Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеі сьвятых апосталаў


 

 

Дзеі сьвятых апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

25 Дык Фэст, прыбыўшы да павету, за тры дні выправіўся з Цэсарэі да Ерузаліму. 2 Тады найвышшыя сьвятары а галоўныя із Жыдоў паведамілі яго супроці Паўлы і малёгалі яго, 3 Зрабіць ласку - даставіць яго да Ерузаліму, цікуючы, каб забіць яго ў дарозе.

4 Але Фэст адказаў, што Паўла ў Цэсарэі пад вартаю, і што ён сам уборзьдзе прыедзе туды. 5 „Дык няхай, кажа ён, асобы з улады памеж вас ідуць із імною і, калі што ёсьць у гэтым чалавеку, вінуюць яго".

6 I, пабыўшы памеж іх не балей як восьмі альбо дзесяць дзён, зьвярнуўся да Цэсарэі; і наступнога дня, сеўшы на судовым седаве, расказаў прывесьці Паўлу. 7 I, як ён стаў, Жыды, што прышлі зь Ерузаліму, воступіцаю выказавалі шмат цяжкіх жалабаў, каторых не маглі давесьці.

8 Паўла ж на аправеньне свае сказаў: „Ані супроці Права жыдоўскага, ані супроці сьвятыні, ані супроці цэсара я ні ў чым не ізграшыў".

9 Але Фэст, зычачы ўбіцца Жыдом у ласку, адказуючы Паўлу, сказаў: „Ці зычыш узыйсьці да Ерузаліму, каб я там судзіў цябе што да гэтага?" 10 Паўла ж сказаў: „Я стаю перад судам цэсаравым, ідзе імне належа быць суджаным. Жыдом я нічога благога не зрабіў, як ты таксама добра ведаеш; 11 Бо калі запраўды мая няпраўда і зрабіў я што-колечы гожае сьмерці, то не адмаўляюся памерці; а калі нічога таго няма, у чым гэтыя вінуюць мяне, то ніхто ня можа выдаць мяне ім; адзываюся да цэсара".

12 Тады Фэст, пагутарыўшы з радаю, адказаў: „Ты адазваўся да цэсара, да цэсара й пойдзеш".

13 Як мінула колькі дзён, кароль Аґрыпа а Верніка прыбылі да Цэсарэі паздароваць Фэста. 14 I, як яны правялі там шмат дзён, Фэст выклаў перад каралём справу Паўлаву, кажучы: „Тут ё нейкі вязень, пакінены Хвэліксам, 15 Праз каторага, як я быў у Ерузаліме, паведамілі найвышшыя сьвятары а старцы жыдоўскія, вымагаючы засуджэньня яго. 16 Я адказаў ім, што няма абычаю ў Рымлян выдаваць чалавека, перш чымся абжалаваны будзе мець жалабнікаў аблічна і адзяржыць магчымасьць абароны ад абвінаваньня. 17 Як жа яны прышлі сюды, то, без адвалокі, назаўтрае я сеў на судовае седава і расказаў прывесьці таго чалавека. 18 Жалабнікі, стоячы тут, праз нішто такое не вінавалі, праз што я дапушчаў; 19 Але яны мелі некатрыя сьпярэчкі зь ім празь іх веру і празь якогась Ісуса памерлага, праз каторага Паўла цьвердзіў, што Ён жывы. 20 I, як я сам быў у клопаце што да гэтае справы, я сказаў: ці ня хоча ён ісьці да Ерузаліму і там быць суджаны што да гэтага? 21 Але як Паўла адазваўся, быць пакіненым на рассудак Аўгустаў, я расказаў дзяржаць яго, пакуль пашлю яго да цэсара".

22 Агрыпа ж сказаў Фэсту: „Я сам таксама хацеў бы паслухаць гэтага чалавека". „Заўтра, сказаў тый, ты пачуеш яго".

23 Дык назаўтрае Аґрыпа а Верніка прышлі зь вялікай пазорнасьцю і ўвыйшлі ў судовую гасподу з тысячнікамі а з начэльнікамі места, і Фэст даў расказаньне прывесьці Паўлу. 24 I сказаў Фэст: „Каролю Аґрыпа а ўсі прытомныя з намі мужы, вы бачыце гэтага, супроці каторага ўся множасьць Жыдоў зьвярнулася да мяне з просьбаю ў Ерузаліме й тут, крычачы, што ён ня мае балей жыць. 25 Але я даведаўся, што ён не зрабіў нічога гожага сьмерці, і ён сам адазваўся да Аўґуста, дык я пастанавіў паслаць яго. 26 Я ня маю нічога пэўнага напісаць свайму гаспадару; затым прывёў яго перад вас і асабліва перад цябе, каролю Аґрыпа, каб, па разглядзе, было імне што напісаць; 27 Бо імне здаецца, што неразважна, пасылаючы вязьня, ня выявіць жалабаў на яго".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст