Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеі сьвятых апосталаў


 

 

Дзеі сьвятых апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

26 I Аґрыпа сказаў Паўлу: „Дазволена тэ гукаць за сябе". Тады Паўла, выцягнуўшы руку сваю, адказаў на сваю абарону: 2 „Каролю Аґрыпа, маю за шчасьце, што сядні магу бараніцца перад табою што да ўсяго, у чым мяне вінуюць Жыды, 3 Асабліва затым, што ты ведамец усіх звычаёў а справаў сярод Жыдоў. Затым прашу цябе выслухаць мяне цярпліва. 4 Парадак жыцьця майго, каторае спачатку я праводзіў сярод народу свайго ў Ерузаліме, ад маладосьці ведамны ўсім Жыдом; 5 Яны здаўна ведаюць празь мяне, калі захочуць сьветчыць, што я жыў фарысэям, подле найстродшае сэкты ў нашай веры. 6 I цяпер я стаю перад судам за спадзеву абятніцы, данае Богам айцом нашым, 7 Каторай ужыцьцяўленьне спадзяюцца абачыць нашы двананцаць плямёнаў, шчыра служачы Богу дзень і ноч. Вось за гэтую спадзеву, каролю Аґрыпа, вінуюць мяне Жыды. 8 Чаму вы ўважаеце за непраўдападобнае ў вашых ачох, што Бог ускрышае мертвых? 9 Праўда, і я думаў, што маю шмат дзеяць супроці імені Ісуса Назарэцкага. 10 Гэта я й рабіў у Ерузаліме: адзяржаўшы ўладу ад найвышшых сьвятароў, я шмат сьвятых замыкаў у вязьніцы і, як забівалі іх, я даваў свой голас. 11 I па ўсіх бажніцах я шмат разоў мучыў іх і сіліў блявузґаць; і, у надзвычайнай на іх злосьці, перасьледаваў нават і ў навонных местах. 12 Дзеля гэтага йдучы да Дамашку з уладаю а паручэньням ад найвышшых сьвятароў, 13 Серадня на дарозе я абачыў, каролю, зь неба сьвятліню, ясьнейшую за зьзяньне сонечнае, каторая засьвяціла навокал мяне й тых, што йшлі з імною. 14 I, як усі мы палі на зямлю, я пачуў голас, што казаў імне гэбрэйскай моваю: ,Саўле, Саўле, чаму перасьлядуеш ты Мяне? цяжка табе йсьці супроці восьцяў',15 А я сказаў: ,Хто ты Спадару?' А Спадар сказаў: ,Я Ісус, Каторага ты перасьлядуеш. 16 Але ўстань і стань на ногі свае, бо Я на тое зьявіўся табе, каб прызначыць цябе за слугу а сьветку таго, што ты бачыў і што Я аб'яўлю табе, 17 Выбаўляючы цябе зь люду гэтага і з народаў, да каторых пасылаю цябе, 18 Адчыніць вочы ім, каб яны абярнуліся ад цемні да сьвятліні і ад улады шайтана да Бога, каб вераю ў Мяне адзяржалі дараваньне грахоў і дзель із пасьвячанымі'. 19 Затым, каролю Арыпа, я ня быў непаслухмены гэтай нябёснай відзені; 20 Але сьпярша жыхарам Дамашку а таксама Ерузаліму, адлі ўсяму краю Юдэйскаму а народам абяшчаў, каб каяліся й навярнуліся да Бога, робячы ўчынкі гожыя каяты. 21 За гэта Жыды, няўшы мяне ў сьвятыні, спрабавалі забіць мяне. 22 Але, адзяржаўшы помач ад Бога, яшчэ дагэтуль стаю, сьветчачы малым і вялікім, ня кажучы нічога іншага, як тое, што мела стацца, казанае прарокамі а Масеям, 23 Што меў Хрыстос цярпець і, першы ўскрэшшы зь мертвых, абясьціць сьвятліню люду і народам". 24 I, як ён адказаў на абарону сваю ад усяго, Фэст кажа вялікім голасам: ,,Шалееш ты, Паўле! шмат навукі да шалу прыводзе цябе". 25 Але Паўла сказаў: ,,Я не шалёны, найпачэсьліўшы Фэеьце, але выказую словы праўды а здаровага розуму; 26 Бо ведае праз гэта кароль, перад каторым свабодна гукаю; бо я пераканаўшыся, што ад яго нічога з гэтага не схавана, бо ня ў куце гэта дзеялася. 27 Ці верыш ты, каролю Аґрыпа, прарокам? ведаю, што верыш".

28 Тады Аґрыпа сказаў Паўлу: „За малым ты не пераканаў мяне стаць хрысьцянінам". 29 А Паўла сказаў: „Маліў бы я Бога, каб ці мала, ці шмат, не адно ты, але ўсі, што слухаюць мяне сядні, сталі такімі, як Я, з выняткам гэтых залезаў".

30 I ўстаў кароль, і вайвода, і Верніка, і тыя, што сядзелі зь імі; 31 I, адышоўшы, яны гукалі мяжсобку, кажучы: „Гэты чалавек нічога гожага сьмерці альбо зялезаў не зрабіў". I сказаў Аͺрыпа Фэсту: „Гэты чалавек мог бы быць звольнены, калі б ён не адазваўся да цэсара".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст