Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеі сьвятых апосталаў


 

 

Дзеі сьвятых апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

4 І як яны гукалі да люду, прыступілі да іх сьвятарове а ўраднікі сьвятыні а садукеі, 2 Надта парушаючыся з тае прычыны, што яны наўчаюць люд і абяшчаюць у Ісусу ўскрысеньне зь мертвых. 3 I наклалі на іх рукі, і пасадзілі іх да вязьніцы да раньня, бо ўжо быў вечар. 4 Але шмат хто з тых, што чулі слова, уверылі, і быў лік мужоў каля пяцёх тысячаў.

5 I сталася назаўтрае нараніцы, што зьберліся ў Ерузаліме начэльнікі іхныя а старцы а кніжнікі. 6 А Ганна, найвышшы сьвятар, а Каяпа а Яан а Аляксандра, і колькі было іх із роду найвышшага сьвятара; 7 I, пастанавіўшы іх пасярэдзіне, пыталіся: „Якой сілаю альбо ў якім іменю вы ўчынілі гэта?" 8 Тады Пётра, напоўніўшыся Духа Сьвятога, сказаў ім: „Начэльнікі люду а старцы, 9 Калі мы сядні выпытаваны ўзглядам добрага ўчынку калеку, як ён быў уздароўлены; 10 Няхай будзе ведама вам усім і ўсяму люду ізраельскаму, што ў іменю Ісуса Хрыста Назарэцкага, Каторага вы ўкрыжавалі, Каторага Бог ускрысіў зь мертвых, у Ім пастаноўлены ён тут перад вамі здаровы. 11 Ён ё камень, пагрэбаваны _ вамі будаўнічымі, Каторы стаў галаўным каменям, 12 I няма ні ў кім іншым спасеньня; бо няма іншага імені пад небам, данага людзём, каторым мы маглі б спасьціся". 13 I бачачы адвагу Пётраву а Яанаву, і зацеміўшы, што яны някніжныя а простыя, яны дзіваваліся; і пазналі, што яны былі зь Ісусам; 14 Бачачы ж стаячага зь імі ўздароўленага чалавека, нічога не маглі сказаць напярэк. 15 I, расказаўшы ім выйсьці з рады, разважалі мяжсобку, 16 Кажучы: „Што нам рабіць із гэтымі людзьмі? бо, што запраўды яўны знак стаўся перазь іх, ведама ўсім жыхарам Ерузаліму, і мы ня можам заперачыць гэтага. 17 Але, каб далей гэта не пашыралася памеж люду, стродка прыгразіма ім наперад у гэтым імені нікому ня гукаць". 18 I, гукнуўшы іх, абавязалі не вымаўляць ані вучыць у імені Ісусавым. 19 Але Пётра а Яан, адказуючы, сказалі ім: „Ці справядліва гэта перад Богам валей вас слухаць, чымся Бога? рассудзіце. 20 Што да нас, мы ня можам узьдзяржацца ад гуканьня таго, што мы бачылі й чулі". 21 А яны, пагразіўшы балей ім, адпусьцілі іх, не знаходзячы спосабу пакараць іх, з прычыны люду; бо ўсі славілі Бога за сталае. 22 Бо звыш сараку год было таму чалавеку, што зь ім стаўся гэты знак уздараўленьня.

23 I, будучы адпушчаныя, яны прышлі да сваіх і паведамілі ўсе, што старшыя сьвятары а старцы казалі ім. 24 Яны ж, пачуўшы, згодна ўзьнялі голас свой да Бога й сказалі: „Спадару, Ты Тый, што ўчыніў неба й зямлю й мора і ўсе, што ў іх! 25 Ты вуснамі айца нашага Давіда, слугі Свайго, сказаў Духам Сьвятым: ,Чаго пыхата шалеюць народы, і люды выдумляюць пустое? 26 Каралёве земныя а дзяржаўцы зьберліся разам на Спадара а на Хрыста'. 27 Бо запраўды зьберліся ў месьце гэтым на Сьвятое Дзяцё Твае Ісуса, памазанага Табою, Гірад а Понт Пілат із паганамі й людам ізраельскім, 28 Каб зрабіць тое, што рука Твая а рада Твая наканавала, каб сталася. 29 А цяпер, Спадару, глянь на пагрозы іхныя і дай слугам Сваім адважна казаць слова Твае, 30 У каторым Ты выцягуеш руку Сваю на ўздараўленьне а на ўчыненьне знакоў а чудосаў імям Сьвятога Дзіцяці Твайго Ісуса". 31 I як яны маліліся, затрэслася месца, на каторым яны былі зьбершыся, і ўсі напоўніліся Духам Сьвятым, і казалі слова Божае адважна.

32 I ў множасьці тых вернікаў было адно сэрца й адна душа; і ніхто не казаў, што што-лень з тога, што ён меў, было ягонае собскае, але ўсе ў іх было супольнае. 33 I зь вялікай моцаю апосталы сьветчылі праз ускрысеньне Спадара Ісуса, і вялікая ласка была на іх усіх. 34 Ня было памеж іх нікога патрабуючага; бо каторыя былі собсьнікамі земляў альбо дамоў, прадаючы іх, прыносілі цэны праданых, 35 I клалі ля ног апосталаў; і дзялілі на кажнага подле яго патрзбы. 36 Гэтак Язэп, катораму апосталы далі мянушку Варнава, што знача „Сын пацяшэньня", Левіт, родам Кіпрыянін, 37 Маючы зямлю, прадаўшы яе, прынёс грошы і паклаў іх ля ног апостальскіх.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст