Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Евангеля подле сьвятога Лукі


 

 

Евангеля подле сьвятога Лукі

0102030405060708091011121314
15161718192021222324

 

11 I сталася, як Ён на адным месцу маліўся, і перастаў, што адзін із вучанікаў ягоных сказаў Яму: „Спадару, навучы нас маліцца, як і Яан навучыў вучанікаў сваіх". 2 I Ён сказаў ім: „Калі моліцеся, кажыце: ,Войча наш, Каторы ёсьць у небе! сьвяціся імя Твае; прыйдзі гаспадарства Твае; будзь воля Твая, як на небе, так на зямлі. 3 Хлеба нашага штадзеннага дай нам што дня; 4 I даруй нам грахі нашыя, бо й мы даруем кажнаму даўжбіту нашаму; і ня ўводзь нас на спакусу, але збаў нас ад злога".

5 I сказаў ім: „Каторы з вас будзе мець прыяцеля, і прыйдзе да яго а поўначы, і скажа яму: ,Прыяцелю, пазыч імне тры букаткі; 6 Бо прыяцель мой з дарогі зайшоўся да мяне, і я ня маю нічога пасуліць яму'. 7 А тый з хаты адкажа й скажа: ,Не парушай мяне; дзьверы ўжо замкнёны, і дзеці мае з імною ў ложку; не магу ўстаць і даць табе'. 8 I кажу вам, хоць ён ня ўстане й ня дасьць яму з прыязьні; з начэпнасьці ягонае, адылі́, устаўшы, дасьць яму, колькі патрабуе. 9 I Я кажу вам: прасіце, і дасца вам; шукайце, і знойдззеце; стукайце, і адчыняць вам; 10 Бо кажны, хто просе - адзержуе; і хто шукае - знаходзе; і таму, хто стукае - адчыняюць.

11 „I калі б у каторага з вас айца сын папрасіў хлеба, ці падасьць яму камень? альбо рыбы, ці падасьць яму гада замест рыбы ? 12 Альбо, калі папросе яйца, ці падасьць яму скарпіёна? 13 Дык калі вы, благія, умееце даваць добрыя падаркі дзяцём сваім, пагатове Айцец нябёсны дасьць Духа Сьвятога тым, што ў Яго просяць".

14 I Ён выгнаў нячысьціка, каторы быў немы; і сталася, як нячысьцік вышаў, што немы гукаў; і груд дзіваваўся. 15 Але некатрыя зь іх гукалі: „Ён выганяе нячысьцікаў сілаю веельзэвула, князя нячысьцікаў".

16 А іншыя, спакушаючы, прасілі ў яго знаку зь неба.

17 Але Ён, ведаючы падумкі іхныя, сказаў ім: „Кажнае гаспадарства, падзеленае само ў сабе, пусьцее; і дом, падзелены сам у сабе, валіцца. 18 Калі шайтан таксама падзеліцца сам у сабе, як устое гаспадарства ягонае? А вы гукаеце, што Я веельзэвулам выганяю чартоў. 19 I калі Я веельзэвулам выганяю нячысьцікаў, то сынове вашыя кім выганяюць? Дык яны будуць вам судзьдзямі. 20 Але калі Я палцам Божым выганяю нячысьцікаў, прышло да вас гаспадарства Божае. 21 Калі дужасіл, узброіўшыся, сьцеражэць палац свой, у бясьпечнасьці маемасьць ягоная. 22 Але калі дужшы за яго нападзець на яго і пераможа яго, ён адбярэць у яго ўсю зброю ягоную, на каторую ён спадзяваўся, і падзеле заграбленае ў яго. 23 Хто ня з Імною, тый супроці Мяне; і хто ня зьбірае зь Імною, раськідае.

24 „Як нячысты дух выйдзе зь людзіны, ходзе па сухіх месцах, шукаючы супачынку, і, не знаходзячы, кажа: ,3ьвярнуся да дому свайго, скуль вышаў'. 25 I, прышоўшы, знойдзе яго падмеценым а прыбраным. 26 Тады йдзець і бярэць сямёх іншых духоў, негаднейшых за сябе;' і, увыйшоўшы, жывуць там. I апошняе таму чалавеку горшае за першае".

