Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеі сьвятых апосталаў


 

 

Дзеі сьвятых апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

19 I сталася, як Аполёс быў у Карынце, што Паўла, прайшоўшы вышнія часьці, прышоў да Ефэсу і, знайшоўшы некатрых вучанікаў, 2 Сказаў ім: „Ці вы, уверыўшы, прынялі Сьвятога Духа?" А яны яму: „Мы нават ня чулі, ці ё Дух Сьвяты". I ён сказаў: „Дык у што вы ахрышчаны?" Яны сказалі: „У хрэст Яанаў". 4 Паўла ж сказаў: „Яан запраўды хрысьціў хрыстом каяты, кажучы люду, каб верылі ў Ідучага просьле яго, значыцца ў Ісуса". 5 Пачуўшы гэта, яны ахрысьціліся ў імя Спадара Ісуса. 6 I, як Паўла ўзлажыў рукі на іх, зышоў на іх Дух Сьвяты, і яны гукалі мовамі і праракалі. 7 А ўсіх было каля двананцацёх мужоў.

8 Увыйшоўшы ж у бажніцу, ён адважна гукаў тры месяцы, навучаючы а пераконуючы праз гаспадарства Божае. 9 А як некатрыя закалянелі й ня верылі, гукаючы ліха на Дарогу перад множасьцяй, ён вышаў ад іх і аддзяліў вучанікаў, навучаючы што дня ў школе якогась Тырана.

10 I гэта было звыш двух год, так што ўсі жыхары Азі, Жыды й Грэкі, чулі слова Божае. 11 I Бог чыніў вялікія, надзвычайныя ўчынкі рукамі Паўлавымі, 12 Ажно насаткі а папяразкі прыносілі ад цела ягонага на хворых, і хваробы пакідалі іх, і злыя духі выходзілі зь іх.

13 Тады й некатрыя із жыдоўскіх хадзякаў-закліньнікаў спрабавалі гукаць імя Спадара Ісуса на апанаваных злымі духамі, кажучы: „Заклінаю вас Ісусам, каторага абяшчае Паўла". 14 Былі там якіясь сямёх сыноў Ськевы, найвышшага сьвятара жыдоўскага, каторыя рабілі гэта. 15 Але злы дух, адказуючы, сказаў ім: „Ісуса запраўды знаю, і Паўла імне ведамны, але хто вы?" 16 I кінуўся на іх чалавек, у каторым быў злы дух, і здолеў іх, так што яны ўцяклі голыя а зьбітыя. 17 I сталася гэта ведама ўсім, што жылі ў Ефэсе, Жыдом і Грэкам, і напаў страх на ўсіх іх, і ўзьвялічана было імя Спадара Ісуса.

18 I шмат хто з тых, што ўверылі, прыходзіў, спавядаючыся й азнаймуючы свае ўчынкі.

19 I ладне тых, што займаліся чарамі, прынесьлі кнігі свае, і спалілі іх перад усімі, і палічылі цану іх, і знайшлі на пяцьдзясят тысячаў штукаў срэбла. 20 3 такой моцаю расло а перамагала слова Спадарова.

21 А як гэта зьдзеялася, Паўла замерыў у духу сваім, прайшоўшы Македоню а Ахаю, ісьці да Ерузалітлу, кажучы: „Пабыўшы там, я маю бачыць і Рым'. 22 I паслаўшы да Македоні двух із слугачых сваіх, Цімоха а Эраста, сам застаўся да часу ўв Азі.

23 I прыгадзілася таго часу немалое ўзрушэньне каля Дарогі Божае; 24 Бо хтось, на ймя Зьмітра, срэбранік, што станавіў дамы Артэміды, даючы немалы прыбытак мастаком, 25 Каторых зьбершы і тых, што ў такім рамястве рабілі, сказаў: „Мужы, вы цяміце, што наш дабрабыт залежа ад гэтае работы. 26 I вы бачыце й чуеце, што ня толькі ў Ефэсе, але блізу па ўсёй Азі гэты Паўла пераканаў і адвярнуў вялікую грамаду, кажучы, што не багі тыя, каторыя зроблены рукамі. 27 Цяпер ня толькі небясьпечнасьць нам, што наш занятак апынецца ў няславе, але таксама, што сьвятыню вялікае багіні Артэміды будуць мець за нішто, і будзе зьнішчана вялікасьць тае, каторую сьціць уся Азя а сьвет".

28 Пачуўшы ж гэта і шалеючы ад злосьці, яны крычэлі, кажучы: „Вялікая Артэміда Ефэская!" 29 I места стала поўнае сумятні, і згодна яны чханулі да тэатру, схапіўшы Ґая а Арыстарха, Македонян, спадарожнікаў Паўлавых. 30 Як жа Паўла хацеў увыйсьці ў люд, вучанікі не дапусьцілі яго. 31 I таксама некатрыя з начэльнікаў аскіх, што былі прыяцелямі ягонымі, паслаўшы да яго, упорыста прасілі ня кідацца да тэатру.

32 Адныя крычэлі адно, другія - другое, бо гурба была ў сумятні, і бальшыня ня ведала, дзеля чаго яны зышліся. 33 3 гурбы ж высунулі наперад якогась Аляксандру, каторага Жыды сулілі. Аляксандра, кіўнуўшы рукою, хацеў аправіцца перад людам. 34 Але, пазнаўшы, што ён Жыд, у вадзін голас усі крычэлі каля дзьвюх гадзінаў: ,,Вялікая Артэміда Ефэская!"

35 Месцкі ж пісар, супакоіўшы гурбу, сказаў: „Мужы Ефэсяне, хто ня ведае, што места Ефэскае ё апякун сьвятыні Артэміды вялікае й абраза, спалага зь неба (Дыёпэта) ? 36 Калі ж гэта бесьпярэчна, надабе, каб вы супакоіліся і не рабілі нічога стрым галаву. 37 А вы прывялі гэтых людзёў, каторыя сьвятыні ня грабілі, ані блявузґалі на вашу багіню. 38 Калі ж Зьмітра а мастакі, што зь ім, маюць жалабу на каго, ё суд і ё проконсулы: няхай пазываюць адзін аднаго. 39 Калі ж шукаеце чаго іншага, то гэта можа быць разьвязана на праўным збору. 40 Бо мы ў небясьпечнасьці за сталае сядні быць абвінаванымі ў узрушэньню, бо нямаш ніякае прычыны, каторай бы мы маглі аправіць гэткі збой". 41 Сказаўшы гэта, ён распусьціў гурбу.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст