СЬВЯТАЯ ЭВАНЭЛІЯ ЕЗУСА ХРЫСТА ПАВОДЛЕ МАТЭУША

1 Разьдзел.

1Кніга роду Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама.

2 Абрагам радзіў Ізаака, а Ізаак радзіў Якуба, а Якуб радзіў Юду і братоў яго,

3 а Юда радзіў Фарэса і Зарама ад Тамары,а Фарэс радзіў Эзрона, а Эзрон радзіў Арама,

4 а Арам радзіў Амінадаба, а Амнадаб радзіў Наассона, а Наассон радзіў Саламона,

5 а Саламон радзіў Бооза з Рагабы, а Бооз радзіў Обэда з Руты, а Обэд радзіў Ессу, а Есса радзіў Давіда караля,

6 а кароль Давід радзіў Саламона з тае, што была Урыевай,

7 а Саламон радзіў Робоама, а Робоам радзіў Абія, а Абій радзіў Асу,

8 а Абій радзіў Ёзафата, а Ёзафат радзіў Ёрама, а Ёрам радзіў Озія,

9 а Озій радзіў Ёатама, а Ёатам радзіў Ахаза, а Ахаз радзіў Эзэхія,

10а Эзэхій радзіў Манассу, а Манасса радзіў Амона, а Амон радзіў Ёзія,

11а Ёзій радзіў Ехонія і братоў яго ў перасяленьні бабілонскім,

12 а пасьля перасяленьня бабілонскага Ехоній радзіў Салацыеля, а Салацыель радзіў Зоробабеля,

13 а Зоробабель радзіў Абіюда, а Абіюд радзіў Эліякіма, а Эліякім радзіў Азора,

13 а Азор радзіў Садока, а Садок радзіў Ахіма, а Ахім радзіў Эліюда,

15 а Эліюд радзіў Элеазара, а Элеазар радзіў Матана, а Матан радзіў Якуба,

16 а Якуб радзіў Язэпа, мужа Марыі, з каторай нарадзіўся Езус, што завецца Хрыстус.

17 І так усіх пакаленьняў: ад Абрагама аж да Давіда чатырнаццаць пакаленьняў, і ад Давіда аж да перасяленьня бабілонскага чатырнаццаць пакаленьняў, і ад перасяленьня бабілонскага аж да Хрыстуса чатырнаццаць пакаленьняў.

18 А нараджэньне Хрысуса гэтак было: Калі матка яго Марыя была пашлюбавана з Язэпам, то перад тым як яны зыйшліся, выявілася, што мае ў лоне ад Духа сьвятога.

19 Язэп-жа, муж яе, будучы справядлівым і ня хочучы яе зьняславіць, хацеў тайком пакінуць яе.

20 А калі ён гэта думаў, вось анёл Панскі зьявіўся яму ў сьне, кажучы: Язэпе, сыне Давіда, ня бойся прыняць жонкі сваей Марыі, бо што ў ёй зачалося, ёсьць ад Духа сьвятога.

21І народзіць сына і дасі яму імя Езус, бо ён збавіць народ свой ад грахоў яго.

22 А ўсё гэтае сталася, каб споўнілася, што было сказана Панам праз прарока, кажучага (Із. 7, 14):

23 “Вось дзева ў лоне мець будзе і народзіць сына, і дадуць яму імя Эмануэль, што значыць: Бог з намі.

24 А Язэп, устаўшы зо сну, зрабіў так, як загадаў яму анёл Панскі і прыняў жонку сваю.

25 І ня знаў яе, аж радзіла сына свайго первароднага, і даў яму імя Езус.

2 Разьдзел.

1Дык калі Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім, у дні караля Гэрада, вось мудрацы з усходу прыйшлі ў Ерузалім

2 кажучы: Дзе ёсьць што нарадзіўся кароль Юдэйскі? Бо мы бачылі зорку ягону на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца яму.

3 А пачуўшы кароль Гэрад стрывожыўся і з ім увесь Ерузалім.

4 І сабраўшы ўсіх старшых сьвятараў і кніжнікаў народу даведываўся ад іх, дзе меў Хрыстус нарадзіцца.

5 А яны сказалі яму: У Бэтлееме Юдэйскім, бо гэтак напісана праз прарока (Міх. 5. 2):

6 “І ты, Бэтлееме, зямля Юдэйская, нічым ты ня меншая ад спаміж сталіцаў Юдэйскіх, бо з цябе выйдзе павадыр, каторы будзе кіраваць народам маім Ізраільскім”.

7 Тады Гэрад, тайком паклікаўшы мудрацоў, старанна выведаў ад іх час зоркі, якая ім зьявілася.

8 І пасылаючы іх у Бэтлеем, сказаў: Ідзеце і дакладна распытайце аб дзіцяці, і калі знойдзеце, дайце мне знаць, каб і я пайшоўшы, пакланіўся яму.

9 Яны выслухаўшы караля, адыйшлі. І вось зорка, якую яны бачылі на ўсходзе, ішла перад імі, аж пакуль прыйшоўшы, стала над месцам, дзе было дзіця.

10А ўбачыўшы зорку, яны ўзрадаваліся надта вялікай радасьцяй.

11І ўвайшоўшы ў дом, знайшлі дзіця з ягонай маткай Марыяй і ўпаўшы, пакланіліся яму; і адчыніўшы скарбы свае, ахвяравалі яму дары: золата, кадзіла і міру.

12 І атрымаўшы наказ у сьне, каб не варочаліся да Гэрада, іншай дарогай вярнуліся ў свой край.

13 Калі яны ад’ехалі, вось анёл Панскі зьявіўся ў сьне Язэпу, кажучы: “Устань, вазьмі дзіця і матку яго і ўцякай у Эгіпет і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Гэрад будзе шукаць дзіцяці, каб загубіць яго.

14 Ён, устаўшы, узяў уначы дзіця і матку яго і адыйшоў у Эгіпет.

15 І быў там аж да Гэрадавай сьмерці, каб споўнілася, што было сказана Панам праз прарока, кажучага (Оз. 11. 1): “З Эгіпту я паклікаў сына майго”.

16 Тады Гэрад, бачачы, што яго зьвялі мудрацы, вельмі разгневаўся і, паслаўшы, выбіў усіх дзяцей, якія былі ў Бэтлееме і ў усіх ваколіцах яго ад двух гадоў і ніжэй, згодна з часам, аб якім быў дапытаўшыся ад мудрацоў.

17 Тады споўнілася, што было сказана праз прарока Ерэмія (31–15), кажучага:

18 “Голас быў чутны ў Раме, плач і галасьба вялікая; Рахеля плачучая па дзецях сваіх і не хацела супакоіцца, бо іх нямашака”.

19 А калі памёр Гэрад, вось анёл Панскі зьявіўся ў сьне Язэпу ў Эгіпце

20 кажучы: Устань, вазьмі дзіця і матку яго і ідзіў зямлю Ізраілаву, бо памёрлі тыя, што шукалі душы дзіцяці.

21Ён устаўшы, узяў дзіця і матку ягону і прыйшоў у зямлю Ізраілаву.

22 Але пачуўшы, што ў Юдэі панаваў Архелауш на месца бацькі свайго Гэрада, пабаяўся туды ісьці, але павучаны ў сьне, адыйшоў у староны Галілейскія.

23 І прыйшоўшы, асеў у месьце Назарэт, каб споўнілася, што было сказана праз прарокаў: што будзе звацца Назарэем.

3 Разьдзел.

1А ў гэтыя дні прыйшоў Ян Хрысьціцель, навучаючы ў пустыні Юдэйскай

2 і кажучы: Пакутуйце, бо прыблізілася каралеўства Нябеснае.

3 Бо гэта той, аб каторым гаварыў прарок Ізаій (40, 3), кажучы: “Голас клічучага ў пустыні: Праўце дарогу Пана, простымі робеце сьцежкі Яго”

4 А той Ян меў адзежу з вярблюдавай шэрсьці і раменны пояс каля паясьніцы сваей, а ядой яго была саранча і лясны мёд.

5 Тады выходзіў да яго Ерузалім, і ўся Юдэя, і ўвесь край каля Ярдану, спавядаючыся з грахоў сваіх.

7 А бачачы многа фарызэяў і садукеяў, якія ішлі да яго хросту, казаў: Родзе гадавы, хто вам паказаў уцякаць ад надыходзячага гневу?

8 Дык чынеце плод, дастойны пакуты.

9 І ня важцеся гаварыць самі ў сабе: “Айца маем Абрагама”, бо я вам кажу, што Бог можа з гэтых каменьняў можа падняць сыноў Абрагаму.

10Бо ўжо сякера ля карэньня дзераваў паложана: дык кожнае дзерава, якое не дае добрага плоду, будзе сьцята і кінута ў вагонь.

12 Я то хрышчу вас вадою на пакуту, але той, каторы па мне прыйдзе, ёсьць мацнейшы за мяне і я ня варт нясьці абутак яго. Ён вас будзе хрысьціць Духам сьвятым і агнём.

12 Веялка яго ў руцэ ягонай і Ён ачысьціць свой ток, і зьбярэ пшаніцу сваю ў сьвіран, а мякіну спаліць агнём няўгасным.

13 Тады прыйшоў Езус з Галілеі на Ярдан, да Яна, каб ім быць ахрышчаным.

14 Але Ян не дапускаў яго, кажучы: Я павінен быць ахрышчаны табою, а ты прыходзіш да мяне?

15 Але Езус, адказваючы, сказаў яму: Пазволь цяпер, бо гэтак нам выпадае споўніць усю справядлівасьць. Тады дапусьціў яго

16 Каліж Езус быў ахрышчаны, зараз выйшаў з вады ім – і вось адчынілася яму неба і ўвідзеў Духа Божага, каторы спускаўся, як галуб, і зыходзіў на яго.

17 І вось голас з неба адазваўся: Гэта ёсьць сын мой мілы, у каторым мне да ўспадобы.

4 Разьдзел.

1Тады Езус быў заведзены Духам у пустыню, каб быў спакушваны д’яблам.

2 А калі прапасьціў сорак дзён і сорак ночаў, потым пачуў голад.

3 І прыступіўшы спакусьнік сказаў яму: Калі ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя каменьні сталіся хлебам.

4 Ён, адказваючы, сказаў: Напісана ёсьць: “Не адным хлебам жыве чалавек, але кожным словам, якое выходзіць з вуснаў Божых” (Пт. Пр. 8, 3).

5 Тады ўзяў яго д’ябал у сьвяты горад і паставіў яго на крыле сьвятыні

6 і сказаў яму: Калі ты Сын Божы, кінься ўніз; бо ёсьць напісана: “Што анёлам сваім загадаў аб табе і на руках панясуць цябе, каб часам ня ўдарыў аб камень нагі сваей” (Пс. 90, 11–12).

7 Сказаў яму Езус: Такжа напісана ёсьць: “Не спакушай Пана Бога твайго” (Пт. Пр. 6, 16).

8 Ізноў узяў яго д’ябал на гару вельмі высокую і паказаў яму ўсе каралеўствы сьвету і іх славу

9 і сказаў яму: Усё гэтае дам табе, калі ўпаўшы паклонісься мне.

19 Тады сказаў яму Езус: Адыйдзі шатане! Бо ёсьць напісана: “Пану Богу твайму кланяйся і яму аднаму служы” (Пт. Пр. 6, 13). Тады пакінуў яго д’ябал – і вось анёлы прыступілі і паслугавалі яму.

12 Калі-ж Езус пачуў, што Ян быў выданы, адыйшоў у Галілею

13 і, пакінуўшы места Назарэт, прыйшоў і асеў у Капарнауме прыморскім, у граніцах Забулон і Нэфталім,

14 каб споўнілася, што было сказана праз Ізаія прарока (9, 1–2):

15 “Зямля Забулон і зямля Нэфталім, дарога прыморская за Ярданам, Галілея паганская і

16 Народ, каторы сядзеў у цемры, угледзеў сьвятло вялікае і тым, што сядзелі ў краіне ценю сьмерці, узыйшла яснасьць”.

17 З таго часу пачаў Езус абвяшчаць і казаць: пакутуйце, бо прыблізілася каралеўства нябеснае.

12 Завідлівыя фарызэі выдалі сьв. Яна ў рукі Гэрада Антыпы (сына Гэрада В., які забіваў дзеткі ў Бэтлееме). Гэрад Антыпа панаваў над Галілеяй і Пэрэяй.

14 У Назарэце Езуса не прынялі, а навет хацелі яму сьмерць зрабіць, дзеля гэтага Езус выбірае сябе на сялібу горад Капарнаум. У Капарнауме, як у большым горадзе, зыходзіліся дарогі з усяго краю і была лепшая магчымасьць пашыраць навуку аб валадарстве Божым.

15 У Галілеі жыло тады шмат паганаў г. зн. людзей, якія не належалі да Ізраільскага народу.

18 А праходзячы каля мора Галілейскага, Езус убачыў двух братоў: Сымона, каторага завуць Пятром, і Андрэя, ягонага брата, закідаючых сеці ў мора, бо былі рыбакамі

19 і сказаў ім: Ідзеце за мной і я зраблю вас рыбакамі людзей.

20 І яны зараз-жа, пакінуўшы сеці, пайшлі за ім.

21А ідучы адтуль далей, убачыў двух другіх братоў: Якуба Зэбэдэявага і Яна, брата ягонага, з Зэбэдэям іхным бацькам у лодцы правячых свае сеці, і паклікаў іх.

22 А яны зараз-жа, пакінуўшы сеці і бацьку, пайшлі за ім.

23 І абходзіў Езус усю Галілею, навучаючы ў іхных бажніцах і абвяшчаючы эванэлію каралеўства і аздараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.

24 І разыйшлася вестка аб ім па ўсей Сырыі і прыносілі да яго ўсіх нядужых, апанаваных рознымі хваробамі і болямі, і маючых нячыстых, і лунатыкаў, і спаралізаваных і аздаравіў іх.

25 І ішлі за ім вялікія грамады з Галілеі, і Дэкаполу, і з Ерузаліму, і з Юдэі, і з-за Ярдану.

5 Разьдзел.

1А бачачы грамады, Езус узыйшоў на гару і, калі сеў, падыйшлі да яго вучні ягоны

2 і ён, адчыніўшы вусны свае, навучаў іх, кажучы:

3 Багаслаўлены ўбогія духам, бо іх ёсьць каралеўства нябеснае.

4 Багаслаўлены ціхія, бо яны заўладаюць зямлёю.

5 Багаслаўлены, каторыя плачуць, бо яны будуць пацешаны.

6 Багаслаўлены, каторыя прагнуць і смагнуць справядлівасьці, бо яны будуць насычаны.

7 Багаслаўлены міласэрныя, бо яны міласэрдзе атрымаюць.

8 Багаслаўлены чыстыя сэрцам, бо Яны Бога будуць відзець.

9 Багаслаўлены супакой чынячыя, бо яны будуць названы сынамі Божымі.

10Багаслаўлены, каторыя церпяць прасьлед дзеля справядлівасьці, бо іх ёсьць каралеўства нябеснае.

11Багаслаўлены вы, калі вас будуць лаяць, і прасьледаваць, і ўсякае зло проціў вас гаварыць, лгучы дзеля мяне:

12 цешцеся і весялецеся, бо нагарода вашая вялікая ў небе; бо так прасьледавалі прарокаў, якія былі перад вамі.

13 Вы ёсьць соль зямлі, калі-ж соль зьвятрэе, то чым яе зрабіць салёнай? Яна нікуды болей ня варта, як толькі выкінуць яе вон і каб яе патапталі людзі.

14 Вы ёсьць сьветласьць сьвету; ня можа скрыцца горад паложаны на гарэ.

15 І не запальваюць сьвечку, і ня ставяць яе пад пасудзінай, але на ліхтар, каб сьвяціла ўсім, што ёсьць у доме.

16 Так няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя чыны і славілі Айца вашага, каторы ёсьць у небе.

17 Ня думайце, што я прыйшоў скасаваць Закон або прарокаў; ня прыйшоў я касаваць, але дапоўніць.

18 Сапраўды-ж кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, не загіне аніводная ёта, аніводная рыска з Закону, аж пакуль усё станецца.

19 Дык хто-б скасаваў адно з гэтых найменшых прыказаньняў і так-бы навучаў людзей, будзе названы найменшым у каралеўстве нябесным; а хто-б чыніў і навучаў, той будзе названы вялікім у каралеўстве нябесным.

29 Бо кажу вам, што калі ваша справядлівасьць ня будзе буйнейшай, як кніжнікаў і фарызэяў, ня ўвойдзеце ў каралеўства нябеснае.

21Вы чулі, што сказана старадаўным: “Не забівай, а хто-б забіў, будзе падлеглы суду” (Выхад. 20, 13).

22 А я вам кажу, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, будзе падлеглы суду, а хто-б сказаў на брата свайго “нягоднік”, будзе падлеглы суду найвышэйшаму, а хто-б сказаў “бязбожнік”, будзе падлеглы пякельнаму агню.

23 Дык калі ты ахвяруеш дар свой да аўтара і там прыпомніш, што брат твой мае нешта проціў цябе,

24 пакінь там перад аўтаром свой дар і ідзі перш пагадзіся з братам сваім, а тады вярнуўшыся ахвяруеш дар свой.

25 Гадзіся з сваім праціўнікам скора, пакуль яшчэ ў дарозе з ім, каб часам праціўнік не аддаў цябе судзьдзі, а судзьдзя не аддаў цябе слузе і каб не пасадзілі цябе ў вастрог.

26 Сапраўды кажу табе: ня выйдзеш датуль, пакуль не аддасі апошняга грошыка.

27 Вы чулі, што сказана старадаўным: “Не чужалож” (Вых. 20, 14),

28 а я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну, ужо саграшыў з ею ў сэрцы сваім.

29 Калі-ж правае вока тваё ўводзіць цябе ў грэх, вырві яго і кінь ад сябе, бо лепш для цябе, каб згінуў адзін з тваіх членаў, чымся ўсё цела тваё мела быць кінутым у пекла.

30 І калі правая рука твая ўводзіць цябе ў грэх, адсячы яе і кінь ад сябе, бо лепш для цябе, каб згінуў адзін з тваіх членаў, чымся ўсё цела тваё мела ісьці ў пекла.

31І сказана так так-жа: “Хто-б пакідаў сваю жонку, няхай дасьць ёй разводны ліст” (Паўл. Пр. 24, І),

32 а я вам кажу: што кожны, хто-б пакінуў сваю жонку, акрамя прычыны чужаложства, прыводзіць яе да чужаложства, а хто-б ажаніўся з пакіненай, чужаложыць.

33 Вы чулі яшчэ, што сказана старадаўным: “Не прысягай на няпраўду, але спаўняе перад Богам прысягі твае” (Лэвіт. 19, 12).

34 А я вам кажу: аніяк не прысягайце – ані на неба, бо яно трон Божы,

36 ані на зямлю, бо яна падножжам ног ягоных, ані на Ерузалім, бо ён горад вялікага караля.

36 І не прысягай на галаву сваю, бо ня можаш зрабіць ніводнага воласа белым або чорным.

37 Але няхай будзе мова вашая: “так, так”, “не, не”, а што болей за гэтае, ад злога ёсьць.

38 Вы чулі, што сказана: Вока за вока і зуб за зуб” (Выхад. 21, 24).

39 А я вам кажу: не супраціўляйцеся злому, але хто калі ўдарыць цябе ў правую шчаку, настаў яму і другую,

40 а таму, хто хоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе сарочку тваю, аддай яму і вопратку,

41і хто-б прымушаў цябе ісьці тысячу крокаў, дзі з ім і другія дзьве.

42 Просіць хто ў цябе, дай яму, а хто хоча пазычыць у цябе, не адварочвайся.

43 Вы чулі, што сказана: “Любі бліжняга твайго і мей у ненавісьці ворага твайго” (Лэвіт, 19, 18).

44 А я вам кажу: Любеце ворагаў вашых, добра чынеце тым, каторыя прасьледуюць і чэрняць вас,

45 каб вы былі сынамі Айца вашага, каторы ёсьць у небе, каторы загадывае сонцу свайму усхадзіць над добрымі і благімі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.

46 Бо калі вы любіце тых, што вас любяць, якую-ж нагароду мець будзеце? Ці-ж ня робяць гэтага і мытнікі?

47 І калі вы вітаецеся толькі з братамі сваімі, што-ж асабліўшае робіце? Ці-ж і пагане гэтага ня робяць?

48 Дык будзьце дасканальны, як і Айцец ваш нябесны дасканальны ёсьць.

6 Разьдзел.

1Глядзеце, каб справядлівасьці вашай ня чыніць перад людзьмі, каб яны бачылі вас, бо інакш ня будзеце мець нагароды ад Айца вашага, каторы ёсьць у небе.

2 Дык ты, калі робіш дарэньне, ня трубі перад сабою, як гэта робяць крывадушнікі ў бажніцах і на вуліцах, каб іх хвалілі людзі: сапраўды кажу вам, яны атрымалі сваю нагароду.

3 А ты калі робіш дарэньне, няхай левая рука твая ня ведае, што робіць твая правая,

4 каб дарэньне тваё было ў скрытнасьці, а Айцец твой, каторы відзіць у скрытнасьці, аддасьць табе.

5 І калі вы моліцеся, ня будзьце, як крывадушнікі, каторыя любяць у бажніцах і на вуглох вуліц стоячы маліцца, каб іх бачылі людзі, сапраўды кажу вам: яны атрымалі сваю нагароду.

6 А ты калі молісься, увайдзі ў сьвятліцу сваю і, зачыніўшы дзьверы, маліся да Айца твайго ў скрытнасьці, а Айцец твой, каторы відзіць у скрытнасьці, аддасьць табе.

7 А молячыся не гаварэце многа, як пагане, бо яны думаюць, што ў многаслоўі сваім будуць выслуханы.

8 Дык ня будзьце падобны да іх, бо ведае Айцец вас, чаго вам трэба, перш, чым папросіце ў яго.

9 Вы-ж малецеся гэтак: Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё,

10прыйдзі каралеўства Тваё, будзь воля Твая, як на небе так і на зямлі,

11Хлеба нашага штодзёнанага дай нам сяньня

12 і адпусьці нам віны нашы, так і мы адпускаем вінаватым нашым

13 і не ўвадзі нас у пакусу, але збаў нас ад злога. Амэн.

14 Бо калі вы адпусьціце людзям грахі іх, бо і вам адпусьціць Айцец ваш нябесны праступкі вашы.

15 А калі вы не адпусьціце людзям, то і Айцец ваш не адпусьціць вам грахоў вашых.

16 Калі-ж вы посьціце, ня будзьце, як крывадушнікі, сумныя, бо яны нішчаць твары свае, каб паказацца перад людзьмі, што яны посьцяць. Сапраўды кажу вам, што яны атрымалі нагароду сваю.

17 А ты, калі посьціш, намасьць галаву сваю і абмый твар свой,

18 каб ня людзям паказацца, што ты посьціш, але Айцу свайму, каторы ёсьць у скрытнасьці, а Айцец твой, каторы ёсьць у скрытнасьці, аддасьць табе.

19 Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе іржа і моль зьядае, і дзе зладзеі выкопваюць і крадуць,

20 але зьбірайце скарбы ў небе, дзе ані іржа, ані моль не зьядае і дзе зладзеі не выкопваюць і не крадуць.

21Бо дзе твой скарб, там і сэрца тваё.

22 Сьветачам цела твайго ёсьць вока тваё. Калі вока тваё будзе шчырае, то ўсё цела тваё будзе сьветлае.

23 А калі вока тваё будзе нягоднае, то ўсё цела тваё будзе цёмнае. Дык калі сьвятло, што ў табе, цемрай ёсьць, то якая вялікая будзе сама цемра?

24 Ніхто ня можа служыць двом паном, бо або аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, або да аднаго прыхінецца, а другім пагардзіць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.

25 Дзеля таго кажу вам: не клапацецеся аб жыцьці вашым, што будзеце есьці, ані аб целе вашым, у што будзеце адзявацца. Ці-ж жыцьцё не важнейшае за ежу, а цела не важнейшае за адзеньне?

26 Паглядзеце на птушкі нябесныя, што ня сеюць, ані жнуць, ані зьбіраюць у гумны і Айцец ваш корміць іх. Ці-ж вы ня варты многа болей за іх? А хто з вас можа клапацячыся дадаць да свайго ўзросту адзін локаць?

28 А аб адзеньні чаго клапаціцёся? Паглядзеце на лілеі палявыя, як яны растуць: не працуюць і ня жнуць;

29 а я вам кажу, што і Саламон ва ўсей сваей славе ня быў адзеты так, як адна з іх.

30 Калі-ж палявую траву, якая сяньня ёсьць, а заўтра кідаецца ў печ, Бог гэтак адзяе, то куды болей вас, малаверных?

31Дык не клапацецеся, кажучы: “Што будзем есьці, або што будзем піць, або ў што будзем адзявацца?”

32 бо ўсяго гэтага пагане шукаюць. Бо Айцец вас ведае, што ўсяго гэтага вам патрэба.

33 Дык шукайце перш каралеўства Божага і справядлівасьці яго , а гэтае ўсё будзе вам дадзена.

34 Дык не клапацецеся аб заўтрашняе, бо заўтрашні дзень будзе клапаціцца сам аб сабе. Хваціць на кожан дзень свае бяды.

7 Разьдзел.

1Ня судзеце, каб вас ня судзілі.

2 Бо якім судом вы асудзіце, такім і вас будуць судзіць, і якой меркай вы адмерыце, такой і вам адмераць.

3 Чаму ты бачыш трэсачку ў воку брата твайго, а палена ў воку сваім ня відзіш?

4 Або як ты скажаш свайму брату: “Дай, я выйму трэсачку з вока твайго”, а вось палена ёсьць у воку тваім?

5 Крывадушнік, выкінь перш палена з вока твайго, а тады пабачыш, як дастаць трэсачку з вока брата твайго.

6 Не давайце таго, што сьвятое, сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб часам не патапталі іх сваімі нагамі і, адвярнуўшыся, не разарвалі вас.

7 Прасеце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і будзе вам адчынена.

8 Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць; і таму, хто стукае, адчыняць.

9 Або ці ёсьць паміж вамі такі чалавек, каторы даўбы свайму сыну камень, каліб ён папрасіў у яго хлеба?

10Або каліб папрасіў рыбы, то няўжо даўбы яму зьмяю?

11Дык калі вы, будучы благімі, умееце даваць добрыя дары сваім дзецям, наколькі болей Айцец ваш, каторы ёсьць у небе, дасьць добрае просячым у Яго!

12 Дыу усё, што толькі вы хочаце, каб вам людзі рабілі і вы ім рабеце. Бо гэта ёсьць закон і прарокі.

13 Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторная ёсьць дарога, якая вядзе на загубу і шмат ёсьць, што ўваходзяць праз яе:

14 Як-жа цесная брама і вузкая ёсьць дарога, якая вядзе да жыцьця і мала такіх, што знаходзяць яе!

15 Сьцеражэцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай шкуры, а ўнтры яны ваўкі рвучыя.

16 Па іхных пладох пазнаеце іх. Ці-ж зьбіраюць з церняў вінаград, або з асату фігі?

17 Гэтак усякае добрае дзерава дае добрыя плады, а благое дзерава дае благія плады.

18 Ня можа добрае дзерава даваць благіх пладоў, ані благое дзерава даваць добрых пладоў.

19 Усяе дзерава, што не даець добрага плоду, будзе зрубана і кінута ў вагонь.

20 Дык па іхных пладох пазнаеце іх.

21Ня ўсякі, хто мне кажа: “Пане, Пане”, увойдзе ў каралеўства нябеснае, але хто спаўняе волю Айца майго, каторы ёсьць у небе, той увойдзе ў каралеўства нябеснае.

22 Многія скажуць мне ў той дзень: “”Пане, Пане, ці-ж не тваім іменем мы прарочылі, ці-ж не тваім іменем выганялі д’яблаў, ці-ж не тваім іменем чынілі многа цудаў?”

23 І тады заяўлю ім: Што я ніколі ня знаў вас, адыйдзеце ад мяне вы, што чыніцё нягоднасьць.

24 Дык кожны, хто слухае гэтых слоў маіх і выпаўняе іх, будзе падобны да мудрага чалавека, каторы збудаваў дом свой на камені.

25 І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падулі вятры і рынулі на гэны дом – і ня ўпаў ён, бо быў пастаўлены на камені.

26 А ўсякі, хто слухае гэтых слоў маіх і не выпаўняе іх, будзе падобны да неразумнага чалавека, які збудаваў дом свой на пяску.

27 І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падулі вятры і рынулі на гэны дом – і заваліўся ён, і вялікая была яго руіна.

28 І сталася, калі Езус скончыў гэтыя словы, дзівіліся грамады з яго навукі.

29 Бо ён вучыў іх, як той, хто мае ўладу, а не як іхныя кніжнікі і фарызэі.

8 Разьдзел.

1Калі-ж зыйшоў з гары, пайшлі за ім вялікія грамады.

2 І вось пракажаны, падыйшоўшы, кланяўся яму, кажучы: Пане, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.

3 І Езус, працягнуўшы руку, дакрануўся да яго, кажучы: Хачу, будзь ачышчаны. І зараз-жа была ачышчана ягоная праказа.

4 І сказаў яму Езус: Глядзі, нікому не кажы, але ідзі, пакажыся сьвятару і ахвяруй дар, які загадаў Майсей, гэным на пасьведчаньне.

5 Калі-ж увайшоў у Капарнаум, падыйшоў да яго сотнік, просячы яго,

6 і кажучы: Пане, слуга мой ляжыць дома спаралізаваны і цяжка мучыцца.

7 І сказаў яму Езус: Я прыйду і аздараўлю яго.

8 А сотнік, адказваючы, прамовіў: Пане, я ня варт, каб ты увайшоў пад дах мой, але скажу толькі словам і аздаравее слуга мой.

9 Бо і я ёсьць чалавек пастаўлены пад уладай, маючы пад сабой жаўнераў, і кажу гэтаму: “Ідзі” – і ён ідзе, другому: “Прыйдзі” – і ён прыходзіць, а слузе майму: “Рабі гэта” – і ён робіць.

10А пачуўшы, Езус зьдзівіўся і сказаў да тых, што ішлі за ім: Сапраўды кажу вам, не знайшоў я такой вялікай веры ў Ізраілю.

11А кажу вам, што многія прыйдуць з усходу і захаду і засядуць з Абрагамам, Ізаакам і Якубам у каралеўстве нябесным,

12 а сыны каралеўства будуць выкінуты ў цемру надворную, там будзе плач і скрыгот зубоў.

13 І сказаў Езус сотніку: Ідзі, і як ты ўверыў, няхай табе станецца. І аздаравеў слуга ў тую гадзіну.

14 І калі Езус прыйшоў у дом Пятра, убачыў цешчу ягоную, ляжачую ў гарачцы,

15 і дакранаўся да яе рукі, і пакінула яе гарачка, і яна ўстала і паслугавала ім.

16 Калі-ж надыйшоў вечар, прывялі да яго многіх, маючых злых духаў. І выганяў духаў словам і аздаравіў усіх хвлрых,

17 каб споўнілася, што было сказана праз Ізраіля прарока, які кажа: “Ён прыняў нашыя немачы і нсіў нашыя хваробы”. (53, 4).

18 Відзячы-ж навакол сябе многія грамады, Езус загадаў пераплыць на другі бок мора.

19 І падыйшоўшы адзін кніжнік, сказаў яму: Вучыцель, я пайду за табою, дзе толькі ты пойдзеш.

20 А Езус сказаў яму: Лісіцы маюць норы і птушкі нябесныя гнёзды, а Сын чалавечы ня мае дзе скланіць галаву.

21Другі-ж з вучняў ягоных сказаў яму: Пане, дазволь мне перш пайсьці і пахаваць бацьку майго.

22 А Езус сказаў яму: Ідзі за мною і пакінь умерлым хаваць сваіх нябожчыкаў.

32 І калі ён увайшоў у лодку, увайшлі за ім ягоны вучні.

24 І вось узьнялася вялікая бура на моры, так што хвалі залівалі лодку, а ён спаў.

25 І прыступілі да яго вучні ягоны, кажучы: Пане, ратуй нас, гінем.

26 А Езус адказаў ім: Чаго вы баіцёся, малаверныя? Тады ўстаўшы, загадаў вятром і мору і зрабілася цішыня вялікая.

27 А людзі дзівіліся, кажучы: Хто-ж гэта такі, што вятры і мора слухаюць яго?

28 І калі прыбыў на той бераг у краіну Гэразэнаў, перанялі яго два маючыя д’ябэльства, якія выходзілі з грабоў, вельмі злыя, так што ніхто ня мог прайсьці гэнай дарогай

29 І вось яны закрычалі, кажучы: што табе да нас, Езусе, Сыне Божы? Прыйшоў ты сюды перад часам нас мучыць?

30 А была недалёка ад іх пасучыся вялікая стада сьвіней.

31Д’яблы-ж, прасілі яго, кажучы: Калі нас выганяеш згэтуль, пашлі нас у стада сьвіней.

32 І сказаў ім: Ідзеце. Яны-ж выйшаўшы, увайшлі ў сьвіні. І вось уся стада кінулася стрымгалоў у мора і пагінула ў вадзе.

33 А пастухі ўцяклі і, прыйшоўшы ў горад, расказалі аб усім і аб тых, што мелі д’ябэльства.

34 І вось увесь горад выйшаў насустрэч Езусу і, убачыўшы яго, прасілі, каб адыйшоў ад іхных граніц.

9 Разьдзел.

І ўвайшоў у лодку, пераплыў на другі бок і прыйшоў у свой горад.

2 І вось прынясьлі да яго спаралізаванага, ляжачага на пасьцелі. І Езус, бачачы веру іх, сказаў спаралізаванаму: Надзейся, сыне, адпушчаюцца табе грахі твае.

3 І вось некаторыя з кніжнікаў сказалі самі ў сабе: Ён блюзьніць.

4 Езус-жа, бачачы іхныя думкі, сказаў: Нашто вы думаеце благое ў сярцох вашых?

5 Што лягчэй сказаць: “Адпушчаюцца табе грахі твае”, ці сказаць: “Устань і хадзі”?

6 Але каб вы ведалі, што Сын чалавечы мае ўладу на зямлі адпускаць грахі – тады кажа спаралізаванаму: Устань, вазьмі пасьцель тваю і ідзі ў дом твой.

7 І ўстаў і пайшоў у дом свой.

8 Грамады-ж, бачачы гэтае, праняліся страхам і славілі Бога, каторы даў такую ўладу людзям.

9 І калі Езус пайшоў адтуль, убачыў чалавека, сядзячага ля мытніцы, іменем Матэуш. І сказаў яму: Ідзі за мною І ён ўстаўшы, пайшоў за ім.

10І здарылася, калі ён у доме сядзеў за сталом, вось многія мытнікі і грэшнікі прыйшлі і паселі за стол з Езусам і вучнямі яго.

11І ўбачыўшы фарызэі казалі вучням ягоным: Чаму ваш вучыцель есьць з мытнікамі і грэшнікамі?

12 А Езус, пачуўшы, сказаў: Ня трэба здаровым лекара, але хворым.

13 Ідзеце-ж і навучэцеся, што значыць: “Міласэрдзя хачу, а не ахвяры”. Бо я не прыйшоў клікаць справядлівых, але грэшных.

14 Тады падыйшлі да яго вучні Яна, кажучы: Чаму мы і фарызэі посьцім часта, а твае вучні ня посьцяць?

15 І сказаў ім Езус: Ці-ж могуць сумаваць прыяцелі маладога, пакуль з імі ёсьць малады? Але прыйдуць дні, калі забяруць ад іх маладога – і тады будуць пасьціць.

16 І ніхто на старую вопратку не кладзе латкі з старога сукна, бо яна рве вопратку і робіцца горшая дзіра.

17 І не ўліваюць новага віна ў старыя мяхі, бо інакш разрываюцца мяхі, і віно разьліваецца, і мяхі прападаюць. Але новае віно ўліваюць у новыя мяхі – і адно і другое астаюцца цэлымі.

18 Калі ён гэтае да іх гаварыў, вось падыйшоў адзін старшы і кланяўся яму, кажучы: Пане, дачка мая толькі-што памярла, але прыйдзі, улажы на яе руку тваю і будзе жыць.

19 І ўстаўшы, пайшоў за ім Езус і вучні яго.

20 І вось жанчына, якая дванаццаць гадоў хварэла на цеч крыві, падыйшла ззаду і дакранулася да краю вопраткі ягонай.

21Бо яна казала сама ў сабе: Калі толькі дакрануцца да вопраткі яго, буду здарова.

22 А Езус, абярнуўшыся і ўгледзеўшы яе, сказаў: Надзейся, дачка, вера твая цябе аздаравіла. І жанчына стала здаровай ад гэнай гадзіны.

32 І калі прыйшоў Езус у дом старшага, і ўгледзеў жалейнікаў і шумячую грамаду, сказаў:

24 Адступецеся, бо дзяўчынка не ўмярла, але сьпіць. І насьмяхаліся з яго.

25 Калі-ж выправілі народ, ён увайшоў і ўзяў яе за руку – і дзяўчынка ўстала.

26 І разыйшлася гэтая вестка па ўсей гэнай краіне.

27 І калі Езус ішоў аддтуль, пайшлі за ім два сьляпыя, каторыя крычалі, кажучы: Зжалься над намі, Сыне Давіда!

28 Калі-ж прыйшоў у дом, прыступілі да яго сьляпыя. І кажа ім Езус: Ці вы верыце, што я вам магу гэтае зрабіць? Кажуць яму: Так, Пане.

29 Тады ён дакрануўся да вачэй іх, кажучы: Глядзеце, каб ніхто ня ведаў.

31Яны-ж, выйшаўшы, абвясьцілі аб ім па ўсей гэнай краіне.

32 Калі-ж яны выйшлі, вось прывялі да яго чалавека нямога, маючага д’ябэльства.

33 І калі быў выгнаны д’ябал, прагаварыў нямы, а грамады дзівіліся, кажучы: Ніколі ня бывала гэтак у Ізраілю.

34 А фарызэі гаварылі: Ён выганяе д’ябла сілай д’ябэльскага князя.

35 І хадзіў Езус па ўсіх гарадох і вёсках, вучачы ў іхных бажніцах і абвяшчаючы эванэлію каралеўства і аздараўляючы ўсякую хворасьць і ўсякую немач.

36 Гледзячы-ж на грамаду, шкадаваў іх, што былі зьняможаны і ляжалі, як авечкі, ня маючыя пастыра.

37 Тады казаў сваім вучням: Жніво-то вялікае, але работнікаў мала,

38 дык прасеце Пана жніва, каб паслаў работнікаў на сваё жніво.

10 Разьдзел.

1І склікаўшы дванаццаць сваіх вучняў, даў ім уладу над нячыстымі духамі, каб выганяць іх і лячыць усякую хваробу і ўсякую немач.

2 А дванаццацёх апосталаў імёны ёсьць гэтакія: першы Сымон, называны Пятром, і Андрэй, брат яго,

3 Якуб Зэбэдэяў, і Ян, брат яго, Філіп і Баўтрамей, Тамаш і Матэуш мытнік, Якуб Альфэяў і Тадэуш,

4 Сымон Кананэец і Юдаш Іскарыёт, каторы яго і выдаў.

5 Гэтых дванаццацёх паслаў Езус, загадваючы ім, кажучы: На дарогу паганаў ня ўзыходзьце і ў гарады самаранаў не заходзьце,

6 але ідзеце лепш да загінуўшых авец з дому Ізраілявага.

7 А ідучы, абвяшчайце, кажучы, што прыблізілася каралеўства нябеснае.

8 Аздараўляйце хворых, ускрашайце ўмерлых, ачышчайце пракажаных, выганяйце д’яблаў. Дарма вы атрымалі, дарма давайце.

9 Ня мейце золата, ані серабра, ані грашэй у паясох вашых.

10ані торбы ў дарозе, ані дзьвёх адзежын, ані абутку, ані кія; бо работнік варт сваей ежы.

11А ў які-б горад або сяло вы не ўвайшлі, даведайцеся, хто ў ім ёсьць дастойны – і там аставайцеся, аж пакуль ня выйдзеце.

12 А ўваходзячы ў дом, прывітайце яго, кажучы: Супакой гэтаму дому.

13 І калі той дом будзе варт, супакой ваш зыйдзе на яго, а калі ня будзе варт, супакой ваш вернецца да вас.

14 А калі-б хто ня прыняў вас і ня слухаў слоў вашых, выходзячы з дому або гораду, абтрасеце пыл з ног вашых.

15 Сапраўды кажу вам: Лягчэй будзе зямлі Садомскай у дзень суду, чым таму гораду.

16 Вось я пасылаю вас, як авец пасярод ваўкоў: дык будзьце мудрыя, як зьмеі і простыя, як галубы.

17 А сьцеражэцеся людзей, бо яны будуць аддаваць вас у суды і будуць бічаваць вас у сваіх бажніцах,

18 і павядуць вас да начальнікаў і каралёў дзеля мяне, на пасьведчаньне ім і паганам.

19 Калі-ж аддадуць вас, не клапацецеся, як або што маеце гаварыць, бо ў тую часіну будзе вам дадзена, што маеце гаварыць.

20 Бо ня вы тыя, што гаворыце, але Дух Айца вашага, каторы гаворыць у вас.

21І выдасьць брат брата на смерць, і бацька сына, і паўстануць дзеці на бацькоў і зробяць ім сьмерць.

22 І будуць вас ненавідзець усе дзеля імені майго, але хто вытрывае да канца, той будзе збаўлены.

23 Калі-ж будуць прасьледаваць вас у гэтым горадзе, уцякайце ў другі; сапраўды кажу вам: ня скончыце гарадоў Ізраіля, аж прыйдзе Сын чалавечы.

24 Вучань ня ёсьць вышэй за вучыцеля, і слуга ня вышэй за пана свайго.

25 Даволі для вучня, каб ён быў, як вучыцель яго, і для слугі – як пан ягоны. Калі гаспадара назвалі Бэльзэбубам, куды болей хатніх ягоных!

26 Дык ня бойцецся іх; бо няма нічога скрытнага, што-б ня сталася вядомым.

27 Што я вам кажу ў цемры, кажэце пры сьвятле, і што на вуха чуеце, абвяшчайце па дахах.

28 І ня бойцеся тых, што забіваюць цела, а душы забіць ня могуць, але бойцеся найболей таго, хто можа і душу і цела загубіць у пекле.

29 Ці-ж не прадаюць двух вераб’ёў за аднаго медзяка? І ніводзен з іх не ўпадзе на зямлю без Айца вашага.

30 Вашыя-ж валасы на галаве ўсе палічаныны.

31Дык ня бойцеся: вы лепшыя за многіх вераб’ёў.

32 Вось-жа кожны, хто мяне прызнае перад людзьмі, і я яго прызнаю перад Айцом маім, каторы ёсьць у небе.

34 Ня думайце, што я прыйшоў прынесьці супакой ня зямлю, ня прыйшоў я прынесьці супакой, але меч.

35 Бо я прыйшоў разлучыць чалавека з бацькам яго і дачку з маткаю яе і нявестку з сьвякроўю яе;

36 і ворагі чалавеку хатнія яго.

37 Хто любіць бацьку або матку болей за мяне, ня варт мяне.

38 І хто не бярэ крыжа свайго і ня ідзе за мною, ня варт мяне.

39 Хто знойдзе жыцьцё сваё, загубіць яго, а хто-б загубіў жыцьцё сваё дзеля мяне, знойдзе яго.

40 Хто прыймае вас, мяне прыймае, а хто мяне прыймае, прыймае таго, хто паслаў мяне.

41Хто прыймае прарока ў імя прарока, атрымае нагароду прарока, а хто прыймае справядлівага ў імя справядлівага, атрымае нагароду справядлівага.

42 А хто-б даў напіцца аднаму з гэтых найменшых толькі кубак халоднай вады ў імя вучня, сапраўды кажу вам, ён ня страціць свае нагароды.

11 Разьдзел.

І сталася, як скончыў Езус загадываць дванаццацём сваім вучням, пайшоў аддуль, каб вучыць і абвяшчаць у іншых гарадох.

2 А Ян, калі пачуў у вязьніцы аб чынах Хрыстовых, паслаўшы двух з вучняў сваіх,

3 сказаў яму: Ці ты той, хто мае прыйсьці, ці чакаць нам другога?

4 І адказваючы Езус сказаў ім: Пайшоўшы, раскажэце Яну, што вы чулі і бачылі:

5 Сьляпыя відзяць, кульгавя ходзяць, пракажаныя робяцца чыстымі, глухія чуюць, умерлыя ўскрасаюць, убогім абвяшчаецца эванэлія.

6 І багаслаўлены, хто ня будзе горшыца з мяне.

7 Калі-ж яны адыйшлі, пачаў Езус гаварыць да грамадаў аб Яне: Што вы выйшлі ў пустыню ўбачыць? Трысьціну, што хістаецца ад ветру?

8 Што-ж вы выйшлі ўбачыць? Чалавека адзетага ў мяккае адзеньне? Вось тыя, што адзяюцца ў мяккае адзеньне, прабываюць у каралеўскіх дамох.

9 Што-ж вы выйшлі ўбачыць? Прарока? Так, кажу вам, і болей чым прарока.

10Бо гэта той, аб каторым напісана: “Вось я пасылаю анёла майго перад воблікам тваім, які прыгатуе шлях твой перад табою” (Малах. 3, 1). Сапраўды кажу вам: паміж роджаных жанчынамі не паўстаў большы за Яна Хрысьціцеля; але найменшы ў каралеўстве нябесным ёсьць большым за яго.

12 Ад дзён-ж яна Хрысьціцеля аж да цяпер каралеўства нябеснае гвалт церпіць і гвалтаўнікі вырываюць яго.

13 Бо ўсе прарокі і закон прарочылі ад да Яна;

14 і калі хочаце прыняць, ён ёсьць Гальяш, каторы мае прыйсьці.

15 Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.

16 Да каго-ж я прыраўную гэты род? Ён падобны да хлапчанят, што седзячы на рынку, крычаць да сваіх равесьнікаў,

17 кажучы: “Мы ігралі вам, а вы не скакалі; мы галасілі, а вы не плакалі”.

18 Бо прыйшоў Ян, каторы ня еў і ня піў, а яны кажуць: “Д’ябла мае”.

19 Прыйшоў Сын чалавечы, як есьць і п’е, а яны кажуць: “Вось чалавек, які любіць есьці і піць віно, друг мытнікаў і грэшнікаў”. І апраўдана мудрасьць сынамі яе.

20 Тады пачаў дакараць гарадом, у якіх сталася найболей ягоных цудаў, за тое, што не пакутавалі.

21Гора табе, Корозаім, гора табе, Бэтсайда! Бо калі-б у Тыры і Сыдоне дзеяліся цуды, якія ў вас дзеяліся, то даўно ў зрэбніцы і попеле пакутавалі б.

22 Аднак-жа кажу вам: Тыру і Сыдону лягчэй будзе ў судны дзень, як вам.

23 І ты Капарнауме, ці-ж ты ад да неба ўзьнясесься? Ажно да пекла ўпадзеш; бо калі-б у Садоме дзеяліся цуды, якія ў табе дзеяліся, то можэ-б яна асталася аж па гэты дзень.

24 Але кажу вам, што зямлі Садомскай будзе лягчэй у судны дзень, як табе.

25 У гэты час Езус адазваўшыся прамовіў: Слаўлю цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што ты скрыў гэтае ад мудрых і разумных, а аб’явіў гэтае малым.

26 Так, Ойча, бо гэтак спадабалася табе.

27 Усё мне перадана Айцом маім. І ніхто ня знае Сына, апрача Айца, і Айца ніхто ня знае, апрача Сына, і каму Сын захоча аб’явіць.

28 Прыйдзеце да мяне ўсе працуючыя і абцяжаныя і я вас узмацую.

29 Вазьмеце ярмо маё на сябе і навучэцеся ад мяне, што я ціхі і пакорны сэрцам і знойдзеце спакой душам вашым.

30 Бо ярмо маё прыемнае, а цяжар мой лёгкі.

12 Разьдзел.

1У той час Езус праходзіў паміж збожа ў суботу, а вучні ягоны, будучы галоднымі, пачалі зрываць каласы і есьці.

2 А фарызэі, угледеўшы, сказалі яму: Вось вучні твае робяць, чаго ня можна рабіць у суботу.

3 Але ён сказаў ім: Ці вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі захацеў есьці і тыя, што з ім былі?

4 Як ён увайшоў у дом Божы і еў ахвярныя хлябы, якіх ня можна было есьці ані яму, ані тым, што з ім былі, а толькі сьвятарам?

5 Або ці вы ня чыталі ў законе, што ў суботу сьвятары ў сьвятыні ломяць суботу і астаюцца бяз віны?

6 А я вам кажу, што тут ёсьць большы за сьвятыню.

7 А калі-б вы ведалі, што значыць: “Міласэрдзя хачу, а не ахвяры” (Оз. 6, 6), то ніколі не асудзілі-б бязвінных.

8 Бо Сын чалавечы ёсьць Панам і суботы.

9 І калі адыйшоў адтуль, прыйшоў у іхную бажніцу.

10І вось чалавек, які меў сухую руку. І каб яго абвінаваціць, спыталіся ў яго, кажучы: Ці можна ў суботу аздараўляць?

11Ён-жа сказаў ім: Ці ёсьць спаміж вас такі чалавек, каторы, маючы адну авечку, ня ўзяў-бы і ня выцягнуў-бы яе, калі-б яна ў суботу ўвалілася ў яму?

12 Наколькі-ж лепшы чалавек за аўцу? Дзеля гэтага можна ў суботу рабіць дабро.

13 Тады сказаў чалавеку: Выцягні руку тваю! І выцягнуў – і стала яна здарова, як і другая.

14 А фарызэі, выйшаўшы, зрабілі нараду проціў яго, як-бы яго загубіць.

15 Але Езус, ведаючы, адыйшоў адтуль, і пайшлі за ім многія і аздаравіў іх усіх.

16 І загадаў ім, каб не выяўлялі яго;

17 каб споўнілася тое, што было сказана праз Ізраіля прарока (42, 1–4), які кажа:

18 “Вось слуга мой, каторага я выбраў; узлюблены мой, каторага вельмі спадабала душа мая. Узлажу на яго духа майго і будзе абвяшчаць суд народам.

19 Ня будзе спорыць і ня будзе крычаць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу яго.

20 Трысьціны надломленае не пераломіць і лону тлеючага не пагасіць, пакуль не давядзе суду да перамогі.

21І ў імя яго будуць надзеяцца народы.

22 Тады прыявялі да яго чалавека, які меў д’ябэльства, сьляпога і нямога, і аздаравіў яго, так што гаварыў і відзеў.

23 І стаўпянелі ўсе грамады і казалі: Ці гэта ня Сын Давіда?

24 А фарызэі, пачуўшы, сказалі: Ён выганяе д’яблаў ня інакш, як праз Бэльзэбуба, д’ябэльскага князя.

25 Але Езус, знаючы іх думкі, сказаў ім: Усякае каралеўства, разьдзяліўшыся проціў сябе, апусьцее, і ўсякі горад або дом, разьдзяліўшыся проціў сябе, не ўстаіць.

26 А калі д’ябал д’ябла выганяе, то ён разьдзяліўшыся проціў сябе, дык як устаіць ягонае каралеўства?

27 І калі я праз Бэльзэбуба выганяю д’яблаў, то вашыя сыны праз каго выганяюць? Дзеля гэтага яны будуць вашымі судзьдзямі.

28 Але калі я Духам Божым выганяю д’яблаў, дык прыйшло да вас каралеўства Божае.

29 Або як можа ўвайсьці хто ў дом дужага і разграбіць яго рэчы, калі перш ня зьвяжага дужага? І тады разграбіць дом ягоны.

30 Хто не са мной, той проціў мяне, і хто не зьбірае са мной, раскідае.

31Дзеля таго кажу вам: Усякі грэх і блюзьнерства будзе адпушчана людзям, але блюзьнерства проціў Духа ня будзе адпушчана.

32 І хто-б сказаў слова проціў Сына чалавечага, будзе яму адпушчана, але хто-б сказаў проціў Духа Сьвятога, ня будзе яму адпушчана ані ў гэтым ані ў будучым веку.

33 Або прызнайце дзерава добрым і плод яго добрым, або прызнайце дзерава благім і плод яго благім, бо-ж дзерава пазнаецца з плоду.

34 Родзе гадавы! як вы можаце гаврыць добрае, калі вы благія? Бо з паўнаты сэрца вусны гавораць.

35 Добры чалавек з добрага скарбу выносіць добрае, а благі чалавек з благога скарбу выносіць благое.

36 Але я ваму кажу, з кожнага пустога слова, якое скажуць людзі, дадуць адказ у судны дзень.

37 Бо са слоў сваіх ты будзеш асуджаны.

38 Тады адказалі яму некаторыя з кніжнікаў і фарызэяў, кажучы: Вучыцель, мы хочам ад цябе знак убачыць.

39 Ён, адказаўшы, сказаў ім: Род злы і чужаложны знаку шукае, але знак яму ня будзе дадзены, апрача знаку Ёны прарока.

40 Бо як Ёна быў унутры рыбы тры дні і тры ночы, так будзе Сын чалавечы ўнутры зямлі тры дні і тры ночы.

41Мужы Нінівійскія стануць на судзе з гэтым родам і асудзяць яго, бо яны пакутавалі на абвяшчаньне Ёнава, а вось тут большы за Ёну.

42 Каралева з Поўдня стане на судзе з гэтым родам і асудзіць яго, бо яна прыйшла з канцоў зямлі, каб паслухаць Саламонавай мудрасьці, а вось тут большы за Саламона.

43 А калі дух нячысты выйдзе з чалавека, блукаецца па бязводных мясцох, шукаючы супачынку, і не знаходзіць.

44 Тады кажа: “Вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў”. І, прыйшоўшы, знаходзіць яго незанятым, вымеценым і прыбраным.

45 Тады ідзе і бярэ з сабою сем другіх духаў, горшых за сябе, і, увайшоўшы, жывуць там і бываюць апошнія справы гэтага чалавека горшыя за першыя. Так будзе і з гэтым родам ліхім.

46 Калі-ж ён яшчэ гаварыў да грамадаў, вось маці яго і браты стаялі на дварэ, хочучы з ім гаварыць.

47 Нехта-ж сказаў яму: Вось маці твая і браты твае стаяць на дварэ, шукаючы цябе.

48 Але ён, адказаўшы таму, што гаварыў да яго, сказаў: Хто-ж мая матка і хто мае браты?

49 І, паказваючы рукою на вучняў сваіх, сказаў: Вось матка мая і браты мае.

50 Бо хто-б спаўняў волю Айца майго, каторы ёсьць у небе, той мне брат і сястра і матка.

13 Разьдзел.

1У той дзень Езус, выйшаўшы з дому, сядзеў каля мора.

21І зьявіліся да яго вялікія грамады, так што ён, увайшоўшы ў лодку, сеў, а ўся грамада стаяла на беразе.

3 І гаварыў ім многа ў прыповесьцях, кажучы: Вось выйшаў, што сее, сеяць.

4 І калі ён сеяў, адны ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі нябесныя і падзяўблі іх.

5 А іншыя ўпалі на месца камяністае, дзе ня мелі многа зямлі; і зараз узышлі, бо зямля была неглыбокай.

6 Калі-ж узыйшло сонца, яны павялі і, таму што ня мелі кораня, пасохлі.

7 А іншыя ўпалі ў церні, і ўзрасьлі церні і заглушылі іх.

8 Іншыя-ж упалі на добрую зямлю і далі плод: адно соты, другое шэсьцьдзесяты, іншае трыццаты.

9 Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.

10І прыступіўшыся, вучні сказалі яму: Чаму гаворыш ім у прыповесьцях?

11Ён, адказаўшы сказаў ім: Затым, што ва дадзена пазнаць тайніцы каралеўства нябеснага, а ім ня дадзена.

12 Бо хто мае, таму будзе дадзена і будзе мець дастатак, а хто мае, у таго будзе аднята і тое, што мае.

13 Дзеля таго гавару ім у прыповесьцях, што гледзячы ня бачаць і слухаючы ня чуюць і не разумеюць.

14 І спаўняецца на іх прароцтва Ізаія (6, 9–10), каторы кажа: “Слухам будзеце слухаць і не зразумееце, і зрокам будзеце глядзець і ня ўбачыце.

15 Бо агрубела сэрца гэтага народу і вушамі трудна чулі і заплюшчылі вочы свае, каб часам ня ўбачыць вачыма, і не пачуць вушыма, і не зразумець сэрцам, і не навярнуцца, і каб я не аздаравіў іх”.

16 Вашыя-ж багаслаўлены вочы, бо бачаць і вушы вашыя, бо чуюць.

17 Бо сапраўды кажу вам, што многія прарокі і справядліўцы жадалі бачыць, што вы бачыце і ня бачылі, і чуць, што вы чуеце і ня чулі.

18 Дык вы паслухайце прыповесьці пра сяйбіта.

19 Да ўсякага, хто слухае слова каралеўства і не разумее, прыходзіць Злы і вырывае, што пасеяна ў ягоным сэрцы: гэта той, каторы пасеяны пры дарозе.

20 А хто пасеены на месцы камяністым, гэта той, каторы слухае слова і зараз-жа з радасьцяй прыймае яго,

21але ён ня мае кораня ў сабе, але ёсьць часовы, калі-ж настане ўціск і прасьлед дзеля слова, зараз горшыцца.

22 А хто пасеены ў церні, гэта той, каторы слухае слова, але клапоты гэтага сьвету і мана багацьцяў заглушае слова і яно застаецца бяз плоду.

32 А хто пасеены на добрай зямлі, гэта той, каторы слухае слова і разумее і прыносіць плод – і дае адно соты, а другое шэсьць дзесяты, а іншае трыццаты.

24 Другую прыповесьць падаў ім, кажучы: каралеўства нябеснае сталася падобным да чалавека, каторы пасеяў добрае насеньне на сваім полі.

25 Калі-ж людзі спалі, прыйшоў вораг ягоны, насеяў кукалю між пшаніцаў і пайшоў.

26 Калі-ж узрасло збожа і прынясло плод, тады паказаўся і куколь.

27 Прыйшоўшы-ж слугі гаспадара сказалі яму: Пане, ці-ж ты ня добрае насеньне пасеяў на сваім полі? Адкуль-жа ўзяўся куколь?

28 А ён сказаў ім: Варожы чалавек гэта зрабіў. Слугі-ж сказалі яму: Хочаш, пойдзем і зьбяром яго.

29 Але ён сказаў: Не, каб часам зьбіраючы куколь, вы ня вырвалі разам з ім і пшаніцы.

30 Пакіньце расьці абое аж да жніва, а ў часе жніва скажу жанком: Зьбярэце перш куколь і зьвяжэце яго ў снапкі, каб спаліць, а пшаніцу зьбярэце ў гумно маё.

31Іншую прыповесьць падаў ім, кажучы: каралеўства нябеснае ёсьць падобнае да каралеўства зярняці, якое чалавек узяўшы пасяў на сваім полі.

32 Яно, праўда, найменшае з усяго насеньня, але калі ўзрасьце, бывае большым за ўсе гародніны і робіцца дзеравам, так што птушкі нябесныя прылятаюць і жывуць у галінах яго.

33 Іншую прыповесьць сказаў ім: каралеўства нябеснае ёсьць падобнае да квасу, які жанчына ўзяўшы палажыла ў тры меркі мукі, пакуль усё ня ўкісла.

34 Усё гэтае гаварыў Езус да грамадаў у прыповесьцях, і бяз прыповесьцяў не гаварыў да іх,

35 каб споўнілася, што было сказана праз прарока, які кажа: “Адчыню ў прыповесьцях вусны мае, выкажу скрытае ад стварэньня сьвету” (Пс. 77, 2).

36 Тады, адправіўшы грамады, увайшоў у дом. І прыступілі да яго вучні ягоны, кажучы: Растлумач нам прыповесьць аб кукалю на полі.

37 Ён адказваючы сказаў ім: Той, хто сее добрае насеньне – гэта сыны каралеўства, а куколь – гэта сыны нягодныя.

39 А вораг, што пасеяў яго, ёсьць д’ябал, а жніво – гэта сканчэньне сьвету, а жанца – гэта анёлы.

40 Дык як зьбіраюць куколь і паляць агнём, так будзе пры сканчэньні сьвету.

41Пашле Сын чалавечы сваіх анёлаў і зьбяруць з кралеўства ягонага ўсе згаршэньні і тых, што робяць нягоднасьць,

42 і ўкінуць іх у печ агню, там будзе плач і скрыгот зубоў.

43 Тады справядлівыя заясьнеюць, як сонца, у каралеўстве Айца іх. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.

44 Падобнае каралеўства нябеснае да скарбу, схаванага ў полі. Чалавек, які яго знойдзе, прыкрывае і з радасьці ад гэтага ідзе і прадае яго ўсё, што мае і купляе гэнае поле.

45 Яшчэ падобнае каралеўства нябеснае да чалавека купца, які шукае добрых пэрлаў.

46 Знайшоўшы-ж адну дарагую пэрлу, пайшоў і прадаў усё, што меў і купіў яе.

47 Яшчэ падобнае каралеўства нябеснае да невада, закіненага ў мора і загарнуўшага ўсякага роду рыбу;

48 калі ён быў поўны, выцягнулі яго, і пасеўшы на беразе, выбралі добрую ў пасудзіну, а дрэнную выкінулі вон.

49 Так будзе пры сканчэньні сьвету: выйдуць анёлы і выдзяляць благіх спасярод справядлівых

50 і ўкінуць іх у печ агню; там будзе плач і скрыгот зубоў.

51Ці вы зразумелі ўсё гэта? Кажуць яму: Так.

52 Дзеля таго кожны кніжнік, навучаны аб каралеўстве нябесным, ёсьць падобны да чалавека гаспадара, каторы дастае з свае скарбніцы новае і старое.

53 І сталася, калі Езус скончыў гэтыя прыповесьці, пайшоў адтуль.

54 І прыйшоўшы ў сваю бацькаўшчыну, вучыў іх у іншых бажніцах, так што дзівіліся і казалі: Адкуль у яго гэтая мудрасьць і цуды?

55 Ці-ж ён ня сын цесьляра? Ці-ж матка ягона не завецца Марыя і браты яго: Якуб і Язэп і Сымон і Юда?

56 І сёстры ягоныя ці-ж ня ўсе ў нас? Дык адкуль у яго ўсё гэта?

57 І горшыліся з яго. А Езус сказаў ім: прарок ня бывае без пашаны, апрача ў бацькаўшчыне сваей і ў доме сваім.

58 І ня ўчыніў там многа цудаў дзеля іхнай няверы.

14 Разьдзел.

1У той час пачуў тэтрарха Гэрад аб славе Езуса

2 і сказаў да сваіх слуг: Гэта Ян Хрысьціцель; ён устаў з умерлых і дзеля гэтага цуды дзеюцца праз яго.

3 Бо Гэрад узяў быў Яна, і закаваў яго, і пасадзіў у вастрог дзеля Гэрадыяды, жонкі брата свайго.

4 Бо Ян казаў яму: Ня можна табе трымаць яе.

5 І хацеў яго забіць, але баяўся народу, бо яго мелі за прарока.

6 У дзень-жа нарадзін Гэрада дачка Гэрадыяды скакала пасярод і спадабалася Гэраду.

7 Затым пад прысягай абяцаўся ей даць чаго толькі яна зажадае ад яго.

8 А яна, навучаная сваей маткай, сказала: Дай мне тут на талерцы галаву Яна Хрысьціцеля.

9 І засмуціўся кароль, але дзеля прысягі і дзеля тых, што разам сядзелі, загадаў даць.

10І паслухаўшы адсек галаву Яну ў вастрозе.

11І прынясьлі галаву яго на талерцы і далі дзяўчыне, а яна занясла сваей матцы.

12 І прыйшлі вучні ягоны, узялі ягонае цела і пахавалі яго, і прыйшоўшы, паведамілі Езуса.

13 Езус, пачуўшы аб гэтым, адплыў адтуль у лодцы на месца пустыннае, аддзельна; калі-ж пачулі грамады, пайшлі за ім з гарадоў пехатою

14 І выйшаўшы, убачыў вялікую грамаду, і зжаліўся над імі і аздаравіў іхных хворых.

15 Калі-ж настаў вечар, падыйшлі да яго вучні ягоны, кажучы: Пустыннае месца і час ужо позны, пусьці грамаду, каб яны, пайшоўшы ў сёлы купілі сабе ежы.

16 Але Езус сказаў ім: Не канечне маюць ісьці, вы дайце ім есьці.

17 Адказалі яму: Мы маем тут толькі пяць хлябоў і дзьве рыбы.

18 Ён сказаў ім: Прынясеце мне іх сюды.

19 І загадаўшы народу пасесьці на траве, узяў пяць хлябоў і дзьве рыбы, узглянуў у неба, пабагаславіў, і ламаў, і даваў вучням хлябы, а вучні народу

20 І елі ўсе і наеліся. І назьбіралі, што асталося, дванаццаць поўных кашоў кавалкаў

21А тых, што елі, было ня лік пяць тысяч мужчын, апрача жанчын і дзяцей.

22 І зараз прымусіў Езус вучняў увайсьці ў лодку і плыць перад ім на другі бок мора, пакуль ён адпусьціць грамады

23 І адпусьціўшы грамаду, ён адзін узыйшоў на гару памаліцца; і калі настаў вечар, быў там адзін.

24 А лодка пасярод мора была кідана хвалямі, бо быў праціўны вецер.

25 А ў чацьвёртую варту ночы прыйшоў да іх, ідучы па моры.

26 І ўгледзеўшы яго ідучага па моры, спалохаліся і казалі: Гэта здань. І ад страху закрычалі.

27 Але Езус зараз адазваўся да іх, кажучы: Надзейцеся, гэта я, ня бойцеся

28 А Пётр, адказваючы, сказаў: Пане, калі гэта ты, загадай мне прыйсьці да цябе па вадзе.

29 А ён сказаў: Прыйдзі. І Пётр, выйшаўшы з лодкі, пайшоў па вадзе, каб падыйсьці да Езуса.

30 Але бачачы моцны вецер, спужаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў кажучы: Пане, ратуй мяне!

31І зараз-жа Езус, працягнуўшы руку, падхапіў яго і сказаў яму: Малаверны, чаго ўсумніўся?

32 І калі ўвайшлі ў лодку, перастаў вецер.

33 А тыя, што былі ў лодцы, падыйшлі і пакланіліся яму, кажучы: Сапраўды ты ёсьць Сын Божы.

34 І калі пераплылі, прыйшлі ў зямлю Гэнэзарскую.

35 А людзі яе ваколіцы, пазнаўшы яго, далі знаць па ўсей тэй краіне і прынясьлі да яго ўсіх хворых

36 і прасілі яго, каб хоць дакрануцца да краю адежы ягонай. І каторыя толькі дакрануліся, сталі здаровы.

15 Разьдзел.

1Тады прыйшлі да яго кніжнікі і фарызэі з Ерузаліму, кажучы:

2 Чаму твае вучні пераступаюць установу старшых? Бо не абмываюць рук сваіх, калі ядуць хлеб.

3 Ён-жа адказваючы сказаў ім: Чаму і вы пераступаеце прыказаньне Божае дзеля вашай установы? Бо сказаў Бог:

4 “Паважай бацьку і матку” (Выхад. 20, 12), і: “Хто-б наругаўся бацьку або матцы, няхай сьмерцяй памрэ” (Выхад. 21, 17). А вы кажаце: Хто-б сказаў бацьку або матцы: “ахвярай ёсьць тое, што табе ад мяне належыцца”,

6 той ня будзе паважаць бацьку свайго або маткі сваей. І скасавалі вы прыказаньне Божае дзеля вашай установы.

7 Крывадушнікі, добра прарочыў аб вас Ізаій (29, 13), кажучы:

8 “Народ гэты паважае мяне вуснамі, але сэрца іх далёка ад мяне;

9 дарэмна-ж яны пакланяюцца мне, вучачы навук і чалавечых прыказаньняў”.

10І паклікаўшы да сябе грамады, сказаў ім: Слухайце і зразумейце.

11Ня тое апаганьвае чалавека, што ўваходзіць у рот, але тое апаганьвае чалавека, што з рота выходзіць.

12 Тады вучні ягоны, падыйшоўшы, сказалі яму: Ці ведаеш, што фарызэі, пачуўшы гэтае слова, згоршыліся?

13 Ён-жа, адказаўшы, сказаў: Усякая расьліна, якую не пасадзіў Айцец мой нябесны, будзе вырвана з коранем.

14 Пакіньце іх! Яны сьляпыя і павадыры сьляпых. Калі-ж сьляпы сьляпога вядзе, то абодва ўваляцца ў яму.

15 А Пётр, адазваўшыся, сказаў яму: Растлумач нам гэтую прыповесьць.

16 Ён-жа сказаў: Няўжо і вы яшчэ без зразуменьня?

17 Ці-ж вы не разумееце, што ўсё, што ўваходзіць у рот, ідзе ў жывот і выкідаецца вон?

18 А тое, што выходзіць з рота, з сэрца ідзе – і гэта апаганьвае чалавека.

19 Бо з сэрца ідуць благія думкі, забойствы, чужалоствы, распуствы, зладзействы, фальшывыя сьведчаньні, блюзьнерствы.

29 Вось гэта апаганьвае чалавека, але есьці неабмытымі рукамі не апаганьвае чалавека.

21І Езус, выйшаўшы адтуль, пайшоў у староны Тыру і Сыдону.

22 І вось жанчына Канаанская, выйшаўшы з тых ваколіц, крычала, кажучы яму: Зжалься нада мною, Пане, Сыне Давіда! Дачку маю цяжка мучыць нячысты!

23 Ён не адказаў ёй ні слова. І падыйшоўшы вучні ягоны прасілі яго: Адпусьці яе, бо крычыць за намі.

24 Ён-жа, адказаўшы, сказаў: Я пасланы толькі да авец, якія згінулі з дому Ізраіля.

25 Але яна прыйшла і пакланілася яму, кажучы: Пане, памажы мне.

26 Ён адказаўшы сказаў: Ня добра браць хлеб дзяцей і кідаць сабакам.

27 Але яна сказала: Так, Пане! Але і шчаняты ядуць з крошак, якія падаюць з стала іхных гаспадароў.

28 Тады Езус у адказ сказаў ей: О жанчына, вялікая твая вера, няхай табе станецца, як ты хочаш! І аздаравела дачка яе ад тае гадзіны.

29 І калі Езус адыйшоў адтуль, прыйшоў да Галілейскага мора і , узыйшоўшы на гару, сядзеў там.

30 І падыйшло да яго многа грамадаў, маючы з сабой нямых, сьляпых, кульгавых, калекіх і многа іншых; і клалі іх ля ног ягоных і аздаравіў іх,

31так што дзівіліся грамады, бачачы нямых гаворачы, кульгавых ходзячы, сьляпых відзячы і вялічалі Бога Ізраільскага.

32 Езус-жа, паклікаўшы сваіх вучняў, сказаў: Шкада мне грамады, бо ўжо тры дні трываюць пры мне і ня маюць чаго есьці, а не хачу іх адпусьціць галодных, каб не аслабелі ў дарозе.

33 І сказалі яму вучні: Скуль-жа нам узяць у пустыні гэтулькі хлеба, каб накарміць такую вялікую грамаду?

34 І сказаў ім Езус: Колькі маеце хлябоў? Яны-ж адказалі: Сем і некалькі рыбак.

35 І загадаў грамадзе пасесьці на зямлі.

36 І ўзяўы сем хлябоў і рыбы і ўчыніўшы падзяку, ламаў і даваў сваім вучням, а вучні давалі народу.

37 І елі ўсе і наеліся. А што асталося з кавалкаў, набралі сем поўных кашоў.

38 Было-ж тых, што елі, чатыры тысячы чалавек, апрача дзяцей і жанчын.

39 І адпусьціўшы грамаду, увайшоў у лодку і прыбыў у ваколіцы Мэгэдану.

16 Разьдзел.

1І прыступілі да яго фарызэі і садукеі і, спакушаючы, прасілі яго, каб паказаў ім знак з неба.

2 Але ён, адказаўшы, сказаў ім: Калі настане вечар, вы кажаце: “Пагода будзе, бо неба чырвонае”. Дык воблік неба вы ўмееце пазнаваць, а знакаў часу пазнаць ня можаце?

4 Род нягодны і чужаложны знаку шукае, а знак яму ня будзе дадзены, апрача знаку Ёны прарока. І пакінуўшы іх, адыйшоў.

5 Калі-ж вучні ягоны пераплылі на той бок мора, забыліся ўзяць хлеба.

6 Ён сказаў ім: Глядзеце, сьцеражэцеся кісьлі фарызэяў і садукеяў.

7 Яны-ж разважалі ў сабе, кажучы: Гэта таму, што мы ня ўзялі хлеба.

8 А Езус, ведаючы, сказаў: Чаму-ж вы разважаеце ў сабе, малаверныя, што ня маеце хлеба?

9 Ці яшчэ не разумееце і ня помніце аб пяці хлябох на пяць тысяч чалавек і колькі кашоў вы набралі?

10Ані аб сямі хлябох на чатыры тысячы чалавек і колькі кашоў вы набралі?

11Як-жа ж вы не разумееце, што не аб хлебе я вам казаў: Сьцеражэцеся кісьлі фарызэяў і садукеяў?

12 Тады зразумелі, што ён гаварыў сьцерагчыся ня кісьлі хлебнае, але навукі фарызэяў і садукеяў.

13 Езус-жа прыйшоў у староны Цэзарэі Філіпавай і пытаўся ў сваіх вучняў, кажучы: За каго людзі маюць Сына чалавечага?

14 А яны сказалі: Адны за Яна Хрысьціцеля, другія за Гальяша, іншыя-ж за Ярэмія або за аднаго з прарокаў.

15 Сказаў ім Езус: А вы за каго мяне маеце?

16 Адказваючы Сымон Пётр сказаў: Ты ёсьць Хрыстус, Сын Бога жывога.

17 А Езус адказваючы, сказаў яму: Багаслаўлены ты, Сымоне, сыне Ёны, бо цела і кроў не аб’явіла табе, але Айцец мой, каторы ёсьць у небе.

18 І я табе кажу, што ты ёсьць Пётр (скала), і на гэтай скале збудую касьцёл мой і брамы пекла не перамогуць яго.

20 Тады загадаў сваім вучням, каб нікому не казалі, што ён ёсьць Езус Хрыстус.

21Ад таго часу пачаў Езус адкрываць сваім вучням, што трэба яму ісьці ў Ерузалім і многа цярпець ад старшых, і кніжнікаў, і старшых сьвятараў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.

22 А Пётр, узяўшы яго, пачаў дакараць яму, кажучы: Пашкадуй сябе, Пане, ня будзе з табой гэтага!

23 Ён-жа, абярнуўшыся, сказаў Пятру: Адыйдзі ад мяне, шатане! Ты для мяне пакуса, бо не разумееш таго, што Божае, але што чалавечае.

24 Тады Езус сказаў сваім вучням: Калі хто хоча ісьці за мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе за мною.

25 Бо хто-б хацеў зьберагчы жыцьцё сваё, загубіць яго, а хто-б загубіў жыцьцё сваё дзеля мяне, знойдзе яго.

26 Бо якая карысьць чалавеку, калі-б ён увесь сьвет здабыў, а душы сваей пашкодзіў? Або якую замену дасьць чалавек за душу сваю?

27 Бо Сын чалавечы прыйдзе ў славе Айца свайго з анёламі сваімі і тады аддасьць кожнаму паводле яго чынаў.

28 Сапраўды кажу вам: Ёсьць некаторыя з стаячых тут, якія не спазнаюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына чалавечага, прыходзячага ў каралеўстве сваім.

17 Разьдзел.

1А пасьля шасьці дзён узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, ягонага брата і завёў іх аддзельна на высокую гару.

2 І перамяніўся перад імі: і заясьнеў воблік ягоны як сонца, а адзеньне ягонае зрабілася белае, як сьнег.

3 І вось зьявіліся ім Майсей і Гальяш, гаворачы з ім.

4 А Пётр, азваўшыся, сказаў да Езуса: Пане, добра нам тут быць, калі хочаш, зробім тут тры палаткі: табе адну, Майсею адну і Гальяшу адну.

5 Калі ён яшчэ гаварыў, вось воблак ясны ацяніў іх, і вось голас з воблаку, кажучы: “Гэты Сын мой мілы, у каторым мне да ўспадобы, яго слухайце”.

6 А вучні, пачуўшы, упалі на твар свой і вельмі спалохаліся.

7 І прыступіў Езус і дакрануўся да іх і сказаў ім: Устаньце і ня бойцеся.

8 Яны-ж, падняшы вочы свае, нікога ня ўбачылі, апрача аднаго Езуса.

9 І калі яны зыходзілі з гары, загадаў ім Езус, кажучы: Нікому не кажэце аб відзеньні, пакуль Сын чалавечы ня ўстане з умерлых.

10І спыталіся ў яго вучні, кажучы: Дык чаму ж кніжнікі гавораць, што перш павінен прыйсьці Гальяш?

11Ён-жа, адказаўшы, сказаў ім: Гальяш-то прыйдзе і направіць усё.

12 Але я вам кажу, што Гальяш ужо прыйшоў і не пазналі яго, але зрабілі з ім, што хацелі. Так і Сын чалавечы будзе цярпець ад іх.

13 Тады зразумелі вучні, што гаварыў ім аб Яне Хрысьціцелю.

14 І калі прыйшоў да грамады, прыступіў да яго чалавек і ўпаўшы перад ім на калені, казаў:

15 Пане, зжалься над сынам маім, бо ён лунатык і цяжка мучаецца: бо часта падае ў вагонь і часта ў ваду.

16 І я прывёў яго да тваіх вучняў і не маглі яго аздаравіць.

17 Езус-жа адказаўшы, сказаў: О родзе няверны і сапсуты! Дакуль-жа я буду з вамі? Дакуль-жа я буду цярпець вас? Прывядзеце яго сюды да мяне.

18 І насварыўся на яго Езус і выйшаў з яго нячысты і аздаравеў хлапец ад тае гадзіны.

19 Тады прыступілі да Езуса вучні асобна і сказалі: Чаму мы не маглі яго выгнаць?

20 Сказаў ім Езус: Дзеля няверы вашае. Бо сапраўды кажу вам, калі вы будзеце мець веру, як гарчычнае зерне, скажаце гэтай гарэ: “Перайдзі адгэтуль туды”, пяройдзе, і нічога для вас ня будзе немагчымага.

21Бо гэты род не выганяецца інакш, як толькі малітваю і постам.

22 Калі-ж яны прабывалі ў Галілеі, сказаў ім Езус: Сын чалавечы мае быць выданы ў рукі людзей,

23 і заб’юць яго і на трэці дзень уваскрэсьне. І яны засмуціліся моцна.

24 І калі прыйшлі ў Капарнаум, падыйшлі да Пятра тыя, што бралі дыдрахмы і сказалі яму: Ці ваш вучыцель ня плаціць дыдрахмы?

25 Ён сказаў: Аякжа. І калі ўвайшоў у дом, Езус папярэдзіў яго, кажучы: Як табе здаецца, Сымоне? Каралі зямныя з каго бяруць даніну або падатак, з сваіх сыноў ці з чужых?

26 Ён-жа сказаў: з чужых. Сказаў яму Езус: Дык сыны вольныя.

27 Але каб нам іх ня згоршыць, ідзі на мора і закінь вуду і тую рыбу, якая пападзе першая, вазьмі і, адчыніўшы яе рот, знойдзеш статэра; узяшы яго, дай ім за мяне і за сябе.

18 Разьдзел.

1У тую часіну вучні прыступілі да Езуса, кажучы: Хто, думае, ёсьць большым у каралеўстве нябесным?

2 А Езус, паклікаўшы дзіця, паставіў пасярод іх

3 і сказаў: Сапраўды кажу вам, калі вы не навернецеся і ня станеце як дзеці, ня ўвойдзеце ў каралеўства нябеснае.

4 Дык хто-б паніжыў сябе, як гэтае дзіця, той большы ў каралеўстве нябесным.

5 І хто-б прыняў адно гэтакае дзіця ў імя маё, мяне прыймае.

6 А хто-б згоршыў аднаго з гэтых малых, каторыя ў мяне вераць, лепш яму, каб млынавы камень зачапіць яму за шыю і ўтапіць у глыбіні мора.

7 Гора сьвету дзеля згаршэньняў. Бо хоць трэба, каб прыйшлі згаршэньні, аднак-жа гора таму чалавеку, праз каторага прыходзіць згаршэньне.

8 Калі-ж рука твая або нага твая горшыць цябе, адатні яе і адкінь ад сябе: лепш табе ўвайсьці ў жыцьцё калекім або кульгавым, чым маючы абедзьве рукі або кульгавым, чым маючы абедзьве рукі або абедзьве нагі быць укінутым у вагонь вечны.

9 І калі вока тваё горшыць цябе, вырві яго і адкінь ад сябе: лепш табе з адным вокам увайсьці ў жыцьцё, чым маючы двое вачэй быць укінутым у пекла агню.

10Глядзеце, каб не пагарджаць ніводным з гэтых малых, бо я вам кажу, што анёлы іх у небе заўсёды бачаць воблік Айца майго, каторы ёсьць у небе.

11Бо Сын чалавечы прыйшоў збавіць, што было згінуўшы.

12 Як вам здаецца? Калі-б у каго было сто авец і адна з іх заблудзіла, то ці не пакіне ён дзевяцьдзесят дзевяць у горах і ня пойдзе шукаць тае, што заблудзіла?

13 І калі ўдасца яму знайсьці яе, сапраўды кажу вам, што ён больш цешыцца з яе, чым з дзевяцьдзесят дзевяці, якія не заблудзілі.

14 Так ня ёсьць воля Айца вашага, каторы ёсьць у небе, каб згінуў адзін з гэтых малых.

15 А калі-б саграшыў проціў цябе брат твой, ідзі і напамінай яго паміж табою і ім адным; калі паслухае цябе, здабудзеш брата твайго.

16 А калі не паслухае цябе, вазьмі з сабою яшчэ аднаго або двух, каб вуснамі двух або трох сьведкаў сьцьвердзілася кожнае слова.

17 Калі-б іх не паслухаў, скажы Каьсцёлу, а калі-б Касьцёла не паслухаў, няхай будзе для цябе як паганін і мытнік.

18 Сапраўды кажу вам, што-толькі зьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана і ў небе.

19 Яшчэ кажу вам, што калі-б двух з вас згадзіліся на зямлі адносна кожнай рэчы, якую-толькі папросяць, станецца ім ад Айца майго, каторы ёсьць у небе.

20 Бо дзе двух або трох ёсьць сабраўшыся ў імя тваё, там я ёсьць пасярод іх.

21Тады Пётр, прыступіўшы да яго, сказаў: Пане, сколькі разоў саграшыць проціў мяне брат мой і я маю яму дараваць? Ці аж да сямі разоў?

22 Сказаў яму Езус: Не кажу табе: аж да сямі разоў, але аж да сямідзесці сямі разоў.

23 Дзеля гэтага каралеўства нябеснае падобнае ёсьць да чалавека караля, які хацеў зрабіць рахунак са сваімі слугамі.

24 І калі пачаў рабіць рахунак, прывялі яму аднаго, каторы быў яму вінен дзесяць тысяч талентаў.

25 Калі-ж ён ня меў скуль аддаць, загадаў пан ягоны прадаць яго, і жонку ягону, і дзяцей, і ўсё, што меў і аддаць.

26 А гэны слуга, упаўшы, маліў яго, кажучы: Будзь цярплівы да мяне і я ўсё табе аддам.

27 І зжаліўся пан над гэным слугою, адпусьціў яго і дараваў яму доўг.

28 Гэны-ж слуга, выйшаўшы, спаткаў аднаго з сваіх таварышаў, каторы быў яму вінен сто дынараў, і схапіўшы, душыў яго, кажучы: аддай, што вінават.

29 І ўпаўшы таварыш ягоны, маліў яго, кажучы: Будзь цярплівы да мяне і я ўсё табе аддам.

30 Аднак той не захацеў, але пайшоў і пасадзіў яго ў вастрог, аж пакуль не аддасьць доўгу.

31А таварышы ягоны, увідзеўшы, што сталася, засмуціліся вельмі і прыйшлі і расказалі свайму пану ўсё, што было сталася.

32 Тады ягоны пан паклікаў яго і сказаў яму: Слуга нягодны! Я табе ўвесь доўг дараваў, затым што ты прасіў мяне,

33 дык ці-ж ня трэба было і табе пажалець свайго таварыша, так як я пажалеў цябе.

34 І загневаўся пан ягоны аддаў яго катам, пакуль ня верне ўсяго доўгу.

35 Так і Айцец мой нябесны зробіць вам, калі не адпусьціце кожны брату свайму з сэрцаў вашых.

19 Разьдзел.

1І сталася, калі Езус скончыў гэтыя мовы, выйшаў з Галілеі і прыйшоў у граніцы Юдэі па той бок Ярдану

2 І пайшлі за ім вялікія грамады і ён іх аздаравіў там.

3 І прыступілі да яго фарызэі і прабуючы яго, сказалі: Ці можна чалавеку дзеля якой-колечы прычыны пакінуць сваю жонку?

4 Ён, адказваючы, сказаў ім: Ці вы ня чыталі, што Той, каторы стварыў чалавека на пачатку, стварыў іх мужчынай і жанчынай? І сказаў:

5 “Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку і матку і прыстане да жонкі сваей і будуць двое ў вадным целе” (Гэн. 2, 24).

6 І так яны ўжо ня двое, але адно цела. Дык што Бог злучыў, няхай чалавек не разлучае.

7 Кажуць яму: Дыу чаму-ж Майсей загадаў даць разводны ліст і пакінуць?

8 Сказаў ім: Бо Майсей дзеля закамянеласьці сэрца вашага пазволіў вам кідаць вашыя жанкі, але ад пачатку ня было гэтак.

9 А я вам кажу, што хто-б пакінуў сваю жонку, акрамя дзеля чужалоства, і ўзяў другую, чужаложыць; і хто-б узяў пакіненую, чужаложыць.

10Кажуць яму вучні ягоны: Калі так стаіць справа чалавека з жонкай, ня варта жаніцца.

11Ён сказаў ім: Ня ўсе разумеюць гэтае слова, але каму дадзена.

12 Бо ёсьць еўнухі, каторыя нрадзіліся такімі з лона маткі, і ёсьць еўнухі, каторых людзі гэтак зрабілі еўнухамі дзеля каралеўства нябеснага. Хто можа паняць, няхай пайме.

13 Тады прыняслі да яго дзетак, каб узлажыў на іх рукі і памаліўся, а вучні сварыліся на іх.

14 Але Езус сказаў ім: Пусцеце дзетак і не перашкаджайце ім прыходзіць да мяне, бо гэтакіх ёсьць каралеўства нябеснае.

15 І калі ўзлажыў на іх рукі, адыйшоў адтуль.

16 І вось адзін, прыступіўшы, сказаў яму: Вучыцель добры! Што я маю чыніць добрага, каб мець жыцьцё вечнае?

17 Ён-жа сказаў яму: Чаму ты пытаеш мяне аб добрым? Адзін ёсьць добры, Бог. Калі-ж хочаш увайсьці ў жыцьцё, захавай прыказаньні.

18 Сказаў яму: Якія? А Езус сказаў: Не забівай, не чужалож, ня сьведч фальшыва,

19 паважай бацьку твайго і матку тваю, і любі бліжняга свайго, як самога сябе.

20 Кажа яму дзяцюк: Усяго гэтага я пільнаваўся ад моладасьці маей, чаго мне яшчэ не стае?

21Сказаў яму Езус: Калі хочаш быць дасканальным, ідзі, прадай, што маеш і дай убогім, і будзеш мець скарб у небе; і прыходзь і ідзі за мною.

22 Калі-ж пачуў дзяцюк слова, адыйшоў сумны, бо меў ён вялікія маемасьці.

23 А Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды кажу вам, што багатаму трудна ўвайсьці ў каралеўства нябеснае.

24 І яшчэ кажу вам: Лягчэй вярблюду прайсьці праз вуха ігольнае, чымся багатаму ўвайсьці ў каралеўства нябеснае.

25 Пачуўшы-ж гэтае, вучні многа дзівіліся, кажучы: Дык хто можа быць збаўлены?

26 А Езус, спаглянуўшы, сказаў ім: У людзей гэта немагчыма, але ў Бога ўсё магчыма.

27 Тады Пётр, адазваўшыся, сказаў яму: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за табою, што-ж будзе нам?

28 А Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што вы, каторыя пайшлі за мною, у адраджэньні, калі Сын чалавечы засядзе на троне сваей славы, і вы будзеце сядзець на дванаццаці тронах, судзячы дванаццаць пакаленьняў Ізраіля.

29 І кожны, хто-б пакінуў дом, або братоў, або сёстраў, або бацьку, або матку, або жонку, або дзяцей, або поле дзеля імені майго, устораз атрымае і здабудзе жыцьцё вечнае.

30 Многія-ж першыя будуць апошнімі, а апошнія першымі.

20 Разьдзел.

1Падобнае ёсьць каралеўства нябеснае да чалавека гаспадара, каторы выйшаў вельмі рана наймаць работнікаў у свой вінаграднік.

2 І зрабіўшы ўмову з работнікамі па дынары ў дзень, паслаў іх у свой вінаграднік.

3 І выйшаўшы каля гадзіны трэцяй, убачыў другіх, што стаялі без работы на рынку

4 і сказаў: Ідзеце і вы ў мой вінаграднік і што будзе належыцца, дам вам.

5 Яны-ж пайшлі. Ізноў-жа выйшаў каля гадзіны шостай і дзевятай і зрабіў таксама.

6 І каля адзінаццатай выйшаў і знайшоў іншых стаячых і сказаў ім: Што вы тут стаіцё цэлы дзень без работы?

7 Кажуць яму: Бо нас ніхто не наняў. Кажа ім: ідзеце і вы ў мой вінаграднік.

8 Калі-ж надыйшоў вечар, кажа гаспадар вінаградніка свайму эканому: пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы ад апошніх аж да першых.

9 Дык калі падыйшлі тыя, што былі прыйшоўшы каля гадзіны адзінаццатай, атрымалі па дынары.

10А першыя, падыйшоўшы, думалі, што атрымаюць болей, але і яны атрымалі па дынары.

11І ўзяўшы, наракалі на гаспадара,

12 кажучы: Гэтыя апошнія адну гадзіну працавалі, а ты зраўняў іх з намі, каторыя перанеслі цяжар дня і сьпеку.

13 А ён адказваючы аднаму з іх, сказаў: Дружа! я не рабіў табе крыўды, ці-ж не за дынар ты са мною ўмовіўся?

14 Вазьмі, што тваё і ідзі, а я хачу і гэтаму апошняму даць як і табе.

15 Ці-ж ня можна мне зрабіць, што хачу? Ці-ж вока тваё злоснае, што я добры?

16 Так апошнія будуць першымі, а першыя апошнімі. Бо многа пакліканых, але мала выбраных.

17 А ідучы ў Ерузалім, Езус узяў дванаццаць вучняў асобна і сказаў ім:

18 Вось ідзём у Ерузалім і Сын чалавечы будзе выданы старшым сьвятарам і кніжнікам і асудзяць яго на сьмерць,

19 і выдадуць яго паганам на зьдзек і бічаваньне і ўкрыжаваньне, і на трэці дзень уваскрэсьне.

20 Тады прыступіла да яго маці сыноў Зэбэдэявых з сынамі сваімі, кланяючыся і нечага просячы ў яго.

21Ён сказаў ёй: Чаго хочаш? Яна сказала: Скажы, каб гэтыя два сыны мае сядзелі адзін з правага боку твайго, а другі з левага ў каралеўстве тваім.

22 А Езус, адказаўшы, сказаў: Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, якую я буду піць? Кажуць яму: Можам.

23 Сказаў ім: Чару-то маю піць будзеце, але сядзець з правага майго боку або з левага гэта не мая рэч даць вам, але каму прыгатавана Айцом маім.

24 А дзесяць, пачуўшы, абурыліся на двух братоў.

25 Езус-жа паклікаў іх да сябе і сказаў: Вы ведаеце, што павадыры народаў пануюць над імі і тыя, каторыя большыя ёсьць, выконываюць над імі ўладу.

26 Ня так будзе паміж вамі, але хто-б хацеў між вамі быць большым, няхай будзе вашым прыслужнікам,

27 і хто-б хацеў між вамі быць першым, будзе вашым слугою.

28 Так як Сын чалавечы ня прыйшоў, каб яму служылі, але каб служыць і даць жыцьцё сваё за выкуп за многіх.

29 І калі яны выходзілі з Ерыхону, ішла за ім вялікая грамады,

30 і вось два сьляпыя, седзячы ля дарогі, пачулі, што Езус ідзе міма, і закрычалі, кажучы: Пане, зжалься над намі, сыне Давіда!

31А грамада сварылася на іх, каб замоўклі. Але яны яшчэ мацней крычалі, кажучы: Пане, зжалься над намі, сыне Давіда.

32 І стаў Езус і паклікаў іх і сказаў: Што вы хочаце, каб я вам зрабіў?

33 Кажуць яму: Пане, каб адчыніліся вочы нашыя!

34 А Езус зжаліўся над імі, дакрануўся да вачэй іх і зараз жа сталі відзець і пайшлі за ім.

21 Разьдзел.

1І калі прыбліжаліся да Ерузаліму і прыйшлі да Бэтфагэ пры Аліўнай гарэ, тады езус паслаў двух вучняў,

2 кажучы ім: Ідзеце ў сяло, якое напроць вас, і зараз знойдзеце прывязаную асьліцу і з ёй асьлянё: адвяжэце і прывядзеце да мяне.

3 А калі-б вам хто што гаварыў, скажэце, што яны патрэбны Пану і ён зараз пусьціць іх.

4 А гэта ўсё сталася, каб споўнілася сказанае праз прарока (Захар, 9–9), які кажа:

5 Скажэце дачцэ Сыёнскай: “Вось кароль твой ідзе да цябе ціхі, седзячы на асьліцы і асьляці, сыне пад’ярэмнай”.

6 Вучні-ж, пайшоўшы, зрабілі так, як ім загадаў Езус.

7 І прывялі асьліцу і асьлянё, і ўзлажылі на іх свае вопраткі і пасадзілі яго на верх.

8 А вялізарная грамада слала свае вопраткі на дарозе, другія-ж зразалі галінкі з дзераваў і слалі іх на дарозе.

9 А грамады, каторыя ішлі наперадзе і ішлі ззаду, крычалі, кажучы: Госанна сыну Давіда, багаслаўлены, каторы ідзе ў імя Пана! Госанна на вышынах!

10І калі ўехаў у Ерузалім, парушыўся ўвесь горад, кажучы: Хто гэта такі?

11Народ-жа адказаў: гэта Езус, прарок з Назарэту Галілейскага.

12 І ўвайшоў Езус у сьвятыню Божую і выгнаў усіх прадаючых і купляючых у сьвятыні і абярнуў сталы мяняльнікаў і столікі прадаючых галубы;

23 і сказаў ім: Ёсьць напісана: “дом мой будзе названы домам малітвы, а вы яго зрабілі пячэрай разбойнікаў” (Із. 56, 7; Ер. 7, 11).

14 І прыступілі да яго сьляпыя і кульгавыя ў сьвятыні і ён аздаравіў іх.

15 А старшыя сьвятары і кніжнікі, бачучы дзівы, якія чыніў, і дзяцей, выкрыківаючых у сьвятыні і кажучых: “Госанна сыну Давіда”! – абурыліся

16 і сказалі яму: Ці чуеш, што яны кажуць? Езус-жа сказаў ім: Так. Ці-ж вы ніколі ня чыталі, што “з вуснаў дзетак і сысункоў Ты ўчыніў хвалу”? (Пс. 8, 3).

17 І пакінуўшы іх, выйшаў проч з гораду да Бэтаніі і там астаўся.

18 А нараніцы, варочаючыся ў горад, захацеў есьці.

19 І ўгледзеўшы пры дарозе адно фігавае дрэва, падыйшоў да яго і, нічога не знайшоўшы на ім апроч толькі лісьця, сказаў да яго: Няхай-жа з цябе ніколі ня родзіцца плод на векі! І зсохла зараз-жа фіга.

20 А вучні, убачыўшы, дзівіліся, кажучы: Як яна зараз-жа зсохла!

21А Езус, адказваючы, сказаў ім: Сапраўды кажу вам: калі б вы мелі веру і не сумневаліся, ня толькі зробіце з фігавым дрэвам, але калі-б і гэтай гарэ сказалі: “Узьніміся і кінься ў мора”, станецца.

22 І ўсё, чаго толькі будзеце прасіць у малітве веручы, атрымаеце.

23 І калі прыйшоў у сьвятыню, прыступілі да яго, калі ён навучаў, вышэйшыя сьвятары і старшыя народу, кажучы: Якою ўладаю ты гэта робіш? І хто табе даў гэтую ўладу?

24 Адказваючы, Езус сказаў ім: Спытаюся і я ў вас аднаго слова, калі вы мне яго скажаце, то і я вам скажу, якою ўладаю я гэта раблю.

25 Хрост Яна скуль быў, з неба ці з людзей? Яны-ж разважалі паміж саюою, кажучы:

26 Калі скажам: “З неба”, то ён нам скажа: Чаму-ж вы не паверылі яму? Калі-ж скажам: “З людзей”, баімося грамады, бо ўсе мелі Яна за прарока.

27 І адказваючы Езусу, сказалі: Ня ведаем. Сказаў ім так-жа ён: І я вам не скажу, якою ўладаю я гэта раблю.

28 А як вам здаецца? Адзін чалавек меў двух сыноў і, падыйшоўшы да першага, сказаў: Сыне, ідзі сягоньня, папрацуй у маім вінаградніку.

29 Але той, адказваючы, сказаў: Не хачу. Потым аднак, раскаяўшыся, пайшоў.

30 І падыйшоўшы да другога, сказаў таксама. Гэты-ж адказваючы, сказаў: Іду, пане – і не пайшоў.

31Каторы з двух споўніў волю айца? Кажуць яму: Першы. Сказаў ім Езус. Сапраўды кажу вам, што мытнікі і блудніцы пойдуць перад вамі ў каралеўства Божае.

32 Бо прыйшоў да вас Ян шляхам справядлівасьці і вы не паверылі яму; вы-ж бачачы, ані ня мелі жалю пасьля, каб паверыць яму.

33 Паслухайце другое прыповесьці: Быў чалавек гаспадар, каторы засадзіў вінаграднік, абгарадзіў яго плотам, выкапаў у ім вінатоку, пабудаваў вежу, аддаў яго ў арэнду земляробам і выехаў.

34 Калі-ж надыйшоў час пладоў, паслаў сваіх слуг да земляробаў, каб атрымаць свае плады.

35 Але земляробы, схапіўшы ягоных слуг, іншага пабілі, іншага забілі, а іншага закаменавалі.

36 Ізноў паслаў іншых слуг, болей чым першых, і з імі зрабілі таксама.

37 Уканцы-ж паслаў да іх сына свайго, кажучы: Ушануюць сына майго.

38 Але земляробы, убачыўшы сына, гаварылі паміж сабою: Гэта насьледнік, пойдзем, заб’ём яго і будзем мець ягону спадчыну.

39 І схапіўшы яго, выкінулі вон з вінаградніка і забілі.

40 Дык калі прыйдзе гаспадар вінаградніка, што зробіць з тымі земляробамі?

41Кажуць яму. Злыдняў пазлому выгубіць, а вінаграднік свой аддасьць у арэнду іншым земляробам, каторыя будуць аддаваць яму плод у сваім часе.

42 Сказаў ім Езус: Ці-ж вы ніколі ня чыталі ў Пісаньні (Пс. 117, 22): “Камень, які адкінулі будаўнічыя, стаўся галавою вугла? Ад Пана гэта сталася і ёсьць дзіўным у вачох нашых”.

43 Дзеля гэтага кажу вам, што будзе аднята ад вас каралеўства Божае і будзе дадзена народу, які творыць плады яго.

44 А хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, сатрэ яго.

45 І калі пачулі яго прыповесьці старшыя сьвятары і фарызэі, зразумелі, што аб іх гаварыў.

46 І хочучы яго ўзяць, баяліся грамадаў, бо яны мелі яго за прарока.

22 Разьдзел.

1І адказваючы Езус гаварыў ім ізноў у прыповесьцях, кажучы:

2 Падобным сталася каралеўства нябеснае да чалавека караля, каторы справіў вясельле свайму сыну.

3 І паслаў слуг сваіх клікаць запрошаных на вясельле, і не хацелі прыйсьці.

4 Ізноў паслаў іншых слуг, кажучы: Скажэце запрошаным: “Вось я прыгатовіў абед мой, валы мае і кормнікі пабіты і ўсё гатова; прыходзьце на вясельле”.

5 Але яны ня дбалі і пайшлі, хто да свае сялібы, а хто да свайго гандлю,

6 другія-ж схапілі слуг ягоных і назьдзкаваўшыся, пазабівалі.

7 Калі-ж пачуў кароль, загневаўся і паслаўшы сваё войска, выгубіў гэных забойцаў і спаліў іхны горад.

8 Тады сказаў сваім слугам: Вясельле-то гатова, але прошаныя ня былі дастойны.

9 Дык ідзеце на скрыжаваньні дарог і каго-толькі спаткаеце, клічце на вясельле.

10І слугі ягоны, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі, благіх і добрых – і вясельле было поўнае гасьцей.

11А кароль увайшоў, каб паглядзець на гасьцей, і ўбачыў там чалавека неадзетага ў вясельную вопртаку.

12 І сказаў яму: Дружа, як ты сюды ўвайшоў, ня маючы вясельнай вопраткі? Але той маўчаў.

13 Тады сказаў кароль слугам: Зьвязаўшы рукі і ногі яго, кіньце яго ў вонкавую цемру, там будзе плач і скрыгот зубоў.

14 Бо многа пакліканых, але мала выбраных.

15 Тады фарызэі, адыйшоўшы, зрабілі нараду, як-бы яго злавіць у мове.

16 І паслалі да яго сваіх вучняў з Гэрадыянамі, кажучы: Вучыцель, мы ведаем, што ты праўдамоўны і дарогі Божай папраўдзе навучаеш і не зважаеш на нікога, бо не аглядаесься на асобу людзкую,

17 дык скажы нам, як табе здаецца, можна даваць падатак цэзару, ці не?

18 А Езус, пазнаўшы іхную нягоднасьць, сказаў: Чаму спакушаеце мяне, крывадушнікі?

19 Пакажэце мне падатковую манэту. Яны-ж прыняслі яму дынара.

20 І сказаў ім Езус: Чый гэта воблік і надпіс?

21Кажуць яму: Цэзараў. Тады сказаў ім: Дык аддайце што цэзарава, цэзару, а што Божае, Богу.

22 І пачуўшы, яны зьдзівіліся і пакінуўшы яго, адыйшлі.

23 У той дзень прыступілі да яго садукеі, каторыя кажуць, што няма ўскрашэньня, і спыталіся ў яго,

24 кажучы: Вучыцель, Майсей сказаў: “Каліб хто памёр, ня маючы сына, то брат ягоны возьме яго жонку і ўскрасіць патомства брату свайму” (Паўл. Пр. 25, 5).

25 Было-ж у нас сем братоў: першы, ажаніўшыся, памёр і, ня маючы патомства, пакінуў жонку сваю брату свайму.

26 Таксама другі і трэці аж да сёмага.

27 А ўканцы пасьля ўсіх памярла і жонка.

28 Дыу у ўскрашеньні чыёй з сямёх будзе яна жонкай? Бо ўсе мелі яе.

29 А Езус, адказваючы, сказаў ім: Вы мыляецеся, ня ведаючы Пісаньняў ані моцы Божай.

30 Бо ў ускрашэньні ані жэняцца, ані ідуць замуж, але будуць як анёлы Божыя ў небе.

31А аб ускрашэньні ўмерлых ці вы ня чыталі, што было сказана Богам, каторы вам кажа:

32 “Я ёсьць Бог Абрагама, і Бог Ізаака, і Бог Якуба”? (Вых. 3, 6). Ня ёсьць-жа Бог умерлых, але жывых.

34 А фарызэі, пачуўшы, што прымусіў садукеяў замаўчаць, сабраліся разам

35 і спытаўся яго адзін з іх, вучоны ў законе, прабуючы яго:

36 Вучыцель, якое ёсьць вялікае прыказаньне ў законе?

37 Сказаў яму Езус: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам сваім, і ўсей душою тваею, і ўсей мысьляй тваею” (Паўл. Пр. 6, 5).

38 Гэта ёсьць найбольшае і першае прыказаньне.

39 Другое-ж ёсьць гэтаму падобнае: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе” (Лев. 19, 18).

40 На гэтых двух прыказаньнях апіраецца ўвесь закон і прарокі.

41Калі-ж сабраліся фарызэі, спытаўся ў іх Езус,

42 кажучы: Што вы думаеце аб Хрыстусе? Чый ён сын? Кажуць яму: Давідаў.

43 Дык як-жа Давід у духу заве яго Панам, кажучы:

44 “Сказаў Пан Пану майму, сядзі праваруч мяне, пакуль палажу воргаў тваіх падножжам ног тваіх?” (Пс. 109, 1).

45 Дык калі Давід заве яго Панам, як-жа ёсьць сынам ягоным?

46 І ніхто ня мог адказаць яму слова і ніхто ня сьмеў ад таго дня болей у яго пытацца.

23 Разьдзел.

1Тады Езус прамовіў да грамадаў і да сваіх вучняў,

2 кажучы: На Майсеявым пасадзе селі кніжнікі і фарызэі,

3 дык усё, што-толькі вам скажуць, захавайце і чынеце, але не чынеце паводле ўчынкаў іх, бо яны кажуць, а ня чыняць.

4 Бо яны вяжуць бярэмі цяжкія і непасільныя і ўскладаюць на плечы людзям, а самі пальцам ня хочуць іх крануць.

5 Усе-ж учынкі свае чыняць, каб іх бачылі людзі: бо пашыраюць свае філактэры і павялічваюць фрэнзлі.

6 І любяць першыя мясцы на банкетах і першыя лаўкі ў бажніцах,

7 і прывітаньні на рынку і каб людзі называлі іх “вучыцель”.

8 А вы не называецеся “вучыцелямі”, бо адзін ваш Вучыцель, а вы ўсе браты.

9 І “айцом” не называйце сябе на зямлі, бо адзін ёсьць ваш Айцец, каторы ёсьць у небе.

10І не называйцеся вучыцелямі, бо Вучыцель ваш адзін – Хрыстус.

11Хто з вас большы, той будзе вашым слугою.

12 А хто сябе павышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе павышаны.

13 Гора вам, кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што аб’ядаеце дамы ўдоваў, адмаўляючы доўгія малітвы; дзеля гэтага дастанеце цяжэйшы прысуд.

15 Гора вам, кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што абходзіце мора і сушу, каб здабыць аднаго прозэліта, а калі здабудзеце, робіце яго сынам пекла ўдвае горшым за вас.

16 Гора вам, сьляпыя павадыры, якія кажаце: “Хто-б прысягнуў на сьвятыню, гэта нічога; але хто-б прысягнуў на золата ў сьвятыні, той забавязаны”.

17 Неразумныя і сьляпыя! Што-ж важней: золата ці сьвятыня, якая пасьвячае золата?

19 І “хто-б прысягнуў на аўтар, гэта нічога; але хто-б прысягнуў на ахвяру, якая ёсьць на ім, то забавязаны”.

19 Сьляпыя! Што-ж важнейшае: ахвяра ці аўтар, які пасьвячае ахвяру?

20 Дык хто прысягае на аўтар, прысягае на яго і на ўсё, што на ім ёсьць.

21І хто-б прысягнуў на сьвятыню, прысягае на яе і на Таго, хто ў ёй жыве.

22 І хто прысягае на неба, прысягае на трон Божы і на Таго, хто сядзіць на ім.

23 Гора вам кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што даецё дзесяціну з мяты, аныжу і кміну, а пакінулі, што ёсьць важнейшае ў законе; суд, міласэрдзе і веру. Гэтае трэба было чыніць і таго не прапускаць.

24 Павадыры сьляпыя, што камара працэджваеце, а вярблюда глытаеце!

25 Гора вам, кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што ачышчаеце тое, што ёсьць зверху кубка і місы, а ўнутры вы поўны зьдзерства і бруду.

26 Фарызэю сьляпы! Ачысьць перш, што ўнутры ёсьць кубка і місы, каб чыстым сталася тое, што ёсьць зьверху.

27 Гора вам, кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што падобныя вы да пабеляных грабоў, каторыя зьверху падаюцца людзям прыгожыя, а ўнутры поўны касьцей мерцьвякоў і ўсялякай брыды.

28 Гэтак і вы зьверху здаецёся людзям справядлівымі, а ўнутры вы поўны крывадушнасьці і нягоднасьці.

29 Гора вам, кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што будуеце грабы прарокаў і ўпрыгожваеце памятнікі справядлівых,

30 і кажаце: “Калі-б мы былі ў дні айцоў нашых, мы ня былі-б іх супольнікамі ў крыві прарокаў”.

31Гэтак вы самі проціў сябе сьведчыце, што вы сыны тых, каторыя забівалі пророкаў.

32 Дапаўняйце-ж і вы меру айцоў вашых.

33 Вужы, родзе гадавы! Як-жа вы ўцечацё ад суду пекла?

34 Вось дзеля таго я пасылаю да вас прарокаў і мудрацоў і кніжнікаў, а вы спаміж іх заб’ецё і ўкрыжуеце, і спаміж іх убічуеце ў бажніцах вашых і будзеце прасьледаваць з гораду ў горад,

35 каб каб прыйшла на вас уся кроў справядлівая, якая была праліта на зямлі, ад крыві Абэля справядлівага, аж да крыві Захара, сына Барахіявага, каторага вы забілі між сьвятыняў і аўтаром.

36 Сапраўды кажу вам, усё гэнае прыйдзе на гэны род.

37 Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў і камянуеш тых, каторыя да цябе былі пасланы, столькі разоў я хацеў сабраць дзяцей тваіх, як курыца зьбірае пад крыльля куранят сваіх, а ты не хацеў!

38 Вось-жа астанецца дом ваш для вас пустым.

39 Бо кажу вам: Адцяпер ня ўбачыце мяне, пакуль ня скажаце: “Багаслаўлены, каторы ідзе ў імя Пана”.

24 Разьдзел.

1І Езус, выйшаўшы з сьвятыні, ішоў. І прыступілі вучні ягоны, каб паказаць будоўлі сьвятыні.

2 Ён-жа, адказваючы, сказаў ім: Ці бачыце ўсё гэтае? Сапраўды кажу вам, не астанецца тут камень на камені, якога-б не зруйнавалі.

3 А калі ён сядзеў на Аліўнай гарэ, прыступілі да яго вучні асобна, кажучы: Скажы нам, калі гэтае будзе, і які знак твайго прыходу і сканчэньня сьвету?

4 І адказваючы, Езус сказаў ім: Глядзеце, каб вас ніхто ня зьвёў.

5 Бо многія прыйдуць у імя маё, кажучы: “Я ёсьць Хрыстус”, і многіх зьвядуць.

6 Бо пачуеце аб войнах і весьцях ваенных; глядзеце, каб ня трывожыцца, бо трэба, каб гэтае сталася, але яшчэ не канец.

7 Бо паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства, і будуць паморы і галады і землетрасеньні па мясцох.

8 А гэтае ўсё – пачатак гора.

9 Тады будуць выдаваць вас на мучэньне, і будуць забіваць вас, і будзеце ў ненавісьці ў усіх народаў дзеля імені майго.

10І тады згоршацца многія, і будуць мець у ненавісьці адзін другога.

11І паўстане многа фальшывых прарокаў і многіх зьвядуць.

12 І дзеля таго што пашырыцца нягоднасьць, астыне міласьць у многіх.

13 Хто-ж вытрывае да канца, той будзе збаўлены.

14 І будуць абвяшчаць гэтую эванэлію каралеўства па ўсім сьвеце на пасьведчаньне ўсім народам. І тады прыйдзе канец.

15 Дык калі ўбачыце агіду спусташэньня, аб якой казаў прарок Даніла, стаяючую на месцы сьвятым – хто чытае, няхай разумее –

16 тады тыя, што ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы,

17 а каторыя на даху, няхай ня зыходзяць узяць што-небудзь з свайго дому,

18 а каторыя на полі, няхай не варочаюцца, каб узяць сваю вопратку.

19 А гора цяжарным і кормячым у гэтыя дні.

20 Прасеце-ж, каб уцяканьне вашае ня было зімою або ў суботу.

21Бо будзе тады вялікае ўцісьненьне, якога не было ад пачатку сьвету аж дагэтуль і ня будзе.

22 І калі-б ня былі скарочаны гэныя дні, ня захавалася-б ніводнае цела, але дзеля выбраных будуць скарочаны гэныя дні.

23 Тады, калі-б вам хто сказаў: Вось тут ёсьць Хрыстус, або там – ня верце.

24 Бо паўстануць фальшывыя Хрыстусы і фальшывыя прарокі і будуць рабіць вялікія знакі і цуды, так каб былі ўведзены ў блуд – калі магчыма – нават выбраныя.

25 Вось я наперад сказаў вам.

26 Дык калі-б вам сказалі: “Вось у пустыні ёсьць” – ня выходзьце; “вось у таёмных мясцох” – ня верце.

27 Бо як маланка выходзіць з усходу і зьяўляецца аж на захадзе, так будзе і прыход Сына чалавечага.

28 Дзе-б толькі было цела, там і арлы зьбяруцца.

29 А зараз-жа пасьля ўцішненьня гэных дзён сонца зацьміцца, і месяц ня дасьць свайго сьвятла, і зоры будуць падаць з неба, і сілы нябесныя будуць зрушаны.

30 І тады зьявіцца на небе знак Сына чалавечага, і тады загалосяць усе пакаленьні зямлі, і ўбачаць Сына чалавечага, прыходзячага ў воблаках нябесных з вялікай моцай і славай.

31І пашле анёлаў сваіх з трубою і вялікім голасам, і зьбяруць выбраных ягоных з чатырох вятроў, ад краю аж да краю неба.

32 А ад фіговага дзерава вучэцеся падабенства: калі ўжо ягоная галіна робіцца мяккай і пускае лісьце, вы ведаеце, што блізка лета.

33 Так і вы, калі ўбачыце ўсё гэта, ведайце, што блізка ёсьць, у дзьвярах.

34 Сапраўды кажу вам, што не праміне гэты род, як усё гэта станецца.

35 Неба і зямля прамінуць, але словы мае не прамінуць.

36 Аб дні-ж тым і гадзіне ніхто ня ведае, ані анёлы нябесныя, адзін толькі Айцец.

37 А як было ў дні Ноя, так будзе і прыход Сына чалавечага.

38 Бо як у дні перад патопам елі і пілі, жаніліся і замуж выдавалі, аж да таго дня, у каторы Ной увайшоў у карабель,

39 і ня ведалі, пакуль ня прыйшоў патоп і не панёс усіх, – так будзе і прыход Сына чалавечага.

40 Тады двух будзе на полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінены,

41дзьве мелючыя ў жорнах: адна будзе ўзята, а другая пакінена.

42 Дык чуйце, бо ня ведаеце, у якой гадзіне Пан ваш прыйдзе.

43 А тое ведайце, што калі-б гаспадар ведаў, у якую гадзіну злодзей мае прыйсьці, дык ня спаў-бы і не дапусьціў-бы падкапаць свайго дому.

44 Дзеля гэтага і вы будзьце гатовы, бо Сын чалавечы прыйдзе ў гадзіну, каторай ня ведаеце.

45 Хто, думаеш, ёсьць верны і разумны слуга, каторага паставіў пан ягоны над сваімі людзьмі, каб даваць ім у пару ежу?

46 Багаслаўлены гэны слуга, каторага пан ягоны, калі прыйдзе, застане гэтак робячы.

47 Сапраўды кажу вам, што над усім сваім дабром паставіць яго.

48 А калі-б гэны слуга быў благі і сказаў у сэрцы сваім: “Пан мой пазьніцца прыйсьці”

49 і пачаў-бы біць сваіх таварышаў, еў-б і піў-бы з п’яніцамі,

50 прыйдзе пан гэнага слугі ў дзень, у які ён не спадзяецца, і ў гадзіне, якой ня ведае,

51і разьдзеліць яго і паложыць ягону часьць з крывадушнікамі. Там будзе плач і скрыгот зубоў.

25 Разьдзел.

1Тады падобнае будзе каралеўства нябеснае да дзесяці дзяўчат, якія, узяўшы свае сьветачы, выйшлі насустрэч маладому і маладой.

2 Пяць-жа з іх было неарзумных, а пяць разумных.

3 Але пяць неарзумных, узяўшы сьветачы, не ўзялі з сабою алівы,

4 а разумныя ўзялі алівы ў пасудзіны свае з сьветачамі.

5 Калі-ж малады замарудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.

6 Але ўпоўнач узьняўся крык: вось малады ідзе, выходзьце насустрач яму!

7 Тады ўсталі гэныя ўсе дзўчаты і наладзілі свае сьветачы.

8 Неразумныя-ж сказалі мудрым: Дайце нам вашай алівы, бо сьветачы нашыя гаснуць.

9 Адказалі разумныя, кажучы: Каб часам не хваціла нам і вам, ідзеце лепш да прадаўцоў і купеце сабе.

10Калі-ж яны пайшлі купляць, прыйшоў малады, і каторыя былі гатовыя, увайшлі з ім на вясельле і былі зачынены дзьверы.

11Уканцы-ж прыйшлі і другія дзяўчаты, кажучы: Пане, Пане, адчыні нам!

12 Але ён, адказваючы, сказаў: Сапраўды кажу вам, я ня знаю вас.

13 Дык чуйце, бо ня ведаеце дня ані гадзіны.

14 Бо так як чалавек, ад’язджаючы, паклікаў сваіх слуг і перадаў ім сваё дабро.

15 І даў аднаму пяць талентаў, другому-ж два, а іншаму адзін, кожнаму паводле яго сілы, і зараз ад’ехаў.

16 Той-жа, што дастаў пяць талентаў, пайшоў, зарабляў на іх і здабыў яшчэ пяць.

18 А той, што дастаў адзін, пайшоўшы, закапаў у зямлю і схаваў грошы пана свайго.

19 Пасьля-ж доўгага часу вярнуўся пан гэных слуг і зрабіў з імі разрахунак.

20 І прыступіўшы, каторы быў дастаў пяць талентаў, прынёс другія пяць талентаў, кажучы: Пане, ты мне даў пяць талентаў, вось я здабыў другія пяць.

21Сказаў яму пан ягоны: Добра, слуга добры і верны, таму што ты быў верны над малым, над многім цябе пастаўлю, увайдзі ў радасьць пана твайго.

22 Прыступіў-жа і той, што дастаў два таленты і сказаў: Пане, ты мне даў два таленты, вось я здабыў яшчэ два.

23 Сказаў яму пан ягоны: Добра, слуга добры і верны, таму што ты быў верны над малым, над многім цябе пастаўлю, увайдзі ў радасьць пана твайго.

34 А прыступіўшы і той, што дастаў адзін талент, сказаў: Пане, я ведаю, что ты чалавек срогі: жнеш, дзе не пасеяў і зьбіраеш, дзе не разсыпаў.

25 І я, баючыся, пайшоў і схаваў талент твой у зямлю, вось маеш, што тваё.

26 Адказваючы-ж пан ягоны сказаў яму: Слуга благі і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не разсыпаў.

27 Дык трэба было табе аддаць мае грошы банкірам і я, вярнуўшыся, узяў-бы што маё з прыбыткам.

28 Дык вазьмеце ад яго талент і дайце таму, што мае дзесяць талентаў.

29 Бо кожнаму, хто мае, будзе дадзена і будзе мець дастатак, а ў таго, хто ня мае, будзе аднята ў яго і тое, што ён, здаецца, мае.

30 А некарыснага слугу выкіньце ў вонкавую цемру, там будзе плач і скрыгот зубоў.

31Калі-ж прыйдзе Сын чалавечы ў славе сваей і ўсе анёлы з ім, тады сядзе на пасадзе славы сваей,

32 і зьбяруцца перад ім усе народы, і аддзеліць іх адных ад другіх, як пастыр аддзяляе авец ад казлоў,

33 і паставіць авец-то па правай руцэ сваей, а казлоў па левай.

34 Тады скажа Кароль тым, што направа ад яго будуць: Прыйдзеце, багаслаўленыя Айца майго, атрымаеце каралеўства, прыгатаванае вам ад закладзін сьвету.

35 Бо я быў галодны і вы далі мне есьці; быў засьмягшы і вы далі мне піць; быў гасьцём і вы прынялі мяне;

36 нагім і вы прыадзелі мяне; хворым і вы адведалі мяне; быў у вастрозе і вы прыйшлі да мяне.

37 Тады адкажуць яму справядлівыя, кажучы: Пане, калі мы бачылі цябе галодным і накармілі цябе, засьмягшы і далі табе піць?

38 Калі-ж мы бачылі цябе гасьцём і прынялі цябе, нагім і прыадзелі цябе?

39 Або калі мы бачылі цябе хворым, або ў вастрозе і прыйшлі да цябе?

40 І адказваючы Кароль скажа ім: Сапраўды кажу вам, сколькі вы зрабілі аднаму з гэтых братоў маіх найменшых, мне зрабілі.

41Тады скажа і тым, што налева будуць: Ідзеце ад мяне праклятыя ў вагонь вечны, каторы ёсьць прыгатаваны д’яблу і анёлам яго.

42 Бо я быў галодны і вы не далі мне есьці, быў засьмягшы і вы не далі мне піць,

43 быў гасьцём і вы не прынялі мяне, хворым і ў вастрозе і вы не адведалі мяне.

44 Тады адкажуць яму і тыя, кажучы: Пане, калі мы цябе бачылі галодным, або засьмягшым, або гасьцём, або нагім, або хворым, або ў вастрозе і не паслухалі цябе?

45 Тады адкажа ім, кажучы: Сапраўды кажу вам, сколькі разоў вы ня ўчынілі аднаму з гэтых найменшых, вы і мне ня ўчынілі.

46 І пойдуць гэтыя на муку вечную, а справядлівыя ў жыцьцё вечнае.

26 Разьдзел.

1І сталася, калі скончыў Езус усе гэтыя мовы, сказаў сваім вучням:

2 Вы ведаеце, што за два дні будзе Пасха, і Сын чалавечы будзе выданы, каб быць укрыжаваным.

3 Тады сабраліся вышэйшыя сьвятары і старшыя народу ў двор архісьвятара, які зваўся Каіфаш,

4 і зрабілі нараду, каб Езуса ўзяць хітрасьцяй і забіць.

5 Але казалі: Ня ў дзень сьвяточны, каб часам забурэньня ня было ў народзе.

6 Калі-ж Езус быў у Бэтаніі ў доме Сымона Пракажанага,

7 прыступіла да яго жанчына, маючы алябастравую пасудзіну з дарагім алейкам і выліла на галаву яго, калі сядзеў за сталом.

8 Вучні-ж, бачачы, загневаліся і казалі: Нашто гэтае марнатраўства?

9 Бо можна было гэтае прадаць за дарагую цану і даць убогім.

10А Езус ведаючы, сказаў ім: Нашто робіце прыкрасьць гэтай жанчыне? Яна-ж добры ўчынак учыніла для мяне.

11Убогіх вы заўсёды маеце з сабою, а мяне не заўсёды маеце.

12 Бо яна, выліўшы гэты алеяк на маё цела, учыніла на пахаваньне маё.

13 Сапраўды кажу вам, дзе-толькі будзе абвяшчацца гэта эванэлія па ўсім сьвеце, і што яна ўчыніла, будзе сказана на памяць аб ёй.

14 Тады пайшоў адзін з дванаццацёх, каторы называўся Юдаш Іскарыёт да старшых сьвятараў

15 і сказаў ім: Што хочаце мне даць і я яго вам выдам? Яны-ж назначылі яму трыццаць сярэбранікаў.

16 І ад тае пары шукаў зручнае часіны, каб яго выдаць.

17 У першы-ж дзень Праснакоў прыступілі вучні да Езуса, кажучы: Дзе хочаш прыгатаваць табе есьці Пасху?

18 Езус-жа сказаў: Ідзеце ў горад да аднаго чалавека і скажэце яму: “Вучыцель кажа: час мой блізкі, у цябе раблю Пасху з вучнямі маімі”.

19 І вучні зрабілі так, як ім загадаў Езус і прыгатавалі Пасху.

20 Калі-ж настаў вечар, ён сядзеў з дванацацьма сваімі вучнямі.

21І калі яны елі, сказаў: Сапраўды кажу вам, што адзін з вас мяне выдасьць.

22 І моцна пасмутнеўшы, яны кожны адзін пачалі гаварыць: Ці гэта я, Пане?

23 Ён-жа, адказваючы, сказаў: Хто мачае са мною руку ў місу, той мяне выдасьць.

24 Сын-то чалавечы ідзе, як напісана аб ім, але гора таму чалавеку, праз каторага Сын чалавечы будзе выданы, лепш было-б яму, каб не нарадзіўся той чалавек.

25 Адказваючы-ж Юдаш, каторы яго выдаў, сказаў: Ці гэта я, вучыцель? Кажа яму: Ты сказаў.

26 А калі яны вячэралі, Езус узяў хлеб, і багаславіў, і ламаў, і даў вучням сваім, і сказаў: Бярэце і ешце: гэтае ёсьць цела маё.

27 І ўзяўшы келіх, учыніў падзяку і даў ім, кажучы: Пеце з гэтага ўсе;

28 бо гэтая ёсьць кроў мая новага закону, якая за многіх будзе праліта на адпушчэньне грахоў.

29 Кажу-ж вам: Ня буду піць ад гэтай пары з гэтага вінаграднага плоду аж да таго дня, калі яго буду піць з вамі новы ў каралеўстве Айца майго.

30 І адправіўшы гімн, выйшлі на гару Аліўную.

31Тады сказаў ім Езус: Усе вы згоршыцеся з мяне ў гэту ноч. Бо ёсьць напісана: “Удэру пастыра і разсеюцца авечкі стады”.

32 Але потым як уваскрэсну, пайду перад вамі ў Галілею.

33 Адказваючы-ж Пётр сказаў яму: І калі-б усе згоршыліся з цябе, я ніколі ня згоршуся.

34 Сказаў яму Езус: Сапраўды кажу табе, што ў гэту ноч, перш чым запяе певень, ты трэйчы адрачэсься ад мяне.

35 Сказаў яму Пётр: Калі-б нават мне трэба было памерці з табою, я ад цябе не адракуся. Таксама гаварылі і ўсе вучні.

36 Тады прыйшоў Езус з імі да сялібы, якая завецца Гэтсэмані і сказаў сваім вучням: Пасядзеце тут, пакуль я пайду туды і памалюся.

37 І ўзяшы Пятра і двух сыноў Зэбэдэявых, пачаў сумаваць і тужыць.

38 Тады сказаў ім: Сумная душа мая аж да сьмерці. Пабудзьце тут і чуйце за мною.

39 І адыйшоўшы трохі, упаў на твар свой і маліўся, кажучы: Ойча мой! Калі магчыма, няхай адыйдзе ад мяне гэты келіх, аднак-ж не як я хачу, але як Ты.

40 І прыйшоў да сваіх вучняў і знайшоў іх сплючых. І сказаў Пятру: Так вы не маглі аднэй гадзіны чуць за мною?

41Чуйце і малецеся, каб ня ўпасьці ў пакусу. Дух-то ахвочы, але цела нядужае.

42 Ізноў другі раз адыйшоў і маліўся, кажучы: Ойча мой! Калі ня можа гэты келіх прайсьці, каб мне яго ня піць, няхай станецца воля твая.

43 І прыйшоў ізноў і знайшоў іх сплючых, бо вочы іх былі абцяжэўшы.

44 І пакінуўшы іх, ізноў адыйшоў і трэці раз маліўся, кажучы тыя самыя словы.

45 Тады прыйшоў да вучняў сваіх і сказаў ім: Спеце ўжо і адпачывайце! Вось надыйшла часіна і Сын чалавечы будзе выданы ў рукі грэшнікаў.

46 Устаньце, пойдзем, вось прыбліжыўся той, што мяне выдасьць.

47 Калі ён яшчэ гаварыў, вось Юдаш, адзін з дванаццацёх, прыйшоў, і з ім вялікая грамада з мяхамі і кіямі, пасланыя архісьвятарамі і старшымі народу.

48 А той, што выдаў яго, даў ім знак, кажучы: Каго я пацалую, гэта ён, бярэце яго.

49 І зараз падыйшоўшы да Езуса, сказаў: Прывітаны будзь, вучыцель! І пацалаваў яго.

50 А Езус сказаў яму: Дружа, пашто ты прыйшоў? Тады прыступілі і налажылі рукі на Езуса і ўзялі яго.

51І вось адзін, што былі з Езусам, працягнуўшы руку, выняў меч свій і , ўдарыўшы слугу архісьвятара, адсек яму вуха.

52 Тады сказаў яму Езус: Вярні твой меч за сваё месца, бо ўсе, што бяруць меч, ад мяча пагінуць.

53 Няўжо думаеш, што я не магу папрасіць Айца майго і ён даў-бы мне цяпер болей як дванаццаць легіёнаў анёлаў?

54 Ды як-жа споўняцца Пісаньні, што гэтак мусіць стацца?

55 У тую часіну сказаў Езус грамадам: Так як на разбойніка вы выйшлі з мячамі і кіямі ўзяць мяне.

56 Гэтае-ж усё сталася, каб споўніліся Пісаньні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы яго, паўцекалі.

57 Яны-ж, узяўшы Езуса, павялі да Каіфаша, архісьвятара, дзе былі сабраўшыся кніжнікі і старшыя.

58 А Пётр ішоў за ім здалёк аж да двара архісьвятара і, увайшоўшы ў сярэдзіну, сядзеў за слугамі, каб бачыць канец.

59 А архісьвятар і ўся Рада шукалі фальшывыя сьведчаньні проціў Езуса, каб яму сьмерць зрабіць,

60 і не знайшлі, хоць многа прыходзіла фальшывых сьведкаў. Уканцы-ж прыйшлі два фальшывыя сьведкі

61і сказалі: Гэты казаў: “Я магу зруйнаваць сьвятыню Божую і пасьля трох дзён яе адбудаваць”.

62 І ўстаўшы, архісьвятар сказаў яму: Нічога не адказваеш на тое, што гэтыя проціў цябе сьведчаць?

63 Але Езус маўчаў. І архісьвятар сказаў яму: Запрысягаю цябе Богам жывым, каб ты нам сказаў, ці ты ёсьць Хрыстус, Сын Божы?

64 Кажа яму Езус: Ты сказаў. Аднака-ж кажу вам: адцяпер убачыце Сына чалавечага, сядзячага праваруч моцы Божай і прыходзячага ў воблаках нябесных.

65 Тады архісьвятар разарваў адзеньне сваё, кажучы: Ён зблюзьніў! Нашто нам яшчэ патрэбны сьведкі? Вось цяпер вы чулі блюзьнерства.

66 Што вам здаецца? Яны-ж адказваючы, сказалі: Ён падлеглы сьмерці.

67 Тады плявалі на твар ягоны і білі яго кулакамі, другія-ж білі яго па шчоках, кажучы:

68 Прароч нам Хрысце, хто гэта цябе ўдарыў?

69 А Пётр сядзеў вонках на дварэ. І прыступіла да яго адна служка, кажучы: І ты быў з Езусам Галілейскім.

70 Але ён адрокся перад усімі, кажучы: Ня ведаю, што ты гаворыш.

71Калі-ж ён выходзіў за дзьверы, убачыла яго другая служка і сказала тым, што там былі: І гэты быў з Езусам Назарэйскім.

72 І ўзноў адрокся пад прысягай: Што ня знаю чалавека.

73 І крыху потым падыйшлі тыя, што стаялі і сказалі Пятру: Сапраўды і ты з іх, бо і гаворка твая цябе выдае.

74 Тады пачаў клясьціся і прысягаць, што ня знае чалавека. І зараз-жа запяяў певень.

75 І прыпомніў Пётр слова Езуса, якое быў сказаўшы: “Перш чым запяе певень, ты трэйчы адрачэсься ад мяне”. І выйшаўшы вонкі, горка заплакаў.

27 Разьдзел.

1Калі-ж настала раніца, усе архісьвятары і старшыя народу зрабілі нараду проціў Езуса, каб зрабіць яму сьмерць.

2 І зьвязаўшы, завялі яго і аддалі Понцыю Пілату, начальніку.

3 Тады Юдаш, які выдаў яго, бачачы, што ён быў засуджаны, праняты жалем, аднёс трыццаць сярэбранікаў вышэйшым сьвятарам і старшым,

4 кажучы: Саграшыў я, выдаючы нявінную кроў. А яны сказалі: Што нам? Ты сябе глядзі.

5 І кінуўшы сярэбранікі ў сьвятыні, выйшаў і, пайшоўшы, павесіўся.

6 А вышэйшыя сьвятары, узяўшы сярэбранікі, сказалі: Нельга іх класьці ў скарбону, бо гэта заплата за кроў.

7 І зрабіўшы нараду, купілі за іх поле ганчара, на хаваньне падарожных.

8 Дзеля гэтага тое поле завецца Гацэльдама, што значыць: Поле крыві, аж па сяньняшні дзень.

9 Тады споўнілася, што было сказана праз Ерэмія прарока, (32, 8), кажучага: “І ўзялі трыццаць сярэбранікаў, заплату Ацененага, якога ацянілі сыны Ізраіля,

10і далі іх за ганчарова поле, як пастанавіў мне Пан”.

11Езус-жа стануў перад начальнікам. І спытаўся ў яго начальнік, кажучы: Ты кароль Юдэйскі? Сказаў яму Езус: Ты кажаш.

12 І калі вінавацілі яго вышэйшыя сьвятары і старшыя, нічога не адказваў.

13 Тады сказаў яму Пілат: Ня чуеш, як многа сьведчаць проціў цябе?

14 І не адказаў яму на ніводнае слова, так што начальнік моцна дзівіўся.

15 На дзень жа сьвяточны начальнік меў звычай выпушчаць народу аднаго вязня, якога-б яны захацелі.

16 А меў ён тады выдатнага вязня, каторы называўся Барабба.

17 Дык калі яны сабраліся, сказаў Пілат: Каго хочаце, каб вам пусьціць: Бараббу, ці Езуса, каторы завецца Хрыстус:

18 Бо ведаю, што выдалі яго праз завісьць.

19 Калі-ж ён сядзеў у судовішчы, паслала да яго жонка ягона, кажучы: Ня рабі нічога гэтаму справядліваму, бо я сягоньня праз сон многа цярпела дзеля яго.

20 А вышэйшыя сьвятары і старшыя нагаварылі народ, каб прасілі Бараббу, а Езуса загубілі.

21І адазваўшыся, начальнік сказаў ім: Каго з двух хочаце, каб вам пусьціць? Яны-ж сказалі: Бараббу.

22 Сказаў ім Пілат: Што-ж я зраблю з Езусам, каторы завецца Хрыстус?

23 Сказалі ўсе: Няхай будзе ўкрыжаваны!

24 Пілат-жа, бачачы, што нічога не памагае, але робіцца яшчэ большае забурэньне, узяўшы вады, адмыў рукі перад народам, кажучы: Невінаваты я ў крыві гэтага справядлівага; вы глядзеце.

25 І адказваючы ўвесь народ сказаў: Кроў яго на нас і на дзяцей нашых!

26 Тады пусьціў ім Бараббу, а Езуса ўбічаванага выдаў ім, каб быў укрыжаваны.

27 Тады жаўнеры начальніка, узяўшы Езуса ў дварышча суду, сабралі да яго ўсю роту.

28 І разьдзеўшы яго, апранулі яго ў чырвоны плашч;

29 і сплёўшы вянок з церняў, узлажылі яму на галаву, і трысьціну ў правую руку яго. І зьгінаючы перад ім калені, насьмяхаліся з яго, кажучы: Будзь прывітаны, кароль Юдэйскі.

30 І плюючы на яго, бралі трысьціну і білі яго па галаве.

31І потым як і насьмяяліся з яго, зьнялі з яго плашч і адзелі яго ў ягонае адзеньне, і павялі яго, каб укрыжаваць.

32 Выходзячы-ж спаткалі чалавека Кірэнэйца, на імя Сымон; гэтага прымусілі, каб нёс крыж ягоны.

33 І прыйшлі на месца, якое завецца Голгота, што значыць: месца Трупнога Чэрапу.

34 І далі яму піць віно, зьмешанае з жоўцяй; і калі пакаштаваў, не хацеў піць.

35 А калі ўкрыжавалі яго, падзялілі ягонае адзеньне, кідаючы лёс, каб споўнілася, што было сказана праз прарока, кажучага: “Падзялілі сабе адзеньне маё, а над сукняй маею кідалі лёс”.

36 І сеўшы, пільнавалі яго

37 І памясьцілі над галавою яго напісаную віну яго: Гэта Езус, кароль Юдэйскі.

38 Тады былі ўкрыжаваны з ім два разбойнікі: адзін па правай руцэ, а другі па левай.

39 А праходзячыя міма блюзьнілі яму, ківаючы галавамі сваімі

40 і кажучы: Гэй, што руйнуеш сьвятыню Божую і ў тры дні яе адбудоўваеш, ратуй самога сябе; калі ты Сын Божы, зыйдзі з крыжа!

41Таксама і вышэйшыя сьвятары з кніжнікамі і старшымі, насьміхаючыся, казалі:

42 Другіх ратаваў, сябе самога ня можа паратаваць! Калі ён кароль Ізраільскі, няхай цяпер зыйдзе з крыжа і мы паверым яму.

43 Спадзяваўшыся на Бога; няхай цяпер выбавіць яго, калі хоча; бо казаў: “Што я ёсьць Сын Божы”.

44 Таксама і разбойнікі, што былі ўкрыжаваны з ім, зьневажалі яго.

45 Ад шостае гадзіны настала цемра па ўсей зямлі аж да гадзіны дзевятай.

46 І каля гадзіны дзевятай закрычаў Езус вялікім голасам, кажучы: “Елі, Елі, ламма сабактгані”, што значыць: Божа мой, чаму-ж Ты мяне пакінуў? А некаторыя там стоячы і чуючы, казалі: Гэты кліча Гальяша.

48 І зараз-жа адзін з іх, пабегшы, узяў губку, насадзіў на трысьціну і даў яму піць.

49 А другія казалі: Чакай, паглядзім, ці прыйдзе Гальяш ратаваць яго.

50 Езус-жа, ізноў закрычаўшы вялікім голасам, аддаў душу.

51І вось заслона сьвятыні разьдзёрлася на дзьве часьці ад верху аж да нізу; і зямля затраслася, і скалы патрэскаліся.

52 І адчыніліся грабы і многа целаў сьвятых, што паснулі, устала;

53 і выйшаўшы з грабоў пасьля ягонага ўскрашэньня, увайшлі ў сьвяты горад і паказаліся многім.

54 Сотнік-жа і тыя, што з ім былі, сьцерагучы Езуса, угледзеўшы землетрасеньне і тое, што сталася, спалохаліся моцна і казалі: Сапраўды гэты быў Сынам Божым.

55 Было-ж там многа жанчын здалёк, якія былі пайшоўшы за Езусам ад Галілеі, служачы яму;

56 між каторымі была Марыя Магдалена, і Марыя, матка Якуба і Язэпа, і матка сыноў Зэбэдэявых.

57 Калі-ж настаў вечар, прыйшоў адзін багаты чалавек з Арыматэі, на імя Язэп, каторы і сам быў вучнем Езуса.

58 Гэты прыйшоў да Пілата і прасіў цела Езуса. Тады Пілат загадаў аддаць цела.

59 І ўзяўшы цела, Язэп завярцеў яго ў чыстае палатно

60 і палажыў яго ў сваім новым гробе, які быў высекшы ў скале; і прываліў вялікі камень да ўваходу ў гроб, і адыйшоў.

61Была-ж там Марыя Магдалена і другая Марыя, седзячы насупроць гробу.

62 А на заўтрашні дзень, што ёсьць пасьля Прыгатаваньня, сабраліся вышэйшыя сьвятары і фарызэі да Пілата,

63 кажучы: Пане, мы прыпомнілі, што гэны зводнік яшчэ жывучы сказаў: “Цераз тры дні я ўваскрэсну”.

64 Дык загадалі пільнаваць гроб аж да трэцяга дня, каб часам ня прыйшлі вучні ягоны, ня ўкралі яго, і не сказалі народу: Устаў з умерлых – і будзе апошняя памылка горшая за першую.

65 Сказаў ім Пілат: Маеце стражу, ідзеце, пільнуйце, як умееце.

66 Яны-ж, пайшоўшы, абясьпечылі гроб стражай, апячатаўшы камень.

28 Разьдзел.

1А пасьля суботы, на сьвітаньні першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець гробу.

2 І вось зрабілася вялікае землетрасеньне, анёл Панскі зыйшоў з неба і прыступіўшы, адваліў камень і сеў на ім.

3 А быў выгляд ягоны, як маланка і адзеньне ягонае, як сьнег.

4 І ад страху перад ім перапужаліся вартаўнікі і зрабіліся як няжывыя.

5 Адазваўшыся-ж анёл сказаў жанчынам: Ня бойцеся вы, бо ведаю, што шукаеце Езуса, каторы быў укрыжаваны.

6 Няма яго тут, бо ўскрос, як сказаў. Хадзеце і паглядзеце месца, дзе быў паложаны Пан.

7 І скора пайшоўшы, скажэце вучням ягоным, што ўскрос; і вось ідзе перад вамі ў Галілею, там яго пабачыце. Вось я вам сказаў наперад.

8 І выйшлі скора з гробу, са страхам і вялікай радасьцяй бягучы, каб паведаміць вучняў ягоных.

9 І вось Езус спаткаў іх, кажучы: Будзьце прывітаныя! Яны-ж прыступілі, і абнялі ногі яго, і пакланіліся яму.

10Тады сказаў ім Езус: Ня бойцеся! Ідзеце, паведамце братоў маіх, каб ішлі ў Галілею; там мяне ўбачаць.

11Калі яны адыйшлі, вось некаторыя з вартаўнікоў прыйшлі у горад і паведамілі вашэйшых сьвятараў аб усім, што было сталася.

12 І яны, сабраўшыся з старшымі і зрабіўшы нараду, далі жаўнерам многа грошай,

13 кажучы: Кажэце, што вучні ягоны ўначы прыйшлі і ўкралі яго, калі мы спалі.

14 А калі гэтае дойдзе да начальніка, мы ўгаворым яго і зробім вас бясьпечнымі.

15 Яны-ж, узяўшы грошы, зрабілі так, як былі навучаны. І разыйшлося гэтае слова паміж жыдамі аж па сягоньняшні дзень.

16 А адзінаццаць вучняў пайшлі ў Галілею, на гару, дзе ім быў назначыў Езус.

17 І ўбачыўшы яго, пакланіліся; некаторыя-ж сумневаліся.

18 І прыступіўшы Езус прамовіў да іх, кажучы: Дадзена мне ўся ўлада на небе і на зямлі.

19 Дык ідучы, навучайце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца і Сына і Духа Сьвятога,

20 навучаючы іх захоўваць усё, што-толькі я загадаў вам. І вось я з вамі праз усе дні, аж да сканчэньня сьвету.