Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Дзеі сьвятых апосталаў


 

 

Дзеі сьвятых апосталаў

0102030405060708091011121314
15161718192021222324252627
28

 

15 I некэтрыя, зышоўшы зь Юдэі, навучалі братоў: „Калі не абрэжацеся подле абычаю Масеявага, ня можаце спасьціся". 2 А як Паўла а Варнава мелі немалую нязгоду а сьпярэчку зь імі, Паўла а Варнава і некатрыя іншыя былі прызначаны йсьці ў гэтай справе да Ерузаліму да апосталаў а старшых. 3 Дык, будучы прапушчаныя царквою, ішлі перазь Фініку а Самару, драбязна павядаючы праз навярненьне паган, і прычыніліся да вялікае радасьці ўсіх братоў.

4 Прыбыўшы ж да Ерузаліму, яны былі прыняты царквою а апосталамі а старшымі, і здалі лічбу з усяго, што Бог учыніў імі. 5 I паўсталі некатрыя з памеж тых, што, будучы з гэрэсі фарысэйскае, уверылі, і казалі, што маюць абразаць іх і расказаць ім дзяржаць закон Масеяў.

6 I зьберліся апосталы а сьвятарове разгледзіць гэтую справу. 7 Па вялікай сьпярэчцы, Пётра, устаўшы, сказаў ім: „Мужы браты! вы разумееце, што ад найраньшых дзён Бог з памеж вас абраў мяне, каб із вуснаў маіх пагане чулі слова дабравесьці і ўверылі; 8 I Бог, ведамец сэрца, даў ім сьветчаньне, даючы Духа Сьвятога, як і нам; 9 I ня ўчыніў розьніцы памеж нас і іх, ачысьціўшы сэрцы іхныя вераю. 10 Цяпер жа, нашто вы спробуеце Спадара, кладучы йго на шыю вучанікаў, каторага не маглі панесьці айцове нашы ані мы ? 11 Але мы верым, што спасемся ласкаю Спадара Ісуса, тэю самаю сьцежкаю, як і яны".

12 I ўся множасьць маўчэла, і слухалі Варнаву а Паўлу, што павядалі праз знакі а чудосы, якія Бог учыніў імі паганам. 13 А як яны змоўклі, адказаў Якаў, кажучы: „Браты, паслухайце мяне! 14 Сымон паведаў, як Бог найперш даведаўся, каб узяць із паган люд да імені Свайго. 15 I з гэтым згаджаюцца словы прарокаў, як напісана:

16 ,Потым зьвярнуся, і адбудую ўпалы будан Давідаў, і адбудую разьвярненьні яго, і пастанаўлю яго, 17 Каб шукалі Спадара засталыя людзі і ўсі народы, над якімі гукана імя Мае, кажа Спадар, што чыне гэта. 18 Ведамныя Богу ад вечнасьці ўсі працы Ягоныя'. 19 Затым я пастанавіў не задаваць клопату тым, што з паган наварачаюцца да Бога, 20 А напісаць ім, каб узьдзержаваліея ад забрудзяненьня балванамі і ад бязулства, і ад задушанага, і ад крыві, і не рабілі іншым таго, чаго ня хочуць сабе. 21 Бо Масей ад старавечных пакаленьняў мае ў кажным месьце тых, што абяшчаюць яго, чытаны ў бажніцах кажнае сыботы".

22 Тады бачылася добрым апосталам а сьвятаром із усёй царквою, паслаць абраных з памеж сябе з Паўлам а Варнаваю да Антыёхі: Юду, званага Варсава, а Сілу, мужоў-правадыроў памеж братоў. 23 Напісаўшы пераз рукі іхныя:

„Апосталы а старшыя а браты братом, што з памеж паган ув Антыёсе а Сыры а Кіліццы: здарованьне! 24 3 тае прычыны, што мы пачулі, што некатрыя, прышлыя ад нас, задалі вам клопату словамі, захістаўшы душы вашы, кажучы, што маеце быць абразаны й дзяржаць Закон, чаго мы ім не паручалі; 25 Дык бачылася добрым нам, дайшоўшы да адназгоднага рассудку, паслаць абраных мужоў да вас із нашымі любовымі Варнаваю а Паўлам, 26 Мужамі, што далі жыцьцё свае дзеля імені Спадара нашага. Ісуса Хрыста. 27 Дык мы паслалі Юду а Сілу, каторыя самы скажуць вам і словамі тое самае. 28 Бо бачылася Духу Сьвятому й нам не накладаць на вас болыпага цяжару, апрача гэтага канечне патрэбнага: 29 Узьдзержавацца ад абраканага балваном і ад крыві, і ад задушанага, і ад бязулства. Дзержачы гэта, добра зробіце. Бывайце здаровы!"

30 Дык яны, будучы выпраўленыя, зышлі да Антыёхі і, зьбершы множасьць, даручылі ліст. 31 I, прачытаўшы ліст, яны цешыліся з даменьня гэтага. 32 Юда ж а Сіла, будучы самы прарокамі, дамянялі братом чысьленымі гутаркамі і ўмацавалі іх. 33 Як яны пабылі там якісь час, яны ў супакою былі адпушчаны братамі да тых, што іх паслалі. 34 Сілу, адылі, бачылася застацца там, а Юда зьвярнуўся да Ерузаліму.

35 Паўла ж а Варнава заставаліся ўв Антыёсе, вучачы а абяшчаючы слова Спадарова із шмат якімі іншымі.

36 За колькі ж дзён Паўла сказаў Варнаве: „Зьвярнімася й даведаймася да братоў у кажным месьце, ідзе мы абяшчалі слова Спадарова, як яны маюцца". 37 Варнава ж пазычыў узяць із сабою таксама Яана, званага Маркам; 38 Але Паўла думаў, што ня добра браць із сабою таго, каторы адышоў ад іх із Памфілі і ня йшоў зь імі да тае працы. 39 I паўстала войстрая сьпярэчка, ажно яны разлучыліся адзін із адным; Варнава ўзяў Марку із сабою і паплыў да Кіпры; 40 А Паўла, абраўшы Сілу, пайшоў, будучы паручаны братамі ласцы Божай. 41 1 праходзіў Сыру а Кіліку, мацуючы цэрквы.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст