Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеі сьвятых апосталаў


 

 

Дзеі сьвятых апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

2 Як настаў дзень Пяцьдзясятніцы, усі яны былі разам на адным месцу. 2 I зьнецікі стаўся гук ізь неба, бы ад павеву буйнога ветру, і напоўніў увесь дом, ідзе яны сядзелі. 3 I зьявіліся ім падзеленыя языкі, бы агнёвыя, і асеў на кажным адзін ізь іх. 4 I напоўніліся ўсі Духам Сьвятым і пачалі гукаць іншымі мовамі, як тый Дух даваў ім вымаўляць.

5 Былі ж там у Ерузаліме прыяжджомыя Юдэі, людзі набожныя, ад усялякага народу пад нябёсамі.

6 Як жа стаўся гук, зышлася множасьць, і былі зумеўшыся, бо кажны чуў іх гукаючых да іх ягоным собскім нарэччам. 7 I ўсі зумяваліся а дзіваваліся, гукаючы мяжсобку: ,,Ці ня ўсі гукаючыя Ґалілеяне? 8 Як жа мы чуем кажны собскае нарэчча, у каторым нарадзіліся, 9 Парфяне а Мідзяне а Еламіты а жыхары Месопотамы а Юдэі а Каппадокі, Понту а Азі, 10 Фрыґі а Памфілі, Ягіпту а часьцяў Лібы, сумежных ізь Кірэнаю, а прыяжджомыя Рымляне, Юдэі а нова на веру наверненыя, 11 Крыцяне а Арабаве, чуем іх нашымі мовамі гукаючых празь вялікія справы Божыя?" 12 I ўсі зумяваліся, і ў клопатнай парусе гукалі адны аднмм: „Што гэта значыцца?"

13 Але іншыя, насьміхаючыся, гукалі: ,,Яны ўпіліся новым віном".

14 Пётра ж, стаўшы з адзінанцацьма, узьняў голас свой і прамовіў да іх: „Мужы Юдэйскія і ўсі жыхары Ерузаліму! хай будзе ведама вам, і ўважайце на словы мае: 15 Яны не п'яныя, як вы ўвабражаеце сабе, бо трэйцяя гадзіна дня; 16 Але гэта сказанае прарокам Ёелям: 17 ,І будзе апошніх дзён, кажа Бог, выльлю з Духа Свайго на ўсе цела; і будуць праракаць сынове вашы а дачкі вашы, і маладзёны вашы будуць відзець відзені, і старыя вашыя будуць сьніць сны. 18 Але, і на слугаў Сваіх і на служэбкі Свае выльлю тых дзён із Духа Свайго, і яны будуць праракаць. 19 I дам чудосы на небе ўгары і знакі на зямлі далавах, кроў а агонь а куродым. 20 Сонца абернецца ў цемнь, і месяц у кроў, уперад чымся настане дзень Спадароў, вялікі а славуты. 21 I станецца, што кажны, хто будзе гукаць імя Спадарова, спасецца'.

22 „Мужы ізраельскія! слухайце словы гэтыя: Ісуса Назарэцкага, мужа, пасьветчанага вам Богам учынкамі магутнасьці а чудосамі а знакамі, што Бог учыніў перазь Яго сярод вас, як вы самы ведаеце, 23 Яго радаю і перадведаньням Божым выданага, вы рукою бяспраўных укрыжавалі а забілі. 24 Бог ускрысіў Яго, раскволіўшы путы сьмерці, бо нельга было ёй удзяржаць Яго гэтымі. 25 Бо Давід кажа ўзглядам Яго: ,Я бачыў Спадара кажначасна перад сабою; бо Ён па правіцы маёй, каб я не захістаўся. 26 Затым сэрца мае цешылася, і язык мой весяліўся, нават і цела мае будзе жыхарыць у надзеі; 27 Бо Ты не пакінеш душы мае ў пекле ані дасі Сьвятому бачыць расклад. 28 Ты даў імне пазнаці дарогі жыцьця; Ты напоўніў мяне радасьцяй перад відам Сваім'. 29 Мужы браты, няхай будзе дазволена гукаць выразьліва праз патрыярха Давіда, што ён памер і пахаваны, і помнік ягоны памеж нас дагэтуль. 30 Будучы ж прарокам і ведаючы, што Бог із прысягаю абяцаў з плоду сьцёгнаў ягоных пасадзіць на пасадзе ягоным, 31 Ён перадбачыўшы, гукаў праз ускрысеньне Хрыста, што не пакінены будзе Ён у пекле ані абача цела Ягонае раскладу. 32 Гэтага Ісуса Бог ускрысіў, чаго ўсі мы сьветкі. 33 Дык, будучы ўзьняты правіцаю Божай і адзяржаўшы ад Айца абятніцу Сьвятога Духа, Ён выліў тое, што бачыце а чуеце. 34 Бо Давід ня ўзьнёсься да нябёс, але ён сам кажа: ,Сказаў Спадар Спадару майму: сядзь па правіцы Маёй, 35 Пакуль Я пакладу непрыяцеляў Тваіх казулькаю пад ногі Твае'. 36 Дык няхай увесь дом Ізраеляў напэўна ведае, што Бог учыніў Яго, Гэтага Ісуса, Каторага вы ўкрыжавалі, Спадаром а Хрыстом".

37 Пачутае баданула ім у сэрца, і сказалі Пётру а іншым апосталам: „Што мы маем рабіць, мужы браты?" 38 Пётра сказаў ім: „Пакайцеся а ахрысьціцеся кажны з вас у імя Ісуса Хрыста дзеля дараваньня грахоў, - і адзяржыце дар Сьвятога Духа; 39 Бо вам ёсьць абятніца й дзяцём вашым і ўсім далёкім толькім, колькіх пагукае Спадар Бог наш".

40 I шмат якімі іншымі словамі ён урочыста сьветчыў і захочаваў іх, кажучы: „Ратуйцеся ад роду гэтага крутадушнага". 41 Тады тыя, што ахвотна прынялі слова ягонае, былі ахрышчаны; і дадана таго дня душаў каля трох тысячаў. 42 I яны непарушна трывалі ў навуццы апосталаў а ўзаем'ю, у ламеньню хлеба а ў малітвах.

43 I боязьнь агарнула кажную душў, і шмат чудосаў а знакоў было зьдзеяна апосталамі. 44 I ўсі вернікі былі разам, і мелі ўсе супольнае. 45 I прадавалі двары свае а маемасьці, і раздавалі ўсім, подле патрэбы кажнага.

46 I дзень пры дню непарушна трывалі ў сьвятьгаі, і, ломячы хлеб па дамох, дзялілі ежу ў радасьці а ў прасьціні сэрца, 47 Хвалячы Бога і маючы зычлівасьць у ўсяго люду. Спадар жа што дзень дадаваў да царквы спасаных.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст