01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 09 – 10 – 11 – 12 – 13
Разьдзел 9
1 Для мяне-ж лішне пісаць да вас аб служэньні сьвятым,
2 бо я ведаю вашу ахвоту, якой пахваляюся вамі перад Македонянамі, што Ахайя прыгатавана яшчэ з леташняга году; і рупнасьць ваша заахвоціла многіх.
3 Братоў жа я паслаў, каб маё хваленьне вас не аказалася дарэмным у гэтым выпадку, але каб вы, як я гаварыў, былі прыгатаваны,
4 каб, як прыдуць са мною Македоняне і знойдуць вас негатовымі, не асароміліся мы, — каб не сказаць: вы, — пахваліўшыся з гэткаю пэўнасьцяй.
5 Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны наперад пайшлі да вас і загадзя паклапаціліся, каб абвешчаны наперад дар ваш быў прыгатаваны так, як дар, а не як прымус.
6 Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее шчодра, той шчодра і пажне.
7 Кожны (давай) па голасу сэрца, ня з жалю або з прымусу, бо Бог любіць таго, хто рады дае.
8 Бог-жа дуж узбагаціць вас усякаю ласкаю, каб, заўседы і ў-ва ўсім маючы ўсякі дастатак, былі багаты на ўсякае добрае дзела,
9 (як напісана: Рассыпаў, раздаў убогім; праведнасьць яго астаецца навекі (Пс. 111, 9).
10 А хто дае насеньне сеючаму, дасьць і хлеб дзеля ежы, і памножыць пасеў ваш, і павялічыць плады праведнасьці вашае),
11 каб вы ўсім багатыя былі на ўсякую шчодрасьць, якая праз нас робіць падзяку Богу,
12 Бо ўпарадкаваньне служэньня гэтага ня толькі папаўняе тое, ў чым маюць недастатак сьвятыя, але і многімі дзякаваньнямі Богу багатае.
13 Бо праз выпрабаваньне служэньня гэтага яны славяць Бога за пакорнасьць вызнаванаму вамі Эвангельлю Хрыстоваму і за шчырую лучнасьць з імі і з усімі
14 і моляцца за вас, прыхіляючыся да вас праз вялікую ласку Божую ў вас.
15 Падзяка Богу за дар Яго нявымоўны.
|