Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Лукі


 

 

Евангеля подле сьвятога Лукі

0102030405060708091011121314
15161718192021222324

 

16 I сказаў таксама вучанікам:  „Быў якісь багаты чалавек, што меў аканома, каторага ўдаліяму, што раськідае маемасьць ягоную. 2 I, пагукаўшы яго, сказаў яму: ,Што гэта я чую празь цябе? здай лічбу з аканомства свайго, бо ты ня можаш быць балей аканомам'. 3 I аканом сказаў сам сабе: ,Што імне рабіць? бо спадар мой адбірае аканомства ад мяне: капаць не магу, прасіць саромлюся. 4 Ведаю, што зрабіць, каб, як я буду аддалены ад аканомства, мяне прыняліў дамы свае'. 5 I, пагукаўшы паасобку кажнага з даўжбітоў спадара свайго, сказаў першаму: ,Колькі ты вінен спадару майму?' 6 А тый сказаў: ,Сто барылак алівы'. I сказаў яму: ,Вазьмі свой квіт і борзьдзенька садзіся напішы пяцьдзясят'. 7 Тады сказаў другому: ,А ты колькі вінен?' Ён жа сказаў: ,Сто карцоў пшонкі'. I кажа яму: "Вазьмі свой квіт і напішы асьмідзясят". 8 I спадар пахваліў несправядлівага аканома, што разважна зрабіў; бо сынове веку гэтага разважнейшыя ў сваім родзе за сыноў сьвятліні. 9 I кажу вам: прыдбавайце прыяцеляў багацьцям несправядлівым, каб, як яго ня стане, прынялівас да вечных буданоў.

10 „Хто верны ў найменшым, верны і ў шмат якім; а хто несправядлівы ў найменшым, несправядлівы і ў шмат якім.11 Дык калі вы ня быліверныя ў багацьцю несправядлівым, хто павера вам праўдзівае? 12 I калі ня быліверныя ў чужым, хто дасьць вам ваша?

13 „Ніякі слуга ня можа служыць двум спадаром, - бо альбо аднаго зьненавідзе, а другога будзе любіць; або аднаму будзе прыяць, а другога ўлегцы мець. Ня можаце служыць Богу й мамоне".

14 Фарысэі, што былігальлівыя, слухалі ўсе гэта й сьміяліся зь Яго. 15 I сказаў ім: „Вы правіцеся перад людзьмі, але Бог знае сэрцы вашыя; бо што высака ў людзёў, тое агіда перад Богам.

16 „Закон а прарокі аж да Яана; адгэтуль дабравесьць гаспадарства Божага абяшчаецца, і кажны сілаю пракладае дарогу да яго. 17 Але лацьвей небу й зямлі мінуць, чымся адна рыска ў Законе шчэзьне.

18 „Кажны, хто адпушчае жонку сваю і жэніцца зь іншаю, чужаложа; і кажны, што жэніцца з адпушчанай мужам, чужаложа.

„Быў жа якісь багаты чалавек, і адзяваўся ў шкарлат а цянюсенькае палатно, і кажны дзень гучна дзедаваў. 20 I якісь убогі, імям Лазар, ляжаў ля брамы ягонае, увесь у скульлю; 21 І жадаў есьці крошкі, што валіліся із столу багатыровага; і сабакі, праходзячы, лізалі скульле ягонае. 22 I сталася, што ўбогі памер, і ангілы панесьлі яго на ўлоньне Абрагамова. I багатыр таксама памер, і быў пахаваны. 23 I ў пекле, будучы ў муках, узьняўшы вочы свае, бача Абрагама здалеку і Лазара на ўлоньню ягоным. 24 I, загаласіўшы, сказаў: ,Войча Абрагаме! зжалься над імною і пашлі Лазара, каб занурыў канец палца свайго ў ваду і астудзіў язык мой, бо я мучаюся ў гэтым поламені'. 25 Але Абрагам сказаў: ,Дзяцё, успомні, што ты супоўна адзяржаў дабро свае за жыцьця свайго, а Лазар таксама ліха; цяпер жа ён цешыцца тут, а ты мучышся. 26 I апрача ўсяго гэтага, памеж нас і вас устаноўлена вялікае бяздоньне, так што тыя, што хочуць перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, ані адгэнуль да нас не пераходзяць'. 27 I сказаў ён: ,Дык я прашу цябе, войча, паслаць яго да дому айца майго; 28 Бо ў мяне пяцёх братоў, - няхай сьветча ім, каб і яны ня прышлі да гэтага месца мукаў'. 29 Але Абрагам кажа яму: ,У іх ё Масей а прарокі; няхай слухаюць іх'. 30 Ён жа сказаў: ,Не, войча Абрагаме, але калі б хтось ізь мертвых прышоў да іх, пакаяцца'. 31 А ён сказаў яму: ,Калі ня слухаюць Масея а прарокаў, то калі б хто і зь мертвых ускрэс, не пераканаюцца'."


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст