сказаў: ці ня хоча ён ісьці да Ерузаліму і там быць суджаны што да гэтага? 21 Але як Паўла адазваўся, быць пакіненым на рассудак Аўгустаў, я расказаў дзяржаць яго, пакуль пашлю яго да цэсара". 22 Агрыпа ж сказаў Фэсту: „Я сам таксама хацеў бы паслухаць гэтага чалавека". „Заўтра, сказаў тый, ты пачуеш яго". 23 Дык назаўтрае Аґрыпа а Верніка прышлі зь вялікай пазорнасьцю і ўвыйшлі ў судовую гасподу з тысячнікамі а з начэльнікамі места, і Фэст даў расказаньне прывесьці Паўлу. 24 I сказаў Фэст: „Каролю Аґрыпа а ўсі прытомныя з намі мужы, вы бачыце гэтага, супроці каторага ўся множасьць Жыдоў зьвярнулася да мяне з просьбаю ў Ерузаліме й тут, крычачы, што ён ня мае балей жыць. 25 Але я даведаўся, што ён не зрабіў нічога гожага сьмерці, і ён сам адазваўся да Аўґуста, дык я пастанавіў паслаць яго. 26 Я ня маю нічога пэўнага напісаць свайму гаспадару; затым прывёў яго перад вас і асабліва перад цябе, каролю Аґрыпа, каб, па разглядзе, было імне што напісаць; 27 Бо імне здаецца, што неразважна, пасылаючы вязьня, ня выявіць жалабаў на яго". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
26 I Аґрыпа сказаў Паўлу: „Дазволена тэ гукаць за сябе". Тады Паўла, выцягнуўшы руку сваю, адказаў на сваю абарону: 2 „Каролю Аґрыпа, маю за шчасьце, што сядні магу бараніцца перад табою што да ўсяго, у чым мяне вінуюць Жыды, 3 Асабліва затым, што ты ведамец усіх звычаёў а справаў сярод Жыдоў. Затым прашу цябе выслухаць мяне цярпліва. 4 Парадак жыцьця майго, каторае спачатку я праводзіў сярод народу свайго ў Ерузаліме, ад маладосьці ведамны ўсім Жыдом; 5 Яны здаўна ведаюць празь мяне, калі захочуць сьветчыць, што я жыў фарысэям, подле найстродшае сэкты ў нашай веры. 6 I цяпер я стаю перад судам за спадзеву абятніцы, данае Богам айцом нашым, 7 Каторай ужыцьцяўленьне спадзяюцца абачыць нашы двананцаць плямёнаў, шчыра служачы Богу дзень і ноч. Вось за гэтую спадзеву, каролю Аґрыпа, вінуюць мяне Жыды. 8 Чаму вы ўважаеце за непраўдападобнае ў вашых ачох, што Бог ускрышае мертвых? 9 Праўда, і я думаў, што маю шмат дзеяць супроці імені Ісуса Назарэцкага. 10 Гэта я й рабіў у Ерузаліме: адзяржаўшы ўладу ад найвышшых сьвятароў, я шмат сьвятых замыкаў у вязьніцы і, як забівалі іх, я даваў свой голас. 11 I па ўсіх бажніцах я шмат разоў мучыў іх і сіліў блявузґаць; і, у надзвычайнай на іх злосьці, перасьледаваў нават і ў навонных местах. 12 Дзеля гэтага йдучы да Дамашку з уладаю а паручэньням ад найвышшых сьвятароў, 13 Серадня на дарозе я абачыў, каролю, зь неба сьвятліню, ясьнейшую за зьзяньне сонечнае, каторая засьвяціла навокал мяне й тых, што йшлі з імною. 14 I, як усі мы палі на зямлю, я пачуў голас, што казаў імне гэбрэйскай моваю: ,Саўле, Саўле, чаму перасьлядуеш ты Мяне? цяжка табе йсьці супроці восьцяў',15 А я сказаў: ,Хто ты Спадару?' А Спадар сказаў: ,Я Ісус, Каторага ты перасьлядуеш. 16 Але ўстань і стань на ногі свае, бо Я на тое зьявіўся табе, каб прызначыць цябе за слугу а сьветку таго, што ты бачыў і што Я аб'яўлю табе, 17 Выбаўляючы цябе зь люду гэтага і з народаў, да каторых пасылаю цябе, 18 Адчыніць вочы ім, каб яны абярнуліся ад цемні да сьвятліні і ад улады шайтана да Бога, каб вераю ў Мяне адзяржалі дараваньне грахоў і дзель із пасьвячанымі'. 19 Затым, каролю Арыпа, я ня быў непаслухмены гэтай нябёснай відзені; 20 Але сьпярша жыхарам Дамашку а таксама Ерузаліму, адлі ўсяму краю Юдэйскаму а народам абяшчаў, каб каяліся й навярнуліся да Бога, робячы ўчынкі гожыя каяты. 21 За гэта Жыды, няўшы мяне ў сьвятыні, спрабавалі забіць мяне. 22 Але, адзяржаўшы помач ад Бога, яшчэ дагэтуль стаю, сьветчачы малым і вялікім, ня кажучы нічога іншага, як тое, што мела стацца, казанае прарокамі а Масеям, 23 Што меў Хрыстос цярпець і, першы ўскрэшшы зь мертвых, абясьціць сьвятліню люду і народам". 24 I, як ён адказаў на абарону сваю ад усяго, Фэст кажа вялікім голасам: ,,Шалееш ты, Паўле! шмат навукі да шалу прыводзе цябе". 25 Але Паўла сказаў: ,,Я не шалёны, найпачэсьліўшы Фэеьце, але выказую словы праўды а здаровага розуму; 26 Бо ведае праз гэта кароль, перад каторым свабодна гукаю; бо я пераканаўшыся, што ад яго нічога з гэтага не схавана, бо ня ў куце гэта дзеялася. 27 Ці верыш ты, каролю Аґрыпа, прарокам? ведаю, што верыш". 28 Тады Аґрыпа сказаў Паўлу: „За малым ты не пераканаў мяне стаць хрысьцянінам". 29 А Паўла сказаў: „Маліў бы я Бога, каб ці мала, ці шмат, не адно ты, але ўсі, што слухаюць мяне сядні, сталі такімі, як Я, з выняткам гэтых залезаў". 30 I ўстаў кароль, і вайвода, і Верніка, і тыя, што сядзелі зь імі; 31 I, адышоўшы, яны гукалі мяжсобку, кажучы: „Гэты чалавек нічога гожага сьмерці альбо зялезаў не зрабіў". I сказаў Аͺрыпа Фэсту: „Гэты чалавек мог бы быць звольнены, калі б ён не адазваўся да цэсара". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
27 Як пастаноўлена было плысьці нам да Італі, перадалі Паўлу й некатрых іншых вязьняў сотніку палку Аўґуставага, наймя Юль. 2 Тады, узышоўшы на караб адраміцкі, каб плысьці ля местаў аскіх, мы паплылі. 3 намі быў Арыстарх Македонянін із Салуня. 3 Назаўтрае прыбылі да Сыдону. Юль жа абходзіўся з Паўлам добра і дазваляў яму хадзіць да прыяцеляў, каб апекаваліся ім. 4 I, выплыўшы стуль, плылі ля Кіпры, бо вятры былі праціўныя. 5 I, пераплыўшы мора супроці Кілікі а Памфілі, прыбылі да Міры Ліцкае. 6 Там сотнік знайшоў караб аляксандрыскі, што плыў да Італі, і пасадзіў нас на яго. 7 I памалу плывучы шмат дзён, і ледзь даплыўшы супроці Кніда - вятры ня прыялі нам - мы даплылі аж да Крыту ля Сальмона. 8 I, плывучы зь цяжкасьцяй міма яго, прыбылі на адно месца, званае Добрая Прыстань, ад каторае было блізка места Лясэя. 9 I мінула шмат часу, і плаўба была ўжо небясьпечная, бо й пост ужо мінуў, дык Паўла радзіў, 10 Кажучы ім: „Мужы, я бачу, што плаўба будзе із шкодаю а зь вялікаю стратаю ня толькі накладу а караблю, але таксама нашаму жыцьцю". 11 Сотнік, адылі, валей верыў штырніку а собсьніку карабля, чымся сказанаму Паўлам. 12 А як Прыстань ня была прытарнавана да зімаваньня, бальшыня радзіла плысьці стуль, каб, калі магчыма, як-колечы дасягчы Фэніку Крыцкага, ськіраванага на паўночны ўсход і паўднявы ўсход, і перазімаваць. 13 А як лагодна павеяў паўднявы вецер, думалі, што дасяглі мэты, паднялі калатоўку й паплылі ўздоўж Крыту, блізка берагу. 14 Але неўзабаве ўдырыў у яго гураґан, званы эўроклідон. 15 I як караб схапіла, ён ня мог працівіцца ветру, і мы аддаліся яму й панесьліся. 16 I, набегшы зь ветрам на абточак, званы Кляўда, мы ледзь маглі кіраваць, каб удзяржаць лодку; 17 Сьцягнуўшы яе, ужывалі сяродкаў абвязаваць караб; тады, баючыся, каб не набегчы на Сырт, спусьцілі ветразі і гэтак насіліся. 18 I, як бура нас кідала, назаўтрае выкідаґлі наклад. 19 А пазаўтра сваімі рукамі выкідалі карабельныя снасьці. 20 Ані сонца, ані зоры не паказаваліся шмат дзён, і немалая бура напірала на нас; наапошку ўся надзея ратунку шчэзла. 21 I як доўга ўзьдзержаваліся ад ежы, тады Паўла, стаўшы пасярод іх, сказаў: „Мужы, надабе было паслухаць мяне і не адплываць ад Крыту, і ня мелі б гэтае шкоды ані страты. 22 А цяпер раджу вам асьмеліцца, бо ня будзе страты жыцьця каго-колечы з вас, адно карабля: 23 Бо стаў ля мяне гэтае ночы Ангіл Бога, Чый я і Катораму служу, кажучы: 24 ,Ня бойся, Паўле, ты маеш стаць перад цэсарам, і вось, Бог падараваў цябе ўсімі тымі, што плывуць із табою'. 25 Затым, мужы, асьмельцеся, бо я веру Богу, што будзе так, як імне сказана. 26 Але мы маем наткнуцца на нейкі абток". 27 I як мінула чатырнанцатая ноч, як мы былі ношаны па Адры, каля поўначы, плаўбіты дапушчалі, што бліжацца да яко-колечы зямлі. 28 I, памераўшы глыбіню, знайшлі дваццаць сажняў; а крыху далей, ізноў памераўшы, знайшлі пятнанцаць сажняў. 29 Баючыся, каб ня лучыць на скальныя меецы, кінулі із штырна чатыры калатоўкі і нецярпліва чакалі дня. 30 Як жа плаўбіты, манючыся ўцячы з карабля, спусьцілі на мора лодку пад прыклепам, быццам хочуць кінуць калатоўкі зь пераду, 31 Паўла сказаў сотніку а жаўнерам: „Калі гэтыя не застануцца на караблю, вы ня можаце ўратавацца". 32 Тады жаўнеры адцялі паварозы лодкі, і яна апала. 33 I на додніцы Паўла ўмаўляў іх ізьесьці, кажучы: „Сядні чатырнанцаты дзень, як вы, у спадзяваньню, застаіцеся бязь ежы, нічога не паспытаўшыся. 34 Затым прашу вас ізьесьці: гэта паможа ратунку вашаму, бо ані волас із галавы вашае ні ў кога не загіне". 35 I, сказаўшы гэта, узяў хлеб, і, падзякаваўшы Богу, у прытомнасьці ўсіх разламіў, і пачаў есьці. 36 Тады ўсі, асьмеліўшыся, пачалі есьці. 37 Было ж усіх нас на караблю дзьвесьце семдзясят шэсьць душ. 38 I, пад'еўшы, палягчалі караб, выкідаючы пшонку ў мора. 39 I, як разаднела, зямлі не пазналі, адно ўгледзелі нейкую затоку із спусклястым берагам, да каторае й наважылі, калі магчыма, ськіраваць караб. 40 I, выцягнуўшы калатоўкі, паплылі па мору; у тым самым часе, разьвязаўшы паварозы штырна і падняўшы малую ветразь ізь ветрам, ськіраваліся да берагу. 41 I як лучылі на тое месца, ідзе два моры сходзяцца, караб спыніўся на мельстыні. Пярэдні канец карабля, удырыўшыся, стаў нярухома, зад жа ламіўся сілаю хваляў. 42 Жаўнеры зрадзіліся забіць вязьняў, каб хто-колечы, выплыўшы, ня ўцёк. 43 Але сотнік, манячыся выратаваць Паўлу, забараніў ім гэты замеͺр і казаў умеючым плаваць кінуцца першым, каб выплысьці на зямлю. 44 Засталыя ж некатрыя на дошках, некатрыя на кавалках карабля; і гэтак сталася, што ўсі выратаваліся на зямлю. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
28 Выратаваўшыся, даведаліся, што абток завецца Меліта. 2 I барбары выказалі нам немалую дабрыню, бо, расклаўшы цяпло, прынялі ўсіх нас, бо быў дождж а сьцюжа. 3 Як жа Паўла зьбер бярэмца гальля і клаў на цяпло, гад, уцякаючы ад гарачыні, прыліп да рукі ягонае. 4 I як барбары абачылі павіслае на руццэ ягонай зьверанё, гукалі адзін аднаму: „Гэты чалавек, пэўне, забіўца, калі ўцекламу з мора справядлівасьць не дазволіла жыць". 5 Ён, адылі, строс зьверанё ў цяпло, не дазнаўшы ніякае шкоды. 6 Яны ж спадзяваліся, што спохне альбо зьнецікі паваліцца мертвы; але як яны чакалі доўга і бачылі, што нічога надзвычайнага ня сталася яму, зьмянілі свой пагляд і сказалі, што ён бог. 7 У суседзтве места таго былі землі начэльніка абтоку, наймя Публь, каторы прывеціў нас і тры дні вельма прыязьліва частаваў. 8 I прыгадзілася, што айцец Публяў ляжаў хворы ў гаручцы а крываўцы. Паўла ўвыйшоў да яго, і памаліўся, і, узлажыўшы рукі свае на яго, уздаравіў яго. 9 Як жа гэта сталася, іншыя, што на тым абтоку быліͺ хворыя, прыходзілі і былі ўздараўляны; 10 Каторыя таксама рабілі нам шмат сьці і, як мы адплывалі, далі нам падаркі на нашы патрэбы. 11 За тры месяцы мы адплылі караблём, што зімаваў на абтоку, александрыскім, гэрбу Дыёскуры. 12 I, прыплыўшы да Сыракуз, заставаліся тры дні; 13 Скуль, наўкола плывучы, прыбылі да Рэґі; і як за дзень адмяніўся вецер на паўднявы, назаўтрае прыбылі да Путэолі, 14 Ідзе знайшлі братоў, каторыя прасілі нас застацца зь імі дзён сем. I гэтак мы прыбылі да Рыму. 15 I адгэтуль браты, пачуўшы праз нас, вышлі нам наўпярэймы аж да Апавае роўнядзі а Трох корчмаў, каторых абачыўшы, Паўла дзякаваў Богу і акрыяў. 16 А як прышлі да Рыму, сотнік даставіў вязьняў вайводцу, а Паўлу дазволена было застацца апрыч із жаўнерам, што яго сьцярог. 17 I сталася за тры дні, што ён згукаў галоўных із Жыдоў і, як яны зышліся, казаў ім: „Мужы браты! не зрабіўшы нічога супроці люду альбо звычаёў айцоўскіх, я быў выданы як вязень ізь Ерузаліму ў рукі Рымлян. 18 Яны, выпытаўшы мяне, хацелі вывальніць, бо нямаш у мяне ніякае прычыны, гожае сьмерці. 19 Але Жыды перачылі, дык я мусіў адазвацца да цэсара, але не каб вінаваць за што-колечы народ свой. 20 3 гэтае прычыны я гукаў вас, каб пабачыцца з вамі і памужаваць із вамі, бо за надзею Ізраеляву спутаны я гэтымі зялезамі". 21 Яны ж сказалі яму: „Мы лістоў не адзяржалі празь цябе зь Юдэі, ані з прыходзячых братоў ніхто не наказаў празь цябе і не сказаў чаго-колечы благога; 22 Але ўважаем за важнае пачуць ад цябе, як ты думаеш; бо ведама нам, што праз гэту гэрэсь усюдых сьперачаюцца". 23 I, прызначыўшы яму дзень, вельма шмат прышло да яго да гасподы; і ён з раньня да вечара ўрочыста сьветчыў ім праз гаспадарства Божае, пераконуючы іх празь Ісуса з права Масеявага а з прарокаў. 24 I адныя пераконаваліся сказаным ім, а другія ня верылі. 25 I, не згаджаючыся мяжсобку, яны выходзілі, як Паўла сказаў ім адно слова: „Добра казаў Дух Сьвяты Ісаям прарокам айцом нашым, кажучы: 26 ͺІдзі да люду гэтага і скажы: слухам пачуеце, і ніякім парадкам не зразумееце; і гледзячы глядзець будзеце, і ніякім парадкам не абачыце; 27 Бо заплыло тукам сэрца люду гэтага, і ледзь чуюць вушамі сваімі, і зачынілі вочы свае, каб неяк не пабачыць ачыма сваімі, і ня чуць вушамі, і не зразумець сэрцам сваім, і не навярнуцца, каб Я ўздаравіў іх'. 28 Дык ведайце, што спасеньне Божае паслана народам; яны й пачуюць". 29 I, як ён сказаў гэта, Жыды адышлі, вельма сьперачаючыся мяжсобку. 30 I заставаўся ён два гады ў собскай найманай гасподзе, і прыймаў усіх, што прыходзілі да Яго, 31 Абяшчаючы гаспадарства Божае і вучачы праз Спадара Ісуса Хрыста сусім адважна, без пераказаў.Вярнуцца назад |