Галоўная > Кнігі Новага Закону > Евангеля подле сьвятога Лукі
Евангеля подле сьвятога Лукі21 лютага 2011. |
|
01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
Пераклад д-ра Яна Станкевіча 1 Як шмат хто ўзяўся напісаць нарыс праз сталыя здарэньні памеж нас, 2 Як перадалінам тыя, што спачатку вочнікамі а слугачымі Слова былі́, - 3 Здалося й імне добрым, дасьледаваўшы ўсе з належнага жарала, акуратна а з парадку напісаць тэ праз гэта, найпачэсьліўшы Хахілю, 4 Каб ты добра ведаў пэўнасьць таго, чаго ты быў навучаны. 5 За дзён Гірада, караля Юдэйскага, быў адзін сьвятар, імям Захара, зь дзянное радоўкі Авінае, і жонка ягоная была з дачок Ааронавых, і імя ейнае Альжбета. 6 Яны абое былі справядлівыя перад Богам, ходзячы ў вусіх расказаньнях а пастановах Спадаровых без заганы. 7 Але ня мелі дзяцяці, бо Альжбета была бясплодная, і абое быліацяжараныя гадамі. 8 I сталася, як ён правіў сьвятарскі ўрад перад Богам у парадку свае радоўкі, 9 Подле звычаю сьвятарскага ўраду, было яму жэрабя кадзіць, як ён увыйшоў у Дом Спадароў; 10 А ўся множасьць люду малілася вонках у часе кадзеньня, - 11 I зьявіўся яму ангіл Спадароў, стоячы паправе аброчніка кадзеньня. 12 I стрывожыўся Захара, абачыўшы, і ляк абняў яго. 13 Але ангіл Спадароў сказаў яму: „Не лякайся, Захара; бо просьба твая пачута, і Альжбета, жонка твая, зачнець табе сына, і назавеш імя яго: Яан. 14 I табе будзе радасьць а весялосьць, і шмат хто будзе цешыцца з нараджэньня яго. 15 Бо ён будзе вялікі ў ваччу Спадаровым, і ня будзе піць віна ані хмельнага напітку, і напоўніцца Духам Сьвятым нават ад жывата маці свае. 16 I шмат каго зь дзяцей Ізраелявых наверне да Спадара, Бога іхнага. 17 I ён пойдзе перад Ім у духу а магутнасьці Ільлінае, каб зьвярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей і няслухменых да мудрасьці справядлівых, каб выгадаваць Спадару люд прыгатаваны". 18 I сказаў Захара ангілу: „З чаго я пазнаю гэта? бо я ўжо стары, і жонка мая вельма ацяжараная днямі". 19, I, адказуючы, ангіл сказаў яму: „Я Гаўрэль, каторы стаю ў прытомнасьці Божай, і я быў пасланы казаць табе, і прынесьці табе дабравесьць. 20 I вось, ты будзеш бязмоўны, і ня будзеш магчы гукаць аж да дня, калі гэта станецца, бо ты не паверыў словам маім, каторыя споўняцца ўпару". 21 Люд жа чакаў Захары й дзіваваўся, што ён так длякаецца ў Доме Божым. 22 I, як ён вышаў, ня мог гукаць да іх; і яны пазналі, што ён відзеў ві́дзень у Доме Божым, бо ён ківаў ім; і застаўся немы. 23 I сталася, што, як скончыліся дні адправы ягонае, ён адышоў да дому свайго. 24 А па тых днёх зачала Альжбета, жонка ягоная, і таілася пяць месяцаў, кажучы: 25 „Гэтак імне ўчыніў Спадар за дзён, калі глянуў, каб зьняць ганьбу маю памеж людзёў". 26 А шостага месяца пасланы быў ад Бога ангіл Гаўрэль да места Ґалілейскага, званага Назарэт, 27 Да дзявушчае, заручанае з чалавекам, каторага імя было Язэп, з дому Давідавага, а дзявушчае імя: Марыя. 28 I, увыйшоўшы да яе, ангіл сказаў: „Здарова, ласкаю абдараваная! Спадар із табою; дабраславёная ты памеж жанок". 29 Яна ж, абачыўшы яго, парушылася на слова ягонае й разважала, што гэта было б за здарованьне. 30 I сказаў ёй ангіл: „Ня бойся, Марыя, бо ты прыдбала ласку ў Бога. 31 I вось, зачнеш у жываце, і народзіш Сына, і назавеш імя Ягонае: Ісус. 32 Ён будзе вялікі і назавецца Сынам Навышняга, і Спадар Бог дасьць Яму пасад Давідаў, айца Ягонага; 33 I будзе гаспадарстваваць у доме Якававым навекі, і гаспадарству Ягонаму ня будзе канца". 34 I сказала Марыя ангілу: „Як гэта будзе, калі я мужа ня знаю?" 35 I, адказуючы, ангіл сказаў ёй: „Дух Сьвяты зыйдзе на Цябе, і моц Навышняга засьціць табе; затым і народжанае сьвятое назавецца Сынам Божым. 36 I вось, сваячка твая Альжбета, званая бясплоднай, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і гэты ё шосты месяц ёй, званай бясплоднай. 37 Бо ў Бога нічога няма немагчымага". 38 I Марыя сказала: „Вось, служэбка Спадарова; хай будзе імне подле слова Твайго". I ангіл адышоў ад яе. 39 I ўстаўшы Марыя тых дзён, з пасьпехам пайшла да гаравое краіны, да места Юдзінага. 40 I ўвыйшла ў дом Захарын, і паздаровала Альжбету. 41 I сталася, як пачула Альжбета здарованьне Марыіна, што скранулася дзяцянё ў жываце ейным, і Альжбета напоўнілася Духам Сьвятым, 42 I загукала вялікім голасам, і сказала: „Дабраславёная ты памеж жанок, і дабраславёны плод жывата твайго. 43 I скуль гэта імне, што прышла маці Спадара майго да мяне? 44 Бо, гля, як толькі гук здарованьня твайго загучэў у вушшу маім, скранулася з радасьці дзецянётка ў жываце маім. 45 I дабраславёная тая, што паверыла, бо зьдзеецца сказанае ёй ад Спадара". 46 I сказала Марыя: „Узьвялічае душа мая Спадара; 47 I ўсьцешыі'ся дух мой у Вогу, Спасу маім; 48 Бо глянуў Ён на паніжэньне служэбкі Свае; вось, адгэтуль за шчасьлівую мяне будуць мець усі роды; 49 Бо ўчыніў імне вялічча Дужы; і сьвятое імя Ягонае; 50 I міласэрдзе Ягонае ад роду да роду да тых, што баяцца Яго. 51 Зьдзеяў моц цаўём Сваім; расьцярушыў пыхатых падумкамі сэрца іхнага; 52 Ськінуў дужых із пасадаў і павышыў паніжаных. 53 Напоўніў прагнучых дабром, а багатых адаслаў пустых. 54 Памог Ізраелю, слузе Свайму, памятуючы на міласэрдзе, 55 Як казаў айцом нашым, Абрагаму а насеньню ягонаму навекі". 56 I заставалася Марыя зь ёй каля трох месяцаў, і зьвярнулася да дому свайго. 58 Альжбеце ж выпаўніўся час радзіць, і яна нарадзі́ла сына. 58 I пачулі суседзі а сваякіейныя, як Спадар узьвялічыў міласэрдзе над ёй, і цешыліся зь ёю. 59 I сталася, што на восьмы дзень прышлі абразаць дзецянё і звалі яго, подле імені айца ягонага, Захара. 60 Але маці ягоная, адказуючы, сказала: „Не, але названы будзе Яанам". 61 I сказалі ёй: „Нікога няма ў родзе тваім, каб быў названы гэтым імям". 62 I паказавалі знакамі айцу ягонаму, як бы яго хацеў назваць. 63 А ён, папрасіўшы дошчачкі, напісаў, кажучы: „Яан імя ягонае". I дзіваваліся ўсі. 64 I якга адчыніліся вусны ягоныя а язык ягоны, і ён гукаў, хвалячы Бога. 65 I напаў страх на ўеіх, што жылі навокал іх, і па ўсёй гаравой краіне Юдэі гукалі ўсі гэтыя словы. 66 I ўсі, што чулі, складалі ў сэрцах сваіх, кажучы: ,,Што за дзецянё гэта будзе!" I запраўды рука Спадарова была зь ім. 67 I Захара, айцец ягоны, напоўніўся Духам Сьвятым і праракаў, кажучы: 68 „Дабраславёны Спадар, Бог Ізраеляў, што даведаўся й зьдзеяў адкупленьне люду Свайму; 69 I ўзьняў рог спасеньня нам у доме Давіда, слугі Свайго; 70 Як казаў вуснамі сьвятых прарокаў Сваіх, што быліад веку, 71 Праз спасеньне нас ад варагоў нашых і ад рукі ўсіх ненавідзячых нас; 72 Што зьдзее міласэрдзе айцом нашым і ўспомне сьвятую ўмову Сваю, 73 Прысягу, што Ён прысягнуў Абрагаму, айцу нашаму, даць нам, 74 Каб бяз страху, з рукі непрыяцеляў сваіх вывальненыя, служылі Яму 75 Ў сьвятасьці а справядлівасьці перад Ім усі дні жыцьця свайго. 76 I ты, дзецянё, назавешся прарокам Навышняга, бо пойдзеш перад відам Спадаровым, гатаваць дарогі Ягоныя, 77 Даць пазнаньне спасеньня люду Ягонаму ў дараваньню грахоў іхных, 78 Пераз чульлівае міласэрдзе Бога нашага, як із вышыні Золак даведаўся да нас, 79 Даць сьвятло седзячым у цямноце а ў сьценю сьмерці, кіраваць ногі нашыя на дарогу супакою". 80 А дзяцё расло а дужэла духам, і было на пустынях аж да дня паказаньня свайго Ізраелю. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
2 I сталася тых дзён, што вышаў пастаноў ад цэсара Аўгуста зрабіць сьпісаньне ўсяго сьвету. 2 Гэтае сьпісаньне было найперш за Квірына, намесьніка Сыры. 3 I ўсі пайшлі запісавацца, кажны да места свайго. 4 I Язэп таксама вышаў з Ґалілеі, зь места Назарэту, да Юдэі, да места Давідавага, званага Бэтлеем, бо ён быў з дому а роду Давідавага, 5 Запісацца з Марыяю, заручанай яму, цяжарнай. 6 I сталася, як яны былітам, выпаўніліся дні радзіць. 7 I нарадзі́ла Сына свайго першака, і спавіла Яго, палажыла ў ясьлі, бо ня было ім месца ў начулішчу. 8 I пастыры быліў тэй самай краіне на полю, сьцерагучы стаду сваю ночы. 9 I вось, Ангіл Спадароў стаў перад імі, і слава Спадарова зазьзяла навокал іх; і баяліся боязьняй вялікай. 10 I Ангіл сказаў ім: ,,Ня бойцеся, бо вось, я прыношу вам дабравесьць вялікай радасьці, што будзе ўсім людзём; 11 Бо нарадзі́ўся вам сядні ў месьце Давідавым Спас, Каторы ё Хрыстос Спадар. 12 I гэта пазнака вам: вы знойдзеце дзецянётка, спавітае й лежачае ў ясьлях. 13 I якга было з Ангілам множасьць войска нябёснага, хвалячы Бога й кажучы: 14 „Слава Богу на вышах, а на зямлі супакой у людзёх добрае волі". 15 I сталася, як ангілы адышлі ад іх да неба, пастыры сказалі адзін аднаму: „Пайдзіма аж да Бэтлеему й абачма, што прыгадзілася, што Спадар наказаў нам". 16 I прышлі борзда, і знайшлі разам Марыю а Язэпа а дзецянётка, у ясьлях лежачае. 17 А абачыўшы, наказавалі ўсюдых узглядам слова, сказанага ім празь дзецянё гэтае. 18 I ўсі, што чулі, дзіваваліся з таго, што мовілі ім пастыры. 19 Але Марыя заховавала ўсе гэта, разважаючы ў сэрцу сваім. 20 I зьвярнуліся пастыры, славячы а хвалячы Бога за ўсе, што чулі а бачылі, як было ім наказана. 21 I, як выпаўнілася восьмі дзён да абразаньня дзецяняці, назвалі Яго Ісус, як назваў Ангіл перад зачацьцям Яго ў жываце. 22 I, як мінулі дні ачышчэньня ейнага, подле права Масеявага, прынесьлі Яго да Ерузаліму, каб абрачы Спадару, 23 Як напісана ў праве Спадаровым, што кажнае дзецянё мужчынскае, дзетніцу рашчыняючае, Сьвятым Спадару будзе звацца; 24 I даць аброк, подле сказанага ў праве Спадаровым, пару туркоў альбо двое галубянят. 25 I вось, быў чалавек у Ерузаліме, каторага імя Сымон. Ён жа муж справядлівы а набожны, што спадзяваўся пацехі Ізраелявае; і Дух Сьвяты быў на ім. 26 I было яму аб'яўлена Духам Сьвятым, што ён не абача сьмерці, пакуль не пабача Хрыста Спадаровага. 27 I прышоў ён Духам да сьвятыні. I як бацькі прынесьлі дзецянё Ісуса, каб учыніць над Ім подле звычаю права, 28 Тады прыняў ён Яго на ўлоньне свае, і дабраславіў Бога, і сказаў: 29 „Цяпер адпушчаеш слугу Свайго, Спадару, подле слова Свайго, у супакою; 30 Бо вочы мае бачылі спасеньне Твае, 31 Што Ты прыгатаваў перад відзеньням усіх людзёў, 32 Сьвятло да аб'яўленьня народам і славу люду Твайго Ізраеля". 33 I Язэп і маці дзіваваліся з таго, што было сказана празь Яго. 34 I дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, маці Ягонай: „Вось, прызначана гэта на ўпад і на паўстаньне шмаг каго ў Ізраелю і на знак, катораму будуць перачыць, 35 Але меч пратнець таксама душу тваю, каб аб'яўлены быліпадумкі шмат сэрцаў". 36 I там была Ганна Фануелішка, прарока з пакаленьня Ашэравага. Яна была старая, жыла ж із мужам сем год ад дзявоцтва свайго, 37 Удава каля асьмідзясят чатырох год, каторая не адходзіла ад сьвятыні, але елужыла постам а малітваю ночы і ўдзень. 38 I гэтая, тае ж часіны прышоўшы, хваліла Спадара й мовіла празь Яго ўсім, што чакалі адкупленьня ў Ерузаліме. 39 I, як яны зьдзеялі ўсе подле права Спадаровава, зьвярнуліся да Ґалілеі, да места свайго Назарэту. 40 I дзяцятка расло, і дужэла ў духу, поўнае мудрасьці; і ласка Божая была на Ім. 41 А бацькі Ягоныя што году хадзілі да Ерузаліму на сьвята Пасхі. 42 I як Яму было двананцаць год, яны ўзышлі да Ерузаліму подле звычаю таго сьвята. 43 I як, скончыўшы тыя дні, зварачаліся, задлякалася дзяцё Ісус у Ерузаліме, а Язэп а маці Ягоная ня ведалі; 44 Але, думаючы, што Ён быў у грамадзе, ішлі дзень дарогі. I шукалі Яго памеж сваякоў а знаёмых. 45 I, не знайшоўшы Яго, зьвярнуліся да Ерузаліму, шукаючы Яго. 46 I сталася, што за тры дні знайшлі Яго ў сьвятыні, памеж вучыцеляў седзячага, слухаючы іх і пытаючы ў іх. 47 I ўсі, што слухалі Яго, зумяваліся з розуму а адказаў Ягоных. 48 I, абачыўшы Яго, зьдзіваваліся; і маці Ягоная сказала Яму: „Дзяцё! чаму Ты зрабіў гэтак нам? Гля, айцец Твой а я із журбою шукалі Цябе". 49 А Ён адказаў ім: „Што ж, што Мяне шукалі? хіба вы ня ведалі, што Я маю быць у справах Айца Свайго?" 50 Але яны не зразумелі сказанага, што ім сказаў. 51 I зыйшоў зь імі, і прышоў да Назарэту і быў ім падданы. Але маці Ягоная заховавала ўсі гэтыя словы ў сэрцу сваім. 52 А Ісус павялічаўся мудрасьцяй а ростам а ласкаю ў Бога й людзёў. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
3 Пятнанцатага году дзяржавы цэсара Тыбэра, як Понт Пілат быў намесьнікам Юдэі, Гірад быў чацьвертнікам у Ґалілеі, а Піліп, брат ягоны, чацьвертнікам Ітурэі а Трахоніцкае краіны, а Лізан чацьвертнікам Абіленеі, 2 За найвышшых сьвятароў Ганны а Каяпы, было слова Божае да Яана Захаронка на пустыні́. 3 I ён праходзіў па ўсёй краіне ля Ёрдану, абяшчаючы хрэст каяты дзеля дараваньня грахоў, 4 Як напісана ў кнізе словаў Ісаі прарокі, кажучы: „Голас гукаючага на пустыні́: гатуйце дарогу Спадарову, прастайце сьцелжі Ягоныя; 5 Кажная даліна напоўніцца, і кажная гара а ўзгорак паніжыцца, і скрыўленыя выпрастаюцца, і драгкія дарогі стануць гладкі́мі; 6 I кажнае цела абача спасеньне Божае". 7 Тады сказаў ён гурбе, што прыходзіла хрысьціцца ў яго: „Родзе яшчарыны! хто перасьцярог вас уцякаць ад надыходзячага гневу? 8 Дык радзіце плады гожыя каяты. I не пачынайце гукаць сабе: ,Айцец у нас Абрагам'; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьняць дзеці Абрагаму. 9 Ужо й сякіра да караня дзерваў прыложана; дык кажнае дзерва, што ня родзе добрага плоду, сякуць а кі́даюць у цяпло". 10 I пыталіся ў яго гурбы, кажучы: „Дык што маем рабіць?" 11 Ён, адказуючы, сказаў ім: „Хто мае дзьве адзежы, дай нямаючаму; і хто мае ежу, рабі тое самае". 12 Тады прышлі таксама мытнікі хрысьціцца і сказалі яму: „Вучыцелю, што мы маем рабіць?" 13 I сказаў ім: „Нічога не вымагайце балей за прызначанае вам". 14 I пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: „А мы што маем рабіць?" I ён адказаў ім: ,,Не рабіце ўсілства нікому ані вінуйце хвальшыва, і будзьце здаволіўшыся з платы свае". 15 I як люд спадзяваўся, і думалі ўсі ў сэрцах сваіх празь Яана, ці ня быў можа ён Хрыстос, 16 Яан адказаў, кажучы ўсім: „Я запраўды хрышчу вас вадою, але йдзець дужшы за мяне, у Каторага я ня гожы разьвязаць рэменьчыка ў вобую Ягоным; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым а агнём. 17 Веялка Ягоная ў руццэ Ягонай, і Ён ачысьце такаўню Сваю, і пшонку зьбярэць у сьвіран, а ўмецьце спале агнём няўгасным". 18 I шмат чаго іншага напамінаючы, даваў дабравесьць люду. 19 Гірад жа чацьвертнік, ганены ім за Гіродзяду, жонку брата свайго Піліпа, і за ўсе ліха, што Гірад зрабіў, 20 Дадаў яшчэ да Ўсяго тое, што пасадзіў Яана ў вязьніцу. 21 I сталася, як хрысьціўся ўвесь люд, і Ісус, ахрысьціўшыся, маліўся, нябёсы рашчыніліся, 22 I ісступіў Дух Сьвяты на Яго ў цялесным выглядзе, як галуба, і прышоў голас ізь неба, кажучы: „Ты Сын Мой любовы; Цябе Я ўпадабаў!" 23 А Самому Ісусу, як пачынаў, было год трыццаць веку, будучы, як думалі, сынам Язэпа Гілянка, 24 Матфацёнка, Левянка, Мельшанка, Янянка, Язэпенка, 25 Маттафёнка, Амасёнка, Нагумёнка, Есьлянка, Наґґаёнка, 26 Маафёнка, Матгафёнка, Сэмеёнка, Язэпенка, Юдзянка, 27 Яанёнка, Рысаёнка, Зэрувавеленка, Шэалфіеленка, Ніранка, 28 Мельшанка, Адзьдзянка, Косамёнка, Елмодамёнка, Іранка, 29 Ёсянка, Елезэранка, Ёрыменка, Матфацёнка, Левянка, 30 Сыманёнка, Юдзянка, Язэпенка, Ёнанёнка, Елякімёнка, 31 Малеаёнка, Менанёнка, Маттафёнка, Нафанёнка, Давідзёнка, 32 Есянка, Овідзёнка, Воозёнка, Салмонёнка, Наасонёнка, 33 Амінадавенка, Арамёнка, Есромёнка, Фарэсёнка, Юдзянка, 34 Якавёнка, Ісачонка, Абрагаменка, Фаранка, Нахаронка, 35 Сэрушонка, Раґавёнка, Фалечонка, Еверонка, Салянка, 36 Каінанёнка, Арфаксадзенка, Сэмянка, Ноянка, Ламёшанка, 37 Мефусаленка, Енашонка, Ярэдзёнка, Малелееленка, Каінанёнка, 38 Еносёнка, Сыфянка, Адамёнка, каторы быў Божы. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
4 Ісус жа, поўны Духа Сьвятога, зьвярнуўся да Ёрдану і быў паведзены Духам на пустыню. 2 Сорак дзён быў спакушаны д'явалам і нічога ня еў тых дзён; а па сканчэньню іх запрагнуў. 3 I сказаў Яму д'явал: „Калі Ты Сын Божы, раскажы гэтаму каменю, каб стаў букаткаю". 4 А Ісус адказаў яму, кажучы: „Напісана, што не адным хлебам будзе жыць людзіна, але кажным словам Божым". 5 I, павёўшы Яго на высокую гару, ён паказаў Яму ўсі гаспадарствы сьвету ў часіне часу. 6 I сказаў Яму д'явал: „Усю гэтую ўладу дам Табе і славу іх, бо яна дана імне, і, каму я хачу, даю яе". 7 Дык Ты, калі паклонішся імне, усе будзе Твае'. 8 А Ісус, адказуючы, сказаў яму: „Ідзі вон ад Мяне, шайтане, бо напісана: ,Спадару Богу свайму кланяцца будзеш і Яму аднаму служыць'." 9 Тады павёў Яго да Ерузаліму, і пастанавіў Яго на крэйцы сьвятыні, і сказаў Яму: ,,Калі Ты Сын Божы, ськінься адгэтуль далоў; 10 Бо напісана: ,Ангілам Сваім раскажа празь Цябе, каб Цябе сьцераглі; 11 I на руках панясуць Цябе, каб ня выцяў аб камень нагі Свае'." 12 I, адказуючы, сказаў яму Ісус: „Сказана: ,Не спакушай Спадара Бога Свайго'." 13 I як д'явал скончыў усі спакусы, адышоў ад Яго да часу. 14 А Ісус зьвярнуўся ў моцы Духа да Ґалілеі; і разышліся дзейкі празь Яго па ўсёй акалічнай зямлі. 15 I Ён вучыў у бажніцах іхных, і ўсі яго ўслаўлялі. 16 I прышоў да Назарэту, ідзе быў выгадаваны, і ўвыйшоў, подле звычаю Свайго, у дзень сыботні да бажніцы, і ўстаў чытаць. 17 I падана Яму кніга Ісаі прарокі. Рашчыыіўшы кнігу, знайшоў месца, ідзе было напісана: 18 „Дух Спадароў над Імною, бо памазаў Мяне абяшчаць дабравесьць бедным, паслаў Мяне ўздараўляць патрышчаных сэрцам, абяшчаць выбаўленьне палоненікам і зьвярненьне відзеньня нявісным, выпусьціць зьмяжджуленых на свабоду, 19 Абяшчаць прымальны год Спадароў". 20 I, зачыніўшы кнігу, і аддаўшы паслугачаму, сеў; і вочы ўсіх, што быліў бажніцы, былі ўцемленыя ў Яго. 21 I Ён пачаў казаць ім: „Сядні споўнілася гэтае пісьмо ў вушох вашых". 22 I ўсі пасьветчылі Яму, і дзіваваліся із словаў ласкі, што выходзілі з вуснаў Ягоных, і гукалі: „Ці ня сын гэта Язэпаў?" 23 I Ён сказаў ім: „Напэўна скажаце Імне прыказь гэтую: ,Лекару, уздароў самога сябе; тое, што мы чулі, што сталася ў Капернауме, учыні таксама тутака, у родным месцу Сваім'." 24 I сказаў: „Запраўды кажу вам: ніякага прарокі ня прыймаюць у родным краю сваім. 25 Але кажу вам праўду: шмат удоваў было ў Ізраелю за дзён Ільлі, як нябёсы былі зачыненыя тры гады шэсьць месяцаў, як вялікая галадоў была па ўсёй зямлі; 26 Але да ні воднае зь іх ня быў пасланы Ільля, адно да Сарэпты Сыдонскае да жонкі ўдавьі. 27 I шмат пракажаных было ў люду Ізраельскім за Елісэя прарокі, і ні водзін ізь іх не ачысьціўся, адно Нааман Сыранін". 28 I напоўніліся ўсі ў бажніцы гневам, пачуўшы гэта. 29 I, устаўшы, здалілі Яго вонкі зь места, і павялі аж на верх узгорку, на каторым места іхнае было пастаноўлена, каб ськінуць Яго; 30 Але Ён, прайшоўшыся сярод іх, адышоў. 31 І прышоў да Капернауму, места Ґалілейскага, і вучыў іх па сыботах. 32 I дзіваваліся вельма з навукі Ягонае, бо ўладная была мова Ягоная. 33 I быў у бажніцы чалавек, што меў нячыстага духа д'явальскага, і ён загукаў вялікім голасам, 34 кажучы: „Ах, што нам да Цябе, Ісусе Назарэцкі? Ты прышоў загубіць нас; знаю Цябе, хто Ты, сьвяты Божы". 35 Але Ісус зганіў яго, кажучы: „Змоўкні й выйдзі зь яго". I нячысьцік, кінуўшы яго пасярэдзіне, вышаў зь яго, не пашкодзіўшы яму. 36 I ўсі былізумеўшыся, і гукалі мяжсобку, кажучы: „Што за слова гэта! бо з уладаю а магутнасьцяй расказуе нячыстым духом, і яны выходзяць". 37 I разыходзілася дзейка празь Яго па ўсіх месцах аколіцы. 38 I вышаўшы з бажніцы, Ён увыйшоў у дом Сымонаў; цешча ж Сымонава была хворая на вялікую гаручку; і прасілі Яго за яе. 39 I, стаўшы над ёю, Ён зганіў трасцу; і пакінула яе. I яна, якга ўстаўшы, паслугавала ім. 40 Заходам сонца, усі, што мелі хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, ускладаючы на кажнага зь іх рукі, уздараўляў іх. 41 I нячысьцікі таксама выходзілі із шмат каго, крычучы й кажучы: „Ты Хрыстос, Сын Божы". А Ён, ганячы, не дазваляў ім гукаць, бо яны ведалі, што Ён Хрыстос. 42 Як жа быў дзень, Ён, вышаўшы, пайшоў на пустыннае месца, і гурба шукала Яго і, прышоўшы да Яго, зьдзержавала Яго, каб не адходзіў ад іх. 43 Але Ён сказаў ім: ,,Я маю шырыць дабравесьць гаспадарства Божага таксама іншым местам, бо на тое Я пасланы". 44 I абяшчаў у бажніцах Ґалілейскіх. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
5 I сталася, як людзі ціснуліся да Яго, каб слухаць слова Божае, а Ён стаяў ля возера Ґенісарэцкага, 2 I абачыў два стругі, ля возера стаячыя, а рыбакі ж былівышаўшы зь іх і паласкалі сеткі. 3 I ўвыйшоўшы ў вадзін із стругаў, што быў Сымонаў, прасіў яго адамкнуць троху ад зямлі. I, сеўшы, вучыў гурбы із струга. 4 А як перастаў гукаць, кажа Сымону: „Выплыві на глыбіню й закінь сеткі свае на лаўбу". 5 I, адказуючы, Сымон сказаў Яму: „Вучыцелю, мы цэлую ноч працавалі, і нічога не злавілі; але на слова Твае закіну сетку". 6 Зрабіўшы гэта, яны злавілі вялікую множасьць рыбы, ажно сетка іхная ірвалася. 7 I кіўнулі сябром, што быліў другім струзе, каб прышлі памагчы ім; і прышлі, і напоўнілі абодва стругі, ажно пачалізанурацца. 8 Як Сымон Пётра абачыў гэта, паў Ісусу да каленяў, кажучы: „Адыйдзі ад мяне, Спадару, бо я людзіна грэшная". 9 Бо зуменьне апанавала яго і ўсіх бытых ізь ім ад такога ўлову рыбы, што яны злавілі; 10 I таксама Якава а Яана, сыноў Зэведэявых, што былісябрамі із Сымонам. I сказаў Ісус Сымону: „Ня бойся, бо адгэтуль ты будзеш лавіць людзёў". 11 I выцягнуўшы свае стругі на зямлю, яны, пакінуўшы ўсе, пайшлі за Ім. 12 I сталася, як Ён быў у вадным ізь местаў, вось, прышоў чалавек поўны праказы, каторы, бачачы Ісуса, паў ніцма й маліў Яго, кажучы: „Спадару, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць". 13 I выцягнуўшы руку, даткнуўся да яго, кажучы: „Хачу, ачысьціся". I праказа якга зышла зь яго. 14 I расказаў яму нікому не казаць, але „йдзі пакажыся сьвятару і абрачы за ачышчэньне свае, як расказаў Масей, на сьветчаньне ім". 15 Але тым балей пашыралася дзейка празь Яго, і вялікія гурбы зыходзіліся слухаць і ўздараўляцца ім у сваіх няўздоленьнях. 16 Ён жа адыходзіўся на пустыні й маліўся. 17 I сталася аднаго з тых дзён, калі Ён вучыў, і сядзелі тамака фарысэі а вучыцелі права, вышлыя з усіх местачкаў Ґалілеі а Юдэі а Ерузаліму, і моц Спадарова была зь Ім, каб уздараўляць іх. 18 I вось, прынесьлі на пасьцелі хворага на паляруш, і стараліся ўнесьці яго, і палажыць перад Ім. 19 I, не знайшоўшы кудэй унесьці яго, з прычыны гурбы, узьлезьлі на страху і пераз стрэшніцы спусьцілі яго з пасьцеляю на сярэдзіну перад Ісусам. 20 I, бачачы веру іхную, сказаў яму: „Чалавеча, дараваны табе грахі твае". 21 А кніжнікі а фарысэі пачалі разважаць, кажучы: „Хто гэта, што блявузґае? Хто можа дараваць грахі, апрача аднаго Бога?" 22 Пазнаўшы думкі іхныя, Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Што вы разважаеце ў сэрцах сваіх? 23 Што лацьвей сказаць: ,Дараваны табе грахі твае'? ці сказаць: ,устань і хадзі'? 24 Але каб вы ведалі, што Сын Людзкімае ўладу на зямлі дараваць грахі (сказаў хвораму на паляруш): „Табе кажу: устань, і вазьмі пасьцелю сваю, і йдзі да дому свайго". 25 I зараз ён устаў перад імі, і ўзяў тое, на чым ляжаў, і адышоў да дому свайго, славячы Бога. 26 I зумеліся ўсі; і славілі Бога, і, напоўненыя страхам, гукалі: „Чудоўныя рэчы бачылі мы сядні". 27 А просьле гэтага вышаў і абачыў мытніка, імям Леў, на мыце седзячага, і сказаў яму: „Ідзі за Імною". 28 I, пакінуўшы ўсе, устаўшы, пайшоў за Ім. 29 І справіў Яму вялікую чэсьць Леў у доме сваім, і была гурба вялікая мытнікаў і іншых, што ўзьляжалі зь імі. 30 Але кніжнікі а фарысэі наракалі, кажучы вучанікам Ягоным: „Чаму вы ясьце а п'іце з мытнікамі а грэшнікамі?" 31 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: „Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя. 32 Я ня прышоў пагукаць справядлівых, але грэшнікаў да каяты". 33 Яны ж сказалі Яму: „Чаму вучанікі Яанавы постуюць часта і чыняць малітвы, таксама й фарысэйскія, а Твае ядуць а п'юць?" 34 I Ён сказаў ім: „Ці можаце прысі́ліць сыноў вясельнага палацу поставаць, пакуль ізь імі малады? 35 Але настануць дні, калі адберуць у іх маладога, і тады будуць поставаць тыя дні". 36 I сказаў таксама прыпавесьці ім: „Ніхто не аддзірае лапіка ад новага адзецьця, каб прышыць да старога, бо новае падзярэць, і лапік із новага ня годзіцца да старога. 37 „I ніхто ня ільлець маладога віна ў старыя скураныя мяхі, бо маладое віно прарвець мяхі, і разальлецца, і мяхі загінуць. 38 Але маладое віно маюць ліць у мяхі новыя; і захаваюцца абое. 39 I ніхто, піўшы старое, зараз не захоча новага, бо кажа: ,старое лепшае'". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
6 I сталася ў другую сыботу па першай, што Ён ішоў пераз збожжа, і вучанікі Ягоныя каласавалі а елі, расьціраючы рукамі. 2 Некатрыя ж із фарысэяў сказалі ім: „Чаму вы робіце, чаго ня маеце права рабіць у сыботы?" 3 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: „Хіба вы ня чыталі, што зрабіў Давід, як прагнуў, і былыя зь ім? 4 Як ён увыйшоў да Дому Божага, і ўзяў а еў пакладзены хлеб, і даў таксама былым ізь ім, каторага ня меў права есьці ніхто, апрача адных сьвятароў?" 5 I сказаў ім: „Сын Людзкіё спадар і сыботы". 6 I сталася таксама іншае сыботы, што Ён увыйшоў у бажніцу й вучыў. I быў там чалавек, у каторага правая рука была адсохшы. 7 А кніжнікі а фарысэі ўважліва назіралі за Ім, ці ўздарове ў сыботу, каб знайсьці за што абжалаваць Яго. 8 Але Ён ведаў думкі іхныя. I кажа чалавеку, што меў адсохлую руку: „Устань а стань на сярэдзіне" I ён устаў і стаў. 9 I сказаў ім Ісус: „Папытаюся Я ў вас адно: ці подле права належа ў сыботу дабро ці ліха рабіць ? душу выбавіць ці загубіць?" 10 I, глянуўшы навокал на ўсіх іх, кажа чалавеку таму: „Выцягні руку сваю". I ён зрабіў гэтак; і стала рука ягоная здаровая, як другая. 11 А яны аж шалелі, і гукалі адзін аднаму, што ім зрабіць Ісусу. 12 I сталася тых дзён, што Ён пайшоў на гару маліцца, і прабыў усю ноч на малітве Богу. 13 I, як настаў дзень, пагукаў вучанікаў Сваіх і абраў зь іх двананцацёх, кагорых і назваў апосталамі: 14 Сымона, каторага й назваў Пётрам, і Андрэя, брата ягонага, Якава а Яана, Піліпа а Варфаламея, Мацьвея а Хаму, Якава Алфеявага а Сымона, званага Зылотам, Юду Якававага а Юду Іскарыёта, што потым стаў ізраднікам. 17 I ісступіўшы зь імі, стаў на раўніне, і груд чысьленых вучанікаў Ягоных, і множасьць вялікая люду з усяе Юдэі а зь Ерузаліму а з узморскіх Тыру а Сыдону, што прышлі паслухаць Яго і ўздаравіцца з хваробаў сваіх, 18 I мучаныя нячыстымі духамі; і быліўздараўляны. 19 I ўвесь груд стараўся даткнуцца да Яго, бо моц выходзіла зь Яго і ўздараўляла ўсіх. 20 А Ён, узьняўшы вочы Свае на вучанікаў Сваіх, мовіў: „Шчасьлівыя ўбогія, бо ваша ё гаспадарства Божае. 21 Шчасьлівыя прагнучыя цяпер, бо насыцецеся. Шчасьлівыя плачучыя цяпер, бо будзеце сьміяцца. 22 Шчасьлівыя будзеце, калі вас будуць людзі ненавідзіць, і калі вылучаць вас, і будуць ганьбіць, і выкінуць імя вашае, як благое, за Сына Людзкога. 23 Цешчася таго дня а весяліцеся, бо, гля, заплата вашая вялікая на небе. Гэтак айцове іхныя рабілі прарокам. 24 „Але бяда вам, багатым! бо вы адзяржалі пацеху сваю. 25 Бяда вам, каторыя насыціўшыся! бо прагнуць будзеце. Бяда вам, што сьмяіцеся цяпер! бо смуціцца а плакаць будзеце. 26 Бяда вам, калі добра гукаць будуць праз вас усі людзі! бо гэтак рабілі айцове іхныя хвальшывым прарокам. 27 „Але кажу вам, каторыя слухаеце: любіце непрыяцеляў сваіх; добра рабіце тым, што ненавідзяць вас; 28 Дабраслаўце тых, што вас праклінаюць, і маліцеся за тых, што наругаюцца вам. 29 I таму, хто вытне цябе па шчаццэ, падстаў і другую; і таму, хто возьме тваю вопратку, не барані й адзежы. 30 „Дай кажнаму, хто просе ў цябе, і з таго, хто возьме твае, не спаганяй назад. 31 I як хочаце, каб вам людзі рабілі, рабіце падобна вы ім. 32 Бо калі любіце тых, каторыя любяць вас, якая вам падзяка? бо й грэшнікі любяць тых, што любяць іх. 33 I калі робіце дабро тым, каторыя робяць дабро вам, якая падзяка вам? бо й грэшнікі робяць тое самое. 34 I калі пазычаеце тым, з каторых спадзяіцеся спагнаць, якая вам падзяка? бо нават грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб спагнаць толькі ж. 35 „Але вы любіце непрыяцеляў сваіх, і добра рабіце, і пазычайце, не спадзяючыся стуль нічога; і заплата вашая будзе вялікая, і будзеце дзецьмі Навышняга; бо Ён добры да няўдзячных а благіх. 36 Дык будзьце міласэрныя, як і Айцец вашы міласэрны. 37 Ня судзіце, і ня будзеце суджаны; не засуджайце, і ня будзеце засуджаны; даруйце, і вам даруюць. 38 Дайце, і вам дадуць: мераю добраю, уцісьненаю а ўтрэсенаю і з коптарам дадуць людзі ў вулоньне вашае; бо якой мераю мераеце, такой адмераюць вам". 39 I сказаў ім прыпавесьць: „Ці можа нявісны вадзіць нявіснога? ці не абодва ўваляцца ў яму? 40 „Вучанік ня вышшы за вучыцеля, але кажны, удасканаліўшыся, будзе, як вучыцель ягоны. 41 „I што глядзіш ты на стрэмку ў воку брата свайго, а бярна ў воку сваім ня цеміш? 42 Альбо, як можаш сказаць брату свайму: ,Браце! дай, выму стрэмку з вока твайго; калі сам ня бачыш бярна ў воку сваім? Двудушніча! выкінь сьпярша бярно з вока свайго, і тады абачыш выразьліва, як выняць стрэмку з вока брата свайго. 43 „Бо добрае дзерва ня родзе благога плоду, альбо благое дзерва ня родзе плоду добрага. 44 Бо кажнае дзерва пазнаюць із плоду ягонага; бо зь церня не абіраюць фіґаў ані з чупчыньніку не абіраюць вінных ягадаў. 45 „Добрая людзіна з добрага скарбу сэрца свайго выносе добрае, а благая людзіна з благога скарбу сэрца свайго выносе благое; бо ад збытку сэрца гукаюць вусны. 46 „I чаму вы гукаеце Мяне: ,Спадару, Спадару', а ня робіце таго, што Я кажу? 47 Кажны, што прыходзе да Мяне, і слухае словы мае, і поўне іх, Я пакажу вам, да каго падобны. 48 Ён падобны да чалавека, што, становячы дом, капаў а ўглыбіўся а паклаў под на скале; і, як сталася паводка, плынь чханула на тый дом, але не магла захістаць яго, бо быў закладзены на скале. 49 Але тый, што пачуў, але не зрабіў, падобны да чалавека, што бяз поду пастанавіў дом на зямлі, на каторы чханула плынь, і якга ён паваліўся; і разьвярненьне таго дому было вялікае". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
7 Як Ён скончыў усі словы Свае ў вушы люду, увыйшоў да Капернауму. 2 I адзін сотнікаў слуга, дарагі яму, быў хворы, блізу канаў. 3 I, пачуўшы празь Ісуса, ён паслаў да Яго старцоў зь Юдэяў прасіць Яго, каб прышоў уздаравіць слугу ягонага. 4 I яны, прышоўшы да Ісуса, горача прасілі Яго, кажучы: „Ён гожы, каб Ты зрабіў яму гэтую ласку; 5 Бо ён любе народ наш і пастанавіў нам бажніцу". 6 Тады Ісус пайшоў зь імі. I як Ён быў недалёка ад дому, сотнік паслаў прыяцеляў да Яго, кажучы Яму: „Спадару! ня трудуйся, бо я ня гожы, каб Ты ўвыйшоў пад страху маю. 7 Затым і я не ўважаў сябе за гожага прыйсьці да Цябе; але скажы слова, і слуга мой будзе ўздароўлены. 8 Бо я таксама чалавек падуладны, маючы пад сабою жаўнераў, і кажу аднаму: Ддзі', і йдзець; і другому: ,Прыйдзі', і прыходзе; і паслугачаму свайму: ,Рабі гэта', і робе". 9 Пачуўшы гэта, Ісус зьдзіваваўся зь яго і, абярнуўшыся, сказаў груду, што йшоў за Ім: „Кажу вам, што і ў Ізраелю Я не знайшоў такое вялікае веры". 10 I пасланыя, зьвярнуўшыся двору, засьпелі хворага слугу здаровага. 11 I дзень пасьлей сталася, што Ён пайшоў да места, званага Наін; і зь Ім ішло шмат із вучанікаў Ягоных і шмат гурбы. 12 Якжа Ён дабліжыўся да месцкае брамы, гля, там выносілі нябожчыка, адзінага сына ў маці сваёй, а яна была ўдава; і ладны груд ізь места быў зь ёй. 13 I, абачыўшы яе, Спадар зжаліўся над ёю і сказаў ёй: „Ня плач". 15 I, падышоўшы, даткнуўся да нашулкаў, а тыя, што несьлі, адзержыліся; і Ён сказаў: „Маладзёне! табе кажу, устань". 15 Нябожчык, падняўшыся, сеў і пачаў гукаць; і аддаў яго маці ягонай. 16 I абняў усіх страх, і славілі Бога, кажучы: „Вялікі прарока паўстаў памеж нас" і „Бог даведаўся да люду Свайго". 17 I галасы пайшлі празь Яго па ўсёй Юдэі а па ўсёй аколіцы. 18 I вучанікі Яанавы наказалі яму праз усі гэтыя падзеі. 19 I Яан, пагукаўшы двух вучанікаў сваіх, паслаў да Ісуса, кажучы: „Ці Ты тый, што мае прыйсьці, ці чакаць нам іншага?" 20 Прышоўшы да Яго, тыя мужы сказалі: „Яан Хрысьціцель паслаў нас да Цябе, кажучы: "Ці Ты тый, што мае прыйсьці, ці маем чакаць іншага?" 21 I тае самае гадзіны Ён шмат каго ўздаравіў ад хваробаў а болькаў а нячысьцікаў, і шмат якім нявісным даў відзеньне. 22 Тады Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Пайдзіце й паведаміце Яану, што вы бачылі й чулі: што нявісныя празіраюць, кульгавыя ходзяць, пракажаныя ачышчаны, глухія чуюць, мертвыя ўскрысаюць, бедным абяшчаецца дабравесьць. 23 I дабраславёны, хто не спакусіцца перазь Мяне!" 24 А, як пасланцы Яанавы пайшлі, Ён пачаў гукаць люду празь Яана: „Чаго глядзець хадзілі вы на пустыні́? трысьціны хістанае ветрам? 25 Чаго ж глядзець хадзілі вы ? чалавека, што адзеўшыся ў мяккое адзецьце? Гля, у каралеўскіх палацах тыя, што багата адзеўшыся й раскошна жывуць. 26 Але чаго глядзець хадзілі вы? прарокі? Але, кажу вам, і балей чымся прарокі. 27 Гэты ё, праз каторага напісана: ,Во, Я пасылаю пасланца Свайго перад відзеньням Тваім, каторы прыгатуе дарогу Тваю перад Табою'. 28 Бо кажу вам: памеж народжаных із жанок няма вялікшага прарокі за Яана Хрысьціцеля; але найменшы ў гаспадарстве Божым вялікшы за яго". 29 I ўвесь люд, што чуў, і мытнікі прызнавалі справядлівасьць Божую, хрысьціўшыся хрыстом Яанавым. 30 Але фарысэі а праўнікі адкінулі замер Божы ўзглядам сябе, ня хрысьціўшыся ў яго. 31 I Спадар сказаў: „Дык да каго прыраўную людзёў роду гэтага? і да каго яны падобныя? 32 Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на торзе, гукаюць адны адных і гамоняць: ,Мы дудзелі вам, і вы не скакалі; мы галасілі, а вы ня плакалі'. 33 Бо прышоў Яан Хрысьціцель, ня есьць хлеба ані п'ець віна, і кажаце: ,'У ім нячысьцік'. 34 Прышоў Сын Людзкі́, есьць і п'ець, і кажаце: ,Во жэрлівы чалавек а вінажлоп, прыяцель мытнікаў а грэшнікаў'. 35 Але апраўлена мудрасьць усімі дзецьмі яе". 36 I адзін із фарысэяў папрасіў, каб Ён паспытаўся ежы ў яго; і Ён увыйшоў у дом фарысэяў і ўзьляжаў. 37 I вось, жонка месцкая, грэшніца, даведаўшыся, што Ён узьляжыць у доме фарысэявым, прынесла алябастравы слоік масьці. 38 I, стаўшы адзаду ля ног Ягоных, плачучы, пачала мыць ногі Ягоныя сьлязьмі, і выцірала валасамі галавы свае, і цалавала ногі Яго, і масьцяй мазала. 39 Бачачы гэта фарысэй, што Яго быў пазваўшы, сказаў сабе ў думцы: „Калі б Ён быў прарока, то ведаў бы, хто й якая жонка датыкаецца да Яго, бо яна грэшніца". 40 I, адказуючы, Ісус сказаў яму: „Сымоне, Я маю штось сказаць табе". Ён кажа: „Кажы, Вучыцелю'. 41 У ваднаго пазычэньніка былідва даўжбіты: адзін вінен быў пяцьсот дынароў, а другі пяцьдзясят. 42 I як яны ня мелі чым заплаціць, ён дараваў абодвым. Дык скажы, каторы зь іх балей будзе любіць яго?" 43 Сымон, адказуючы, сказаў: „Думаю, тый, катораму балей дараваў". Ён сказаў яму: „Ты рассудзіў праўдзіва". 44 I, зьвярнуўшыся да жонкі, сказаў Сымону: „Бачыш гэтую жонку? Я ўвыйшоў у дом твой, ты ня даў Імне вады на ногі Мае; а яна сьлязьмі памыла ногі Мае й выцерла. валасамі галавы свае. 45 Ты ня даў Імне цалаваньня, а жонка гэтая, адгэнуль, як Я прышоў, не перастала цалаваць Мяне ў ногі. 46 Ты не памазаў масьцяй галавы Мае, а жонка гэтая памазала масьцяй ногі Мае. 47 Затым кажу табе: дараваны ёй грахі ейныя, каторых шмат, бо яна шмат улюбіла; а каму мала даравана, тый мала любе". 48 I сказаў ёй: „Грахі табе дараваны". 49 I тыя, што ўзьляжалі зь Ім, пачалігукаць мяжсобку: „Хто гэта, што й грахі даруе?". I сказаў Ён жонцы: „Вера твая спасла цябе; ідзі ў супакою". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
8 I сталася потым, што Ён падарожжаваў ад места да места і ад сяла до сяла, агалашаючы а абяшчаючы дабравесьць гаспадарства Божага, і двананцацёх ізь Ім. 2 I некатрыя жанкі́, каторых Ён уздаравіў ад нячысьцікаў а хваробаў: Марыя званая Магдаленаю, з каторае вышла сем нячысьцікаў, 3 I Яана, жонка Хузіна, загадніка Гірадавага, і Сусанна, і шмат іншых, што служылі Яму сваёй маемасьцяй. 4 I як зьберся груд, і з усіх местаў зыходзіліся да Яго, Ён гукаў прыпавесьцяй: 5 „Вышаў сяўбіт сеяць сяўбу сваю; і як ён сеяў, адно ўпала край дарогі, і было патаптана, і птушкі нябёсныя паклявалі яго. 6 А другое пала на скалу і, абышоўшы, зьвяла, бо ня мела вогкасьці. 7 Іншае ж пала памеж церня, і вырасла церне, і заглушыла яго. 8 А іншае пала на добрую зямлю і, абышоўшы, дало плод сотны". Сказаўшы гэта, загукаў: „Хто мае вушы чуць, чуй!" 9 I пыталіся ў Яго вучанікі Ягоныя: „Што можа значыць прыпавесьць гэта?" 10 I Ён сказаў: „Вам дана ведаць тайны гаспадарства Божага, а засталым у прыпавесьцях, каб гледзячы ня бачылі і чуючы не разумелі. 11 А прыпавесьць гэткая: сяўба ё слова Божае. 12 А палае край дарогі, гэта слухаючыя, да каторых потым прыходзе нячысьцік і выймае слова із сэрцаў іхных, каб, ня верачы, не спасьліся. 13 I палае на скалу, ё тыя, што, як пачуюць, прыймаюць слова з радасьцяй, але яны ня маюць караня, вераць якісь час і ў часе спакусы адступаюць. 14 I палае памеж церня, ё тыя, што слухаюць слова, але, адходзячы, клопатамі, багацьцям а прыемнасьцьмі жыцьцявымі душацца, і ня сьпеюць. 15 А палае на добрую зямлю, ё тыя, што, пачуўшы слова, дзяржаць у гожым а добрым сэрцу і выдаюць плод у цярплівосьці. 16 „Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не накрывае яе судзіною або не станове пад ложак, але стаўляе на падстаноўку, каб уходзячыя бачылі сьвятліню. 17 Бо нічога нямаш тайнага, што ня стала б яўным, ані схаванага, што ня стала б ведамым і ня выявілася б. 18 „Дык уважайце, як вы слухаеце, бо хто мае, таму будзе дадана; а хто ня мае, у таго адыймецца й тое, што яму здаецца, што мае". 19 I прышлі да Яго маці а браты Ягоныя, але не маглі ўзыйсьці да Яго, з прычыны гурбы. 20 I паведамілі Яму: „Маці а браты Твае стаяць вонках, хочучы бачыць Цябе". 21 I, адказуючы, сказаў ім: „Маці Мая а браты Мае тыя, што слухаюць слова Божае і поўняць яго". 22 I сталася аднаго дня, што ўвыйшоў Ён у струг з вучанікамі Сваімі і сказаў ім: „Пераплыві́ма на другі бок возера"; і адамкнулі. 23 А як плылі, Ён заснуў. I ўзьнялася бура на возеру, і іх залівала, і яны былі ў небясьпечнасьці. 24 I, прыступіўшы, пабудзілі Яго, кажучы: „Вучыцелю! Вучыцелю! гінем". I Ён, прачхнуўшыся, зганіў вецер а хвалі вады; і перасталі, і сталася цішыня. 25 А Ён сказаў ім: „Ідзе вера вашая?" Яны ж, баючыся, зумяваліся, кажучы адзін аднаму: „Хто ж гэта, што на'т расказуе вятром а вадзе, і слухаюць Яго?" 26 I прышлі да краіны Ґадарынскае, каторая насупроці Ґалілеі. 27 А як Ён вышаў на зямлю, пераняў Яго адзін чалавек ізь места, ніто меў нячысьцікаў здаўна, і не адзяваўся ані жыў у доме, але памеж грабоў. 28 Абачыўшы Ісуса, ён крыкнуў, і паў ніцма перад Ім, і сказаў вялікім голасам: „Што Табе да мяне, Ісусе, Сыну Бога Навышняга? прашу Цябе, ня муч мяне". 29 Бо расказаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалавека, бо шмат разоў імаў яго, і сьцераглі яго зьвязанага ланцугамі і ў пугах; але ён разрываў вязі, і гнаў яго нячысьцік на пустыні. 30 I Ісус папытаўся ў яго, кажучы: „Што за імя твае?" I ён сказаў: „Леґіён", бо шмат нячысьцікаў было ўвыйшоўпіы ў яго. 31 I яны прасілі Яго, каб Ён не казаў ім ісьці ў бяздоньне. 32 I вось, пасьцілася там на гарах вялікая чарада сьвіньняў; і прасілі Яго дазволіць ім увыйсьці ў іх. I Ён дазволіў ім. 33 Тады нячысьцікі, вышаўшы зь людзіны, увыйшлі ў сьвіньні; і рынулася чарада із стромы ў возера, і патанула. 34 А пастухі, абачыўшы, што сталася, уцяклі й наказалі ў месьце й на сёлах. 35 I вышлі абачыць, што сталася; і прышлі да Ісуса, і засьпелі чалавека, з каторага вышлі нячысьцікі, ля ног Ісусавых седзячага, адзеўшыся і ў добрым розуме; і баяліся. 36 I тыя, што бачылі, паведалі ім, як быў уздароўлены апанаваны нячысьцікамі. 37 I прасіў яго ўвесь груд аколіцы Ґадарынскае адыйсьці ад іх, бо агарнуў іх вялікі страх. Ён увыйшоў у струг і зьвярнуўся. 38 I прасіў Яго чалавек, з каторага вышлі нячысьцікі, каб быць ізь Ім; але Ісус выправіў яго, кажучы: 39 „Зьвярніся да дому свайго і павядай, якія вялікія рэчы ўчыніў табе Бог". I адышоў, агалашаючы па ўсім месьце, якія вялікія рэчы ўчыніў яму Ісус. 40 I сталася, як Ісус зьвярнуўся, што груд із радасьцяй прыняў Яго, бо ўсі чакалі Яго. 41 I вось, прышоў чалавек, імям Яір, а ён быў начэльнік бажніцы, і, паўшы ў ногі Ісусу, прасіў Яго, каб увыйшоў у дом ягоны; 42 Бо ён меў адзіную дачку год двананцацёх веку, і тая канала. А як Ён ішоў, груд ціснуў Яго. 43 I жонка, двананцаць год хворая на крываток, што ўсю сваю маемасьць выдала на лекараў і ў ніводнага не магла вылячыцца, 44 Прыступаючы адзаду, дакранулася да кутаса адзецьця Ягонага, і якга ейны крываток запыніўся. 45 А Ісус сказаў: „Хто дакрануўся да Мяне?" Як жа ўсі перачылі, Пётра а былыя зь Ім сказалі: „Вучыцелю, груд напірае на Цябе й цісьне, а Ты кажаш: ,Хто дакрануўся да Мяне?' " 46 А Ісус сказаў: „Хтось даткнуўся да Мяне, бо Я пазнаў, што моц вышла зь Мяне". 47 I як жонка абачыла, што ня ўтоіцца, падышла дрыжачы і, ніцма паўшы перад Ім, паведаміла Яму перад усім людам дзеля чаго дакранулася да Яго, і як была якга ўздароўлена. 48 I Ён сказаў ёй: „Высьмелься, дачка! вера твая ўздаравіла цябе, ідзі ў супакою". 49 Як Ён яшчэ казаў, прыходзе адзін ад начэльніка бажніцы й кажа яму: „Дачка твая памерла; ня трудуй Вучыцеля балей". 50 Але Ісус, пачуўшы, адказаў яму, кажучы: „Ня бойся, адно вер, і яна будзе ўздароўлена". 51 I, прышоўшы да дому, не дазволіў нікому ўвыйсьці, апрача Пётры а Якава а Яана а айца а маці дзеваччыных. 52 I ўсі плакалі а галасілі па ёй; але Ён сказаў: „Ня плачча: яна не памерла, але сьпіць". 53 I сьміяліся зь Яго, ведаючы, што яна памерла. 54 Ён жа, выправіўшы ўсіх вонкі, моцна ўзяў яе за руку й гукнуў, кажучы: „Дзевачка, устань!" 55 I дух ейны зьвярнуўся да яе; і яна якга ўстала, і Ён казаў даць ёй есьці. 56 I зумеліся бацькі ейныя. Ён жа расказаў ім нікому ня гукаць праз тое, што сталася. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
9 I згукаўшы двананцацёх вучанікаў Сваіх, даў ім моц а ўладу над усімі нячысьцікамі і лячыць ад хваробаў. 2 I паслаў іх абяшчаць гаспадарства Божае і ўздараўляць хворых. 3 I сказаў ім: „Не бярыце нічога ў дарогу, ані посаха, ані капшука, ані хлеба, ані грошы, ані майце кажны двух адзецьцяў. 4 I ў які-лень дом увыйдзеце, там заставайцеся і стуль адыходзьце. 5 А калі йдзе ня прыймуць вас, выходзячы зь места таго, атрасіце таксама й тый пыл із ног сваіх, на сьветчаньне на іх. 6 I вышаўшы, хадзілі скрозь па местачках, абяшчаючы Дабравесьць і ўздараўляючы ўсюдых. 7 Пачуў Гірад чацьвертнік праз усе, што Ён дзеяў, і заклапаціўся, бо некатрыя дзейкалі, што Яан ускрэс ізь мертвых; 8 А іншыя, што Ільля зьявіўся, і іншыя, што адзін із старавечных прарокаў ускрэс. 9 I сказаў Гірад: „Яана я сьцяў; хто ж ё гэта, праз каторага я чую такое?" I стараўся бачыць Яго. 10 I апосталы, зьвярнуўшыся, паведалі Яму, што зрабілі; і Ён, узяўшы іх, адышоў асобна на пустыннае месца места Віфсаіды. 11 А груд, даведаўшыся, пайшоў за ім; і Ён веціў іх, і гукаў ім праз гаспадарства Божае, і ўздараўляў тых, што патрабавалі ўздараўленьня. 12 I як дзень пачаў хінуцца да вечара, тады прыступілі двананцацёх і сказалі Яму: „Распусьці гурбу, каб яны пайшлі да акалічных местачкаў а сёлаў начаваць, каб знайшлі еміны, бо мы тут на пустынным месцу". 13 Але Ён сказаў ім: „Вы дайце ім есьці". Яны ж сказалі: „У нас няма балей за пяць букаткаў і дзьве рыбы; хіба пайсьці й купіць ежы ўсяму люду гэтаму?" 14 Бо іх было каля пяцёх тысячаў чалавекаў. Але Ён сказаў вучанікам Сваім: „Рассадзіце іх грудамі па пяцьдзясят". 15 I яны зрабілі так, і рассадзілі ўсіх. 16 Тады Ён узяў пяць букаткаў і дзьве рьібы, глянуўшы на неба, і дабраславіў іх, і ламіў, і даваў, вучанікам, пасуліць кажнаму з гурбы. 17 I елі, і пад'елі, і ўзялі лішніцы двананцаць кашоў кавалкаў. 18 I сталася, як Ён маліўся апрыч, што вучанікі Ягоныя былі зь Ім. I Ён папытаўся ў іх, кажучы: „За каго Мяне гурба мае?" 19 Яны, адказуючы, сказалі: „За Яана Хрысьціцеля, а некатрыя за Ільлю, а іншыя, што адзін із старавечных прарокаў ускрэс". 20 Ён сказаў ім: „А вы за каго Мяне маеце?" Пётра, адказуючы, сказаў: „За Хрыста Божага. 21 Але Ён стродка расказаў нікому гэтага не казаць, 22 Кажучы: „Сын Людзкімае шмат цярпець, і быць адхіненым старцамі а найвышшымі сьвятарамі а кніжнікамі, і быць забітым, а на трэйці дзень ускрэснуць". 23 I сказаў усім: „Калі хто хоча йсьці за Імною, адрачыся самога сябе, бяры крыж свой на кажны дзень і йдзі за Імною. 24 Бо хто хоча жыцьцё свае захаваць, тый згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, тый захавае яго. 25 Бо што за карысьць людзіне прыдбаць увесь сьвет, а сябе самога загубіць альбо сабе пашкодзіць? 26 Бо хто засароміцца Мяне а словаў Маіх, таго Сын Людзкізасароміцца, як прыйдзе ў славе Сваёй а Айцовай а сьвятых ангілаў. 27 „Бо кажу вам праўду: ё некатрыя із стаячых тут, каторыя не паспытаюцца сьмерці, пакуль не абачаць гаспадарства Божага". 28 I сталася за дзён восьмі ад гэтае мовы, што, узяўшы Пётру, Яана а Якава, узышоў Ён на гару маліцца. 29 I сталася, як маліўся, што выгляд віду Ягонага адмяніўся, і адзецьце Ягонае стала белае, бліскучае. 30 I вось, два мужы мужавалі зь Ім, каторыя былі Масей а Ільля. 31 Зьявіўшыся ў славе, мужавалі праз выхад Ягоны, каторы Ён меў зьдзеяць у Ерузаліме. 32 А Пётра а былыя зь ім ацяжараныя былісном; а як прачхнуліся, абачылі славу Ягоную і двух мужоў, што стаялі зь Ім. 33 I сталася, як яны адходзілі ад Яго, што Пётра сказаў Ісусу: „Вучыцелю, добра нам тут быць: зрабіма тры буданы, адзін Табе, і адзін Масею, і адзін Ільлі", ня ведаючы, што гукаў. 34 Як ён гэтак гукаў, найшоў булак і ахінуў іх; і яны спалохаліся, як увыйшлі ў булак. 35 I пачуўся голас із булаку, кажучы: „Гэта Сын Мой любовы; Яго слухайце". 36 Як пачуўся голас гэты, Ісус застаўся адзін. I яны маўчэлі, і нікому не казалі тых дзён нічога з таго, што бачылі. 37 I сталася, што наступнога дня, як яны зышлі з узгорку, шмат гурбы пераняло Яго. 38 I вось, чалавек із гурбы загукаў, кажучы: „Вучыцелю! малю Цябе, глянь на сына майго, бо ён - адзінае дзяцё мае. 39 Яго хапае дух, і ён зьнецікі крычыць, і кідае ім ізь пенаю; і, раніўшы яго, ледзь адыходзе ад яго. 40 I я прасіў вучанікаў Тваіх выгнаць яго, але яны не маглі". 41 Ісус жа, адказуючы, сказаў: „О родзе няверны а крутадушны! пакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сына свайго сюды". 42 I як тый яшчэ йшоў, нячысьцік ірваў яго і моцна кі́даў; але Ісус зганіў нячысьціка, і ўздаравіў дзяцюка, і аддаў яго айцу ягонаму. 43 I зумяваліся усі з магутнасьці сілы Божае. А як усі дзіваваліся з усяго, што ўчыніў Ісус, Ён сказаў вучанікам Сваім: 44 „Улажыце вы сабе ў вушы словы гэтыя: Сын Людзкібудзе выданы ў рукі людзкія". 45 Але яны не разумелі слова гэтага, і яно было цьмянае ім, каб яны не спатачылі яго; і пытацца ў яго праз гэтае слова баяліся. 46 Узьнікла сьпярэчка памеж іх, каторы зь іх быў бы найвялікшы. 47 Ісус жа, ведаючы сьпярэчкі сэрца іхнага, узяўшы дзяцё, пастанавіў яго ля сябе 48 I сказаў ім: „Хто прыйме дзяцё гэтае ў імя Мае, Мяне прыйме; а хто прыйме Мяне, прыйме таго, хто паслаў Мяне; бо хто найменшы памеж усіх вас, тый будзе вялікі". 49 I Яан, адказуючы, сказаў: „Вучыцелю! мы бачылі чалавека, што імям Тваім выганяў нячысьцікаў, і забаранілі яму, бо ён ня ходзе з намі". 50 А Ісус сказаў яму: „Не бараніце, бо хто ня супроці нас, тый за нас". 51 I сталася, як бліжэў час, што Ён меў быць узяты ўгару, Ён станаўко пастанавіў ісьці да Ерузаліму. 52 I паслаў пасланцоў перад відзеньням Сваім; і яны пайшлі, і ўвыйшлі ў сяло самарскае, каб зрабіць прыгатову Яму. 53 I не прыняліЯго, бо відзеньне Ягонае было зьвернена да Ерузаліму. 54 I, бачачы гэта, вучанікі Ягоныя, Якаў а Яан, сказалі: „Спадару! калі хочаш, мы скажам, каб агонь зышоў зь неба й спаліў іх, як і Ільля зрабіў?". 55 Але Ён, абярнуўшыся, зганіў іх, кажучы: „Ня ведаеце, чыйго вы духу; 56 Бо Сын Людзкі ня прышоў губіць жыцьці людзкі́я, але спасаць". I пайшлі да другога сяла. 57 I сталася, што, як яньі йшлі дарогаю, хтось сказаў Яму: „Я пайду за Табою, куды толькі Ты пойдзеш". 58 Ісус жа сказаў яму: „Лісы маюць норы, і птушкі нябёсныя - гнезды, але Сын Людзкіня мае йдзе галавы прытуліць". 59 I сказаў другому: „Ідізі за Імною". Але ён сказаў: „Спадару! дазволь імне сьпярша пайсьці й пахаваць айца свайго". 60 Ісус сказаў яму: „Няхай мертвыя хаваюць мертвых, але ты йдзі й абяшчай гаспадарства Божае". 61 I іншы таксама сказаў: „Спадару! я пайду за Табою, але дазволь імне сьпярша пайсьці разьвітацца з хатнімі сваімі". 62 Ісус жа сказаў яму: „Ніхто, хто кладзець руку сваю на плуг і азіраецца назад, ня гожы да гаспадарства Божага". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
10 Просьле гэтага Спадар прызначыў іншых семдзясят і паслаў іх па двух перад відзеньням Сваім да кажнага места а месца, куды Сам маніўся йсьці. 2 I сказаў ім: „Жніво запраўды вялікае, але работнікаў мала; дык маліце Спадара, каб выправіў работнікаў да жніва Свайго. 3 Ідзіце; вось, Я пасылаю вас, як ягняты памеж ваўкоў. 4 Не нясіце із сабою ані хатуля, ані капшука, ані вобую, і нікога не здароўце на дарозе. 5 I ў які дом увыйдзеце, найперш скажыце: ,Супакой дому гэтаму'. 6 I калі будзе там сын супакою, супакой ваш супачыне на ім; калі не, ён зьвернецца да вас. 7 I ў тым самым доме заставайцеся, ядучы й п'ючы тое, што ё ў іх, бо гожы работнік заплаты свае; не пераходзьце з дому да дому. 8 I да якога места прыйдзеце, і прыймуць вас, ежча, што пастановяць перад вамі. 9 I ўздараўляйце хворых у ім, хто ёсьць у ім, і кажыце ім: ,Бліжыцца да вас гаспадарства Божае'. 10 Калі ж увыйдзеце ў якое места, і ня прыймуць вас, то, вышаўшы на вуліцу, скажыце: 11 ,І пыл, прыліплы да нас ізь места вашага, страсаем вам із ног нашых; ведайце, адылі́, што дабліжылася да вас гаспадарства Божае'. 12 Але кажу вам, што Садоме таго дня лацьвей будзе, чымся месту таму. 13 „Бяда табе, Хоразыне! Бяда табе Віфсаіда! бо калі б магучыя ўчынкі сталіся ў Тыру а Сыдоне, якія сталіся ў вас, яны даўно пакаяліся б, седзячы ў зрэб'ю а попеле. 14 Але лацьвей будзе Тыру а Сыдону на судзе, чымся вам. 15 I ты, Капернауме, што аж да неба ўзьняўся, аж да пеклы ськінены будзеш. 16 Хто слухае вас, слухае Мяне; і хто грэбуе вамі, грэбуе Імною; а хто грэбуе Імною, грэбуе Тым, хто паслаў Мяне". 17 Семдзясят зьвярнуліся з радасьцяй, кажучы: „Спадару! навет нячысьцікі паддаюцца на.м у імя Твае". 18 Ён жа сказаў ім: „Я бачыў шайтана, што, як маланьня, валіўся зь неба. 19 Во, даю вам уладу таптаць гады а скарпіёны і ўсю моц непрыяцельскую, і нішто ніяк вам не пашкодзе. 20 Ня цешчася, адылі́, з таго, што духі вам паддаюцца; але валей цешчася з таго, што ймёны вашыя напісаныя на нябёсах". 21 Тае ж гадзіны Ісус цешыўся ў Духу Сьвятым і сказаў: „Дзякую Табе, Войча, Спадару неба й зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых а разумных і аб'явіў гэта бязьлеткам. Але, Войча, бо так зьлюб было Табе. 22 „Усе перадана Імне Айцом Маім; і ніхто ня ведае, хто ё Сын, апрача Айца; і хто ё Айцец, апрача Сына, і каму Сын хоча аб'явіць". 23 I, зьвярнуўшыся да вучанікаў, сказаў ім апрыч: „Шчасьлівыя вочы, каторыя бачаць, што вы бачыце! 24 Бо кажу вам, што шмат якія прарокі а каралёве хацелі бачыць, што вы бачыце, але ня бачылі, і чуць, што вы чуеце, але ня чулі". 25 I вось, адзін праўнік устаў і, спакушаючы Яго, сказаў: „Вучыцелю! што я маю рабіць, каб спала імне жыцьцё вечнае?" 26 I Ён сказаў яму: „У законе што напісана? як чытаеш?" 27 А ён, адказуючы, сказаў: „Любі Спадара Бога свайго з усяго сэрца свайго, і з усяе душы свае, із усяе сілы свае, і з усяе думкі свае, і прыяцеля свайго, як самога сябе". 28 I сказаў яму: „Добра ты адказаў; гэтак рабі, і будзеш жыць". 29 Але ён, хочучы аправіцца, кажа Ісусу: „А хто мой прыяцель?" 30 I, адказуючы, Ісус сказаў: „Адзін чалавек ішоў зь Ерузаліму да Ерыхону і лучыў памеж разбойнікаў, каторыя зьдзерлі зь яго адзецьце, і ранілі, і адышлі, пакінуўшы яго паў мертвага. 31 I прыгадзілася, што тудэй зыходзіў адзін сьвятар і, згледзіўшы яго, прайшоў другім бокам. 32 Падобна й Левіт, быўшы на тым месцу, падышоў, паглядзеў і прайшоў другім бокам. 33 Але Самарані́н якісь, падарожжуючы, лучыў на яго і, абачыўшы яго, зжаліўся над ім. 34 I падышоў да яго, завязаў раны яму, узьліўшы алівы а віна; і, пасадзіўшы яго на стачыну сваю, прывёз яго да заезду і заапекаваўся ім. 35 А назаўтрае, ад'яжджаючы, выняў два дынары, даў гаспадару і сказаў яму: ,3аапякуйся ім; і што балей выдасі, я, як зьвярнуся, аддам табе'. 36 Дьік каторы з гэтых трох, здаецца табе, прыяцель таму, хто лучыў памеж разбойнікаў ?" 37 I ён сказаў: „Тый, што зьмілаваўся над ім". I сказаў яму Ісус: „Ідзі, і ты рабі таксама". 38 I сталася, як ішлі, што Ён увыйшоў да аднаго сяла. 39 Жонка ж адна, імям Мархва, прыняла Яго да дому. 39 I ў яе была сястра, званая Марыя, каторая села ля ног Ісусавых і слухала слова Ягонае. 40 Але Мархва клапатала каля шмат паслугі, а, падышоўшы да Яго, сказала: „Спадару; ці не парушае Цябе, што сястра мая пакінула мяне адну паслугаваць? Дык скажы ёй, каб памагла імне". 41 I, адказуючы, сказаў ёй Ісус: „Мархва! Мархва! ты рупішся а клапоцішся праз шмат што; 42 Але з мала чаго аднаго надабе. I Марыя абрала добрую дзель, каторая ня будзе аднята ад яе". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
11 I сталася, як Ён на адным месцу маліўся, і перастаў, што адзін із вучанікаў ягоных сказаў Яму: „Спадару, навучы нас маліцца, як і Яан навучыў вучанікаў сваіх". 2 I Ён сказаў ім: „Калі моліцеся, кажыце: ,Войча наш, Каторы ёсьць у небе! сьвяціся імя Твае; прыйдзі гаспадарства Твае; будзь воля Твая, як на небе, так на зямлі. 3 Хлеба нашага штадзеннага дай нам што дня; 4 I даруй нам грахі нашыя, бо й мы даруем кажнаму даўжбіту нашаму; і ня ўводзь нас на спакусу, але збаў нас ад злога". 5 I сказаў ім: „Каторы з вас будзе мець прыяцеля, і прыйдзе да яго а поўначы, і скажа яму: ,Прыяцелю, пазыч імне тры букаткі; 6 Бо прыяцель мой з дарогі зайшоўся да мяне, і я ня маю нічога пасуліць яму'. 7 А тый з хаты адкажа й скажа: ,Не парушай мяне; дзьверы ўжо замкнёны, і дзеці мае з імною ў ложку; не магу ўстаць і даць табе'. 8 I кажу вам, хоць ён ня ўстане й ня дасьць яму з прыязьні; з начэпнасьці ягонае, адылі́, устаўшы, дасьць яму, колькі патрабуе. 9 I Я кажу вам: прасіце, і дасца вам; шукайце, і знойдззеце; стукайце, і адчыняць вам; 10 Бо кажны, хто просе - адзержуе; і хто шукае - знаходзе; і таму, хто стукае - адчыняюць. 11 „I калі б у каторага з вас айца сын папрасіў хлеба, ці падасьць яму камень? альбо рыбы, ці падасьць яму гада замест рыбы ? 12 Альбо, калі папросе яйца, ці падасьць яму скарпіёна? 13 Дык калі вы, благія, умееце даваць добрыя падаркі дзяцём сваім, пагатове Айцец нябёсны дасьць Духа Сьвятога тым, што ў Яго просяць". 14 I Ён выгнаў нячысьціка, каторы быў немы; і сталася, як нячысьцік вышаў, што немы гукаў; і груд дзіваваўся. 15 Але некатрыя зь іх гукалі: „Ён выганяе нячысьцікаў сілаю веельзэвула, князя нячысьцікаў". 16 А іншыя, спакушаючы, прасілі ў яго знаку зь неба. 17 Але Ён, ведаючы падумкі іхныя, сказаў ім: „Кажнае гаспадарства, падзеленае само ў сабе, пусьцее; і дом, падзелены сам у сабе, валіцца. 18 Калі шайтан таксама падзеліцца сам у сабе, як устое гаспадарства ягонае? А вы гукаеце, што Я веельзэвулам выганяю чартоў. 19 I калі Я веельзэвулам выганяю нячысьцікаў, то сынове вашыя кім выганяюць? Дык яны будуць вам судзьдзямі. 20 Але калі Я палцам Божым выганяю нячысьцікаў, прышло да вас гаспадарства Божае. 21 Калі дужасіл, узброіўшыся, сьцеражэць палац свой, у бясьпечнасьці маемасьць ягоная. 22 Але калі дужшы за яго нападзець на яго і пераможа яго, ён адбярэць у яго ўсю зброю ягоную, на каторую ён спадзяваўся, і падзеле заграбленае ў яго. 23 Хто ня з Імною, тый супроці Мяне; і хто ня зьбірае зь Імною, раськідае. 24 „Як нячысты дух выйдзе зь людзіны, ходзе па сухіх месцах, шукаючы супачынку, і, не знаходзячы, кажа: ,3ьвярнуся да дому свайго, скуль вышаў'. 25 I, прышоўшы, знойдзе яго падмеценым а прыбраным. 26 Тады йдзець і бярэць сямёх іншых духоў, негаднейшых за сябе;' і, увыйшоўшы, жывуць там. I апошняе таму чалавеку горшае за першае". 27 I сталася, як Ён гукаў гэта, што адна жонка з груду ўзьняла голас свой і сказала яму: „Дабраславёнае ўлоньне, што насіла Цябе, і пелькі, каторыя Ты ссаў". 28 А Ён сказаў: „Але дабраславеншыя ж тыя, што слухаюць слова Божае і дзяржаць яго". 29 Як жа люд ціснуўся, Ён пачаў гукаць: „Род гэты ліхі; яны знаку шукаюць, і знак ня Дасца яму, апрача знаку Ёны прарокі; 30 Бо, як Ёна быў знакам Нінявянам, так і Сын Людзкі будзе знакам гэтаму роду. 31 „Караліца паўднявая паўстане на суд ізь людзьмі роду гэтага і засудзе іх, бо яна прышла з канцоў зямлі слухаць мудрасьць Салямонаву; і во, вялікшы за Салямона тут. 32 Нінявяне паўстануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся на казань Ёніну; і во, вялікшы за Ёну тут. 33 Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не станове яе ў патайным месцу ані пад карэц, але на падстаноўку, каб праходзячыя бачылі сьвятліню. 34 Лянпа цела ё вока; дык, калі вока твае здаровае, то і ўсе цела твае поўнае зырчыні; але калі благое, цела твае таксама поўнае цямноты. 35 Дык уважай, каб сьвятліня, што ёсьць у табе, ня была цямнотаю. 36 А калі ўсе цела твае зыркае, бяз часьці цемнага, усе будзе зыркае, як калі лянпа, сьвецячы, зьзяе". 37 I, як Ён гукаў, адзін фарысэй прасіў яго палуднаваць ізь ім; Ён прышоў і ўзьлёг ля столу. 38 I фарысэй зьдзіваваўся, як абачыў, што Ён ня мыўся перад палудням. 39 I Спадар сказаў яму: „Цяпер вы, фарысэі, чысьціце навоннасьць коўняў а місаў, але нутр вашы поўны грабяжу а нягоднасьці. 40 Неразумныя! ці ня тый, што ўчыніў навоннае, учыніў і нутраное? 41 Але валей давайце ўбожыну з таго, што маеце, і вось, усе ў вас будзе чыстае. 42 Але бяда вам, фарысэі! бо вы даіце дзесяціну зь мяты, руты і ўсялякага зельля, але абмінаеце суд а любоў Божую; гэта належыла рабіць, і гэнага не пакідаць. 43 Бяда вам, фарысэі! бо вы любіце першыя месцы ў бажніцах і здарованьні на таргох. 44 Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі! бо вы, як грабы нявідомыя, і людзі ходзяць над імі, ня ведаючы гэтага". 45 Тады адзін із праўнікаў, адказуючы, казаў Яму: „Вучыцелю! гэта кажучы, Ты й нас зьневажаеш". 46 I Ён сказаў: „I вам, праўнікі, бяда, бо вы цяжарыце людзёЎ цяжарамі нявыноснымі, а самы адным палцам сваім не датыкаецеся да цяжараў. 47 Бяда вам! бо вы будуеце помнікі прарокам, а айцове вашы забілі іх. 48 Дьік вы сьветчыце, што пацьвярджаеце ўчынкі айцоў вашых, бо яны запраўды забілі іх, а вы будуеце ім помнікі. 49 Затым і Мудрасьць Божая сказала: ,Я пашлю ім прарокаў а апосталаў, і зь іх заб'юць, і будуць перасьледаваць;' 50 Каб кроў усіх прарокаў, разьлітая ад закладзінаў сьвету, была спагнана з гэтага роду, 51 Ад крыві Авеля аж да крыві Захары, што загінуў памеж аброчніку й Дому. Запраўды кажу вам, яна будзе спагнана з роду гэтага. 52 Бяда вам праўнікі! бо вы ўзяліключы веды; самы ня ўвыйшлі і ўходзячым пераказілі". 53 Як Ён гукаў ім гэта, кніжнікі а фарысэі пачалі надта націскаць на Яго, каб прысі́ліць Яго гукаць шмат праз што, 54 Цікуючы на Яго і імкнучыся схапіць што-лень із вуснаў Ягоных, каб магчы абвінаваць Яго. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
12 Прымеж таго, як зьберліся тысячы груду, ажно ціснулі адны адных, Ён пачаў казаць найперш вучанікам Сваім: „Сьцеражыцеся закісі фарысэйскае, каторая ё двудушнасьць. 2 Бо няма нічога закрытага, што не адкрылася б, і тайнага, чаго не даведаліся б. 3 Затым тое, што вы гукалі ў цямноце, пачуюць у сьвятліні; і што шапталі ў пакоях, будзе агалошана на стрэхах. 4 ,,І кажу вам, прыяцелям Сваім: ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а потым ня маюць нічога балей зрабіць. 5 Але скажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, па забіцьцю, мае ўладу укінуць у пеклу; але, кажу вам, таго бойцеся. 6 „Ці ня пяць вераб'ёў прадаюць за два пенязі? і ні водзін ізь іх не забыты ў Бога. 7 А нават валасы на галаве вашай усі палічаны. Дык ня бойцеся; вы дарожшыя за шмат вераб'ёў. 8 „Але кажу вам: хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго Сын Людзківызнае перад ангіламі Божымі. 9 А хто запрэцца Мяне перад людзьмі, таго адракуцца перад ангіламі Божымі. 10 I кажнаму, хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму, але хто блявузґае на Духа Сьвятога, таму ня будзе даравана. 11 „I калі прывядуць вас да бажніцаў а да старцоў а да ўлады, не клапаціцеся як альбо што вам адказаць, альбо што сказаць: 12 Бо Сьвяты Дух навуча вас тае ж гадзіны, што маеце казаць". 13 I адзін із груду сказаў Яму: „Вучыцелю, скажы брату майму, каб ён падзяліў з імною спадак". 14 Але Ён сказаў яму: „Чалавеча, хто прызначыў Мяне за судзьдзю альбо за дзельніка памеж вас?" 15 I сказаў ім: „Глядзіце, сьцеражыцеся гальлівасьці, бо жыцьцё чалавечае не залежа ад дастатку нечага, каторы ён мае". 16 I сказаў ім прыпавесьць, кажучы: „Зямля аднаго багатыра дала добры ўрод. 17 I ён разважаў сам із сабою, кажучы: ,Што імне рабіць ? бо я ня маю месца, ідзе скласьці плады свае'. 18 I сказаў: ,Во, што зраблю: разбуру сьвірны свае, і пастанаўлю большыя, і там памяшчу ўрод свой а маемасьць сваю, 19 I скажу душы сваёй: душа, шмат дабра маеш складзенага на шмат год; супачывай, еж, пі, весяліся'. 20 Але Бог сказаў яму: ,Дурню, гэтае ночы душу тваю вымагуць ад цябе, дык каму дастанёцца тое, што ты прыдбаў?'. 21 Гэтак, хто зьбірае скарбы свае, але не багаты ў Богу". 22 I сказаў вучанікам Сваім: „Затым кажу вам: не клапаціцеся праз жыцьцё свае, што будзеце есьці, ані празь цела, у што адзецца. 23 Жыцьцё большае за ежу, і цела - за адзежу. 24 Паглядзіце на груганы: яны ня сеюць ані жнуць, ня маюць стопак ані сьвірнаў, і Бог жыве іх; колькі ж лепшыя вы за птушкі ? 25 I хто з вас, клапоцячыся, можа дадаць росту сабе адзін локаць ? 26 Дык калі найменшага гэтага ня можаце зрабіць, нашто клапаціцца праз засталае? 27 „Паглядзіце на лілі, як яны растуць: не працуюць ані прадуць; але кажу вам, што Салямон у вусёй славе сваёй не адзяваўся, як адна зь іх. 28 Дык калі Бог так адзяець траву, што сядні ё на полю, а заўтра будзе ўкінена ў печ; пагатове вас, малаверныя. 29 „I ня шукайце, што будзеце есьці альбо што піць, і не клапаціцеся, 30 Бо гэтага ўсяго шукаюць народы гэтага сьвету, а ваш Айцец ведае, чаго вам надабе. 31 Але валей шукайце гаспадарства Божага, а ўсе гэта дадасца вам. 32 „Ня бойся, чародка! бо падабалася Айцу вашаму даць вам гаспадарства. 33 Прадавайце маемасьць сваю і давайце ўбожыны. Гатуйце сабе мяхі нестарэючыя, скарб на нябёсах, каторы ня гіне, ідзе злодзей ня бліжыцца ані моль ня псуець; 34 Бо йдзе скарб вашы, там і сэрца вашае будзе. 35 „Няхай сьцёгны вашы будуць падперазаныя і лянпы гаручыя: 36 I вы будзеце падобныя да людзёў, што чакаюць спадара свайго, калі ён зьвернецца зь вясельля, каб, як ён прыйдзе а пастукае, зараз адамкнуць яму. 37 Шчасьлівыя слугі тыя, каторых спадар, прышоўшы, засьпее чукавых; запраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзе іх, і, падходзячы, будзе паслугаваць ім. 38 I калі ў другую, і калі ў трэйцюю варту прыйдзе, і засьпее так - шчасьлівыя слугі тыя. 39 „I тое ведайце, што калі б гаспадар дому ведаў, каторае гадзіны прыйдзе злодзей, ён ня спаў бы і не дазволіў бы падкапацца пад дом свой. 40 Затым таксама будзьце гатовы, бо Сын Людзкіпрыйдзе тае гадзіны, калі ня думаеце". 41 Тады Пётра сказаў Яму: „Спадару, Ты гукаеш прыпавесьць нам, ці таксама ўсім?" 42 I Спадар сказаў: „Дык хто ё тый верны а мудры дамавер, каторага Спадар пастанавіў над чэлядзяй Сваёй, даваць дзель ежы ў пару? 43 Шчасьлівы слуга, каторага спадар ягоны, прышоўшы, засьпее так робячы. 44 Запраўды кажу вам, што прызнача яго за загадніка над усёй маемасьцяй сваёй. 45 Але калі слуга скажа ў сэрцу сваім: ,Спадар мой позьніцца прысьці'; і пачнець біць слугаў а служэбкі, і есьці а піць а п'янчыцца, 46 То прыйдзе спадар слугі таго дня, калі ён не спадзяецца, і гадзіны, што ён ня ведае, і патнець яго, і прызнача яму дзель ізь нявернымі. 47 Слуга ж тый, што ведаў волю спадара свайго, і не прыгатаваўся ані зрабіў подле волі ягонае, будзе шмат біты. 48 А каторы ня ведаў і зрабіў гожае біцьця, будзе біты мала. Бо каму шмат дана, з таго будзе шмат вымагацца; і каму шмат паручылі, з таго балей спаганяць будуць. 49 „Агонь прышоў Я пусьціць на зямлю, і як хацеў бы, каб ён ужо загарэўся! 50 Хрыстом Я маю хрысьціцца, і як Я тамуюся, пакуль гэта зьдзеецца! 51 „Ці думаеце, што Я прышоў даць супакой на зямлі? Не, кажу вам, але баржджэй падзел. 52 Бо адгэтуль пяцёх у вадным доме будуць падзяліўшыся: тры супроці двух, і два супроці трох. 53 Будуць падзяліўшыся: айцец супроці сына, і сын супроці айца; маці супроці дачкі, і дачка супроці маці; сьвякрывя супроці нявесткі, і нявестка супроці сьвякрыві", 54 Сказаў жа й груду: „Як вы бачыце хмару, што падыймаецца із захаду, зараз кажаце: ,Будзе лівун'; і дзеецца гэтак. 55 I як паўднявы вецер вее, кажаце: ,Будзе гарачыня'; і бывае. 56 Двудушнікі! від неба й зямлі вы ведаеце як адрозьневаць, але як гэта ё, што ня можаце адрозьневаць гэтага часу? 57 Але і чаму нават па самых сабе ня судзіце, што справядлівае ? 58 „Як ты йдзеш да старца з праціўнікам сваім, на дарозе пастарайся вывальніцца ад яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе паслугачаму, а паслугачы ня ўкінуў цябе ў вязьніцу. 59 Кажу табе: ня выйдзеш стуль, пакуль не заплаціш да апошняга пенязя. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
13 У тым часе быліпрытомныя некатрыя, што наказалі Яму праз Ґалілеян, каторых кроў зьмяшаў Пілат із аброкамі іхнымі. 2 I, адказуючы, Ён сказаў ім: „Ці думаеце вы, што тыя Ґалілеяне былі грэшнікі большыя за ўсіх Ґалілеян, што так пацярпелі? 3 Не, кажу вам, але, калі не пакаецеся, усі таксама загінеце. 4 Альбо, ці думаеце, што тых асьмінанцацёх, на каторьіх завалілася вежа Сілоамская й забіла іх, былівіншыя за ўсіх людзёў, што жывуць у Ерузаліме? 5 Не, кажу вам, але, калі не пакаецеся, усі таксама загінеце". 6 I сказаў ім гэтую прыпавесьць: „Меў хтось пасаджаную ў вінішчу сваім фіґу; і прышоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў. 7 I сказаў вінару: ,Вось, я тры гады прыходжу, гледзячы плоду на гэтай фізе, і не знаходжу; сьсячы яе: нашто яна й зямлю псуець?' 8 Але ён, адказуючы, кажа яму: ,Спадару! пакінь яе й на гэты год, пакуль я абкапаю яе й абкладу гноям; 9 Ці ня дасьць плоду; калі не, просьле таго сьсячы яе". 10 I вучыў Ён у ваднэй з бажніцаў у сыботу: 11 І вось, была жонка, што мела духа недалужнасьці асьмінанцаць год, і яна была скорчыўшыся, і ані не магла выпрастацца. 12 I Ісус, абачыўшы яе, пагукаў і сказаў ёй: „Жонка, ты вывальнена ад недалужнасьці свае". 13 I паклаў рукі Свае на яе, і яна якга выпрасталася, і славіла Бога. 14 Начэльнік бажніцы, адказуючы, гневаючыся, што Ісус уздаравіў у сыботу, сказаў груду: „Ё шэсьць дзён, у каторыя належа рабіць, у тыя прыходзьце і ўздараўляйцеся, а ня ў сыботні дзень". 15 Але Спадар, адказуючы, сказаў: „Двудушнікі! ці ня кажны з вас адвязуе ў сыботу вала свайго альбо асла свайго ад жолабу і вядзець яго паіць? 16 А гэтую дачку Абрагамову, каторую шайтан зьвязаў, вось, ужо асьмінанцаць год, не належыла вывальніць ад вязі гэтае ў сыботні дзень?" 17 I, як Ён казаў гэта, усі, што працівіліся Яму, засароміліся, а ўвесь груд цешыўся з усіх славутых учынкаў, каторыя быліўчынены Ім. 18 Ён жа сказаў: „Да чаго падобнае гаспадарства Божае? і да чаго магу прыраўнаваць яго? 19 Яно падобнае да гарчычнага зярняці, каторае, узяўшы, пасадзіў чалавек у гародзе сваім; і вырасла, і стала вялікім дзервам, і птушкі нябёсныя перабывалі ў гольлю яго". 20 I ўзноў сказаў: „Да чаго прыраўную гаспадарства Божае ? 21 Яно падобнае да закісі, каторую жонка узяўшы, уклала ў тры меркі мукі, пакуль ня ўкісла ўсе". 22 I падарожжаваў Ён перазь месты а сёлы, вучачы й робячы падарожжа да Ерузаліму. 23 I хтось сказаў Яму: „Спадару! ці мала тых, што спасаюцца?" Але Ён сказаў ім: 24 „Зглыбока сілуйцеся ўвыйсьці пераз вузкі́я дзьверы, бо кажу вам, шмат хто будзе шукаць увыйсьці, і ня зможа. 25 Як дамовы гаспадар устане й замкнець дзьверы, тады вы, стоячы вонках, будзеце стукаць у дзьверы, кажучы: ,Спадару! адамкні нам'; але Ён, адказуючы, скажа вам: ,Ня знаю вас, скуль вы'. 26 Тады пачніце казаць: ,Мы елі ў прытомнасьці Тваёй і пілі́, і Ты вучыў на вуліцах нашых!' 27 Але Ён скажа: ,Кажу вам: ня знаю вас, скуль вы; адступіцеся ад Мяне ўсі дзеючыя бяспраўе'. 28 Там будзе плач а скрыгот зубамі, як абачыце Абрагама а Ісака а Якава і ўсіх прарокаў у гаспадарстве Божым, а сябе выгнаных вон. 29 I прыйдуць із усходу а захаду а з поўначы а з паўдня, і ўзьлягуць ля столу ў гаспадарстве Божым. 30 I вось, ёсьць апошнія, што будуць першымі, і ё першыя, што будуць апошнімі". 31 Тае ж гадзіны прышлі некатрыя фарысэі, кажучы Яму: „Выйдзі і йдзі адгэтуль, бо Гірад хоча забіць Цябе". 32 I сказаў ім: „Ідзіце, скажыце гэнаму лісу: ,Вось, выганяю нячысьцікаў і ўздараўляю сядні й заўтра, а пазаўтра скончу. 33 Маю Я, адылі́, падарожжаваць сядні й заўтра й наступнога дня, бо ня можа быць, каб прарока загінуў вонках Ерузаліму'. 34 Ерузаліме, Ерузаліме, што забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! як часта Я хацеў зьберці дзеці твае, як кураводка кураняты свае пад крылы свае, і вы не хацелі! 35 Вось, дом вашы пакінены вам пусты. I кажу ж вам, што вы не абачыце Мяне, пакуль ня прыйдзе час, што скажаце: Дабраславёны Йдучы ў імя Спадарова!' " 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
14 I сталася, як Ён увыйшоў у сыботу ў дом аднаго з начэльнікаў фарысэйскіх есьці хлеб, што ўважна назіралі за Ім. 2 I вось, нейкі чалавек, хворы на вадзянку, быў там перад Ім. 3 I Ісус, адказуючы, гукаў праўнікам а фарысэям, кажучы: „Дазволена ў сыботу ўздараўляць ці не?" 4 Але яны маўчэлі. I, няўшы яго, уздаравіў яго, і адпусьціў яго. 5 I, адказуючы, сказаў ім: „У каторага з вас асёл альбо вол уваліцца ў студню, ці ён ня выцягне яго без адвалокі ў сыботні дзень?" 6 I не маглі адказаць Яму на гэта. 7 I сказаў прыпавесьць пазваным, зацеміўшы, што яны першыя месцы абіралі, кажучы ім: 8 „Калі цябе хто пазваў на вясельле, не ўзьлягай на пярэдняе месца за сталом, каб можа пачэсьліўшага за цябе не пазваў ён, 9 I тый, што пазваў цябе й яго, не падышоў і не сказаў: ,Дай месца гэтаму'; і тады із сорамам зоймеш апошняе месца. 10 Але, калі ты пазваны, ідзі й узьляж на апошняе месца, каб тый, што пазваў цябе, падышоўшы, мог сказаць табе: ,Прыяцелю, узыйдзі вышэй'; тады будзе табе чэсьць перад усімі, што ўзьлягаюць за сталом із табою; 11 Бо кажны, што павышае сябе, паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, будзе павышаны". 12 I сказаў таксама таму, хто пазваў Яго: „Калі ты спраўляеш палудзень альбо вячэру, не заві прыяцеляў, ані братоў сваіх, ані сваякоў сваіх, ані багатых суседзяў, каб і яны цябе не пазвалі, і ня была табе адплата. 13 Але, як спраўляеш чэсьць, гукай бедных, калекіх, кульгавых, нявісных, 14 I будзеш шчасьлівы, бо яны ня маюць адплаты табе, бо будзе заплачана табе ў ускрысеньню справядлівых". 15 I адзін із тых, што ўзьляжалі за сталом ізь Ім, слухаючы гэта, сказаў Яму: „Шчасьлівы, хто будзе есьці хлеб у гаспадарстве Божым" 16 I сказаў яму: „Адзін чалавек справіў вялікую вячэру й пазваў шмат каго. 17 I як была гадзіна вячэры, паслаў слугу свайго сказаць пазваным: ,Прыходзьце, бо ўжо гатова'. 18 I пачаліўсі згодна прасіць выбачэньня. Першы сказаў яму: ,Я купіў зямлю і маю выйсьці паглядзець яе; калі ласка, выбач імне'. 19 А другі сказаў: ,Я купіў пяць пар валоў і пайду прабаваць іх; калі ласка, выбачай імне'. 20 А іншы сказаў: ,Я ажаніўся і затым не магу прыйсьці'. 21 I, прышоўшы, слуга паведаміў праз усе спадару свайму. Тады дамовы гаспадар, загневаўшыся, сказаў слузе: ,Пайдзі борзда па вуліцах а завулках места і прывядзі ўбогіх а калекіх а кульгавых а нявісных'. 22 I слуга сказаў: ,Спадару, сталася, як ты казаў, і ё яшчэ месца'. 23 I спадар сказаў слузе: ,Пайдзі па дарогах і паўз платоў і прысіль прыйсьці, каб дом мой напоўніўся; 24 Бо кажу вам, што ні водзін із тых людзёў, што быліпазваныя, не паспытаецца вячэры мае'." 25 I вялікія гурбы йшлі зь Ім, і Ён, абярнуўшыся, сказаў ім: 26 „Калі хто прыходзе да Мяне, і не зьненавідзе айца свайго а маці а жонкі а дзяцей а братоў а сёстраў, дый собскага жыцьця свайго, ня можа быць вучанікам Маім; 27 I хто не нясець крыжа свайго, і йдзець за Імною, ня можа быць вучанікам Маім. 28 ,Бо хто з вас, зычачы пастанавіць вежу, ня сядзе перш і не паліча коштаў, ці мае ён за што споўніць гэта, 29 Каб, як пакладзець под яе, і ня зможа скончыць яе, усі, што абачаць яе, не пачалісьміяцца зь яго, 30 Кажучы: "гэты чалавек пачаў станавіць і ня мог скончыць"? 31 „Альбо які кароль, ідучы на бітву ў вайне з другім каралём, ня сядзе перш, не парадзіцца, ці зможа ён ізь дзесяцьма тысячамі сустрэцца зь ідучым на яго з дваццацьма тысячамі? 32 I калі не, пакуль тый яшчэ далёка, паслаўшы да яго пасолства, папросе ўмоваў міру. 33 „Гэтак кажны з вас, хто не пакіне ўсяго, што мае, ня можа быць вучанікам Маім. 34 „Соль - добрая, але калі соль страце смак свой, чым адновіш смак яе? 35 Ані ў зямлю, ані ў гной ня годзіцца; яе выкідаюць вон. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 I ўсі мытнікі а грэшнікі бліжыліся да Яго, слухаць Яго. 2 Фарысэі ж а кніжнікі наракалі, кажучы: „Гэты прыймае грэшнікаў і есьць ізь імі". 3 Ён жа сказаў ім гэткую прыпавесьць, кажучы: 4 „Хто з вас, маючы сто авец і згубіўшы адну зь іх, не пакіне дзевяцьдзясят дзевяць на пустыніі ня пойдзе за згубленай, пакуль ня знойдзе яе? 5 А знайшоўшы, кладзець яе на плечы свае, цешачыся; 6 I, прышоўшы двору, згукае прыяцеляў а суседзяў, кажучы: ,Цешчася з імною, бо я знайшоў згубленую авечку сваю'. 7 Кажу вам, што так будуць цешыцца ў небе з аднаго пакаятнага грэшніка, чымся зь дзевяцьдзясят дзевяцёх справядлівых, каторыя не патрабуюць каяцца. 8 „Альбо, якая жонка, маючы дзесяць драхмаў, калі згубе адну драхму, не засьвеце лянпы, і не падмяцець хаты, і ня будзе ўважліва шукаць, пакуль ня знойдзе яе? 9 А знайшоўшы, згукае прыяцелкі а суседкі, кажучы: ,Цешчася з імною, бо я знайшла драхму, каторую была згубіўшы'. 10 Гэтак, кажу вам, ё радасьць перад ангіламі Божымі з аднаго каятнага грэшніка". 11 I сказаў: „Якісь чалавек меў двух сыноў; 12 I сказаў айцу малодшы зь іх: ,Войча, дай імне прыпадаючую дзель собскасьці'. I падзяліў ім маемасьць. 13 Як мінула троху дзён, малодшы сын, зьбершы ўсе, пайшоў да далёкага краю і там вышышкаў собскасьць сваю, жывучы раськідонліва. 14 А як ён высіліў усе, настала вялікая галадоў у тым краю, і ён згалеў. 15 I пайшоў, і прыстаў да аднаго із жыхараў таго краю, і ён паслаў яго на полі свае паеьціць сьвіньне. 16 I ён жадаў напоўніць жывот свой лускою, што елі сьвіньне, але ніхто не даваў яму. 17 I, глыбака ўдумаўшыся, сказаў: ,Колькі наймітаў у вайца майго маюць даволі хлеба, а я гіну тут з голаду! 18 Устаўшы, пайду да айца свайго і скажу яму: „Войча, я ізграшыў супроці неба і перад табою, 19 Я ўжо нягожы звацца сынам тваім; прыймі мяне як аднаго з наймітаў сваіх' ". 20 I, устаўшы, ён пайшоў да айца свайго. Але, як ён быў яшчэ воддаль, айцец ягоны абачыў яго, і зжаліўся над ім, і пабег, і паў на шыю яму, і горача цалаваў яго. 21 Сын жа сказаў яму: ,Войча, я ізграшыў супроці неба й перад табою, я ўжо ня гожы звацца сынам тваім'. 22 Але айцец сказаў слугам: ,Вынясіце ўборзьдзе найлепшую адзежу, і адзеньце яго, і дайце жуковіну на руку яму, і вобуй на ногі; 23 I прывядзіце ўкормленае цялё, і зарэжча яго, і ежма, і весялімася; 24 Бо гэты сын мой быў памершы, і ажыў; быў згубіўшыся, і знайшоўся'. I пачалівесяліцца. 25 „А старшы сын ягоны быў на полю; і, ідучы, як бліжыўся да дому, пачуў музыку а скокі. 26 I, гукнуўшы аднаго зь дзяцюкоў, папытаўся ў яго, што бы гэта было. 27 Тый жа сказаў яму: ,ПрышоЎ брат твой, і айцец твой зарэзаў кормнае цялё з тае прычыны, што прыняў яго ўратаванага а здаровага'. 28 Але ён зазлаваўея і не хацеў увыйсьці. I айцец ягоны, вышаўшы, прасіў яго. 29 Адказуючы ж, ён сказаў айцу свайму: „Вось, толькі год я служу тэ і ніколі не выступаў з расказаньня твайго, а ты ніколі ня даў імне й казяняці, каб я мог павесяліцца з прыяцельмі сваімі. 30 А як гэты сын твой, каторы вышышкаў маемасьць тваю зь бязулямі, прышоў, ты зарэзаў яму кормнае цялё'. 31 Ён жа сказаў яму: ,Дзяцё, ты заўсёды з імною, і ўсе мае - твае; 32 А з гэтага надабе было весяліцца, бо гэты брат твой быў памершы, і ажыў; быў згубіўшыся, і знайшоўся' ". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
16 I сказаў таксама вучанікам: „Быў якісь багаты чалавек, што меў аканома, каторага ўдаліяму, што раськідае маемасьць ягоную. 2 I, пагукаўшы яго, сказаў яму: ,Што гэта я чую празь цябе? здай лічбу з аканомства свайго, бо ты ня можаш быць балей аканомам'. 3 I аканом сказаў сам сабе: ,Што імне рабіць? бо спадар мой адбірае аканомства ад мяне: капаць не магу, прасіць саромлюся. 4 Ведаю, што зрабіць, каб, як я буду аддалены ад аканомства, мяне прыняліў дамы свае'. 5 I, пагукаўшы паасобку кажнага з даўжбітоў спадара свайго, сказаў першаму: ,Колькі ты вінен спадару майму?' 6 А тый сказаў: ,Сто барылак алівы'. I сказаў яму: ,Вазьмі свой квіт і борзьдзенька садзіся напішы пяцьдзясят'. 7 Тады сказаў другому: ,А ты колькі вінен?' Ён жа сказаў: ,Сто карцоў пшонкі'. I кажа яму: "Вазьмі свой квіт і напішы асьмідзясят". 8 I спадар пахваліў несправядлівага аканома, што разважна зрабіў; бо сынове веку гэтага разважнейшыя ў сваім родзе за сыноў сьвятліні. 9 I кажу вам: прыдбавайце прыяцеляў багацьцям несправядлівым, каб, як яго ня стане, прынялівас да вечных буданоў. 10 „Хто верны ў найменшым, верны і ў шмат якім; а хто несправядлівы ў найменшым, несправядлівы і ў шмат якім.11 Дык калі вы ня быліверныя ў багацьцю несправядлівым, хто павера вам праўдзівае? 12 I калі ня быліверныя ў чужым, хто дасьць вам ваша? 13 „Ніякі слуга ня можа служыць двум спадаром, - бо альбо аднаго зьненавідзе, а другога будзе любіць; або аднаму будзе прыяць, а другога ўлегцы мець. Ня можаце служыць Богу й мамоне". 14 Фарысэі, што былігальлівыя, слухалі ўсе гэта й сьміяліся зь Яго. 15 I сказаў ім: „Вы правіцеся перад людзьмі, але Бог знае сэрцы вашыя; бо што высака ў людзёў, тое агіда перад Богам. 16 „Закон а прарокі аж да Яана; адгэтуль дабравесьць гаспадарства Божага абяшчаецца, і кажны сілаю пракладае дарогу да яго. 17 Але лацьвей небу й зямлі мінуць, чымся адна рыска ў Законе шчэзьне. 18 „Кажны, хто адпушчае жонку сваю і жэніцца зь іншаю, чужаложа; і кажны, што жэніцца з адпушчанай мужам, чужаложа. „Быў жа якісь багаты чалавек, і адзяваўся ў шкарлат а цянюсенькае палатно, і кажны дзень гучна дзедаваў. 20 I якісь убогі, імям Лазар, ляжаў ля брамы ягонае, увесь у скульлю; 21 І жадаў есьці крошкі, што валіліся із столу багатыровага; і сабакі, праходзячы, лізалі скульле ягонае. 22 I сталася, што ўбогі памер, і ангілы панесьлі яго на ўлоньне Абрагамова. I багатыр таксама памер, і быў пахаваны. 23 I ў пекле, будучы ў муках, узьняўшы вочы свае, бача Абрагама здалеку і Лазара на ўлоньню ягоным. 24 I, загаласіўшы, сказаў: ,Войча Абрагаме! зжалься над імною і пашлі Лазара, каб занурыў канец палца свайго ў ваду і астудзіў язык мой, бо я мучаюся ў гэтым поламені'. 25 Але Абрагам сказаў: ,Дзяцё, успомні, што ты супоўна адзяржаў дабро свае за жыцьця свайго, а Лазар таксама ліха; цяпер жа ён цешыцца тут, а ты мучышся. 26 I апрача ўсяго гэтага, памеж нас і вас устаноўлена вялікае бяздоньне, так што тыя, што хочуць перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, ані адгэнуль да нас не пераходзяць'. 27 I сказаў ён: ,Дык я прашу цябе, войча, паслаць яго да дому айца майго; 28 Бо ў мяне пяцёх братоў, - няхай сьветча ім, каб і яны ня прышлі да гэтага месца мукаў'. 29 Але Абрагам кажа яму: ,У іх ё Масей а прарокі; няхай слухаюць іх'. 30 Ён жа сказаў: ,Не, войча Абрагаме, але калі б хтось ізь мертвых прышоў да іх, пакаяцца'. 31 А ён сказаў яму: ,Калі ня слухаюць Масея а прарокаў, то калі б хто і зь мертвых ускрэс, не пераканаюцца'." 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
17 I сказаў вучанікам Сваім: „Нельга, каб спадманы ня прыходзілі, але бяда, каторьімі яны прыходзяць: 2 Валей, каб млынавы жоран павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён быў спадманом аднаму з малых гэтых. 3 „Уважайце на самых сябе. Калі брат твой ізгрэша, згань яго; і калі пакаецца, даруй яму. 4 I калі сем разоў у дзень ізгрэша супроці цябе, і сем разоў зьвернецца да цябе, кажучы: "Каюся", - даруй яму". 5 I сказалі апосталы Спадару: „Прыспары нам веры". 6 I сказаў Спадар: „Калі б вы мелі веру, як гарчычнае зярнё, і сказалі дзікой фізе: ,Выкараніся й перасадзіся ў мора', яна паслухае вас. 7 „Хто з вас, маючы слугу аручага або пасучага, як ён прыйдзе з поля, скажа яму: ,3араз узыйдзі і ўзьляж'? 8 Але ці ня скажа яму: ,Прыгатуй імне павячэраць і, падперазаўшыся, паслугуй імне, пакуль буду есьці й піць, а потым еж і пі'? 9 Ці ўдзячны ён слузе за тое, што ён зрабіў загаданае ? ня думаю. 10 Дык і вы, калі зробіце ўсе, загадане вам, кажыце: ,Мы бескарысныя слугі; што мелі зрабіць, мы зрабілі'". 11 I сталася, як Ён ішоў да Ерузаліму, што праходзіў пераз Самару а Ґалілею. 12 I, як уходзіў Ён у вадно сяло, дзесяцёх пракажаных пераняліЯго, каторыя адзяржаліся воддаль. 13 I ўзьняліголас, кажучы: „Ісусе Вучыцелю! зжалься над намі". 14 I, бачачы, Ён сказаў ім: „Ідзіце, пакажыцеся сьвятаром". I сталася, як яны йшлі, што ачысьціліся. 15 I адзін ізь іх, бачачы, што ён уздароўлены, зьвярнуўся, вялікім голасам хвалячы Бога, 16 I паў на від у ногі Яму, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін. 17 I, адказуючы, сказаў Ісус: „Ці не дзесяцёх ачышчаны? ідзе ж дзевяцёх? 18 Не знайшліся, каб зьвярнуцца даць хвалу Богу, адно гэты чужаземец". 19 I сказаў яму: „Устань а йдзі; вера твая ўздаравіла цябе". 20 I быўшы папытаны фарысэямі, калі прыйдзе гаспадарства Божае, адказаў ім і кажа: „Ня прыйдзе гаспадарства Божае цямка; 21 Ані скажуць: ,Гля тут' альбо: ,Гля там', бо, вось, гаспадарства Божае ўнутры вас". 22 I сказаў вучанікам: „Прыйдуць дні, калі будзеце жадаць бачыць аднаго дня Сына Людзкога, і не абачыце. 23 I скажуць вам: ,Гля, тут' альбо: "Гля, там", не хадзіце ані йдзіце за імі; 24 Бо, як маланка мільганець з пад неба і зіхаціць да другога канца неба, так будзе Сын Людзкітаго дня. 25 Але перш мае цярпець шмат і быць адхіненым родам гэтым. 26 „I як было за дзён Ноя, так будзе й за дзён Сына Людзкога: 27 Елі, пілі́, жаніліся, выходзілі замуж, аж да тога дня, што Ной увыйшоў у караб, і прышла патопа, і загубіла ўсіх. 28 I таксама, як было за дзён Лота: елі, пілі́, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі; 29 Але дня таго, каторага вышаў Лот із Садомы, лінуў зь неба дождж агняны а серкавы й загубіў усіх. 30 „Подле гэтага будзе таго дня, калі Сын Людзкі аб'явіцца. 31 Таго дня, хто будзе на страее, а рэчы ягоныя ў доме, ня зыходзь узяць іх; і хто ў полю, таксама не зварачайся назад па засталыя рэчы. 32 Памятуйце жонку Лотаву. 33 Хто будзе глядзець жыцьцё свае захаваць, загубе яго; а хто загубе яго, захавае яго. 34 „I кажу вам: тае ночы будзе двух у вадным ложку; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены. 35 Дзьве будуць малоць разам; адна будзе ўзята, а другая пакінена. 36 Двух будзе на полю; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены". 37 I, адказуючы, сказалі яму: „Ідзе, Спадару?" Ён жа сказаў ім: „Ідзе цела, там арлы зьбяруцца". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
18 I сказаў таксама прыпавесьць ім праз тое, што надабе заўсёды маліцца і ня кволець, 2 Кажучы: „У вадным месьце быў якісь судзьдзя, што не баяўся Бога і не шманаў людзёў. 3 I была ўдава ў тым месьце, і яна прышла да яго, кажучы: ,Абарані мяне ад праціўніка майго'. 4 I ён доўга не хацеў, але потым сказаў сам сабе: ,Хоць я, праўда, Бога не баюся і людзіны не шманаю, 5 Адылі́, каб гэтая ўдава не дакучала імне, абараню яе, каб яна наапошку не стаміла мяне, кажначасна прыходзячы' ". 6 I Спадар сказаў: „Слухайце, што несправядлівы судзьдзя кажа. 7 Ці Бог не абароне абраных Сваіх, што галосяць да Яго дзень і ноч, дарма што адвалакае ім? 8 Кажу вам, што абароне ўборзьдзе. Як, адылі, Сын Людзкі прыйдзе, ці запраўды знойдзе веру на зямлі?" 9 I сказаў таксама да некаторых, самапэўных, што яны справядлівыя, а іншых улегцы мелі, гэткую прыпавесьць: 10 „Двух увыйшло ў сьвятыню маліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік. 11 Фарыеэй, стоячы, гэтак маліўся ў сабе: ,Божа, дзякую Табе, што я не такі, як засталыя людзі, грабежнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік. 12 Постую двойчы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю'. 13 А мытнік, стоячы воддаль, ня ўзьняў на'т аччу сваіх да неба, але біўся ў грудзі, кажучы: "Божа, будзь міласэрны да мяне грэшнага!" 14 Кажу вам: гэты пайшоў да дому свайго аправены балей за гэнага; бо кажны, што павышае сябе, паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, павышаны будзе". 15 I прыносілі да Яго таксама дзеткі, каб Ён даткнуўся да іх, але вучанікі, бачачы, ганілі іх. 16 Ісус жа, гукнуўшы іх, сказаў: „Дазвольце дзеткам прыходзіць да Мяне і не бараніце ім, бо таковых ё гаспадарства Божае. 17 Запраўды кажу вам: хто ня прыйме гаспадарства Божага, як дзецянё, ня ўвыйдзе ў яго". 18 I якісь старац папытаўся ў Яго, кажучы: „Вучыцелю добры, што зрабіць, каб спала імне жыцьцё вечнае?" 19 Ісус сказаў яму: „Чаму завеш Мяне добрым? ніхто ня добры, толькі адзін Бог. 20 Знаеш расказаньні: ,Не чужалож, не забівай, не крадзі, ня сьветч хвальшыва, сьці айца свайго й маці сваю'." 21 Ён жа сказаў: „Усе гэта дзяржаў я з маладосьці свае". 22 Пачуўшы гэта, Ісус сказаў яму: „Аднаго не стаець яшчэ табе: прадай усе, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у нябёсах; і, прышоўшы, ідзі за Імною". 23 Ён жа, пачуўшы гэта, засмуціўся, бо быў надта багаты. 24 I Ісус, бачачы, што ён засмуціўся, сказаў: „Як цяжка маючым багацьце ўвыйсьці ў гаспадарства Божае, 25 Бо лацьвей вярблюду прайсьці пераз вушка голкі, чымся багатаму увыйсьці ў гаспадарства Божае". 26 Тыя, што чулі, сказалі: „Хто ж можа спасьціся?" 27 Але Ёя сказаў: „Немагчымае людзём, магчыма Богу". 28 А Пётра сказаў: „Вось, мы пакінулі ўсе і пайшлі за Табою". 29 Ён жа сказаў ім: „Запраўды кажу вам: няма нікога, хто пакінуў бьі дом, альбо бацькоў, альбо братоў, альбо жонку, альбо дзеці дзеля гаспадарства Божага, 30 I не адзяржаў бы шмат балей у гэтым часе, і ў прыйдучым веку жыцьця вечнага". 31 I, узяўшы двананцацёх, сказаў ім: „Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і зьдзеецца ўсе, напісанае прарокамі праз Сына Людзкога. 32 Бо Ён будзе выданы народам, і асьміяны, і зьняважаны, і апліваны. 33 I, біўшы пугамі, яны заб'юць Яго; і на трэйці дзень ускрэсьне". 34 Але яны нічога з гэтага не разумелі; слова гэтае было схавана ад іх, і яны не разумелі сказанага. 35 I сталася, як Ён падыходзіў да Ерыхону, што адзін нявісны сядзеў ля дарогі, просячы. 36 I, пачуўшы мінаючую гурбу, папытаўся, што гэта было б. 37 I паведамілі яму, што Ісус Назарэцянін тудэй праходзе. 38 I ён гукнуў, кажучы: „Сыну Давідаў, зьмілуйся над імною!" 39 Ідучыя ж сьпераду ганілі яго, вымагаючы, каб ён змоўк; але ён шмат балей гукаў. „Сыну Давідаў, зьмілуйся над імною!". 40 I Ісус, адзяржаўшыся, расказаў прывесьці яго да сябе; і, як тый дабліжыўся, папытаўся ў яго: 41 „Чаго ты хочаш, каб Я ўчыніў табе?" Ён жа сказаў: „Спадару, каб я празерыў". 42 I Ісус сказаў яму: „Празер; вера твая ўздаравіла цябе". 43 I якга ён празерыў і пайшоў за Ім, славячы Бога; і ўвесь люд, бачачы гэта, даў хвалу Богу. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
19 I ўвыйшоў у Ерыхон, і праходзіў перазь яго. 2 I вось, муж, званы Закхеям, а ён быў начэльнік мытнікаў, і быў багаты, 3 I жадаў бачыць Ісуса, хто Ён, але ня мог за гурбаю, бо быў малога росту. 4 I, забегшы наперад, узьлез на дзікую фіґу, каб магчы бачыць Яго, бо тудэй меў неўзабаве прайсьці. 5 I, прышоўшы да таго месца, глянуўшы ўгару, Ісус абачыў яго й сказаў яму: „Закхею, баржджэй зьлезь далоў, бо сядні Я маю застацца ў доме тваім". 6 I ён борзда зьлез, і веціў Яго з радасьцяй. 7 I ўсі, бачачы гэта, наракалі, кажучы: „Ён зайшоўся гасьцяваць да дому грэшнае людзіны". 8 А Закхей, стаўшы, сказаў Спадару: „Спадару, вось, палавіцу маемасьці свае я аддам убогім, і, калі каго чым укрыўдзіў, аддам чатыры разы толькі". 9 I Ісус сказаў яму: „Сядні прышло спасеньне дому гэтаму, бо й ён сын Абрагамаў; 10 Бо Сын Людзкі прыйшоў шукаць а спасьці загінулых". 11 Як жа яны слухалі гэта, дадаў прыпавесьць, бо Ён быў блізка да Ерузаліму, і яны думалі, што гаспадарства Божае мае неўзабаве зьявіцца. 12 Дык сказаў: „Якісь чалавек высокага роду пайшоў да далёкага краю, каб адзяржаць сабе гаспадарства і зьвярнуцца. 13 I, гукнуўшы дзесяцёх слугаў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім : ,Таргуйце, пакуль я прыйду'. 14 Але грамадзяне ягоныя ненавідзілі яго і паслалі за ім пасолства, кажучы: ,Мы ня хочам, каб гэты чалавек гаспадарстваваў у нас". 15 I сталася, як ён зьвярнуўся, адзяржаўшы гаспадарства, што ён казаў пагукаць да сябе тых слугаў, каторым даў грошы, каб даведацца, колькі кажны зь іх прыдбаў, таргуючы. 16 I прышоў першы, кажучы: ,Спадару, міна твая прыспарыла дзесяць мінаў'. 17 I ён сказаў яму: Добра, добры слуга; за тое, што ты ў малым быў верны, май уладу над дзесяцьма местамі'. 18 I прышоў другі, кажучы: ,Спадаґру, міна твая прыспарыла пяць мінаў'. 19 Сказаў і гэтаму: ,І ты будзь над пяцьма местамі'. 20 I прышоў іншы, кажучы: ,Спадару, во міна твая, каторую я хаваў у хустцы; 21 Бо я баяўся цябе, бо ты людзіна стродкая: бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў'. 22 Ён кажа яму: ,Вуснамі тваімі я суджу цябе, нягодны слуга; ты ведаў, што я стродкая людзіна, бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў; 23 Дык чаму ты не аддаў грошы маіх на стол, і я, прышоўшы, адзяржаў бы з прыбыткам?'. 24 I сказаў тым, што тут стаялі: ,Вазьміце ад яго міну і дайце таму, хто мае дзесяць мінаў'. 25 (I сказалі яму: .Спадару, ён мае дзесяць мінаў'). 26 ,Бо кажу вам, што кажнаму маючаму дасца; а ад нямаючага адыймецца й тое, што мае. 27 Непрыяцеляў жа маіх гэтых, што не хацелі, каб я гаспадарстваваў у іх, прывядзіце сюды й забіце перад імною' ". 28 Сказаўшы гэта, Ён пайшоў далёй, узыходзячы да Ерузаліму. 29 I сталася, як дабліжыўся да Віффаґі а Віфані, да гары, званае Аліўнай, паслаў двух вучанікаў Сваіх, 30 Кажучы: „Ідзіце да сяла, што насупроці, у каторым, увыйшоўшы ў яго, знойдзеце прывязанае асьлянё, на каторым ніхто ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзіце. 31 I калі хто папытаецца ў вас: ,Нашто адвязуеце?' скажыце яму гэтак: ,Бо Спадар яго патрабуе'". 32 I пасланыя, пайшоўшы, знайшлі, як Ён сказаў ім. 33 Як жа яны адвязавалі асьлянё, гаспадары сказалі ім:„Нашто адвязуеце асьлянё?" 34 А яны адказалі: „Бо Спадар патрабуе яго". 35 I прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы адзецьце свае на асьлянё, пасадзілі на яго Ісуса. 36 I як Ён ехаў, расьсьцілалі адзежы свае на дарозе. 37 А як Ён бліжыўся да схону Аліўнае гары, уся множасьць вучанікаў пачала, цешачыся, вялікім голасам хваліць Бога за ўсі магучыя ўчынкі, што яны бачылі, 38 Кажучы: „Дабраславёны Кароль, што йдзець у імя Спадарова! супакой на нябёсах і слава на вышах!" 39 Але некатрыя з фарысэяў з гурбы сказалі Яму: „Вучыцелю, згань вучанікаў сваіх". 40 I, адказуючы, сказаў ім: „Кажу вам, калі гэтыя будуць маўчэць, камянізагукаюць". 41 І, як дабліжыўся, бачачы места, плакаў па ім, 42 Кажучы: „Калі б і ты ведала, нават ты, прынамся гэтага дня твайго, што ё да супакою табе, але схавана гэта цяпер ад аччу тваіх; 43 Бо прыйдуць на цябе дні, што непрыяцелі твае акружаць цябе валам, і аблягуць цябе, і сьціснуць цябе адусюль, 44 I зрынуць цябе на зямлю, і дзеці твае ў табе, і не пакінуць у табе каменя на каменю, бо не пазнала пары даведаньня свайго". 45 I, увыйшоўшы да сьвятыні, пачаў аддаляць прадаючых і купляючых у ёй, 46 Кажучы ім: „Пісана: Дом Мой ё дом малітвы', а вы зрабілі яго пячораю разбойнікаў". 47 I навучаў кажнага дня ў сьвятыні. Найвышшыя ж сьвятары а кніжнікі а старцы люду шукалі загубіць Яго. 48 I не знайшлі, што зрабіць, бо ўвесь люд, не адступаючы, слухаў Яго. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
20 I сталася аднаго з тых дзён, як Ён навучаў люд у сьвятыні і абяшчаў дабравесьць, што найвышшыя сьвятары а кніжнікі із старцамі прышлі 2 I сказалі Яму, кажучы: „Скажы нам, якой уладаю Ты гэта робіш, альбо хто даў Табе ўладу гэтую ?". 3 А Ён, адказуючы, сказаў ім: „Папытаюся й Я ў вас адно, і скажыце Імне: 4 Хрэст Яанаў зь нябёс быў ці ад людзёў?" 5 I яны разважалі мяжсобку, кажучы: „Калі скажам: ,3ь нябёс', Ён скажа: ,Чаму ж вы не паверылі яму?'. 6 А калі скажам: ,Ад людзёў', увесь люд укамянуе нае, бо яны пераканаўшыся, што Яан быў прарока". 7 I адказалі, што ня ведаюць скуль. 8 I Ісус сказаў ім: „Не скажу й Я вам, якой уладаю гэта раблю". 9 I пачаў Ён казаць люду прыпавесьць гэтую: „Адзін чалавек засадзіў вінішча, і выдаў яго вінаром, і пакінуў край на даўгі час. 10 I ўпару паслаў да вінароў слугу, каб яны даліяму з пладоў вінішча, але вінары, набіўшы яго, адаслалі бязь нічога. 11 I ўзноў паслаў другога слугу, але яны, набіўшы яго таксама й зьняважыўшы, адаслалі бязь нічога. 12 I ўзноў паслаў трэйцяга, але яны й яго ранілі й выгналі. 13 I сказаў спадар вінішча: ,Што імне рабіць? Пашлю любовага сына свайго; хіба, абачыўшы яго, замеюць звагу'. 14 Але вінары, абачыўшы яго, разважалі мяжсобку, кажучы: ,Гэта спадкаемца; забіма яго, каб спадак быў нашы'. 15 I, выпхнуўшы яго вонкі зь вінішча, забілі. Дык што спадар вінішча зробе ім? 16 Прыйдзе, і выгубе тых вінароў, і аддасьць вінішча іншым". Пачуўшы гэта, яны сказалі: „Крый, Божа!". 17 Але Ён, глянуўшы на іх, сказаў: Дык што ё гэта, што напісана: ,Камень, каторы адхінулі будаўнічыя, тый стаў галавою вугла'. 18 Кажны, хто зваліцца на гэты камень, разаб'ецца; а на каго ён зваліцца, таго зьмяжджуле". 19 I тае ж гадзіны шукалі найвышшыя сьвятары а кніжнікі накласьці рукі на Яго, бо ведалі, што празь іх сказаў Ён гэтую прыпавесьць, але баяліся люду. 20 I, назіраючы, паслалі падкупленых людзёў, што прыдаваліся справядлівымі, каб тыя маглі злавіць Яго ў мове, так што яны маглі б выдаць Яго ўраду а ўладзе намееьніка. 21 I тыя пыталіся ў яго, кажучы: „Вучыцелю, мы ведаем, што Ты праўдзіва гукаеш а навучаеш і не зважаеш на асобы, але ў праўдзе дарогі Божае навучаеш; 22 Належа нам даваць падачкі цэсару ці не?" 23 Але, зацеміўшы падход іхны, Ён сказаў ім: „Чаму спакушаеце Мяне ? 24 Пакажыце імне дынар; чый на ім абраз а напіс?" I, адказуючы, яны сказалі: „Цэсараў". 25 Ён жа сказаў ім: „Дык аддавайце цэсарава цэсару, а Божае - Богу". 26 I не маглі злавіць Яго ў слове перад людам, і, дзівуючыся з адказу Ягонага, змоўклі. 27 I некатрыя із садукеяў, што пярэчаць быцьцю ўскрысеньня, папыталіся ў Яго, 28 Кажучы; „Вучыцелю, Масей напісаў нам, што калі чый брат, маючы жонку, памрэць бязьдзетны, брат ягоны мае ўзяць жонку і ўзьняць насеньне брату свайму. 29 Было сямёх братоў. Першы, ажаніўшыся, памер бязьдзетным. 30 I другі ўзяў тую жонку, і памер бязьдзетны. 31 I трэйці ўзяў яе, і падобна таксама сямёх, не пакінулі дзяцей і памерлі. 32 I просьле ўсіх памерла таксама жонка. 33 Дык у ўскрысеньню каторага зь іх будзе яна жонкаю, бо сямёх мелі яе за жонку?" 34 I Ісус сказаў ім: „Сынове гэтага веку жэняцца й выходзяць замуж; 35 Але тыя, што будуць уважаныя за гожых таго веку і ўскрысеньня зь мертвых ані жэняцца, ані замуж выходзяць; 36 Бо ані памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя з ангіламі, і ё сынамі Божымі, будучы сынамі ўскрысеньня. 37 А што памерлыя ўскрэснуць, і Масей паказаў у Кусьце, як назваў Спадара Богам Абрагама а Богам Ісака а Богам Якава. 38 Бог жа ня ё Бог мертвых, але жывых, бо ўсі Яму жывыя". 39 I некатрыя з кніжнікаў, адказуючы, сказалі: „Вучыцелю, Ты добра сказаў". 40 I ўжо ня важыліся праз што-колечы пытацца ў Яго. 41 Ён жа сказаў ім: „Як кажуць, што Хрыстос мае быць сын Давідаў? 42 А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: ,Сказаў Спадар Спадару майму: сядзі па правіцы Маёй, 43 Пакуль не пастанаўлю непрыяцеляў Тваіх казулькаю пад ногі Твае'. 44 Значыцца, Давід завець Яго Спадаром, дык як жа Ён сын ягоны?". 45 I як увесь люд слухаў, Ён сказаў вучанікам Сваім: 46 „Сьцеражыцеся кніжнікаў, каторыя любяць хадзіць у даўгім адзецьцю, і любяць здарованьні на таргох, і пярэднія седавы ў бажніцах, і першыя месцы на вячэрах, 47 Каторыя зжыраюць дамы ўдоваў пад прыклепам даўгіх малітваў. Яны адзяржаць стродшы суд". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
21 I глянуўшы, Ён абачыў багатых, што кі́далі ў скарбонку падаркі свае; 2 Але абачыў таксама бедную ўдаву, што ўкінула ў яе два медзякі. 3 I сказаў Ён: „Запраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула балей за ўсіх; 4 Бо ўсі тыя із бытку свайго ўкінулі на дар Богу, а яна зь нястачы свае ўкінула ўвесь пражытак, які мела". 5 I як некатрыя сказалі празь сьвятыню, што яна прыбрана харошым каменьням а дарамі, Ён сказаў: 6 „Прыйдуць дні, калі з таго, што вы бачыце, не застанецца камень на каменю, каторы ня быў бы ськінены". 7 I папыталіся ў Яго, кажучы: „Вучыцелю, калі гэта будзе? і якая пазнака, калі гэта мае стацца?" 8 I сказаў Ён: „Уважайце, каб вас не зьвялі, бо шмат хто прыйдзе ў імя Мае, кажучы: ,Гэта Я', і ,час дабліжыўся'. Не хадзіце за імі. 9 Як жа пачуеце праз войны а замятні, не палохайцеся, бо гэта мае стацца ўперад, але ня зараз канец". 10 Тады сказаў ім: „Народ паўстане на народ, і гаспадарства на гаспадарства; 11 Будуць вялікія трасеньні зямлі ў розных месцах а галадові а ліпучкі а страшныя зьявы а вялікія знакізь неба. 12 Але наўперад накладуць на вас рукі свае і будуць перасьледаваць, выдаючы ў бажніцы й вязьніцы, прыводзячы да каралёў а дзяржаўцаў за імя Мае. 13 Будзе ж гэта вам на сьветчаньне. 14 „Затым пакладзіце ў сэрцы свае не абдумаваць загадзя абароны; 15 Бо Я вам дам вусны а мудрасьць, каторым ня будуць магчы перачыць ані працівіцца ўсі праціўнікі вашыя. 16 I вы будзеце выданы нават бацькамі а братамі а сваякамі а прыяцельмі, і заб'юць нека торых із вас; 17 I будуць ненавідзіць вас усі за імя Мае. 18 Але й волас із галавы вашае не загіне. 19 Цярплівай трывалкосьцяй сваёй прыдбаеце душы свае. 20 „А як і абачыце Ерузалім абступлены войскам, тады ведайце, што спустошаньне яго дабліжылася. 21 Тады тыя, што ў Юдэі, уцякайце ў горы; і хто ў ім, выходзь ізь яго; і хто ў ваколіцы, ня ўходзь у яго; 22 Бо гэта дні помсты, каб усе напісанае выпаўнілася. 23 I бяда цяжарным а соячым тых дзён, бо будзе вялікая нястача на зямлі і гнеў на люд гэты. 24 I падуць ад ляза мяча, і будуць заведзены ў палон да ўсіх народаў; і Ерузалім будзе таптаны народамі, пакуль ня скончацца часы народаў. 25 „I будуць знакі на сонцу а месяцу а гвездах, і на зямлі трывога народаў у замятні, равеньне а хваляваньне мора. 26 Людзі будуць паміраць із страху а спадзяваньня прыходзячага на ўвесь сьвет, бо сілы нябёсныя захістаюцца. 27 „I тады абачаць Сына Людзкога, у булакох ізь сілаю а славаю вялікай ідучага. 28 Як жа пачнець гэта дзеяцца, глядзіце і ўзьнімайце галавы свае, бо бліжыцца адкупленьне вашае". 29 I сказаў ім прыпавесьць: „Глядзіце на фіґу а на ўсі дзервы. 30 Як яны ўжо пукаюцца, то ведаеце самы, гледзячы на гэта, што лета блізка. 31 Дык таксама, як абачыце, што гэта дзеецца, ведайце, што гаспадарства Божае блізка. 32 Запраўды кажу вам, што ня мінець род гэты, як усе станецца. 33 Неба й зямля мінуць, але словы мае а ніяк ня мінуць. 34 Шануйцеся, каб сэрцы вашыя наагул не цяжарыліся пярэсыцьцю а п'янствам а жыцьцявымі рупатамі, і каб дзень тый не засьпеў вас якга, неўспадзеўкі; 35 Бо, як пасадка, ён прыйдзе на ўсіх тых, што жывуць на відзе ўсяе зямлі. 36 Дык будзьце чукавыя кажнае пары, молячыся, каб вы маглі ўсьцерагчыся ад усяго таго, што мае стацца, і стаць перад Сынам Людзкім". 37 I ўдзень Ён навучаў у сьвятыні, а ночы, выходзячы, заставаўся вонках на гары, званай Аліўнай. 38 I ўвесь люд прыходзіў рана нараніцы да Яго, слухаць Яго. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
22 Бліжылася сьвята Праснакоў, званае Пасхаю. 2 I шукалі найвышшыя сьвятары а кніжнікі, як загубіць Яго, бо баяліся люду. 3 I ўвыйшоў шайтан у Юду, званага Іскарыёт, каторы быў зь ліку двананцацёх. 4 I ён пайшоў, і гутарыў із найвышшымі сьвятарамі а ўраднікамі, як бы Яго ім выдаць. 5 Яны ўзрадаваліся і згадзіліся даць яму грошы. 6 I ён згадзіўся зрабіць гэта, і шукаў прыгоднага часу выдаць Яго ім бяз гурбы. 7 I настаў дзень Праснакоў, каторага мела быць зарэзана пасха. 8 I паслаў Пётру а Яана, кажучы: „Ідзіце й прыгатуйце есьці нам пасху". 9 I яны сказалі Яму: „Ідзе хочаш, каб мы прыгатавалі?" 10 I сказаў Ён ім: „Вось, як вы ўвыйдзеце ў места, стрэнецца вам чалавек, нясучы жбан вады; ідзіце за ім да дому, да каторага ён увыйдзе; 11 I скажыце гаспадару дому: ,Вучыцель кажа тэ: ідзе гасьцінны пакой, у каторым бы Імне есьці пасху з вучанікамі Сваімі?' 12 I тый пакажа вам вялікі верхні пакой засланы; там прыгатуйце". 13 I, пайшоўшы, знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху. 14 I, як настала гадзіна, Ён узьлёг за стол, і апосталы зь Ім. 15 I сказаў ім: „Жаданьням жадаў Я есьці гэтую пасху з вамі перад Сваім цярпеньням; 16 Бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль яна ня зьдзеецца ў гаспадарстве Божым". 17 I ўзяўшы чару, і ўчыніўшы падзяку, сказаў: „Вазьміце яе і падзяліцеся мяжсобку; 18 Бо кажу вам, што ня буду піць із плоду віннога, пакуль ня прыйдзе гаспадарства Божае". 19 I ўзяўшы букатку, учыніўшы падзяку, паламіў а даў ім, кажучы: „Гэта ё цела Мае, данае за вас; рабіце гэта на памятку Маю". 20 Таксама чару па вячэры, кажучы: „Гэтая чара ё новая змова ў крыві Маёй, што за вас разьліваецца. 21 „I вось, рука таго ізраджаючага Мяне з Імною за сталом, 22 Бо Сын Людзкі запраўды йдзець, як наканавана; бяда, адылі́, чалавеку таму, каторым Ён ізраджаецца". 23 I яны пачалі разважаць мяжсобку, хто зь іх быў бы, што зробе гэта. 24 Была ж і сьпярэчка памеж іх, хто зь іх здаецца быць вялікшым. 25 I сказаў Ён ім: „Каралёве народаў пануюць над імі, і маючыя ўладу над імі завуцца дабрадзеямі. 26 А вы ня так: але вялікшы з памеж вас будзь, як малодшы, і радзячы, як слугуючы. 27 Бо хто вялікшы, хто ўзьляжыць, ці хто слугуе? ці ня тый, што ўзьляжыць? Але Я сярод вас як тый, што слугуе. 28 „Але вы тыя, што ператрывалі з Імною ў спакусах Маіх; 29 I Я прызначаю вам, як Айцец Мой прызначыў Імне, гаспадарства, 30 Каб вы маглі есьці й піць за сталом Маім у Маім гаспадарстве і сядзелі на пасадах, судзячы двананцаць пакаленьняў Ізраелявых". 31 I Спадар сказаў: „Сымоне, Сымоне, гля, шайтан дужа прасіў, каб ён мог сеіць сітам вас, як пшонку; 32 Але Я маліў за цябе, каб ня скволела вера твая; і ты некалі, навярнуўшыся, мацніў братоў сваіх". 33 I ён сказаў Яму: „Спадару, з Табою Я гатоў у вязьніцу й на сьмерць ісьці". 34 Ён жа сказаў: „Кажу тэ, Пётру, перш чымся певень запяець сядні, ты трэйчы выпрашся, што знаеш Мяне". 35 I сказаў ім: „Як пасылаў Я вас без капшука а без хатуля а бяз вобую, ці мелі вы ў чым нястачу?" Яны сказалі: „Ні ў чым". 36 Тады кажа ім: „Але цяпер, хто мае капшук, няхай возьме яго, таксама й хатуль; а хто ня мае, прадай адзецьце свае й купі меч; 37 Бо кажу вам, што напісанае мае выпаўніцца на Імне: ,І залічаны да бяспраўнікаў'. Бо запраўды ўзглядам Мяне прыходзе да канца". 38 I яны сказалі: „Спадару, во тут два мячы". I Ён сказаў ім: „Досыць". 39 I, вышаўшы, пайшоў, подле звычаю Свайго, на гару Аліўную; і вучанікі таксама пайшлі за ім. 40 I, як быў на месцу, сказаў ім: „Маліцеся, каб ня лучыць у спакусу". 41 I Ён адхінуўся ад іх, як дапусьціць камень, і, уклякшы, маліўся, 42 Кажучы: „Войча, калі Ты хочаш, аддаль гэтую чару ад Мяне! адыліне Мая воля, але Твая станься". 43 I ангіл ізь неба стаў да Яго, мацнячы Яго. 44 I, труднячыся, уляглівей маліўся; і стаўся пот Ягоны, як капкі крыві, на зямлю капаючыя. 45 I, устаўшы з малітвы, пайшоў да вучанікаў, і засьпеў іх сьпячых з гора, 46 I сказаў ім: „Што вы сьпіце? устаньце й маліцеся, каб ня лучыць у спакусу". 47 Як Ён яшчэ казаў, вось гурба, і званы Юдаю, адзін із двананцацёх, сьпераду іх, і ён дабліжыўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго. 48 I Ісус сказаў яму: „Юда, цалаваньням выдаеш Сына Людзкога?" 49 I бачачы тыя, што былізь Ім, да чаго даходзе, сказалі: „Спадару, ці ня выцяць нам мячом?" 50 I выцяў адзін із памеж іх слугу найвышшага сьвятара, і адцяў яму правае вуха; 51 I адказуючы, Ісус сказаў: „Пакінь, досыць" і, дакрануўшыся да вуха ягонага, уздаравіў яго. 52 I сказаў Ісус найвышшым сьвятаром а ўраднікам сьвятыні а старцом, што вышлі супроці Яго: „Як на грабежніка вышлі вы зь мячамі а кіямі. 53 Як кажны дзень бываЎ Я з вамі ў сьвятыні, вы ня выцягнулі рук сваіх на Мяне; але цяпер ваша гадзіна і ўлада цямноты". 54 I, узяўшы Яго, павялі яго і прывялі да дому найвышшага сьвятара. Пётра ж ішоў за Ім воддаль. 55 I, як расклалі цяпло сярод панадворку і селі разам, Пётра сеў памеж іх. 56 I адна дзеўка згледзела, як ён сядзеў ля сьвятла, і ўцяміўшыся ў яго, сказала: „I гэты быў зь Ім". 57 Але ён выперся, кажучы: „Жонка, я ня знаю Яго". 58 I за часіну другі, абачыўшы яго, сказаў: „I ты зь іх". Але Пётра сказаў: „Чалавеча, я не". 59 Потым блізу за гадзіну іншы станаўко цьвердзіў: „Запраўды й гэты быў зь Ім, бо ён запраўды Ґалілеяні́н". 60 Але Пётра сказаў: „Чалавеча, ня ведаю, што ты кажаш". I якга, як яшчэ ён казаў, певень запяяў. 61 I Спадар, абярнуўшыся, глянуў на Пётру, і Пётра ўспомнеў слова Спадарова, як Ён казаў яму: Дерш чымся певень запяець, ты трэйчы выпрашся Мяне'. 62 I Пётра, вышаўшы, горка плакаў. 63 I людзі, што дзяржалі Яго, насьміхаліся зь Яго, б'ючы; 64 I, накрываючы Яго, пыталіся ў Яго, кажучы: „Прарачы, хто выцяў Цябе?" 65 I гукалі шмат блявузґанага на Яго. 66 I як настаў дзень, зьберліся старцы люду, найвышшыя сьвятары а кніжнікі і ўвялі Яго ў сынэдрыён свой, кажучы: 67 „Ці Ты Хрыстос? скажы нам". Ён жа сказаў ім: „Калі скажу вам, вы ані не паверыце; 68 I калі папытаюся ў вас, вы ані не адкажыце Імне і не адпусьціце Мяне. 69 Адгэтуль Сын Людзкі будзе сядзець па правіцы моцы Божае". 70 I ўсі сказалі: „Дык Ты Сын Божы ?" I Ён сказаў ім: „Вы кажаце, што Я". 71 І сказалі: „Нашто нам надабе балей сьветак? бо мы самы чулі з вуснаў Ягоных". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
23 I ўся множасьць іх, устаўшы, павялі Яго да Пілата. 2 I пачаліжалаваць на Яго, кажучы: „Мы знайшлі, што Гэты псуець народ наш і бароне даваць падачкі цэсару, кажучы, што Ён сам Хрыстос, Кароль". 3 Пілат жа папытаўся ў Яго, кажучы: „Ці Ты кароль Юдэйскі?" I, адказуючы, Ён сказаў яму: „Ты кажаш". 4 I Пілат сказаў найвышшым сьвятаром а гурбе: „Я не знаходжу выступу ў гэтым чалавеку". 5Але яны ўпіраліся, кажучы: „Ён узрушае люд, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Ґалілеі аж дагэтуль". 6 Пілат' жа, пачуўшы „Ґалілея", папытаўся, ці гэты чалавек быў Ґалілеянін. 7 I даведаўшыся, што Ён быў прысуду Гірадавага, адаслаў Яго да Гірада, каторы сам таксама быў у Ерузаліме тых дзён. 8 Гірад, абачыўшы Ісуса, вельма ўсьцешыўся, бо даўно жадаў бачыць Яго, бо чуў шмат празь Яго і спадзяваўся бачыць які-колечы знак, учынены Ім. 9 I шмат пытаўся ў Яго, але Ён нічога яму не адказаў. 10 А найвышшыя сьвятары а кніжнікі стаялі і заўзята жалавалі на Яго. 11 I Гірад із воямі сваімі ўлегцы замеў Яго, і, насьміяўшыся зь Яго, накінуўшы на Яго белае адзецьце, адаслаў назад да Пілата. 12 I сталі таго дня Пілат і Гірад прыяцельмі мяжсобку, бо ўперад яны быліў непрыязьньстве із сабою. 13 А Пілат, пагукаўшы найвышшых сьвятароў а дзяржаўцаў а люд, 14 Сказаў ім: „Вы прывялі да мяне Гэтага Чалавека, як узрушаючага люд; і вось, я выпытаў Яго перад вамі і не знайшоў нічога выступнага ў Гэтым Чалавеку ў тым, у чым жалуеце на Яго; 15 Ані Гірад, бо я паслаў вас да яго, і вось, нічога вартага сьмерці ня зроблена Ім. 16 Дык, пакараўшы, звольню Яго". 17 Ён быў абавязаны звольніць ім аднаго на сьвята. 18 Але яны закрычэлі разам із усім грудам, кажучы: „Вон ізь Ім! вазьмі гэтага! а вывальні нам Вараўву", 19 Каторы быў пасаджаны ў вязьніцу за бунт, узьняты ў месьце, і за ўбіўства. 20 Дык Пілат ізноў загукаў, зычачы звольніць Ісуса. 21 Але яны, адказуючы, крычэлі: „Укрыжуй, укрыжуй Яго!" 22 I ён сказаў ім трэйці раз: „Што ж благога ўчыніў Ён? я не знайшоў у Ім ніякае прычыны да сьмерці. Дык, пакараўшы, звольню Яго". 23 Але яны быліўпорыстыя, вялікімі галасамі просячы, каб Ён быў укрыжаваньг. I перамаглі галасы іхныя а найвышшых сьвятароў. 24 I Пілат рассудзіў досыць учыніць жаданьню іхнаму. 25 I ён звольніў, каго яны прасілі, каторы за бунт а ўбіўства быў пасаджаны ў вязьніцу, а Ісуса выдаў на іх волю. 26 I як павялі Яго, то, няўшы нейкага Сымона Кірынеяні́на, з поля йдучага, узлажылі крыж на яго, каб нёс за Ісусам. 27 I йшлі за Ім вялікія множасьці люду а жанок, каторыя плакалі а галасілі па Ім. 28 А Ісус, абярнуўшыся да іх, сказаў: „Дачкі ерузалімскія, ня плачча па Імне, але плачча па самых сабе а па дзяцёх сваіх; 29 Бо вось, надыходзяць дні, каторых скажуць: ,Шчасьлівыя бясплодныя а ўлоньне, што не радзі́ла, і пелькі, што не саілі!' 30 Тады пачнуць казаць горам: ,3валіцеся на нас!' і ўзгоркам: Дакрыйце нас!' 31 Бо калі на сакаўным дзерве гэта дзеецца, што будзе на сухім?" 32 Вялі зь ім на сьмерць і двух іншых, ліхадзеяў. 33 I як прышлі на месца, званае Чарэпнішча, там укрыжавалі Яго і ліхадзеяў, аднаго паправе, а другога палеве. 34 I казаў Ісус: „Войча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць". I, дзелячы адзецьце Ягонае, кі́далі на жэрабя. 35 I стаяў люд, гледзячы; і старцы таксама насьміхаліся, кажучы: „Іншых спасаў, няхай спасець Самога Сябе, калі Ён Хрыстос, абранец Божы". 36 Таксама й жаўнеры насьміхаліся зь Яго, падыходзячы, і падаючы Яму воцат, 37 I кажучы: „Калі Ты Кароль Юдэйскі, спасі Сябе Самога". 38 I быў над Ім надпіс грэцкімі а рымскімі а гэбрэйскімі літарамі: „Гэта Кароль Юдэйскі". 39 Адзін із павешаных ліхадзеяў блявузґаў на Яго, кажучы: „Калі ты Хрыстос, спасі Сябе й нас". 40 Але другі, адказуючы, зганіў яго, кажучы: „Ці не баішся Бога, ты, што пад тым самым рассудкам? 41 I мы запраўды справядліва, бо адзяржалі справядлівую заплату за тое, што мы зрабілі; а Ён нічога благога не зрабіў". 42 I сказаў Ісусу: „Успомні Мяне, Спадару! як прыйдзеш да гаспадарства Свайго". 43 I сказаў яму Ісус: „Запраўды кажу табе, сядні будзеш із Імною ў раю". 44 I было каля шостае гадзіны, і сталася цемнь па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятае. 45 I сонца зацьмела, і запона ў сьвятыні разьдзерлася па сярэдзіне. 46 I Ісус, загукаўшы вялікім голасам, сказаў: „Войча, у рукі Твае аддаю дух Мой!" I, сказаўшы гэта, выпусьціў дух. 47 Сотнік жа, бачачы, што сталася, уславіў Бога, кажучы: „Запраўды чалавек гэты быў справядлівы". 48 I ўсі гурбы, што зышліся на гэту відаль, бачачы, што сталася, білі сябе ў грудзі, зварачаючыся. 49 1 ўсі, што зналі Яго, стаялі воддаль, таксама жанкі, што прапушчалі Яго з Ґалілеі, глядзелі на ўсе гэта. 50 I вось, чалавек, на ймя Язэп, райца, муж добры а справядлівы, - 51 Ён не згаджаўся з радаю а ўчынкам ейным, - з Арымафеі, места юдэйскага, што таксама чакаў гаспадарства Божага, 52 Прыступіўшы да Пілата, прасіў цела Ісусавага. 53 I, зьняўшы яго, завярнуў яго ў цянюсенькае палатно, і паклаў яго ў гробе, высечаным у скале, ідзе яшчэ ніхто ня быў ніколі пакладзены. 54 I быў гэта дзень прыгатовы, а сыбота наставала. 55 I пайшлі жанкі, што прышлі зь Ім із Ґалілеі, глядзець гробу і як цела Ягонае клалася. 56 I, зьвярнуўшыся, прыгатавалі пахі а масьці, і заставаліся супакойныя ў сыботу подле расказаньня. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
24 Але назаўтрае па сыбоце, вельма рана нараніцы, пайшлі яны да гробу, нясучы пахі, што быліпрыгатаваўшы; 2 I знайшлі камень адкочаны ад гробу, 3 I, увыйшоўшы, не знайшлі цела Спадара Ісуса. 4 I сталася, як яны былізаклапаціўшыся з гэтага, што вось, два чалавекі сталі перад імі ў зьзяючым адзецьцю. 5 I як яны працялі́ся страхам і нахінулі віды свае да зямлі, сказалі ім: „Чаму шукаеце жывога памеж памерлых? 6 Яго няма тут, але Ён ускрэс; успомніце, як Ён казаў вам, будучы яшчэ ў Ґалілеі, кажучы: 7 ,Сын Людзкі мае быць выданы ў рукі грэшнікаў, і мае быць укрыжаваны, і трэйцяга дня мае ўскрэснуць'". 8 I яны ўспомнелі словы Ягоныя; 9 I, зьвярнуўшыся ад гробу, асьветчылі праз усё гэта адзінанцацём а ўсім засталым. 10 Быліж Марыя Магдалена а Яана а Марыя Якавава а іншыя зь імі, што паведалі ўсе гэта апосталам. 11 I здалі́ся словы тыя ў вачох іхных неразумнымі, і не паверылі ім. 12 Але Пётра, устаўшы, пабег да гробу і, нахінуўшыся, бача, што палатно толькі там ляжыць, і пайяюў дамоў, дзівуючыся з таго, што сталася. 13 I вось, таго самага дня двух ізь іх падарожжавалі да сяла, званага Эммаус, што шасьцьдзясят стадаў ад Ерузаліму; 14 I мужавалі мяжсобку праз усі здарэньні. 15 I сталася, як яны мужавалі а разважалі, што Ісус Сам, дабліжыўшыся, ішоў зь імі. 16 Але вочы іхныя былідзяржаныя так, каб не пазналі Яго. 17 Ён жа сказаў ім: „Што за гаворка ў вас, ідучы, і чаму вы смутныя?" 18 I адзін, імям Клеопа, сказаў Яму: „Ты адзін із даведаньнікаў у Ерузаліме і ня ведаеш, што сталася ў ім гэтых дзён?" 19 А Ён сказаў ім: „Што?" I яны сказалі Яму: „Празь Ісуса Назарэцяні́на, Каторы быў прарока, магучы ў вучынку і ў слове перад Богам і ўсім людам; 20 I як найвышшыя сьвятары а нашы старцы выдалі Яго на засуджэньне на сьмерць, і ўкрыжавалі Яго. 21 А мы спадзяваліся, што Ён меў адкупіць Ізраеля; але цяпер з усім гэтым сядні трэйці дзень, як гэта сталася. 22 I некатрыя жанкі з памеж нас зумелі нас: будучы вельмі рана ў гробе, 23 I, не знайшоўшы цела Ягонага, прышлі, кажучы, што яны таксама відзелі ві́дзень ангілаў, каторыя кажуць, што Ён жывы. 24 I пайшлі некатрыя з нас да гробу, і знайшлі яго так, як жанкі казалі, але Яго ня бачылі". 25 I сказаў ім: „О неразумныя і лентага сэрца, каб паверыць усяму, што казалі прарокі! 26 Ці не належыла Хрысту цярпець усяго гэтага і ўвыйсьці ў славу?" 27 I, пачуўшы ад Масея а ад усіх прарокаў, выкладаў ім у вусіх тых Пісьмах тое, што датыкалася Яго Самога. 28 I дабліжыліся яны да сяла, да каторага йшлі, і Ён выглядаў, быццам хоча йсьці далей. 29 Але яны прынукалі Яго, кажучы: „Застанься з намі, бо дзень ужо сьхінуўся да вечара". I Ён увыйшоў, каб застацца зь імі. 30 I сталася, як Ён узьляжаў зь імі: узяўшы хлеб, дабраславіў і, паламіўшы, даў яго ім. 31 I вочы іхныя адчыніліся, і яны пазналі Яго. Але Ён стаў нявідомы ім. 32 I яны сказалі адзін аднаму: „Ці не гарэла ў нас сэрца нашае, як Ён казаў нам у дарозе, і як адкрываў Пісьмы нам?" 33 I, устаўшы тае самае гадзіны, зьвярнуліся да Ерузаліму, і знайшлі адзінанцацёх, што былі зьбершыся, і тых, што былізь імі, 34 Каторыя казалі: „Спадар запраўды ўскрэс і зьявіўся Сымону". 35 I яны павядалі, што сталася ў дарозе, і як яны пазналі Яго ў ламеньню хлеба. 36 I, як яны гукалі гэта, Ён Сам стаў сярод іх і кажа: „Супакой вам!" 37 Але яны, заклапаціўшыся а спалохаўшыся, падумалі, што бачаць духа. 38 I сказаў Ён ім: „Чаго засмуціліся і чаму думкі паўстаюць у сэрцах вашых? 39 Во рукі Мае і ногі Мае, што гэта Я Сам. Дакраніцеся да Мяне й бачча, бо дух ня мае цела й косьцяў, як бачыце ў Мяне". 40 I сказаўшы гэта, паказаў ім рукі й ногі Свае. 41 Як жа яны яшчэ з радасьці ня верылі і былізьдзіваваўшыся, Ён сказаў ім: „Маеце што тут есьці?". 42 I даліяму часьць печанае рыбы й мядовае наўзы. 43 I, узяўшы, еў перад імі. 44 I сказаў ім: „Гэта словы, што Я казаў вам, як яшчэ быў з вамі, што належа выпаўніцца ўсяму, напісанаму празь Мяне ў Законе Маееявым а ў прароках а ў псальмах". 45 Тады адчыніў ім розум разумець Пісьмы. 46 I сказаў ім: „Гэтак напісана, і гэтак належыла Хрысту цярпець, і ўскрэснуць ізь мертвых на трэйці дзень, 47 I быць абяшчанай у імя Ягонае каяце на дараваньне грахоў у вусіх народах, пачынаючы зь Ерузаліму. 48 Вы ж сьветкі гэтага. 49 I вось, Я пашлю абятніцу Айца Свайго на вас, але вы заставайцеся ў месьце, пакуль не ахініцеся сілаю з вышы". 50 I вывеў іх вонкі аж да Віфані, і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх. 51 I сталася, як дабраславіў іх, што адлучаўся ад іх і ўзносіўся на неба. 52 А яны, пакланіўшыся Яму, зьвярнуліся да Ерузаліму зь вялікай радасьцяй. 53 I кажначасна быліў сьвятыні, хвалячы а дабраславячы Бога. Вярнуцца назад |