01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24
15 I ўсі мытнікі а грэшнікі бліжыліся да Яго, слухаць Яго. 2 Фарысэі ж а кніжнікі наракалі, кажучы: „Гэты прыймае грэшнікаў і есьць ізь імі".
3 Ён жа сказаў ім гэткую прыпавесьць, кажучы: 4 „Хто з вас, маючы сто авец і згубіўшы адну зь іх, не пакіне дзевяцьдзясят дзевяць на пустыніі ня пойдзе за згубленай, пакуль ня знойдзе яе? 5 А знайшоўшы, кладзець яе на плечы свае, цешачыся; 6 I, прышоўшы двору, згукае прыяцеляў а суседзяў, кажучы: ,Цешчася з імною, бо я знайшоў згубленую авечку сваю'. 7 Кажу вам, што так будуць цешыцца ў небе з аднаго пакаятнага грэшніка, чымся зь дзевяцьдзясят дзевяцёх справядлівых, каторыя не патрабуюць каяцца.
8 „Альбо, якая жонка, маючы дзесяць драхмаў, калі згубе адну драхму, не засьвеце лянпы, і не падмяцець хаты, і ня будзе ўважліва шукаць, пакуль ня знойдзе яе? 9 А знайшоўшы, згукае прыяцелкі а суседкі, кажучы: ,Цешчася з імною, бо я знайшла драхму, каторую была згубіўшы'. 10 Гэтак, кажу вам, ё радасьць перад ангіламі Божымі з аднаго каятнага грэшніка".
11 I сказаў: „Якісь чалавек меў двух сыноў; 12 I сказаў айцу малодшы зь іх: ,Войча, дай імне прыпадаючую дзель собскасьці'. I падзяліў ім маемасьць. 13 Як мінула троху дзён, малодшы сын, зьбершы ўсе, пайшоў да далёкага краю і там вышышкаў собскасьць сваю, жывучы раськідонліва. 14 А як ён высіліў усе, настала вялікая галадоў у тым краю, і ён згалеў. 15 I пайшоў, і прыстаў да аднаго із жыхараў таго краю, і ён паслаў яго на полі свае паеьціць сьвіньне. 16 I ён жадаў напоўніць жывот свой лускою, што елі сьвіньне, але ніхто не даваў яму. 17 I, глыбака ўдумаўшыся, сказаў: ,Колькі наймітаў у вайца майго маюць даволі хлеба, а я гіну тут з голаду! 18 Устаўшы, пайду да айца свайго і скажу яму: „Войча, я ізграшыў супроці неба і перад табою, 19 Я ўжо нягожы звацца сынам тваім; прыймі мяне як аднаго з наймітаў сваіх' ". 20 I, устаўшы, ён пайшоў да айца свайго. Але, як ён быў яшчэ воддаль, айцец ягоны абачыў яго, і зжаліўся над ім, і пабег, і паў на шыю яму, і горача цалаваў яго. 21 Сын жа сказаў яму: ,Войча, я ізграшыў супроці неба й перад табою, я ўжо ня гожы звацца сынам тваім'. 22 Але айцец сказаў слугам: ,Вынясіце ўборзьдзе найлепшую адзежу, і адзеньце яго, і дайце жуковіну на руку яму, і вобуй на ногі; 23 I прывядзіце ўкормленае цялё, і зарэжча яго, і ежма, і весялімася; 24 Бо гэты сын мой быў памершы, і ажыў; быў згубіўшыся, і знайшоўся'. I пачалівесяліцца.
25 „А старшы сын ягоны быў на полю; і, ідучы, як бліжыўся да дому, пачуў музыку а скокі. 26 I, гукнуўшы аднаго зь дзяцюкоў, папытаўся ў яго, што бы гэта было. 27 Тый жа сказаў яму: ,ПрышоЎ брат твой, і айцец твой зарэзаў кормнае цялё з тае прычыны, што прыняў яго ўратаванага а здаровага'. 28 Але ён зазлаваўея і не хацеў увыйсьці. I айцец ягоны, вышаўшы, прасіў яго. 29 Адказуючы ж, ён сказаў айцу свайму: „Вось, толькі год я служу тэ і ніколі не выступаў з расказаньня твайго, а ты ніколі ня даў імне й казяняці, каб я мог павесяліцца з прыяцельмі сваімі. 30 А як гэты сын твой, каторы вышышкаў маемасьць тваю зь бязулямі, прышоў, ты зарэзаў яму кормнае цялё'. 31 Ён жа сказаў яму: ,Дзяцё, ты заўсёды з імною, і ўсе мае - твае; 32 А з гэтага надабе было весяліцца, бо гэты брат твой быў памершы, і ажыў; быў згубіўшыся, і знайшоўся' ".
|