01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
16 I зышоў ён да Дэрвы а Лістры. I вось, быў там адзін вучанік, імям Цімох, сын Жыдзіцы верніцы, але бацька Грэк; 2 Празь яго сьветчылі браты ў Лістры а Іконі. 3 Паўла зычыў, каб ён ішоў ізь ім; і ўзяўшы, абрэзаў яго дзеля Жыдоў, што былі ў тых месцах, бо ўсі ведалі, што бацька ягоны быў Грэк.
4 А як яны праходзілі па местах, перадавалі ім заховаваць пастановы, прызначаныя апосталамі а старшымі ў Ерузаліме. 5 Дык цэрквы мацніліся ў веры і што дня павялічаліся лікам.
6 Як прайшлі Фрыгу а Ґаляцкі край, забараніў ім Дух Сьвяты казаць слова ўв Азі. 7 Зышоўшы да Місі, прабавалі йсьці да Віфіні, але Дух Ісусаў не дазволіў ім. 8 Мінуўшы ж Місю, зышлі да Троады.
9 I зьявілася відзень Паўлу ночы: стаў адзін Македанянін, молячы яго й кажучы: „Перайшоўшы да Македоні, памажы нам". 10 I як ён відзеў відзень, зараз мы сілаваліся йсьці да Македоні, зрабіўшы вывад, што Бог пагукаў нас абяшчаць там дабравесьць.
11 Дык, адплыўшы ад Троады, проста прыбылі да Самотракі, а назаўтрае да Неаполю, 12 Скуль жа да Піліпаў, каторае першае места гэтае часьці Македоні, колёня. I заставаліся ў гэтым месьце колькі дзён.
13 У сыботні ж дзень вышлі за браму да ракі, ідзе бываў звычай маліцца; і, сеўшы, гукалі жанкам, што былі зьбершыся.
14 I адна жонка, імям Ліда, зь места Тыятыра, прадаўніца шкарлату, што сьціла Бога, слухала; і Спадар адчыніў сэрца ёй уважаць, што казаў Паўла. 15 Як жа яна ахрысьцілася а хатнія ейныя, яна прасіла, кажучы: „Калі вы ўважалі мяне за верную Спадару, увыйдзіце ў дом мой і пабудзьце". I яна прынучыла нас.
16 I прыгадзілася, як мы йшлі да месца малітвы, што стрэлася нам адна дзеўка, каторая мела духа вешчаваньня; яна давала гаспадаром сваім шмат прыбытку вешчаваньням. 17 Яна, ідучы за Паўлам а намі, крычэла, кажучы: „Гэтыя людзі слугі Навышняга Бога, каторыя абяшчаюць нам дарогу спасеньня". 18 А гэта яна рабіла шмат дзён. Паўла ж, парушыўшыся, абярнуўся й сказаў духу: „Імям Ісуса Хрыста расказую табе выйсьці зь яе". I вышаў тае ж гадзіны.
19 I бачачы гаспадары ейныя, што шчэзла надзея прыбытку іхнага, нялі Паўлу а Сілу і пацягнулі на рынак да ўраднікаў. 20 I, прывёўшы іх да прэтораў, сказалі: „Гэтыя людзі, будучы Жыдамі, парушаюць места нашае 21 I агалашаюць звычаі, каторых мы Рымляне ня маем права прыймаць або паўніць.
22 I груд таксама паўстаў на іх; і прэторы, зьняўшы зь іх адзецьце, далі загаду сьцёбаць. 23 I, даўшы ім шмат вытняў, укінулі ў вязьніцу, расказаўшы вязьнічнаму вартаўніку моцна сьцерагчы іх; 24 Каторы, адзяржаўшы такое расказаньне, укінуў іх у нутраную вязьніцу і ногі іхныя замкнуў у калодкі.
25 I а поўначы Паўла а Сіла, молячыся, хвалілі Бога пяцьцём, і вязьні слухалі іх. 26 I разам было вялікае траееньне зямлі, ажно поды вязьніцы затрэсьліся, і ўсі дзьверы якга рашчыніліся, і путы ўсіх распуталіся. 27 А вартаўнік, прачхнуўшыся й абачыўшы, што дзьверы вязьніцы рашчыненыя, агаліў меч і вось, вось, гатоў быў забіцца, думаючы, што вязьні ўцяклі. 28 Але Паўла выгукнуў вялікім голасам, кажучы: „Не рабі сабе ніякага ліха, бо ўсі мы тут!"
29 I, папрасіўшы сьветла, ён убег і, калоцячыся, паў перад Паўлам а Сілаю. 30 I, вывеўшы іх вонкі, сказаў: „Спадарове, што імне належа рабіць, каб спасьціся?" 31 Яны ж сказалі: „Вер у Спадара Ісуса, і спасешся ты а дом твой". 32 I гукалі яму слова Спадарова і ўсім, што былі́́ ў доме ягоным.
33 I ўзяў іх тае ж гадзіны ночы, і абмыў раны іхныя, і без адвалокі хрысьціўся ён і ўсі ягоныя. 34 I, прывёўшы іх да дому свайго, заслаў стол і цешыўся з усім домам сваім, што ўверыў у Бога.
35 Як разаднела, прэторы паслалі паслугачых сказаць: „Выпусьці гэных людзёў". 36 Вартаўнік жа паведаміў гэтыя словы Паўлу: „Прэторы прыслалі, каб вы былі вывальнены; дык выйдзіце цяпер і йдзіце ў супакою". 37 Але Паўла сказаў ім: „Нас, Рымлян, незасуджаных прынародна білі і ўкінулі нас у вязьніцу, а цяпер тойма? Не, няхай самы прыйдуць і вывядуць нас".
38 Паслугачыя паведамілі гэтыя словы прэторам, і тыя спалохаліся, як пачулі, што яны Рымляне. 39 I, прышоўшы, малілі, і, вывеўшы, прасілі выйсьці зь места. 40 Вышаўшы зь вязьніцы, яны прышлі да Ліды, і, абачыўшы братоў, дамянілі ім, і адышлі.
|