Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы


 

 

Пасланьне да Жыдоў сьв. ап. Паўлы

01020304050607080910111213

 

Разьдзел 10

1 Бо закон, маючы цень будучага дабра, а ня самы абраз рэчаў, тымі-ж ахвярамі, што прыносяцца кожын год, ніколі ня можа зрабіць дасканалымі тых, што прыходзяць (з імі).

2 Бо кінулі-б прынасіць іх, бо ўжо ня мелі-б ніякае сьвядомасьці грахоў тыя, што служаць, раз ачышчаныя.

3 Але ў іх што-году ўспамін аб грахох,

4 бо немагчыма, каб кроў быкоў ды казлоў зьнімала грахі.

5 Дзеля гэтага (Хрыстос), уваходзячы ў сьвет, кажа: Ахвяры й дару Ты не захацеў, але цела прыгатаваў мне.

6 Усепаленьні й (ахвяры) за грэх недаспадобы Табе.

7 Тады Я сказаў: вось іду (на пачатку кнігі напісана аба Мне) учыніць волю Тваю, Божа (Псал. 39, 7—9).

8 Сказаўшы перш, што ні ахвяры, ні дару, ні ўсепаленьняў, ні (ахвяры) за грэх Ты не захацеў і не ўпадабаў, — а яны прыносяцца водле закону, —

9 пасьля сказаў: вось іду учыніць волю Тваю, Божа. Касу́́е першае, каб паставіць другое.

10 Гэтай вось воляй асьвячоны мы аднакротна прынясеньнем цела Ісуса Хрыста.

11 І ўсякі сьвяшчэньнік штодня стаіць, служачы ды мнагакротна прыносячы тыя-ж ахвяры, якія ніколі ня могуць зьняць грахоў.

12 Ён жа, прынесшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сеў праваруч Бога,

13 ждучы далейшага, дакуль ворагі Яго будуць пакладзены к падножжу ног Яго (Псал. 2, 8).

14 Бо Ён адным дарам дасканалымі зрабіў назаўсёды асьвячаных.

16 Сьведчыць жа нам і Дух Сьвяты; бо сказана:

16 Вось запавет, які пакладу́́ вам пасьля дзён гэных, кажа Госпад: даўшы законы Маі ў сэрцы іх, напішу іх і ў думках іхніх,

17 і грахоў іх і беззаконьняў іх ня ўспомню балей.

18 А дзе адпушчэньне іх, там непатрэбны дар за грахі.

19 Дык, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвятыню крывёй Ісуса Хрыста,

20 шляхам новым і жывым, які Ён аднавіў нам праз заслону, гэта ёсьць цела Свае,

21 ды маючы вялікага Сьвяшчэньніка над домам Божым,

22 прыступайма з шчырым сэрцам, у поўні веры, акрапіўшы сэрцы ад сумленьня благога і абмыўшы цела чыстай вадою,

23 трымаймася няўхільна вызнаньня надзеі, (бо верны Той, Хто прырок).

24 I ўважайма адзін на аднаго, заахвочываючы да любві і добрых учынкаў,

25 не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы (да яго), і тым балей, чым балей выглядаеце набліжэньня гэнага дня.

26 Бо калі мы самахоць грашым, прыняўшы пазнаньне праўды, дык ужо не астаецца ахвяра за грахі,

27 але нейкае страшное чаканьне суду і палу агнявога, што мае пажэрці супраціўнікаў.

28 Хто адступіўся ад закону Майсеявага пры двох ці трох сьведках, хай памрэць без зьмілаваньня;

29 наколькі-ж, думаеце, цяжэйшае кары варты будзе той, хто Сына Божага патаптаў, і кроў запавету, якою ён асьвячоны, за звычайную ўважаў, і Духа ласкі зьняважаў?

30 Мы ведаем Таго, Хто сказаў: Мне помста, Я аддам, кажа Госпад. I ізноў: Госпад будзе судзіць народ Свой (Другазак. 32, 35—36).

31 Страшна папасьці ў рукі Бога Жывога.

32 Прыпомніце-ж першыя дні вашыя, калі вы, прасьвечаныя, вытрымалі вялікае тамленьне мукаў,

33 то самі выстаўляныя на зьнявагі і зьдзекі, то дзелючы такое-ж жыцьцё другіх,

34 бо вы і маім путам спачувалі, і рабаваньне багацьця вашага з радасьцяй прыймалі, ведаючы, што маеце на нябёсах багацьце лепшае, непераходзячае.

35 Дык не пакідайце адвагі вашае, якая мае вялікую нагароду.

36 Бо патрэбна вам цярплівасьць, учыніўшы волю Божую, дастаць абяцанае;

37 бо яшчэ крыху, крыху, і прыдзе Той, Хто надыходзе, і не замарудзіць.

38 А праведны вераю жыць будзе; — і: калі хто спалохаецца, не ўпадабае яго душа Мая (Аввак. 2, 3—4).

39 Мы-ж не палахлівыя на пагібель, але веруючыя на збаўленьне душы.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст