Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Лукі


 

 

Евангеля подле сьвятога Лукі

0102030405060708091011121314
15161718192021222324

 

9 I згукаўшы двананцацёх вучанікаў Сваіх, даў ім моц а ўладу над усімі нячысьцікамі і лячыць ад хваробаў. 2 I паслаў іх абяшчаць гаспадарства Божае і ўздараўляць хворых. 3 I сказаў ім: „Не бярыце нічога ў дарогу, ані посаха, ані капшука, ані хлеба, ані грошы, ані майце кажны двух адзецьцяў. 4 I ў які-лень дом увыйдзеце, там заставайцеся і стуль адыходзьце. 5 А калі йдзе ня прыймуць вас, выходзячы зь места таго, атрасіце таксама й тый пыл із ног сваіх, на сьветчаньне на іх. 6 I вышаўшы, хадзілі скрозь па местачках, абяшчаючы Дабравесьць і ўздараўляючы ўсюдых.

7 Пачуў Гірад чацьвертнік праз усе, што Ён дзеяў, і заклапаціўся, бо некатрыя дзейкалі, што Яан ускрэс ізь мертвых; 8 А іншыя, што Ільля зьявіўся, і іншыя, што адзін із старавечных прарокаў ускрэс. 9 I сказаў Гірад: „Яана я сьцяў; хто ж ё гэта, праз каторага я чую такое?" I стараўся бачыць Яго. 10 I апосталы, зьвярнуўшыся, паведалі Яму, што зрабілі; і Ён, узяўшы іх, адышоў асобна на пустыннае месца места Віфсаіды. 11 А груд, даведаўшыся, пайшоў за ім; і Ён веціў іх, і гукаў ім праз гаспадарства Божае, і ўздараўляў тых, што патрабавалі ўздараўленьня. 12 I як дзень пачаў хінуцца да вечара, тады прыступілі двананцацёх і сказалі Яму: „Распусьці гурбу, каб яны пайшлі да акалічных местачкаў а сёлаў начаваць, каб знайшлі еміны, бо мы тут на пустынным месцу". 13 Але Ён сказаў ім: „Вы дайце ім есьці". Яны ж сказалі: „У нас няма балей за пяць букаткаў і дзьве рыбы; хіба пайсьці й купіць ежы ўсяму люду гэтаму?" 14 Бо іх было каля пяцёх тысячаў чалавекаў. Але Ён сказаў вучанікам Сваім: „Рассадзіце іх грудамі па пяцьдзясят". 15 I яны зрабілі так, і рассадзілі ўсіх. 16 Тады Ён узяў пяць букаткаў і дзьве рьібы, глянуўшы на неба, і дабраславіў іх, і ламіў, і даваў, вучанікам, пасуліць кажнаму з гурбы. 17 I елі, і пад'елі, і ўзялі лішніцы двананцаць кашоў кавалкаў.

18 I сталася, як Ён маліўся апрыч, што вучанікі Ягоныя былі зь Ім. I Ён папытаўся ў іх, кажучы: „За каго Мяне гурба мае?" 19 Яны, адказуючы, сказалі: „За Яана Хрысьціцеля, а некатрыя за Ільлю, а іншыя, што адзін із старавечных прарокаў ускрэс". 20 Ён сказаў ім: „А вы за каго Мяне маеце?" Пётра, адказуючы, сказаў: „За Хрыста Божага.

21 Але Ён стродка расказаў нікому гэтага не казаць, 22 Кажучы: „Сын Людзкімае шмат цярпець, і быць адхіненым старцамі а найвышшымі сьвятарамі а кніжнікамі, і быць забітым, а на трэйці дзень ускрэснуць".

23 I сказаў усім: „Калі хто хоча йсьці за Імною, адрачыся самога сябе, бяры крыж свой на кажны дзень і йдзі за Імною. 24 Бо хто хоча жыцьцё свае захаваць, тый згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, тый захавае яго. 25 Бо што за карысьць людзіне прыдбаць увесь сьвет, а сябе самога загубіць альбо сабе пашкодзіць? 26 Бо хто засароміцца Мяне а словаў Маіх, таго Сын Людзкізасароміцца, як прыйдзе ў славе Сваёй а Айцовай а сьвятых ангілаў.

27 „Бо кажу вам праўду: ё некатрыя із стаячых тут, каторыя не паспытаюцца сьмерці, пакуль не абачаць гаспадарства Божага".

28 I сталася за дзён восьмі ад гэтае мовы, што, узяўшы Пётру, Яана а Якава, узышоў Ён на гару маліцца. 29 I сталася, як маліўся, што выгляд віду Ягонага адмяніўся, і адзецьце Ягонае стала белае, бліскучае. 30 I вось, два мужы мужавалі зь Ім, каторыя былі Масей а Ільля. 31 Зьявіўшыся ў славе, мужавалі праз выхад Ягоны, каторы Ён меў зьдзеяць у Ерузаліме. 32 А Пётра а былыя зь ім ацяжараныя былісном; а як прачхнуліся, абачылі славу Ягоную і двух мужоў, што стаялі зь Ім. 33 I сталася, як яны адходзілі ад Яго, што Пётра сказаў Ісусу: „Вучыцелю, добра нам тут быць: зрабіма тры буданы, адзін Табе, і адзін Масею, і адзін Ільлі", ня ведаючы, што гукаў. 34 Як ён гэтак гукаў, найшоў булак і ахінуў іх; і яны спалохаліся, як увыйшлі ў булак. 35 I пачуўся голас із булаку, кажучы: „Гэта Сын Мой любовы; Яго слухайце". 36 Як пачуўся голас гэты, Ісус застаўся адзін. I яны маўчэлі, і нікому не казалі тых дзён нічога з таго, што бачылі.

37 I сталася, што наступнога дня, як яны зышлі з узгорку, шмат гурбы пераняло Яго. 38 I вось, чалавек із гурбы загукаў, кажучы: „Вучыцелю! малю Цябе, глянь на сына майго, бо ён - адзінае дзяцё мае. 39 Яго хапае дух, і ён зьнецікі крычыць, і кідае ім ізь пенаю; і, раніўшы яго, ледзь адыходзе ад яго. 40 I я прасіў вучанікаў Тваіх выгнаць яго, але яны не маглі". 41 Ісус жа, адказуючы, сказаў: „О родзе няверны а крутадушны! пакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сына свайго сюды". 42 I як тый яшчэ йшоў, нячысьцік ірваў яго і моцна кі́даў; але Ісус зганіў нячысьціка, і ўздаравіў дзяцюка, і аддаў яго айцу ягонаму.

43 I зумяваліся усі з магутнасьці сілы Божае.

А як усі дзіваваліся з усяго, што ўчыніў Ісус, Ён сказаў вучанікам Сваім: 44 „Улажыце вы сабе ў вушы словы гэтыя: Сын Людзкібудзе выданы ў рукі людзкія". 45 Але яны не разумелі слова гэтага, і яно было цьмянае ім, каб яны не спатачылі яго; і пытацца ў яго праз гэтае слова баяліся.

46 Узьнікла сьпярэчка памеж іх, каторы зь іх быў бы найвялікшы. 47 Ісус жа, ведаючы сьпярэчкі сэрца іхнага, узяўшы дзяцё, пастанавіў яго ля сябе 48 I сказаў ім: „Хто прыйме дзяцё гэтае ў імя Мае, Мяне прыйме; а хто прыйме Мяне, прыйме таго, хто паслаў Мяне; бо хто найменшы памеж усіх вас, тый будзе вялікі".

49 I Яан, адказуючы, сказаў: „Вучыцелю! мы бачылі чалавека, што імям Тваім выганяў нячысьцікаў, і забаранілі яму, бо ён ня ходзе з намі". 50 А Ісус сказаў яму: „Не бараніце, бо хто ня супроці нас, тый за нас".

51 I сталася, як бліжэў час, што Ён меў быць узяты ўгару, Ён станаўко пастанавіў ісьці да Ерузаліму. 52 I паслаў пасланцоў перад відзеньням Сваім; і яны пайшлі, і ўвыйшлі ў сяло самарскае, каб зрабіць прыгатову Яму. 53 I не прыняліЯго, бо відзеньне Ягонае было зьвернена да Ерузаліму. 54 I, бачачы гэта, вучанікі Ягоныя, Якаў а Яан, сказалі: „Спадару! калі хочаш, мы скажам, каб агонь зышоў зь неба й спаліў іх, як і Ільля зрабіў?". 55 Але Ён, абярнуўшыся, зганіў іх, кажучы: „Ня ведаеце, чыйго вы духу; 56 Бо Сын Людзкі ня прышоў губіць жыцьці людзкі́я, але спасаць". I пайшлі да другога сяла.

57 I сталася, што, як яньі йшлі дарогаю, хтось сказаў Яму: „Я пайду за Табою, куды толькі Ты пойдзеш". 58 Ісус жа сказаў яму: „Лісы маюць норы, і птушкі нябёсныя - гнезды, але Сын Людзкіня мае йдзе галавы прытуліць".

59 I сказаў другому: „Ідізі за Імною". Але ён сказаў: „Спадару! дазволь імне сьпярша пайсьці й пахаваць айца свайго". 60 Ісус сказаў яму: „Няхай мертвыя хаваюць мертвых, але ты йдзі й абяшчай гаспадарства Божае".

61 I іншы таксама сказаў: „Спадару! я пайду за Табою, але дазволь імне сьпярша пайсьці разьвітацца з хатнімі сваімі". 62 Ісус жа сказаў яму: „Ніхто, хто кладзець руку сваю на плуг і азіраецца назад, ня гожы да гаспадарства Божага".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст