Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Лукі


 

 

Евангеля подле сьвятога Лукі

0102030405060708091011121314
15161718192021222324

 

4  Ісус жа, поўны Духа Сьвятога, зьвярнуўся да Ёрдану і быў паведзены Духам на пустыню. 2 Сорак дзён быў спакушаны д'явалам і нічога ня еў тых дзён; а па сканчэньню іх запрагнуў. 3 I сказаў Яму д'явал: „Калі Ты Сын Божы, раскажы гэтаму каменю, каб стаў букаткаю". 4 А Ісус адказаў яму, кажучы: „Напісана, што не адным хлебам будзе жыць людзіна, але кажным словам Божым". 5 I, павёўшы Яго на высокую гару, ён паказаў Яму ўсі гаспадарствы сьвету ў часіне часу. 6 I сказаў Яму д'явал: „Усю гэтую ўладу дам Табе і славу іх, бо яна дана імне, і, каму я хачу, даю яе". 7 Дык Ты, калі паклонішся імне, усе будзе Твае'. 8 А Ісус, адказуючы, сказаў яму: „Ідзі вон ад Мяне, шайтане, бо напісана: ,Спадару Богу свайму кланяцца будзеш і Яму аднаму служыць'." 9 Тады павёў Яго да Ерузаліму, і пастанавіў Яго на крэйцы сьвятыні, і сказаў Яму: ,,Калі Ты Сын Божы, ськінься адгэтуль далоў; 10 Бо напісана: ,Ангілам Сваім раскажа празь Цябе, каб Цябе сьцераглі; 11 I на руках панясуць Цябе, каб ня выцяў аб камень нагі Свае'." 12 I, адказуючы, сказаў яму Ісус: „Сказана: ,Не спакушай Спадара Бога Свайго'." 13 I як д'явал скончыў усі спакусы, адышоў ад Яго да часу.

14 А Ісус зьвярнуўся ў моцы Духа да Ґалілеі; і разышліся дзейкі празь Яго па ўсёй акалічнай зямлі. 15 I Ён вучыў у бажніцах іхных, і ўсі яго ўслаўлялі.

16 I прышоў да Назарэту, ідзе быў выгадаваны, і ўвыйшоў, подле звычаю Свайго, у дзень сыботні да бажніцы, і ўстаў чытаць. 17 I падана Яму кніга Ісаі прарокі. Рашчыыіўшы кнігу, знайшоў месца, ідзе было напісана: 18 „Дух Спадароў над Імною, бо памазаў Мяне абяшчаць дабравесьць бедным, паслаў Мяне ўздараўляць патрышчаных сэрцам, абяшчаць выбаўленьне палоненікам і зьвярненьне відзеньня нявісным, выпусьціць зьмяжджуленых на свабоду, 19 Абяшчаць прымальны год Спадароў".

20 I, зачыніўшы кнігу, і аддаўшы паслугачаму, сеў; і вочы ўсіх, што быліў бажніцы, былі ўцемленыя ў Яго. 21 I Ён пачаў казаць ім: „Сядні споўнілася гэтае пісьмо ў вушох вашых". 22 I ўсі пасьветчылі Яму, і дзіваваліся із словаў ласкі, што выходзілі з вуснаў Ягоных, і гукалі: „Ці ня сын гэта Язэпаў?" 23 I Ён сказаў ім: „Напэўна скажаце Імне прыказь гэтую: ,Лекару, уздароў самога сябе; тое, што мы чулі, што сталася ў Капернауме, учыні таксама тутака, у родным месцу Сваім'." 24 I сказаў: „Запраўды кажу вам: ніякага прарокі ня прыймаюць у родным краю сваім. 25 Але кажу вам праўду: шмат удоваў было ў Ізраелю за дзён Ільлі, як нябёсы былі зачыненыя тры гады шэсьць месяцаў, як вялікая галадоў была па ўсёй зямлі; 26 Але да ні воднае зь іх ня быў пасланы Ільля, адно да Сарэпты Сыдонскае да жонкі ўдавьі. 27 I шмат пракажаных было ў люду Ізраельскім за Елісэя прарокі, і ні водзін ізь іх не ачысьціўся, адно Нааман Сыранін". 28 I напоўніліся ўсі ў бажніцы гневам, пачуўшы гэта. 29 I, устаўшы, здалілі Яго вонкі зь места, і павялі аж на верх узгорку, на каторым места іхнае было пастаноўлена, каб ськінуць Яго; 30 Але Ён, прайшоўшыся сярод іх, адышоў.

31 І прышоў да Капернауму, места Ґалілейскага, і вучыў іх па сыботах. 32 I дзіваваліся вельма з навукі Ягонае, бо ўладная была мова Ягоная.

33 I быў у бажніцы чалавек, што меў нячыстага духа д'явальскага, і ён загукаў вялікім голасам, 34 кажучы: „Ах, што нам да Цябе, Ісусе Назарэцкі? Ты прышоў загубіць нас; знаю Цябе, хто Ты, сьвяты Божы". 35 Але Ісус зганіў яго, кажучы: „Змоўкні й выйдзі зь яго". I нячысьцік, кінуўшы яго пасярэдзіне, вышаў зь яго, не пашкодзіўшы яму. 36 I ўсі былізумеўшыся, і гукалі мяжсобку, кажучы: „Што за слова гэта! бо з уладаю а магутнасьцяй расказуе нячыстым духом, і яны выходзяць". 37 I разыходзілася дзейка празь Яго па ўсіх месцах аколіцы.

38 I вышаўшы з бажніцы, Ён увыйшоў у дом Сымонаў; цешча ж Сымонава была хворая на вялікую гаручку; і прасілі Яго за яе. 39 I, стаўшы над ёю, Ён зганіў трасцу; і пакінула яе. I яна, якга ўстаўшы, паслугавала ім.

40 Заходам сонца, усі, што мелі хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, ускладаючы на кажнага зь іх рукі, уздараўляў іх. 41 I нячысьцікі таксама выходзілі із шмат каго, крычучы й кажучы: „Ты Хрыстос, Сын Божы". А Ён, ганячы, не дазваляў ім гукаць, бо яны ведалі, што Ён Хрыстос.

42 Як жа быў дзень, Ён, вышаўшы, пайшоў на пустыннае месца, і гурба шукала Яго і, прышоўшы да Яго, зьдзержавала Яго, каб не адходзіў ад іх. 43 Але Ён сказаў ім: ,,Я маю шырыць дабравесьць гаспадарства Божага таксама іншым местам, бо на тое Я пасланы". 44 I абяшчаў у бажніцах Ґалілейскіх.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст