01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
22 Бліжылася сьвята Праснакоў, званае Пасхаю. 2 I шукалі найвышшыя сьвятары а кніжнікі, як загубіць Яго, бо баяліся люду.
3 I ўвыйшоў шайтан у Юду, званага Іскарыёт, каторы быў зь ліку двананцацёх. 4 I ён пайшоў, і гутарыў із найвышшымі сьвятарамі а ўраднікамі, як бы Яго ім выдаць. 5 Яны ўзрадаваліся і згадзіліся даць яму грошы. 6 I ён згадзіўся зрабіць гэта, і шукаў прыгоднага часу выдаць Яго ім бяз гурбы.
7 I настаў дзень Праснакоў, каторага мела быць зарэзана пасха. 8 I паслаў Пётру а Яана, кажучы: „Ідзіце й прыгатуйце есьці нам пасху". 9 I яны сказалі Яму: „Ідзе хочаш, каб мы прыгатавалі?" 10 I сказаў Ён ім: „Вось, як вы ўвыйдзеце ў места, стрэнецца вам чалавек, нясучы жбан вады; ідзіце за ім да дому, да каторага ён увыйдзе; 11 I скажыце гаспадару дому: ,Вучыцель кажа тэ: ідзе гасьцінны пакой, у каторым бы Імне есьці пасху з вучанікамі Сваімі?' 12 I тый пакажа вам вялікі верхні пакой засланы; там прыгатуйце". 13 I, пайшоўшы, знайшлі, як сказаў ім, і прыгатавалі пасху. 14 I, як настала гадзіна, Ён узьлёг за стол, і апосталы зь Ім. 15 I сказаў ім: „Жаданьням жадаў Я есьці гэтую пасху з вамі перад Сваім цярпеньням; 16 Бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль яна ня зьдзеецца ў гаспадарстве Божым". 17 I ўзяўшы чару, і ўчыніўшы падзяку, сказаў: „Вазьміце яе і падзяліцеся мяжсобку; 18 Бо кажу вам, што ня буду піць із плоду віннога, пакуль ня прыйдзе гаспадарства Божае". 19 I ўзяўшы букатку, учыніўшы падзяку, паламіў а даў ім, кажучы: „Гэта ё цела Мае, данае за вас; рабіце гэта на памятку Маю". 20 Таксама чару па вячэры, кажучы: „Гэтая чара ё новая змова ў крыві Маёй, што за вас разьліваецца.
21 „I вось, рука таго ізраджаючага Мяне з Імною за сталом, 22 Бо Сын Людзкі запраўды йдзець, як наканавана; бяда, адылі́, чалавеку таму, каторым Ён ізраджаецца". 23 I яны пачалі разважаць мяжсобку, хто зь іх быў бы, што зробе гэта.
24 Была ж і сьпярэчка памеж іх, хто зь іх здаецца быць вялікшым. 25 I сказаў Ён ім: „Каралёве народаў пануюць над імі, і маючыя ўладу над імі завуцца дабрадзеямі. 26 А вы ня так: але вялікшы з памеж вас будзь, як малодшы, і радзячы, як слугуючы. 27 Бо хто вялікшы, хто ўзьляжыць, ці хто слугуе? ці ня тый, што ўзьляжыць? Але Я сярод вас як тый, што слугуе.
28 „Але вы тыя, што ператрывалі з Імною ў спакусах Маіх; 29 I Я прызначаю вам, як Айцец Мой прызначыў Імне, гаспадарства, 30 Каб вы маглі есьці й піць за сталом Маім у Маім гаспадарстве і сядзелі на пасадах, судзячы двананцаць пакаленьняў Ізраелявых".
31 I Спадар сказаў: „Сымоне, Сымоне, гля, шайтан дужа прасіў, каб ён мог сеіць сітам вас, як пшонку; 32 Але Я маліў за цябе, каб ня скволела вера твая; і ты некалі, навярнуўшыся, мацніў братоў сваіх". 33 I ён сказаў Яму: „Спадару, з Табою Я гатоў у вязьніцу й на сьмерць ісьці". 34 Ён жа сказаў: „Кажу тэ, Пётру, перш чымся певень запяець сядні, ты трэйчы выпрашся, што знаеш Мяне". 35 I сказаў ім: „Як пасылаў Я вас без капшука а без хатуля а бяз вобую, ці мелі вы ў чым нястачу?" Яны сказалі: „Ні ў чым". 36 Тады кажа ім: „Але цяпер, хто мае капшук, няхай возьме яго, таксама й хатуль; а хто ня мае, прадай адзецьце свае й купі меч; 37 Бо кажу вам, што напісанае мае выпаўніцца на Імне: ,І залічаны да бяспраўнікаў'. Бо запраўды ўзглядам Мяне прыходзе да канца". 38 I яны сказалі: „Спадару, во тут два мячы". I Ён сказаў ім: „Досыць".
39 I, вышаўшы, пайшоў, подле звычаю Свайго, на гару Аліўную; і вучанікі таксама пайшлі за ім. 40 I, як быў на месцу, сказаў ім: „Маліцеся, каб ня лучыць у спакусу". 41 I Ён адхінуўся ад іх, як дапусьціць камень, і, уклякшы, маліўся, 42 Кажучы: „Войча, калі Ты хочаш, аддаль гэтую чару ад Мяне! адыліне Мая воля, але Твая станься".
43 I ангіл ізь неба стаў да Яго, мацнячы Яго. 44 I, труднячыся, уляглівей маліўся; і стаўся пот Ягоны, як капкі крыві, на зямлю капаючыя.
45 I, устаўшы з малітвы, пайшоў да вучанікаў, і засьпеў іх сьпячых з гора, 46 I сказаў ім: „Што вы сьпіце? устаньце й маліцеся, каб ня лучыць у спакусу".
47 Як Ён яшчэ казаў, вось гурба, і званы Юдаю, адзін із двананцацёх, сьпераду іх, і ён дабліжыўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго. 48 I Ісус сказаў яму: „Юда, цалаваньням выдаеш Сына Людзкога?"
49 I бачачы тыя, што былізь Ім, да чаго даходзе, сказалі: „Спадару, ці ня выцяць нам мячом?" 50 I выцяў адзін із памеж іх слугу найвышшага сьвятара, і адцяў яму правае вуха; 51 I адказуючы, Ісус сказаў: „Пакінь, досыць" і, дакрануўшыся да вуха ягонага, уздаравіў яго.
52 I сказаў Ісус найвышшым сьвятаром а ўраднікам сьвятыні а старцом, што вышлі супроці Яго: „Як на грабежніка вышлі вы зь мячамі а кіямі. 53 Як кажны дзень бываЎ Я з вамі ў сьвятыні, вы ня выцягнулі рук сваіх на Мяне; але цяпер ваша гадзіна і ўлада цямноты".
54 I, узяўшы Яго, павялі яго і прывялі да дому найвышшага сьвятара. Пётра ж ішоў за Ім воддаль. 55 I, як расклалі цяпло сярод панадворку і селі разам, Пётра сеў памеж іх. 56 I адна дзеўка згледзела, як ён сядзеў ля сьвятла, і ўцяміўшыся ў яго, сказала: „I гэты быў зь Ім". 57 Але ён выперся, кажучы: „Жонка, я ня знаю Яго". 58 I за часіну другі, абачыўшы яго, сказаў: „I ты зь іх". Але Пётра сказаў: „Чалавеча, я не". 59 Потым блізу за гадзіну іншы станаўко цьвердзіў: „Запраўды й гэты быў зь Ім, бо ён запраўды Ґалілеяні́н". 60 Але Пётра сказаў: „Чалавеча, ня ведаю, што ты кажаш". I якга, як яшчэ ён казаў, певень запяяў. 61 I Спадар, абярнуўшыся, глянуў на Пётру, і Пётра ўспомнеў слова Спадарова, як Ён казаў яму: Дерш чымся певень запяець, ты трэйчы выпрашся Мяне'. 62 I Пётра, вышаўшы, горка плакаў.
63 I людзі, што дзяржалі Яго, насьміхаліся зь Яго, б'ючы; 64 I, накрываючы Яго, пыталіся ў Яго, кажучы: „Прарачы, хто выцяў Цябе?" 65 I гукалі шмат блявузґанага на Яго.
66 I як настаў дзень, зьберліся старцы люду, найвышшыя сьвятары а кніжнікі і ўвялі Яго ў сынэдрыён свой, кажучы: 67 „Ці Ты Хрыстос? скажы нам". Ён жа сказаў ім: „Калі скажу вам, вы ані не паверыце; 68 I калі папытаюся ў вас, вы ані не адкажыце Імне і не адпусьціце Мяне. 69 Адгэтуль Сын Людзкі будзе сядзець па правіцы моцы Божае". 70 I ўсі сказалі: „Дык Ты Сын Божы ?" I Ён сказаў ім: „Вы кажаце, што Я". 71 І сказалі: „Нашто нам надабе балей сьветак? бо мы самы чулі з вуснаў Ягоных".
|