Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеі сьвятых апосталаў


 

 

Дзеі сьвятых апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

17 I падарожжуючы пераз Амфіполь а Аполёню, яны прышлі да Салуня, ідзе была бажніца жыдоўская. 2 Тады Паўла, подле звычаю свайго, увыйшоў да іх і тры сыботы разважаў зь імі зь Пісьма, 3 Адчыняючы й даводзячы, што Хрыстос меў цярпець і ўскрэснуць ізь мертвых, і што гэты Хрыстос ё Ісус, Каторага абяшчаю вам.

4 I некатрыя зь іх пераканаліся і прылучыліся да Паўлы а Сілы, і з Грэкаў, што сьцілі, вялікая множасьць, і з выдатных жанок ня мала.

5 Але Жыды, пазавідаваўшы і ўзяўшы некатрых нягоднікаў з памеж дзяньгубаў з торгу, зьберліся гурбаю, збунтавалі места і, напаўшы на дом Ясонаў, сілаваліся вывесьці іх да гурбы. 6 Не знайшоўшы ж іх, павалаклі Ясона й некатрых братоў да месцкае ўлады, крьічачы: „Гэтыя, што перавярнулі сьвет дагары нагамі, прыбылі таксама сюды! 7 I Ясон прыняў іх, і яны дзеюць супроці загадаў цэсаравых, кажучы, што ё другі кароль, Ісус".

8 I парушылася гурба і месцкая ўлада, як пачулі гэта. 9 Але, узяўшы заруку зь Ягона а із засталых, пусьцілі іх.

10 Браты ж без адвалокі выправілі ночы Паўлу а Сілу да Веры, куды прыбыўшы, яны пайшлі да бажніцы жыдоўскае. 11 Гэтыя ж былі дабрараднейшыя за тых салунскіх; яны прынялі Слова з усёй гатоўю, што дня дасьлядуючы Пісьмо, ці гэта так. 12 I шмат хто зь іх уверыў, і з пачэсьлівых грэцкіх і з мужчын ня мала.

13 Але як салунскія Жыды даведаліся, што і ў Веры Паўла абяшчаў слова Божае, яны прышлі таксама туды, узрушаючы а бунтуючы. 14 I тады без адвалокі браты выправілі Паўлу йсьці аж да мора; а Сіла а Цімох засталіся там.

15 Тыя ж, што прапушчалі Паўлу, прывялі яго аж да Атэн і, адзяржаўшы расказаньне да Сілы а Цімоха, каб яны прышлі да яго так борзда як магчыма, адышлі.

16 Як Паўла чакаў іх ув Атэнах, дух ягоны ўзрушаўся, бачачы гэтае места, поўнае балваноў. 17 Дык ён разважаў у бажніцы із Жыдамі і з тымі, што сьцілі, і што дня на таргу із сустраканымі.

18 Некатрыя таксама з эпікурскіх а стоіцкіх філёзофаў сьперачаліся зь ім. I некатрыя казалі: „Што хоча сказаць гэты пустамлён?" А іншыя: „Здаецца гэта абесьнік чужых дэманаў, бо ён абяшчаў дабравесьць Ісуса а ўскрысеньне".

19 I, узяўшы яго, прывялі да Арэопаґу, кажучы: „Ці можам мы ведаць, што гэта за новая навука, каторую ты павядаеш? 20 Бо прыносіш штось зумяваючае ў вушы нашы. Затым хочам ведаць, што гэта значыцца? 21 Атэняне ж усі і чужаземцы, што прабывалі там, ні ў чым іншым не праводзілі час, як у павяданьню й слуханьню навінаў.

22 I, стаўшы Паўла сярод Арэопаґу, сказаў: „Атэняне! з усяго бачу, што вы асабліва набожныя; 23 Бо, праходзячы й аглядаючы вашы сьвятасьці, я знайшоў таксама аброчнік, на каторым нарЬісаванэ.: ,Няведамаму Богу'. Дык таго, каторага вы сьціц́, ня ведаючы, я абяшчаю вам. 24 Бог, што ўчыніў сьвет і ўсе, што ё на ім, будучы Спадаром неба й зямлі, не ў дамох, зробленых рукамі, жывець 25 I не патрабуе службы рук людзкіх, быццам патрабуючы чаго-колечы, Сам даець усяму жыцьцё а дыханьне а ўсе. 26 I ўчыніў з аднае крыві людзёў кажнага народу па ўсім відзе зямлі, прызначыўшы наканаваныя часы й граніцы жыхараньню іх, 27 Каб яны шукалі Бога, ці не адчуюць Яго і ці ня знойдуць Яго, хоць Ён і недалёка ад кажнага з нас; 28 Бо ,мы ў Ім жывем, і кратаемся, і існуем', як і запраўды некатрыя з вашых паэтаў казалі: ,Бо мы й атожылы Ягоныя'. 29 Дык мы, будучы атожыламі Божымі, ня маем думаць, што Боства падобнае да золата, або да срэбла, або да каменя, выразанае мастацтвам і ўвабражэньням людзкім. 30 Дык Бог, не зважаючы на час неведзі, цяпер расказуе ўсім людзём, каб усюдых каяліся; 31 Бо Ён прызначыў дзень, у каторым мае судзіць зямлю ў справядлівасьці прызначаным Ім Мужам, даўшы довад усім, ускрысіўшы Яго зь мертвых".

32 Пачуўшы праз ускрысеньне зь мертвых, некатрыя сьміяліся, а іншыя мовілі: „Паслухаем цябе праз гэта другі разам". 33 Дык Паўла вышаў з памеж іх.

34 Некатрыя ж мужы, прылучыўшыся да яго, уверылі; памеж іх быў Дзяніс Арэопаґіт а жонка, на ймя Дамар, і іншыя зь імі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст