01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
8 I сталася потым, што Ён падарожжаваў ад места да места і ад сяла до сяла, агалашаючы а абяшчаючы дабравесьць гаспадарства Божага, і двананцацёх ізь Ім. 2 I некатрыя жанкі́, каторых Ён уздаравіў ад нячысьцікаў а хваробаў: Марыя званая Магдаленаю, з каторае вышла сем нячысьцікаў, 3 I Яана, жонка Хузіна, загадніка Гірадавага, і Сусанна, і шмат іншых, што служылі Яму сваёй маемасьцяй.
4 I як зьберся груд, і з усіх местаў зыходзіліся да Яго, Ён гукаў прыпавесьцяй: 5 „Вышаў сяўбіт сеяць сяўбу сваю; і як ён сеяў, адно ўпала край дарогі, і было патаптана, і птушкі нябёсныя паклявалі яго. 6 А другое пала на скалу і, абышоўшы, зьвяла, бо ня мела вогкасьці. 7 Іншае ж пала памеж церня, і вырасла церне, і заглушыла яго. 8 А іншае пала на добрую зямлю і, абышоўшы, дало плод сотны". Сказаўшы гэта, загукаў: „Хто мае вушы чуць, чуй!"
9 I пыталіся ў Яго вучанікі Ягоныя: „Што можа значыць прыпавесьць гэта?" 10 I Ён сказаў: „Вам дана ведаць тайны гаспадарства Божага, а засталым у прыпавесьцях, каб гледзячы ня бачылі і чуючы не разумелі. 11 А прыпавесьць гэткая: сяўба ё слова Божае. 12 А палае край дарогі, гэта слухаючыя, да каторых потым прыходзе нячысьцік і выймае слова із сэрцаў іхных, каб, ня верачы, не спасьліся. 13 I палае на скалу, ё тыя, што, як пачуюць, прыймаюць слова з радасьцяй, але яны ня маюць караня, вераць якісь час і ў часе спакусы адступаюць. 14 I палае памеж церня, ё тыя, што слухаюць слова, але, адходзячы, клопатамі, багацьцям а прыемнасьцьмі жыцьцявымі душацца, і ня сьпеюць. 15 А палае на добрую зямлю, ё тыя, што, пачуўшы слова, дзяржаць у гожым а добрым сэрцу і выдаюць плод у цярплівосьці.
16 „Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не накрывае яе судзіною або не станове пад ложак, але стаўляе на падстаноўку, каб уходзячыя бачылі сьвятліню. 17 Бо нічога нямаш тайнага, што ня стала б яўным, ані схаванага, што ня стала б ведамым і ня выявілася б.
18 „Дык уважайце, як вы слухаеце, бо хто мае, таму будзе дадана; а хто ня мае, у таго адыймецца й тое, што яму здаецца, што мае". 19 I прышлі да Яго маці а браты Ягоныя, але не маглі ўзыйсьці да Яго, з прычыны гурбы. 20 I паведамілі Яму: „Маці а браты Твае стаяць вонках, хочучы бачыць Цябе". 21 I, адказуючы, сказаў ім: „Маці Мая а браты Мае тыя, што слухаюць слова Божае і поўняць яго".
22 I сталася аднаго дня, што ўвыйшоў Ён у струг з вучанікамі Сваімі і сказаў ім: „Пераплыві́ма на другі бок возера"; і адамкнулі.
23 А як плылі, Ён заснуў. I ўзьнялася бура на возеру, і іх залівала, і яны былі ў небясьпечнасьці. 24 I, прыступіўшы, пабудзілі Яго, кажучы: „Вучыцелю! Вучыцелю! гінем". I Ён, прачхнуўшыся, зганіў вецер а хвалі вады; і перасталі, і сталася цішыня. 25 А Ён сказаў ім: „Ідзе вера вашая?" Яны ж, баючыся, зумяваліся, кажучы адзін аднаму: „Хто ж гэта, што на'т расказуе вятром а вадзе, і слухаюць Яго?"
26 I прышлі да краіны Ґадарынскае, каторая насупроці Ґалілеі. 27 А як Ён вышаў на зямлю, пераняў Яго адзін чалавек ізь места, ніто меў нячысьцікаў здаўна, і не адзяваўся ані жыў у доме, але памеж грабоў. 28 Абачыўшы Ісуса, ён крыкнуў, і паў ніцма перад Ім, і сказаў вялікім голасам: „Што Табе да мяне, Ісусе, Сыну Бога Навышняга? прашу Цябе, ня муч мяне". 29 Бо расказаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалавека, бо шмат разоў імаў яго, і сьцераглі яго зьвязанага ланцугамі і ў пугах; але ён разрываў вязі, і гнаў яго нячысьцік на пустыні. 30 I Ісус папытаўся ў яго, кажучы: „Што за імя твае?" I ён сказаў: „Леґіён", бо шмат нячысьцікаў было ўвыйшоўпіы ў яго. 31 I яны прасілі Яго, каб Ён не казаў ім ісьці ў бяздоньне.
32 I вось, пасьцілася там на гарах вялікая чарада сьвіньняў; і прасілі Яго дазволіць ім увыйсьці ў іх. I Ён дазволіў ім. 33 Тады нячысьцікі, вышаўшы зь людзіны, увыйшлі ў сьвіньні; і рынулася чарада із стромы ў возера, і патанула. 34 А пастухі, абачыўшы, што сталася, уцяклі й наказалі ў месьце й на сёлах. 35 I вышлі абачыць, што сталася; і прышлі да Ісуса, і засьпелі чалавека, з каторага вышлі нячысьцікі, ля ног Ісусавых седзячага, адзеўшыся і ў добрым розуме; і баяліся. 36 I тыя, што бачылі, паведалі ім, як быў уздароўлены апанаваны нячысьцікамі. 37 I прасіў яго ўвесь груд аколіцы Ґадарынскае адыйсьці ад іх, бо агарнуў іх вялікі страх. Ён увыйшоў у струг і зьвярнуўся.
38 I прасіў Яго чалавек, з каторага вышлі нячысьцікі, каб быць ізь Ім; але Ісус выправіў яго, кажучы: 39 „Зьвярніся да дому свайго і павядай, якія вялікія рэчы ўчыніў табе Бог". I адышоў, агалашаючы па ўсім месьце, якія вялікія рэчы ўчыніў яму Ісус.
40 I сталася, як Ісус зьвярнуўся, што груд із радасьцяй прыняў Яго, бо ўсі чакалі Яго. 41 I вось, прышоў чалавек, імям Яір, а ён быў начэльнік бажніцы, і, паўшы ў ногі Ісусу, прасіў Яго, каб увыйшоў у дом ягоны; 42 Бо ён меў адзіную дачку год двананцацёх веку, і тая канала. А як Ён ішоў, груд ціснуў Яго.
43 I жонка, двананцаць год хворая на крываток, што ўсю сваю маемасьць выдала на лекараў і ў ніводнага не магла вылячыцца, 44 Прыступаючы адзаду, дакранулася да кутаса адзецьця Ягонага, і якга ейны крываток запыніўся. 45 А Ісус сказаў: „Хто дакрануўся да Мяне?" Як жа ўсі перачылі, Пётра а былыя зь Ім сказалі: „Вучыцелю, груд напірае на Цябе й цісьне, а Ты кажаш: ,Хто дакрануўся да Мяне?' " 46 А Ісус сказаў: „Хтось даткнуўся да Мяне, бо Я пазнаў, што моц вышла зь Мяне". 47 I як жонка абачыла, што ня ўтоіцца, падышла дрыжачы і, ніцма паўшы перад Ім, паведаміла Яму перад усім людам дзеля чаго дакранулася да Яго, і як была якга ўздароўлена. 48 I Ён сказаў ёй: „Высьмелься, дачка! вера твая ўздаравіла цябе, ідзі ў супакою".
49 Як Ён яшчэ казаў, прыходзе адзін ад начэльніка бажніцы й кажа яму: „Дачка твая памерла; ня трудуй Вучыцеля балей". 50 Але Ісус, пачуўшы, адказаў яму, кажучы: „Ня бойся, адно вер, і яна будзе ўздароўлена". 51 I, прышоўшы да дому, не дазволіў нікому ўвыйсьці, апрача Пётры а Якава а Яана а айца а маці дзеваччыных. 52 I ўсі плакалі а галасілі па ёй; але Ён сказаў: „Ня плачча: яна не памерла, але сьпіць". 53 I сьміяліся зь Яго, ведаючы, што яна памерла. 54 Ён жа, выправіўшы ўсіх вонкі, моцна ўзяў яе за руку й гукнуў, кажучы: „Дзевачка, устань!" 55 I дух ейны зьвярнуўся да яе; і яна якга ўстала, і Ён казаў даць ёй есьці. 56 I зумеліся бацькі ейныя. Ён жа расказаў ім нікому ня гукаць праз тое, што сталася.
|