Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеі сьвятых апосталаў


 

 

Дзеі сьвятых апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

6 І тых дзён, як павялічыўся лік вучанікаў, пачалося нараканьне Гэленістых на Гэбрэістых, што ўдовы іхныя занядбаны ў штадзеннай паслузе. 2 Тады двананцацёх, згукаўшы множасьць вучанікаў, сказалі: ,,Ня добра, каб мы, пакінуўшы слова Божае, служылі сталом. 3 Дык, браты, нагледзьце з памеж сябе сямёх добрае славы, поўных Духа а мудрасьці, каторых пастановім на гэты занятак, 4 А самы аддамося бязупынку малітве а службе слова". 5 I ўпадабала гэтае слова ўся множасьць; і абралі Сьцепана, мужа поўнага веры а Духа Сьвятога, а Піліпа а Прахора а Міканора а Тымона а Пармена а Міколу, нова-наверненага з Антыёхі, 6 Каторых пастанавілі перад апосталамі; і, памаліўшыся, яны ўзлажылі рукі на іх.

7 I слова Божае расло, і лік вучанікаў вельма мнажыўся ў Ерузаліме, і вялікі груд сьвятароў быў паслухмены веры.

8 I Сьцяпан, поўны ласкі а моцы, чыніў чудосы а вялікія знакі памеж люду. 9 I паўсталі некатрыя з бажніцы, званай бажніцаю Свабодных а Кірынейцаў, і Александрыцых, і тыя зь Кілікі а Азі, сьперачаючыся ізь Сьцепаном; 10 Але не маглі ўстоіць супроці мудрасьці а Духу, Каторым гукаў. 11 Тады яны падвучылі некатрых, каторыя сказалі: „Мы чулі, што ён гукаў блявузґальныя словы на Масея а Бога". 12 I паднялі люд а старцоў а кніжнікаў, і, напаўшы, схапілі яго й павялі да сынэдрыёну. 13 I пастанавілі хвальшывыя сьветкі, каторыя казалі: І,,Гэты чалавек не перастаець гукаць на сьвятое месца а на Права; 14 Бо Рмы чулі, як ён казаў, што гэты Ісус Назарэцянін зьнішча гэтае месца і зьмене абычаі, каторыя Масей перадаў нам". 15 I ўсі, што сядзелі ў сынэдрыёне, уцеміўшыся ў яго, бачылі від ягоны, як від ангіла.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст