Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы

01020304050607080910111213

 

Разьдзел 4

1 Дзеля гэтага высьцерагаймася, каб, калі йшчэ трывае прырачэньне ўвайсьці ў супачынак Яго, не аказаўся хто з вас спозьніўшымся.

2 Бо і нам яно абвешчана, як і гэным; але ім не дало карысьці чутае слова, бо не давяршылася вераю слухаўшых.

3 Бо ўваходзім у супачынак мы, увераваўшыя, бо Ён сказаў: Як пакляўся Я ў гневе Маім: ці ўвойдуць у супачынак Мой?, хаця ўчынкі Яго сталіся йшчэ ад стварэньня сьвету.

4 Бо сказана недзе аб сёмым дню гэтак: I супачыў Бог у дзень сёмы ад усіх дзел Сваіх (Быт. 2, 2).

5 I яшчэ недзе: Ці ўвойдуць у супачынак Мой?

6 Дык, калі некаторым астаецца ўвайсьці ў яго, а тыя, якім раней абвешчана, не ўвайшлі ў яго за непаслухмянства,

7 то йзноў азначае нейкі дзень "сягоньня", гаворачы праз Давіда, цераз гэтулькі часу, як было сказана: Сягоньня, калі пачуеце голас Яго, не рабеце цьвёрдымі сэрцы вашыя.

8 Бо, калі-б Ісус гэных супакоіў, дык ня было-б сказана пасьля таго аб іншым дню.

9 Дзеля гэтага пакінена яшчэ народу Божаму сьвяткаваньне суботы.

10 Бо, хто ўвайшоў у супачынак Яго, той і сам супачыў ад дзел сваіх, як і Бог ад Сваіх.

11 Дык пастараймася ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто за тым-жа прыкладам ня ўпаў у непакорнасьць.

12 Бо слова Божае жывое і дзеючае, ды гастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і пранікаючае да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і мазгоў, і су́́дзіць думкі й лятуценьні сэрца.

13 I няма стварэньня, укрытага ад Яго, але ўсё абнажона й адкрыта вачам Яго, да Якога нашае слова.

14 Дык, маючы Архірэя вялікага, што нябёсы прайшоў, Ісуса, Сына Божага, трымаймася вызнаньня.

15 Бо маем Архірэя не такога, што ня мог-бы спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў у-ва ўсім спакушэньня, апрача грэху.

16 Дык прыступайма з адвагаю да пасаду ласкі, каб дастаць зьмілаваньне ды ласку знайсьці на падмогу ў добры час.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст