01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28
12 Таго часу Гірад кароль наклаў рукі на некатрых із царквы, каб зрабіць ім атугу. 2 I забіў Якава, брата Яанавага, мячом. 3 А бачачы, што гэта прыемна Жыдом, дадаў, арыштаваўшы й Пётру. Тады былі дні праснакоў. 4 I, няўшы яго, пасадзіў у вязьніцу, паручыўшы чатыром чацьвёркам жаўнераў вартаваць яго, манючыся просьле Пасхі вывесьці яго люду.
5 Дык Пётра быў дзяржаны ў вязьніцы; але гарачую малітву царква чыніла Богу за яго. 6 I як Гірад ішоў вывесьці, тае ночы Пётра спаў памеж двух жаўнераў, скаваны двума ланцугамі, і вартаўнікі ля дзьвярэй сьцераглі вязьніцу.
7 I гля, ангіл Спадароў прышоў туды, і сьвятліня зазьзяла ў будоўлі, і, штырхнуўшы ў бок Пётру, пабудзіў яго, і сказаў: „Устань борзда". I ланцугі апалі з рук ягоных. 8 I ангіл сказаў яму: „Паперажыся й азуйся". I ён зрабіў так. I кажа яму: „Апрані вопратку сваю і йдзі за імною". 9 I, вышаўшы, ішоў за ім, і ня ведаў, што гэта было запраўды роблена ангілам, але думаў, што відзе відзень. 10 I прайшоўшы першую а другую варту, яны прышлі да зялезнае брамы, што вяла да места, каторая сама адчынілася ім; і зышлі на вуліцу, і якга ангіл пакінуў яго.
11 Тады Пётра, ачуціўшыся, сказаў: „Цяпер я ведаю запраўды, што Спадар паслаў ангіла Свайго ўзяць мяне з рукі Гірадавае і ўсяго спадзяваньня люду жыдоўскага".
12 I, усьведаміўшы гэта, прышоў да дому Марыі, маці Яанавае, каторага мянушка была Марка, ідзе шмат зьбіралася й маліліся. 13 I як ён пастукаў у варотцы брамы, служэбка, імям Рода, вышла паелухаць; 14 I, пазнаўшы голас Пётраў, з радасьці не адчыніла варотцаў, але, убегшы, паведаміла, што Пётра стаіць ля брамы. 15 А яны сказалі ёй: „Ты здурэла". Але яна цьвердзіла, што так было. Яны ж сказалі: „Гэта ангіл ягоны". 16 Але Пётра далей стукаў. I, адчыніўшы, абачылі яго й зумеліся. 17 Даўшы ім знак рукою маўчаць, ён паведаў ім, як Спадар вывеў яго зь вязьніцы, і сказаў: „Накажыце праз гэта Якаву а братом". I вышаў, і пайшоў на іншае месца.
18 А як разаднела, была немалая паруха памеж жаўнераў з тога, што сталася зь Пётрам. 19 I шукаў яго Гірад, і не знайшоў; выпытаўшы вартаўнікоў, казаў завесьці іх на кару сьмерці. I зышоў зь Юдэі да Цэсарэі, і заставаўся там.
20 I быў ён злы на Тыран а Сыдонян; яны ж прышлі да яго згодна і, сьхінуўшы на свой бок Уласта, дворнага маршалку каралеўскага, шукалі міру, бо край іхны жывіўся з каралеўскага. 21 Прызначанага ж дня, адзеўшыся ў вадзецьце каралеўскае і сеўшы на павышаным седаве, Гірад меў прынародную мову да іх; 22 А люд гукаў: „Голас божы, а ня людзкі!" 23 I якга ангіл Спадароў выцяў яго, бо ён ня даў хвалы Богу; і ён, сточаны чэрвямі, выпусьціў дух.
24 Слова ж Божае расло а пашыралася.
25 А Варнава а Саўла зьвярнуліся зь Ерузаліму, справіўшы службу, паручаную ім, узяўшы таксама із сабою Яана, мянушкаю Марка.
|