Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Песьня хвалебная сьв. Кірылы Тураўскага (пер. а. Язэпа Гэрмановіча)


 

 

Песьня хвалебная сьв. Кірылы Тураўскага (пер. а. Язэпа Гэрмановіча)

(Вершаваны пераклад на сучасную беларускую мову а. Язэпа Гэрмановіча)

 

Дай, добры Божа, зару й сонца бачыць,

Тваёю ласкай захавай ад грэху:

К Табе ўздыхае маё сэрца, плачыць –

Дай ў Тваёй сіле мне знайсьці пацеху.

Ты сьвет уладзіў на людзкую службу –

Такі карысны і такі прыгожы,

Каб мы, ўвайшоўшы з гэтым сьветам ў дружбу,

Цябе хвалілі, найлепшы наш Божа!

Табе малюся, Божа міласьцівы,

Дай мне ўбачыць сьвет Твой найясьнейшы –

Цябе самога і ўсе ў небе дзівы –

На векі вечны Божа наймілейшы!

Тваёю моцай і я моцны стану –

Айца, і Сына, і Духа Сьвятога –

Тройцу адзіну, калі ў неба гляну,

Хваліці буду Стварыцеля Бога.

Будзь слава Богу ў Тройцы ўсемагутнай

І жыватворчай, вечнай назаўсёды,

І неразьдзельнай, і адзінасутнай,

У Божай моцы – знак любові-згоды.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст