01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
2 I сталася тых дзён, што вышаў пастаноў ад цэсара Аўгуста зрабіць сьпісаньне ўсяго сьвету. 2 Гэтае сьпісаньне было найперш за Квірына, намесьніка Сыры. 3 I ўсі пайшлі запісавацца, кажны да места свайго. 4 I Язэп таксама вышаў з Ґалілеі, зь места Назарэту, да Юдэі, да места Давідавага, званага Бэтлеем, бо ён быў з дому а роду Давідавага, 5 Запісацца з Марыяю, заручанай яму, цяжарнай.
6 I сталася, як яны былітам, выпаўніліся дні радзіць. 7 I нарадзі́ла Сына свайго першака, і спавіла Яго, палажыла ў ясьлі, бо ня было ім месца ў начулішчу.
8 I пастыры быліў тэй самай краіне на полю, сьцерагучы стаду сваю ночы. 9 I вось, Ангіл Спадароў стаў перад імі, і слава Спадарова зазьзяла навокал іх; і баяліся боязьняй вялікай. 10 I Ангіл сказаў ім: ,,Ня бойцеся, бо вось, я прыношу вам дабравесьць вялікай радасьці, што будзе ўсім людзём; 11 Бо нарадзі́ўся вам сядні ў месьце Давідавым Спас, Каторы ё Хрыстос Спадар. 12 I гэта пазнака вам: вы знойдзеце дзецянётка, спавітае й лежачае ў ясьлях. 13 I якга было з Ангілам множасьць войска нябёснага, хвалячы Бога й кажучы: 14 „Слава Богу на вышах, а на зямлі супакой у людзёх добрае волі".
15 I сталася, як ангілы адышлі ад іх да неба, пастыры сказалі адзін аднаму: „Пайдзіма аж да Бэтлеему й абачма, што прыгадзілася, што Спадар наказаў нам". 16 I прышлі борзда, і знайшлі разам Марыю а Язэпа а дзецянётка, у ясьлях лежачае. 17 А абачыўшы, наказавалі ўсюдых узглядам слова, сказанага ім празь дзецянё гэтае. 18 I ўсі, што чулі, дзіваваліся з таго, што мовілі ім пастыры. 19 Але Марыя заховавала ўсе гэта, разважаючы ў сэрцу сваім. 20 I зьвярнуліся пастыры, славячы а хвалячы Бога за ўсе, што чулі а бачылі, як было ім наказана.
21 I, як выпаўнілася восьмі дзён да абразаньня дзецяняці, назвалі Яго Ісус, як назваў Ангіл перад зачацьцям Яго ў жываце.
22 I, як мінулі дні ачышчэньня ейнага, подле права Масеявага, прынесьлі Яго да Ерузаліму, каб абрачы Спадару, 23 Як напісана ў праве Спадаровым, што кажнае дзецянё мужчынскае, дзетніцу рашчыняючае, Сьвятым Спадару будзе звацца; 24 I даць аброк, подле сказанага ў праве Спадаровым, пару туркоў альбо двое галубянят.
25 I вось, быў чалавек у Ерузаліме, каторага імя Сымон. Ён жа муж справядлівы а набожны, што спадзяваўся пацехі Ізраелявае; і Дух Сьвяты быў на ім. 26 I было яму аб'яўлена Духам Сьвятым, што ён не абача сьмерці, пакуль не пабача Хрыста Спадаровага. 27 I прышоў ён Духам да сьвятыні. I як бацькі прынесьлі дзецянё Ісуса, каб учыніць над Ім подле звычаю права, 28 Тады прыняў ён Яго на ўлоньне свае, і дабраславіў Бога, і сказаў:
29 „Цяпер адпушчаеш слугу Свайго, Спадару, подле слова Свайго, у супакою; 30 Бо вочы мае бачылі спасеньне Твае, 31 Што Ты прыгатаваў перад відзеньням усіх людзёў, 32 Сьвятло да аб'яўленьня народам і славу люду Твайго Ізраеля". 33 I Язэп і маці дзіваваліся з таго, што было сказана празь Яго. 34 I дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, маці Ягонай: „Вось, прызначана гэта на ўпад і на паўстаньне шмаг каго ў Ізраелю і на знак, катораму будуць перачыць, 35 Але меч пратнець таксама душу тваю, каб аб'яўлены быліпадумкі шмат сэрцаў".
36 I там была Ганна Фануелішка, прарока з пакаленьня Ашэравага. Яна была старая, жыла ж із мужам сем год ад дзявоцтва свайго, 37 Удава каля асьмідзясят чатырох год, каторая не адходзіла ад сьвятыні, але елужыла постам а малітваю ночы і ўдзень. 38 I гэтая, тае ж часіны прышоўшы, хваліла Спадара й мовіла празь Яго ўсім, што чакалі адкупленьня ў Ерузаліме. 39 I, як яны зьдзеялі ўсе подле права Спадаровава, зьвярнуліся да Ґалілеі, да места свайго Назарэту.
40 I дзяцятка расло, і дужэла ў духу, поўнае мудрасьці; і ласка Божая была на Ім.
41 А бацькі Ягоныя што году хадзілі да Ерузаліму на сьвята Пасхі. 42 I як Яму было двананцаць год, яны ўзышлі да Ерузаліму подле звычаю таго сьвята. 43 I як, скончыўшы тыя дні, зварачаліся, задлякалася дзяцё Ісус у Ерузаліме, а Язэп а маці Ягоная ня ведалі; 44 Але, думаючы, што Ён быў у грамадзе, ішлі дзень дарогі. I шукалі Яго памеж сваякоў а знаёмых. 45 I, не знайшоўшы Яго, зьвярнуліся да Ерузаліму, шукаючы Яго. 46 I сталася, што за тры дні знайшлі Яго ў сьвятыні, памеж вучыцеляў седзячага, слухаючы іх і пытаючы ў іх. 47 I ўсі, што слухалі Яго, зумяваліся з розуму а адказаў Ягоных. 48 I, абачыўшы Яго, зьдзіваваліся; і маці Ягоная сказала Яму: „Дзяцё! чаму Ты зрабіў гэтак нам? Гля, айцец Твой а я із журбою шукалі Цябе". 49 А Ён адказаў ім: „Што ж, што Мяне шукалі? хіба вы ня ведалі, што Я маю быць у справах Айца Свайго?" 50 Але яны не зразумелі сказанага, што ім сказаў. 51 I зыйшоў зь імі, і прышоў да Назарэту і быў ім падданы. Але маці Ягоная заховавала ўсі гэтыя словы ў сэрцу сваім. 52 А Ісус павялічаўся мудрасьцяй а ростам а ласкаю ў Бога й людзёў.
|