Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Лукі


 

 

Евангеля подле сьвятога Лукі

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21 – 22 – 23 – 24

 

12 Прымеж таго, як зьберліся тысячы груду, ажно ціснулі адны адных, Ён пачаў казаць найперш вучанікам Сваім: „Сьцеражыцеся закісі фарысэйскае, каторая ё двудушнасьць. 2 Бо няма нічога закрытага, што не адкрылася б, і тайнага, чаго не даведаліся б. 3 Затым тое, што вы гукалі ў цямноце, пачуюць у сьвятліні; і што шапталі ў пакоях, будзе агалошана на стрэхах.

4 ,,І кажу вам, прыяцелям Сваім: ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а потым ня маюць нічога балей зрабіць. 5 Але скажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, па забіцьцю, мае ўладу укінуць у пеклу; але, кажу вам, таго бойцеся.

6 „Ці ня пяць вераб'ёў прадаюць за два пенязі? і ні водзін ізь іх не забыты ў Бога. 7 А нават валасы на галаве вашай усі палічаны. Дык ня бойцеся; вы дарожшыя за шмат вераб'ёў.

8 „Але кажу вам: хто вызнае Мяне перад людзьмі, таго Сын Людзківызнае перад ангіламі Божымі. 9 А хто запрэцца Мяне перад людзьмі, таго адракуцца перад ангіламі Божымі. 10 I кажнаму, хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму, але хто блявузґае на Духа Сьвятога, таму ня будзе даравана.

11 „I калі прывядуць вас да бажніцаў а да старцоў а да ўлады, не клапаціцеся як альбо што вам адказаць, альбо што сказаць: 12 Бо Сьвяты Дух навуча вас тае ж гадзіны, што маеце казаць".

13 I адзін із груду сказаў Яму: „Вучыцелю, скажы брату майму, каб ён падзяліў з імною спадак". 14 Але Ён сказаў яму: „Чалавеча, хто прызначыў Мяне за судзьдзю альбо за дзельніка памеж вас?" 15 I сказаў ім: „Глядзіце, сьцеражыцеся гальлівасьці, бо жыцьцё чалавечае не залежа ад дастатку нечага, каторы ён мае".

16 I сказаў ім прыпавесьць, кажучы: „Зямля аднаго багатыра дала добры ўрод. 17 I ён разважаў сам із сабою, кажучы: ,Што імне рабіць ? бо я ня маю месца, ідзе скласьці плады свае'. 18 I сказаў: ,Во, што зраблю: разбуру сьвірны свае, і пастанаўлю большыя, і там памяшчу ўрод свой а маемасьць сваю, 19 I скажу душы сваёй: душа, шмат дабра маеш складзенага на шмат год; супачывай, еж, пі, весяліся'. 20 Але Бог сказаў яму: ,Дурню, гэтае ночы душу тваю вымагуць ад цябе, дык каму дастанёцца тое, што ты прыдбаў?'. 21 Гэтак, хто зьбірае скарбы свае, але не багаты ў Богу".

22 I сказаў вучанікам Сваім: „Затым кажу вам: не клапаціцеся праз жыцьцё свае, што будзеце есьці, ані празь цела, у што адзецца. 23 Жыцьцё большае за ежу, і цела - за адзежу. 24 Паглядзіце на груганы: яны ня сеюць ані жнуць, ня маюць стопак ані сьвірнаў, і Бог жыве іх; колькі ж лепшыя вы за птушкі ?

25 I хто з вас, клапоцячыся, можа дадаць росту сабе адзін локаць ? 26 Дык калі найменшага гэтага ня можаце зрабіць, нашто клапаціцца праз засталае?

27 „Паглядзіце на лілі, як яны растуць: не працуюць ані прадуць; але кажу вам, што Салямон у вусёй славе сваёй не адзяваўся, як адна зь іх. 28 Дык калі Бог так адзяець траву, што сядні ё на полю, а заўтра будзе ўкінена ў печ; пагатове вас, малаверныя.

29 „I ня шукайце, што будзеце есьці альбо што піць, і не клапаціцеся, 30 Бо гэтага ўсяго шукаюць народы гэтага сьвету, а ваш Айцец ведае, чаго вам надабе. 31 Але валей шукайце гаспадарства Божага, а ўсе гэта дадасца вам.

32 „Ня бойся, чародка! бо падабалася Айцу вашаму даць вам гаспадарства. 33 Прадавайце маемасьць сваю і давайце ўбожыны. Гатуйце сабе мяхі нестарэючыя, скарб на нябёсах, каторы ня гіне, ідзе злодзей ня бліжыцца ані моль ня псуець; 34 Бо йдзе скарб вашы, там і сэрца вашае будзе.

35 „Няхай сьцёгны вашы будуць падперазаныя і лянпы гаручыя: 36 I вы будзеце падобныя да людзёў, што чакаюць спадара свайго, калі ён зьвернецца зь вясельля, каб, як ён прыйдзе а пастукае, зараз адамкнуць яму. 37 Шчасьлівыя слугі тыя, каторых спадар, прышоўшы, засьпее чукавых; запраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзе іх, і, падходзячы, будзе паслугаваць ім. 38 I калі ў другую, і калі ў трэйцюю варту прыйдзе, і засьпее так - шчасьлівыя слугі тыя.

39 „I тое ведайце, што калі б гаспадар дому ведаў, каторае гадзіны прыйдзе злодзей, ён ня спаў бы і не дазволіў бы падкапацца пад дом свой. 40 Затым таксама будзьце гатовы, бо Сын Людзкіпрыйдзе тае гадзіны, калі ня думаеце".

41 Тады Пётра сказаў Яму: „Спадару, Ты гукаеш прыпавесьць нам, ці таксама ўсім?" 42 I Спадар сказаў: „Дык хто ё тый верны а мудры дамавер, каторага Спадар пастанавіў над чэлядзяй Сваёй, даваць дзель ежы ў пару? 43 Шчасьлівы слуга, каторага спадар ягоны, прышоўшы, засьпее так робячы. 44 Запраўды кажу вам, што прызнача яго за загадніка над усёй маемасьцяй сваёй. 45 Але калі слуга скажа ў сэрцу сваім: ,Спадар мой позьніцца прысьці'; і пачнець біць слугаў а служэбкі, і есьці а піць а п'янчыцца, 46 То прыйдзе спадар слугі таго дня, калі ён не спадзяецца, і гадзіны, што ён ня ведае, і патнець яго, і прызнача яму дзель ізь нявернымі. 47 Слуга ж тый, што ведаў волю спадара свайго, і не прыгатаваўся ані зрабіў подле волі ягонае, будзе шмат біты. 48 А каторы ня ведаў і зрабіў гожае біцьця, будзе біты мала. Бо каму шмат дана, з таго будзе шмат вымагацца; і каму шмат паручылі, з таго балей спаганяць будуць.

49 „Агонь прышоў Я пусьціць на зямлю, і як хацеў бы, каб ён ужо загарэўся! 50 Хрыстом Я маю хрысьціцца, і як Я тамуюся, пакуль гэта зьдзеецца!

51 „Ці думаеце, што Я прышоў даць супакой на зямлі? Не, кажу вам, але баржджэй падзел. 52 Бо адгэтуль пяцёх у вадным доме будуць падзяліўшыся: тры супроці двух, і два супроці трох. 53 Будуць падзяліўшыся: айцец супроці сына, і сын супроці айца; маці супроці дачкі, і дачка супроці маці; сьвякрывя супроці нявесткі, і нявестка супроці сьвякрыві",

54 Сказаў жа й груду: „Як вы бачыце хмару, што падыймаецца із захаду, зараз кажаце: ,Будзе лівун'; і дзеецца гэтак. 55 I як паўднявы вецер вее, кажаце: ,Будзе гарачыня'; і бывае. 56 Двудушнікі! від неба й зямлі вы ведаеце як адрозьневаць, але як гэта ё, што ня можаце адрозьневаць гэтага часу?

57 Але і чаму нават па самых сабе ня судзіце, што справядлівае ?

58 „Як ты йдзеш да старца з праціўнікам сваім, на дарозе пастарайся вывальніцца ад яго, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе паслугачаму, а паслугачы ня ўкінуў цябе ў вязьніцу. 59 Кажу табе: ня выйдзеш стуль, пакуль не заплаціш да апошняга пенязя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст