01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
19 I ўвыйшоў у Ерыхон, і праходзіў перазь яго. 2 I вось, муж, званы Закхеям, а ён быў начэльнік мытнікаў, і быў багаты, 3 I жадаў бачыць Ісуса, хто Ён, але ня мог за гурбаю, бо быў малога росту. 4 I, забегшы наперад, узьлез на дзікую фіґу, каб магчы бачыць Яго, бо тудэй меў неўзабаве прайсьці. 5 I, прышоўшы да таго месца, глянуўшы ўгару, Ісус абачыў яго й сказаў яму: „Закхею, баржджэй зьлезь далоў, бо сядні Я маю застацца ў доме тваім". 6 I ён борзда зьлез, і веціў Яго з радасьцяй. 7 I ўсі, бачачы гэта, наракалі, кажучы: „Ён зайшоўся гасьцяваць да дому грэшнае людзіны". 8 А Закхей, стаўшы, сказаў Спадару: „Спадару, вось, палавіцу маемасьці свае я аддам убогім, і, калі каго чым укрыўдзіў, аддам чатыры разы толькі". 9 I Ісус сказаў яму: „Сядні прышло спасеньне дому гэтаму, бо й ён сын Абрагамаў; 10 Бо Сын Людзкі прыйшоў шукаць а спасьці загінулых".
11 Як жа яны слухалі гэта, дадаў прыпавесьць, бо Ён быў блізка да Ерузаліму, і яны думалі, што гаспадарства Божае мае неўзабаве зьявіцца. 12 Дык сказаў: „Якісь чалавек высокага роду пайшоў да далёкага краю, каб адзяржаць сабе гаспадарства і зьвярнуцца. 13 I, гукнуўшы дзесяцёх слугаў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім : ,Таргуйце, пакуль я прыйду'. 14 Але грамадзяне ягоныя ненавідзілі яго і паслалі за ім пасолства, кажучы: ,Мы ня хочам, каб гэты чалавек гаспадарстваваў у нас". 15 I сталася, як ён зьвярнуўся, адзяржаўшы гаспадарства, што ён казаў пагукаць да сябе тых слугаў, каторым даў грошы, каб даведацца, колькі кажны зь іх прыдбаў, таргуючы. 16 I прышоў першы, кажучы: ,Спадару, міна твая прыспарыла дзесяць мінаў'.
17 I ён сказаў яму: Добра, добры слуга; за тое, што ты ў малым быў верны, май уладу над дзесяцьма местамі'. 18 I прышоў другі, кажучы: ,Спадаґру, міна твая прыспарыла пяць мінаў'. 19 Сказаў і гэтаму: ,І ты будзь над пяцьма местамі'. 20 I прышоў іншы, кажучы: ,Спадару, во міна твая, каторую я хаваў у хустцы; 21 Бо я баяўся цябе, бо ты людзіна стродкая: бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў'. 22 Ён кажа яму: ,Вуснамі тваімі я суджу цябе, нягодны слуга; ты ведаў, што я стродкая людзіна, бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў; 23 Дык чаму ты не аддаў грошы маіх на стол, і я, прышоўшы, адзяржаў бы з прыбыткам?'. 24 I сказаў тым, што тут стаялі: ,Вазьміце ад яго міну і дайце таму, хто мае дзесяць мінаў'. 25 (I сказалі яму: .Спадару, ён мае дзесяць мінаў'). 26 ,Бо кажу вам, што кажнаму маючаму дасца; а ад нямаючага адыймецца й тое, што мае. 27 Непрыяцеляў жа маіх гэтых, што не хацелі, каб я гаспадарстваваў у іх, прывядзіце сюды й забіце перад імною' ".
28 Сказаўшы гэта, Ён пайшоў далёй, узыходзячы да Ерузаліму. 29 I сталася, як дабліжыўся да Віффаґі а Віфані, да гары, званае Аліўнай, паслаў двух вучанікаў Сваіх, 30 Кажучы: „Ідзіце да сяла, што насупроці, у каторым, увыйшоўшы ў яго, знойдзеце прывязанае асьлянё, на каторым ніхто ніколі не садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзіце. 31 I калі хто папытаецца ў вас: ,Нашто адвязуеце?' скажыце яму гэтак: ,Бо Спадар яго патрабуе'".
32 I пасланыя, пайшоўшы, знайшлі, як Ён сказаў ім. 33 Як жа яны адвязавалі асьлянё, гаспадары сказалі ім:„Нашто адвязуеце асьлянё?" 34 А яны адказалі: „Бо Спадар патрабуе яго". 35 I прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы адзецьце свае на асьлянё, пасадзілі на яго Ісуса.
36 I як Ён ехаў, расьсьцілалі адзежы свае на дарозе. 37 А як Ён бліжыўся да схону Аліўнае гары, уся множасьць вучанікаў пачала, цешачыся, вялікім голасам хваліць Бога за ўсі магучыя ўчынкі, што яны бачылі, 38 Кажучы: „Дабраславёны Кароль, што йдзець у імя Спадарова! супакой на нябёсах і слава на вышах!"
39 Але некатрыя з фарысэяў з гурбы сказалі Яму: „Вучыцелю, згань вучанікаў сваіх". 40 I, адказуючы, сказаў ім: „Кажу вам, калі гэтыя будуць маўчэць, камянізагукаюць".
41 І, як дабліжыўся, бачачы места, плакаў па ім, 42 Кажучы: „Калі б і ты ведала, нават ты, прынамся гэтага дня твайго, што ё да супакою табе, але схавана гэта цяпер ад аччу тваіх; 43 Бо прыйдуць на цябе дні, што непрыяцелі твае акружаць цябе валам, і аблягуць цябе, і сьціснуць цябе адусюль, 44 I зрынуць цябе на зямлю, і дзеці твае ў табе, і не пакінуць у табе каменя на каменю, бо не пазнала пары даведаньня свайго". 45 I, увыйшоўшы да сьвятыні, пачаў аддаляць прадаючых і купляючых у ёй, 46 Кажучы ім: „Пісана: Дом Мой ё дом малітвы', а вы зрабілі яго пячораю разбойнікаў".
47 I навучаў кажнага дня ў сьвятыні. Найвышшыя ж сьвятары а кніжнікі а старцы люду шукалі загубіць Яго. 48 I не знайшлі, што зрабіць, бо ўвесь люд, не адступаючы, слухаў Яго.
|