Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Субота (Тон 2) (Вячэрня, Ютрань)


 

 

Субота (Тон 2) (Вячэрня, Ютрань)


СУБОТА РАНІЦАЙ

Сядальная песьня 1. Сьвятыя, што на сьвеце пацярпелі мукі ад беззаконьнікаў і адмянілі спакусу ідальскую, апрануліся ў Цябе, які апранаеш неба воблакамі. Малітвамі іх, Збавіцелю, выбаў і нас ад нябачных ворагаў і збаў нас.

Апосталы, мучанікі і прарокі, сьвятыя біскупы, блаславёныя і праведнікі, што добра змагаліся і веру захавалі, маючы ласку ў добрага Збавіцеля, маліце Яго, просім вас, каб Ён збавіў душы нашы.

Слава... цяпер...

Вышэй за розум усяслаўныя тайны Твае, Багародзіца: зьбярогшы чысьціню і захаваўшы дзявоцтва, Ты несумненна сталася Маці, нарадзіўшы Бога праўдзівага. Малі Яго за збаўленьне душаў нашых.


Сядальная песьня 2. Ты, Хрысьце Божа, даў сьвятым Тваім зазьзяць ярчэй за золата, і ў дабрыні Тваёй праславіў блаславёных Тваіх. Малітвамі іх кіруй нашым жыцьцём, Чалавекалюбны, і зрабі, каб нашая малітва ўзьнялася быццам кадзіла, бо Ты адзіны, што спачываеш сярод сьвятых Тваіх.

Пакутнікі Хрыстовыя, блаславёная зямля, што напілася вашай крыві, і сьвятыя храмы, што прынялі вашыя целы. На судах вы выкрылі ворага і сьмела прапаведавалі Хрыста. Маліце Яго, Добрага, за збаўленьне душаў нашых.

Слава... цяпер...

Багародзіца Дзева Марыя, што нарадзіла Хрыста Вызваліцеля і Спаса, малі Ягоную дабрыню разам з апосталамі, мучанікамі і прарокамі, сьвятымі і сьвятамучанікамі, даць нам ачышчэньне грахоў і веліч зьмілаваньня.


Вершапесьні

Пакутныя мучанікі, вы пацярпелі да сьмерці за Хрыста і аддалі душы вашыя ў рукі Бога, а вашыя мошчы шануюцца па ўсім сьвеце. Уладары і сьвятары пакланяюцца, і мы, усе людзі, цешымся і ўсклікаем: "Сон праведны перад Госпадам – сьмерць сьвятых Ягоных".

Кожнае места і краіна шануюць вашыя мошчы, пакутныя мучанікі, бо вы, пацярпеўшы законна, прынялі нябесныя вянцы і сталіся пахвалою сьвятаначальнікаў, перамогаю для ўладароў, і аздобаю Царквы.

Сьвятыя мучанікі ўзялі Крыж Хрыстовы як непераможную зброю і зьнішчылі варожую сілу; атрымаўшы вянцы нябесныя, яны сталіся нашай крэпасьцю і моляцца за нас Госпаду.

Слава... цяпер...

Прыйдзіце, будзем славіць нязмоўкнымі песьнямі Маці Сьвятла, бо Яна нарадзіла нашае Збаўленьне. Усклікнем: "Радуйся, бо Ты адзіная нарадзіла Ўладара ўсіх, вечнага Бога! Радуйся, бо Ты абнавіла прамаці Эву! Радуйся, чыстая і беззаганная Дзева!"


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст