Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Лукі


 

 

Евангеля подле сьвятога Лукі

0102030405060708091011121314
15161718192021222324

 

14 I сталася, як Ён увыйшоў у  сыботу ў дом аднаго з начэльнікаў фарысэйскіх есьці хлеб, што ўважна назіралі за Ім. 2 I вось, нейкі чалавек, хворы на вадзянку, быў там перад Ім. 3 I Ісус, адказуючы, гукаў праўнікам а фарысэям, кажучы: „Дазволена ў сыботу ўздараўляць ці не?" 4 Але яны маўчэлі. I, няўшы яго, уздаравіў яго, і адпусьціў яго. 5 I, адказуючы, сказаў ім: „У каторага з вас асёл альбо вол уваліцца ў студню, ці ён ня выцягне яго без адвалокі ў сыботні дзень?" 6 I не маглі адказаць Яму на гэта.

7 I сказаў прыпавесьць пазваным, зацеміўшы, што яны першыя месцы абіралі, кажучы ім: 8 „Калі цябе хто пазваў на вясельле, не ўзьлягай на пярэдняе месца за сталом, каб можа пачэсьліўшага за цябе не пазваў ён, 9 I тый, што пазваў цябе й яго, не падышоў і не сказаў: ,Дай месца гэтаму'; і тады із сорамам зоймеш апошняе месца. 10 Але, калі ты пазваны, ідзі й узьляж на апошняе месца, каб тый, што пазваў цябе, падышоўшы, мог сказаць табе: ,Прыяцелю, узыйдзі вышэй'; тады будзе табе чэсьць перад усімі, што ўзьлягаюць за сталом із табою; 11 Бо кажны, што павышае сябе, паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, будзе павышаны".

12 I сказаў таксама таму, хто пазваў Яго: „Калі ты спраўляеш палудзень альбо вячэру, не заві прыяцеляў, ані братоў сваіх, ані сваякоў сваіх, ані багатых суседзяў, каб і яны цябе не пазвалі, і ня была табе адплата. 13 Але, як спраўляеш чэсьць, гукай бедных, калекіх, кульгавых, нявісных, 14 I будзеш шчасьлівы, бо яны ня маюць адплаты табе, бо будзе заплачана табе ў ускрысеньню справядлівых".

15 I адзін із тых, што ўзьляжалі за сталом ізь Ім, слухаючы гэта, сказаў Яму: „Шчасьлівы, хто будзе есьці хлеб у гаспадарстве Божым"

16 I сказаў яму: „Адзін чалавек справіў вялікую вячэру й пазваў шмат каго. 17 I як была гадзіна вячэры, паслаў слугу свайго сказаць пазваным: ,Прыходзьце, бо ўжо гатова'. 18 I пачаліўсі згодна прасіць выбачэньня. Першы сказаў яму: ,Я купіў зямлю і маю выйсьці паглядзець яе; калі ласка, выбач імне'. 19 А другі сказаў: ,Я купіў пяць пар валоў і пайду прабаваць іх; калі ласка, выбачай імне'. 20 А іншы сказаў: ,Я ажаніўся і затым не магу прыйсьці'. 21 I, прышоўшы, слуга паведаміў праз усе спадару свайму. Тады дамовы гаспадар, загневаўшыся, сказаў слузе: ,Пайдзі борзда па вуліцах а завулках места і прывядзі ўбогіх а калекіх а кульгавых а нявісных'. 22 I слуга сказаў: ,Спадару, сталася, як ты казаў, і ё яшчэ месца'. 23 I спадар сказаў слузе: ,Пайдзі па дарогах і паўз платоў і прысіль прыйсьці, каб дом мой напоўніўся; 24 Бо кажу вам, што ні водзін із тых людзёў, што быліпазваныя, не паспытаецца вячэры мае'."

25 I вялікія гурбы йшлі зь Ім, і Ён, абярнуўшыся, сказаў ім: 26 „Калі хто прыходзе да Мяне, і не зьненавідзе айца свайго а маці а жонкі а дзяцей а братоў а сёстраў, дый собскага жыцьця свайго, ня можа быць вучанікам Маім; 27 I хто не нясець крыжа свайго, і йдзець за Імною, ня можа быць вучанікам Маім.

28 ,Бо хто з вас, зычачы пастанавіць вежу, ня сядзе перш і не паліча коштаў, ці мае ён за што споўніць гэта, 29 Каб, як пакладзець под яе, і ня зможа скончыць яе, усі, што абачаць яе, не пачалісьміяцца зь яго, 30 Кажучы: "гэты чалавек пачаў станавіць і ня мог скончыць"?

31 „Альбо які кароль, ідучы на бітву ў вайне з другім каралём, ня сядзе перш, не парадзіцца, ці зможа ён ізь дзесяцьма тысячамі сустрэцца зь ідучым на яго з дваццацьма тысячамі? 32 I калі не, пакуль тый яшчэ далёка, паслаўшы да яго пасолства, папросе ўмоваў міру.

33 „Гэтак кажны з вас, хто не пакіне ўсяго, што мае, ня можа быць вучанікам Маім.

34 „Соль - добрая, але калі соль страце смак свой, чым адновіш смак яе? 35 Ані ў зямлю, ані ў гной ня годзіцца; яе выкідаюць вон. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст