01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
27 Як пастаноўлена было плысьці нам да Італі, перадалі Паўлу й некатрых іншых вязьняў сотніку палку Аўґуставага, наймя Юль. 2 Тады, узышоўшы на караб адраміцкі, каб плысьці ля местаў аскіх, мы паплылі. 3 намі быў Арыстарх Македонянін із Салуня. 3 Назаўтрае прыбылі да Сыдону. Юль жа абходзіўся з Паўлам добра і дазваляў яму хадзіць да прыяцеляў, каб апекаваліся ім.
4 I, выплыўшы стуль, плылі ля Кіпры, бо вятры былі праціўныя. 5 I, пераплыўшы мора супроці Кілікі а Памфілі, прыбылі да Міры Ліцкае. 6 Там сотнік знайшоў караб аляксандрыскі, што плыў да Італі, і пасадзіў нас на яго. 7 I памалу плывучы шмат дзён, і ледзь даплыўшы супроці Кніда - вятры ня прыялі нам - мы даплылі аж да Крыту ля Сальмона. 8 I, плывучы зь цяжкасьцяй міма яго, прыбылі на адно месца, званае Добрая Прыстань, ад каторае было блізка места Лясэя.
9 I мінула шмат часу, і плаўба была ўжо небясьпечная, бо й пост ужо мінуў, дык Паўла радзіў, 10 Кажучы ім: „Мужы, я бачу, што плаўба будзе із шкодаю а зь вялікаю стратаю ня толькі накладу а караблю, але таксама нашаму жыцьцю". 11 Сотнік, адылі, валей верыў штырніку а собсьніку карабля, чымся сказанаму Паўлам. 12 А як Прыстань ня была прытарнавана да зімаваньня, бальшыня радзіла плысьці стуль, каб, калі магчыма, як-колечы дасягчы Фэніку Крыцкага, ськіраванага на паўночны ўсход і паўднявы ўсход, і перазімаваць.
13 А як лагодна павеяў паўднявы вецер, думалі, што дасяглі мэты, паднялі калатоўку й паплылі ўздоўж Крыту, блізка берагу. 14 Але неўзабаве ўдырыў у яго гураґан, званы эўроклідон. 15 I як караб схапіла, ён ня мог працівіцца ветру, і мы аддаліся яму й панесьліся. 16 I, набегшы зь ветрам на абточак, званы Кляўда, мы ледзь маглі кіраваць, каб удзяржаць лодку; 17 Сьцягнуўшы яе, ужывалі сяродкаў абвязаваць караб; тады, баючыся, каб не набегчы на Сырт, спусьцілі ветразі і гэтак насіліся.
18 I, як бура нас кідала, назаўтрае выкідаґлі наклад. 19 А пазаўтра сваімі рукамі выкідалі карабельныя снасьці. 20 Ані сонца, ані зоры не паказаваліся шмат дзён, і немалая бура напірала на нас; наапошку ўся надзея ратунку шчэзла.
21 I як доўга ўзьдзержаваліся ад ежы, тады Паўла, стаўшы пасярод іх, сказаў: „Мужы, надабе было паслухаць мяне і не адплываць ад Крыту, і ня мелі б гэтае шкоды ані страты. 22 А цяпер раджу вам асьмеліцца, бо ня будзе страты жыцьця каго-колечы з вас, адно карабля: 23 Бо стаў ля мяне гэтае ночы Ангіл Бога, Чый я і Катораму служу, кажучы: 24 ,Ня бойся, Паўле, ты маеш стаць перад цэсарам, і вось, Бог падараваў цябе ўсімі тымі, што плывуць із табою'. 25 Затым, мужы, асьмельцеся, бо я веру Богу, што будзе так, як імне сказана. 26 Але мы маем наткнуцца на нейкі абток".
27 I як мінула чатырнанцатая ноч, як мы былі ношаны па Адры, каля поўначы, плаўбіты дапушчалі, што бліжацца да яко-колечы зямлі. 28 I, памераўшы глыбіню, знайшлі дваццаць сажняў; а крыху далей, ізноў памераўшы, знайшлі пятнанцаць сажняў. 29 Баючыся, каб ня лучыць на скальныя меецы, кінулі із штырна чатыры калатоўкі і нецярпліва чакалі дня.
30 Як жа плаўбіты, манючыся ўцячы з карабля, спусьцілі на мора лодку пад прыклепам, быццам хочуць кінуць калатоўкі зь пераду, 31 Паўла сказаў сотніку а жаўнерам: „Калі гэтыя не застануцца на караблю, вы ня можаце ўратавацца". 32 Тады жаўнеры адцялі паварозы лодкі, і яна апала.
33 I на додніцы Паўла ўмаўляў іх ізьесьці, кажучы: „Сядні чатырнанцаты дзень, як вы, у спадзяваньню, застаіцеся бязь ежы, нічога не паспытаўшыся. 34 Затым прашу вас ізьесьці: гэта паможа ратунку вашаму, бо ані волас із галавы вашае ні ў кога не загіне". 35 I, сказаўшы гэта, узяў хлеб, і, падзякаваўшы Богу, у прытомнасьці ўсіх разламіў, і пачаў есьці. 36 Тады ўсі, асьмеліўшыся, пачалі есьці. 37 Было ж усіх нас на караблю дзьвесьце семдзясят шэсьць душ. 38 I, пад'еўшы, палягчалі караб, выкідаючы пшонку ў мора.
39 I, як разаднела, зямлі не пазналі, адно ўгледзелі нейкую затоку із спусклястым берагам, да каторае й наважылі, калі магчыма, ськіраваць караб. 40 I, выцягнуўшы калатоўкі, паплылі па мору; у тым самым часе, разьвязаўшы паварозы штырна і падняўшы малую ветразь ізь ветрам, ськіраваліся да берагу. 41 I як лучылі на тое месца, ідзе два моры сходзяцца, караб спыніўся на мельстыні. Пярэдні канец карабля, удырыўшыся, стаў нярухома, зад жа ламіўся сілаю хваляў.
42 Жаўнеры зрадзіліся забіць вязьняў, каб хто-колечы, выплыўшы, ня ўцёк. 43 Але сотнік, манячыся выратаваць Паўлу, забараніў ім гэты замеͺр і казаў умеючым плаваць кінуцца першым, каб выплысьці на зямлю. 44 Засталыя ж некатрыя на дошках, некатрыя на кавалках карабля; і гэтак сталася, што ўсі выратаваліся на зямлю.
|