Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другое пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Другое пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213

 

Разьдзел 13

1 Трэці гэта раз іду да вас: пры вуснах двух сьведкаў ці трох умацуецца кожнае слова (Другазак. 17, 6).

2 Я папераджаў і папераджаю так, як быўшы ў вас другі раз; і цяпер, адсутны, пішу перш да саграшыўшых і ўсіх другіх, што, калі зноў прыду, не памілую.

3 Вы шукаеце доказу, што ў-ва мне гаворыць Хрыстос, Які не слабы для вас, але дужы ў вас.

4 Бо хаця-ж Ён і раскрыжаваны ў бяссільлі, але жывы сілаю Божай; і мы таксама, хаця слабыя ў Ім, але будзем жывы з Ім сілаю Божаю ў вас.

5 Выпрабуйце самых сябе, ці вы ў веры? Самых сябе дазнавайце. Ці вы ня ведаеце самых сябе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба толькі вы нягодныя.

6 Спадзяюся-ж, вы даведаецеся, што мы не нягодныя.

7 Малюся-ж Богу, каб вы не рабілі ніякага зла, не каб нам паказацца годнымі, але каб вы рабілі дабро, мы-ж каб выдаваліся, як-быццам нягодныя.

8 Бо мы нічога ня можам супраць праўды, толькі за праўду

9 Бо мы цешымся, калі мы слабыя, а вы дужыя; аб гэтым вось і молімся, аб вашай дасканаласьці.

10 Дзеля гэтага я і пішу гэтае ў адсутнасьці, каб, прысутны, ня ўжыў срогасьці водле ўлады, якая дадзена мне Госпадам на будаваньне, а не на руйнаваньне.

11 Урэшце, браты, радуйцеся, рабецеся дасканалымі, пацяшайцеся, будзьце аднадумнымі, у згодзе, — і Бог любві і міру будзе з вамі.

12 Прывітайце адзін аднаго сьвятым цалаваньнем. Вітаюць вас усе сьвятыя.

13 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста і любоў Божая і лучнасьць Сьвятога Духа з усімі вамі. Амін. Да Карыньцянаў другое напісана з Філіпаў Македонскіх праз Ціта й Луку.


Папярэдняя старонка | Старонка 13 з 13
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст