Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Лукі


 

 

Евангеля подле сьвятога Лукі

0102030405060708091011121314
15161718192021222324

 

5 I сталася, як людзі ціснуліся да Яго, каб слухаць слова Божае, а Ён стаяў ля возера Ґенісарэцкага, 2 I абачыў два стругі, ля возера стаячыя, а рыбакі ж былівышаўшы зь іх і паласкалі сеткі. 3 I ўвыйшоўшы ў вадзін із стругаў, што быў Сымонаў, прасіў яго адамкнуць троху ад зямлі. I, сеўшы, вучыў гурбы із струга. 4 А як перастаў гукаць, кажа Сымону: „Выплыві на глыбіню й закінь сеткі свае на лаўбу". 5 I, адказуючы, Сымон сказаў Яму: „Вучыцелю, мы цэлую ноч працавалі, і нічога не злавілі; але на слова Твае закіну сетку". 6 Зрабіўшы гэта, яны злавілі вялікую множасьць рыбы, ажно сетка іхная ірвалася. 7 I кіўнулі сябром, што быліў другім струзе, каб прышлі памагчы ім; і прышлі, і напоўнілі абодва стругі, ажно пачалізанурацца. 8 Як Сымон Пётра абачыў гэта, паў Ісусу да каленяў, кажучы: „Адыйдзі ад мяне, Спадару, бо я людзіна грэшная". 9 Бо зуменьне апанавала яго і ўсіх бытых ізь ім ад такога ўлову рыбы, што яны злавілі; 10 I таксама Якава а Яана, сыноў Зэведэявых, што былісябрамі із Сымонам. I сказаў Ісус Сымону: „Ня бойся, бо адгэтуль ты будзеш лавіць людзёў". 11 I выцягнуўшы свае стругі на зямлю, яны, пакінуўшы ўсе, пайшлі за Ім.

12 I сталася, як Ён быў у вадным ізь местаў, вось, прышоў чалавек поўны праказы, каторы, бачачы Ісуса, паў ніцма й маліў Яго, кажучы: „Спадару, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць". 13 I выцягнуўшы руку, даткнуўся да яго, кажучы: „Хачу, ачысьціся". I праказа якга зышла зь яго. 14 I расказаў яму нікому не казаць, але „йдзі пакажыся сьвятару і абрачы за ачышчэньне свае, як расказаў Масей, на сьветчаньне ім".

15 Але тым балей пашыралася дзейка празь Яго, і вялікія гурбы зыходзіліся слухаць і ўздараўляцца ім у сваіх няўздоленьнях. 16 Ён жа адыходзіўся на пустыні й маліўся.

17 I сталася аднаго з тых дзён, калі Ён вучыў, і сядзелі тамака фарысэі а вучыцелі права, вышлыя з усіх местачкаў Ґалілеі а Юдэі а Ерузаліму, і моц Спадарова была зь Ім, каб уздараўляць іх.

18 I вось, прынесьлі на пасьцелі хворага на паляруш, і стараліся ўнесьці яго, і палажыць перад Ім. 19 I, не знайшоўшы кудэй унесьці яго, з прычыны гурбы, узьлезьлі на страху і пераз стрэшніцы спусьцілі яго з пасьцеляю на сярэдзіну перад Ісусам. 20 I, бачачы веру іхную, сказаў яму: „Чалавеча, дараваны табе грахі твае". 21 А кніжнікі а фарысэі пачалі разважаць, кажучы: „Хто гэта, што блявузґае? Хто можа дараваць грахі, апрача аднаго Бога?" 22 Пазнаўшы думкі іхныя, Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Што вы разважаеце ў сэрцах сваіх? 23 Што лацьвей сказаць: ,Дараваны табе грахі твае'? ці сказаць: ,устань і хадзі'? 24 Але каб вы ведалі, што Сын Людзкімае ўладу на зямлі дараваць грахі (сказаў хвораму на паляруш): „Табе кажу: устань, і вазьмі пасьцелю сваю, і йдзі да дому свайго". 25 I зараз ён устаў перад імі, і ўзяў тое, на чым ляжаў, і адышоў да дому свайго, славячы Бога. 26 I зумеліся ўсі; і славілі Бога, і, напоўненыя страхам, гукалі: „Чудоўныя рэчы бачылі мы сядні".

27 А просьле гэтага вышаў і абачыў мытніка, імям Леў, на мыце седзячага, і сказаў яму: „Ідзі за Імною". 28 I, пакінуўшы ўсе, устаўшы, пайшоў за Ім.

29 І справіў Яму вялікую чэсьць Леў у доме сваім, і была гурба вялікая мытнікаў і іншых, што ўзьляжалі зь імі.

30 Але кніжнікі а фарысэі наракалі, кажучы вучанікам Ягоным: „Чаму вы ясьце а п'іце з мытнікамі а грэшнікамі?" 31 I, адказуючы, Ісус сказаў ім: „Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя. 32 Я ня прышоў пагукаць справядлівых, але грэшнікаў да каяты".

33 Яны ж сказалі Яму: „Чаму вучанікі Яанавы постуюць часта і чыняць малітвы, таксама й фарысэйскія, а Твае ядуць а п'юць?" 34 I Ён сказаў ім: „Ці можаце прысі́ліць сыноў вясельнага палацу поставаць, пакуль ізь імі малады? 35 Але настануць дні, калі адберуць у іх маладога, і тады будуць поставаць тыя дні".

36 I сказаў таксама прыпавесьці ім: „Ніхто не аддзірае лапіка ад новага адзецьця, каб прышыць да старога, бо новае падзярэць, і лапік із новага ня годзіцца да старога.

37 „I ніхто ня ільлець маладога віна ў старыя скураныя мяхі, бо маладое віно прарвець мяхі, і разальлецца, і мяхі загінуць. 38 Але маладое віно маюць ліць у мяхі новыя; і захаваюцца абое. 39 I ніхто, піўшы старое, зараз не захоча новага, бо кажа: ,старое лепшае'".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст