01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
23 I ўся множасьць іх, устаўшы, павялі Яго да Пілата. 2 I пачаліжалаваць на Яго, кажучы: „Мы знайшлі, што Гэты псуець народ наш і бароне даваць падачкі цэсару, кажучы, што Ён сам Хрыстос, Кароль". 3 Пілат жа папытаўся ў Яго, кажучы: „Ці Ты кароль Юдэйскі?" I, адказуючы, Ён сказаў яму: „Ты кажаш". 4 I Пілат сказаў найвышшым сьвятаром а гурбе: „Я не знаходжу выступу ў гэтым чалавеку". 5Але яны ўпіраліся, кажучы: „Ён узрушае люд, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Ґалілеі аж дагэтуль". 6 Пілат' жа, пачуўшы „Ґалілея", папытаўся, ці гэты чалавек быў Ґалілеянін. 7 I даведаўшыся, што Ён быў прысуду Гірадавага, адаслаў Яго да Гірада, каторы сам таксама быў у Ерузаліме тых дзён.
8 Гірад, абачыўшы Ісуса, вельма ўсьцешыўся, бо даўно жадаў бачыць Яго, бо чуў шмат празь Яго і спадзяваўся бачыць які-колечы знак, учынены Ім. 9 I шмат пытаўся ў Яго, але Ён нічога яму не адказаў. 10 А найвышшыя сьвятары а кніжнікі стаялі і заўзята жалавалі на Яго. 11 I Гірад із воямі сваімі ўлегцы замеў Яго, і, насьміяўшыся зь Яго, накінуўшы на Яго белае адзецьце, адаслаў назад да Пілата. 12 I сталі таго дня Пілат і Гірад прыяцельмі мяжсобку, бо ўперад яны быліў непрыязьньстве із сабою.
13 А Пілат, пагукаўшы найвышшых сьвятароў а дзяржаўцаў а люд, 14 Сказаў ім: „Вы прывялі да мяне Гэтага Чалавека, як узрушаючага люд; і вось, я выпытаў Яго перад вамі і не знайшоў нічога выступнага ў Гэтым Чалавеку ў тым, у чым жалуеце на Яго; 15 Ані Гірад, бо я паслаў вас да яго, і вось, нічога вартага сьмерці ня зроблена Ім. 16 Дык, пакараўшы, звольню Яго". 17 Ён быў абавязаны звольніць ім аднаго на сьвята. 18 Але яны закрычэлі разам із усім грудам, кажучы: „Вон ізь Ім! вазьмі гэтага! а вывальні нам Вараўву", 19 Каторы быў пасаджаны ў вязьніцу за бунт, узьняты ў месьце, і за ўбіўства. 20 Дык Пілат ізноў загукаў, зычачы звольніць Ісуса. 21 Але яны, адказуючы, крычэлі: „Укрыжуй, укрыжуй Яго!"
22 I ён сказаў ім трэйці раз: „Што ж благога ўчыніў Ён? я не знайшоў у Ім ніякае прычыны да сьмерці. Дык, пакараўшы, звольню Яго". 23 Але яны быліўпорыстыя, вялікімі галасамі просячы, каб Ён быў укрыжаваньг. I перамаглі галасы іхныя а найвышшых сьвятароў. 24 I Пілат рассудзіў досыць учыніць жаданьню іхнаму. 25 I ён звольніў, каго яны прасілі, каторы за бунт а ўбіўства быў пасаджаны ў вязьніцу, а Ісуса выдаў на іх волю.
26 I як павялі Яго, то, няўшы нейкага Сымона Кірынеяні́на, з поля йдучага, узлажылі крыж на яго, каб нёс за Ісусам.
27 I йшлі за Ім вялікія множасьці люду а жанок, каторыя плакалі а галасілі па Ім. 28 А Ісус, абярнуўшыся да іх, сказаў: „Дачкі ерузалімскія, ня плачча па Імне, але плачча па самых сабе а па дзяцёх сваіх; 29 Бо вось, надыходзяць дні, каторых скажуць: ,Шчасьлівыя бясплодныя а ўлоньне, што не радзі́ла, і пелькі, што не саілі!' 30 Тады пачнуць казаць горам: ,3валіцеся на нас!' і ўзгоркам: Дакрыйце нас!' 31 Бо калі на сакаўным дзерве гэта дзеецца, што будзе на сухім?"
32 Вялі зь ім на сьмерць і двух іншых, ліхадзеяў. 33 I як прышлі на месца, званае Чарэпнішча, там укрыжавалі Яго і ліхадзеяў, аднаго паправе, а другога палеве.
34 I казаў Ісус: „Войча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць". I, дзелячы адзецьце Ягонае, кі́далі на жэрабя.
35 I стаяў люд, гледзячы; і старцы таксама насьміхаліся, кажучы: „Іншых спасаў, няхай спасець Самога Сябе, калі Ён Хрыстос, абранец Божы". 36 Таксама й жаўнеры насьміхаліся зь Яго, падыходзячы, і падаючы Яму воцат, 37 I кажучы: „Калі Ты Кароль Юдэйскі, спасі Сябе Самога".
38 I быў над Ім надпіс грэцкімі а рымскімі а гэбрэйскімі літарамі: „Гэта Кароль Юдэйскі".
39 Адзін із павешаных ліхадзеяў блявузґаў на Яго, кажучы: „Калі ты Хрыстос, спасі Сябе й нас". 40 Але другі, адказуючы, зганіў яго, кажучы: „Ці не баішся Бога, ты, што пад тым самым рассудкам? 41 I мы запраўды справядліва, бо адзяржалі справядлівую заплату за тое, што мы зрабілі; а Ён нічога благога не зрабіў". 42 I сказаў Ісусу: „Успомні Мяне, Спадару! як прыйдзеш да гаспадарства Свайго". 43 I сказаў яму Ісус: „Запраўды кажу табе, сядні будзеш із Імною ў раю".
44 I было каля шостае гадзіны, і сталася цемнь па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятае. 45 I сонца зацьмела, і запона ў сьвятыні разьдзерлася па сярэдзіне. 46 I Ісус, загукаўшы вялікім голасам, сказаў: „Войча, у рукі Твае аддаю дух Мой!" I, сказаўшы гэта, выпусьціў дух.
47 Сотнік жа, бачачы, што сталася, уславіў Бога, кажучы: „Запраўды чалавек гэты быў справядлівы". 48 I ўсі гурбы, што зышліся на гэту відаль, бачачы, што сталася, білі сябе ў грудзі, зварачаючыся. 49 1 ўсі, што зналі Яго, стаялі воддаль, таксама жанкі, што прапушчалі Яго з Ґалілеі, глядзелі на ўсе гэта.
50 I вось, чалавек, на ймя Язэп, райца, муж добры а справядлівы, - 51 Ён не згаджаўся з радаю а ўчынкам ейным, - з Арымафеі, места юдэйскага, што таксама чакаў гаспадарства Божага, 52 Прыступіўшы да Пілата, прасіў цела Ісусавага. 53 I, зьняўшы яго, завярнуў яго ў цянюсенькае палатно, і паклаў яго ў гробе, высечаным у скале, ідзе яшчэ ніхто ня быў ніколі пакладзены. 54 I быў гэта дзень прыгатовы, а сыбота наставала.
55 I пайшлі жанкі, што прышлі зь Ім із Ґалілеі, глядзець гробу і як цела Ягонае клалася. 56 I, зьвярнуўшыся, прыгатавалі пахі а масьці, і заставаліся супакойныя ў сыботу подле расказаньня.
|