Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другое пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Другое пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213

 

Разьдзел 12

1 Некарысна мне хваліцца; перайду-ж да відзежаў і адкрыцьцяў Гасподніх.

2 Ведаю чалавека ў Хрысьце, які чатырнаццаць год назад (ці ў целе — ня ведаю, ці па-за целам — ня ведаю; Бог ведае) падхоплены быў да трэцяга неба.

3 I ведаю гэткага чалавека (ці у целе, ці па-за целам, ня ведаю: Бог ведае),

4 што быў узяты ў рай і чуў нявымоўныя словы, якіх чалавеку нельга выгаварыць.

5 Гэтакім магу хваліцца; сабою-ж не пахвалюся, хіба толькі бяссільлем маім.

6 Калі-ж захачу хваліцца, ня буду дурным, бо скажу праўду; але я стрымліваюся, каб хто не падумаў аба мне балей, чым у-ва мне бачыць або чуе ад мяне.

7 I, каб я не вывышшаўся веліччу церазьмернай адкрыцьцяў, дадзена мне калючка ў цела, ангел шатанавы, каб зьняважаці мяне, каб я не вывышшаўся.

8 Тройчы маліў я Госпада аб ім, каб адступіўся ад мяне.

9 Але Госпад сказаў мне: даволі табе ласкі Маей, бо сіла мая завяршаецца ў слабасьці. Дык ахвотна больш буду хваліцца сваімі слабасьцямі, каб увайшла ў мяне сіла Хрыстовая.

10 Дзеля гэтага я добрае мысьлі і ў слабасьцях, у крыўдах, у недастатках, у перасьледаваньнях, у ўціску за Хрыста, бо, калі я слабы, тады дужы.

11 Я адурэў хвалячыся: вы мяне прымусілі. Бо трэба было, каб вамі быў хвалены, бо ні ў чым я ня горшы за найпершых Апосталаў, хаця я й нішто.

12 Знакі Апостала сталіся ў вас у ўсякім цярпеньні, знаменьнях, цудах і сілах.

13 Бо што ў вас, чым вы горшыя за другія Цэрквы? Хіба тое, што сам я ня быў вам цяжарам. Даруйце мне гэткую крыўду.

14 Вось, трэці раз я гатоў ісьці да вас і ня буду цяжкім для вас, бо шукаю ня вашага, а вас. Бо ня дзеці мусяць зьбіраць багацьце для бацькоў, але бьцькі для дзяцей.

15 Я ахвотна буду траціць сваё і аддаваць сябе за душы вашыя, хоць, любячы вас балей, я менш карыстаюся вашай любоўю.

16 Няхай так, што сам я не абцяжаў вас; але, як хітрун, мо’ подступам браў з вас?

17 Ці-ж карыстаўся я чым ад вас праз некага з тых, каго пасылаў да вас?

18 Я папрасіў Ціта і паслаў з ім аднаго з братоў: ці скарыстаўся чым ад вас Ціт? Ці ня ў тым жа духу мы хадзілі? ня тымі-ж сьлядамі?

19 Ці мо’ ізноў думаеце, што мы апраўдываемся перад вамі? Мы гаворым перад Богам у Хрысьце і ўсё, умілаваныя, дзеля вашага збудаваньня.

20 Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне вас ня гэткімі, як хачу, дый каб і вам не знайсьці мяне, якім ня хочаце: каб не (знайсьці ў вас) калатні, зайздрасьці, гневу, сварак, абмаўляньняў, нагавораў, пыхі, бязладзьдзя,

21 каб, як ізноў прыду, не панізіў мяне Бог мой у вас, ды каб не аплаківаў я многіх, якія саграшылі раней і не пакаяліся, і ў нячыстасьці, і ў блудзе, і ў распусьце, якую рабілі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст