Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другое пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы


 

 

Другое пасланьне да Карыньцянаў сьв. ап. Паўлы

0102030405060708
0910111213

 

Разьдзел 11

1 О, каб вы хоць крыху пацярпелі маю неразумнасьць! Але вы й церпіце мяне!

2 Бо я руплюся аб вас рупнасьцяй Божай, бо я заручыў вас з адным мужам, каб паставіць перад Хрыстом чыстую дзеву.

3 Але баюся, каб, як зьмей хітрасьцяй сваей зьвёў Еву, гэтак і вашыя думкі не папсаваліся (адыйшоўшы) ад прастаты ў Хрысьце.

4 Бо, калі-б хто, прыйшоўшы, пачаў абвяшчаць другога Ісуса, якога мы не абвяшчалі, ці калі-б вы прынялі іншага духа, якога ня прымаеце, або іншае Эвангельле, якога не дасталі, дык вы былі-б вельмі цярплівымі.

5 Але я думаю, што я ні ў чым не адстаў ад вышэйшых Апосталаў,

6 бо, хоць я дурны ў слове, але ня ў ведзе, бо-ж мы ў-ва ўсім зусім ведамы вам.

7 Ці саграшыў я тым, што паніжаў сябе, каб узвысіць вас, бо задарма навучаў вас Эвангельля Божага?

8 У другіх цэркваў браў я, дастаючы ўтрыманьне дзеля служэньня вам, і, быўшы ў вас, ды церпячы недастатак, нікому не дакучаў, бо недастатак мой папоўнілі браты, што прыйшлі з Македоніі;

9 дый у-ва ўсім я стараўся і пастараюся быць вам не цяжкім.

10 Ёсьць праўда Хрыстовая ў-ва мне, дык пахвала гэтая ня будзе аднята ў мяне ў землях Ахайі.

11 Дзеля чаго? Ці што ня люблю вас? Богу ведама!

12 Але, што роблю, і буду рабіць, каб адрэзаць повад жадаючым поваду, каб, чым хваляцца, у тым аказаліся такімі ж, як і мы.

13 Бо гэтакія фальшывыя апосталы, крывадушныя працаўнікі, прыкідаюцца Апосталамі Хрыстовымі.

14 I ня дзіва: бо-ж і сам шатан прыкідаецца ангелам сьветласьці,

15 дык невялікая рэч, калі і служкі яго прыкідываюцца служкамі праўды; але канец іх будзе водле іх учынкаў.

16 Ізноў кажу: няхай ніхто не палічыць мяне дурным; а калі не; дык прымеце мяне хоць як дурнога, каб і мне крыху чым пахваліцца.

17 Што кажу, тое кажу не паводле Госпада, але як-бы ў дурноце пры гэткай адвазе на пахвалу.

18 Як многія хваляцца паводле цела, дык і я буду хваліцца.

19 Бо вы людзі разумныя, ахвотна церпіце дурных;

20 церпіце, калі хто вас паняволівае, калі хто абядае, калі хто абірае, калі хто вывышшаецца, калі хто б’е вас па твару.

21 На сорам кажу, што мы як-быццам абяссілелі. А калі хто адважаецца ў чым (кажу па дурноце), дык адважаюся і я.

22 Яны Жыды? і я. Яны Ізраільцяне? і я. Яны насеньне Аўраамавае? і я.

23 Хрыстовыя служкі? (здурэўшы кажу) я балей: шмат балей у працы, бязьмерна ў ранах, балей у вастрогах і многа разоў пры сьмерці.

24 Ад Юдэяў пяць разоў дастаў па сорак без аднаго (ўдараў);

25 тройчы білі мяне кіямі, аднойчы каменавалі; тры разы разьбіваўся карабель, ноч і дзень прабыў у глыбіні.

26 Многа быў у падарожжах, у небясьпеках на рэках, у небясьпеках ад разбойнікаў, у небясьпеках ад зямлякоў, у небясьпеках ад паганаў, у небясьпеках у месьце, у "небясьпеках між фальшывымі братамі,

27 у працы і ў зьнемажэньні, часта ня сплючы, у голадзе і смазе, часта ў пастох, у холадзе й нагаце.

28 Апрача пабочных (спраў), у мяне што-дня зборка, турбота аб усіх цэрквах.

29 Хто зьнямагаецца, каб і я не зьнямагаўся? Хто спакушаецца, каб і я не гарэў?

30 Калі мне трэба хваліцца, дык буду хваліцца маім бяссільлем.

31 Бог і Ацец Госпада нашага Ісуса Хрыста, багаслаўлены навекі, ведае, што я ня лгу.

32 У Дамаску намесьнік цара Арэты пілнаваў места Дамашчанаў, жадаючы схапіць мяне;

33 і я ў карзіне быў спушчаны з вакна па сьцяне і ўцёк ад рук ягоных.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст