Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы

01020304050607080910111213

 

Разьдзел 7

1 Бо Мэльхісэдэк, цар Саліму, сьвяшчэньнік Бога Найвышэйшага, той, што спаткаў Аўраама, як варочаўся з пабоішча цароў, і пабагаславіў яго,

2 ды яму дзесяціну аддзяліў Аўраам ад усяго (— першае ў перакладзе цар праўды, а пасьля і цар Салімскі, гэта ёсьць цар міру),

3 бяз бацькі, бяз маткі, без радаводу, ня маючы ні пачатку дзён, ні канца жыцьця, упадоблены-ж Сыну Бомсаму, астаецца сьвяшчэньнікам назаўсёды.

4 Бачыце-ж, як вялік той, каму й дзесяціну даў Аўраам патрыарх із найлепшае здабычы.

5 I тыя з сыноў Левіных, што прымаюць сьвяшчэнства, маюць запаведзь — браць паводле закону дзесяціну з народу, гэта ёсьць з сваіх братоў, хаця й гэтыя паходзяць ад сьцягнаў Аўраамавых.

6 Ён жа, не паходзячы з іхняга роду, дастаў дзесяціну ад Аўраама і пабагаславіў таго, што меў прырачэньне.

7 Бяз усякае-ж спрэчкі меншае багаслаўляецца большым.

8 I тут дзесяціны бяруць людзі сьмяротныя, а там — той, аб Якім сьведчыцца, што жыве.

9 I, адным словам, праз Аўраама ўзята дзесяціна і з Левія, які сам бярэ дзесяціны,

10 бо ён быў яшчэ ў сьцягнах бацькавых, калі спаткаў яго Мэльхісэдэк.

11 Дык, калі-б зьвяршэньне было праз сьвяшчэнства лявіцкае, (бо народ ад яго закон дастаў), дык якая йшчэ патрэба паўставаць іншаму сьвяшчэнству па уставу Мэльхісэдэкаваму, а не па уставу Аронаваму называцца?

12 Бо з зьменай сьвяшчэнства канечнай робіцца і зьмена закону.

13 Бо Той, аб Кім гаворыцца гэтае, належаў да другога калена, з якога ніхто не прыступаў да ахвярніка;

14 бо ведама, што Госпад наш зазьяў з калена Юдавага, а аб гэтым калене Майсей нічога не сказаў адносна сьвяшчэнства.

15 I яшчэ ясьней відаць з таго, што нападобу Мэльхісэдэку ўстае іншы сьвяшчэньнік,

16 Які не па закону запаведзі цялеснае стаўся, але па сіле нязьнішчальнага жыцьця.

17 Бо сьведчыцца: Ты сьвяшчэньнік навек па уставу Мэльхісэдэкаваму.

18 А раней быўшая запаведзь адкінена праз бяссільле яе і бескарыснасьць;

19 бо закон нічога не давяршыў; але ўводзіцца лепшая надзея, праз якую набліжаемся да Бога.

20 I паколькі гэта не бяз прысягі, —

21 (бо тыя ставаліся сьвяшчэньнікамі бяз прысягі, а Гэты — з прысягай Таго, Хто казаў да Яго: Кляўся Госпад і не пакаецца: Ты сьвяшчэньнік навек па уставу Мэльхісэдэкаваму) (Псал. 109, 4),

22 пагэталькі парукай лепшага запавету стаўся Ісус.

23 I тых сьвяшчэньнікаў было балей, бо сьмерць недапускала трываць;

24 а Гэты праз тое, што вечна трывае, мае сьвяшчэнства непраходзячае,

25 дык і можа назаўсёды збаўляць тых, што прыходзяць праз Яго да Бога, заўсёды жывы, каб заступацца за іх.

26 Гэткага і трэба было нам Архірэя: сьвятога, вольнага ад зла, беззаганнага, адлу́́чанага ад грэшнікаў і узвышанага па-над нябёсы,

27 Які ня мае патрэбы штодня, як архірэі, прынасіць ахвяры сьпярша за свае грахі, пасьля за грахі народу: бо Ён зрабіў гэта за-раз, прынесшы (ў ахвяру) Сябе.

28 Бо закон стаўляе за Архірэяў людзей, маючых слабасьці; а слова прырачэньня, што пасьля закону, (паставіла) Сына, навекі дасканалага.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст