Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другое пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Другое пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213

 

Разьдзел 7

1 Дык, умілаваныя, маючы ўсе парукі, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела й духа, зьдзейсьняючы сьвятасьць у страху Божым.

2 Зразумейце нас. Мы нікога ня крыўдзілі, нікому не пашкодзілі, нікога не абдзіралі.

3 Не на асуджэньне кажу: бо я раней сказаў, што вы ў сэрцах нашых, каб разам і памерці, і жыць.

4 Вялікае ў мяне спадзяваньне на вас, вялікая мне пахвала за вас; я напоўнены пацехаю, маю паддастаткам радасьці пры ўсім суме нашым.

5 Бо, калі мы прышлі ў Македонію, цела нашае ня мела аніякага супакою, ды ў-ва ўсім бедавалі: звонку — напасьці, унутры — страхі.

6 Але Бог, Які пацяшае ціхіх, пацешыў нас прыходам Ціта.

7 I ня толькі прыходам яго, але і пацехаю, якою ён цешыўся з вас, пераказваючы нам аб вашай руплівасьці, аб вашым плачу, аб вашай прыхільнасьці да мяне, ажно я балей радаваўся.

8 Калі-ж я й засмуціў вас у пасланьні, не шкадую, хоць і шкадаваў быў; бо бачу, што гэнае пасланьне, хоць і на гадзіну, засмуціла вас.

9 Цяпер я цешуся не дзеля таго, што вы засмуціліся, але што вы засмуціліся на каяньне, бо засмуціліся па Богу, каб ні ў чым ня мелі ад нас шкоды.

10 Бо смутак па Богу няруплівае пакаяньне ў збаўленьне ператварае, а смутак сьвецкі сьмерць робіць.

11 Бо-ж вось самае тое, што вы засумавалі па Богу, якую дбаласьць учыніла ў вас, а апраўдываньне, а абурэньне, а страх, а жаданьне, а рупнасьць, а адплату! У-ва ўсім вы паказалі, што вы чыстыя ў гэтай справе.

12 Дык, калі я й (пісаў да вас), то не дзеля крыўдзіцеля і не дзеля пакрыўджанага, але каб вам выявілася дбаласьць наша аб вас перад Богам.

13 Дзеля гэтага мы ўцешыліся ўцехаю вашаю; а яшчэ балей узрадаваліся мы радасьцяй Ціта, што супакоіўся дух яго ад вас усіх;

14 дык я не асароміўся, калі чым пахваліўся вамі перад ім; але, як мы вам гаварылі ўсю праўду, гэтак і перад Цітам пахвала наша аказалася праўдзіваю;

15 і сэрца яго тым балей да вас, калі ен успамінае аб паслухмянасьці ўсіх вас, як вы прынялі яго з страхам і дрыжаньнем.

16 Дык я рад, што ў-ва ўсім магу на вас пакладацца.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст