Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Лукі


 

 

Евангеля подле сьвятога Лукі

0102030405060708091011121314
15161718192021222324

 

13 У тым часе быліпрытомныя некатрыя, што наказалі Яму праз Ґалілеян, каторых кроў зьмяшаў Пілат із аброкамі іхнымі. 2 I, адказуючы, Ён сказаў ім: „Ці думаеце вы, што тыя Ґалілеяне былі грэшнікі большыя за ўсіх Ґалілеян, што так пацярпелі? 3 Не, кажу вам, але, калі не пакаецеся, усі таксама загінеце. 4 Альбо, ці думаеце, што тых асьмінанцацёх, на каторьіх завалілася вежа Сілоамская й забіла іх, былівіншыя за ўсіх людзёў, што жывуць у Ерузаліме? 5 Не, кажу вам, але, калі не пакаецеся, усі таксама загінеце".

6 I сказаў ім гэтую прыпавесьць: „Меў хтось пасаджаную ў вінішчу сваім фіґу; і прышоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў. 7 I сказаў вінару: ,Вось, я тры гады прыходжу, гледзячы плоду на гэтай фізе, і не знаходжу; сьсячы яе: нашто яна й зямлю псуець?' 8 Але ён, адказуючы, кажа яму: ,Спадару! пакінь яе й на гэты год, пакуль я абкапаю яе й абкладу гноям; 9 Ці ня дасьць плоду; калі не, просьле таго сьсячы яе".

10 I вучыў Ён у ваднэй з бажніцаў у сыботу: 11 І вось, была жонка, што мела духа недалужнасьці асьмінанцаць год, і яна была скорчыўшыся, і ані не магла выпрастацца. 12 I Ісус, абачыўшы яе, пагукаў і сказаў ёй: „Жонка, ты вывальнена ад недалужнасьці свае". 13 I паклаў рукі Свае на яе, і яна якга выпрасталася, і славіла Бога. 14 Начэльнік бажніцы, адказуючы, гневаючыся, што Ісус уздаравіў у сыботу, сказаў груду: „Ё шэсьць дзён, у каторыя належа рабіць, у тыя прыходзьце і ўздараўляйцеся, а ня ў сыботні дзень". 15 Але Спадар, адказуючы, сказаў: „Двудушнікі! ці ня кажны з вас адвязуе ў сыботу вала свайго альбо асла свайго ад жолабу і вядзець яго паіць? 16 А гэтую дачку Абрагамову, каторую шайтан зьвязаў, вось, ужо асьмінанцаць год, не належыла вывальніць ад вязі гэтае ў сыботні дзень?" 17 I, як Ён казаў гэта, усі, што працівіліся Яму, засароміліся, а ўвесь груд цешыўся з усіх славутых учынкаў, каторыя быліўчынены Ім.

18 Ён жа сказаў: „Да чаго падобнае гаспадарства Божае? і да чаго магу прыраўнаваць яго? 19 Яно падобнае да гарчычнага зярняці, каторае, узяўшы, пасадзіў чалавек у гародзе сваім; і вырасла, і стала вялікім дзервам, і птушкі нябёсныя перабывалі ў гольлю яго".

20 I ўзноў сказаў: „Да чаго прыраўную гаспадарства Божае ? 21 Яно падобнае да закісі, каторую жонка узяўшы, уклала ў тры меркі мукі, пакуль ня ўкісла ўсе".

22 I падарожжаваў Ён перазь месты а сёлы, вучачы й робячы падарожжа да Ерузаліму. 23 I хтось сказаў Яму: „Спадару! ці мала тых, што спасаюцца?" Але Ён сказаў ім: 24 „Зглыбока сілуйцеся ўвыйсьці пераз вузкі́я дзьверы, бо кажу вам, шмат хто будзе шукаць увыйсьці, і ня зможа. 25 Як дамовы гаспадар устане й замкнець дзьверы, тады вы, стоячы вонках, будзеце стукаць у дзьверы, кажучы: ,Спадару! адамкні нам'; але Ён, адказуючы, скажа вам: ,Ня знаю вас, скуль вы'. 26 Тады пачніце казаць: ,Мы елі ў прытомнасьці Тваёй і пілі́, і Ты вучыў на вуліцах нашых!' 27 Але Ён скажа: ,Кажу вам: ня знаю вас, скуль вы; адступіцеся ад Мяне ўсі дзеючыя бяспраўе'. 28 Там будзе плач а скрыгот зубамі, як абачыце Абрагама а Ісака а Якава і ўсіх прарокаў у гаспадарстве Божым, а сябе выгнаных вон. 29 I прыйдуць із усходу а захаду а з поўначы а з паўдня, і ўзьлягуць ля столу ў гаспадарстве Божым. 30 I вось, ёсьць апошнія, што будуць першымі, і ё першыя, што будуць апошнімі".

31 Тае ж гадзіны прышлі некатрыя фарысэі, кажучы Яму: „Выйдзі і йдзі адгэтуль, бо Гірад хоча забіць Цябе". 32 I сказаў ім: „Ідзіце, скажыце гэнаму лісу: ,Вось, выганяю нячысьцікаў і ўздараўляю сядні й заўтра, а пазаўтра скончу. 33 Маю Я, адылі́, падарожжаваць сядні й заўтра й наступнога дня, бо ня можа быць, каб прарока загінуў вонках Ерузаліму'. 34 Ерузаліме, Ерузаліме, што забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! як часта Я хацеў зьберці дзеці твае, як кураводка кураняты свае пад крылы свае, і вы не хацелі! 35 Вось, дом вашы пакінены вам пусты. I кажу ж вам, што вы не абачыце Мяне, пакуль ня прыйдзе час, што скажаце: Дабраславёны Йдучы ў імя Спадарова!' "


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст