Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Лукі


 

 

Евангеля подле сьвятога Лукі

0102030405060708091011121314
15161718192021222324

 

7 Як Ён скончыў усі словы Свае ў вушы люду, увыйшоў да Капернауму. 2 I адзін сотнікаў слуга, дарагі яму, быў хворы, блізу канаў. 3 I, пачуўшы празь Ісуса, ён паслаў да Яго старцоў зь Юдэяў прасіць Яго, каб прышоў уздаравіць слугу ягонага. 4 I яны, прышоўшы да Ісуса, горача прасілі Яго, кажучы: „Ён гожы, каб Ты зрабіў яму гэтую ласку; 5 Бо ён любе народ наш і пастанавіў нам бажніцу". 6 Тады Ісус пайшоў зь імі. I як Ён быў недалёка ад дому, сотнік паслаў прыяцеляў да Яго, кажучы Яму: „Спадару! ня трудуйся, бо я ня гожы, каб Ты ўвыйшоў пад страху маю. 7 Затым і я не ўважаў сябе за гожага прыйсьці да Цябе; але скажы слова, і слуга мой будзе ўздароўлены. 8 Бо я таксама чалавек падуладны, маючы пад сабою жаўнераў, і кажу аднаму: Ддзі', і йдзець; і другому: ,Прыйдзі', і прыходзе; і паслугачаму свайму: ,Рабі гэта', і робе". 9 Пачуўшы гэта, Ісус зьдзіваваўся зь яго і, абярнуўшыся, сказаў груду, што йшоў за Ім: „Кажу вам, што і ў Ізраелю Я не знайшоў такое вялікае веры". 10 I пасланыя, зьвярнуўшыся двору, засьпелі хворага слугу здаровага.

11 I дзень пасьлей сталася, што Ён пайшоў да места, званага Наін; і зь Ім ішло шмат із вучанікаў Ягоных і шмат гурбы. 12 Якжа Ён дабліжыўся да месцкае брамы, гля, там выносілі нябожчыка, адзінага сына ў маці сваёй, а яна была ўдава; і ладны груд ізь места быў зь ёй. 13 I, абачыўшы яе, Спадар зжаліўся над ёю і сказаў ёй: „Ня плач". 15 I, падышоўшы, даткнуўся да нашулкаў, а тыя, што несьлі, адзержыліся; і Ён сказаў: „Маладзёне! табе кажу, устань". 15 Нябожчык, падняўшыся, сеў і пачаў гукаць; і аддаў яго маці ягонай. 16 I абняў усіх страх, і славілі Бога, кажучы: „Вялікі прарока паўстаў памеж нас" і „Бог даведаўся да люду Свайго". 17 I галасы пайшлі празь Яго па ўсёй Юдэі а па ўсёй аколіцы.

18 I вучанікі Яанавы наказалі яму праз усі гэтыя падзеі. 19 I Яан, пагукаўшы двух вучанікаў сваіх, паслаў да Ісуса, кажучы: „Ці Ты тый, што мае прыйсьці, ці чакаць нам іншага?" 20 Прышоўшы да Яго, тыя мужы сказалі: „Яан Хрысьціцель паслаў нас да Цябе, кажучы: "Ці Ты тый, што мае прыйсьці, ці маем чакаць іншага?" 21 I тае самае гадзіны Ён шмат каго ўздаравіў ад хваробаў а болькаў а нячысьцікаў, і шмат якім нявісным даў відзеньне. 22 Тады Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Пайдзіце й паведаміце Яану, што вы бачылі й чулі: што нявісныя празіраюць, кульгавыя ходзяць, пракажаныя ачышчаны, глухія чуюць, мертвыя ўскрысаюць, бедным абяшчаецца дабравесьць. 23 I дабраславёны, хто не спакусіцца перазь Мяне!"

24 А, як пасланцы Яанавы пайшлі, Ён пачаў гукаць люду празь Яана: „Чаго глядзець хадзілі вы на пустыні́? трысьціны хістанае ветрам? 25 Чаго ж глядзець хадзілі вы ? чалавека, што адзеўшыся ў мяккое адзецьце? Гля, у каралеўскіх палацах тыя, што багата адзеўшыся й раскошна жывуць. 26 Але чаго глядзець хадзілі вы? прарокі? Але, кажу вам, і балей чымся прарокі. 27 Гэты ё, праз каторага напісана: ,Во, Я пасылаю пасланца Свайго перад відзеньням Тваім, каторы прыгатуе дарогу Тваю перад Табою'. 28 Бо кажу вам: памеж народжаных із жанок няма вялікшага прарокі за Яана Хрысьціцеля; але найменшы ў гаспадарстве Божым вялікшы за яго".

29 I ўвесь люд, што чуў, і мытнікі прызнавалі справядлівасьць Божую, хрысьціўшыся хрыстом Яанавым. 30 Але фарысэі а праўнікі адкінулі замер Божы ўзглядам сябе, ня хрысьціўшыся ў яго. 31 I Спадар сказаў: „Дык да каго прыраўную людзёў роду гэтага? і да каго яны падобныя? 32 Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на торзе, гукаюць адны адных і гамоняць: ,Мы дудзелі вам, і вы не скакалі; мы галасілі, а вы ня плакалі'. 33 Бо прышоў Яан Хрысьціцель, ня есьць хлеба ані п'ець віна, і кажаце: ,'У ім нячысьцік'. 34 Прышоў Сын Людзкі́, есьць і п'ець, і кажаце: ,Во жэрлівы чалавек а вінажлоп, прыяцель мытнікаў а грэшнікаў'. 35 Але апраўлена мудрасьць усімі дзецьмі яе".

36 I адзін із фарысэяў папрасіў, каб Ён паспытаўся ежы ў яго; і Ён увыйшоў у дом фарысэяў і ўзьляжаў. 37 I вось, жонка месцкая, грэшніца, даведаўшыся, што Ён узьляжыць у доме фарысэявым, прынесла алябастравы слоік масьці. 38 I, стаўшы адзаду ля ног Ягоных, плачучы, пачала мыць ногі Ягоныя сьлязьмі, і выцірала валасамі галавы свае, і цалавала ногі Яго, і масьцяй мазала. 39 Бачачы гэта фарысэй, што Яго быў пазваўшы, сказаў сабе ў думцы: „Калі б Ён быў прарока, то ведаў бы, хто й якая жонка датыкаецца да Яго, бо яна грэшніца". 40 I, адказуючы, Ісус сказаў яму: „Сымоне, Я маю штось сказаць табе". Ён кажа: „Кажы, Вучыцелю'. 41 У ваднаго пазычэньніка былідва даўжбіты: адзін вінен быў пяцьсот дынароў, а другі пяцьдзясят. 42 I як яны ня мелі чым заплаціць, ён дараваў абодвым. Дык скажы, каторы зь іх балей будзе любіць яго?" 43 Сымон, адказуючы, сказаў: „Думаю, тый, катораму балей дараваў". Ён сказаў яму: „Ты рассудзіў праўдзіва". 44 I, зьвярнуўшыся да жонкі, сказаў Сымону: „Бачыш гэтую жонку? Я ўвыйшоў у дом твой, ты ня даў Імне вады на ногі Мае; а яна сьлязьмі памыла ногі Мае й выцерла. валасамі галавы свае. 45 Ты ня даў Імне цалаваньня, а жонка гэтая, адгэнуль, як Я прышоў, не перастала цалаваць Мяне ў ногі. 46 Ты не памазаў масьцяй галавы Мае, а жонка гэтая памазала масьцяй ногі Мае. 47 Затым кажу табе: дараваны ёй грахі ейныя, каторых шмат, бо яна шмат улюбіла; а каму мала даравана, тый мала любе". 48 I сказаў ёй: „Грахі табе дараваны". 49 I тыя, што ўзьляжалі зь Ім, пачалігукаць мяжсобку: „Хто гэта, што й грахі даруе?". I сказаў Ён жонцы: „Вера твая спасла цябе; ідзі ў супакою".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст