Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы

01020304050607080910111213

 

Разьдзел 5

1 Бо ўсякі архірэй, спаміж людзей выбіраны, дзеля людзей стаўляецца на тое, што Божае, каб прынасіць дары й ахвяры за грахі,

2 каб мог выбачаць няцямлючым і блукаючымся, бо й сам абложаны нядужасьцяй,

3 і дзеля гэтага павінен, як за народ, гэтак і за сябе, прынасіць ахвяры за грахі.

4 I ніхто сам сабою ня прыймае гэтае чэсьці, але той, хто пакліканы Богам, як і Арон.

5 Гэтак і Хрыстос ня Сам Сябе ўславіў, каб быць Архірэем, але Той, Хто сказаў Яму: Ты Сын Мой, сягоньня Я Цябе спарадзіў (Псал. 2, 7),

6 як і ў другім месцы кажа: Ты сьвяшчэньнік навек па уставу Мэльхісэдэкаваму (Псал. 109, 4).

7 У дні цела Свайго Ён з вялікім лямантам і сьлязьмі прыносіў малітвы і просьбы к Таму, Хто мог выбавіць Яго ад сьмерці, і быў выслуханы за пакорлівасьць Сваю.

8 Хоць Ён і Сын, аднак праз мукі паслухмянства навучыўся

9 і, зьвяршоны, зрабіўся для ўсіх, хто Яму паслухмяны, прычынаю вечнага збаўленьня,

10 названы ад Бога Архірэем па уставу Мэльхісэдэка.

11 Аб Ім нам вялікае слова, ды цяжка яго высказаць, бо вы зрабіліся няздольнымі слухаць.

12 Бо вас, якія, водле часу, мусілі-б быць вучыцялямі, трэба йзноў вучыць пачаткаў слоў Божых, і вам патрэбна малако, а ня цьвёрдая страва.

13 Бо ўсякі, хто корміцца малаком, нясьведамы ў слове праўды, бо ён дзіцятка.

14 Дасканалых-жа есьць цьвёрдая страва, тых, у якіх пачуцьці навыкам прывучаны распазнаваць дабро і зло.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст