01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
17 I сказаў вучанікам Сваім: „Нельга, каб спадманы ня прыходзілі, але бяда, каторьімі яны прыходзяць: 2 Валей, каб млынавы жоран павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён быў спадманом аднаму з малых гэтых.
3 „Уважайце на самых сябе. Калі брат твой ізгрэша, згань яго; і калі пакаецца, даруй яму. 4 I калі сем разоў у дзень ізгрэша супроці цябе, і сем разоў зьвернецца да цябе, кажучы: "Каюся", - даруй яму".
5 I сказалі апосталы Спадару: „Прыспары нам веры". 6 I сказаў Спадар: „Калі б вы мелі веру, як гарчычнае зярнё, і сказалі дзікой фізе: ,Выкараніся й перасадзіся ў мора', яна паслухае вас.
7 „Хто з вас, маючы слугу аручага або пасучага, як ён прыйдзе з поля, скажа яму: ,3араз узыйдзі і ўзьляж'? 8 Але ці ня скажа яму: ,Прыгатуй імне павячэраць і, падперазаўшыся, паслугуй імне, пакуль буду есьці й піць, а потым еж і пі'? 9 Ці ўдзячны ён слузе за тое, што ён зрабіў загаданае ? ня думаю. 10 Дык і вы, калі зробіце ўсе, загадане вам, кажыце: ,Мы бескарысныя слугі; што мелі зрабіць, мы зрабілі'".
11 I сталася, як Ён ішоў да Ерузаліму, што праходзіў пераз Самару а Ґалілею. 12 I, як уходзіў Ён у вадно сяло, дзесяцёх пракажаных пераняліЯго, каторыя адзяржаліся воддаль. 13 I ўзьняліголас, кажучы: „Ісусе Вучыцелю! зжалься над намі". 14 I, бачачы, Ён сказаў ім: „Ідзіце, пакажыцеся сьвятаром". I сталася, як яны йшлі, што ачысьціліся. 15 I адзін ізь іх, бачачы, што ён уздароўлены, зьвярнуўся, вялікім голасам хвалячы Бога, 16 I паў на від у ногі Яму, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін. 17 I, адказуючы, сказаў Ісус: „Ці не дзесяцёх ачышчаны? ідзе ж дзевяцёх? 18 Не знайшліся, каб зьвярнуцца даць хвалу Богу, адно гэты чужаземец". 19 I сказаў яму: „Устань а йдзі; вера твая ўздаравіла цябе".
20 I быўшы папытаны фарысэямі, калі прыйдзе гаспадарства Божае, адказаў ім і кажа: „Ня прыйдзе гаспадарства Божае цямка; 21 Ані скажуць: ,Гля тут' альбо: ,Гля там', бо, вось, гаспадарства Божае ўнутры вас". 22 I сказаў вучанікам: „Прыйдуць дні, калі будзеце жадаць бачыць аднаго дня Сына Людзкога, і не абачыце. 23 I скажуць вам: ,Гля, тут' альбо: "Гля, там", не хадзіце ані йдзіце за імі; 24 Бо, як маланка мільганець з пад неба і зіхаціць да другога канца неба, так будзе Сын Людзкітаго дня. 25 Але перш мае цярпець шмат і быць адхіненым родам гэтым.
26 „I як было за дзён Ноя, так будзе й за дзён Сына Людзкога: 27 Елі, пілі́, жаніліся, выходзілі замуж, аж да тога дня, што Ной увыйшоў у караб, і прышла патопа, і загубіла ўсіх. 28 I таксама, як было за дзён Лота: елі, пілі́, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі; 29 Але дня таго, каторага вышаў Лот із Садомы, лінуў зь неба дождж агняны а серкавы й загубіў усіх.
30 „Подле гэтага будзе таго дня, калі Сын Людзкі аб'явіцца. 31 Таго дня, хто будзе на страее, а рэчы ягоныя ў доме, ня зыходзь узяць іх; і хто ў полю, таксама не зварачайся назад па засталыя рэчы. 32 Памятуйце жонку Лотаву. 33 Хто будзе глядзець жыцьцё свае захаваць, загубе яго; а хто загубе яго, захавае яго.
34 „I кажу вам: тае ночы будзе двух у вадным ложку; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены. 35 Дзьве будуць малоць разам; адна будзе ўзята, а другая пакінена. 36 Двух будзе на полю; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены". 37 I, адказуючы, сказалі яму: „Ідзе, Спадару?" Ён жа сказаў ім: „Ідзе цела, там арлы зьбяруцца".
|