27 I сталася, як Ён гукаў гэта, што адна жонка з груду ўзьняла голас свой і сказала яму: „Дабраславёнае ўлоньне, што насіла Цябе, і пелькі, каторыя Ты ссаў". 28 А Ён сказаў: „Але дабраславеншыя ж тыя, што слухаюць слова Божае і дзяржаць яго".

29 Як жа люд ціснуўся, Ён пачаў гукаць: „Род гэты ліхі; яны знаку шукаюць, і знак ня Дасца яму, апрача знаку Ёны прарокі; 30 Бо, як Ёна быў знакам Нінявянам, так і Сын Людзкі будзе знакам гэтаму роду.

31 „Караліца паўднявая паўстане на суд ізь людзьмі роду гэтага і засудзе іх, бо яна прышла з канцоў зямлі слухаць мудрасьць Салямонаву; і во, вялікшы за Салямона тут. 32 Нінявяне паўстануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся на казань Ёніну; і во, вялікшы за Ёну тут.

33 Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не станове яе ў патайным месцу ані пад карэц, але на падстаноўку, каб праходзячыя бачылі сьвятліню.

34 Лянпа цела ё вока; дык, калі вока твае здаровае, то і ўсе цела твае поўнае зырчыні; але калі благое, цела твае таксама поўнае цямноты. 35 Дык уважай, каб сьвятліня, што ёсьць у табе, ня была цямнотаю. 36 А калі ўсе цела твае зыркае, бяз часьці цемнага, усе будзе зыркае, як калі лянпа, сьвецячы, зьзяе".

37 I, як Ён гукаў, адзін фарысэй прасіў яго палуднаваць ізь ім; Ён прышоў і ўзьлёг ля столу. 38 I фарысэй зьдзіваваўся, як абачыў, што Ён ня мыўся перад палудням. 39 I Спадар сказаў яму: „Цяпер вы, фарысэі, чысьціце навоннасьць коўняў а місаў, але нутр вашы поўны грабяжу а нягоднасьці. 40 Неразумныя! ці ня тый, што ўчыніў навоннае, учыніў і нутраное? 41 Але валей давайце ўбожыну з таго, што маеце, і вось, усе ў вас будзе чыстае. 42 Але бяда вам, фарысэі! бо вы даіце дзесяціну зь мяты, руты і ўсялякага зельля, але абмінаеце суд а любоў Божую; гэта належыла рабіць, і гэнага не пакідаць. 43 Бяда вам, фарысэі! бо вы любіце першыя месцы ў бажніцах і здарованьні на таргох. 44 Бяда вам, кніжнікі а фарысэі, двудушнікі! бо вы, як грабы нявідомыя, і людзі ходзяць над імі, ня ведаючы гэтага".

45 Тады адзін із праўнікаў, адказуючы, казаў Яму: „Вучыцелю! гэта кажучы, Ты й нас зьневажаеш". 46 I Ён сказаў: „I вам, праўнікі, бяда, бо вы цяжарыце людзёЎ цяжарамі нявыноснымі, а самы адным палцам сваім не датыкаецеся да цяжараў. 47 Бяда вам! бо вы будуеце помнікі прарокам, а айцове вашы забілі іх. 48 Дьік вы сьветчыце, што пацьвярджаеце ўчынкі айцоў вашых, бо яны запраўды забілі іх, а вы будуеце ім помнікі. 49 Затым і Мудрасьць Божая сказала:

,Я пашлю ім прарокаў а апосталаў, і зь іх заб'юць, і будуць перасьледаваць;' 50 Каб кроў усіх прарокаў, разьлітая ад закладзінаў сьвету, была спагнана з гэтага роду, 51 Ад крыві Авеля аж да крыві Захары, што загінуў памеж аброчніку й Дому. Запраўды кажу вам, яна будзе спагнана з роду гэтага. 52 Бяда вам праўнікі! бо вы ўзяліключы веды; самы ня ўвыйшлі і ўходзячым пераказілі".

53 Як Ён гукаў ім гэта, кніжнікі а фарысэі пачалі надта націскаць на Яго, каб прысі́ліць Яго гукаць шмат праз што, 54 Цікуючы на Яго і імкнучыся схапіць што-лень із вуснаў Ягоных, каб магчы абвінаваць Яго.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст