Літургія
Трапары:
Трапар нядзельны належнага тону;
Трапар Айцоў (тон 8). Ты бесканечна слаўны,
Хрысьце Божа наш, бо Ты ўстанавіў айцоў нашых сьветачамі на зямлі, і цераз іх
прывёў нас да веры праўдзівай. Усеміласьцівы Госпадзе, слава Табе.
Слава ...:
Кандак Айцоў (тон 8). Апосталаў прапаведаваньне і
айцоў навучаньне ўмацавалі веру праўдзівую ў Царкве, і яна, адзеўшыся ў вопратку
праўды, вытканую з нябеснага багаслоўя, праўдзіва навучае і славіць набожнасьці
вялікую тайну.
Цяпер ...:
Апякунка хрысьціян бездакорная...
Пракімен (Дан. 3:26,27). Блаславёны
і ўсехвальны Ты, Божа айцоў нашых, і імя Тваё хай славіцца на векі.
Верш. Бо справядлівасьць Твая яўная ва ўсім, што
Ты ўчыніў для нас.
Апостал: Гэб 13:7-17
Алілуя (Пс 49:1,5). Бог багоў,
Госпад, кліча зямлю ад усходу да захаду.
Верш. Зьбярыце перада мною сьвятых маіх, якія
замацавалі запавет мой ахвяраю.
Евангельле: Мц 5:14-19
Прычасьнік. Хваліце Госпада з нябёсаў,
хваліце Яго на вышынях.
Усклікніце, праведнікі, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе
праведным. Алілуя, алілуя, аллілуя.
|