Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другое пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Другое пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213

 

Разьдзел 3

1 Няўжо-ж пачынаць нам ізноў знаёміцца? Няўжо-ж патрэбны для нас, як для некаторых, паручаючыя лісты да вас, ці паручаючыя ад вас?

2, Вы — наш ліст, напісаны ў сэрцах нашых, які пазнаюць і чытаюць усе людзі;

3 вы паказваеце сабою праз служэньне нашае, што вы ліст Хрыстовы, напісаны не чарніламі, але Духам Бога Жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.

4 Гэтакую пэўнасьць мы маем у Богу праз Хрыста

5 не затым, што мы здольныя думаць нешта ад сябе, быццам із сябе, але здольнасьць нашая ад Бога:

6 Ён даў нам здольнасьць быць слугамі Новага Запавету, ня літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе.

7 Калі-ж служэньне сьмерці ў літарах, выкаванае на камнях, было ў слове, ажно сыны Ізраілявы не маглі глядзець на аблічча Майсеявае праз славу аблічча яго, якая мінае,

8 дык ці ня шмат балей будзе ў славе служэньне духа?

9 Бо, калі служэньне асуджэньня есьць слава, дык шмат балей багата славаю служэньне апраўданьня.

10 Дый услаўленае навет ня слаўнае ў тэй меры з прычыны славы, што мае выявіцца.

11 Бо, калі слаўна тое, што мінае, тым балей у славе, што астаецца.

12 Дык, маючы вось гэткую надзею, паступаем з вялікай адвагаю.

13 Але ня так, як Майсей, які пакрываў аблічча свае, каб сыны Ізраілявы не пазіралі на канец таго, што мінае.

14 Але зацьміліся розумы іх, бо тая-ж заслона да сягоньняшняга дня астаецца нязьнятай пры чытаньні старога запавету, бо яна ў Хрысьце зьніштажаецца.

15 Дагэтуль, калі яны чытаюць Майсея, заслона ляжыць на сэрцах іхніх;

16 але, калі зварачаюцца да Госпада, заслона здымаецца.

17 Бо Госпад ёсьць Дух; а гдзе Дух Гасподні, там свабода.

18 Мы-ж усе, адкрытым абліччам, як у люстры, пазіраючы на славу Гасподню, перамяняемся ў той жа абраз ад славы ў славу, як ад Гасподняга Духа.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст